Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Адметныя рысы антычнай культурыСодержание книги
Поиск на нашем сайте
Паняцце “антычнасць” узнікла ў эпоху Адражэння, калі італьянскія гуманісты пачалі выкарыстоўваць тэрмін “антычны” (ад лац. antiquus – старажытны) для вызначэння найбольш старажытнай культуры свету – грэка-рымскай. Дадзены тэрмін ужываецца ў адносінах да старажытнагрэчаскай і старажытнарымскай цывілізацый. Старажытнагрэчаская цывілізацыя была першай з усіх вядомых высокаразвітых цывілізацый на еўрапейскім кантыненце. Храналагічна і гістарычна названыя цывілізацыі суадносяцца з IX ст. да н.э. і V ст. н.э. Гэтаму параўнальна невялікаму адрэзку гістарычнага часу і адпавядае антычная культура. Антычная культура – гэта цэласнае ўтварэнне, якое ахоплівае ўсе яе гістарычныя формы быцця – палітыку і права, міфалогію і рэлігію, філасофію і мастацтва Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма. У антычным грамадстве ўпершыню сфарміраваліся адносіны да чалавека як да “меры ўсяго існага”, вышэйшай сапраўднай каштоўнасці. Галоўнымі ідэаламі і каштоўнасцямі антычнай цывілізацыі і культуры былі патрыятызм, вернасць грамадзянскаму абавязку, ушанаванне багоў, павага да продкаў. У антычнай культуры знайшлі падрабязную распрацоўку такія актуальныя і вядомыя сёння паняцці і тэрміны, як грамадзянская свабода і раўнапраўе, грамадзянскі доўг, гарманічнае развіццё асобы. Практычна да сённяшніх дзён у асноўных рысах дайшла старажытнагрэчаская сістэма адукацыі і выхавання. У антычную эпоху былі створаны практычна ўсе асноўныя жанры літаратуры Сярэдневякоўя, Новага і Навейшага часу: ідылія, трагедыя, камедыя, ода, элегія, сатыра, эпіграма, байка і інш. Антычная міфалогія і літаратура на працягу многіх стагоддзяў з’яўляюцца невычэрпнай крыніцай натхнення паэтаў, пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў. Філасофія аказала надзвычай моцны ўплыў на далейшае развіццё сусветнай філасофскай думкі. На працягу многіх стагоддзяў антычнае мастацтва было ўзорам для пераймання. “Грэка-рымская культура, – адзначаў А.Тойнбі, – разлілася ў свой час па Старому Свету нічуць не менш шырока, чым наша заходняя ў цяперашні час. Уздзеянне грэчаскай культуры на свет у перыяд з IV ст. да н.э. і пазней было такім жа рэзкім, як і ўздзеянне сучаснай заходняй культуры з XV ст. да нашых дзён.” Антычнай культуры ўласцівы шэраг асаблівасцей.
Полісная аснова. Антычная культура ўзнікла і развівалася на аснове гарадскога, ці поліснага, сацыяльнага і духоўнага жыцця. Старажытная Грэцыя практычна ніколі не была адзінай дзяржавай, а складалася з асобных гарадоў-дзяржаў (полісаў), якія ўзніклі ў архаічны перыяд (VIII–VII стст. да н.э.). Усе свабодныя жыхары горада-дзяржавы і яго наваколля лічыліся грамадзянамі, мелі зямельную ўласнасць, палітычныя правы і прымалі актыўны ўдзел у жыццядзейнасці поліса. На працягу трох стагоддзяў адбываўся паступовы пераход антычнага грамадства ад вёскі да горада, ад родавых і патрыярхальных адносін да адносін класічнага рабства. Рабаўладанне было найбольш распаўсюджаным у эканамічна развітых полісах (Афіны, Карынф і інш.). Вышэйшага ўзроўню свайго развіцця полісы дасягнулі ў класічны перыяд – у V–IV стст. да н.э. Паступова ў полісах узмацнялася барацьба паміж рознымі сацыяльнымі катэгорыямі насельніцтва: арыстакратамі, алігархамі і “дэмасам”. У выніку гэтай барацьбы ў розныя часы ўзнікалі, змяняліся разнастайныя формы дзяржаўнага праўлення: манархія, алігархія, арыстакратыя, тыранія, дэмакратыя. Касмалагізм антычнай культуры даволі дыферэнцыраваны. Антычнасць пабудавана на матэрыяльна-пачуццёвым і адушаўлёна-разумным касмалагізме. Космас выступае абсалютам культуры. Касмагонія старажытных грэкаў і рымлян дастаткова складаная і ў агульных рысах можа быць зведзена да наступных палажэнняў. Спачатку існаваў вечны і бясконцы Хаос – першапачатак усяго існага ў свеце. Пазней з гэтага Хаосу ўзніклі багі, якія сатварылі людзей і іх навакольнае асяроддзе. Космас ва ўяўленні грэкаў і рымлян гэта не толькі свет, але і парадак, сусветнае цэлае, якое супрацьстаіць Хаосу з прычыны ўпарадкаванасці і прыгажосці. Антычная культура шмат у чым мела пераймальны характар, гэта значыць многае пераняла ў культуры суседніх народаў. Так, грэкі многае перанялі ў егіпцян, вавіланян, аднак змаглі давесці гэтыя навацыі да класічных формаў і вышэйшай дасканаласці. Рымляне ставарылі свой уласны пантэон багоў у значнай ступені на аснове грэчаскага. Яны нярэдка капіравалі найлепшыя творы грэчаскага выяўленчага мастацтва. Моцным быў уплыў грэчаскай культуры на развіццё рымскай