Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Прыказки,устойливыя.параунанни.Крылатыя.словы.Афарызмы.Стылистычнае.выкарыстанне.фразеалагизмау,прыказак,крылатых.слоу.Перыфраз.

Поиск

 

Фразеалагізмы — устойлівыя гатовыя спалучэнні слоў з адзіным, цэласным значэннем. Навука пра ўстойлівыя спалучэнні слоў (фразеалагізмы) называецца фразеалогіяй. Фразеалогіяй называюць сукупнасць фразеалагізмаў.Фразеалагізм — своеасаблівая моўная адзінка. Сваім значэннем ён падобны да слова: хоць складаецца не менш як з двух слоў (іх яшчэ называюць кампан е н т а м і), але выражае адно паняцце, значэнне вынікае з усяго ўстойлівага звароту, сэнсава ён непадзельны. Ва ўстойлівых спалучэннях сустракаюцца словы, якія асобна, па-за фразеалагізмам, не ўжываюцца ў мове.Знешне, паводле сваей структуры, фразеалагізм падобны да словазлучэння, але адрозніваецца тым, што ў ім словы страчваюць самастойнае лексічнае значэнне.Сэнс фразеалагізма — не сума значэнняў кампанентаў, як у свабодным словазлучэнні, а зусім іншы.У мове ёсць фразеалагізмы, якім адпавядаюць аманімічныя свабодныя словазлучэнні — гучаць аднолькава, а абазначаюць рознае.Фразеалагізмы не ствараюцца ў час размовы, пісьма, гэта гатовыя адзінкі з вядомым, гатовым значэннем. Большасць фразеалагізмаў мае адно значэнне, але ёсць і такія, што маюць два, тры значэнні і больш, г. зн. з'яўляюцца мнагазначнымі.Блізкія значэннем фразеалагізмы можна аб'яднаць у сінанімічныя рады. Як непадзельныя моўныя адзінкі, фразеалагізмы, незалежна ад колькасці слоў у іх, выступаюць адным членам сказа.Устойлівыя звароты ўжываюцца ў гутарковай мове, у мастацкай літаратуры і публіцыстыцы, выступаюць выразным стылістычным сродкам. Ужываюцца запазычаныя фразеалагізмы пераважна ў кніжнай мове. Некаторыя фразеалагізмы ўзніклі на гістарычнай аснове — у сувязі з пэўнымі гістарычнымі, культурнымі, бытавымі падзеямі.У беларускай і рускай мовах ёсць аднолькавыя фразеалагізмы, што тлумачыцца агульнасцю паходжання гэтых моў, але нямала і такіх фразеалагізмаў, якія развіліся самастойна ў абедзвюх мовах, не супадаюць, адрозніваюцца або словамі-кампанентамі, або структурай.Фразеалагізмы падаюцца ў спецыяльных даведніках — фразеалагічных слоўніках. Прыказкі (прымаўкі). Крылатыя словы і афарызмы. Агульнае ў гэтых моўных адзінак з фразеалагізмамі тое, што яны выкарыстоўваюцца як вядомыя, гатовыя, з вядомым сэнсам, маюць вобразнасць і выразнасць.Прыказка (прымаўка) — трапнае народнае выслоўе з павучальным зместам.У прыказках адлюстроўваецца філасофія народа, яго мудрасць, думкі, надзеі і спадзяванні, выказваецца любоў да роднага краю, даецца ацэнка фактам, сітуацыям, робяцца падказкі, парады на розныя выпадігі жыцця.Пашырэнню прыказак, іх актыўнаму ўжыванню ў вуснай і пісьмовай мове спрыяюць глыбіня думкі, моўнае майстэрства іх стваральнікаў. Прыказкі не старэюць на працягу стагоддзяў, бо нясуць агульначалавечую мараль, выказаную сцісла, лаканічна і ў дасканалай мастацкай форме. Крылатыя словы і афарызмы — трапныя вобразныя выслоўі пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў. Такія выслоўі становяцца шырока вядомымі, паччынаюць распаўсюджвацца, ужывацца як гатовыя моўныя адзінкі. Яны выэначаюцца абагульняльным зместам, лаканічнасцю і выразнасцю.

