Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Філасофска-рэлігійныя канцэпцыіСодержание книги
Поиск на нашем сайте
Перыяд праўлення французскага караля Людовіка XV, які працягваўся 59 гадоў, быў сапраўдным “залатым стагоддзем” для развіцця духоўнай культуры Францыі – галоўнага цэнтра тагачаснай еўрапейскай цывілізацыі і культуры. Тады практычна ўся Еўропа глядзела на Францыю як на цэнтр духоўнага жыцця. Менавіта Францыя была заканадаўцай моды ў розных жанрах культуры – найперш у галіне філасофіі, архітэктуры, навукі, літаратуры, выяўленчага мастацтва. Аднак найбольшую вядомасць і папулярнасць набылі французскія філосафы-асветнікі, многія з якіх з’яўляліся таксама вучонымі, пісьменнікамі. Філосафы-асветнікі распрацавалі даволі стройную канцэпцыю мінулага, сучаснага і будучага чалавецтва. Аснову дадзенай канцэпцыі склалі паняцці “натуральнага стану”, “натуральнага права”, “грамадскага дагавору”, “прыроды чалавека”, розуму, прагрэсу. Паводле гэтай канцэпцыі, эвалюцыя чалавецтва пачалася з “натуральнага стану”, заснаванага на “натуральным праве”, якое, у сваю чаргу, адпавядала “прыродзе чалавека”. Асветнікі разглядалі “прыроду чалавека" ў якасці своеасаблівай сукупнасці такіх псіхалагічных якасцей і маральна-духоўных каштоўнасцей, як свабода, роўнасць, братэрства, любоў, міласэрнасць, справядлівасць, што ўласцівы толькі чалавеку і выдзяляюць яго з жывёльнага свету. Названыя якасці з’яўляюцца натуральнымі, бо яны нараджаюцца разам з чалавекам і адначасова выступаюць яго неад’емнымі, натуральнымі правамі. Без іх і без права на іх чалавек перастае быць сапраўдным чалавекам. Перыяд “натуральнага стану”, які ахопліваў час існавання першабытнага грамадства, асветнікі называлі “залатым векам”, бо тады, на іх думку, меў месца найвышэйшы росквіт свабоды, роўнасці, братэрства, справядлівасці і інш. Аднак гэтыя прынцыпы не былі поўнасцю гарантаваныя, нярэдка яны парушаліся з-за недахопу любові і з-за ўзмацнення суперніцтва паміж людзьмі. Неабходнасць урэгулявання такой сітуацыі прывяла да ўзнікнення дзяржавы, а разам з ёй – улады, права і законаў. Прычым усё гэта ўзнікла не па волі Бога, а ў выніку “грамадскага дагавору” – свядомага пагаднення паміж людзьмі. Менавіта дзяржава павінна была гарантаваць захаванне прынцыпаў і нормаў “натуральнага права”. Так узніклі першыя цывілізацыі. Праўда, дзяржава найчасцей дрэнна спраўлялася з такімі абавязкамі і таму ў грамадстве паступова ўзмацняліся розныя несправядлівасці, несвабода, няроўнасць. Асветнікі лічылі, што феадальны лад несумяшчальны з прынцыпамі розуму і “натуральнага права”, а таму яго павінен замяніць больш справядлівы і гуманны дзяржаўны лад. Яны прапаноўвалі праграму пабудовы такога новага грамадства ў “светлай будучыні”, калі зноў расквітнеюць свабода, роўнасць, справядлівасць, братэрства паміж людзьмі. На шляху да такой “светлай будучыні” асветнікі бачылі дзве галоўныя перашкоды – дэспатызм (найперш у форме абсалютнай манархіі) і абскурантызм (крайне негатыўнае стаўленне да асветніцтва і навукі). На думку асветнікаў, да ліку асноўных сродкаў пабудовы новага грамадства адносіліся адукацыя і выхаванне, а галоўнай прычынай чалавечых няшчасцяў было невуцтва. Таму надзвычай важная роля надавалася навучанню, выхаванню людзей, іх асветніцтву, а таксама кіраўніку дзяржавы – “гасудару-філосафу”, “мудрацу на троне”. Асветнікі распрацавалі таксама канцэпцыю правоў чалавека. Яе асноўныя ідэі знайшлі адлюстраванне ў знакамітай “Дэкларацыі правоў чалавека і грамадзяніна” (1789), якая была прынята ў пачатку Вялікай французскай рэвалюцыі. У дадзенай дэкларацыі неад’емнымі правамі чалавека былі абвешчаны свабода асобы, слова, сумлення, зафіксавана роўнасць усіх людзей перад законам і права чалавека на барацьбу супраць прыгнечання. XVIII ст. нярэдка называюць “стагоддзем філасофіі”, бо ў тагачасны перыяд менавіта яна займала адно з вядучых месцаў у духоўным жыцці грамадства. Сфарміраваўся своеасаблівы тып філосафа-асветніка, у якім адначасова сумяшчаліся асобныя рысы як філосафа, так і звычайнага асветніка, а нярэдка і пісьменніка, грамадскага дзеяча. Да ліку найбольш знакамітых і папулярных філосафаў-асветнікаў адносяцца Вальтэр, Ж.-Ж.Русо, Д.Дзідро, Ш.Мантэск’ё і інш. На Беларусі ідэйныя вытокі Асветніцтва бяруць пачатак у духоўна-культурным развіцці грамадства эпохі Адраджэння, у творчасці мысліцеляў канца XVII – пачатку XVIII ст. Прадстаўнікі ранняга перыяду Асветніцтва (Б.Дабшэвіч, К.Нарбут, М.