Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Хрысціянскі характар культурыСодержание книги
Поиск на нашем сайте
Першая культура, якая мела амаль выключна хрысціянскі характар, склалася на тэрыторыі Візантыйскай імперыі (Усходняй Рымскай). Яна ўтварылася ў выніку распаду раней адзінай Рымскай імперыі ў 395 г. Візантыя праіснавала каля аднаго тысячагоддзя пасля распаду Рымскай імперыі – да заваявання сталічнага горада Канстанцінопаля туркамі ў 1453 г. Перыяд існавання Візантыйскай імперыі ў цэлым супадае з храналагічнымі межамі сярэдніх вякоў. Назва імперыі паходзіць ад старажытнага грэчаскага партовага гарадка "Візантый" (паводле падання гэты горад быў заснаваны грэчаскімі каланістамі пад кіраўніцтвам воіна Візанта) на беразе Чорнага мора, які пазней, у 330 г. н. э., стаў сталіцай Візантыйскай імперыі і ў гонар імператара Канстанціна быў перайменаваны ў горад Канстанцінопаль. Ён быў адным з найбольш багатых, моцных і культурных гарадоў у тагачасным свеце. Невыпадкова ў Сярэдневякоўі яго называлі Другім Рымам. Самі візантыйцы называлі сябе рамеямі (гэта значыць рымлянамі), а дзяржава называлася “Імперыяй рамеяў”. Слова “Візантыя” канчаткова замацавалася толькі ў эпоху Адраджэння. Так гэтую дзяржаву пачалі называць тагачасныя італьянскія гуманісты. Усю тысячагадовую гісторыю Візантыі можна ўмоўна падзяліць на тры перыяды: 1. Сярэдзіна IV – першая палова VII ст. – перыяд разлажэння рабаўладальніцкага ладу, станаўлення сярэдневяковага грамадства. 2. Сярэдзіна VII – пачатак XIII ст. – з'яўленне і развіццё феадалізму ў Візантыі. 3. XII – сярэдзіна XV ст. – апошні перыяд, які характарызуецца далейшым развіццём феадалізму і пачаткам яго разлажэння. Дзяржава і права. У перыяд росквіту Візантыйская імперыя займала тэрыторыю Балканскага паўвострава, Малой Азіі, Сірыі, Палесціны, Егіпта, Італіі, астравоў Міжземнага мора, часткі Перынейскага паўвострава, Паўночнай Афрыкі, Закаўказзя, Крыма. Яна была палітычнай дзяржавай, на яе тэрыторыі пражывалі грэкі, сірыйцы, армяне, яўрэі, грузіны, арабы, славяне, ілірыйцы, дакі, готы і інш. Аднак вядучая роля ў сацыяльна-эканамічным, грамадска-палітычным і культурным жыцці належала грэчаскаму насельніцтву. На працягу IV–VI стст. дзяржаўнай мовай была лацінская, а з VII ст. – грэчаская. У Візантыі была большай (у параўнанні з краінамі Заходняй Еўропы) колькасць свабоднага сялянства і адпаведна меншай – колькасць рабоў. У канцы І тыс. н. э. уся імперыя была падзелена на ваенна-адміністрацыйныя акругі – фемы, у якіх улада належала камандзіру фемнага войска – страцігу.
Для Візантыі быў уласцівы культ імператарскай улады. Паводле тагачасных ідэалагічных уяўленняў, якія канчаткова склаліся да сярэдзіны І тыс. н.э., візантыйскі імператар лічыўся ўсемагутным, ідэальным, Божым абраннікам. Ён быў уладаром свяшчэннай, адзінай імперыі, меў права на сусветнае ўладарства. Спачатку ўладары Візантыі называліся “імператарамі рамеяў”, а пазней атрымалі назву “васілеўс” (гэта значыць цар). У Візантыйскай дзяржаве імператар меў свяшчэнны статус (лічыўся нават намеснікам Бога–Хрыста на зямлі), валодаў усёй паўнатой грамадзянскай, рэлігійнай, судовай, заканадаўчай улады. Васілеўс меў права караць сваіх падданых, канфіскоўваць маёмасць, прызначаць на дзяржаўныя пасады, вызначаць знешнюю палітыку сваёй дзяржавы. У правінцыях уладу ажыццяўлялі саноўнікі імператара. Дарадчым органам пры імператары быў сенат. У сярэдзіне І тыс. н. э. немалую ролю пачалі адыгрываць своеасаблівыя палітычныя партыі – дзімы. Пры ўваходзе ў імператарскі палац людзі павінны былі падаць ніц перад васілеўсам. У прысутнасці імператара трэба было не сядзець, а ўсім стаяць. Сам імператар сядзеў на высокім троне. Спачатку імператара абвяшчалі прадстаўнікі арміі і народа на іпадроме. Пазней яго пачалі вянчаць на царства ў галоўным храме краіны – храме святой Сафіі. Вялізнымі былі імператарскія палацы, якія займалі нярэдка цэлыя кварталы горада. Тут размяшчаліся разнастайныя пабудовы для свецкіх і рэлігійных патрэб. У адпаведнасці з усходняй традыцыяй памяшканні палацаў падзяляліся на дзве часткі – мужчынскую і жаночую. Асаблівасці культуры. Візантыйская культура была спадкаемцам антычнай культуры. Яе архітэктура, жывапіс, філасофія, тэалогія, навука выступалі ў якасці недасягальнага ўзору (прынамсі да ХІІ–ХІІІ стст.) для народаў як мусульманскага, так і хрысціянскага свету. У перыяд існавання Візантыйскай імперыі культура перажывала сапраўдны росквіт.
