Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Пратэст супраць абмежавання дзейнасці жанчын прыватнай сферай і правамі мужчын на жанчын у вершах Л.Геніюш.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Натуральным па гэтай прычыне выглядае захапленне аўтаркі (і ў гэтым выявілася падсвядомая нязгода паэткі з традыцыйнай роляй жанчыны) вобразам Ефрасінні Полацкай, якое гучыць у аднаіменным вершы: А доля ж была у крывіцкіх жанчын з кудзеляю, з прасніцай злучана. Яна ж за асветніцкі слаўны пачын дастойна прайшла ў неўміручасць [34, 140]. Гэтую ж думку працягвае верш «Не хачу быць тваёю жонкаю», у якім лірычная гераіня пратэстуе супраць праў мужчыны на яе, супраць размеркаваных у грамадстве мужчынскіх і жаночых роляў. Яна пацвярджае словы М.Бярдзяева /17/, што каханне і шлюб – рэчы не заўсёды сумяшчальныя, часцей шлюб як грамадскае стварэнне губіць каханне, пазбаўляе жанчыну волі, «апускае» яе з нябёсаў (куды, абагаўляючы, узносіць яе мужчына) на зямлю, пазбаўляе арэолу рамантычнасці, прывабнасці, таямнічасці, што ў сваю чаргу расчароўвае мужчыну: Не хачу быць тваёю жонкаю На падставе жадань людскіх. Хачу песняй быць яснаю, звонкаю Твайго сэрца, аднак на міг. Не такою к табе прыкаванаю Ланцугом заржавелых праў. Хачу мілай быць, крыху жаданаю, Вось такою, як ты шукаў [34, 261-262]. Цалкам асабістым з’яўляецца інтымны вершы «Апошні дотык рук на твары чую», прысвечаны развітанню з мужам – чалавекам адзіна блізкім, родным, які прайшоў разам праз усе выпрабаванні. У вершы няма эротыкі, полу, можа таму, што напісаны ён у сталыя гады. Але ў ім прысутнічае каханне... Гэта верш-развітанне дзвюх душ: Ў нас дзве душы, а шлях іх быў адзіны, Як жа цяпер сама я застануся? [34, 286]. У адпаведнасці з хрысціянскай і фальклорнай традыцыямі падае Л.Геніюш большасць жаночых вобразаў, адлюстроўвае ў асноўным іх спрадвечныя, традыцыйныя сацыяльныя ролі, якія ў сваю чаргу карэктуюцца і ўзростам: нявеста, жонка, маці, бабуля. У многіх вершах аўтарскае «я» і «я» лірычнай гераіні супадаюць. Аўтарка ўяўляе сябе прадстаўніцай сялянскай культуры і згаджаецца з існуючым станам рэчаў. У некаторых вершах яна не абмяжоўвае дзейнасць жанчын толькі хатнімі клопатамі, яна лічыць, што жанчыны ў стане замяніць мужчын у найцяжэйшай ратнай справе. І ўжо зусім па-жаночы гучыць асуджэнне вайны і палітыкі мужчын, вынікам якіх з’яўляецца смерць дзяцей. Акрамя таго, рэдкія ноткі пратэсту супраць абмежавання дзейнасці жанчын прыватнай сферай і правамі мужчын на жанчын гучаць у вершах «Ефрасіння Полацкая», «Не хачу быць тваёю жонкаю». Такія пратэсты, як вынікае з творчасці Л.Геніюш, пакуль што адзінкавыя.
