Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Асимиляцыя,аглушэнне звонкага зычнага на канцы слова як фанетычныя працэссы беларускай мовы,што не перадаюцца на письме.

Поиск

Асимиляцыя,аглушэнне звонкага зычнага на канцы слова як фанетычныя працэссы беларускай мовы,што не перадаюцца на письме.

Асіміляцыя – фон. працесс прыпадаблення аднаго гука да другога.

– рэгрэсіўная – памер гукаў, прагрэсіўная - падаўжэнне

1) па гляхасці - даро[ш]ка, сту[ш]ка, але: канцы не, а зуб, дуб, нож, грыб, дождж, як шыпячыя.

2) па звонкасці - про[з’]ба, но[з’]біт

3) па мяккасці [з] [с] [ч] [ц] - [з’]мена, [с’]вята.

4) [з], [с] – свіст перад шып [ж] [ш]: пераво[ж]чык, [ж]жаць, ра[ш]чоска.

1) закон аглушэння звонкіх зычных на канцы слоў (грыбы – гры/п/, маразы – маро/с/). Выключэнняў няма. З закону вынікае, што на канцы слова перад паўзай у сучаснай беларускай мове звонкія зычныя ніколі не сустракаюцца;

7.Аканне.яканне,прыстауныя галосныя,як фанет. Працессы бел.мовы.што перадаюццана письме.закон змянення /о/, /э/ на /а/ у пазіцыі не пад націскам (поўнач – паўночны, сок – сакавіты, цэны – цана, рэзаць – выразаць). Гэта з’ява носіць назву аканне, яна перадаецца на пісьме. Аканне пасля мяккіх зычных мае свае асаблівасці – дзйнічае толькі ў першым складзе перад націскам: /в’о/сны - /в’а/сна, /м’э/х - /м’а/шок, але /в’э/снавы, /м’э/шкавіна. На пісьме аканне пасля мяккіх зычных выступае ў выглядзе чаргавання літар е,ё – я, таму мае яшчэ і адметную назву – яканне (лёд – лядок, несці – нясу). Яканне – спецыфічная рыса беларускай мовы. Запазычаныя словы даволі часта не падпарадкоўваюцца закону акання і якання: рэкорд, трыо, медаль, сезон; закон узнікнення прыстаўных гукаў. Прыстаўныя галосныя /і/, /а/ з’ўляюцца перад збегам зычных, які пачынаецца з санорных /л/, /р/: ільгота, іржышча, ірваць, аржаны. П рыстаўныя галосныя знікаюць, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны гук: каля львіцы, многа льну (але: з ільвіцай, шмат ільну). Прыстаўны зычны /в/ - перад пачатковым націскным /о/: азёры – возера, аблічча – воблік, асенні – восень. Прыстаўны /й/ з’яўляецца ў некаторых словах перад пачатковым націскным /і/ (на пісьме гэта не адлюстроўваецца): / йі/ншы, /йі/ней, /йі/скра. У запазычаных словах прыстаўныя гукі не ўзнікаюць; Правапіс прыстаўных галосных. Прыстаўныя /і/а
пішуцца
:а) у пачатку слова перад групай зычных, у якой першай літарай выступае р або л, калі слова з такой групай зыч-ных стаіць у пачатку сказа або пасля знака прыпынку ці папярэдняга слова на зычную: Раўлі самалёты, ірваліся бомбы, грукаталі танкі, беглі па збожжы сал-даты б) калі група зычных пачынаецца літарай м, то перад м прыстаўныя пішуцца заўсёды, незалежна ад становішча слова ў сказе або знакаў нрыпынку: Унізе імгліліся прысады ў тумане. Прыстаўныя не пішуцца:а) калі слова з групай зычных, у якой першай выступае літара р або л, стаіць пасля слова на галосную: За акном праляталі неспа-койныя рваныя кудлы дыму з паравоза б) пасля прыставак і першай часткі складанага слова,

Нациск,яго тыпы и функцыи.Асноуны и пабочны нациск у складаных словах.Лагичны и фразавы нациск.

Націск – вылучэнне аднаго са складоў з дапамогай гукавых сродкаў, дзякуючы чаму слова набывае адметнае фанетычнае аблічча: марыць – марыць, памяць – памяць, гадзіна – гадзіна, выпадак – выпадак, музыка – музыка.

Функции.нациску -кульминацыйная(забяспячэнне.цэласнасци.слова,яго.арганизацыи)-сигнификатыуную(адрозненне.слоу,их.варыянтау,граматычных.форм)-размежавальная(вызначэнне.межау.слова)-экспрэсиуну.(выраженне.адносин.аутара.да.зместу.маулення).

Структурныя.тыпы.нациску- свабодны(можа.падаць.на.любы.склад)фиксавальны(падае.на.пэуны.склад)рухомы(кали.з.аднаго.складу.падае.на.други.адз.лик.и.мн.лик)нерухомы

 

Фанетычныя.тыпы.нациску- силавы(мускальнае.напружанне)таничны(галасавы.тон)колькасны(працягласць).

Фразавы.нациск -вылучэнне.аднаго.мауленчага.такта.у.межах.фразы. Лагичны -гэта.вылучэнне.у.межах.фразы.слова.для.падкрэсливання.яго.значэння.

Правапіс літар о,э,аўскладаных словах

1. У складаных словах можа быць адзін асноўны і адзін або некалькі пабочных націскаў. Калі ў другой частцы складанага слова націск на першым складзе, то ў першай частцы замест о пішацца а: дабрадзей, скараход, салявар, дабраякасны, галаваломка, вадасховішча, малатабоец, бамбасховішча, раўнапраўе.

