Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Важнейшыя рысы культуры Старажытнага ЕгіптаСодержание книги
Поиск на нашем сайте
Своеасаблівасць культуры старажытнаегіпецкай цывілізацыі ў многім тлумачыцца прыроднымі ўмовамі і геаграфічным становішчам краіны. Егіпет працяглы час знаходзіўся ў ізаляцыі ад іншых рэгіёнаў свету, што ўскладняла культурныя запазычанні ад іншых цывілізацый. У выніку гэтага на тэрыторыі Старажытнага Егіпта сфарміравалася своеасаблівая культура са сваімі адметнасцямі.
Кансерватызм. Егіпецкая культура з’яўляецца, бадай, найбольш загадкавай і таямнічай у свеце. Гэта абумоўлена найперш тым, што тут дастаткова высокая цывілізацыя ўзнікла і працяглы час развівалася на аснове архаічнага і духоўнага жыцця. Егіпцяне лічылі, што іх краіна створана багамі. Кансерватызм быў абумоўлены застойным характарам старажытнаўсходніх абшчын, дэспатычнай уладай фараонаў, якая абмяжоўвала свабоду асобы, і перажыткамі першабытнага ладу, якія захаваліся да позняга часу. Геаграфічнае становішча Егіпта, які размяшчаўся ў даліне Ніла, паўплывала на ізаляванасць, нязменнасць і ўстойлівасць культуры. Політэізм. Вялікую ролю ў егіпецкай рэлігіі адыгрывалі ўяўленні аб замагільным жыцці як працягу зямнога, але толькі ў магіле. Яго неабходнай умовай з’яўлялася захаванне цела памерлага, забеспячэння жытла для яго і ежы. Над нябожчыкам вяршыў суд бог Асірыс. Грэшніка праглынала страшылішча. Праведнікі, якімі станавіліся паслухмяныя і церпялівыя, ажывалі для шчаслівага жыцця. Пантэон старажытнаегіпецкіх багоў, па некаторых ацэнках, налічваў у агульнай колькасці іх звыш двух тысяч. У эпоху Ранняга царства ў Егіпце былі распаўсюджаны мясцовыя божаствы асобных гарадоў–дзяржаў–номаў. Мясцовыя багі номаў мелі найчасцей змешаны зоаантрапаморфны выгляд. У Егіпце быў пашыраны культ дзікіх і хатніх жывёл, птушак і рыб, што сведчыць пра значную ролю ў мінулым татэмізму. Сярод асноўных свяшчэнных жывых істот можна назваць наступныя: бык, леў, баран, карова, кракадзіл; сокал, коршун; пчала, змяя, скарабей. Гэта тлумачыцца не толькі ўплывам татэмізму, але і тым фактам, што выявы жывёл сімвалізавалі розных егіпецкіх божастваў. З цягам часу ўсталяваліся розныя трыяды і энеяды божастваў, якія былі пашыраны ў асобных номах. Але да ліку галоўных божастваў старажытных егіпцян традыцыйна адносіліся бог сонца – Ра, бог месяца – Тота, бог паветра – Шу, багіня вільгаці – Тэфнут, бог зямлі – Геб, багіня неба – Нут, бог памерлых – Анубіс, багіня земляробства і ўрадлівасці – Ісіда, багіня кахання, прыгажосці і радасці – Хатор і інш. Багі для старажытных егіпцян былі творцамі гарадоў, номаў, парадку і законаў, а таксама стваральнікамі рамёстваў і мастацтваў, пісьма і лічэння, навукі і магіі. Аснову егіпецкага богаслужэння складалі містэрыі, памінальныя малітвы, храмавыя святы, гадавы і штодзённы літургічны цыкл. Міфалагізм. Егіпецкая міфалогія сфарміравалася задоўга да ўзнікнення дзяржаўнасці, якая ўзбагачалася з развіццём старажытнай цывілізацыі. Егіптолагі вылучаюць тры групы найбольш значных цык- Багіня Селкіт, якая ахоўвае каўчэг лаў міфаў. Гэта міфы аб стварэнні з канонамі Тутанхамона. свету, аб сонечных божаствах Сярэдзіна XIV ст. да н. э. і Асірысе.
