Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Характарыстыка ладу,часу,асобы, ліку, роду дзеслова

Поиск

Дзеяслоў – гэта самастойная часціна мовы, якая абазначае дзеянне або стан як працэс, адказвае на пытанні што рабіць?, што зрабіць?, напрыклад: мыць, пісаць, ісці, думаць, замярзаць, хвалявацца, чытаць, вучыцца.
Дзеясловы абазначаюць фізічныя дзеянні (касіць, жаць) рух і перамяшчэнне ў прасторы (ехаць, плысці), псіхічны або фізічны стан чалавека (сумаваць, спаць), яго маўленчую і разумоўную дзейнасць (гаварыць, разважаць). Дзяслову ўласцівы марфалагічныя катэгорыі трывання (закончаннае і назакончанае), ладу (абвесны, умоўны, загадны), стану, часу (цяперашні, прошлы, будучы), асобы (1-я, 2-я, 3-я, ліку ( адзіночны і множны), а ў прошлым часе і ва ўмоўным ладзе – роду (мужчынскага, жаночага і ніякага).
Лады дзеясловаў
Дзеяслоў мае тры лады – абвесны, умоўны і загадны, якія ўказваюць на адносіны дзеяння да рэчаіснасці.
Абвесны лад абазначае дзеянне як рэальны факт, які сцвярджаецца ці адмаўляецца: У гэты вечар сцямнела раней, чым звычайна. Зноў зіма паслала снежныя кілімы, зажурыла беллю паплавы, лугі. Дома часта шчасця не прыкмеціш... Дзеяловы незакончаннага трывання ў абвесным ладзе маюць формы цяперашняга, прошлага і будучага складанага часу, а закончаннага трывання – формы прошлага і будучага простага часу.
Дзеясловы абвеснага ладу абазначаюць дзеянне, якія сапраўдны адбываліся, адбываюцца або будуць адбывацца.
Дзеясловы абвеснага ладу змяняюцца па часах, асобах і ліках.
Умоўны лад дзеяслова абазначае не рэальнае дзеянне, а магчымае пры адпаведных умовах (Каб на хмель не мароз, ён бы тын перарос) ці мяркуемае (Такіх бы хлопцаў цяпер ў вёску!). Асноўнае значэнне дзеясловаў умоўнага ладу часам ускладняецца адценнем просьбы ці парады (Зрабіў бы ты гэта сёння і не адкладваў на заўтра), ці пажадання (Хоць бы, як калісьці, мамаю назваў).
Формы дзеясловаў умоўнага ладу ўтвараюцца шляхам далучэння да дзеясловаў прошлага часу часціцы бы (б): пісаў бы, лічыў бы, прынесла б, сустрэўся б. Часціца бы (б) з дзеясловамі пішацца асобна. Часціца бы ўжываецца пасля слоў, якія канчаюцца на зычны, а б – на галосны. Пры гэтым яна можа стаяць не толькі пры дзеяслове, але і пры іншых словах: Мінулае нельга зрабіць сённяшнім, якім бы ты ні быў разамным і моцным.
Умоўны лад не мае формы часу і асобы, але змяняецца па родах і ліках.
У знанэнні ўмоўнага ладу таксама ўжываюцца і дзеяловы загаднага ладу: Дай матэрыял ім толькі, зрабіць бы цуды змаглі.
Загадны лад дзеялова выражае пабуджэнне да дзеяння: якое можа быць мець адценне загаду: Нічога не чапайце без мяне, хлопцы!, парады: Не плач, ніколі не зайздросць, не злуй: спакойны будзь і нават – лепей: смейся.; просьбы: Дайце мне. калі ласка, кнігу; прапановы: Давайце спарадкуем усе нашы запісы!
Загалднаму ладу дзеясловаў уласціва асаблівая інтанацыя. Яны звычайна ўжываюцца без асабовых займеннікаў.
Загадны лад мае формы 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку, а таксама формы 1-й асобы множнага ліку і 3-й асобы адіночнага і множнага ліку.
Форма 2-й асобы адзіночнага ліку ўтвараецца ад асновы дзеяслова цяперашняга або будучага простага часу шляхам далучэння канчатка – ы (-і) або без яго: дапамагу – дапамажы, раскажу – раскажы, помню – помні, гляну – глянь, чытаю – чытай. Ад дзеяслова біць, віць, ліць, піць утвараецца форма загаднага ладу без й на канцы: бі, ві, пі, лі.