Літара о захоўваецца ў складаных словах, першай часткай якіх з'яўляюцца слова-, што-, фота-, мота-: словазлучэнне, словазмяненне; штодзённы, штомесяц, штогод; фотаздымак, фотакопія, фотаплёнка, фотакамера, фотавыстаўка і г. д.; але: фатаграфія і вытворныя ад яго; мотагонкі, мотакрос, мотаспорт і г. д.; але: матавоз, матацыкл і вытворныя ад іх.

2. Калі ў другой частцы складанага слова націск не на першым складзе, то ў першай частцы захоўваецца о: асновапалажэнне, бавоўнапрадзільны, вогнетрывалы, водаразмеркавальнік, вагонарамонтны, востракамбінацыйны, высокаідэйны, галоўнакамандуючы, корманарыхтоўка, конегадоўля.

У першай частцы некаторых складаных слоў, асабліва навуковых тэрмінаў, можа выразна праяўляцца пабочны націск і тады, калі асноўны націск падае на першы склад другой часткі. У такім выпадку пад пабочным націскам у першай частцы захоўваецца напісанне о: агорафобія, азонастойкі, азотнакіслы, збожжасховішча, коксагазавы, манголазнаўства, мовазнаўства, мовазнаўчы, маторазборка, работадавец, словатворчасць, фондасховішча і інш.

Ва ўсіх іншых выпадках напісанне падобных слоў вызначаецца па слоўніку.

3. Літара о пішацца ў першай частцы складаных слоў, калі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): марозаўстойлівы, торфаўборачны, вогнеўстойлівы, збожжаўборка.

4. Лічэбнікі ад 600 да 800 утвараюць асобны тып складаных слоў, у якіх першая частка скланяецца і пішацца як самастойнае слова.

Напрыклад:

Н. шэсцьсот семсот восемсот

Р. шасцісот сямісот васьмісот

Д. шасцістам сямістам васьмістам

В. шэсцьсот семсот восемсот

Т. шасцюстамі сямюстамі васьмюстамі

М. (аб) шасцістах сямістах васьмістах

5. Гук [э] у першай частцы складаных слоў захоўваецца і абазначаецца літарай э: мэтанакіраваны, мэтазгодна, рэдказубы, шэравокі, арэхападобны, крэдытаздольнасць, тэлебачанне.

6. У складаных словах, утвораных ад лічэбніка ў форме роднага склону і іншага слова, першая частка пішацца так, як яна пішацца ўродным склоне лічэбніка: трохдзённы, чатырохпавярховы, шасціствольны, шасцісоты, пяцідзёнка, дзесяцігодка, сямікласнік, васьмігадовы, васьмісоты, дзевяціградусны, саракагоддзе, саракапяцітонны, двухсотметровы.

7.Калі складаныя словы маюць у сваім складзе больш за дзве часткі, то кожная з іх пішацца як асобна ўзятае слова: авіяматорабудаванне, аўтатрактарабудаванне, аэрафотапрыбор.

Беларуски.алфавит.Литары,их.гукавое.значэнне.Нялитарныя.графичныя.сродки.апостраф,злучок,пунктуацыйныя.знаки,знак.нациску,знак.паргарафа.Функцви.литар.е.е.ю.я.и.Гукавы.и.складовы.прынцыпы.беларускай.графики.

 

Алфавіт (грэц. alphabetos – з назваў першых дзвюх літа-раў грэцкага алфавіта – «альфы» і «бэты», у пазнейшым вымаўленні «віты») – гэта сістэма графічных знакаў фанематычнага пісьма – літараў, замацаваных у адпаведнай паслядоўнасці.ў той ці іншай пісьмовай мове. Асноўныя патрабаванні да алфавіта – дакладная колькасць адпаведных літараў і тыповых.гукаў (фанемаў), прастата абрысаў графічных знакаў і іх зручнасць для напісання, выразнае адрозненне адной літары ад.іншых.

ЛІ́ТАРА, графічны знак, які выкарыстоўваецца для азначэння на пісьме гукаў мовы. Літары складаюць асноўную частку графічных сродкаў мовы.

 

Існуюць два не цалкам дакладныя, але шырока вядомыя і ўжываныя тэрміны: галосныя літары і зычныя літары, якія апісваюць такія літары, якія азначаюць адпаведныя назве літары галосныя і зычныя гукі (фанемы).

 

Літары могуць азначаць адзін гук (адназначныя літары) і больш (напр., двухзначныя). Для шматзначных літар выдзяляюцца асноўныя значэнні літары — такія, якія азначаюць гукі ў моцнай пазіцыі і другарадныя значэнні літары — такія, якія азначаюць гукі ў слабой пазіцыі.

 

Апроч літар, у графічных сістэмах важную ролю граюць нялітарныя знакі. НЯЛІ́ТАРНЫ ЗНАК, графічны знак, які не з'яўляецца літарай.

 

Да такіх знакаў належаць апостраф, знак націску, злучок (дэфіс), знак параграфа, знакі прыпынку, лічбы і розныя матэматычныя знакі, прамежкі між словамі і часткамі друкаванага тэксту, знакі спецыяльных відаў пісьма, напр., транскрыпцый і інш. Знак параграфа ((§); В Юникоде U+00A7, в HTML §) — типографский знак, который употребляется для обозначения параграфа в документах Апостро́ф [1] (фр. apostrophe от др.-греч. ἀπόστροφος — «обращённый назад») — орфографический знак в виде надстрочной запятой (’), который употребляется в буквенном письме разных языков в различных функциях.