У касмаганічных міфах апавядалася, што першасным пачаткам Сусвету быў бясконцы водны хаос, з якога пазней узнік бог сонца Ра, які ў сваю чаргу нарадзіў багоў Шу і Тэфнут. Гэтая сямейная пара стварыла зямлю і неба. Паводле антрапаганічных міфаў, людзі былі створаны богам Ра. Міфы сведчаць, што калі нарадзіўся Ра і заплакаў, то яго слёзы ўпалі на ўзгорак, і з гэтых слёз узніклі першыя людзі. У некаторых міфах расказваецца, што бог Ханум выляпіў чалавека на ганчарным коле. У міфах аб сонечных божаствах апавядаецца, што Ра – бог сонца – меў выгляд сокала, на галаве якога быў сонечны дыск. Лічылася, што Ра нарадзіўся з кветкі лотаса, якая вырасла на першасным узгорку. Паводле другой версіі, ён нарадзіўся з хаосу, а затым (савакупіўшыся сам з сабою) нарадзіў першых багоў Шу і Тэфнут. Жыў на небе, па якім ездзіў на сваім чаўнаку. Ноччу Ра пераходзіў у начны падземны свет, прычым сваім начным намеснікам ён зрабіў бога месяца Тота. Пазней адбылася антрапамарфізацыя пантэона, аднак зоаморфныя рысы ў вобліку божастваў не былі поўнасцю вынішчаны. Часцей за ўсё егіпцяне ўяўлялі багоў з целам чалавека і галавой жывёлы. Напрыклад, бог Гор, паводле міфаў, меў воблік чалавека і сакаліную галаву, Себек – кракадзілаву, Хіум – галаву барана. Асірыс, паводле міфалогіі, лічыўся богам прыроды, богам памерлых, першым зямным царом Егіпта. Ён быў сынам Геба, братам і адначасова мужам Ісіды. Асірыс навучыў людзей апрацоўваць зямлю, будаваць гарады, выпякаць хлеб, вырабляць віно і піва, лячыць хваробы. Ён быў забіты сваім братам Сетам. Пасля смерці пачаў судзіць памерлых людзей. Яго цела заўсёды фарбавалася ў зялёны колер. Ісіда – багіня ўрадлівасці, вады і ветра, жонка і сястра Асірыса, з’яўлялася сімвалам вернасці. Яна вырасціла сына Гора. Сімвалізм. Асноўнымі сімваламі егіпецкай культуры былі анх, піраміда, фараон, Ка. Анх уяўляў крыж з пяцелькай наверсе. Ён з’яўляўся сімвалам як чалавечага, так і боскага жыцця. З-за сваёй формы, якая нагадвала ключ, ён называўся таксама “ключ Ніла” і “ключ жыцця”. Ён успрымаўся як камбінацыя мужчынскіх і жаночых сімвалаў Асірыса і Ісіды, як саюз жыццёдаючых прынцыпаў – неба і зямлі. Авалазначаў вечнасць, а крыжападобнае пашырэнне – пераход з бясконцасці ў прастору. Анх таксама сімвалізаваў узыходзячае з-за гарызонта сонца. Часта анх выкарыстоўваўся як амулет. Назва фараон паходзіць ад егіпецкіх слоў “пер-о”, што азначае “вялікі дом”. Егіпцяне лічылі, што калі размова ідзе пра цара, то непажадана прама называць яго імя. Таму яго звычайна называлі метафарычным словазлучэннем “вялікі дом”. Ка ўяўлялася нябачным духоўным двайніком чалавека, яго жыццёвай сілай і адной з душ. Лічылася, што Ка нараджалася разам з чалавекам, духоўна і фізічна існавала непадзельна з ім як пры жыцці, так і пасля смерці, вызначала яго лёс. Ка працягвала існаванне пасля смерці чалавека, прычым для забеспячэння яе патрэб у могільніках пакідалі посуд з рознай ежай. Могільнікі ў егіпцян называліся домам Ка. Яшчэ адна душа чалавека, носьбіт яго маральных і інтэлектуальных якасцей – Ба, пакідала цела чалавека праз рот, калі той паміраў, і магла выходзіць з грабніцы, узнімацца на неба, есці, піць і да т.п. Звычай муміфікацыі, бальзаміравання прымяняўся для таго, каб захаваць цела чалавека нятленным і каб потым туды вярнуліся яго дзве душы – Ка і Ба. Таму звычайна ў пахаванні памерлага ўдзельнічалі сваякі, сябры, жрацы, прафесійныя плакальшчыцы, жывёлы для ахвярапрынашэнняў, насільшчыкі для пераносу асабістых каштоўнасцей памерлага. Для “вечнага жыцця” ў іншасвеце фараонам будавалі піраміды, багатым людзям – так званыя “мастабы”, а беднага чалавека закручвалі ў рагожку і клалі ў пясок. Пасля смерці сваякі прыходзілі да памерлага, як да жывога, і таму нярэдка прыносілі да яго розныя прадметы, ежу. Імкненне да несмяротнасці. Важнейшая адмысловая рыса егіпецкай рэлігіі – вера ў іншы свет і замагільнае жыццё. Гарачае жаданне несмяротнасці