літаратуры, філасофіі, навукі. Сярод іншых адметных рыс антычнай культуры неабходна выдзяліць антрапацэнтрызм. Космас пастаянна суадносіўся з чалавекам, прыродныя аб’екты – з чалавечым целам. Антрапацэнтрычнасць гэтай культуры прадугледжвала культ цела чалавека; ідэалізуючы багоў, грэкі надзялялі іх чалавечымі якасцямі, вышэйшай цялеснай прыгажосцю. У іх склаліся ўяўленні пра тое, што багі дзейнічалі амаль як звычайныя людзі, жылі сярод людзей, мелі розныя чалавечыя слабасці, адмоўныя рысы. Для старажытных грэкаў і рымлян асоба – гэта добра арганізаванае і жывое цела. Антычная культура фарміравалася на аснове пантэізму. Антычныя багі ўяўляліся як ідэі, законы, якія ўвасабляліся ў космасе. У старажытнасці законы прыроды называліся багамі. Яны – гэта і ёсць сама прырода, ёсць боскі космас як абсалют, які можна ўбачыць, пачуць, адчуць на дотык. Таму ўсе недахопы, перавагі, якія ёсць у чалавеку і прыродзе, усе яны ёсць і ў божаствах. Пантэон агульнагрэчаскіх багоў сфарміраваўся, верагодна, у архаічны перыяд. Звычайна іх называлі Алімпійскімі багамі, бо яны пастаянна пражывалі на вяршыні самай высокай у Грэцыі гары Алімп. Гэтыя божаствы складалі адзіную вялікую іерархічную сям’ю. Да ліку галоўных адносіліся 12 багоў-алімпійцаў. Вярхоўным богам быў бог грому і маланкі Зеўс. Антычная культура мела відавочную дэмакратычнасць. У старажытным грэчаскім і рымскім грамадствах існавала практыка вырашэння найбольш важных праблем на агульных народных сходах, у якіх мелі права ўдзельнічаць усе паўнапраўныя свабодныя грамадзяне. Гэтага права былі пазбаўлены рабы, жанчыны, іншаземцы. Антычная культура на працягу ўсяго часу свайго існавання заставалася ў абдымках міфалогіі. Больш за тое, яна ўвабрала і перапрацавала племянныя міфы, зліла іх у адзіную рэлігійна-міфалагічную сістэму. Ужо ў VIII–VII стст. да н.э. у паэмах Гамера “Іліяда” і “Адысея” і Гесіёда “Тэагонія” гэта сістэма набывае той від, у якім яна становіцца асновай усяго антычнага светапогляду. Міфы злучалі старажытных грэкаў і рымлян з культурай продкаў. Адносіны да іх былі прасякнуты асаблівай верай. Так, грэкі захоўвалі прадметы, помнікі, гістарычныя месцы, звязаныя з міфамі і якія даказвалі іх верагоднасць. Міфы аб’ядноўвалі ў сабе прадукты народнай творчасці і фантазію, стваралі цэласную карціну свету, у якім усё мела сваё значэнне, месца і тлумачэнне. Аднак росквіт міфалогіі ў антычную эпоху суправаджаўся барацьбой супраць архаічных традыцый міфалагічнага пазнання, якое стрымлівала свабоду думкі, рост ведаў, развіццё працоўнай дзейнасці. Імкненне вырашыць гэту ўнутраную супярэчнасць антычнай культуры складала рухаючую сілу яе развіцця. Міф быў падмуркам антычнай цывілізацыі, які вызначаў лад жыцця, паводзіны чалавека, прыкладное мастацтва, літаратуру, філасофію. Антычная культура заснавана на прынцыпе аб’ектывізму. У адрозненне ад новаеўрапейскай культуры, якая абапіраецца на прыватную ўласнасць, дзе індывід, асоба і яе інтарэсы стаяць на першым месцы, у антычнай культуры асобе не надаецца такое вялікае і абсалютызаванае значэнне, хаця яе разуменне ў антычнай культуры вельмі спецыфічнае. У антычнай культуры заўсёды надзвычай моцным быў эстэ-тычны пачатак, які пранізваў розныя сферы жыццядзейнасці. Адной з асаблівасцей антычнай культуры з’яўляецца аганаль-насць, якая была характэрная амаль для ўсіх сфер грамадскага жыцця – палітычнай, ваеннай, культурнай, судовай, спартыўнай. Найбольш знакамітымі і вядомымі спартыўнымі спаборніцтвамі, якія адначасова былі і агульнаэлінскім святам, у Стара-жытнай Грэцыі з’яўляліся Алімпійскія гульні. Яны адбываліся адзін раз у чатыры гады на працягу пяці дзён у канцы чэрвеня – пачатку ліпеня. На час правядзення Алімпійскіх гульняў заключаўся так званы “свяшчэнны мір” і спыняліся любыя ваенныя дзеянні. Да ўдзелу ў гульнях дапускаліся толькі свабодныя грэкі, якія прадстаўлялі ўсе грэчаскія гарады-дзяржавы. Сярод іншых відаў гульняў да ліку найбольш вядомых і папулярных адносіліся таксама Піфійскія, Істмійскія і Нямейскія. У Старажытнай Грэцыі былі папулярнымі тэатральныя спаборніцтвы, у якіх аўтары выносілі на суд публікі свае творы. У Старажытным Рыме найбольш распаўсюджанымі былі гонкі на калясніцах і гладыятарскія паядынкі, якія праводзіліся ў цырках і амфітэатрах. Антычная культура развівалася даволі хутка і дынамічна. Напрыклад, у Грэцыі за некалькі стагоддзяў культура прайшла шлях ад архаікі да класікі. Яе імклівы росквіт складае аснову так званага “грэчаскага цуду”. Сутнасць гэтага цуду складае той унікальны факт, што толькі грэчаскаму народу амаль адначасова і практычна ва ўсіх галінах культуры ўдалося дасягнуць небывалых вышынь. Галоўнымі ідэаламі і каштоўнасцямі антычнай цывілізацыі і культуры былі патрыятызм і гераізм. “Гераічнае жыццё, – пісаў Г.