2-я асоба множнага ліку загаднага ладу ўтвараецца шляхам далучэння да 2-й асобы адзіночнага ліку псотфікса – це: дапамажыце, раскажыце, помніце, гляньце, чытайце, верце, беражыце.
Мяккі знак перад постфіксам – це заўсёды захоўваецца: кінь- кіньце, злазь – злазьце, пгладзь – пагладзьце.
Формы загаднага ладу 1-й асобы множнага ліку маюць канчаткі – ем (-эм, -ам), ім (-ым): хадзем, забярэм, напішам, памножым. Такія формы могуць утварацца і апісальна, пры дапамозе часціцы давай, давайце, якая далучаецца да формы будучага простага часу або да неазначальнай формы: давайце пагаварым, давайце прыгадаем, давайце вучыцца.
3-я асоба загаднага ладу ўтвараецца толькі апісальна – да дзеясловаў 3-й асобы цяперашняга або будучага часу далучаецца часціца няхай (хай): Няхай здаравенькі будзе, як ён мяне перапалохаў. Хай будзе ў вас усё хораша! Няхай танцуе, няхай весяліцца.
Утвараючы розныя формы часу, каб пазбегнуць памылак, карыстаюцца прыёмам пастаноўкі пытанняў: што раблю? – што зраблю? што рабіў?– што зрабіў? Так, ад дзеяслова даставаць форма прошлага часу будзе даставаў (што рабіў?), а не дастаў (што зрабіў?), утворанная ад дзеяслова дастаць (што зрабіць?), ад дзеяслова адсылаць форма цяперашняга часу – адсылаю (што раблю?), а не адашлю (што зраблю?), утворанная ад дзеяслова адаслаць (што зрабіць?), каб назваць дзеянне, якое яшчэ адбудзецца.
Неабходна таксама адрозніваць дзеясловы, якія абазначаюць рух у адным кірунку (бегчы, везці, лезці, гнаць) і бесперапынны рух, накіраванны ў розныя бакі (бегаць, вазіць, лазіць, ганяць). Формы часу ад іх утвараюцца наступным чынам: бегчы – бягу, бег, буду бегчы, але: бегаць – бегаю, бегаў, будзе бегаць; везці, вязу, вез, буду везці, але: важу, вазіў, буду вазіць; лезці – лезу, лез, буду лезці, але: лажу, лазіў, буду лазіць; ганю – гнаў, буду гнаць, але: ганяю, ганяў, буду ганяць.
Час дзеяслова выражае адносіны дзеяння да моманту гутаркі. Дзясловы маюць тры часы: цяперашні, прошлы і будучы.
Дзясловы цяперашняга часу абазначаюць дзеянне, якое супадае з момантам гутаркі: Любуюся, як спрактыкаванна бацька коле дровы, а таксама не абмежаванна часам пастаяннае дзеянне: Заходняя Дзвіна ўпадае ў Балтыйскае мора.
Цяперашні час маюць толькі дзясловы незакончаннага трывання. Яны змяняюцца па асобах і ліках: працую – працуем; працуем – працуеце – працуюць.
Дзеясловы прошлага часу паказваюць дзеянне, якое адбывалася ці адбылося да моманту гатаркі: Дзесьці ў лесе кукавала зязюля. Потым сціхла. А праз хвіліну-другую заспявала зноў. І ўжо зусім блізка.
Дзеясловы ў прошлым часе змяняюцца па ліках, а ў адзіночным ліку і па родах: насіў, насіла, насілі.
Дзеясловы будучага часу паказваюць, што дзеянне адбудзецца ці будзе адбывацца пасля моманту гутаркі: Запомню прарочыя словы Купалы і ўнукам сваім перадам.
Будучы час мае дзве формы: простую і складаную. Просты будучы час утвараецца ад дзеясловаў закончаннага трывання: пабудаваць – пабудую, накасіць – накашу, а складаны будучы час – ад дзеясловаў незакончаннага трывання і асабовай формы дзеяслова быць: капаць – буду капаць, будзеш капаць, будзе капаць; будзем капаць, будзеце капаць, будуць капаць.