3. Прыярытэт у адлюстраванні сацыяльных ролей жанчын у лірыцы В.Коўтун. Генерацыя паэтак, што нарадзіліся і выраслі пасля вайны – В.Коўтун, Р.Баравікова, Я.Янішчыц – больш праяўляе сваю самасць у паэзіі з той прычыны, што мае магчымасць аналізаваць творчасць сваіх папярэднікаў, мужчын і жанчын. Гэта дапамагае выпрацоўваць «жаночы» стыль пісьма, які выявіўся найперш у інтымнай лірыцы. Гендэрнасць адлюстравана таксама ў вершах, якія падаюць вобразы іншых жанчын. Менавіта там паэткі бываюць больш смелымі і адкрытымі, больш шчырымі. Свая жыццёвая сітуацыя аналізуецца імі з большымі цяжкасцямі, а часам і ўвогуле не кантралюецца, як у выпадку з Я.Янішчыц. У лірыцы В.Коўтун, як і ў вершах яе папярэдніц, а нават і сучасніц сустракаюцца пераважна вобразы жанчын, што выконваюць ролі дачкі, маці, бабулі, удавы. Для параўнання ўзгадаем, што створаныя ёю вобразы мужчын – Купала, Танк, Мележ, Апалінэр, Байран – падаюцца без адносін да сямейных роляў. Разам з тым аўтарка ў такіх вершах, як «Медсястра», «Амаль жартам» ужо акцэнтуе ўвагу на прафесійнай дзейнасці жанчын, якая даецца ім цяжэй у тым сэнсе, што жанчына заўсёды бліжэй да сэрца прымае чужы боль, яна створана перажываць не толькі за сябе («І ўвесь салдацкі боль сястрыца // на плечыках сваіх нясла»[65, 36]. А яшчэ таму, што ніхто не можа ўзяць на сябе яе бясконцы хатні клопат (Не, жанчына, не бываць паэтам, – // Бо сям’я… [65, 81]. І ўсё ж, насуперак гэтаму сцвярджэнню, лірычная гераіня (чытай В.Коўтун) даводзіць, што ў жанчыны на ўсё хапае і розуму, і душы, і цярпення, і таленту, нават на творчую дзейнасць. І сям’я пры гэтым не можа быць перашкодай (антыноміі «творчасць» – «мацярынства», «творчасць» – «каханне» нівеліруюцца), яна толькі адкрывае жанчыне іншы погляд на свет, што ў сваю чаргу з’яўляецца адметнасцю яе творчасці: Быць – не быць? Жанчынай ці паэтам? А ці можна быць нам ці не быць?! Знікла ўсё: папрокі, крыўды, цела. Запружыніў нерушны радок. …Хіба ж мне вось так бы ўсё балела, Каб не вы,– і людзі, і сынок?! [65, 81]. У гэтым вершы, як і ў многіх іншых, аўтарскае «я» зліваецца з вобразам лірычнай гераіні. Таму словы гучаць як выклік, які ўбірае ў сябе памкненні многіх жанчын, што выбралі ў якасці асноўнай для сябе творчую дзейнасць. Да прыкладу, аналіз рускай жаночай паэзіі ХХ ст. дазволіў зрабіць М.Шопавай [170] наступныя высновы: «каханне перашкаджае творчасці або супрацьпастаўляецца ёй як вечнае – часоваму», «творчасць супрацьстаіць мацярынству»; і толькі ў некаторых выпадках паэткі (Г.Ахматава, М.Цвятаева, Б.