В.Ф.Гегель, – ёсць сапраўдны юнацкі ўчынак. Яно адкрываецца Ахілесам, паэтычным юнаком, а рэальны юнак Аляксандр Вялікі заканчвае яе. Яны абодва выступаюць у барацьбе з Азіяй”. Асноўныя каштоўнасці – вайсковая доблесць, яе дасягненне – рэгламентаваліся “гераічным кодэксам”, дасягненнем славы. Вынікі доблесці – гонар, які меў не толькі духоўны, але і матэрыяльны сэнс: гэта права на пэўныя даброты, гэта гонар і павага, звязаныя з высокім грамадскім становішчам і матэрыяльнымі дабротамі. Культура Старажытнай Грэцыі як пачатак і парадыгма еўрапейскай культуры У вытокаў грэчаскай культуры знаходзяцца Крыт і Мікены (2800–1100 гг. да н.э.). Востраў Крыт і горад Мікены ў гэты перыяд былі галоўнымі цэнтрамі старажытнагрэчаскай культуры. На мяжы III–II тыс. да н.э. на в. Крыт узніклі першыя чатыры невялікія дзяржаўныя ўтварэнні з цэнтрамі ў гарадах-палацах Кнос, Фест, Малія і Като-Закро. Для першага перыяду характэрна палацавая культура, таму што гарады-палацы адыгрывалі важнейшую ролю ў грамадскім жыцці. Палацы былі цэнтрамі эканамічнага, ваеннага і рэлігійнага жыцця, а таксама сацыяльнай сістэмы. Палацы ўяўлялі сапраўдныя цытадэлі, магутныя архітэктурныя комплексы. Напрыклад, Кноскі палац займаў плошчу каля аднаго гектара, меў два–тры паверхі (захаваліся толькі рэшткі першага паверха), прыблізна 300 пакояў. У яго цэнтры знаходзіўся даволі вялікі адкрыты двор. Палац быў забяспечаны выдатнай сістэмай каналізацыі, водаправодам, тэракотавымі ваннамі. Ён з’яўляўся адначасова адміністрацыйным, рэлігійным, гандлёва-эканамічным цэнтрам. Вялікія палацы былі пабудаваны і ў іншых буйных гарадах вострава Крыт.
Аснову эканомікі складала сельская гаспадарка, добра былі развіты розныя рамёствы і гандаль. Трыма асноўнымі прадуктамі, якія вырабляліся на востраве і складалі значную частку экспарту, былі віно, алей і зерне. У гэты час на поўдні Балканскага паўвострава склалася яшчэ адна развітая цывілізацыя – мікенская, у аснове якой знаходзіліся цэнтры-палацы ў гарадах Мікены, Пілос, Тырынф, Фівы. Тут пражывалі пераважна грэчаскія плямёны ахейцаў. Да цяперашняга часу захавалася шмат ранніх і вядомых помнікаў крыта-мікенскай культуры. Высокім майстэрствам вызначаліся залатыя пахавальныя маскі мясцовых ахейскіх уладароў-правіцеляў. Выдатным архітэктурным помнікам быў Мікенскі палац, упрыгожаны калонамі і жывапіснымі творамі – фрэскамі, на якіх меліся выявы людзей, звяроў, сцэны паляванняў і ваенных бітваў. Сярод розных відаў мастацтва найбольшага развіцця на Крыце дасягнулі скульптура малых формаў, жывапіс. Высокага ўзроўню майстэрства дасягнуў роспіс на керамічных прадметах, а таксама выраб разнастайных упрыгожанняў для жанчын, пераважна з каштоўных металаў і камянёў. Найбольш паважаным бажаством была багіня зямлі. Яна з’яўлялася сімвалам урадлівасці і дабрабыту, а невялікім яе статуэткам пакланяліся практычна ў кожным доме. Росквіт высокаразвітой крыта-мікенскай цывілізацыі прыпаў на XVII–XIV стст. да н.э., аднак у канцы XIII ст. да н.э. яна нечакана і хутка загінула. Найбольш верагодна, што прычынай гэтага заняпаду з’яўлялася Упрыгожанне заваяванне мясцовых зямель іншымі для аддзення з Мікен народамі, сярод якіх былі грэкі-дарыйцы. Гамераўскі перыяд (XI–IX стст. да н.э.) адзначаны пэўным рэгрэсам у параўнанні з папярэднім, крыта-мікенскім перыядам грэчаскай цывілізацыі. У гэтую эпоху былі страчаны такія важныя элементы цывілізацыі, як дзяржаўнасць, пісьменнасць, гарадскі ўклад жыцця. Распад палацавай сістэмы выклікаў узмацненне барацьбы арыстакратыі за ўладу, славу і багацце. Крыніцай асноўных звестак пра культуру дадзенага перыяду лічацца дзве эпічныя паэмы паўлегендарнага грэчаскага паэта Гамера – “Іліяда” і “Адысея”. Гамер (каля VIII ст. да н.э.) – эпічны паэт, які стаяў ля вытокаў грэчаскай і ўсёй еўрапейскай літаратуры. Акрамя вышэйназваных паэм, яму прыпісвалі таксама іншыя паэмы, розныя гімны. У Антычнасці гамераўскія паэмы прызнаваліся ўзорам і нормай мастацкай творчасці. У паэмах адлюстраваны рэаліі як старажытнага крыта-мікенскага перыяду, так і падзеі часу жыцця самога Гамера. У сферы духоўнай культуры надзвычай важную ролю адыгрывалі разнастайныя міфы, пашыралася міфалагічная свядомасць як асобая форма светаўспрымання тагачасных людзей, стала больш упарадкаванай грэчаская міфалогія. Мастацтва ў гамераўскі перыяд было развіта вельмі слаба, пераважалі выраб керамікі і вазавы роспіс.