Пачобут-Адляніцкі і інш.) сцвярджалі гуманістычныя ідэі павагі да чалавека, выхавання і адукацыі на аснове свабоды перакананняў, высокай грамадзянскасці і адказнасці. Гісторык-асветнік А.Нарушэвіч адводзіў розуму галоўную ролю ў гістарычным працэсе, а прадметам навуковага даследавання лічыў не толькі дзеянні кіраўнікоў і ваеначальнікаў, але і жыццё простага народа. Г.Каніскі прапагандаваў неабходнасць усталявання ў краіне парадку і законнасці, крытыкаваў духоўнае ўбоства тых, хто меў уладу. М.Матушэвіч у сваіх творах асуджаў самавольства пануючых класаў, абараняў чалавечую годнасць простых людзей. Фізіякраты (Г.Млоцкі, М.Страйноўскі, І.Храптовіч і інш.) разглядалі грамадства як натуральны арганізм, што складае частку прыроды; лічылі, што адыход чалавека ад разумных законаў прыроды непазбежна выкліча няшчасці, бедствы і беспарадкі. П.Бжастоўскі, М.Карповіч, І.Яленскі развівалі тэндэнцыі прыродазнаўчага матэрыялізму, радыкальныя сацыяльна-утапічныя ідэі. Для пашырэння ідэй Асветніцтва ў Беларусі шмат зрабіла Камісія народнай адукацыі Рэчы Паспалітай, якая па сутнасці была першым у Еўропе міністэрствам асветы, а таксама выкладчыкі Віленскага універсітэта, народных вучылішчаў. Прагрэсіўныя асветніцкія тэндэнцыі адлюстраваны ў літаратуры і мастацтве, кнігавыдавецкай, культурна-асветнай і навукова-педагагічнай дзейнасці. Галоўную ролю ў рэлігійным жыцці еўрапейскіх краін на працягу XVIII ст. адыгрывалі каталіцтва і пратэстантызм, які існаваў у выглядзе розных плыняў і кірункаў ― лютэранства, кальвінізму, англіканства, анабаптызму і інш. У XVIII ст. прыметна актывізавалася дзейнасць каталіцкага ордэна езуітаў, аднак у 1773 г. паводле рашэння папы рымскага Клімента ХIV ён быў забаронены на “вечныя часы”. На працягу XVII–XVIII стст. у краінах Еўропы набылі вядомасць такія рэлігійна-містычныя вучэнні, як “янсенізм” і “квіетызм”. Янсенізм быў распрацаваны ў першай палове XVII ст. прафесарам Карнеліем Янсеніем. Ён адмаўляў свабоду волі і прадвызначанасць да выратарання або пагібелі (рай або пекла), што па сутнасці адвяргала царкоўнае вучэнне аб выратаванні “добрымі справамі”. Квіетызм (ад лац. quietus – спакойны, безмяцежны) узнік у XVII ст. унутры каталіцызму і быў афіцыйна асуджаны царкоўнымі інстанцыямі. Гэты кірунак быў распрацаваны іспанскім багасловам Малінасам, які таксама выступаў супраць тэзіса аб выратаванні “добрымі справамі” і патрабаваў містычнага зліцця чалавечай душы з Богам. На працягу XVIIІ ст. у розных краінах свету даволі шырока распаўсюдзіліся ідэі скептыцызму і атэізму. Пачаўся навуковы аналіз Бібліі, што стварыла тэарэтычны фундамент для крытыкі рэлігіі. Вялікая французская рэвалюцыя канца XVIIІ ст. прывяла не толькі да звяржэння абсалютызму, але і да канфіскацыі царкоўных, манастырскіх зямель, адмены царкоўнай дзесяціны. У выніку рэвалюцыі святары атрымалі статус дзяржаўных чыноўнікаў і павінны былі прыносіць клятву на вернасць рэвалюцыйнай уладзе. Спецыяльныя дэкрэты Канвента (1793) увогуле скасавалі ў Францыі каталіцкую царкву як самастойны інстытут. Рэвалюцыянерамі-атэістамі была нават зроблена няўдалая спроба ўвесці новую спецыфічную рэлігію – “Культ Розуму”. Прыхільнікі дэізму – вучэння, паводле якога Бог прызнаецца Сусветным Розумам, які калісьці стварыў усё існае, а пазней ніколі не ўмешваўся ў развццё свету і чалавецтва, паспрабавалі стварыць “Культ Вярхоўнай Істоты”. Аднак абедзве гэтыя спробы скончыліся беспаспяхова. Мастацтва Літаратура. У эпоху Асветніцтва літаратура была адным з вядучых жанраў еўрапейскай культуры. На першы план выйшлі разнастайныя празаічныя жанры – раман, філасофская аповесць, навела, апавяданне. Гэты перыяд часам нават называюць “стагоддзем прозы”, хаця тады даволі паспяхова развіваліся і паэтычныя жанры – паэма, балада, элегія, эпіграма і інш. Асноўнымі літаратурнымі стылямі на працягу XVIIІ ст. былі класіцызм, ракако, сентыменталізм. У адрозненне ад папярэдняга XVII ст., калі два асноўныя мастацкія стылі (барока і класіцызм) больш-менш выразна супрацьстаялі адзін аднаму, у эпоху Асветніцтва галоўныя літаратурныя стылі нярэдка змешваліся, перапляталіся, утваралі адзінае кампраміснае цэлае. Пашырэнне асветніцкіх ідэй дало прыметны імпульс развіццю публіцыстыкі. Значную ролю ў літаратурным жыцці набылі разнастайныя газеты і часопісы. Многія вядомыя пісьменнікі былі журналістамі або пачыналі сваю творчую дзейнасць з журналістыкі. Эпоха Асветніцтва была перыядам больш інтэнсіўнага, шчыльнага ўзаемадзеяння