ПРЫ́КАЗКА, гэта агульнавядомае кароткае выслоўе з павучальным сэнсам. Па форме і функцыі гэты тып ўстойлівай адзінкі аналагічны сказу — валодае сэнсавай, структурнай і інтанацыйнай завершанасцю. Прыклад: Адной рукой і вузла не завяжаш. Вывучэннем прыказак з мовазнаўчых пазiцый займаецца фразеалогія.

 

ПЕРЫФРАЗ (ПЕРЫФРАЗА)

(назоўнік | мужчынскі і жаночы род | кніжнае)

Выраз, які з'яўляецца апісальнай перадачай сэнсу другога выразу ці слова, напр. «цар звяроў» замест «леў». || прыметнік: перыфрастычны. П. выраз. АФАРЫЗМ (з грэч.) – выяўленая ў кароткім, трапным выслоўі значная і арыгінальная думка ў навукова-публіцыстычнай, філасофскай, мастацкай літаратуры, а таксама і ў вуснай форме. "Не шукай ты шчасця, долі на чужым, далёкім полі" (Я. Купала), "Слоў не крышыць ні век, ні тапор" (Я. Колас). Афарызмамі з'яўляюцца шматлікія народныя прыказкі ("Чым за морам віно піць, лепш з Нёмана вадзіцу", "Груган гругану вока не выдзяўбе"). Афарызмы з'яўляюцца самастойнымі мініяцюрнымі творамі, калі не ўключаны ў аўтарскі кантэкст – у сказ, напрыклад: "Шчасця большага няма ў зярняці, як на ніве роднай прарастаці" (В. Таўлай). Калі афарызмы ўключаны ў аўтарскі кантэкст, то ён не становіцца афарыстычным, напрыклад: "Хоць, праўда, хлеб ядуць і з вуды, але не ўсе і не заўсюды" (Я. Колас – афарызм); “А што “жывуць на свеце людзі з вуды, але не ўсе і не заўсюды” нічога, браце пісьменнік, не зробіш... бываюць творчыя няўдачы” (Я. Брыль – кантэкст не афарыстычны). Літаратурная мова ўзбагачаецца не толькі самабытнымі афарызмамі, а і запазычанымі з іншых моў (выслоўі, крылатыя словы).

 

27.Паняцце.пра.марфему.Характарыстыка.асноуных.марфем. З фанемаў складаюцца структурныя адзінкі больш высокага яруса – марфемы. Галіна мовазнаўства, якая вывучае марфемы як часткі слова, структуру і тыпы марфемаў, заканамернасці іх спалучэння і функцыянавання ў мове, называецца. марфемікай

У марфеміцы разглядаюцца найперш віды марфемаў паводле іх месца ў слове, іх функцыі, віды афіксаў, тыпы значэнняў, якія выражаюцца марфемамі, правілы вылучэння марфемаў у словах і іх аб’яднанне ў словы ды іншае.

Марфемы як моўныя адзінкі рэалізуюцца ў морфах. Так,каранёвая марфема ў словах рука, ручны, на руцэ рэалізуецца.ў трох морфах: рук-,руч-, руц-. Марфема – гэта найменшая частка слова, якая мае пэўнае значэнне і гукавую форму. Напрыклад, у слове студэнтка тры марфемы: каранёвая марфема (корань) студэнт- (перадае значэнне ‘навучэнец ВНУ’), суфікс -к- (абазначае асобу жаночага полу) канчатак -а (паказвае на.граматычнае значэнне назоўнага склону, адзіночнага ліку, жаночага роду назоўніка). Дзве апошнія марфемы (-к-,-а) аднафанемныя, каранёвая марфема ў сваім складзе мае шэсць фанемаў, аднак яна не падзяляецца на больш дробныя значэневыя часткі. Таму аснову слова нельга лічыць марфемай: яна.можа мець у сваім складзе не адну, а дзве і больш значэневых.частак (як у нашым прыкладзе студэнт-к-а). Марфемы – гэта.толькі часткі слова, таму самі па сабе могуць толькі вонкава.супадаць з асобнымі словамі, як каранёвыя марфемы з словамі-злучнікамі, прыназоўнікамі, часціцамі: (і, а, бо, да, за, не) ці з.займеннікавымі прыслоўямі (як, так, тут, там).Вонкава паўназначныя словы.таксама могуць быць роўныя кораню: сон, дом. Паводле сваёй ролі ў мове, значэння марфемы падзяляюцца на два тыпы: 1) каранёвыя марфемы (карані), 2) афіксы (службовыя марфемы).