У архаічны перыяд (VIII–VI стст. да н.э.) склаліся незалежныя гарады-дзяржавы (полісы), якія былі асновай сацыяльна-палітычнага і культурнага жыцця Старажытнай Грэцыі. Антычны поліс лічыўся ідэальнай формай дзяржаўнага жыцця з уласцівымі яму парадкам, свабодай і справядлівасцю. Грамадзянін (“палітэс”) з’яўляўся паўнапраўным удзельнікам у вырашэнні ўсіх дзяржаўных спраў як унутранага, так і знешнепалітычнага значэння. Жыццё ў полісе выхоўвала чалавека, прывучала яго да адказнасці, здольнасці прыняць новае рашэнне, свабоднае ад механічнага паўтарэння дагматычных узораў. Натуральна, што разгалінаванае, шматаспектнае дзяржаўнае жыццё патрабавала пэўнай падрыхтоўкі грамадзян, развітой асобы. Архаічная эпоха была часам даволі інтэнсіўнага развіцця Старажытнай Грэцыі, калі закладваліся перадумовы для росквіту грэчаскай культуры ў наступны перыяд. Хутка развіваліся сельскагаспадарчая і рамесніцкая вытворчасць, унутраны і знешні гандаль, пачалася чаканка манет. Тады сфарміравалася адзіная, агульная этнічная самасвядомасць старажытных грэкаў. Узніклі амаль усе асноўныя віды і жанры антычнай культуры – філасофія, класічная літаратура, выяўленчае мастацтва, разнастайныя гульні. Эпоха класікі (V–IV стст. да н.э.) была часам сапраўднага ўзлёту грэчаскага генія ва ўсіх галінах культуры. У класічны перыяд небывалага росквіту дасягнулі філасофія, класічная скульптура, жывапіс, былі ўзведзены выдатныя храмы, тэатры, стадыёны. Асабліва значныя поспехі ў культурным развіцці Грэцыі былі дасягнуты ў другой палове V ст. да н.э., калі скончыліся разбуральныя грэка-персідскія войны, а ў Афінах прыйшоў да ўлады вядомы палітычны дзеяч Перыкл. Эліністычны перыяд (IV–I стст. да н.э.) адметны надзвычай шырокім распаўсюджаннем грэчаскай культуры ў розных рэгіёнах свету дзякуючы заваёўніцкім паходам Аляксандра Македонскага, калі ўлада маладога македонскага цара распаўсюдзілася на вялізныя тэрыторыі. Найбольшы ўплыў на культуру іншых народаў свету аказалі грэчаскае алфавітнае пісьмо, грэчаская скульптура і архітэктура, філасофія, навуковыя веды. Эліністычнай культурай прынята называць своеасаблівы сінтэз грэчаскай, рымскай і ўсходняй культур. Назва эпохі “элінізм” азначае “пераймаць у грэкаў”. У канцы дадзенага перыяду Грэцыя была захоплена рымлянамі і ўвайшла ў склад Рымскай імперыі. Рэлігія. Уяўленні старажытных грэкаў аб сваіх багах мяняліся разам са змяненнямі формаў грамадскага жыцця. Рэлігія пачала афармляцца ў крыта-мікенскі перыяд, у II тыс. і пазней – у пачатку I тыс. да н.э. Старажытнымі элементамі грэчаскай рэлігіі з’яўляліся татэмізм, фетышызм і культ продкаў. Побач з абагаўленнем з’яў прыроды грэкі ўжо ў старажытнасці пакланяліся асобным багам, якіх выдзялялі з агульнага сонму духаў і дэманаў. Старажытныя грэкі верылі ў існаванне шматлікіх божастваў, якія назіралі за ўсімі праявамі жыцця і смерцю людзей. Яны меркавалі, што багі шмат у чым падобны на людзей: уступалі ў шлюб, нараджалі дзяцей і праяўлялі чалавечыя слабасці, такія як каханне, рэўнасць ці падман. У адпаведнасці з тэагоніяй грэкаў з Хаосу ўзніклі Гея (багіня зямлі) і Эрас (бог кахання). Гея нарадзіла Урана (уладар неба) і адначасова стала яго жонкай. Ад іх шлюбу нарадзіліся 12 тытанаў – 6 братоў (сярод якіх Кронас і Акіян) і 6 сясцёр (сярод якіх Рэя, Феміда і Мнемазіна), 3 цыклопы і інш. Уран ненавідзеў сваіх шматлікіх і непрыгожых дзяцей, таму саслаў іх у падземнае царства Тартар. Гея вельмі шкадавала сваіх дзяцей і, нарэшце, угаварыла свайго малодшага сына тытана Кронаса (уладар космасу, бог