вызначала светапогляд егіпцян, ім прасякнута ўся рэлігійная думка Старажытнага Егіпта. Егіптолагі лічаць, што ў ніводнай іншай цывілізацыі гэты пратэст супраць смерці не знайшоў такога яскравага, канкрэтнага і законнага ўвасаблення, як у Егіпце. Імкненне да несмяротнасці з’явілася асновай для ўзнікнення “памінальнага культу”, які вызначаў не толькі культуру, але і ўсё жыццё старажытных егіпцян. Менавіта на аснове нязгоды егіпцян з непазбежнасцю смерці нарадзілася ідэя ўваскрашэння з мёртвых. Лічылася, што замагільнае жыццё з’яўляецца натуральным працягам зямнога жыцця, прычым свет памерлых знаходзіцца недзе “на Захадзе”. На шляху да яго чалавеку прыходзілася пераадольваць мноства перашкод і выпрабаванняў, якія можна было прайсці з дапамогай розных магічных формул і закляццяў. Затым 42 суддзі зачытвалі спіс грахоў. Апошнім этапам быў суд Асірыса, на якім адбывалася так званая “псіхастасія” – узважванне сэрца памерлага на шалях багіні ісціны Маат. Калі сэрца чалавека ўраўнаважвалася з пяром ісціны, то ён трапляў у краіну Асірыса, на “райскія палі”, а калі яго сэрца пераважвала – значыць, чалавек быў грахоўны і яго паядала Амт. Піраміды з’яўляюцца яскравым адлюстраваннем ідэй вечнага жыцця, несмяротнасці. Пісьменнасць. Першыя ўзоры пісьменнасці ўзніклі ў самы ранні перыяд егіпецкай цывілізацыі – у эпоху Старажытнага царства. Стваральнікам яе егіп-цяне лічылі бога Тота – уладара слова, ліку, вылічыцеля гадоў, заступніка Піраміды ў Гізе. літаратуры і пісараў, лека- Першая палова ІІІ тыс. да н.э. раў і магаў. Яе аснову складала звыш 700 іерогліфаў – малюнкаў-значкоў, кожны з якіх адпавядаў слову або паняццю. На змену іерагліфічнаму пісьму прыйшло іератычнае (або скорапіс), пазней, каля 700 г. да н.э. з былога скорапісу ўзнікла дэматычнае (курсіўнае) пісьмо. У егіпецкім пісьме выкарыстоўваліся як ідэаграмы (знакі, якія перадаюць асобныя паняцці), так і фанаграмы (знакі, што перадаюць асобныя гукі). Іерагліфічнае пісьмо часцей за ўсё выкарыстоўвалася для манументальных, рэзаных на камяні подпісаў, уключаных у рэльефы, а таксама для роспісаў. Для гаспадарчых мэт прымянялася скарапіснае – іерагліфічнае пісьмо, ім жа пісаліся літаратурныя творы і навуковыя кнігі. У VIII ст. да н.э. з’явілася складанае і цяжкае дэматычнае пісьмо, якое ўзнікла з беглай позняй іерагліфікі. Складаная сістэма старажытнаегіпецкай пісьменнасці вызначыла сацыяльную значнасць фігуры пісара. Рыхтаваліся пісары ў школах пры храмах. Атрыманая прафесія была самай прывілеяванай і высокааплатнай у Старажытным Егіпце. Расшыфраваць старажытнаегіпецкую пісьменнасць удалося французскаму егіптолагу Жану Франсуа Шампальёну ў 1822 г. Тэксты пісалі на стэлах і сценах пахавальняў-пірамід, на саркафагах, папірусах. Шампальён змог прачытаць подпіс на камяні, які ў 186 г. да н.э. зрабіў егіпецкі цар Пталамей на трох мовах: іерагліфічнай, дэматычнай і грэчаскай. На падставе егіпецкай іерагліфікі ўзнікла алфавітнае пісьмо, стваральнікамі якога былі старажытныя фінікійцы; з апошняга развіўся старажытнагрэчаскі алфавіт, які, сваю чаргу, стаў асновай лацінскай азбукі. Адукацыя. У Старажытным Егіпце існавала разгалінаваная сістэма адукацыі і выхавання. Яе першай ступенню было хатняе навучанне. Калі дзеці багатых егіпцян станавіліся юнакамі, іх адукацыяй і выхаваннем займаліся вопытныя настаўнікі, якія карысталіся рэпутацыяй мудрацоў. Школы існавалі пры храмах і ў сельскай мясцовасці, дзе дзяцей багатых землеўладальнікаў навучаў жрэц або пісец. Школа мела некалькі ступеняў. Напрыклад, дзесяцігадовы хлапчук пераходзіў у школу другой ступені. На гэтым этапе дзеці вывучалі гісторыю, літаратуру, геаграфію, рэлігію, мовы, зямельную справу, астраномію, матэматыку, медыцыну, справаводства і ўлік. Вучні павінны былі здаваць экзамены. Тыя, хто паспяхова вытрымліваў экзамены, маглі спецыялізавацца па адным ці двух прадметах. Важную ролю ў развіцці адукацыі адыгрываў “Дом