Ахмадуліна) аддаюць перавагу каханню перад творчасцю. Асобна патрэбна ўзгадаць верш «Балада белай лілеі», дзе сімвалам няскоранасці ва ўсе часы і для ўсіх народаў з’яўляецца «пастушка з Францыі» – «трывожна-смелая» Жанна д’Арк. Менавіта яна як прыклад нестандартнай жаноцкасці заклікае нашых сучасніц актыўна выяўляць сваю грамадзянскую пазіцыю – не заставацца раўнадушнымі ў «цэнтры атамнага гета» [65, 42]. Зліццё аўтарскага «я» з вобразам лірычнай гераіні адбываецца і ў вершы «Лісты да маці», які перадае пачуцці дачкі ў адносінах да самага блізкага ў свеце чалавека: Вясна здавалася б марознай, Калі б, жаданая, не ты [68, 7]. Маці ў згаданым вершы – адрасат, да якога «ляціць» «ліст вясновы», прасякнуты шчырымі пачуццямі. Вобраз яе не раскрыты. Нягледзячы на гэта прысутнасцю маці асветлены кожны радок верша і ўвесь ён напоўнены невымерным пачуццём любові. Па-свойму адметны, арыгінальны ў паэткі вобраз бабулькі, якая незвычайна – у гарбе, побач з зёлкамі – «носіць» казкі («Казачніца»). Старая ў вершы – захавальніца фальклору, мудрасці народа, якую перадае нашчадкам, ажыццяўляючы повязь пакаленняў. Казкамі старая жанчына ўпрыгожвае жыццё вясковых дзяцей, дае ім першыя ўрокі дабра і зла. Непрымусовае навучанне казкамі дае свой плён: Мы ў свет выходзілі, нібы асілкі, з казкі, І не баяліся, што ў казачніцы горб [65, 9]. Вобразы дзяўчыны-падлетка, жанчыны-прыгажуні папаўняюць галерэю жаночых вобразаў В.Коўтун, даюць уяўленне пра дзяцінства, малую радзіму паэткі, вопыт бацькоў, прыняты на веру і яшчэ не апрабаваны, не вывераны асабістым сацыякультурным (гендэрным) вопытам. Так, напрыклад, «вясковыя графінькі» («Раслі…») – цнатлівыя, па-юнацку сарамлівыя, нясмелыя ў адносінах з супрацьлеглым полам («калгасных статкаў грандамі-менестрэлямі» [65, 60] не прымалі чужой, больш смелай, культуры ў адносінах паміж поламі, якую прапаноўвала ў вясковым «кінатэатры» французскае кіно. Таму і раслі «… нецалаванымі. Хаця былі ўжо людзі» [65, 60]. Не сакрэт, што жанчына знаходзіцца ў палоне свайго цела (ва ўсякім выпадку яна больш залежная ад яго, чым мужчына). «Жаночае ўяўляецца перш за ўсё як цялеснае. Усё, што адбываецца з жанчынай («грэхападзенне» пераўвасабленне анёла ў спакусніцу), прадвызначана прыродай, непазбежнасць псоты хаваецца ў самім целе жанчыны» [119, 202]. Прыгажуню-жанчыну («Старая балада») залічваюць у вядзьмаркі і судзяць з гэтай прычыны: судзяць не чалавека, асобу, а цела. «Паства» лічыць сябе правамоцнай пазбавіць жанчыну жыцця з-за хараства, мараль натоўпу падпарадкоўвае сабе ўсіх: мужчын і жанчын, «суседзяў» і «сваякоў». Аўтарка не згодна з такім станам рэчаў, таму балада заканчваецца гімнам каханню, вечнаму, як і само жыццё. Хоць гэтае пачуццё і з’яўляецца катэгорыяй па-за сацыяльнай, часам супрацьстаіць такім катэгорыям, як сям’я, мараль (М.Бярдзяеў). Толькі каханне здольна вылучыць асобу, якая можа супрацьстаяць натоўпу. В.Коўтун рамантызуе вобразы юнакоў і захапляецца імі, а таксама лічыць іх спрадвечным, святым абавязкам абараняць каханне: Калі ж ахвяры выбірае паства, Зноў юнакі кідаюцца ў віры! [65, 61].