41. Спражэнне дзеясловаў. Рознаспрагальныя дзеясловы. У дзеясловах форма асобы паказвае на ўтваральніка дзеяння, якім можа быць чалавек, наогул жывая істота ці неадушаўлёны прадмет. П е р ш а я асоба паказвае, што дзеянне ўтварае той, хто гаворыць (рамантую, перачытваю, вучуся); д р у г а я — дзеянне яго субяседніка (рамантуеш, перачытваеш, вучышся); трэцяя— дзеянне асобы або прадмета, якія не ўдзельнічаюць у размове (рамантуе, перачытвае, вучыцц'а, зелянее). Такія дзеясловы называюць асабов ы м і.Асабовыя дзеясловы маюць пэўныя канчаткі ў формах адзіночнага і множнага ліку цяперашняга і будучага простага часу. У форме прошлага часу дзеясловы не маюць асабовых канчаткаў. Змяненне дзеясловаў па асобах і ліках называецца спражэннем. У залежнасці ад асабовых канчаткаў дзеясловы падзяляюцца на два спражэнні - п е р ш а е і д р у г о е. Першае спражэнне Адзіночны лік:1-я -у (-ю), 2-я -еш(-эш, -аш), 3-я -е(-э, -а). Другое спр ажэнне адзіночны лік: 1-я -у (-ю), 2-я -іш (-ыш), 3-я -іць (-ыць). Першае спражэнне множны лік: 1-я -ём(-ем, -ом, -ам), 2-я -еце(-яце, -аце), 3-я -уць(-юць). Другое спражэнне Множны лік: 1-я -ім(-ым), 2-я -іце(-ыце), 3-я -аць(-яць). Найбольш выразна спражэнні дзеясловаў адрозніваюцца ў 3-й асобе адзіночнага і множнага ліку. Асабліва лёгка вызначыць спражэнне дзеясловаў, калі ў асабовых формах націск падае на канчатак: ідзеш, вязеш, глядзіш, маўчыш; ідзе, вязе, глядзіць, маўчыць; ідзём, вязём, глядзім, маўчым і г. д. У асабовых формах з ненаціскнымі канчаткамі вызначыць тып спражэння дапамагаеінфінітыў. Да II спражэння адносяцца дзеясловы, якія ў інфінітыве заканчваюцца на -іць(-ыць): бяліць, варыць, касіць, любіць і інш, (за выключэннем аднаскладовых дзеясловаў тыпу біць, віць, ліць, мыць, выць, шыць, якія адносяцца да I спражэння); дзеясловы на -эць(-ець), калі э(е) не захоўваецца ў 1-й асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу: гарэць (гару), глядзець,ляцець, цярпець (але: хацець — I спражэнне). Да II спражэння таксама належаць дзеясловы гнаць, спаць, належаць, стаяць, баяцца. Усе астатнія дзеясловы адносяцца да I спражэння. Рознаспрагальныя дзеясловы. Дзеясловы бегчы, даць, есці (і вытворныя ад іх) — рознаспрагальныя, таму што яны змяняюцца па асобах то як дзеясловы I спражэння, то як дзеясловы II спражэння. Дзеяслоў бегчы ў 3-й асобе множнага ліку мае канчатак I спражэння, а ва ўсіх астатніх — II спражэння: бягу, бяжыш, бяжыць, бяжым, бежыце, бягуць. У дзеясловах есці, даць у форме множнага ліку канчатак 1-й асобы супадае з канчаткам II спражэння, канчатак 3-й асобы — з канчаткам I спражэння, канчатак жа 2-й асобы, а таксама канчаткі адзіночнага ліку спецыфічныя, неўласцівыя ні I, ні II спражэнню: Адзіночны лік 1-я е-м да-м, 2-я я-сі да-сі, 3-я е-сць да-сць; Множны лік 1-я ядз-ім дадз-ім, 2-я я-сце да-сце, 3-я яд-уць дад-уць. Дзеяслоў даваць у цяперашнім часе спрагаецца,як дзеяслоў I спражэння: даю, даеш, дае, даём, даяце, даюць.