жыцця”, які знаходзіўся каля палаца фараона, а таксама меў філіялы пры кожным значным храме і выконваў пэўныя функцыі. У гэтым спецыфічным інстытуце апрацоўвалі і рэдагавалі тэалагічныя трактаты і ўсе творы, якія тычыліся праблем філасофіі і тэорыі ўлады, а таксама стваралі дыдактычную літаратуру. Тут займаліся астраноміяй і матэматыкай, вылічэннем часу і прапорцый для будаўніцтва, займаліся выпрацоўкай дырэктыў для дзейнасці мастакоў, скульптараў і архітэктараў. Навука і тэхніка. Важкі ўклад зрабілі егіпцяне ў развіццё навуковых ведаў. Асаблівасць навукі заключалася ў тым, што веды мелі практычны характар і выкарыстоўваліся ў асноўным у сельскай гаспадарцы. З патрэбнасцей справаводства і гаспадарчага жыцця ўзнікла егіпецкая матэматыка, адным са значных дасягненняў якой было развіццё дзесятковай сістэмы ліку. Аперыравалі простымі дробамі і лічнікам 1. На дастаткова высокім ўзроўні знаходзілася геаметрыя. Актыўна развівалася астраномія. Егіпцяне стварылі карты неба, назіралі за планетамі. Яны ведалі, што планеты адрозніваюцца ад зорак і знаходзілі на небе Меркурый, Марс, Юпітэр, Сатурн. Свае веды аб нябесных свяцілах яны выкарыстоўвалі для стварэння некалькіх календароў, адзін з якіх быў заснаваны на вывучэнні зорак, у прыватнасці зоркі Сірыус, другі – на фазах луны. У працэсе назіранняў былі вынайдзены зацьменні сонца, якія цыклічна паўтараліся. Значным укладам у астраномію было дзяленне сутак на 24 гадзіны. Год падзяляўся на 12 месяцаў па 30 дзён у кожным, а месяц – на тры дэкады. Ужо ў эпоху Новага царства былі вядомы водныя і сонечныя гадзіннікі. Старажытнаегіпецкія ўрачы мелі дакладныя веды ў галіне анатоміі, валодалі звесткамі аб нервовай сістэме і аб выніках траўмаў галаўнога мозгу. Яны маглі трэпанаваць чэрап, пламбіраваць зубы, рабіць перавязку, фіксаваць канечнасці пры пераломах. Дасягненні ў сферы муміфікацыі сведчаць аб развіцці хіміі і фізікі. Мастацтва Літаратура. Старажытнаегіпецкая літаратура была непарыўна звязана з жыццём грамадства, у якім вядучую ролю адыгрывала рэлігія, таму ў творах адчуваецца рэлігійнае светаадчуванне ў розных яго праявах. Да рэлігійнай літаратуры адносяцца разнастайныя малітвы, гімны, заклінанні, што былі зафіксаваны ў “Тэкстах пірамід” і “Тэкстах саркафагаў” і прызначаліся для фараонаў і вышэйшай знаці. Найбольш важным сакральным творам старажытнаегіпецкай літаратуры з’яўляецца “Егіпецкая кніга памерлых”. Яе тэксты, створаныя ў эпоху ад Старажытнага да Новага царстваў, мелі магічны характар і павінны былі забяспечыць душы памерлага добрае жыццё ў іншасвеце. Сярод шматлікіх гімнаў Новага царства асаблівую цікавасць уяўляюць гімны вярхоўнаму дзяржаўнаму богу Амону і богу сонца Атону. Аўтары гэтых гімнаў стварылі вобраз вялікай творчай сілы сонца, якое параджае жыццё на зямлі і абуждае да жыцця прыроду. Аднак нельга думаць, што егіпецкая літаратура была толькі рэлігійнай і багаслоўскай. Наадварот, яна прадстаўлена самымі разнастайнымі жанрамі. Свецкая літаратура складаецца з казак, павучэнняў і апісанняў, падарожжаў, песняў, любоўнай лірыкі, апавяданняў і аповесцей, баек, аўтабіяграфій. Найбольш пашыраным быў жанр дыдактычнай літаратуры, што існавала ў форме павучанняў, прыслоўяў, сентэнцый і знаёміла егіпцян з асноўнымі маральна-этычнымі нормамі. Да нас дайшлі “Павучэнні Птахатэпа”, “Павучэнні гераклеапольскага цара свайму сыну Мерыкару”. Сярод помнікаў свецкай літаратуры вядомы “Песня арфіста”, “Спрэчка расчараванага са сваёй душой”, “Расказ Сінухета”. Увогуле старажытнаегіпецкая літаратура дасягнула высокай мастацкай дасканаласці. Усе творы ўвасобіліся ў рытмічную форму, вялікая ўвага надавалася музычнай мілагучнасці. Характэрнымі рысамі для твораў былі яскравыя і канкрэтныя мастацкія вобразы і паэтычныя параўнанні. Асаблівая роля надавалася літаратурнаму стылю. Архітэктура. Егіпцяне лічылі, што галоўная роля мастацтва заключаецца ў тым, каб забяспечваць несмяротнасць