часу) адпомсціць бацьку. У выніку Кронас стальным мячом асляпіў Урана і ажаніўся з сястрой Рэяй. У сваю чаргу малодшы сын Кронаса Зеўс распачаў пераможную барацьбу са сваім бацькам і яго тытанамі, якая працягвалася 10 гадоў, а таксама з гігантамі. Зеўс паклаў пачатак новаму, трэцяму пакаленню грэчаскіх багоў – так званых “багоў-алімпійцаў”. Зеўс падзяліў са сваімі роднымі братамі (Аідам і Пасяйдонам) сферы ўплыву і пасяліўся са сваёй трэцяй жонкай Герай, дзецьмі і сваякамі на Алімпе. Зеўс лічыўся бацькам багоў і людзей; у яго гонар было пабудавана мноства храмаў. Культ Зеўса быў распаўсюджаны практычна ва ўсіх грэчаскіх гарадах-дзяржавах. Яго вернай жонкай і адначасова сястрой была багіня Гера – уладарка Алімпа, царыца багоў. Яна з’яўлялася ахоўніцай шлюбу, благаслаўляла ўсіх маці на нараджэнне дзіцяці. Пасяйдон, брат Зеўса, быў уладаром мора, які жыў у раскошным падводным палацы, ездзіў на залатой калясніцы з белымі конямі. Лічылася, што Пасяйдон па сваёй волі можа выклікаць землятрусы. Другі родны брат Зеўса – Аід – з’яўляўся ўладаром падземнага царства памерлых. Яму належалі шматлікія падземныя багацці – найперш Рэшткі храма Геры ў Алімпіі каштоўныя камяні і металы. У адрозненне ад іншых багоў ён не жыў на Алімпе, а праводзіў увесь час у царстве ценяў чалавечых душ. Гесція была багіняй хатняга ачага, ахоўніцай агню. У кожным грэчаскім горадзе і сям’і стаялі спецыяльныя алтары ў яе гонар. Пяшчотная і чыстая, яна заўсёды стаяла ў баку ад спрэчак іншых багоў. Дэметра была багіняй урадлівасці і земляробства. Яе называлі “маці хлеба”, “абаронца ўраджаю”. Сімваламі Дэметры былі ячменны або пшанічны колас. Калі жорсткі Аід выкраў яе прыгожую дачку Персефону, Дэметра спусцілася з Алімпа і ў выглядзе пажылой жанчыны пайшла шукаць сваю дачку. Падчас гэтых пошукаў зямля перастала быць урадлівай. Калі Персефона вярнулася да маці, разам з ёй вярнуліся вясна і лета, зямля зноў стала ўрадлівай. Гефест быў богам агню і кавальскай справы. У сваёй кузні пад гарой ён зрабіў залаты трон і шчыт для сваіх бацькоў Зеўса і Геры. Быў найлепшым майстрам кавальскай справы; найбольш шанаваўся ў асяродку грэчаскіх рамеснікаў. Афрадыта – багіня кахання і прыгажосці. Яна з’яўлялася сімвалам вечнай вясны і паўнакроўнага жыцця. Яна нарадзілася ў марской пене і прыплыла на бераг у ракавіне. Афрадыта была жонкай Гефеста, але кахала Арэса. Сімваламі багіні кахання былі ружы, вераб’і, дэльфіны, баран і галубы. Артэміда – багіня палявання і месяца, дачка Зеўса. Яе сімваламі з’яўляліся кіпарысавае дрэва, лань і сабака. Багіня выяўлялася ў вобразе маладой цнатлівай жанчыны з лукам, сярэбранымі стрэламі ў акружэнні розных жывёл. Гэтая багіня палявала звычайна ў калясніцы з ланямі; лічылася таксама ахоўніцай усіх дзікіх жывёл. Артэміда ўмела лячыць, благаслаўляла людзей на шчаслівы шлюб і на дзетанараджэнне. Апалон – сын Зеўса; бог святла, сонца і праўды, а таксама заступнік паэзіі, музыкі, навукі і ўсіх мастацтваў. Меў дар прадказанняў; яго звычайна ўяўлялі з лірай у руках і ў акружэнні дзевяці муз – багінь розных сфер творчага жыцця. Быў вельмі стройным, “залатакудрым” богам, лічыўся ідэалам мужчынскай прыгажосці. Сімвалам Апалона з’яўлялася дрэва лаўра. Гермес – сын Зеўса. Ён лічыўся вестуном багоў, ахоўнікам падарожнікаў, купцоў, рамеснікаў і злодзеяў, заступнікам гандлю, правадніком душ памерлых людзей. Меў крылатыя сандалі, што дазваляла яму хутка пераносіцца з аднаго месца ў другое. Паводле падання, ён упершыню вынайшаў ліру, стварыў матэматыку, азбуку, астраномію, бокс.