і ўзаемаўзбагачэння нацыянальных літаратур. Вынікам гэтай тэндэнцыі стала стварэнне ў канцы XVIIІ – пачатку ХІХ ст. адзінай еўрапейскай, а затым і сусветнай літаратуры. Кірунак “асветніцкага рэалізму” быў прадстаўлены творчасцю англійскага пісьменніка Сэмюэла Рычардсана (1689–1761), які лічыцца стваральнікам еўрапейскага сямейна-бытавога рамана. Сярод яго найбольш вядомых твораў – раман “Памела”, у якім паказаны багаты духоўны свет служанкі Памелы. Асветніцкія ўяўленні аб “натуральным стане” знайшлі яскравае адлюстраванне ў рамане англійскага пісьменніка Даніэля Дэфо (1660–1731). Ён з’яўляўся аўтарам многіх вершаў, раманаў, палітычных нарысаў, гістарычных і этнаграфічных твораў, аднак найбольшую вядомасць яму прынёс раман “Прыгоды Рабінзона Круза” (1719–1721). Гэты раман спарадзіў цэлую традыцыю стварэння так званых рабінзанад. Яшчэ адным знакамітым творцам быў англійскі пісьменнік Джанатан Свіфт (1667–1745) – аўтар рамана “Падарожжа Гулівера”. У сваім знакамітым рамане-памфлеце ён стварыў вобраз краіны ліліпутаў і веліканаў, што ў сімвалічнай, сатырычнай форме давала ўяўленне пра тагачаснае англійскае грамадства. Найбольш выразна асветніцкі рэалізм выявіўся ў творчасці Генры Філдынга(1707–1754), якога называлі класікам літаратуры Асветніцтва. Ён выражаў ідэі агульнадэмакратычнай культуры, якая развівалася ў буржуазным асяроддзі. Філдынг добра бачыў парокі не толькі арыстакратыі, але і буржуазіі. У рамане “Гісторыя Тома Джонса – знайдзёныша”, камедыі “Пасквін”, сатырычным рамане “Джанатан Уайльд” ім дадзены крытычныя ацэнкі ідэалаў трэцяга саслоўя. Нямецкія літаратары галоўнай сілай грамадскага прагрэсу лічылі эстэтычнае выхаванне, а асноўным яго сродкам – мастацтва. Найбольш славутыя прадстаўнікі нямецкай літаратуры XVIIІ ст. – Ф.Шылер і І.В.Гётэ. Фрыдрых Шылер (1759–1805) у сваіх ранніх п’есах выступаў супраць дэспатызму і саслоўных забабонаў. Таму невыпадкова эпіграфам да яго драмы “Злодзеі” стаў заклік “Супраць тыранаў!”. Аднак у 1780-я гг. ён перайшоў на пазіцыі ідэалістычнага, чыстага мастацтва, у рэчышчы якога асноўным спосабам дасягнення справядлівага грамадскага ладу лічылася эстэтычнае выхаванне, а задача культуры бачылася ў прымірэнні разумнай і пачуццёвай прыроды чалавека. Іаган Вольфганг Гётэ (1749–1832) па праву лічыцца “універсальным геніем” чалавецтва. Ён быў адным з заснавальнікаў нямецкай літаратуры Новага часу. Гётэ займаўся філасофіяй, прыродазнаўчымі навукамі (даследаваў прыроду святла і колеру, вывучаў мінералы). Асноўныя яго творы – раман “Пакуты юнага Вертэра” (1774) і трагедыя “Фауст” (1808–1832), у якіх увасоблены пошукі чалавекам сэнсу жыцця. У 1780-я гг. Шылер і Гётэ адкрылі новы этап у нямецкай літаратуры – так званы “веймарскі класіцызм”, асноўнымі рысамі якога былі разрыў з рэчаіснасцю, праслаўленне “чыстага мастацтва” і прыхільнасць да антычнай культуры. Тэатр. XVIIІ ст. нярэдка называюць залатым векам тэатра. Тэатральныя пастаноўкі карысталіся шырокай папулярнасцю сярод розных катэгорый насельніцтва. Тэатр стаў адным з найбольш магутных сродкаў асветніцкай ідэалогіі і прапаганды. У 1730-я гг. у Англіі ўзнік новы драматургічны жанр – мяшчанская драма, дзе галоўнымі героямі ўпершыню сталі простыя абывацелі. Адным з важных новаўвядзенняў было тое, што ў другой палове XVII ст. у тэатрах было дазволена іграць жанчынам. Таму ў наступным стагоддзі многія жанчыны змаглі раскрыць свой высокі акцёрскі талент. Адным з агульнапрызнаных цэнтраў еўрапейскага тэатральнага мастацтва была Венецыя. У гэтым адносна невялікім горадзе працавалі сем тэатраў – больш, чым у двух еўрапейскіх сталіцах (Парыжы і Лондане), разам узятых. Сярод найбольш таленавітых драматургаў эпохі можна назваць К.Гальдоні, К.Гоцы, П.Бамаршэ і інш. У італьянскім тэатры самымі знакамітымі драматургамі былі Карла Гальдоні (1707–1793), які стварыў літаратурную “камедыю нораваў”, а таксама Карла Гоцы (1720–1806), які ўпершыню вывеў на сцэну “казку” (напрыклад, “Прынцэса Турандот”, “Любоў да трох апельсінаў” і інш.), П’ер Агюстэн Бамаршэ (сапр. Карон; 1732–1799) – французскі драматург, найбольш вядомымі і папулярнымі творамі якога лічацца “Севільскі цырульнік” (паст. 1775 г.) і асабліва “Жаніцьба Фігаро” (паст. 1781 г.). Многія сучаснікі Бамаршэ лічылі яго п’есу “Жаніцьба Фігаро” самай рэвалюцыйнай з усіх п’ес, якая падрыхтавала Вялікую французскую рэвалюцыю ў большай ступені, чым усе шматлікія тамы, напісаныя тагачаснымі філосафамі. Фігаро выступаў прадстаўніком апазіцыі трэцяга саслоўя. На працягу XVII–XVIIІ стст. найбольшай папулярнасцю сярод шырокай публікі карысталіся камедыі, фарсы. Прычым нярэдка гэтыя тэатральныя пастаноўкі вызначаліся павярхоўнасцю, аблегчанасцю, у іх часта выкарыстоўваліся разнастайныя пошласці і да т.