і праслаўляць уладу богападобных фараонаў. Таму ў мастацтве галоўную ролю адыгрывала архітэктура. Тут упершыню былі выпрацаваны класічныя архітэктурныя формы і тыпы. Асноўныя прынцыпы архітэктуры – манументальнасць і статычнасць. Найбольш вядо-мыя архітэктурныя віды – грабніцы-пахавальні, якія спачатку мелі выгляд “мастабы”(прамавугольныя наземныя збудаванні з крыху нахіленымі да цэнтра сценамі; у падземнай пахавальнай камеры мастабы знаходзіліся статуі, рэльефы, роспісы), а затым піраміды. Спачатку будаваліся ступеньчатыя піраміды. Напрыклад, піраміда фараона Джосэра ў Сакары – ХХVIII ст. да н.э.; затым пачалі будаваць піраміды з правільнымі гладкімі гранямі і квадратнай асновай. Піраміды ўяўляюць у плане квадрат, а гладкія грані ўтвараюць раўнабедраныя трохвугольнікі. Самыя вялікія і вядомыя – гэта піраміды Хеопса, Хефэна і Менкура. Так, піраміда Хеопса мела вышыню прыкладна 147 м. Яна была пабудавана з 2 млн. каменных блокаў, кожны з якіх у сярэднім важыў каля 2,5 т. Каб абазначыць усю піраміду, спатрэбілася б прайсці каля 1 км. Знешнія памеры піраміды адпавядалі пабудове ўнутранай прасторы, якая ўяўляла складаную сістэму памяшканняў. Унутры яе мог бы размясціцца нават самы вялікі заходнееўрапейскі сабор. У ансамбль пірамід уваходзілі храмы. Агульная планіроўка іх адрознівалася строгасцю, канструктыўнай яснасцю формаў. Прамавугольныя і круглыя калоны стаяць свабодна і нясуць цяжкія перакрыцці, а розныя пароды каменя выкарыстоўваюцца для ўпрыгожвання ўнутраных памяшканняў пірамідальных храмаў. Акрамя пахавальняў, егіпецкая архітэктура была прадстаўлена храмамі ў гонар шматлікіх багоў і фараонаў, а таксама палацамі правіцеляў. Храмавая архітэктура Новага царства вызначаецца гіганцкімі памерамі і надзвычайнай раскошай унутранага аздаблення. Да знакамітых храмавых комплексаў адносяцца фіванскія храмы ў гонар вярхоўнага бога Амона. Яны складаліся з двухвежавага ўваходу – пілона; адкрытага, паўцёмнага двара, абнесенага каланадай; шматкалоннай гіпастыльнай залы; свяцілішча. Да храма вяла алея сфінксаў. Захавалася ўпамінанне аб грандыёзным памінальным храме фараона Аменемхета III, вядомага пад назвай “Лабірынт”. Збудаванне плошчай 72 тыс. кв.м уяўляла пантэон бязлікага мноства багоў Егіпта. Яно было абкружана каланадай і мела мноства памяшканняў – залаў, мадэленаў, калідораў, кладовак.
Калоны храма ў Луксоры. Канец ХV ст. да н.э. Менш матэрыялу захавалася аб грамадзянскай архітэктуры. Пасяленні абносіліся абарончай сцяной. Большая частка горада адводзілася для цара і заможных людзей. Іх самыя вялікія дамы мелі каля 70 памяшканняў і займалі плошчу прыкладна 2400 квадратных метраў. Асаблівай веліччу адрозніваліся царскія палацы. У Старажытным Егіпце толькі храмы і пахавальні рабіліся з каменя. Усе астатнія пабудовы былі з высушанай на сонцы цэглы-сырца. Егіпцяне шмат часу праводзілі, а нярэдка і спалі на дахах сваіх дамоў, пад навесам, бо там было халадней. У дамах знатных гараджан былі ванныя пакоі і прыбіральні. Скульптура. У Старажытным Егіпце скульптура з’явілася ў раннедынастычны перыяд і адпавядала патрабаванням рэлігіі. Статуі служылі аб’ектам пакланення, выканання абрадаў. Скульптура, якая мела рытуальнае прызначэнне, была звязана з культам памерлых: статуарныя выявы ў пахаваннях былі рэчавым увасабленнем двайніка памерлага. Неабходнай умовай гэтага з’яўлялася партрэтнае падабенства. Асаблівую ўвагу надавалі майстры выяве века, таму што, паводле рэлігійных уяўленняў, з вокам звязвалася здольнасць уваскрашэння памерлых. З цягам часу склаліся пэўныя каноны: фантальнасць позы, сіметрычная пабудова адносна вертыкальнай восі. Абавязковай умовай быў паказ фігуры цалкам, што адпавядала патрабаванням рэлігійнага рытуала, звязанага з культам памерлых. Скульптурнымі шэдэўрамі з’яўляюцца партрэты фараонаў Джосера, Хефрэна, Эхнатона. Іх тронныя статуі зроблены ў вялізным памеры і маюць ідэалізаваныя партрэтныя рысы.
