Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Дзеканне,цеканне,прыстауныя зычныя. Падаужэнне зычных. Як фанет. Працессы бел. Мовы. Што перадаюцца на письме.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Дзеканне і цеканне – адметная рыса беларускага вымаўлення, яна замацавана і на пісьме; Правапіс падоўжаных зычных гукі [з'], [дз'], [ц'], [л'], [н'], [с'], [ж], [ч], [ш] могуць вымаўляцца падоўжана. Такое іх вымаўленне на пісьме перадаецца падвое-ным напісаннем адпаведнай літары:, вя-селле, падарожжа. Падоўжаны [дз'] перадаецца спалучэннем літар ддз:, суддзя, стагоддзе. У словах іншам паходж не перадае падвоеныя зычныя: гама, група, каса, Выключ:ванна,, мадонна. Падаўжэнне - фан з'ява, яго трэба адроз-ніваць ад падпаення - марфалагічнай з'явы (напісанне дзвюх аднолькавых літар на стыку марфем: прыстаў-кі і кораня, кораня і суфікса): аддаць, бяззубы, рас-сеяць, Правапіс прыстаўных зычных (в пішацца): 1. Перад націскным галосным [о] ў пачатку слова і пасля прыставак: воблака, вобыск 2. У словах вока, востры і ва ўтвораных ад гэтых слоў формах незалежна ад націску заўсёды пішацца пры-стаўная в: вачыма, вачаняты, шэравокі, вастрэйшы, ва-сгрыць, завостраны і інш. 3. Перад літарай о ў словах, якія пачынаюцца з пры-ставак о-, об-, од- (от-): водпуск, вобмацкам. 4. Перад націскным [у] ў пачатку і сярэдзінс слоў, пасля прыставак і першай часткі складанага слова: вугал, навука, завулак. 5. Прыстаўная в пішацца перад о і у ў некаторых уласных імёнах: Лявон, Радзівон, Навуменка; у словах павук, цівун і ў вытворных ад іх формах: павуцінне, цівуновы і інш. Прыстаўная е не пішацца: Перад націскной літарай о ў словах іншамоўнага па-ходжання і некаторых уласных імёнах і геаграфічных на-звах: ода, опера, ордэн; Орша, Омск, Осла; Обручаў, Ом, але: Возера (назва населенага пункта), Вогненная Зямля. 9.Пазицыйныя и камбинаторныя змены галосных гукау. Вымаўленне галосных залежыць ад націску і суседніх гукаў. Пад націскам (у моцнай пазіцыі) усе галосныя маюць найбольш выразнае гучанне: праца, добры. Націскны галосны [і] пасля галоснага, апострафа і мяккага знака, а таксама ў пачатку слова вымаўляецца ў спалучэнні з [jі]: кра[jі]на. У ненаціскных (слабых) пазіцыях галосныя гучаць карацей за націскныя. Некаторыя з іх змяняюць сваю якасць. Але адметнасць беларускай арфаэпіі, у тым, што і ненаціскныя галосныя вымаўляюцца даволі выразна: падзяка. Галосныя [э], [о], [а], калі з іх сыходзіць націск, вымаўляюцца пасля цвердых зычных (ва ўсіх перад- і паслянаціскных складах) як выразны гук [а], толькі крыху карацейшы за націскны (аканне на пісьме абазначаецца літарай а): цана, двары. Словы з націскным складамі ро, ло, рэ не падпарадкоўваюцца аканню. Не пад націскам [о], [э] замяняюцца гукам [ы]: глотка – глыток. Пасля мяккіх зычных галосныя [э], [о], [а] вымаўляюцца як [а] толькі ў першым складзе перад націскам (яканне на пісьме абазначаецца літарай я): вядро, святло. Галосныя [а] у гэтай пазіцыі даволі выразны, яго нельга вымаўляць як [э] або [і] (“ікаючае” вымаўленне характэрна для рускай мовы: [в'и]сна. Ва ўсіх іных ненаціскных складах пасля мяккіх зычных у спрадвечна беларускіх словах вымаўляецца гук [э] або [э], набліжаны да [а]: [в'э]рабей. На месцы спрадвечнага [а] і ў ненаціскных складах вымаўляецца выразны гук [а]: су[в’а]зь. У лічэбніках дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць у першым пераднаціскным складзе дапускаецца варыянтнае вымаўленне – гукаў [э] або [эа]: [дз’э]вяты і [дз’эа]вяты (але на пісьме – літара е).