Паколькі Візантыйская імперыя знаходзілася на перакрыжаванні Захаду і Усходу, то яе культура ўяўляла своеасаблівы сінтэз грэ- ка-рымскай і ўсходняй культур, прычым дамінавалі ў ёй відавочныя антычныя традыцыі, рысы. Асобныя элементы візантыйскай культуры нагадвалі антычную (найперш рымскую) куль- туру, напрыклад, адміністрацыйная сістэма, ваенная магутнасць, моцная армія, хрысціянская рэлігія, рымскае права, дзяржаўная лацінская мова (пазней яе замяніла грэчаская мова), іпадромы. У эпоху Сярэднявечча візантыйская цывілізацыя і культура займалі (разам з кітайскай) вядучае месца ў сусветным цывілізацыйна-культурным працэсе. Найбольшай магутнасці Візантыя дасягнула ў другой палове І – пачатку ІІ тыс. н. э. Яе культура мела відавочна рэлігійны і толькі ў вельмі невялікай ступені свецкі характар. Асновай візантыйскай культуры было хрысціянства ў форме ўсходняга артадаксальнага (ці праваслаўнага) веравызнання. Візантыйская імперыя (пачынаючы з Юстыніяна I) прытрымлівалася ў сваёй дзейнасці красамоўнага прынцыпу "адна дзяржава – адна рэлігія". Рэлігійныя і культурныя традыцыі Візантыі былі пераняты сярэдневяковымі грэкамі і славянамі. Рэлігія і царква. Ужо ў ІV ст. хрысціянства стала ў Візантыі дзяржаўнай рэлігіяй, аднак язычніцкія культуры, рытуалы сярод часткі мясцовага насельніцтва (пераважна вясковага) працягвалі існаваць у наступных стагоддзях. Хрысціяне нярэдка знішчалі язычніцкія помнікі. Напрыклад, у канцы ІV ст. у егіпецкай Александрыі быў разбураны "Серапіум" – цэнтр язычніцкага культу, а таксама спалена знакамітая бібліятэка. Ад натоўпу фанатыкаў-хрысціян загінула жанчына-філосаф Іпація (370–415 гг.).
Імператар Канстанцін I Вялікі забараніў праследаванні і ганенні на хрысціян, якія мелі месца пры яго папярэдніках. Затым у 313 г. ён выдаў Міланскі эдыкт аб верацярпімасці, а пасля Нікейскага сабора ў 325 г. хрысціянства было абвешчана дзяржаўнай рэлігіяй і пачалося будаўніцтва хрысціянскіх храмаў. У жыццё людзей паступова ўводзілі новыя рэлігійныя святы – Раство, Хрышчэнне і Уваскрэсенне Хрыстова, Раство Багародзіцы, Тройца, дні святых і інш. Узніклі царкоўныя таінствы – хрышчэнне, пакаянне, прычашчэнне, вянчанне. Фарміраванне хрысціянскай царквы як асобай арганізацыі адбывалася на працягу першых стагоддзяў нашай эры, найперш у ІІ–ІІІ стст. У гэты перыяд ішоў працэс утварэння так званага "кліра" (свяшчэннаслужыцеляў) у супрацьвагу простым вернікам – міранам. У ІV ст. зарадзілася манаства, якое адыграла ў пазнейшы час прыметную ролю ў захаванні і развіцці еўрапейскай культуры. На працягу першай паловы І тыс. н. э. вялося мноства багаслоўскіх спрэчак, што ў выніку прыводзіла да ўзнікнення розных сектаў, напрамкаў і плыняў у хрысціянстве. Царкоўныя гісторыкі налічвалі да 150 розных хрысціянскіх сектаў. Дарэчы, у Арменіі хрысціянства стала дзяржаўнай рэлігіяй яшчэ ў 301 г. – раней, чым у якой-небудь іншай краіне тагачаснага свету.
У Візантыі ў VIII–IX стст. ішла вострая барацьба “іканаборцаў” і “іконапаклоннікаў”. Сутнасць іканаборства заключалася ў адмаўленні культа святых абразоў і крыжа як своеасаблівай формы ідалапаклонства. Гэты рух распачалі візантыйскія імператары ў пачатку VIII ст. Напрыклад, імператар Леў III у 726 г. забараніў пакланенне абразам, канфіскоўваў царкоўныя землі і маёмасць. Іканаборцы знішчалі хрысціянскія святыні (найперш абразы), замазвалі фрэскі і мазаікі, разбуралі храмы, манастыры, жорстка распраўляліся з нязгоднымі прадстаўнікамі духавенства і манаства, канфіскаваныя царкоўныя і манастырскія землі раздавалі прадстаўнікам ваенна-служылага саслоўя. У перыяд іканаборства загінулі тысячы твораў тагачаснага рэлігійнага мастацтва. Візантыйскі імператар тады стаяў на чале праваслаўнай царквы. Больш чым стагоддзе з пераменным поспехам вялася гэтая барацьба, якая ў рэшце рэшт скончылася перамогай іконапаклоннікаў. У 843 г. было адноўленна іконашанаванне. Іконапаклоннікі разглядалі іконы як матэрыяльныя вобразы вышэйшага нябеснага свету. У межах раней адзінага хрысціянства ўзніклі розныя ерытычныя рухі (ерасі), сярод якіх найбольш буйным можна лічыць арыянства і монафізіцтва. Паслядоўнікі арыянства прызнавалі дваісную прыроду – боскую і чалавечую – Ісуса Хрыста, а таксама лічылі, што паколькі Бог-Бацька папярэднічаў Богу-Сыну, то Святая Тройца не можа разглядацца як адзінасутнасная, а Ісус Хрыстос займае падначаленае месца ў дачыненні да Бога-Бацькі. Прыхільнікі монафізіцтва прызнавалі толькі адну – боскую – прыроду Хрыста.