танцы, музыка, ужывалася шмат віна, мелі месца неўпарадкаваныя інтымныя адносіны. Афіна – дачка Зеўса, багіня мудрасці і справядлівай вайны, ахоўніца грэчаскіх гарадоў. Як і Артэміда, багіня Афіна была ўсё жыццё цнатлівай. Найбольш вядомы храм гэтай багіні – афінскі Парфянон. Яна стварыла флейту, навучыла людзей рабіць калясніцы і караблі, дала людзям законы, усяляк дапамагала грэчаскім героям. Яе сімваламі былі сава і аліўкавае дрэва. У Старажытнай Грэцыі яе насельнікі ганаравалі і іншых багоў, такіх як Арэс, Аід, шматлікіх багінь паэзіі, мастацтва і навук, якіх называлі музамі. Такім чынам, амаль ва ўсіх сваіх формах старажытнагрэчаская рэлігія ўяўляе сабой класічны ўзор алігархічнага політэізму. Філасофія. У архаічную эпоху ў Старажытнай Грэцыі пачынае фарміравацца першая ў гісторыі форма прыродазнаўства – натурфіласофія. Яна ўяўляла сабой пэўную сістэму ведаў, а не сукупнасць разнародных звестак. Заснавальнікам філасофіі прыроды лічыцца мысліцель з г. Мілета Фалес, які стварыў “мілецкую школу”. Ён прытрымліваўся ідэі аб тым, што ўсё існае ўтварылася з вады. На яго думку, наша зямля падобная на востраў, які плавае ў акіяне вады. Ён унёс уклад у станаўленне і развіццё астраноміі, матэматыкі, умеў прадказваць сонечныя зацьменні, вызначыў перыяд сонцастаянняў і раўнадзенстваў, адкрыў некаторыя сузор’і і зоркі, увёў каляндар з 360 дзён і 12 месяцаў. Другі прадстаўнік мілецкай школы Анаксімен сцвярджаў, што першаасновай усяго існага ёсць паветра, якое вечна рухаецца і нараджае ўвесь матэрыяльны свет. Анаксімандр, паслядоўнік Фалеса, прытрымліваўся меркаван-ня, што першаасновай усяго з’яўляецца так званы “апейрон”, што ўяўляе сабой якасна нявызначанае першаснае рэчыва. Увогуле менавіта з гэтай школы пачалася гісторыя еўрапейскай навуковай касмалогіі, касмагоніі, фізікі, геаграфіі, метэаралогіі, астраноміі, біялогіі. У V–IV стст. да н.э. у грэчаскай навуцы ўзвышаюцца Афіны. У гэты час на змену канцэпцыі стыхій прыходзіць атамістыка. Новую парадыгму ў светапоглядзе прапаноўвае Дэмакрыт, які сцвярджаў, што Сусвет складаецца з атамаў і пустаты, у якой атамы рухаюцца; што яны вечныя, непадзельныя і непранікальныя. Паводле Дэмакрыта, атамы ўтвараюць усе прадметы матэрыяльнага свету. Найвышэйшага ўзроўню свайго развіцця старажытнагрэчаская філасофія дасягнула ў класічны перыяд. Найбольш знакамітымі і вядомымі філосафамі таго часу былі Сакрат, Платон і Арыстоцель. Сакрат быў адным з родапачынальнікаў дыялектыкі. Ён першым у антычнай філасофіі сканцэнтраваў увагу не на пытаннях пазнання прыроды, а на праблемах чалавечага жыцця, пазнання чалавекам самога сябе, а таксама дабра, зла, справядлівасці, маральнасці. Платон, які быў вучнем Сакрата, з’яўляецца стваральнікам аднаго з вядучых напрамкаў у філасофіі – аб’ектыўнага ідэалізму. У адпаведнасці з яго вучэннем увесь свет падзяляецца на дзве часткі – звычайны паўсядзённы свет, што ўспрымаецца органамі пачуццяў, і нябачны свет ісцінных сутнасцей (асобных ідэй і Вечнай, Абсалютнай Ідэі, ці, інакш кажучы, Бога), які можа спасцігнуць толькі таленавіты чалавек-мастак у стане інтэлектуальнага ўздыму, творчага натхнення. Звычайны чалавек прызнае існаванне толькі першага, бачнага свету, у той час як філосаф-інтэлектуал можа пранікнуць сваім унутраным позіркам у нябачную рэальнасць і спасцігнуць ісціну. Згодна з асноўнымі палажэннямі яго тэорыі, рэальна існуюць не пачуццёва ўспрымальныя рэчы, а ідэі як звышпачуццёвае быццё, якое можна спасцігнуць толькі розумам. Гэтыя самадастатковыя ідэі з’яўляюцца прычынай і ўзорам для ўсіх іншых рэчаў у свеце. Платонам распрацавана канцэпцыя ўладкавання грамадства. У сваёй знакамітай працы “Дзяржава” ён выказаў сваё разуменне дасканалага грамадства, у якім кіруе адукаваны цар-філосаф, забяспечаны дэмакратычныя свабоды, гуманныя, агульначалавечыя каштоўнасці. Акрамя правіцеляў-філосафаў, у такім грамадстве пражываюць прадстаўнікі яшчэ двух асноўных саслоўяў – воіны і работнікі. У Афінах ім была адкрыта ў 378 г. да н.