Часціна не і прыназоўнік без падпарадкоўваюцца правілу ікання, [а] вымаўляецца, калі наступнае слова пачынаецца ненаціскным складам: [н’а]ведаў, але [н’э] дазволіў (аднак на пісьме – е). Галосныя [і], [ы], [у] не пад націскам захоўваюць савю асноўную якасць: пытанне. Але ў моўнай плыні іх вымаўленне залежыць і ад становішча ў слове. Так, ненаціскны [і] (як і націскны) пасля апострафа і мяккага знака вымаўляецца ў спалучэнні з [j] як [jі]: у выра[jі]. У пачатку слова, калі папярэдняе слова канчаецца на галосны, замест [і] можа вымаўляцца [j] а6о [jі]: да [j]вана (да Йвана). гэта датычыць і злучніка і: пасля галоснага ен можа вымаўляцца як [й]: сястра [j] брат (сястра й брат). Аднак пры запаволеным тэмпе маўлення гук [і] у гэтай пазіцыі звычайна захоўваецца; да Івана, сястра і брат. Пасля цвердых зычных (апрача [г], [к], [х]) на стыку слоў, частак складаных слоў, прыстаўкі і кораня вымаўляецца гук [ы]: пед[ы]нстытут. Галосны [у] пасля галоснага перад зычным вымаўляецца як [ў]: спеў. Замена [у] на [ў] адбываецца і ва ўласных назвах: на Ўкраіне (на пісьме не абазначаецца), а таксама ў словах іншамоўнага паходжання: ва [ў]ніверсітэце. У запазычаных словах вымаўленне галосных мае пэўныя адрозненні. Многія словы іншамоўнага паходжання не падпарадкоўваюцца аканню і яканню. Так, у большасці запазычанняў пасля цвердых зычных захоўваецца не над націскам [э]: эпоха, рэкорд. Толькі ў некаторых даўніх запазычаннях [э] замяніўся на [а]: адрас, рамонт. У асобных словах, запазычаных праз рускую мову, пасля [р]і [ц] вымаўляецца [ы]: брызент. Захоўваецца [э] у першым пераднаціскным складзе і пасля мяккіх зычных (няма якання): герой, медаль. Выключенне складаюць даўнія запазычанні, якія вымаўляюцца з [а]: сяржант. У словах, якія канчаюцца спалучэннем галосных, захоўваецца ненаціскны [о]: трыо. Перад пачатковым [і] не развіваецца прыстаўны [j]: імпарт, імперыя. 10. Пазицыйныя и камбинаторныя змены зычных гукау. Да правіл, якія вызначаюцца пераважна моўнай традыцыяй, можна аднесці: а) заўседы цвердае вымаўленне гукаў [р] (рабіна, рака, цяпер) і [ж], [ш], [дж], [ч] (чалавек, ноч, шэры, сяджу); б) вымаўленне фрыкатыўнага, працяжнага гука [г] (голад, гутарка, праграма), толькі ў нешматлікіх даўніх запазычаных з польскай і нямецкай моў вымаўляецца выбухны (гонта, швагер, гестка, ганак і інш.); в) вымаўленне як аднаго гука афрыкат [дж], [дз’], [дз] (ураджай, дзень, дзынкаць), вымаўленне афрыкат як двух асобных гукаў [д] і [ж], [д] і [з’] (урад-жай, д-зед), а таксама вымаўленне [дз’] як мяккага [д’] – парушэнне арфаэпічнай нормы;
г) цвердае вымаўленне афрыкаты [ц] (крыніца, цана, цэгла) і мяккае вымаўленне афрыкаты [ц’] на месцы мяккага [т’] (цень, цемны), а таксама на месцы [т] цвердага ў выніку яго чаргавання з [ц’] (хата – ў хаце, брат – браце); д) вельмі мяккае (мякчэй, чым у суседніх славянскіх мовах) вымаўленне свісцячых [з'] і [с'] (сеяць, зелкі, змена). Правілы другой групы, заснаваныя на пазіцыйных чаргаваннях гукаў, складаюць аснову сучаснай беларускай арфаэпіі. Гэтыя правілы з'яўляюцца практычным, нарматыўным адлюстраваннем пазіцыйных змен, разгледжаных у фанетыцы (такіх, напрыклад, як асімілятыўныя змены зычных, аканне і інш.). Разгледзім іх асобна для зычных і галосных. Вымаўленне зычнага залежыць ад таго, у суседстве з якімі зычнымі ен знаходзіцца, а таксама ад пазіцыі ў слове: канец слова ці сярэдзіна. 1. Звонкія зычныя на канцы слоў і перад глухімі вымаўляюцца як глухія: хле[п], ле[х]ка; а глухія перад звонкімі – як звонкія: лі[дж]ба (лічба), про[з']ба (просьба). У звязанай мове звонкія зычныя аглушаюцца таксама на канцы слоў і перад санорнымі, і галоснымі: са[т] у квецені, сне[х] растаў. Аднак гэтаму правілу не падпарадкоўваюцца прыназоўнікі на звонкая зычныя: яны аглушаюцца толькі перад глухімі: а[т] пены, [с] просьбай, але: а[д] яго, 6е[з] віны. Для вымаўлення глухіх перад звонкімі на стыку слоў няма адзінай нормы. Яно часта залежыць ад тэмпу маўлення: пры хуткім тэмпе глухія ў гэтай пазіцыі азванчаюцца, пры запаволеным тэмпе азванчэння не адбываецца (параўн.: жы[дз'] добра, не гор[ж] за іншых – хуткі тэмп маўлення, жы[ц'] добра, не гор[ш] за іншых – запаволены тэмп маўлення). 