Для скульптур былі характэрны цялесная сіла і суровы выгляд. Час захаваў сотні тысяч старажытнаегіпецкіх скульптур фараонаў, вяльможаў, саміх скульптараў і тэктараў. Сучаснікаў уражвае статуя сфінкса. Гэта вялізная скульптура з галавой чалавека і целам ільва; мае непранікальны погляд і велічны твар-маску. Ён высечаны з суцэльнай скалы і мае даўжыню 73,5 м, а вышыню 20 м. Галава сімвалізуе самога фараона Хефрэна, якому прысвечаны сфінкс. Сфінкс – сімвал незвычайнай мудрасці, загадкавасці і таямнічасці, пільнасці, вечнага жыцця і надзвычайнай, неабмежаванай улады фараонаў. У егіпецкім скульптурным мастацтве маюцца і свецкія вобразы. Напрыклад, фараон Эхнатон і яго царыца Неферціці паказаны ў бытавой, вольнай абстаноўцы. Выяўленчае мастацтва. Выяўленчае мастацтва было прадстаўлена рознымі тыпамі і відамі рэльеф, манументальным жывапісам. Для твораў жывапісу ўласцівы сіметрыя, статыка, геаметрычная абагульненасць, строгая франтальнасць. Традыцыйныя, кананічныя рысы егіпецкіх рэльефаў і роспісаў выяўляліся ў тым, што галава і ногі заўсёды паказваліся ў профіль, а вока, плечы і грудзі – у фас. Гэта можа быць растлумачана жаданнем мастака як мага лепей і дакладней перадаць фігуру на плоскасці. Акрамя таго, змена гарызантальных і вертыкальных элементаў надавала спакойнай, статычнай выяве адчуванне прыхаванай энергіі і руху. Звычайна патрабаванні такога канона распаўсюджваліся толькі на выявы фараонаў і найбольш знатных людзей, а выявы простых людзей мастак меў права адлюстроўваць больш свабодна. Унікальнай з’явай старажытнаегіпецкай культуры было так званае “Амарнскае мастацтва” эпохі Новага царства. Для яго ўласцівы такія рысы, як адыход ад традыцыйных нормаў і большая свабода ў выяўленні вобразаў фараона і яго сям’і (больш натуральныя позы, больш рэалістычныя фігуры і твары, нефармальныя абставіны), пэўная інтымнасць, лірычнасць, псіхалагічная заглыбленасць вобразаў. Сапраўднымі мастацкімі шэдэўрамі лічацца знакамітыя партрэты-бюсты царыцы Неферціці. Упершыню з’яўляецца пейзаж, які апявае прыгажосць прыроды. Гэты росквіт егіпецкага мастацтва працягваўся нядоўга, 25 гадоў, і пасля смерці Эхнатона завяршыўся вяртаннем да ранейшых традыцый і ўшанавання старажытных багоў.
Музыка і танец. Сярод старажытных цывілізацый музыка Егіпта была адной з найбольш развітых і дасканалых. Ёю пастаянна суправаджаліся розныя рэлігійныя абрады, масавыя святкаванні, працоўныя працэсы. Музыка адыгрывала вялікую ролю ў “страсцях”: спевы з хорам, шэсці і танцы перамяжоўваліся з драматычнымі сцэнамі, якія нярэдка адлюстроўвалі рэальныя малюнкі жыцця і быта.
Музыка лічылася і забавай, што пацвярджае яе старажытнаегіпецкая назва: ха – задавальненне. Яна існавала ў трох разнавіднасцях – культавай, прыдворнай і народнай. Музыка была пераважна аднагалосая і мела сінкрэтычны характар. У эпоху Новага царства ўзніклі першыя, прымітыўныя формы шматгалосся. З цягам часу ўскладняліся формы выканаўства, з’явіліся ансамблі, узнікла мастацтва хейраноміі (правобраз дырыжыравання). Найбольш распаўсюджанымі музычнымі інструментамі былі свірэль, флейта, арфы, трубы, барабаны, розныя бразготкі, ліры, лютні, кіфара, габой. У эпоху Сярэдняга царства ўзніклі песні разнастайнага характару – філасофскія разважанні, песні-гімны, песні-танцы, якія суправаджаліся гукамі ліры. Любымі былі песні-плачы над мёртвым Асірысам. У перыяд Старажытнага і Сярэдняга царстваў узнікла піктаграфічная (малюнкавая)натацыя. Егіпцяне былі аматарамі танца. Ні адно свята не абыходзілася без застольных групавых танцаў, якія суправаджаліся ігрой на музычных інструментах. Танцы суправаджалі прыдворныя храмавыя рытуалы, былі адным з найбольш моцных сродкаў для забаў мясцовага насельніцтва.