э. “Акадэмія”, галоўнай мэтай якой была падрыхтоўка будучых цароў-філосафаў. Платон бачыў асноўную прычыну крызісу сучаснага яму грамадства ў тым, што светам пачалі правіць “тыраны, якія не ўсведамлялі дасканаласці рэчаў” і не валодалі сапраўднай маральнасцю. Філосафам была створана канцэпцыя “платанічнага кахання”, заснаванага не на фізічным прыцягненні, а найперш на духоўнай еднасці, агульнасці. Важнае месца ў антычнай філасофіі заняў паслядоўнік Платона – Арыстоцель, які быў заснавальнікам другога важнага кірунку філасофскай думкі – эмпірызму. Яго вучэнне вызначаецца большай сістэматычнасцю, лагічнасцю і лічыцца найвышэйшай ступенню развіцця антычнай класічнай філасофіі. Да асноўных прац Арыстоцеля можна аднесці “Метафізіку”, “Фізіку”, “Палітыку”, “Аб душы”, “Аб узнікненні жывёл”, “Этыку”, “Паэтыку”. Яго працы ахоплівалі практычна ўсе галіны тагачасных ведаў – філасофію, фізіку, біялогію, логіку, геаграфію, псіхалогію, анатомію, фізіялогію, заалогію, геалогію, астраномію, этыку, эстэтыку, тэалогію, паліталогію, педагогіку, эканоміку, паэтыку, рыторыку і інш. Ён даволі падрабязна апісаў каля 500 відаў жывёл, даў класіфікацыю жывёльнага свету, першым увёў агульнафіласофскі тэрмін “матэрыя”, стварыў вучэнне аб фармальнай логіцы і інш. Знакамітым філосафам распрацавана канцэпцыя катарсісу. Паводле гэтай тэорыі, катарсіс з’яўляецца найвышэйшай мэтай мастацтва, паколькі дапамагае чалавеку ўзвышаць душу, перажываць стан “бяскрыўднай радасці”, пераадольваць свае слабасці, дрэнныя схільнасці і якасці. У эпоху элінізму ўзніклі два новыя філасофскія кірункі – стаіцызм і эпікурэізм. Заснавальнікам першага з іх быў грэчаскі філосаф Зянон. Прыхільнікі стаіцызму сцвярджалі, што ўсе людзі з’яўляюцца роўнымі, імкнуцца да шчасця, хаця яго дасягненню перашкаджаюць чалавечыя эмоцыі, пачуцці, страсці. Таму ідэальным, найлепшым станам для чалавека могуць быць бясстраснасць, або апатыя, а таксама прытрымліванне прыроды і свайго ўласнага розуму. Сусвет успрымаўся стоікамі як адзінае жывое цела, запоўненае дыханнем – пнеўмай. Найбольш знакамітым прадстаўніком эпікурэізму з’яўляўся філосаф Эпікур. Ён лічыў, што чалавечае шчасце заключаецца ў адсутнасці пакут, свабодзе ад усялякіх страсцей, а таксама ў наяўнасці фізічных і найперш духоўных задавальненняў. Паколькі вышэйшым з усіх духоўных задавальненняў лічылася каханне, то эпікурэйцы спавядалі сапраўдны культ кахання. Галоўным патрабаваннем эпікурыйцаў было жыць непрыкметна. У адпаведнасці з гэтым правілам чалавек павінен знаходзіць асабістае шчасце ўнутры сябе і жыць у ціхім месцы ў асяроддзі найбліжэйшых людзей. Эпікур стварыў у Афінах школу, дзе вёў выкладанне шляхам гутарак з сябрамі і вучнямі ў сваім садзе. У антычны перыяд сярод насельніцтва карысталіся папулярнасцю “сафісты” – платныя вандроўныя філосафы, якія вучылі людзей граматыцы, матэматыцы, рыторыцы, дыялектыцы і інш. 5.3. Мастацтва ў культурным жыцці старажытных грэкаў
Літаратура. Пісьмовыя помнікі антычнай літаратуры ўзніклі не раней VIII ст. да н.э. Ім папярэднічала вусная творчасць. Са стварэннем алфавітнага пісьма ў архаічным перыядзе з’яўляюцца першыя літаратурныя творы, да якіх адносяцца паэмы Гамера “Іліяда” і “Адысея”. У архаічную эпоху ўзніклі лірыка і дыдактычная паэзія. Родапачынальнікам лірычнай паэзіі з’яўляецца Архілох, які ў сваіх вершах з небывалай да таго часу глыбінёй перадаў чалавечыя эмоцыі і пачуцці. Архілох увёў у літаратуру новы вершаваны памер – ямб. Да ліку найлепшых лірычных паэтаў архаічнай эпохі адносіліся два славутыя творцы з вострава Лесбас – паэт Алкей і паэтэса Сапфо. У Старажытнай Спарце была найбольш развіта харавая лірыка, адной з пашыраных формаў якой лічыўся так званы “дыфірамб” – песня ў гонар бога Дыёніса. Знакамітымі лірычнымі паэтамі таго часу былі Піндар, Тыртэй. Найбольш яркім прадстаўніком дыдактычнай паэзіі быў Гесіёд, які праславіўся сваімі паэмамі (“Труды и дни”, “Теогония”). Найвышэйшага росквіту грэчаская літаратура дасягнула ў класічны перыяд. Найбольш знакамітымі старажытнагрэчаскімі драматургамі лічыліся тры “вялікія афінскія трагікі” – Эсхіл, Сафокл і Еўрыпід. Эсхілам было напісана прыкладна 80 твораў. Сярод яго найбольш вядомых твораў – “Арэстэя”, “Прыкаваны Праметэй”, “Персы”, “Агамемнан” і інш. Увёў у тэатральнае прадстаўленне другога акцёра, што дазволіла стварыць паміж выканаўцамі дыялог у прысутнасці хору. Творчай манеры Эсхіла ўласцівы ўрачыстасць і велічнасць. Сафокл стварыў звыш 20 трагедый. Да ліку найлепшых яго п’ес адносяцца “Антыгона”, “Электра”, “Эдып-цар” і інш. Ён заўсёды імкнуўся паказаць людзей такімі, якімі яны павінны быць; увёў у трагедыю трэцяга акцёра, што дазволіла ажывіць драматургічнае дзеянне. Пяру Еўрыпіда належыць больш за 90 твораў. Сярод яго твораў – трагедыі “Медэя”, “Электра”, “Федра” і інш. У адрозненне ад Сафокла ён паказваў людзей такімі, якімі яны былі ў жыцці. У вытокаў антычнай камедыі стаяў Арыстафан, які напісаў звыш 40 камедый. Сярод яго найлепшых твораў – “Аблокі”, “Жабы”, “Лісістрата”. Для творчасці Арыстафана былі характэрны вострая палітычная накіраванасць, крытыка антычных грамадскіх парадкаў, сатыра на асобных вядомых людзей. У VI ст. да н.