 

Літара і пішацца ў пачатку слова, пасля зычных пішацца ы або і ў залежнасці ад цвёрдасці або мяккасці зычных. Літары е, ё, ю, я ў пачатку слова, у сярэдзіне слова пасля галосных, ў (у нескладовага), раздзяляльнага мяккага знака і апострафа абазначаюць на пісьме спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі [э], [о], [у], [а]: елка –– [йэ]лка, юны –– [йу]ны, яма –– [йа]ма; паехаў ––па[йэ]хаў, паёк –– па[йо]к, саюз –– са[йу]з; здароўе –– здароў[йэ]; льеш –– ль[йэ]ш; аб’езд –– аб[йэ]зд, б’ю –– б[йу], сям’я — сям[йа].

 

Літары я, ё, е, ю, і пасля зычных абазначаюць мяккасць зычных і адпаведныя галосныя гукі [а], [о], [э], [у], [і]: сяду –– [с’а]ду, вязу –– [в’а]зу, мёд –– [м’о]д, лета –– [л’э]та, люты –– [л’у]ты, ліст –– [л’і]ст.

 

Беларуская графіка заснавана на двух прынцыпах — гукавым і складовым. Гукавы прынцып заключаецца ў тым, што літара як графічны знак ужываецца ў залежнасці ад суседніх літар і служыць для абазначэння аднаго пэўнага гука. Складовы прынцып беларускай графікі заключацца ў тым, што літара як графічны знак можа: а) абазначаць два гукі; б) выконваць, акрамя асноўнай функцыі абазначаць гук, дадатковую функцыю. Менавіта дзякуючы складоваму прынцыпу дасягаецца эканомія графічных сродкаў. Беларуская графіка непасрэдна звязана з фанетыкай, таму што яна будуецца ў адпаведнасці з гукавой сістэмай сучаснай беларускай мовы.

 

 

Филалагичныя.слоуники-тлумачальныя,дыялектныя,гистарычныя,этымалагичныя,арфаграфичныя,фразеалагичныя,тэрминалагичныя,перакладныя,слоуники.синонимау.и.инш.Будова.слоуникавага.артыкула.розных.тыпау.слоуникау.Тыпы.слоуникау-энцыклапедычныя.и.филалагичныя.

Сло́ўнік — сьпіс словаў (або знакаў, як у японскай ці кітайскай мовах) разам зь іхнымі дэфініцыямі альбо перакладамі-адпаведнікамі на іншыя мовы. Разьдзел мовазнаўства, які вывучае тэорыю і практыку складаньня слоўнікаў, мае назву лексыкаграфія. У слоўніках беларускай мовы сістэматызуецца і апісваецца беларуская лексіка. Вылучаюцца дзве групы беларускіх слоўнікаў — энцыклапедычныя і лінгвістычныя. Энцыклапедычныя слоўнікі падаюць кароткія звесткі па ўсіх ці асобных галінах навукі і тэхнікі, літаратуры, мастацтва і інш. Яны тлумачаць не словы, а самі паняцці, прадметы, з'явы, падзеі, расказваюць аб гістарычных асобах, выдатных дзеячах навукі, культуры. Загаловак слоўнікавага артыкула ў такіх даведніках — гэта назоўнік ці словазлучэнне з назоўнікам. Энцыклапедычныя слоўнікі бываюць агульныя (універсальныя) і галіновыя. Да універсальных належыць «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», у якой расказваецца пра чалавецтва і сусвет, пра мінулае і сучаснае Беларусі, апісваюцца яе гарады і вёскі, рэкі і азёры, раслінны і жывёльны свет. Да галіновых энцыклапедычных слоунщау адносяцца «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі».Энцыклапедычнымі даведнікамі з'яўляюцца і біяграфічныя слоўнікі, або персанальныя энцыклапедыі. Лінгвістычныя слоўнікі тлумачаць значэнне слова (фразеалагізма), вызначаюць яго ўжыванне, паходжанне, напісанне, вьшаўленне, утварэнне, даюць яго граматычную і стылістычную характарыстыку. Яны бываюць аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя. У залежнасці ад таго, якія словы ўключаюцца ў слоўнік і як яны тлумачацца, аднамоўныя слоўнікі падзяляюцца на тлумачальныя, дыялектныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, тэрміналагічныя, фразеалагічныя і'інш. Двухмоўныя і шматмоўныя — гэта перакладныя слоўнікі, у якіх пры дапамозе слоў роднай мовы тлумачацца словы іншай ці іншых моў або наадварот — да беларускіх слоў падбіраюцца адпаведнікі з іншых моў. Перакладныя слоўнікі дапамагаюць пры перакладзе тэкстаў з адной мовы на другую. У т лумачальных слоўніках раскрываецца значэнне слова, даецца яго граматычная і стылістычная характарыстыка, адлюстроўваецца мнагазначнасць, аманімія, падаюцца фразеалагізмы з гэтым словам. Будова слоўнікавага артыкула наступная: загаловачнае слова з абазначэннем націску, далей ідзе граматычная і стылістычная памета, раскрыццё сэнсу слова, пасля, пры неабходнасці,— кароткія словазлучэнні ці сказы. У канцы слоўнікавага артыкула, пасля знака <>,змяшчаюцца фразеалагізмы і тэрміналагічныя словазлучэнні. Арфаграфічныя с лоўнікі вызначаюць правільнае напісанне слоў, садзейнічаюць замацаванню ў пісьмовай практыцы асноўных нормаў беларускага правапісу, павышэнню культуры мовы.Арфаграфічныя слоўнікі адлюстроўваюць літаратурнае вымаўленне слоў і іх формаў.