Каранёвая марфема – гэта асноўная марфема слова (без.кораня слова не існуе), яна выступае носьбітам агульнага лексічнага значэння аднакаранёвых (роднасных) слоў. Напрыклад, у роднасных словах рука – ручка – ручны – рукаў – ручнік.корань рук-(руч-) выяўляе агульнае лексічнае значэнне ‘які звязаны з паняццем «рука»’.

Нельга сцвярджаць, што корань – нязменная частка слова, бо гэтая марфема можа змяняць сваё гучанне ў выніку розных чаргаванняў гукаў. Карані могуць існаваць разам толькі з канчаткамі, г.зн. без.спалучэння з суфіксамі ці прыстаўкамі: хата, стол, новы. Гэта. свабодныя карані. У мовах найбольш пашыраныя словы, якія маюць адзін.корань; іх называюць простымі. Але ёсць і словы з двума і.болей каранямі, іх называюць складанымі: вадаспад, месяца-ход, землятрус, дабрабыт,

Афіксы (лац. affixus – ‘прымацаваны’) – службовыя марфемы, якія існуюць толькі ў межах слова, разам з коранем, і выражаюць словаўтваральныя, граматычныя, фармальна-структурныя і фармальна-класіфікацыйныя значэнні. Так, у слове чытач.суфікс -ач мае словаўтваральнае, або дэрывацыйнае (лац.derivatio – ‘утварэнне’), значэнне, а ў словаформе чытачы канчатак –ы – граматычнае, або рэляцыйнае (лац. relatio – ‘адносіны’), значэнне: паказвае на граматычную форму слова (множны лік, назоўны склон), яго адносіны да іншых слоў.

Афіксы могуць займаць рознае месца ў дачыненні да кораня: знаходзіцца перад коранем ці пасля яго, абдымаць яго з.абодвух бакоў ці быць усярэдзіне кораня, у адпаведнасці з чым

яны падзяляюцца на прэфіксы, постфіксы, трансфіксы, амбіфіксы, конфіксы, інфіксы.

Прэфікс (лац. praefixum – ‘прымацаванае спераду’) – марфема, якая знаходзіцца перад коранем; яна ў беларускай і рускай.і іншых мовах прыстаўляецца да цэлага слова, не змяняючы яго

як часціну мовы, таму яе называюць прыстаўкай: адысці, падысці, падклас, найвышэйшы;

Постфікс (лац. postfixum, ад post – ‘пасля’ і fixum – ‘прымацаваны’) – марфема, якая знаходзіцца пасля кораня. Да постфіксаў належаць суфіксы і флексіі, а таксама асноваўтваральныя

элементы (белар. неба – няб-ёс-ы, руск. слово – слов-ес-ный).

Суфікс (лац. suffixus – ‘прымацаваны знізу’) – марфема,якая далучаецца да кораня ці вытворнай асновы і служыць.для ўтварэння новых слоў: белар. хата – хатні, слухаць – слу-хач, Суфіксы могуць утвараць і формы слоў: а) форму прошлага часу дзеяслова: хадзі-л-а, чыта-ў; б) форму вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў: вясёлы – весялейшы, прыгожа – прыгажэй.