п. Лепшыя творы тэатра XVIIІ ст. – гэта не толькі здабыткі мінулага, яны належаць і нам. П’есы Гальдоні, Гоцы, Бамаршэ трывала ўвайшлі ў рэпертуар сусветнага тэатра. Музыка. На працягу XVIIІ ст. музыка ўпершыню стала вядучым жанрам еўрапейскай мастацкай культуры. Росквіт музыкі як самастойнага віду мастацтва можна вытлумачыць патрэбнасцю ў паэтычным, эмацыянальным адлюстраванні ўнутранага духоўнага свету чалавека. У музычным мастацтве знайшла яркае ўвасабленне спецыфіка новага светаўспрымання людзей эпохі Асветніцтва. Былі створаны такія музычныя формы, як фуга, сімфонія, саната. Сусветную вядомасць набылі французская опера і італьянская опера-буфа. Склаліся новыя формы канцэртнага жыцця – публічныя канцэрты. Узніклі спецыяльныя музычныя перыядычныя выданні, паспяхова развівалася музычная крытыка. Галоўным музычным цэнтрам у сярэдзіне XVIIІ ст. лічылася Італія (дзе было шмат музычных школ, акадэмій), а музычнай сталіцай Еўропы была Вена. Найбольш вядомыя прадстаўнікі музычнага мастацтва эпохі Асветніцтва – Г.Гендэль, Ф.Гайдн, К.Глюк і інш. З іменем Георга Фрыдрыха Гендэля (1685–1759) звязана развіццё оперы і араторыі. Вядомасць яму прынесла опера “Агрыпіна”, а опера “Рынальда” зрабіла Гендэля буйнейшым оперным кампазітарам Еўропы. Ён працаваў у жанры італьянскай оперы-серыя. Музыка незвычайнай прыгажосці ўражвала слухачоў, а мелодыі добра запаміналіся. Усяго майстар стварыў больш за сорак твораў гэтага жанру. У 40-х гг. Гендэль прысвяціў увесь свой час стварэнню араторый. Новыя творы кампазітара былі горача прыняты публікай. У іх адчуваецца ўплыў італьянскай і англійскай музыкі. Аднак па складзе мыслення Гендэль заставаўся нямецкім кампазітарам. Яго творы аказалі значны ўплыў на мастакоў наступных пакаленняў, асабліва на прадстаўнікоў венскай класічнай школы. З’яўленне оперы, заснаванай на мастацкіх прынцыпах класіцызму, звязана з творчасцю Крыстофа Глюка(1714–1787). Яго вельмі ўражвала музыка Гендэля. Глюк быў знаёмы з італьянскай, французскай, нямецкай опернымі традыцыямі, але паступова прыйшоў да высновы, што оперу неабходна змяніць. Першымі творамі, напісанымі па новых правілах, сталі оперы “Арфей і Эўрыдыка” (1762), “Альцэста” (1767), “Парыс і Алена” (1770). Глюк напісаў іх на тэксты італьянскага паэта Кальцабіджы. Гэта быў першы прыклад супрацоўніцтва аўтара музыкі і лібрэтыста ў працэсе стварэння оперы. Да гэтага кампазітары пісалі музыку на ўжо гатовыя лібрэта. Для сваіх опер Глюк выбіраў, як правіла, антычныя сюжэты. Дзеючымі асобамі яго твораў з’яўляліся абагульненыя сімвалічныя фігуры, што ўвасаблялі маральныя паняцці – любоў, вернасць, самаахвярнасць і інш. У драматургіі опер выяўлена сувязь з традыцыямі антычнага тэатра – колькасць персанажаў мінімальная, падзеі каменціруе хор. Роля аркестра значна ўзрасла. Творы Глюка прыцягваюць яснасцю драматургічнага развіцця, цэльнасцю вобразаў, класічнай строгасцю і выразнасцю музыкі, прыгажосцю мелодыі. З творчасцю Франца Ёзэфа Гайдна (1732–1809) звязаны росквіт такіх жанраў, як сімфонія, струнны квартэт, клавірная саната. Вялікую ўвагу кампазітар надаваў канцэртам для розных інструментаў, камерным ансамблям і духоўнай музыцы. Аднак сярод усіх вядомых кампазітараў XVIIІ ст. самымі знакамітымі і геніяльнымі з’яўляліся I.С.Бах і В.А.Моцарт. Іаган Себасцьян Бах (1685–1750) – выдатны нямецкі кампазітар, які лічыўся непераўзыйдзеным майстрам поліфаніі і працаваў практычна ва ўсіх музычных жанрах. Напісаў мноства араторый, кантат, мес, фуг, харалаў, арый, матэтаў, а таксама санат, сюіт, фартэп’янных п’ес і інш. Паходзіў са старажытнага нямецкага роду Бахаў, у якім было шмат музычна адораных людзей. Найбольш ярка геній Баха выявіўся ў галіне царкоўнай музыкі, у той час як яго свецкая музыка па сваім мастацкім ўзроўні прыметна саступае многім рэлігійным творам. Выкладаў музыку ў царкоўнай школе, даваў прыватныя ўрокі музіцыравання, прычым нярэдка бясплатныя. Найперш праславіўся як арганіст, аўтар арганнай музыкі. Сярод яго асноўных твораў – “Страсці па Іаану” (1724), “Страсці па Матфею” (1729), шэсць “Брандэнбургскіх канцэртаў” для аркестра (1711–1720). Творчасць Баха вызначаецца філасофскай глыбінёй зместу