 

 

ПЕРЫФРАЗ (ПЕРЫФРАЗА)

(назоўнік | мужчынскі і жаночы род | кніжнае)

Выраз, які з'яўляецца апісальнай перадачай сэнсу другога выразу ці слова, напр. «цар звяроў» замест «леў». || прыметнік: перыфрастычны. П. выраз. АФАРЫЗМ (з грэч.) – выяўленая ў кароткім, трапным выслоўі значная і арыгінальная думка ў навукова-публіцыстычнай, філасофскай, мастацкай літаратуры, а таксама і ў вуснай форме. "Не шукай ты шчасця, долі на чужым, далёкім полі" (Я. Купала), "Слоў не крышыць ні век, ні тапор" (Я. Колас). Афарызмамі з'яўляюцца шматлікія народныя прыказкі ("Чым за морам віно піць, лепш з Нёмана вадзіцу", "Груган гругану вока не выдзяўбе"). Афарызмы з'яўляюцца самастойнымі мініяцюрнымі творамі, калі не ўключаны ў аўтарскі кантэкст – у сказ, напрыклад: "Шчасця большага няма ў зярняці, як на ніве роднай прарастаці" (В. Таўлай). Калі афарызмы ўключаны ў аўтарскі кантэкст, то ён не становіцца афарыстычным, напрыклад: "Хоць, праўда, хлеб ядуць і з вуды, але не ўсе і не заўсюды" (Я. Колас – афарызм); “А што “жывуць на свеце людзі з вуды, але не ўсе і не заўсюды” нічога, браце пісьменнік, не зробіш... бываюць творчыя няўдачы” (Я. Брыль – кантэкст не афарыстычны). Літаратурная мова ўзбагачаецца не толькі самабытнымі афарызмамі, а і запазычанымі з іншых моў (выслоўі, крылатыя словы).

 

27.Паняцце.пра.марфему.Характарыстыка.асноуных.марфем. З фанемаў складаюцца структурныя адзінкі больш высокага яруса – марфемы. Галіна мовазнаўства, якая вывучае марфемы як часткі слова, структуру і тыпы марфемаў, заканамернасці іх спалучэння і функцыянавання ў мове, называецца. марфемікай

У марфеміцы разглядаюцца найперш віды марфемаў паводле іх месца ў слове, іх функцыі, віды афіксаў, тыпы значэнняў, якія выражаюцца марфемамі, правілы вылучэння марфемаў у словах і іх аб’яднанне ў словы ды іншае.

Марфемы як моўныя адзінкі рэалізуюцца ў морфах. Так,каранёвая марфема ў словах рука, ручны, на руцэ рэалізуецца.ў трох морфах: рук-,руч-, руц-. Марфема – гэта найменшая частка слова, якая мае пэўнае значэнне і гукавую форму. Напрыклад, у слове студэнтка тры марфемы: каранёвая марфема (корань) студэнт- (перадае значэнне ‘навучэнец ВНУ’), суфікс -к- (абазначае асобу жаночага полу) канчатак -а (паказвае на.граматычнае значэнне назоўнага склону, адзіночнага ліку, жаночага роду назоўніка). Дзве апошнія марфемы (-к-,-а) аднафанемныя, каранёвая марфема ў сваім складзе мае шэсць фанемаў, аднак яна не падзяляецца на больш дробныя значэневыя часткі. Таму аснову слова нельга лічыць марфемай: яна.можа мець у сваім складзе не адну, а дзве і больш значэневых.частак (як у нашым прыкладзе студэнт-к-а). Марфемы – гэта.толькі часткі слова, таму самі па сабе могуць толькі вонкава.супадаць з асобнымі словамі, як каранёвыя марфемы з словамі-злучнікамі, прыназоўнікамі, часціцамі: (і, а, бо, да, за, не) ці з.займеннікавымі прыслоўямі (як, так, тут, там).Вонкава паўназначныя словы.таксама могуць быць роўныя кораню: сон, дом. Паводле сваёй ролі ў мове, значэння марфемы падзяляюцца на два тыпы: 1) каранёвыя марфемы (карані), 2) афіксы (службовыя марфемы).

Каранёвая марфема – гэта асноўная марфема слова (без.кораня слова не існуе), яна выступае носьбітам агульнага лексічнага значэння аднакаранёвых (роднасных) слоў. Напрыклад, у роднасных словах рука – ручка – ручны – рукаў – ручнік.корань рук-(руч-) выяўляе агульнае лексічнае значэнне ‘які звязаны з паняццем «рука»’.

Нельга сцвярджаць, што корань – нязменная частка слова, бо гэтая марфема можа змяняць сваё гучанне ў выніку розных чаргаванняў гукаў. Карані могуць існаваць разам толькі з канчаткамі, г.зн. без.спалучэння з суфіксамі ці прыстаўкамі: хата, стол, новы. Гэта. свабодныя карані. У мовах найбольш пашыраныя словы, якія маюць адзін.корань; іх называюць простымі. Але ёсць і словы з двума і.болей каранямі, іх называюць складанымі: вадаспад, месяца-ход, землятрус, дабрабыт,

Афіксы (лац. affixus – ‘прымацаваны’) – службовыя марфемы, якія існуюць толькі ў межах слова, разам з коранем, і выражаюць словаўтваральныя, граматычныя, фармальна-структурныя і фармальна-класіфікацыйныя значэнні. Так, у слове чытач.суфікс -ач мае словаўтваральнае, або дэрывацыйнае (лац.derivatio – ‘утварэнне’), значэнне, а ў словаформе чытачы канчатак –ы – граматычнае, або рэляцыйнае (лац. relatio – ‘адносіны’), значэнне: паказвае на граматычную форму слова (множны лік, назоўны склон), яго адносіны да іншых слоў.

Афіксы могуць займаць рознае месца ў дачыненні да кораня: знаходзіцца перад коранем ці пасля яго, абдымаць яго з.абодвух бакоў ці быць усярэдзіне кораня, у адпаведнасці з чым

яны падзяляюцца на прэфіксы, постфіксы, трансфіксы, амбіфіксы, конфіксы, інфіксы.