Матэрыяльная культура Трывалыя традыцыі склаліся ў матэрыяльнай культуры, а таксама ў быце і сямейным жыцці. Адзенне егіпцян мала змянілася на працягу ўсёй гісторыі Старажытнага Егіпта. Традыцыйнай дэталлю іх туалета быў пярэднік. Мужчыны звычайна насілі толькі своеасаблівыя льняныя набедраныя павязкі. У больш халодны зімовы перыяд выкарыстоўваліся розныя шарсцяныя плашчы і накідкі. Жаночае адзенне складалася, як правіла, з прамой вузкай сукенкі на шлейках. Пры выкананні цяжкіх работ жанчыны насілі кароткія спадніцы. Знатныя егіпцяне мелі больш прыгожае і багатае адзенне: мужчыны – доўгія кашулі, а жанчыны – сукенкі са складкамі і прыгожыя хусткі. Адзенне выраблялася з ільна і мела белы колер. Усе егіпцяне насілі разнастайныя ўпрыгожанні: багатыя – з золата, серабра, каштоўных металаў, а бедныя – з медзі і фаянсу. Мужчыны і жанчыны насілі спецыяльныя паясы з бісеру, пальчаткі. Звычайна егіпцяне хадзілі басанож, аднак у час урачыстасцей, свят яны надзявалі багата ўпрыгожаныя скураныя ці трысняговыя сандалі. Касметыкай карысталіся як мужчыны, так і жанчыны. Яны наносілі на цела разнастайныя духмяныя рэчывы, маслы, фарбавалі чырвонай памадай вусны і падводзілі вочы спецыяльнай фарбай шэрага ці зялёнага колеру, выкарыстоўвалі духі. Такая фарба рабілася з размолатых мінералаў, змешаных з алеем. Пераважная большасць егіпцян мелі кароткія стрыжкі, а бага-тыя адпускалі доўгія валасы або насілі парыкі. Выкарыстоўваліся розныя сродкі для фарбавання валасоў. Распаўсюджанымі забавамі егіпцян былі драматычныя прадстаўленні, асноўнымі сюжэтамі якіх было жыццё шматлікіх егіпецкіх багоў. Захапляліся насельнікі Егіпта таксама спевамі, музыкай і танцамі. Заможныя жыхары Егіпта любілі наладжваць у сваіх дамах святочныя прадстаўленні і прыёмы шматлікіх гасцей. На такіх прыёмах выступалі прафесійныя спевакі, музыканты, танцоўшчыкі, акрабаты, жанглёры. Багатыя любілі займацца рыбалоўствам, паляваннем на рачных і балотных жывёл і птушак, а таксама вандроўкамі па Ніле на папірусных лодках. Харчаванне старажытных егіпцян было адносна разнастайным. Яны ўжывалі ў ежу дыні, гранат, вінаград, фінікі і фігі, а таксама гародніну – найперш цыбулю, часнок, фасолю, гарох, салат і агуркі. Часта егіпцяне елі смажаную і вараную рыбу, яйкі птушак. Егіпцяне разводзілі кароў, свіней, гусей, качак, галубоў. Віно і піва вырабляліся з пшаніцы і ячменю. Жылыя і гаспадарчыя пабудовы ўзводзіліся з высушанай на сонцы цэглы-сырца. Сцены дамоў багатых егіпцян былі пакрыты тынкам і ўпрыгожаны роспісамі. Большасць дамоў складаліся з трох галоўных частак. У пярэдняй частцы знаходзіліся прыёмная, дзе рабіліся дзелавыя здзелкі, а далей – памяшканне для сяброўскіх прыёмаў і вечарынак. У задняй частцы дома размяшчаліся жылыя пакоі для членаў сям’і. У асобных пабудовах знаходзіліся кухня, хлявы, стойлыдля жывёл, побач з якімі будаваліся жылыя пакоі для слуг. У гарадах часам мелі па чатыры – пяць паверхаў. У Егіпце была пашырана манагамная сям’я. Аднак фараоны маглі мець некалькі жонак. Багатым мужчынам дазвалялася мець наложніцу. Акрамя законнай жонкі і дзяцей, такі мужчына павінен быў клапаціцца пра наложніцу і яе дзяцей. Жанчыны выходзілі замуж у даволі раннім узросце (пераважна ў 12–14 гадоў), прычым дзяўчаты з багатых сем’яў уступалі ў шлюб некалькі пазней у параўнанні з вясковымі дзяўчынкамі. Жаніхі звычайна былі на некалькі гадоў старэйшымі за сваіх нявест. Важнейшым прызначэннем сямейных жанчын было выхаванне дзяцей і вядзенне хатняй гаспадаркі. У егіпецкіх сем’ях бацькі звычайна пакідалі свае зямельныя надзелы сынам, а практычна ўсю хатнюю маёмасць – дачкам. Свяшчэнным абавязкам егіпецкіх сем’яў лічыўся клопат пра магілы сваіх продкаў. Існавалі спецыяльныя дні памінання памерлых. У такія дні памінання людзі прыносілі на могільнікі разнастайную ежу. Пасля заваявання Егіпта войскамі Аляксандра Македонскага егіпецкая цывілізацыя паступова прыходзіць да заняпаду. Але культура перажыла старажытнаегіпецкую дзяржаву. Тыя асновы, якія былі закладзены егіпецкай культурай у самых розных галінах навукі, літаратуры і мастацтва, непрыметна падтрымлівалі культуру суседніх народаў. Старажытнаегіпецкая культурная спадчына была асэнсавана і развіта ў антычным свеце і праз арабаў дайшла да Сярэднявечча.