4. Узаемазалежнасць закаханых у інтымнай лірыцы паэткі; змяншэнне супярэчнасцей полаў у сталасці. Больш ярка аўтарскае «я» выражана ў лірыцы В.Коўтун 80-х гадоў. Паэтка ў вершах гэтага перыяду разважае не над агульным жаночым лёсам, а над канкрэтнай (сваёй) жыццёвай сітуацыяй. Так, спрадвечнае імкненне жанчыны да волі прыводзіць да разгубленасці («Чаму ж мне ў гэтай волі не смяецца?» [65, 64]. Разгубленасць лірычнай гераіні ад таго, што яна не ўмее будаваць адносіны з мужчынам на роўных. Яе ніхто гэтаму не вучыў, таму першыя крокі такія цяжкія. А яшчэ і таму, што хоць на некаторы час, мужчына становіцца для жанчыны самім жыццём, у чым і прызнаецца лірычная гераіня В.Коўтун («Было табою ўсё» [65, 67]). Жыццё часта аказваецца даўжэйшым за каханне да мужчыны (а не ўвогуле каханне як магчымасць, патэнцыя чалавека), таму так цяжка знайсці сябе зноў, прывыкаць жыць «і роднай, і чужой», бо – «трэба жыць». Сталай жанчыне складаней палюбіць безаглядна, можа таму, што яна ўжо ведае цану каханню і мужчынам, разумее, што ў жыцці ёсць і іншыя, не менш значныя каштоўнасці: сям’я, дзеці, родныя, прызванне, і што для поўнага шчасця заўсёды чагосьці крышачку не хапае. І ўсё ж адсутнасць свежасці ў пачуццях гаворыць пра паміранне душы, ад якога не выратоўвае нават мудрасць: Гэта восень мройна залаціцца, Хоць і фарбай пырсне ў сівізну. Гэта сталасць, жоўтая ільвіца, Кожны дзень, я ж чую, – на спіну! [65, 68]. Як адкрыццё аўтаркі гучыць у вершы «Ты помніш, Эванс, Крыт?» арыгінальная думка пра тое, што жанчына аднолькава патрэбна мужчыне, як і мужчына ёй, яны раўназначныя па сваёй сутнасці: Грачанка, я люблю. Я раскрышу зямлю. Люблю цябе адну. Прабач, люблю… І дзе я Ні буду – ўсю цябе у песні пералью. Цяпер не лёс, не маг… Я нават не вучоны [65, 71]. Традыцыйна ж (пачынаючы з Бібліі) лічыцца, што жанчына бачыць сэнс індывідуальнага існавання ў тым, каб жыць для мужчыны, мужчына ж можа жыць і сам па сабе, у яго ёсць пэўныя мэты, праекты. Вялікая памылка жанчыны ў тым, што яна «не патрабуе прызнаць сябе Суб’ектам, таму што ў яе для гэтага няма канкрэтных сродкаў, таму што яна адчувае неабходнасць у прывязанасці да мужчыны, не дапускаючы адваротнай сувязі, і таму што ёй часта падабаецца быць у ролі Іншага» [20, 33]. Аддаючы перавагу сацыяльным ролям жанчыны, В.Коўтун прапагандуе і іх грамадзянскую значнасць, робіць акцэнт на прафесійнай дзейнасці жанчын, лічыць жанчыну здольнай сумяшчаць прыватнае, грамадскае і творчае. Што да інтымнай лірыкі, то тут паэтка даводзіць узаемазалежнасць закаханых. Не толькі жанчына мяняе волю на каханне («Ад белай сцежкі ў бездараж бягу...»), мужчына таксама паступаецца свабодай дзеля гэтага пачуцця (Ты помніш, Эванс, Крыт?). Сталасць, на думку В.Коўтун, змяншае супярэчнасці полаў, умервае пачуцці, надае меншую значнасць каханню («Палюбіць, калі ні ў чым не страшна...»).
Лекцыя 2 1. Паэтычная творчасць Р.Баравіковай і стратыфікацыйнасць гендэра. 2. Асэнсаванне лірычнай я-гераіняй катэгорыі «каханне» і заснаваных на ім ўзаемаадносін паміж поламі ў паэтычным зборніку «Каханне». 3. Пераасэнсаванне лірычнай я-гераіняй (абумоўленае ўзростам) катэгорыі «каханне» і заснаваных на ім ўзаемаадносін паміж поламі ў зборніку «Люстэрка для самотнай». 4. Мастацкае асэнсаванне Р.Баравіковай лёсаў Саламеі Русецкай-Пільштыновай і Барбары Радзівіл як выражэнне «самасці» самой аўтаркі.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 904; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.12.152.6 (0.009 с.) |