Філасофія і тэалогія Да ліку асноўных ідэйна-тэарэтычных крыніц візантыйскай філасофіі адносяцца Біблія і грэчаская класічная філасофія (найперш Платон, Арыстоцель, стоікі). У першыя стагоддзі існавання Візантыйскай імперыі ў развіцці філасофскай думкі яшчэ адыгрывалі даволі значную ролю ідэі неаплатанізму. Аднак пазней візантыйскія імператары пачалі актыўна змагацца з разнастайнымі перажыткамі язычніцтва, сярод якіх аказаўся і неаплатанізм. Імператар Юстыніян у 529 г. закрыў афінскую школу, падверг моцнаму асуджэнню і крытыцы спадчыну старажытнагрэчаскіх філосафаў Арыгена, Платона, Арыстоцеля. Прыхільнікамі неалатанізму былі такія вядомыя тагачасныя філосафы, як Прокл (каля 410–485), Псеўда-Дыянісій Арэапагіт (V ст.), Юліян Адступнік. Паводле Прокла, усё ў прыродзе і грамадстве ў той ці іншай іпастасі з’яўляецца ўвасабленнем Дабра, або Бога. Прадстаўнікі неаплатанізму прытрымліваліся ўяўлення аб гарманічным адзінстве Сусвету.
Пошукі арыгінальных філасофскіх і багаслоўскіх рашэнняў пачыналіся ўжо ў другой палове VII ст., хаця найбольш выдатныя працы ў гэтай сферы былі створаныя ў наступным стагоддзі.
Візантыйская філасофія была даволі цесна звязана з тэалогіяй (багаслоўем). Найбольш яркімі фігурамі філасофска-тэалагічнай думкі былі Максім Спадведнік і Іаан Дамаскін. Багаслоў і філосаф Максім Спадведнік, якому адсеклі правую руку і саслалі за свае погляды аб рэальнасці чалавечай волі Ісуса Хрыста, разглядаў чалавека як мікракосм – мініяцюрны адбітак Сусвету. Іаан Дамаскін (каля 675 – каля 749) нарадзіўся ў г. Дамаск, пазней стаў манахам. Ён быў адным з сістэматызатараў грэчаскай філасофіі, логікі і візантыйскай тэалогіі, актыўна абараняў ушанаванне абразоў, з'яўляўся аўтарам грунтоўнай працы “Крыніца ведаў” (энцыклапедычнага зводу філасофскіх і багаслоўскіх ідэй). Характэрны ў дадзенай сувязі той факт, што на агульным фоне заняпаду культуры ў сярэдзіне VII ст. па сутнасці толькі тэалогія мела пэўны ўздым: гэтага патрабавалі надзённыя інтарэсы кіруючай эліты, якія выдаюцца за вострую патрэбу самых шырокіх колаў грамадства. Незалежна ад таго, што Максіма Спадведніка падвергнуў ганенням сам імператар Канстант II, тэарэтычныя шуканні гэтага тэолага адказвалі патрабаванням пануючага класа; без іх, дарэчы, было б немагчымым з’яўленне і “Крыніцы ведаў” Іаана Дамаскіна. Асновай багаслоўскіх пабудоў Максіма Спадведніка складае ідэя ўз’яднання чалавека з Богам (праз пераадоленне разрыву між духоўным і цялесным) як уз’яднання першапрычыны ўсяго існага, цэлага з яго часткай. Ва ўзыходжанні да духоўнага актыўную ролю Максім адводзіў самому чалавеку, яго вольнай волі. Іаан Дамаскін паставіў перад сабой і выканаў дзве асноўныя задачы: ён востра крытыкаваў ворагаў прававер'я (нестарыян, маніхееў, іканаборцаў) і сістэматызаваў багаслоўе як светасузіранне, як адмысловую сістэму ідэй аб Богу, стварэнні свету і чалавека, ён вызначыў яго месца ў замагільных мірах. Кампіляцыя (у адпаведнасці з дэвізам І. Дамаскіна “Не люблю нічога свайго”) на аснове арыстоцелеўскай логікі ўяўляла асноўны метад яго працы. Ён выкарыстоўваў і прыродазнаўчыя веды старажытных навукоўцаў, але дакладна адбіраў з іх, як і з дагматаў сваіх папярэднікаў-багасловаў, толькі тое, што ні ў якім разе не пярэчыла канонам сусветных сабораў. Па сутнасці творчасць І. Дамаскіна нават па сярэднявечных мерках пазбаўленая арыгінальнасці. Яго працы адыгралі вялікую ролю ў ідэйнай барацьбе з іканаборствам, але не таму, што ўтрымлівалі новыя доказы ў абарону традыцыйных уяўленняў і рэлігійных абрадаў, а дзякуючы адхіленню з царкоўных дагматаў супярэчнасцей, прывядзенню іх у стройную сістэму. Значны крок наперад у развіцці багаслоўскай навукі, у распрацоўцы новых ідэй, якія тычацца праблем суадносін духу і матэрыі, выражэння думкі і яе ўспрымання, дачынення Бога і чалавека, быў зроблены ў час спрэчак паміж іканаборцамі і іконапаклоннікамі. Але ў цэлым аж да сярэдзіны IX ст. філосафы і багасловы заставаліся ў коле традыцыйных ідэй познеантычнага хрысціянства. Ідэйная барацьба эпохі іканаборства, якая прыняла вострую палітычную форму, распаўсюджанне паўліканскай ерасі зрабілі відавочнай неабходнасць павышэння адукаванасці духавенства і прадстаўнікоў вышэйшых