Заданні 1.Вызначце асноўныя рысы культуры Старажытнага Егіпта, падрыхтуйце мультымедыйную прэзентацыю. 2. Падбярыце выявы архітэктурных помнікаў Старажытнага Егіпта, прапануйце іх да ўключэння ў электронны дапаможнік. 3. Падрыхтуйце мультымедыйную прэзентацыю “Пантэон старажытнаегіпецкіх багоў”. 4. Дакажыце, што ў Старажытным Егіпце існавала рознагаліновая сістэма адукацыі і выхавання, якая паўплывала на развіццё навуковых ведаў. 5. Стварыце мультымедыйны прадукт “Выяўленчае мастацтва і скульптура Старажытнага Егіпта”. 6. Дайце перыядызацыю (умоўную) гісторыі Старажытнага Егіпта, падрыхтуйце яе прэзентацыю.
Літаратура 1. Вейс, Герман. История цивилизации. Архитектура. Вооружение. Одежда. Утварь: ил. энцикл.: в 3 т. / Герман Вейс. – М.: ЭКСМО-пресс, 1998. – Т.1: Классическая древность, до IV в. – 751 с. 2. Культурология: учеб. пособие для студентов высш. учеб. заведений /под науч. ред. проф. Г.А.Драча. – Изд. 10-е. – Ростов н/Д: Феникс, 2006. – 576 с. 3. Культура Древнего Египта / АН СССР. Институт востоковедения / отв. ред. И.С.Кацнельсон. – М.: Наука, 1975. – 446 с. 4. Культурология: хрестоматия / сост. проф. П.С.Гурвич. – М.: Гардарики, 2000. – 592 с. 5. Перепелкин, Ю.Я. История древнего Египта / Ю.Я.Перепелкин. – СПб.: Нева: Изд.-торговый дом “Летний сад”, 2001. – 607 с. 6. Лебедев, С.Ю. Мировая художественная культура: учеб. пособие / С.Ю.Лебедев. – Мн.: Дизайн ПРО, 2001. – 220 с. 7. Рак, И.В. Легенды и мифы Древнего Египта / И.Рак. – СПб.: Изд.-торговый дом “Летний сад”: Изд. дом “Коло”, 2001. – 220 с. 8. Синило, Г.В. Древние литературы Ближнего Востока и мир ТаНаХа (Ветхого Завета): учеб. пособие для студентов филол. фак. вузов / Г.В.Синило. – Мн.: Экономэкспресс, 1998. – 471 с. 9. Тихонравов, Ю.В. Религии мира: учеб.-справ. пособие / Ю.В.Тихомиров. – М.: ЗАО «Бух. бюл.»,1996. – 333 с. 10. Тураев, Б.А. Египетская литература: ист. очерк древнеегипет. лит. / Б.А.Тураев. – СПб.: Нева: Изд.-торговый дом “Летний сад”, 2000. – 334 с. 11. Тураев, Б.А. История Древнего Востока / Б.А.Тураев. – Мн.: Харвест, 2004. – 749 с. 12. Хук, С.Г. Мифология Ближнего Востока: пер. с англ. / АН СССР, Ин-т востоковедения. – М.: Наука, 1991. – 183 с. 13. Чернокозов, А.И. История мировой культуры: многоуровневое учеб. пособие: крат. курс / А.И.Чернокозов. – Ростов н/Д: Феникс, 1997. – 477 с. 14. Shaw, I. The Oxford history of Ancient Egypt / Ian Shaw. – Oxford University Press, USA, 2004. – 552 p. Паняцце антычнасці.
|
||||||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-10; просмотров: 381; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.117.11.13 (0.013 с.) |