Прэфікс (лац. praefixum – ‘прымацаванае спераду’) – марфема, якая знаходзіцца перад коранем; яна ў беларускай і рускай.і іншых мовах прыстаўляецца да цэлага слова, не змяняючы яго

як часціну мовы, таму яе называюць прыстаўкай: адысці, падысці, падклас, найвышэйшы;

Постфікс (лац. postfixum, ад post – ‘пасля’ і fixum – ‘прымацаваны’) – марфема, якая знаходзіцца пасля кораня. Да постфіксаў належаць суфіксы і флексіі, а таксама асноваўтваральныя

элементы (белар. неба – няб-ёс-ы, руск. слово – слов-ес-ный).

Суфікс (лац. suffixus – ‘прымацаваны знізу’) – марфема,якая далучаецца да кораня ці вытворнай асновы і служыць.для ўтварэння новых слоў: белар. хата – хатні, слухаць – слу-хач, Суфіксы могуць утвараць і формы слоў: а) форму прошлага часу дзеяслова: хадзі-л-а, чыта-ў; б) форму вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў: вясёлы – весялейшы, прыгожа – прыгажэй.

Флексія (лац. flexio – ‘згінанне, пераход’) – службовая марфема, якая «завяршае» (канчае) афармленне словазменнай часціны мовы і паказвае на сінтаксічныя адносіны гэтага слова да

іншых у словазлучэнні і сказе; звычайна флексіі знаходзяцца на.канцы зменнага слова, таму і атрымалі назву канчаткі (руск.окончание, польск. koсcуwka, чэшск. і славац. koncovka). Ёсць

склонавыя канчаткі (кніг-а, кніг-і, кніз-е, кніг-у і г.д.), асабовыя канчаткі (піш-у, піш-аш, піш-а, піш-ам, піш-аце, піш-уць),родавыя канчаткі (пякл-а, пякл-о).

Нулявыя афіксы вылучаюцца ў словах шляхам параўнання з матэрыяльна выражанымі ў іншых словаформах гэтага.слова: лесу – лесам — лес; везлі – везла — вёзЖ.

Амбіфікс – службовая марфема, якая можа знаходзіцца як.перад коранем, так і пасля яго. Напрыклад, англійскі амбіфікс.out у ролі прэфікса ў выпадках кшталту outcome ‘зыход’, але ў

ролі постфікса ў come-out- ‘зыход’

Конфікс (лац. confixum — ‘сумесна ўзятае’) – несуцэльная службовая марфема (камбінацыя з прэфікса і постфікса),якая абдымае корань з двух бакоў і надае слову новае значэнне.

Інфікс (лац. infixus – ‘устаўлены’, infixum – ‘уваткнутае,прымацаванае ўсярэдзіне’) – марфема, якая ўстаўляецца («утыкаецца») усярэдзіну несуцэльнага кораня: напрыклад, інфікс

цяперашняга часу –n- у лацінскай мове ў дзеясловах findo

Трансфікс (лац. trans – ‘праз, цераз’ і fixus – ‘прымацаваны’)– несуцэльная марфема з галосных гукаў, якія ўстаўляюцца ў несуцэльны кансанантавы корань. Трансфіксы ўласцівыя арабскай

мове, дзе карані складаюцца з зычных гукаў, а трансфіксы – з галосных; галосныя ўстаўляюцца між зычных і выражаюць пэўнае.значэнне.

Інтэрфікс (лац. inter – ‘паміж’ і fixus – ‘прымацаваны’) –службовая марфема, якая служыць для сувязі каранёў (асноваў)у складаным слове. Інтэрфіксамі выступаюць злучальныя фанемы ‹о›, ‹е› ў славянскіх мовах: руск. лесоруб,бурелом, польск.listonosz, белар. часопіс, землекарыстанне;

Афіксы адрозніваюцца таксама паводле асаблівасцяў іх.выкарыстання ў пэўны перыяд развіцця мовы: адны з іх актыўна выкарыстоўваюцца пры ўтварэнні слоў і іх формаў,іншыя – рэдка, а некаторыя зусім не ўжываюцца. З улікам гэтага іх падзяляюць на прадукцыйныя, малапрадукцыйныя і непрадукцыйныя. Прадукцыйныя – гэта афіксы, з дапамогаю якіх.актыўна ўтвараюцца новыя словы ці формы слоў; такімі ёсць.у наш час суфіксы назоўнікаў –осць (пры ўтварэнні назоўнікаў.ад асновы прыметнікаў: рэнтабeльнасць, эфектыўнасць, унітарнасць), -нік (патэнтнік, атамнік), -ец/ -овец (бізнесовец,спартовец), -нн-е (крэдытаванне). Малапрадукцыйныя афіксы рэдка выкарыстоўваюцца для ўтварэння новых слоў (-ін(-ын), -ір…). Непрадукцыйныя афіксы – тыя, якія не выкарыстоўваюцца ў сучасным словаўтварэнні ці формаўтварэнні (-л-

а, -тв-а, -б-а).

Афіксы бываюць рэгулярныя і нерэгулярныя. Рэгулярныя.афіксы – тыя, што выкарыстаны ў многіх словах (канчаткі назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў, прыстаўкі за-, пера-), нерэ-

гулярныя – сустракаюцца ў адзінкавых словах: канчаткі –ыма(вачыма, трыма), -м (дам, ем), -ума (двума), руск. –х (жених),-овь (любовь)..

 

 

Няпоуныя.сказы.и.их.тыпы.