42. Дзеепрыметнік — форма дзеяслова, якая абазначае прымету або ўласцівасць прадмета (асобы) паводле дзеяння: Нямераная, няходжаная тайга жыве, шуміць, стракоча і дыхае далёкім, прыглушаным водгуллем. (Грах.) Табе, з прытомленым сэрцам, прысыпанаму сівізной, хочацца зноў сустрэцца з далёкай сваёй вясной. (Панч.) Дзеепрыметнікі маюць асаблівасці дзеяслова і прыметніка. Дзеепрыметнікі ўтвараюцца толькі ад дзеясловаў, маюць з імі агульную аснову і агульнае лексічнае значэнне: вывучыць верш — вывучаны верш, пажаўцелі лісты — пажаўцелыя лісты, звіць вянок — звіты вянок. Як і дзеяслову, дзеепрыметніку ўласцівы граматычныя катэгорыі часу, стану: павесялелы хлопчык (параўн.: хлопчык, які павесялеў), пераспелыя ягады (ягады, якія пераспелі), вывучаны верш (верш, які вывучылі); трывання: сплесці — сплецены, пасадзіць — пасаджаны,. накрыць — накрыты, вышыць — вышыты, вышываць — вышываны. Дзеепрыметнікі, як і дзеясловы, кіруюць назоўнікамі: засеяць зернемзасеяны зернем, асвятліць сонцам — асветлены сонцам. Да дзеепрыметнікаў прымыкаюць прыслоўі: сабраць вечарам — сабраны вечарам, скасіць летам — скошаны летам, прачытаць выразна — прачытаны выразна. Дзеепрыметнікі, як і прыметнікі, дапасуюцца да назоўніка ў родзе, ліку і склоне: зжатая ніва, зжатае поле, зжаты ячмень; зжатыя палі, зжатымі палямі, на зжатых палях. Дзеепрыметнікі адказваюць на тыя самыя пытанні, што і прыметнікі — які?, якая?, якое?, я к і я?. Як і прыметнікі, дзеепрыметнікі маюць поўную і кароткую форму: адноўлены край і край адноўлен, прачытанае апавяданне і апавяданне прачытана. Кароткую форму маюць толькі дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу; яны змяняюцца па родах і ліках, але не скланяюцца: верш вывучан, сачыненне напісана, лугі скошаны. Поўныя дзеепрыметнікі ў сказе выконваюць ролю азначэння, зрэдку выказніка: За вокнамі снежныя казкі расказвае сцішаны_лес. (Грах.) Хата была прасторная і пабудаваная з адборнага матэрыялу. (К-с), кароткія толькі выказніка: Зямля і неба звязаны дажджамі, мы з роднай вёскай звязаны навек.. (Панч.) Дзеепрыметнік можа мець паясняльныя словы, утвараючы разам з імі дзеепрыметны зварот: Над лесасекай, зарослай густымі кустамі арэшніку, плыло павуцінне бабінага лета, плыло ў бок маладога, як бы абпаленага дзівосным агнём, асінніку. (Шам.)

43. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў. Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы інфінітыва непераходных дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе суфікса -л-: пасталець — пасталелы, пасінець — пасінелы. Разамлелае сонца як быццам застыла ў нерухомай вышыні. (I. М.) Ноч над лугамі, расою намоклымі, хмаркі рассоўвае. Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу могуць утварацца і з дапамогай суфіксаў -ш-, - ўш - ад асновы інфінітыва пераходных і непераходных дзеясловаў: узнікнуць — узнікшае (пытанне), прыехаць — прыехаўшая (сястра). Нерасквітнеўшыя родныя ліпы попел ад спаленых вёсак абсьіпаў. (К. Б.) Дзеепрыметнікі залежнага стану п р о ш л а г а часу ўтвараюцца ад асновы інфінітыва пераходных дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе суфіксаў -н-, -ан-, -ен-, -т-: Я люблю тваю чудную зімнюю ціш, мой абсыпаны зоркамі горад. (Бур.) Слава летнім яркім дням, і засеяным палеткам, і пакошаным лугам. (Гл.) Непатрывожаная жнівеньская ноч усё кружыла над саламянымі стрэхамі стоенай вёскі, як зацяты птах. (Чыгр.) У беларускай літаратурнай мове не ўсе дзеепрыметнікі аднолькава ўжывальныя. Найбольш пашыраныя дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага і незалежнага стану з суфіксамі -л-, -н-, -ан-, -ен-, -т-: Пад майскім лёгкім сонейкам маўклівы, зачараваны ў мураве стаю. (В. Ж.) Я вершы пішу, бо душа ўстрывожана любоўю і болем за кожнага з вас. (Панч.) Прытоеная цішыня чутка вартавала кожны гук, кожны нясмелы шолах. (К-с) Наўздагон за зніклай чародкай высока ляцеў падбіты журавок. Дзеепрыметнікі з суфіксамі -ўш-, -ш- у беларускай мове ўжываюцца абмежавана, у форме мужчынскага роду яны.