і высокім этычным сэнсам. Архітэктура і скульптура. Архітэктуру XVIIІ ст. характарызуюць розныя мастацкія кірункі: класіцызм, позняе барока, ракако. Назву “ракако” звязваюць з французскай назвай ракавіны (ракайль), матыў якой быў асноўным у вырашэнні формы гэтага стылю. У першай палове XVIIІ ст. цэнтр будаўніцтва перамясціўся ў Парыж. Тут узводзіліся пышныя і вытанчаныя палацы, атэлі-асабнякі для арыстакратаў, гарадскія дамы, будынкі грамадскага прызначэння, цэрквы. Для іх характэрныя адсутнасць адзінкавага вонкавага і ўнутранага вырашэння, кампазіцыйная асіметрычнасць размяшчэння пакояў, багацце ляпных упрыгажэнняў. Тыповым узорам такога будынка з’яўляецца атэль Субіз, узведзены ў Парыжы Жарменам Бафранам (1667–1754). Архітэктар выкарыстаў у інтэр’еры плаўныя і звілістыя лініі, закругленыя пераходы ад сцен да столі. У арках вокнаў, рамах люстэркаў, абрамленні дзвярэй прысутнічаюць складаныя арнаментаваныя матывы асіметрычнай формы. Характар інтэр’ераў атэля дапаўняюць мэбля, жывапісныя пано, габелены, якія па сваім выглядзе адпавядаюць агульнаму вырашэнню будынка. Да пабудоў, створаных ў стылі барока і ракако, можна аднесці Вюрцбургскую рэзідэнцыю нямецкага архіепіскапа Іагана, пабудаваную ў барочным стылі ў першыя дзесяцігоддзі XVIIІ ст. У ёй фрэскі на даху выкананы вядомым італьянскім жывапісцам Джавані Батыста Цьепала. Сапраўдным шэдэўрам архітэктуры ракако лічыцца храм Віскірхе (Германія), узведзены ў гарманічным адзінстве з навакольным прыродным ландшафтам. У гэтым храме, назва якога азначае ў перакладзе з нямецкай мовы “царква на палянцы”, знаходзіцца мноства скульптур біблейскіх персанажаў, а таксама фрэсак на рэлігійныя тэмы. Уздзеянне рацыяналістычных асветніцкіх ідэй прывяло ў сярэдзіне XVIIІ ст. да развіцця ў архітэктуры стылю класіцызму. Ён аднавіў сіметрычныя формы, адрадзіў гармонію і прапарцыянальнасць, нібы “выпраміў” гнутыя лініі, спрасціў сістэму ўпрыгожванняў. Класіцызм стаў стылем афіцыйных пабудоў. У еўрапейскіх сталіцах былі пабудаваны велічныя архітэктурныя ансамблі, на парадных плошчах узводзіліся будынкі з калонамі на фасадах. У класіцысцкім стылі будавалі асабнякі найбольш багатых асоб. Гэтаму ў значнай ступені садзейнічала і пільная ўвага да Антычнасці. Найбольш буйным прадстаўніком класіцызму ў французскай архітэктуры XVIIІ ст. быў Жан Анж Габрыэль (1698–1782). Творы гэтага майстра вызначае кампраміснае спалучэнне традыцый антычнага дойлідства і дасягненняў ракако. Іх паслядоўнае ўвасабленне адбылося ў забудове Плошчы Людовіка XV (1751–1763, сучасная Плошча Згоды) у Парыжы. Яе свабодная прастора і сувязь з горадам пры дапамозе вуліц-прысадаў былі прынцыпова новымі рашэннямі, якія сталі асновай еўрапейскага горадабудаўніцтва. “Адкрытасці” плошчы адпавядала і вырашэнне фасадаў будынкаў міністэрстваў, узведзеных з яе паўночнага боку. Калоны карынфскага ордэра другога і трэцяга ярусаў стваралі кантраст з цяжкім першым паверхам. Але гэта было гарманічнае спалучэнне, якое дазваляла ўбачыць і зразумець логіку архітэктурных формаў. Адкрыццём, роўным узроўню Плошчы Людовіка XV, з’яўляецца будынак Малога Трыятона (1762–1769) у Версальскім парку. У ім архітэктар увасобіў новы тып загараднага палаца, злітага ў адзіны мастацкі вобраз з паркам, яго натуральнымі пейзажамі. У перадрэвалюцыйны перыяд у архітэктуры Францыі пачалі пераважаць грамадскія будынкі. Узводзіліся тэатры, біржы, цэрквы, пабудовы, разлічаныя на шырокае кола гледачоў і наведвальнікаў. Так, Пантэон (царква Св. Жэнеўевы), узведзены Жакам Жарменам Суфло (1713–1780), быў ператвораны ў хуткім часе ў некропаль вядомым людзям Францыі. Крыжападобны ў плане будынак завяршае вялікі купал, які абкружаны калонамі. Галоўны фасад Пантэона вылучае шасцікалонны порцік. Усё кампазіцыйнае вырашэнне будынка, разлічанае на паступовы пераход ад цяжкіх і масіўных формаў портыка да лёгкага купала, стварае ўражанне велічы і спакою. З архітэктурай непарыўна звязана скульптура, якой яна адпавядала не толькі сваімі формамі, але і характарам увасабляемых вобразаў. Калі ў будынках стылю ракако скульптурнае ўбранне было дапаможным сродкам у выяўленні архітэктурнай ідэі, то ў класічных пабудовах скульптура адыгрывала самастойную ролю. Першая палова XVIIІ ст. вызначалася складанымі вытанчанымі скульптурнымі формамі. З сярэдзіны стагоддзя назіраўся зварот да строгіх і лаканічных вырашэнняў. Гэты працэс быў звязаны таксама і з пошукамі гераічных вобразаў, увасабленнем антычных ідэалаў.