Няпоўныя двухсастаўныя сказы трэба адрозніваць ад.структурна падобных да іх аднасастаўных сказаў, асабліва няпэўна-асабовых. Параўнаем два сказы: Танкісты маскіравалі машыны галлём... Сляды гусеніц зацярушвалі дробным веццем (І.М.);Апошнія гады тут бульдозерам ссоўваюць у груды торф, месцамі.яго выбралі зусім. Калісьці гэты торф капалі зімою шуфлямі і.рыдлёўкамі (В.Г.). Першы сказ (другая яго частка) – двухсастаўны.няпоўны кантэкставы, таму што з папярэдняга кантэксту відаць,што танкісты зацярушвалі дробным веццем сляды гусеніц. Другі

сказ – аднасастаўны няпэўна-асабовы. У аднасастаўных сказах пропуск галоўнага члена (структурна падобнага да дзейніка ці выказніка) не парушае ні структуры (сказ разглядаецца як поўны), ні сэнсу ўсяго сказа. Няпоўнымі кантэкставымі лічацца тыя сказы, у якіх апушчаныя члены лёгка ўзнаўляюцца з папярэдняга кантэксту: У жніво.дождж пахне свежаю саломаю і даспелым коласам, у пару сенавання – прывялаю атаваю, восенню – пераспелымі слівамі, яблы-

камі, бульбоўнікам (Я.С.).

Калі неназваныя члены сказа падказваюцца пэўнымі абставінамі,самой сітуацыяй, такія сказы называюцца няпоўнымі сітуацыйнымі:На прыпынку непрыкметна сабраліся людзі. І Сямён дакладна ведаў ужо, што большасць іх спяшаецца туды ж, куды і ён – на.свой завод. Усяго некалькі дзён назад ён пазнаёміўся тут з адным.старым.

Асобнае месца займаюць эліптычныя сказы, іх лінгвісты.лічаць пераходным тыпам паміж поўнымі і няпоўнымі сказамі. У.эліптычных сказах адсутнічае дзеяслоў-выказнік, аднак у такіх сказах ёсць акалічнасці (часцей акалічнасці месца), якія якраз і паказваюць на пропуск выказніка. Структурна сказ успрымаецца як няпоўны, а семантычна – як поўны: Над лесам – поўны, таямнічы.месяц (Б.); У парку – лістапад (Дз.).

У няпоўным сказе пры наяўнасці паўзы і адпаведнай інтанацыі ставіцца працяжнік: Голас незнаёмага можа здзівіць, голас.друга – на хвіліну спыніць, голас любай – сагрэць сонцам лета, го-

лас маці – вярнуць з таго свету.

 

55. ГАЛОЎНЫЯ ЧЛЕНЫ СКАЗА

Дзейнік і выказнік

Даданыя члены сказа

Дапаўненне

Дапаўненнем называецца даданы член сказа, які абазначае аб'ект і адказвае на пытанні ўскосных склонаў.

У сказе дапаўненне часцей за ўсё паясняе дзеяслоў: Пахнуць мятай мокрыя лугі. Дапаўненне можа паясняць і формы дзеяслова -- дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе: Двор увесь быў заліты дажджом; Весела на рэчцы і траве, і кветцы, і крылатым пташкам, і крыклівым дзеткам, асабліва леткам. Даволі часта дапаўненне звязваецца з назоўнікам або прыметнікам.

Як член сказа, дапаўненне звычайна выражаецца назоўнікам, займеннікам, лічэбнікам ва ўскосных склонах. Напрыклад: Мне не даюць грыбы спакою, баравікі мне часта сняцца, мне з імі трэба паквітацца; Усе за аднаго, адзін за ўсіх.

Прамое і ўскоснае дапаўненне

Дапаўненне, што звязана з пераходным дзеясловам і выражана вінавальным склонам без прыназоўніка, называецца прамым. Прамое дапаўненне абазначае аб'ект, на які накіравана дзеянне. Напрыклад: Новыя домікі стройнымі і шчыльнымі радамі закрылі ваенныя пажарышчы.

Дапаўненне, выражанае назоўнікам (або іншай субстантываванай часцінай мовы) у родным, давальным і творным склонах без прыназоўніка або ў любым склоне з прыназоўнікам, называецца ўскосным. Напрыклад: Паветра пахла канюшынай, жытамі; прымешваўся водар гурковага цвету, медуніцы, спелых кменаў.

.

Азначэнне

Азначэннем называецца даданы член сказа, які паказвае на прымету, якасць ці уласцівасць прадмета. Азначэнне як член сказа звычайна звязваецца з назоўнікам і залежыць ад яго. Напрыклад: Пад сінім небам залацяцца неабсяжныя нівы.

Азначэнні падзяляюцца на дапасаваныя і недапасаваныя.

Дапасаваныя азначэнні выражаюцца прыметнікамі, дзеепрыметнікамі, парадкавымі лічэбнікамі і тымі займеннікамі, якія змяняюцца і дапасуюцца да назоўнікаў як прыметнікі. Дапасаваныя азначэнні набываюць форму роду, ліку і склону таго назоўніка, ад якога залежаць. Напрыклад: Цёплая летняя ноч павольна апускалася на зямлю.

Недапасаваныя азначэнні выражаюцца назоўнікамі або займеннікамі ва ўскосных склонах, а таксама інфінітывам, прыслоўем і дзеепрыслоўем. Недапасаваныя азначэнні не прыпадабняюцца да таго слова, ад якога залежаць, а звязваюцца з ім сувяззю кіравання або прымыкання.