Флексія (лац. flexio – ‘згінанне, пераход’) – службовая марфема, якая «завяршае» (канчае) афармленне словазменнай часціны мовы і паказвае на сінтаксічныя адносіны гэтага слова да

іншых у словазлучэнні і сказе; звычайна флексіі знаходзяцца на.канцы зменнага слова, таму і атрымалі назву канчаткі (руск.окончание, польск. koсcуwka, чэшск. і славац. koncovka). Ёсць

склонавыя канчаткі (кніг-а, кніг-і, кніз-е, кніг-у і г.д.), асабовыя канчаткі (піш-у, піш-аш, піш-а, піш-ам, піш-аце, піш-уць),родавыя канчаткі (пякл-а, пякл-о).

Нулявыя афіксы вылучаюцца ў словах шляхам параўнання з матэрыяльна выражанымі ў іншых словаформах гэтага.слова: лесу – лесам — лес; везлі – везла — вёзЖ.

Амбіфікс – службовая марфема, якая можа знаходзіцца як.перад коранем, так і пасля яго. Напрыклад, англійскі амбіфікс.out у ролі прэфікса ў выпадках кшталту outcome ‘зыход’, але ў

ролі постфікса ў come-out- ‘зыход’

Конфікс (лац. confixum — ‘сумесна ўзятае’) – несуцэльная службовая марфема (камбінацыя з прэфікса і постфікса),якая абдымае корань з двух бакоў і надае слову новае значэнне.

Інфікс (лац. infixus – ‘устаўлены’, infixum – ‘уваткнутае,прымацаванае ўсярэдзіне’) – марфема, якая ўстаўляецца («утыкаецца») усярэдзіну несуцэльнага кораня: напрыклад, інфікс

цяперашняга часу –n- у лацінскай мове ў дзеясловах findo

Трансфікс (лац. trans – ‘праз, цераз’ і fixus – ‘прымацаваны’)– несуцэльная марфема з галосных гукаў, якія ўстаўляюцца ў несуцэльны кансанантавы корань. Трансфіксы ўласцівыя арабскай

мове, дзе карані складаюцца з зычных гукаў, а трансфіксы – з галосных; галосныя ўстаўляюцца між зычных і выражаюць пэўнае.значэнне.

Інтэрфікс (лац. inter – ‘паміж’ і fixus – ‘прымацаваны’) –службовая марфема, якая служыць для сувязі каранёў (асноваў)у складаным слове. Інтэрфіксамі выступаюць злучальныя фанемы ‹о›, ‹е› ў славянскіх мовах: руск. лесоруб,бурелом, польск.listonosz, белар. часопіс, землекарыстанне;

Афіксы адрозніваюцца таксама паводле асаблівасцяў іх.выкарыстання ў пэўны перыяд развіцця мовы: адны з іх актыўна выкарыстоўваюцца пры ўтварэнні слоў і іх формаў,іншыя – рэдка, а некаторыя зусім не ўжываюцца. З улікам гэтага іх падзяляюць на прадукцыйныя, малапрадукцыйныя і непрадукцыйныя. Прадукцыйныя – гэта афіксы, з дапамогаю якіх.актыўна ўтвараюцца новыя словы ці формы слоў; такімі ёсць.у наш час суфіксы назоўнікаў –осць (пры ўтварэнні назоўнікаў.ад асновы прыметнікаў: рэнтабeльнасць, эфектыўнасць, унітарнасць), -нік (патэнтнік, атамнік), -ец/ -овец (бізнесовец,спартовец), -нн-е (крэдытаванне). Малапрадукцыйныя афіксы рэдка выкарыстоўваюцца для ўтварэння новых слоў (-ін(-ын), -ір…). Непрадукцыйныя афіксы – тыя, якія не выкарыстоўваюцца ў сучасным словаўтварэнні ці формаўтварэнні (-л-

а, -тв-а, -б-а).

Афіксы бываюць рэгулярныя і нерэгулярныя. Рэгулярныя.афіксы – тыя, што выкарыстаны ў многіх словах (канчаткі назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў, прыстаўкі за-, пера-), нерэ-

гулярныя – сустракаюцца ў адзінкавых словах: канчаткі –ыма(вачыма, трыма), -м (дам, ем), -ума (двума), руск. –х (жених),-овь (любовь)..

 

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 1560; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.226.187.60 (0.008 с.)