Характар французскай пластыкі XVIIІ ст. добра адлюстроўваюць творы Жана Антуана Гудона (1741–1828). Скульптар найбольш часта звяртаўся да партрэта. Паказваючы філосафаў, вучоных, пісьменнікаў, палітычных дзеячаў, Гудон надаваў ім шматгранныя і востра псіхалагічныя характарыстыкі. У партрэтах Ж.-Ж.Русо (1778), К.Глюка (1775), Д.Дзідро (1771), статуі Д.Вашынгтона (1786–1795) і асабліва ў выяве Вальтэра (1781) раскрываецца багацце ўнутранага свету асобы, характар трактуецца з шырокіх грамадзянскіх пазіцый. Выяўленчае мастацтва. У эпоху Асветніцтва працягвалі існаваць ранейшыя і новыя мастацкія стылі і кірункі. Ракако (ад франц. “ракайль” – ракавіна) найбольшае распаўсюджванне атрымала ў Францыі. Гэты мастацкі стыль часам называюць “барока, якое вырадзілася”, а таксама “прыдворным стылем”, паколькі ён набыў шырокае распаўсюджванне сярод прыдворных асоб у перыяд праўлення французскага караля Людовіка XV. Ракако ўзнікла ў пачатку і дасягнула найвышэйшага росквіту ў сярэдзіне XVIIІ ст. У гісторыі еўрапейскага мастацтва яно атрымала рэпутацыю манернага, вытанчанага, самага эфемернага і легкаважнага мастацкага стылю. У ім спалучаюцца геданізм, адкрытая фрывольнасць, экзатычнасць, парадаксальнасць, алагічнасць, эстэтызм, арыстакратычнасць і інш. Мастакі стваралі дэкаратыўныя выявы, якія прызначаліся для ўпрыгожвання інтэр’ераў, сюжэтныя творы на бытавыя і міфалагічныя тэмы, партрэты, пейзажы. У жывапісе панавалі настроі лірычнага, некалькі іранічнага светаўспрымання, мяккія, высветленыя фарбы, падкрэсленая дэкаратыўнасць.
Заснавальнікам стылю ракако ў жывапісе лічыцца Антуан Вато (1689–1721) – пры- дворны жывапісец, любімец караля і маркізы Пампадур. Ён стварыў так званы галантны жанр, які расказваў аб бестурботным жыцці арыстакратаў, вытанчаных манерных дам, кавалераў. Сучаснікі Вато захапляліся той ідыліяй, у якую ён пераўтварыў двор Людовіка на сваіх карцінах. Творчая сталасць Вато вызначаецца цікавасцю да тэатральнай тэмы. З выявамі “Акцёры італьянскай камедыі” (1712), “Любоў на італьянскай сцэне” (1718) вельмі сугучныя падзеі сучаснага мастаку жыцця, галантныя святы і забавы, увасобленыя ў карцінах “Кампанія ў парку” (1718), “Паломніцтва на востраў Кіферу” (1717). У іх няма канкрэтнага дзеяння – паказанае аб’яднана толькі агульным настроем, павольным рытмам. З тэмай тэатра звязана карціна А.Вато “Жыль” (1720), дзе паказаны адзін з персанажаў італьянскай камедыі. Фігура акцёра нерухомая, толькі на твары амаль няўлоўна чытаюцца водгукі складанага ўнутранага жыцця асобы, зацятай у цісках умоўнасці адпаведнай ролі. У гэтай супярэчлівасці знешняй аддаленасці ад свету, статыцы, самапаглыбленасці героя менавіта і заключаны сэнс твора. Вато валодаў асаблівым рэцэптам фарбаў, якія стваралі ўдалыя мастацкія эфекты. Водбліск яго моцнай творчай індывідуальнасці, яго мастацкіх адкрыццяў аказаў уплыў на ўсё XVIIІ ст. Пасля смерці Вато яго месца пры двары заняў Франсуа Бушэ (1703–1770) – аўтар вытанчаных, элегічных, жывапісных пейзажаў (“Пастушаская сцэна”, “Купанне Дзіяны”, “Трыумф Венеры”, “Туалет Венеры”), партрэта маркізы Пампадур і інш. Ён лічыўся “першым жывапісцам караля”, быў дырэктарам Каралеўскай Акадэміі жывапісу і скульптуры. Для яго твораў уласцівы дэкаратыўнасць, пачуццёвасць, грацыёзнасць, своеасаблівая “фарфоравасць” фігур.
Адным з найбольш яркіх прадстаўнікоў мастацтва ракако быў французскі жывапісец і графік Жан Анарэ Фраганар (1732–1806). Яго шматлікія творы (жывапісныя работы, малюнкі, афорты) вызначаюцца пранікнёнасцю ў выяўленні інтымных чалавечых пачуццяў, лірычнасцю і паэтычнасцю, эмацыянальнасцю, лёгкасцю жывапіснай манеры, дэкаратыўнасцю каларыту, тонкасцю святлоценявых эфектаў (напрыклад, “Арэлі”, “Свята ў Сен-Клу”, Пацалунак употай” і інш.).