супадаюць з дзеепрыслоўямі і ўспрымаюцца двухсэнсоўна. Параўн.: Паспакайнеўшы вучань пачаў адказваць упэўнена (вучань я к і? — паспакайнеўшы) — дзеепрыметнік. Паспакайнеўшы, вучань пачаў адказваць упэўнена (пачаў адказваць кал і? — паспакайнеўшы) — дзеепрыслоўе. Рэдкасныя ў беларускай мове дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану цяперашняга часу. Утвараюцца яны ад асновы дзеясловаў цяперашняга часу незакончанага трывання з дапамогай суфіксаў -уч-(-юч-), -ач-(-яч-), -ем-, -ім-. Ужываюцца ў навуковых працах, у мове газет, пераважна ў складзе тэрмінаў: бастуючыя рабочыя, рухаючыя сілы гісторыі. Большасць з іх страцілі дзеяслоўныя адзнакі, набылі якаснае значэнне і перайшлі ў прыметнікі: неўміручы подзвіг, гаючая вада, кіпучая кроў, стаячая вада, ляжачы камень, дрымучы лес, любімы горад, вядомы вучоны. Няма ў беларускай мове зваротных дзеепрыметнікаў. У беларускай мове ёсць сродкі замены неўласцівых ёй дзеепрыметнікаў пры перакладзе з іншых моў (у першую чаргу з рускай). Неўжывальную ў беларускай мове форму рускага дзеепрыметніка можна замяніць: даданым сказам (азначальным, дапаўняльным, дзейнікавым): Мы шли обочиной дороги, сплошь покрытой бурыми прошлогодними ластьями, еще не высохшими после снега. (А. Купрнн) Мы ішлі ўскрай дарогі, усцеленай бурым леташнім лісцем, якое яшчэ не высахла пасля снегу. (Пераклад Л. Салаўя); дзеепрыслоўем, дзеепрыслоўным зваротам: «Стучит кто-то?» — сказал остановившийся Чуб. (Н. Гоголь) «Стукае нехта?» — спытаў Чуб спыніўшыся., (Пераклад М, Лужаніна); прыметнікам: Он [Лермонтов] был счастлив своими мыслями, их силой, широтой, своими замыслами, всёпроникающим присутствием поэзии. (К. Паустовскнй), Ён быў шчаслівы сваімі думкамі, іх сілай, шырынёй, сваімі задумамі, усёпранікальнай прысутнасцю паэзіі. (Пераклад А. Марціновіча); назоўнікам: будущее — будучыня, купающиеся — купальшчыкі, рассказывающий —апавядальнік. «Неправда!» — выговорила она тихо и умоляющим голосом. (А. Чехов) «Няпраўда!» — вымавіла яна ціха, з мальбой у голасе. (Пераклад I. Грамовіча); дзеясловам: Ночные костры, светившиеся там и сям по лагерю... увеличивали темноту своим неярким багровым светом. (Л. Толстой) Начныя вогнішчы свяціліся там і сям па лагеры... павялічвалі змрок сваім нязыркім барвовым святлом. (Пераклад Я. Шарахоўскага); развітым прыдаткам: вещества, стимулирующие рост растений — рэчывы, стымулятары росту раслін. Дзеепрыметнікі, дзеепрыметныя звароты, якія ўваходзяць у загалоўкі твораў, назвы прац, звычайна не перакладаюцца; пры неабходнасці захоўваюцца яны і ў навуковай, грамадска-палітычнай літаратуры. ЗАЎВАГА! У суфіксах дзеепрыметнікаў поўнай і кароткай формы пішаца адно –н-: выкананае заданне, планы выкананы. У беларускай літаратурнай мове ўжыванне дзеепрыметнікаў з суфіксамі ач-, -яч-, -уч-, -юч-, -ем-, -ім - абмежавана. Прыклады перакладаў дзеепрыметнікаў і дзеепрыметных словазлучэнняў: увянувшая трава – завялая трава; разбушевавшееся море – усхваляванае мора; работающий мотор – матор, які працуе; купающиеся – купальшчыкі; зреющая рожь – жыта, якое спее; будущая жизнь – будучыня; звезды, светившиеся на небе – зоркі свяцілія на небе; вещества, стимулирующие рост растений – рэчывы, стымулятары росту раслін. Зваротных дзеепрыметнікаў у беларускай мове няма.