колаў грамадства. У час агульнага ўздыму духоўнай культуры новы напрамак у навуковай і філасофскай думцы Візантыі пазначыўся ў творчасці патрыярха Фоція, які зрабіў больш, чым хто-небудзь іншы да яго, для адраджэння і развіцця навук у імперыі. Фоцій даў новую ацэнку навуковым і літаратурным працам папярэдняй эпохі і сучаснасці, грунтуючыся пры гэтым не толькі на царкоўным веравучэнні, але і на меркаваннях рацыяналізму і практычнай карысці і імкнучыся з дапамогай прыродазнаўчых ведаў патлумачыць прычыны прыродных з’яў. Уздым рацыяналістычнай думкі ў эпоху Фоція, які суправаджаўся новым нарастаннем цікавасці да Антычнасці, стаў яшчэ больш адчувальным у XI–XII стст. Характэрна, што адначасова з гэтай тэндэнцыяй, як вельмі часта бывала ў Візантыі, распрацоўваліся і паглыбляліся асабліва містычныя багаслоўскія тэорыі. Адна з такіх тэорый, створаных на мяжы X–XI стст., якая не атрымала шырокага прызнання ў XI–XII стст., легла ў аснову магутнай плыні ў праваслаўнай царкве ў XIV–XVI стст. – ісіхазму. Гаворка ідзе аб містыцы Сімеона Новага Багаслова, які развіў тэзіс аб магчымасці для чалавека рэальнага адзінства з бажаством, злучэння пачуццёвага і разумнага (духоўнага) міру шляхам містычнага самасузірання, глыбокай пакоры і “разумнай малітвы”. У часы Фоція ярка выявіліся супярэчнасці ў інтэрпрэтацыі ідэалістычных канцэпцый Антычнасці паміж прыхільнікамі Арыстоцеля і Платона. Пасля эпохі доўгай перавагі, якая была аддадзена візантыйскімі тэолагамі вучэнню Арыстоцеля, з XI ст. у развіцці філасофскай думкі азначыўся паварот да платанізму і неаплатанізму. Яркім прадстаўніком менавіта гэтага напрамку быў Міхаіл Псел. Пры сваёй павазе да антычных мысліцеляў і пры ўсёй сваёй залежнасці ад цытуемых ім палажэнняў класікаў старажытнасці Псел заставаўся тым не менш вельмі самабытным (“арыстакратычным”) філосафам; ён умеў, як ніхто іншы, злучаць і прыміраць тэзісы антычнай філасофіі і хрысціянскага спірытуалізму, падпарадкоўваць артадаксальнай дагматыцы нават таямнічае ганьбаванне акультных навук. Аднак колькі ні асцярожнымі і адмысловымі былі спробы інтэлектуальнай візантыйскай эліты зберагчы і культываваць рацыяналістычныя элементы антычнай навукі, вострае сутыкненне было немінучым: прыклад таму – адлучэнне ад царквы і ганьбаванне вучня Псела філосафа Іаана Італа. Ідэі Платона былі загнаныя ў жорсткія рамкі тэалогіі. Рацыяналістычныя тэндэнцыі ў візантыйскай філасофіі ўваскрэснуць зараз не хутка, толькі ў час нарастаючага крызісу XIII–XV стст., асабліва ва ўмовах барацьбы з містыкамі-ісіхастамі. Мастацтва Візантыі Музыка. Вытокі візантыйскай музыкі ўзыходзяць да персідскай, яўрэйскай, армянскай песеннасці, а таксама да познегрэчаскага і рымскага меласу (ад грэч. мelos – мелодыя, напеў). З IV ст. у яе пранікалі элементы сірыйскага, з VIII ст.– славянскага, а з IX ст. – арабскага музычнага мастацтва. У Візантыйскай імперыі былі вядомы вандроўныя спевакі-музыканты (гістарыёны, мімы). Пры імператарскім палацы гучала пераважна свецкая музыка ў такіх формах, як “акламацыя” (прывітальныя воклічы і вершаваныя ўслаўленні), “харавыя поліхраніі” (пажаданні-мнагалецці), “эўфемія” (святочная акламацыя, якая была часткай прыдворнай літургічнай службы). Былі папулярнымі ігра на розных музычных інструментах (пнеўматычным аргане, гідраўласе і інш.), выступленні інструментальных ансамбляў. У натаваных запісах захавалася выключна культавая музыка, якая была чыста вакальнай і аднагалосай. Шырокае распаўсюджанне атрымалі "гімны" – творы рэлігійна-філасофскага зместу. Найбольш старажытнымі відамі культавых песнапенняў з’яўляліся літургічны рэчытатыў (чытанне нараспеў) і псалмодыя (ад “псалмы” – хвалебныя спевы). Пазней узніклі і атрымалі пашырэнне такія віды рэлігійных спеваў, як трапар (песнапенне ў гонар якога-небудзь святога ці свята) і кандак (разнавіднасць паэмы-гімна на рэлігійны сюжэт). Стваральнікам кандака лічыцца самы вядомы паэт, музыкант, гімнограф таго часу Раман Салодкапевец (VI ст.). З VII–VIII стст. найбольшае пашырэнне атрымаў так званы канон (від царкоўнай паэмы-гімна складанай канструкцыі з дзевяці песень), у развіццё якога ўнеслі істотны ўклад гімнографы Андрэй Крыцкі (650–740) і асабліва Іаан Дамаскін. З