Прыдатак

Разнавіднасць азначэння, выражаная назоўнікам, які дапасуецца да паясняльнага слова ў склоне. Падкрэслівае характэрныя асаблівасці:

1. род заняткаў: студэнты-дружыннікі

2. прафесію: настаўнік Клязовіч Сяргей Іванавіч

3. нацыянальнасць: дзяўчынка-буратка

4. уласнае імя: планета Венера

5. эмацыянальную ацэнку, своеасаблівасць прадмета, асобы: восень-чараўніца, хлопец-маўчун.

Памятайце:

* калі ўласны назоўнік -- імя, прозвішча канкрэтнай асобы, то прыдаткам з'яўляецца агульны назоўнік:

дэфектолаг Сільвановіч

мастак Шаранговіч

* калі уласны назоўнік -- геаграфічная назва, то ён і з'яўляецца прыдаткам:

вёска Ніўкі

магазін "Несцерка"

Адрознівайце:

* словы з прыдаткамі ад складаных слоў (абазначаюць адно паняцце):

дом-музей

генерал-палкоўнік

* словы з прыдаткамі ад сінанімічных спалучэнняў (з'яўляюцца адным членам сказа):

шляхі-дарогі

сцежкі-дарожкі

волечка-свабода

21.4 Акалічнасці

Акалічнасцю называецца даданы член сказа са значэннем якаснай характарыстыкі дзеяння, спосабу дзеяння і умоў, якія суправаджаюць дзеянне.

У ролі акалічнасці выступаюць прыслоўі і дзеепрыслоўі, назоўнікі ва ўскосных склонах, лічэбнікі або спалучэнні лічэбніка з назоўнікам, неазначальная форма дзеяслова. Напрыклад: Начамі павяваў здаровы і прыемны халадок. Ян ішоў дахаты не спяшаючыся. Каця ўздрыгнула ад нечаканасці. Мы адышліся досыць далёка ад чыгункі і спыніліся раніцай на ўзлеску адпачыць.

Акалічнасці звычайна адносяцца да асабовых форм дзеяслова, радзей -- да назоўнікаў, прыметнікаў, дзеепрыметнікаў, прыслоўяў, дзеепрыслоўяў.

Акалічнасці падзяляюцца на некалькі разрадаў: месца, часу, прычыны, мэты, спосабу дзеяння, меры і ступені, умовы.

Акалічнасць месца абазначае месца дзеяння, напрамак, шлях руху і адказвае на пытанні дзе? куды? адкуль? дакуль? Выражаюцца прыслоўямі месца, назоўнікамі ў формах ускосных склонаў з прыназоўнікам і без прыназоўніка, устойлівымі зваротамі: Тут, у лясніцтве Лімень, берагі цвёрдыя, і бабры робяць у іх норы, наверх нацягваюць галлё, бярвенні.

Акалічнасць часу абазначае час дзеяння і адказвае на пытанні калі? з якога часу? да якога часу? за які час? У ролі акалічнасцей часу выступаюць прыслоўі часу, назоўнікі ў форме ўскосных склонаў і ўстойлівыя звароты: Днём яшчэ было цёпла, а пад вечар апусцелая, няласкавая зямля стыла на холадзе.

Акалічнасць прычыны раскрывае прычыну ўзнікнення дзеяння і адказвае на пытанні чаму? з якой прычыны? Выражаецца прыслоўямі прычыны, ускоснымі склонамі назоўніка, словазлучэннямі: Знячэўку Базыль так перапалохаўся, што ўвесь задрыжаў і падскочыў.

Акалічнасць мэты абазначае мэту дзеяння і адказвае на пытанні дзеля чаго? з якой мэтай? Прыслоўі мэты, ускосныя склоны назоўнікаў, інфінітыў і устойлівыя звароты ўжываюцца для выражэння акалічнасці мэты: У Белавежскай пушчы зроблены вялікія і маляўнічыя штучныя азёры для звярыных вадапояў.

Акалічнасць спосабу дзеяння абазначае спосаб дзеяння і адказвае на пытанні як? якім чынам? У ролі іх выступаюць якасныя прыслоўі, назоўнікі ва ўскосных склонах, дзеепрыслоўі і ўстойлівыя звароты: Сонца прыгравала з кожным днём усе мацней і мацней; Востра пахла горкай лазой і талым снегам.

Акалічнасці меры і ступені абазначаюць меру і ступень праяўлення дзеяння ці прыметы і адказваюць на пытанні колькі? як многа? у якой ступені? Такія акалічнасці выражаюцца спалучэннем колькасных і якасных прыслоўяў, назоўнікамі ў формах ускосных склонаў з прыназоўнікамі і без іх, колькасна-іменнымі словазлучэннямі: Не пабаяўся прайсці пяхотам цэлых сто вёрст, каб паступіць на рабфак.

 

57.Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам 57. Працяжнік ставіцца паміж дзейнікам і выказнікам:

калі абодва галоўныя члены сказа выражаны назоўнікам у назоўным склоне і пры выказніку адсутнічае дзеяслоў-звязка.

Напрыклад:

Мінск –– сталіца, гордасць наша, слава ўсёй краіны (Я. Купала).

Матчыны рукі –– залатыя рукі (І. Мележ).

Фразеалогія –– раздзел мовазнаўства, які вывучае семантычныя, граматычныя і стылістычныя асаблівасці ўстойлівых выразаў.

Прастора і час –– усеагульныя формы каардынацыі з’яў і падзей;

калі абодва галоўныя члены ці адзін з іх выражаны неазначальнай формай дзеяслова.

Напрыклад:

Вучыцца ў народа –– задача кожнага пісьменніка (К. Чорны).

Хату зрабіць –– не скрынку збіць (Прыказка).

Дзетак узгадаваць –– не грыбкоў назбіраць (Прыказка);

калі перад выказнікам ёсць словы гэта, вось, значыць, гэта значыць, гэта ёсць.