У французскім жывапісе разам са стылем ракако развіваліся тэндэнцыі, адпаведныя густам трэцяга саслоўя. Тыповымі мастакамі, творчасць якіх адлюстравала запатрабаванні трэцяга саслоўя (дробных буржуа, мяшчан), былі Жан-Батыст Сімяон Шардэн (1699–1779) і Жан Батыст Гроз (1725–1805). Шардэн часцей за ўсё звяртаўся да бытавога жанру і нацюрморта, паказваючы жыццё простых людзей, рэчы, якімі яны карыстаюцца (“Нацюрморт з зайцам” (1741), “Медны бак” (1733), “Прачка” (1737), “Малітва перад абедам” (1744)). Гроз звяртаўся да жанравых сентыментальных карцін (“Малочніца”, “Вясковая нявеста”).
Барока не дало такіх буйных фігур, якой у папярэднім стагоддзі была постаць Рубенса. У першай палове XVIIІ ст. барока эвалюцыянавала да грацыёзнай лёгкасці ракако, спачатку суіснавала і перапляталася з ім, а з 1770-х гг. паўсюдна было выцеснена класіцызмам. Адным з найбольш яскравых прадстаўнікоў позняга барока з’яўляўся італьянскі жывапісец, гравёр Джавані Батыста Цьепала (1696–1770). Ён быў лідэрам “венецыянскай школы жывапісу”, шмат працаваў па заказах каралеўскіх двароў. Набыў вядомасць як аўтар многіх фрэсак, афортаў, партрэтаў і інш. Яго творчасці ўласцівы багацце фантазіі, дэкаратыўны размах, тонкасць святлоценявых эфектаў, прасторавая дынаміка, экспрэсіўнасць, каларыстычнасць і інш. Класіцызм прадстаўляў найперш французскі мастак Жак-Луі Давід (1748–1825). Ён у канцы XVIIІ ст. стаў заснавальнікам і прызнаным лідэрам так званага рэвалюцыйнага класіцызму – адмысловага кірунку ў французскім мастацтве, для якога характэрны публіцыстычная накіраванасць, жаданне выявіць гераічныя свабодалюбівыя ідэалы, сфарміраваць у гледача высокія маральныя якасці і грамадзянскія дабрачыннасці. Нярэдка Ж.-Л.Давід у сваіх творах звяртаўся да антычнай спадчыны, якую ён лічыў найлепшым увасабленнем ідэальнай прыгажосці і вечнай гармоніі. Сярод яго найбольш вядомых твораў – “Клятва Гарацыяў” (1784), “Смерць Сакрата” (1787) і інш.
Аднак самыя вялікія мастакі XVIIІ ст. працавалі па-за межамі канкрэтных, ярка акрэсленых мастацкіх стыляў. Да такіх творцаў адносіцца найперш Франсіска Гойя (1746–1828) – выдатны іспанскі жывапісец і гравёр. Яго творчасць вызначалася смелым наватарствам, страснай эмацыянальнасцю, фантазіяй, вастрынёй характарыстыкі, сацыяльна накіраваным гратэскам. Сын рамесніка, Гойя дзяцінства і маладыя гады правёў у Сарагосе. У 14 гадоў паступіў у майстэрню Хасэ Лусан, а праз 6 гадоў, ратуючыся ад інквізіцыі, збег у Мадрыд. У канцы 60-х гг. быў у Італіі (Рым і Парма), у 1771 г. вярнуўся ў Іспанію. Першыя яго буйныя працы – фрэскі царквы Аўла Дэн у Сарагосе (1772–1774) і эскізы для шпалер каралеўскай мануфактуры (1776–1791). Гэтыя творы звязаны з традыцыямі ракако, прасякнутыя жыццярадаснасцю, бестурботным настроем. Да гэтага ж перыяду адносяцца наступныя працы, у якіх прыметна нарастанне рэалістычных тэндэнцый: насычанае святлом і сонцам “Травеньскае народнае святкаванне ў Мадрыдзе” (1787–1791, Прада, Мадрыд); “Травеньскае дрэва” (Мадрыд), фрэскі і алтарныя карціны для цэркваў Вальядаліда (1787), Таледа (1788), Валенсіі (1788) і інш. У 1786 г. Гойя прызначаецца прыдворным мастаком. Прыкладна з сярэдзіны 90-х гг. бестурботны настрой ранніх яго твораў саступае месца больш паглыбленаму і крытычнаму ўспрыманню рэчаіснасці, нярэдка насычанаму вострым сарказмам. У 1797–1798 гг. першая яго графічная серыя “Капрычос” была прысвечана маральным уяўленням арыстакратыі, ханжаству духавенства, цынічнаму кар'ерызму службоўцаў, цёмным забабонам народа, грубіянствам ваеншчыны, жорсткасці і фанатызму інквізіцыі. У 1808–1812 гг. з’яўляюцца яго карціны “Барацьба на Пуэрта-дэль-Соль” і “Расстрэл французскімі салдатамі іспанскіх паўстанцаў”. У 1810–1820 гг. вядомая графічная серыя “Бедствы вайны”, якая ўяўляе палымяны пратэст супраць уварванняў войскаў Напалеона ў Іспанію. Заснавальнікам англійскай нацыянальнай школы жывапісу лічыцца Уільям Хогарт (1697–1764). Яго творы адлюстроўвалі жыццё розных слаёў грамадства, станоўчыя і адмоўныя бакі адносін паміж людзьмі. Лідэрамі партрэтнага жанру былі Джошуа Рэйналдс (1723–1792) і Томас Гейнсбара(1727–1788). Культура Беларусі Важнай з’явай культурнага жыцця другой паловы XVIIІ ст. Беларусі стаў прыгонны тэатр. Многія беларускія магнаты, як, напрыклад, Радзівілы, Храптовічы, Агінскія, Тышкевічы, Сапегі, Тызенгаўзы і іншыя, імкнучыся да раскошы, запрашалі для пабудовы сваіх маёнткаў і іх