Х ст. пашырыўся арэал такога віду культавых спеваў, як стыхіра. Візантыйская музыка адыграла прыметную ролю ў развіцці сярэдневяковага музычнага мастацтва многіх краін Заходняй і Усходняй Еўропы, шэрага краін Азіі. Архітэктура. На архітэктуру Візантыі паўплывалі культурныя традыцыі Блізкага Усходу – Сірыі, Палесціны, Малой Азіі. Асноўнай формай архітэктурных пабудоў былі хрысціянскія храмы, якія пачалі актыўна ўзводзіцца пры імператары Канстанціне. У адрозненне ад антычнага храма, які лічыўся жыллём багоў і куды маглі ўваходзіць толькі жрацы, хрысціянскі храм разглядаўся як сімвал свету і прызначаўся для наведвання яго вернікамі. На працягу IV–V стст. у Візантыйскай імперыі склаліся некалькі тыпаў хрысціянскіх храмаў: базіліка і цэнтрычны кýпальны, які пазней змяніўся больш пашыраным крыжова-купальным. Для яго былі характэрны форма крыжа (у аснове) і больш-менш вялікі купал у цэнтры храма. З перамогай хрысціянства, узмацненнем царквы і ростам магутнасці хрысціянскай імперыі вобраз і канструкцыя ўсходнехрысціянскага храма мяняюцца на ўсёй тэрыторыі Візантыі. Базіліка паступова ўступае месца буйным цэнтрычным пабудовам, у аснове якіх быў квадрат або слаба выцягнуты прамавугольнік, часам васьміграннік або нават круг. У той час з хрысціянскіх цэркваў знікаюць цёмныя замкнёныя інтэр’еры. На змену вобразу пячоры і адчуванню затоенасці прыходзіць успрыманне храма як сімвала ўсяго Божага свету. Адным з такіх храмаў была царква Сан-Вітале ў Равэне. Яна ўяўляе васьмівугольнік (толькі абсіда і прытвор выходзяць з асноўнага аб'ёму). Спадзісты купал знаходзіцца на васьмі магутных слупах, што злучаны арачнымі перакрыццямі са сценамі. Вузкім бокам яны накіраваны ў цэнтр залы, ад чаго ў гледача ствараецца ўражанне лёгкасці купальнай канструкцыі. Паміж слупамі пастаўлены калоны з пазалочанымі капітэлямі, аздобленымі тонкай і разнастайнай разьбой. Шырокія праёмы вокнаў дазваляюць трапляць свету ўнутр будынка.
Яго сцены абліцаваны роз- накаляровым мармурам і аздоблены каштоўнай мазаікай. Выкладалі яе з кавалачкаў смальты – каляровых шкляных сплаваў. Смальта, адлюстроўваючы прамяні, стварае магічны эфект нараджэння свету ў сярэдзіне храма. На адной са сцен – захаванае ўрачыстае выйсце імператара Юстыніяна, які нясе ў падарунак храму залатую чашу. На другой – у акружэнні прыдворных яго жонка Феадора з каштоўным пацірам (чашай для прычасця) у руках.
Мастак надаў асноўным персанажам: Юстыніяну, Феадоры, епіскапу Максіму, палкаводцу Велісарыю, яго жонцы і дачцэ – партрэтнае падабенства. Гэтыя мазаікі перадаюць атмасферу імператарскіх урачыстых шэсцяў з іх складаным цырыманіялам, раскошай, з пышнасцю шаўковай адзежы, аздобленай залатым шыццём і каштоўнымі камянямі. Важнасць падзеі падкрэслена напружанасцю пастаў і тварамі ўдзельнікаў працэсіі. Зіхатлівы залаты фон, з якога яны відны, і іх безцялеснасць робяць імператара, яго жонку і світу датычнымі да нематэрыяльнага свету. У той жа час мы бачым, колькі сіл патраціў мастак, імкнучыся адлюстраваць раскошу і багацце. Людзі той пары гаварылі, што дзве траціны багаццяў усяго свету засяроджаны ў Канстанцінопалі і толькі адна траціна дасталася астатняму міру. Гэты малюнак можна лічыць своеасаблівай ілюстрацыяй уяўленняў еўрапейцаў аб казачнай пышнасці Візантыі. Найбольш выдатны і знакаміты помнік візантыйскай архітэктуры – сабор Святой Сафіі ў Канстанцінопалі (532–537), пабудаваны пры імператары Юстыніяне. Амаль тысячагоддзе гэты сабор быў цэнтрам рэлігійнага жыцця Візантыйскай імперыі. Дарэчы, перыяд праўлення імператара Юстыніяна I (527–565) можна лічыць сапраўдным “залатым стагоддзем” візантыйскай культуры. Па яго ініцыятыве па ўсёй тэрыторыі імперыі будаваліся храмы, крэпасці, палацы, актыўна вялося гарадское будаўніцтва. Сабор Святой Сафіі ў Канстанцінопалі – галоўны храм Візантыі – быў пабудаваны ў 532–537 гг. у час праўлення імператара Юстыніяна. Вядомы імёны архітэктараў. Гэта праслаўленыя навукоўцы Анфімій з Трал і Ісідор з Мілета. Да нас дайшло мала імён майстроў той эпохі, але факт, што гісторыя захавала імёны Анфімія і Ісідора сведчыць аб велізарным значэнні канстанцінопальскай Сафіі. Сабор Сафіі быў не толькі галоўным храмам, але і галоўным грамадзянскім