э. аформіўся новы жанр літаратурнай творчасці – байка. Найбольш знакамітым грэчаскім байкапісцам з’яўляўся паўлегендарны Эзоп. Многія сюжэты эзопаўскіх баек выкарыстоўвалі ў творчасці розныя літаратары наступных гістарычных эпох. Надзвычай багатая па колькасці твораў, разнастайнасці жанраў літаратура эліністычнай эпохі. Аднак у мастацкім сэнсе яна саступала класічнай грэчаскай літаратуры. Яна згубіла сваю непасрэднасць, эмацыянальнасць, глыбіню і стала больш рацыянальнай, павярхоўнай, вытанчанай, вычварнай. Шырокую папулярнасць у гэты перыяд атрымалі ідыліі, гімны, букалічныя творы, элегіі і эпіліі, аўтарамі якіх з’яўляліся Калімах, Феакрыт, Апалоній Радоскі і інш. Сярод гараджан былі пашыраны камедыя і мімы. Мім лічыцца адной з формаў народнага тэатра, які ў кароткай бытавой сцэнцы прадстаўляе маналог або дыялог са штодзённага жыцця. Іх змест вызначаўся крайнім натуралізмам і фрывольнасцю. Вядомым аўтарам тагачасных камедый быў Менандр, творы якога карысталіся поспехам у грэчаскай і рымскай публікі, аказалі прыметны ўплыў спачатку на старажытнарымскую камедыю, а пазней праз яе і на ўсю еўрапейскую. Тэатр. Старажытнагрэчаскі тэатр зараджаецца ў VI–V стст. да н.э. Важную ролю ў яго развіцці адыграў культ бога Дыёніса. У час працэсій у гонар бога вінаробства разыгрываліся сцэнкі з яго жыцця. Вялікія Дыянісіі адбываліся на працягу пяці дзён. У першы дзень, як правіла, адбываліся шэсці і ахвярапрынашэнні, а ў астатнія чатыры дні паказвалі розныя спектаклі. Тэатральныя прадстаўленні нярэдка працягваліся вельмі доўга. Штогод на тэатральныя спаборніцтвы падчас Дыянісій выходзілі 3 аўтары трагедый і 5 камедыёграфаў. Пасля заканчэння прадстаўленняў суддзі называлі лепшыя пастаноўкі і ўручалі прызы, падарункі. Камедыя нарадзілася з вясёлай карнавальнай часткі гэтых свят, а таксама з фальклорных бытавых і парадыйна-міфалагічных сцэнак. Камедыя вызначалася звычайна вострай палітычнай накіраванасцю, фантастычнымі і рэальнымі сюжэтамі, у якіх дзейнічалі міфічныя персанажы, жывёлы, воіны, палітыкі, дзеячы культуры і інш. Са свят у гонар Дыёніса вылучалася і сатыраўская драма – вясёлая п’еса са шчаслівым канцом, названая так таму, што хор у ёй складалі сатыры (казланогія спадарожнікі бога вінаробства). Па меры развіцця тэатра ў трагедыях стала расказвацца не толькі пра Дыёніса, але і аб іншых багах, а пазней і аб героях – Геракле, Эдыпе, Тэсею. Жыццёвыя матывы ўсё больш пранікалі ў трагедыю, а ў камедыі становяцца пераважнымі. Спачатку ў грэчаскім тэатры дзейнічаў толькі хор з 10–15 чалавек і адзін выканаўца, затым былі ўведзены другі і трэці акцёры, якія падчас прадстаўлення вялі дыялог з хорам. Акцёрамі, танцорамі, удзельнікамі хору ў грэчаскім тэатры маглі быць толькі мужчыны. Галоўным выканаўцам з’яўляўся так званы “протаганіст”. Артысты выступалі ў камедыйных і трагічных масках, якія павінны былі сімвалічна паказваць розныя чалавечыя эмоцыі і пачуцці, а таксама ўзмацняць сілу голасу. У якасці музычнага суправаджэння выкарыстоўвалі флейты, ліры, цытры і іншыя інструменты, адначасова выступалі групы танцораў. Тэатры будаваліся пад адкрытым небам з дрэва і каменя. Нярэдка яны былі вельмі вялікія – умяшчальнасць асобных з іх дасягала 15–20 тыс. чалавек. Напрыклад, амфітэатр у Афінах мог размясціць 17 тыс. гледачоў, а тэатр Мегалаполі – 44 тыс. чалавек. На лепшых радах тэатраў звычайна размяшчаліся мясцовыя кіраўнікі, багатыя гараджане, жрацы. Найбольш бедным даваліся бясплатныя месцы, а рабы ўвогуле не мелі права прысутнічаць у тэатры. Выяўленчае мастацтва. Найвышэйшага росквіту жывапіс, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва дасягаюць у V ст. да н.э. Антычная распісная кераміка зарадзілася ў глыбокай старажытнасці. Яна суправаджала старажытных грэкаў на працягу ўсяго іх жыццёвага шляху. Керамічныя вырабы ў крыта-мікенскі перыяд аздабляліся выявамі розных марскіх жывёл, кветак, траў. Крыху пазней у Грэцыі ўзніклі выявы людзей, геаметрычныя фігуры. Галоўнымі цэнтрамі керамічнай вытворчасці былі Афіны і Карынф. На змену ге
|
||||||||||||||||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-10; просмотров: 801; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.15.26.184 (0.023 с.) |