упрыгажэння лепшых айчынных і замежных дойлідаў, мастакоў, майстроў садова-паркавага мастацтва. У сваіх маёнтках яны ўтрымлівалі капэлы, аркестры, тэатры, а нярэдка і самі станавіліся літаратарамі, музыкантамі, кампазітарамі, як Мацей Радзівіл, Міхал Казімір Агінскі, Уршуля Радзівіл, Міхал Клеафас Агінскі, аўтар знакамітага паланеза “Развітанне з Радзімай” і інш. Беларуская культура XVIIІ ст. няроўная і неаднолькавая ў сваім развіцці. Гэта асабліва датычыцца мастацкіх стыляў. Да сярэдзіны XVIIІ ст. вызначальную ролю адыгрывала барока. Але з 1750-х гг. у мастацкае жыццё актыўна ўвайшоў напрамак ракако, а з канца XVIIІ ст. – класіцызм. Другая палова стагоддзя і яго канец акрэслены суіснаваннем у мастацтве названых стыляў і напрамкаў. У архітэктуры, жывапісе, скульптуры, графіцы гэта адбывалася па-рознаму. У сувязі са сваімі спецыфічнымі якасцямі кожны з відаў мастацтва засвойваў ці адмаўляўся ад пэўнай стылістыкі. Мастацкае жыццё на тэрыторыі Беларусі ў XVIIІ ст. канцэнтравалася ў асноўным у буйных прамысловых і палітычных цэнтрах – Вільні, Гродне, Полацку, Мінску. Тут дзейнічалі навучальныя ўстановы. Галоўным чынам іх заснавальнікамі былі ордэны езуітаў, бернардзінцаў, піяраў, брацтвы. Найбольш значнымі з’яўляюцца Віленская і Полацкая езуіцкія акадэміі.
З канца XVII і асабліва ў XVIIІ ст. важную ролю ў развіцці культуры пачалі адыгрываць буйныя магнацкія маёнткі, дзе засноўваліся тэатры, збіраліся бібліятэкі, архівы, карцінныя галерэі, калекцыі археалагічнага і этнаграфічнага характару. Сярод такіх цэнтраў вылучаюцца Нясвіж, Шклоў, Слуцк, Магілёў, Слонім. Для гісторыі беларускай архітэктуры XVIIІ ст. было часам панавання і развіцця барока, ракако і класіцызму. Своеасаблівай з’явай у беларускім дойлідстве XVIIІ ст. было будаўніцтва сядзіб і палацаў. З XVII ст. замкі сталі паступова страчваць сваю абарончую ролю і набылі выгляд палацавых ансамбляў. У найбольш старажытных, як, напрыклад, у Нясвіжскім, адбыліся перабудовы, якія наблізілі такія комплексы да адкрытага, парадна-прадстаўнічага варыянту. У пышных магнацкіх рэзідэнцыях сканцэнтраваліся галоўныя прыметы беларускага дойлідства, адметныя і своеасаблівыя рысы вярхушкі тагачаснага грамадства, яе імкненне да раскошы. Сярод буйных палацавых комплексаў вылучаюцца палацы Агінскіх у Слоніме (1768), Чартарыйскіх у Воўчыне (Камянецкі р-н, 1732), Радзівілаў у Дзятлаве (1751), Тызенгаўзаў у Гродне (1760-я гг.), Валовічаў у Свяцку (1779). У іх мастацкім вырашэнні можна заўважыць матывы позняга барока. Неад’емнай часткай палацавых ансамбляў быў парк. Як і ў Заходняй Еўропе XVII–XVIIІ стст., гэта рэгулярна спланаваны комплекс, куды ўваходзілі штучныя сажалкі, альтанкі, навялікія павільёны, сістэмы алей, сцяжынак, мудрагеліста аформленая зеляніна. Культавую архітэктуру Беларусі XVIIІ ст., як і палацавае дойлідства, вылучаюць барока, ракако і класіцызм. Храмавае будаўніцтва вялося ў асноўным каталіцкімі ордэнамі. З цягам часу выпрацавалася архітэктурна-мастацкая сістэма, у якой адлюстравалася нацыянальная своеасаблівасць стылю барока. Першыя будынкі, адпаведныя названай сістэме, былі ўзведзены ў Вільні, што і вызначыла назву своеасаблівага стылістычнага напрамку ў дойлідстве – “віленскае барока”. Адзначаны напрамак у беларускім барока характарызаваўся складанымі аб’ёмна-прасторавымі суадносінамі частак фасада, у якім галоўная роля належала вежам. Вядомым прадстаўніком “віленскага барока” быў apxiтэктар Іаган Глаўбіц (1700–1767). Найбольш вядомымі яго работамі на Беларусі з’яўляюцца на- ступныя: касцёл Іаана Хрысціцеля ў вёсцы Сталавічы Баранавіцкага раёна, уніяцкая царква Св. Сафіі ў Полацку, палац К.Каніскага ў Maгілёве, палац мітрапаліта Ф.Грабніцкага каля Полацка. Станаўленне класіцызму звязана з інтэнсіўным развіццём горадабудаўніцтва, якое ўпершыню стала разглядацца як цэласная рацыянальна спланаваная сістэма. На строгай рэгулярнай аснове ствараліся вялікія гарадскія ансамблі i плошчы, узводзіліся палацы i ўрадавыя будынкі. У канцы XVIIІ ст. збудаванні ў стылі класіцызму вызначаліся строгасцю, прастатой дэкара-тыўнай апрацоўкі фасадаў, кампактнасцю аб’ёмаў, правільнымі геаметрычнымі планамі, тонкім i стрыманым архітэктурным дэкорам. Сярод помнікаў гэтага стылю Ружанск
|
||||||||||||||||||||||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-10; просмотров: 309; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.118.120.13 (0.026 с.) |