будынкам дзяржавы. Ён мог змяшчаць вялізную колькасць людзей. Перад архітэктарамі стаяла нялёгкая задача: ад іх патрабавалася стварыць кýпальны храм гіганцкага маштабу на аснове кýпальнай базілікі малаазійскага ўзору. Пад базілікай звычайна разумеюць прамавугольны будынак, падзелены шэрагамі слупоў (або калон) на тры (або больш) нэфы, якія завяршаліся паўкруглымі абсідамі. Гэты тып будынкаў стаў асноўным для заходняй царкоўнай архітэктуры. На ўсходзе традыцыйная, рымская форма базілікі зведала істотныя змяненні: цэнтральная частка храма перакрывалася кýпалам. Але ў новым храме патрабавалася перакрыць сапраўды гіганцкі абшар – дыяметр купала павінен скласці 31,5 м. Каб загасіць распор, Анфімій і Ісідор умацоўваюць будынак магутнымі пілонамі (з паўднёвага і паўночнага бакоў). Наватарскім рашэннем было даданне паўцыліндрычных аб’ёмаў з захаду і ўсходу, якія завяршаліся паўкупаламі. Гэтыя паўкупалы гасілі распор галоўнага купала. У плане храм уяўляе прамавугольнік. Апорай для рабрыстага купала служаць чатыры магутныя пілоны. Невысокія бакавыя нэфы падзелены на два ярусы, у якія тут былі ўсталяваны галерэі, хары. Сабор Сафіі ў Канстанцінопалі не адрозніваўся вытанчанасцю знешняга дэкору. Але гэта і не было мэтай яго стваральнікаў. Суровы інтэр’ер павінен быў уразіць уяўленне кожнага, хто пераступіць парог храма. У першую чаргу эфект дасягаўся з дапамогай свету. Невысокі барабан (падстава) купала быў прарэзаны вокнамі. Свет, які пранікаў праз гэтыя сорак вокнаў, ствараў уражанне, быццам гіганцкі купал парыць над храмам. Пра славуты купал гаварылі, што ён трымаецца на залатым ланцугу, які спусціўся з неба. Вокны былі прарэзаны і ў паўкупалах, і ў люнетах (паўкруглых завяршэннях сцяны). Усё гэта запаўняла храм містычным светам, які адлюстроўваўся ў золаце мазаік, што ўпрыгожвалі сцены. Лёгкасць інтэр'еру надавалі зграбныя аркады з мармуровых калон. Ніжнія паверхі сцен былі абліцаваны рознымі гатункамі мармуру. Багаты, святочны інтэр’ер рэзка кантрасціраваў са знешнім абліччам храма. І такі кантраст быў вельмі характэрны для візантыйскай архітэктуры. Інтэр’еру тут заўсёды надавалі значна большую ўвагу, што абумоўлена асаблівасцямі духоўнай культуры Візантыі. У VI–VII стст. у розных частках імперыі былі ўзведзены цэрквы, перакрытыя купаламі. Будаўніцтва купальных цэркваў сведчыла аб перамозе ўяўлення аб храме як аб вобразе Сусвету. У сірыйскім гімне VI ст. “узнёслае скляпенне” цэрквы параўноўваецца з “нябёсамі нябёс”, шырокія і выдатныя аркі – “з чатырма бакамі свету”, а тры бакі, занятыя харамі, – з Троіцай. Такія храмы былі пабудаваныя ў Арменіі, Сірыі, Грузіі. Адметнай асаблівасцю гэтых будынкаў нараўне з купаламі была цэнтрычнасць. Так, армянская царква Рэпсіме ў Эчміадзіне і грузінская Джавары ўяўляюць сабой крыж. Вуглавыя памяшканні ў іх адгароджаны сценамі ад цэнтральнага аб'ёму, таму ўваходзячы бачыў, што ён уступае ў сімвалічны і адначасова рэальны абшар крыжа. Выяўленчае мастацтва. Па сваім характары выяўленчае мастацтва Візантыі было відавочна рэлігійным ― хрысціянскім. У той жа час яно знаходзілася на службе ўсемагутнага імператара і дзяржавы, а таму выконвала пэўныя ідэалагічныя функцыі. У выяўленчым мастацтве існавала абсалютная перавага жывапісу над аб'ёмнай скульптурай. Яшчэ адной рысай быў надзвычайны традыцыянізм, амаль поўная нязменнасць раней выпрацаваных мастацкіх сродкаў і формаў. Абсалютная перавага аддавалася выяўленню Бога, імператараў і асобных знакамітых людзей, маляваць карціны прыроды было не прынята. Выяўленчае мастацтва прадстаўлена пераважна фрэскамі, мазаікамі і іконамі, а таксама (у меншай ступені) рэльефнымі абразамі і дэкаратыўнай разьбой. Візантыйскі жывапіс арыентаваны не на паказ цялеснай прыгажосці чалавека, а найперш на адлюстраванне яго духоўнай велічы, маральнай чысціні. На візантыйскіх іконах выяўлены пераважна вобразы Ісуса Хрыста і Божай Маці. Галоўныя пазітыўныя фігуры заўсёды на творах выяўленчага мастацтва паказваліся франтальна, гэта значыць звернутымі да гледача (для перадачы іх сувязі з вернікамі), тады як адмоўныя фігуры (напрыклад, Іуда Іскарыёт) звычайна выяўляліся ў профіль, што павінна было сімвалізаваць адсутнасць іх кантакту з хрысціянамі.