Напрыклад:

Паэзія –– гэта пакута і радасць, праклён і бязлітаснасць, споведзь і гордасць (П. Панчанка).

Кожны чалавек –– гэта цэлы свет (К. Чорны).

Цімох і Гануля –– вось роўная пара (Я. Купала).

Ігнараваць мову –– гэта значыць ігнараваць народ, нацыю (П. Пестрак);

калі дзейнік і выказнік выражаны лічэбнікамі або адзін з іх выражаны назоўнікам у назоўным склоне, а другі –– лічэбнікам ці колькасна-іменным спалучэннем.

Н-д: Пяць і тры –– восем.Шэсцьдзясят і пяцьдзясят –– сто дзесяць. Плошча Нарачы –– восемдзясят квадратных кіламетраў. Плошча басейна Нёмана –– 98,2 тыс. км²;

калі выказнікам выступае ўсечаная форма дзеяслова, выклічнік або гукапераймальнае слова.

Н-д: Уладзік зараз –– шмыг у дзверы (Я. Колас). А куля –– дзык! А другая ў руку (Я. Брыль).

Я –– хоп за павады! Конь спужаўся, а я –– скок на яг о (Я. Колас).

Аднародныя члены сказа

Два ці больш члены сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю, адносяцца да аднаго і таго ж слова або словазлучэння і характарызуюцца інтанацыяй пералічэння, называюцца аднароднымі.

Аднароднымі ў сказе могуць быць дзейнік, выказнік, дапаўненні, азначэнні і акалічнасці. Напрыклад: Прыемна глядзець на новыя, вялікія, чыстыя, адна ў адну, добра дагледжаныя хаты сяла.

Аднародныя і неаднародныя азначэнні

Азначэнні бываюць аднародныя і неаднародныя.

I. Азначэнні аднародныя, калі абазначаюць:

а) адметныя прыметы прадметаў;

б) розныя прыметы аднаго і таго прадмета, характа-
рызуючы яго з аднаго якога-небудзь боку (знешні выгляд, якасць, форма і інш.). Напрыклад: Свечкі разлівалі мяккае, спакойнае святло.

Аднароднымі звычайна з'яўляюцца адзіночнае азначэнне і наступнае за ім азначэнне, выражанае дзеепрыметным словазлучэннем. Напрыклад: Бабровая хатка пакрыта новымі, зрэзанымі нядаўна палкамі.

Азначэнні аднародныя, калі ўтвараюць сэнсавую градацыю (кожнае наступнае азначэнне ўзмацняе выражаную ім прымету), напрыклад: Лёгкія, іскрыстыя, празрыста-ажурныя песенныя збудаванні ўзнікаюць адно за адным, чаруюць музыкай, разлівам пачуцця, некранутай чысцінёй у вершах Купалы «Песня», «Бой», «А зязюлька кукавала...»

Як правіла, аднароднымі з'яўляюцца дапасаваныя азначэнні, якія стаяць пасля азначаемага слова, напрыклад: Я. Купала па характары таленту -- паэт маштабнага мыслення, струны яго душы найбольш чула адгукваліся на ўсё вялікае, значнае, яркае, выключнае ў жыцці.

II. Азначэнні неаднародныя, калі характарызуюць прадмет з розных бакоў, напрыклад: Вось з-за дрэмлючага лазняку выглянула вялізнае чырвонае сонца -- памер і колер і г. д.

Неаднароднымі трэба лічыць два азначэнні, з якіх першае адносіцца не непасрэдна да назоўніка, а да спалучэння назоўніка з папярэднім азначэннем, напрыклад: Знойдзеш на лузе і шэранькія шышачкі зязюлек, якія перамяшаліся з цёмна-сіняй дзікай цыбулькай.

59.Азначэнне Аднародныя,неаднародныя

Азначэннем называецца даданы член сказа, які паказвае на прымету, якасць ці уласцівасць прадмета.

Аднародныя азначэнні

1. Калі пералічваюць прыметы (аднайменных) прадметаў (колер, якасць, форма, знешні выгляд):

Жоўтыя, чырвоныя, ружовыя астры цвілі ў палісадніку.

2. Калі дапасаваныя азначэнні стаяць пасля азначаемага слова:

Лес, ціхі, маўклівы, сустрэў нас непрыветна.

3. Мастацкія азначэнні -- эпітэты:

Мы выйшлі з сада і акунуліся ў сінія, шаўковыя туманы.

4. Калі першае азначэнне выражана прыметнікам, а другое --дзеепрыметнікам або дзеепрыметным зваротам:

І прыйшлося Васілю хочаш не хочаш адкрывацъ недаверлівае, закрытае на моцны замок сэрца.

Неаднародныя азначэнні

1. Калі азначэнні характарызуюць прадмет з розных бакоў:

Пад сонцам грэліся бярозы ў белым тонкім палатне.

2. Калі першае азначэнне паясняе спалучэнне азначэнне + назоўнік, а не сам назоўнік:

Стол засланы белым ільняным абрусам.

Памятайце:

звычайна у групе неаднародных азначэнняў адно азначэнне выражана якасным, а другое -- адносным прыметнікам;

азначэнні неаднародныя, але аддзяляюцца коскамі, калі другое азначэнне паясняе, канкрэтызуе, удакладняе сэнс першага:

Апошняя, найбольш чаканая сустрэча не прынесла Івану палёгкі, Вера яго так і не зразумела.

60.Адасабленне дапаўненняў, акалічнасцей. Агульная характарыстыка адасобленых членаў.Сэнсава і інтанацыйна выдзеленыя члены сказа называюцца адасобленымі.Адасабляцца могуць усе члены сказа, але часце



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 3623; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.142.172.250 (0.014 с.)