2. Зубныя зычныя перад мяккімі зычнымі вымаўляюцца ў беларускай мове мякка (асімілятыўнае памякчэнне). Зубныя [з] і [с] вымаўляюцца мякка перад мяккімі губнымі і зубнымі зычнымі: [с’л’]іва. Толькі ў некаторых выпадках не ў пачатку слова яны застаюцца цвердымі перад губнымі [в’] і [м’]: у назве, аб прызме. Ніколі не змягчаюцца [з] і [с] перад мяккімі заднеязычнымі [г’], [к’], [х’]: скінуць, схіліць, згніць. Перад губным [ф’] у запазычаных словах дапускаюцца варыянты – цвердае і мяккае вымаўленне: сфера і [с’]фера. Зубныя [н] і [л] вымаўляюцца мякка перад зубнымі [дз’], [ц’], [н’], [j]: на фро[н’ц’]е, малі[н’]ік, ка[н’j ]ак. Зычны [л] заўседы мяккі перад спалучэннем ск: сельскі. У словах з трохгукавым спалучэннем зычных гук [н] не змякчаецца: дранцвець. Перад зубнымі [с’], [з’], [л’] гук [н] у большасці выпадкаў не змякчаецца: гартэ[н'з']ія. Зубныя [д] і [т] перад мяккімі губнымі [в’] і [м’] вымаўляюцца як мяккія [дз'] і [ц’]: [дз’в’]еры. Не адбываецца такога змякчэння на стыку прыстаўкі і кораня: падвязаць, а таксама ў форме давальнага і меснага склонаў назоўнікаў на -тве: клятве.
На стыку самастойных слоў, калі папярэдняе слова канчаецца на цверды, а наступнае пачынаецца з мяккага, змякчэння не адбываецца: лес зімой. У службовых словах канцавыя зычныя [з’] і [с’] змякчаюцца: [з’]лесу. Не змякчаецца апошні зычны толькі ў прыназоўніках праз і цераз: цераз лес, праз цябе. 3. Губныя зычныя [б], [п], [м], [ф], перад мяккімі зычнымі не змякчаюцца. Цверда вымаўляюцца яны і ў канцы слоў: ся[мjа]. 4. Губна-зубны гук [в] вымаўляецца перад галоснымі: гала[в]а. Пасля галоснага перад зычнымі і пасля галоснага ў канцы слова ен змяняецца губна-зубным гукам [ў]: гало[ў]ка. 5. Свісцячыя зычныя перад шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя: [ш]ытак; шыпячыя перад свісцячымі вымаўляюцца як свісцячыя: на до[с]цы. Аднак пры запаволеным тэмпе маўлення гукі ж і ш могуць не прыпадабняцца да свісцячых. На стыку слоў шыпячыя гукі змяняюцца толькі па глухасці – звонкасці: не гор[ж]. Свісцячыя перад шыпячымі на стыку самастойных слоў захоўваюцца нязменна: лес шумеў, а ў межах фанетычнага слова вымаўляюцца як шыпячыя: [б’аш]шуму. 6. Зычныя [д] і [т] перад афрыкатамі [ч] і [ц] вымаўляюцца адпаведна як [ч] або [ц]: ле[ч]ык, у ло[ц]ы. Спалучэнні зск і дск вымаўляюцца адпаведна як [ск] або [цк]: каўка[ск']і, грама[цк']і. 7. Беларускай мове ўласцівы падоўжаныя зычныя. Падоўжана вымаўляюцца паміж галоснымі шыпячыя [ж], [ч], [ш] і мяккія зубныя [з’], [с’], |дз’], [ц’], [л’], [н’]: збо[ж]а, узвы[ш]а. Вымаўленне ў такіх выпадках аднаго гука ці спалучэнне зычнага з [j] (напрыклад, жыце ці жыцье) – парушэнне літаратурнай мовы. У запазычаных словах вымаўленне зычных мае свае адметнасці. Яны найперш звязаны з перадачай цвердасці – мяккасці зычных. Так, большасць слоў іншамоўнага паходжання не падпарадкоўваюцца “дзеканню” і “цеканню”, г. зн. зычныя [д] і [т] не змякчаюцца перад галоснымі [э], [і]: дэкан, апладысменты. Выключэнне складаюць словы з суфіксамі -ін-, -ір-, -ік-, -ер-, -(ей)ск-, -(е)ец: каранцін, апладзіраваць. Іншыя зычныя перад галоснымі [э], [і] у запазычанай лексіцы, як і ў словах спрадвечна беларускіх, вымаўляюцца ў асноўным мякка: вектар. Толькі ў некаторых даўніх запазычаннях вымаўляюцца ў гэтай пазіцыі цвердыя зычныя: бэлька, бэз.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 2644; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.22.79.165 (0.009 с.) |