У X–XV стст. у Візантыі з’яўляюцца абразы, якія дазваляюць не толькі прадстаяць перад вобразам, але і спачуваць яму. Адным з шэдэўраў візантыйскага жывапісу стаў абраз Уладзімірскай Божай Маці. Божая Маці і Ісус прымкнулі адзін да аднаго шчокамі. Марыя далікатна абдымае сына, які абвіў шыю маці рукой і глядзіць на яе. Вобраз Бажай Маці строгі і высакародны, дзіцё даверлівае і далікатнае. У велізарных, зачараваных, спыняючых гледача вачах Марыі мы бачым невычэрпную сілу і глыбокую жалобу аб будучым лёсе сына.
Каляровая гама гэтага абраза – кобальт, охра, золата – урачыстая і ў той жа час стрыманая. Глухія тоны суседнічаюць з тонкімі мазкамі, адзежа Немаўляці пераліваецца залаціста-белым ззяннем. Вобразы ірэальныя, але ў той жа час мастак у рамках традыцыйнай для яго стылістыкі надзвычай ярка ўвасобіў ідэю духоўнай еднасці двух людзей і прымусіў нас спачуваць ім. У Візантыі абразы звычайна пісалі яечнай тэмперай на драўляных дошках, пакрытых леўкасам (адмысловым грунтам), і рэдка на палатне. Маглі адлюстроўвацца сюжэты з зямнога жыцця Ісуса, але значна часцей мастакі малявалі на абразах Ісуса, Багародзіцу, апосталаў, архангелаў, святых. Пры гэтым мастакі пісалі не зменлівыя твары, а абліччы тых, хто знаходзіцца ў вечным, ідэальным міры.
Уяўленне, што абраз з’яўляецца носьбітам выратавальнай сілы, безумоўна, аказала ўздзеянне на разуменне вобразаў. Погляд значнай часткі абліччаў, створаных мастакамі, дае спакой і спадзяванне на справядлівы суд. Як правіла, пэўнаму вобразу на абразе адпавядае пэўны фон, часцей за ўсё залаты, чырвоны або белы. Часам мастак змяшчаў за спінамі персанажаў умоўны абшар: краявід з горкамі і элементамі архітэктуры. Пры гэтым формы, пададзеныя намёкам, былі вычварна скрыўленыя і зрушаныя, як быццам мастак дэманстраваў нам няўстойлівасць і зменлівасць часовага міру. Нярэдка ў адным абшары сярэдневяковы маляўнічы адлюстроўваў разначасавыя падзеі, напрыклад, побач з распятым Хрыстом Ён жа мог быць намаляваны ідучым на Галгофу. Адбываюцца падзеі, а час не рухаецца. Гэта звязана з тым, што падзеі святой гісторыі адбываюцца як бы па-за часам, яны могуць паўтарацца. Візантыйскія мастакі ведалі законы перспектывы, але не карысталіся імі (таму іх працы двухмерныя) з-за ўстаноўкі стварыць не рэальныя вобразы, а сімвалічныя карціны з яўнай рэлігійнай афарбоўкай. Творы мастакоў былі звычайна плоскія, мелі пераважна залацістую афарбоўку. Святыя ўгоднікі, імператары выяўляліся з залатым свячэннем (німбам) вакол галавы. На мазаіках, фрэсках візантыйскі імператар вылучаўся сярод іншых людзей таксама дыадэмай, залатой фібулай (засцёжкай) з трыма падвескамі і абуткам чырвонага колеру. Сустракаліся нават мазаікі, дзе Ісус Хрыстос быў выяўлены ў вобразе візантыйскага імператара, які апрануты ў ваеннае адзенне, трымае ў руках крыж і кнігу, а нагамі топча льва і змяю. Характэрныя рысы візантыйскага партрэта – адухоўлены твар, вялізныя вочы з расшыранымі зрэнкамі, высокі лоб, тонкія вусны. Зразумела, у Візантыі ствараліся і свецкія творы мастацтва. Аднак вядучымі відамі і жанрамі заўсёды заставаліся тыя, што былі звязаны з рэлігіяй. Гэта – абраз, храмавая архітэктура, жывапіс і скульптура, афармленне богаслужэбных кніг і выраб культавых прадметаў. За шматвяковую гісторыю Візантыя неаднаразова мяняла свае межы, губляла тэрыторыі і вяртала іх. На землях, якія калісьці належалі ёй, узнікалі новыя дзяржавы. Некаторыя з іх уступалі ў барацьбу з імперыяй, але вялікая іх частка захоўвала з Візантыяй шчыльныя рэлігійныя і культурныя сувязі. У розны час самастойнымі краінамі сталі Балгарыя, Арменія, Грузія, Сербія, Паўднёвая Італія. Але агульныя хрысціянскія карані, моцны культурны ўплыў імперыі дазваляюць разглядаць (аж да ХIII ст.) выяўленчае мастацтва гэтых краін як нацыянальныя мадыфікацыі, якія ўзніклі на глебе агульнай мастацкай культуры. Лепшыя творы візантыйскага мастацтва знаходзяцца ў Эрмітажы (Санкт-Пецярбург), Луўры (Парыж), Візантыйскім музеі (Афіны), кляштары Св. Кацярыны (Сінай), Брытанскім музеі (Лондан), Музеі выяўленчых мастацтваў імя А.С.Пушкіна (Масква), зборы Дзёмбартан Аокс (Вашынгтон). Літаратура, тэатр, адукацыя. Для візантыйскай літаратуры былі ўласцівы наступныя адметныя рысы: узнікненне новых жанраў і стыляў, звязаных з хрысціянствам (у галіне прозы – агіяграфія, ці жыційная літаратура; у галіне паэзіі – духоўныя гімны); значная колькасць сярод літаратараў свяшчэннікаў і манахаў, што прыметна зніжала выяўленне аўтарскага пачатку; дамінацыя ў літаратурным развіцці грэчаскай мовы і амаль поўная адсутнасць перакладаў з іншых моў.
Евангельскія тэксты чыталіся свяшчэннікамі ў храме падчас літургіі. Ужо ў ІV ст. пачалі шырока распаўсюджвацца так званыя кодэксы (прыйшлі на змену антычным скруткам) – спецыяльныя рукапісы, што складаліся з асобных брашураваных старонак. На гэтых кодэксах былі змешчаны ілюстрацыі і мініяцюры, якія павінны былі не толькі каменціраваць тэкст, але і ўпрыгожваць рукапіс. У V ст. атрымалі распаўсюджанне “пурпурныя кодэксы” – раскошныя манускрыпты, зробленыя на пергаменце пурпурнага колеру; тэкст быў напісаны часам золатам ці серабром. Адным з найбольш старажытных пурпурных кодэксаў лічыцца Венская Біблія, выкананая, магчыма, у Антыёхіі ў сярэдзіне VI ст. З ХІ ст. для пісьма ў Візантыі пачала выкарыстоўвацца папера.
У першыя стагоддзі існавання Візантыйскай імперыі шырокай папулярнасцю карысталіся традыцыйныя тэатральныя прадстаўленні, найперш выступленні мімаў. Пасля ўмацавання хрысціянства элементы тэатралізаваных дзеянняў пачалі пранікаць у царкоўнае жыццё. Ужо ў IV ст. богаслужэнні суправаджаліся спяваннем, у літургію ўводзіліся дыялогі на евангельскія тэмы. Мясцовыя святары выкарыстоўвалі асобныя сцэнічныя прыёмы – жэстыкуляцыю, адмысловую манеру казанняў. Узнікла спецыфічная літургічная драма – містэрыя, якая да ХІ–ХІІ стст. амаль поўнасцю выцясніла свецкі тэатр. Містэрыі паказваліся пераважна ў час буйных царкоўных свят. Асновай для такіх прадстаўленняў служылі розныя сюжэты з Ветхага Завета і Новага Завета. Агульны ўзровень адукаванасці і пісьменнасці насельніцтва Візантыі быў некалькі вышэйшым у параўнанні з іншымі заходнееўрапейскімі краінамі. З сярэдзіны ІX ст. у Візантыі пачаўся перыяд так званага візантыйскага энцыклапедызму, які вызначыўся прыметным уздымам адукацыі, асветніцтва. У візантыйскіх школах выкладалі граматыку, рыторыку, філасофію, музыку, арыфметыку, астраномію, фізіку і інш. Быт і норавы. Традыцыйны шлюб у Візантыйскай імперыі быў манагамным. З ІХ ст. пачало ўводзіцца царкоўнае вянчанне. Найлепшым узростам для заключэння шлюбу лічылася 13–14 гадоў для дзяўчат і 14–15 гадоў для хлопчыкаў. Выбар будучых мужа і жонкі звычайна рабілі бацькі маладых. Часам толькі на вяселлі будучыя муж і жонка ўпершыню бачылі адзін аднаго. Паўторныя шлюбы не забараняліся, але і не ўхваляліся. Трэці шлюб асуджаўся царквой, а чацвёрты практычна заўсёды прыводзіў да разлучэння мужа і жонкі. У Візантыі высока цанілася жаночая прыгажосць, а яе адсутнасць успрымалася як асабістая трагедыя. Нават у выбары нявесты для візантыйскага імператара вядучую ролю адыгрывала менавіта прыгажосць. У дамах заможных людзей мэбля была багата ўпрыгожана, аздоблена рознакаляровай эмаллю, роспісамі, каштоўнымі камянямі і нават золатам. У арнаментыцы выкарыстоўваліся хрысціянскія матывы – манаграма Хрыста, рыба, голуб, барашак, гронка вінаграду, пшанічны колас, лаўровы вянок, пальмавы ліст. На адзенне візантыйцаў аказала прыметны ўплыў антычная (найперш старажытнарымская) мода. Заканадаўцамі моды былі члены царскай сям’і. У якасці верхняга адзення захоўвалася крыху абноўленая тога, а ніжняга – туніка. Хатні посуд часам быў металічным, шкляным, аднак большая частка насельніцтва карысталася глінянай пасудай. Адным з найбольш любімых прадуктаў харчавання лічылася рыба – марская, рачная, азёрная. Шмат ужывалася с
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-10; просмотров: 300; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.145.106.7 (0.02 с.) |