44. Д з е е п р ы с л о ў е — асобая нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне і паясняе дзеяслоў-выказнік. Напрыклад: Дарога знікла з вачэй, не дайшоўшы да гасцінца, абапал якога стаялі парадзелыя бярозы. Дзеепрыслоўе не дайшоўшы абазначае дадатковае дзеянне і паясняе асноўнае дзеянне,выражанае дзеясловам-выказнікам (знікла кал і? — не дайшоўшы да гасцінца). Дзеепрыслоўі маюць прыметы і дзеяслова, і прыслоўя. Дзеепрыслоўі ўтвараюцца ад дзеяслоўных асноў, захоўваюць іх лексічнае значэнне: чытаць — чытаючы, апрануцца — апрануўшыся, заўважыць — заўважыўшы; маюць граматычныя прыметы дзеяслова: бываюць закончанага і незакончанага трывання (яно залежыць ад трывання ўтваральнага дзеяслова); будаваць дом — будуючы дом, пабудаваць школу — пабудаваўшы школу; несці кнігі — носячы кнігі, прынесці сшыткі — прынёсшы сшыткі; могуць быць незваротныя і зваротныя: прывітаць настаўніка — прывітаўшы настаўніка, прывітацца з таварышам —прывітаўшыся з таварышам, вяртаць кнігі — вяртаючы кнігі, вяртацца са школы — вяртаючыся са школы. Дзеепрыслоўі захоўваюць кіраванне таго дзеяслова, ад якога ўтвораны: прачытаць апавяданне — прачытаўшы апавяданне, атрымаць падручнікіатрымаўшы падручнікі; да дзеепрыслоўяў, як і да дзеясловаў, могуць прымыкаць прыслоўі, якія паясняюць іх: слухаць уважліва — слухаючы ўважліва, зрабіць старанна — зрабіўшы старанна. Дзеепрыслоўі маюць і прыметы прыслоўяў: не змяняюцца, прымыкаюць да дзеяслова і выконваюць сінтаксічную ролю акалічнасці: Спіць, стаіўшыся, вецер ля імшарнай крыніцы. (М. Т.) Мароз — штукар і жарты любіць, не раз, штукуючы, загубіць таго, хто ў рукі пападзецца. Дзеепрыслоўе найчасцей ужываецца з паясняльнымі словамі, утвараючы разам з імі дзеепрыслоўны з в а р от, які ў сказе з'яўляецца адным членам сказа — адасобленай акалічнасцю спосабу дзеяння, прычыны, часу, умовы і інш. У сіняй смузе вырысоўваліся, зліваючыся ў суцэльнае хвалістае мора, белыя аблачынкі квецені. (Хадк.) — дзеепрыслоўны зварот выконвае ролю адасобленай акалічнасці спосабу дзеяння (вырысоўваліся як? — зліваючыся ў суцэльнае хвалістае мора). Нават страціўшы зрок, абыду я паўсвету, а да родных мясцін шлях заўсёды знайду. (Бр.) — дзеепрыслоўны зварот з'яўляецца адасобленай акалічнасцю ўмовы (абыду калі?, пры якой умове? — нават страціўшы зрок). Дзеепрыолоўныя звароты, незалежна ад іх месца ў сказе, адасабляюцца і на пісьме выдзяляюцца коскамі: Алесь трохі пастаяў, пазіраючы ўслед брату, а потым павярнуў назад, калі-нікалі аглядаючыся на Сцёпку. (К-с) Вярнуўшыся ў пакой, Апейка пастаяў каля акна, пазіраючы на аснежаны пляц Волі. АЛЕ!Адзіночнае дзеепрыслоўе, якое стаіць у канцы сказа і адказвае на пытанне як?, не выдзяляецца ў вымаўленні інтанацыяй і паўзай, а на пісьме-коскай: Ён сядзеў (як?) нахіліўшыся (нельга: што робячы?)

45. Прыслоўе – нязменная часціна мовы. Агульнае значэнне – прымета дзеяння: працаваць (як?) старана; прымету прадмета: чытанне (якое?) услых; прымету прыметы: зусім (у якой меры?) малы. Марфалагічныя прыметы: не скланяецца, не спрагаецца, не змяняецца па родах і ліках, з’яўляецца нязменным. Але многія якасныя прыслоўі маюць ступені параўнання (смела – смялей). Сінтаксічная роля: Часцей за ўсё – акалічнасць; Імкліва праплываюць хмаркі. Радзей – азначэнне: Насцярожыла размова па-нямецку. Правапіс прыслоўяў.Прыслоўі пішуцца разам, асобна, праз злучок. Пішуцца праз злучок: 1) сам-насам, ледзь-ледзь, ціха-ціха, як-ніяк, далёка-далёка, воляй-няволяй, калі-нікалі, раз-поразАЛЕ: дзень пры дні,гады ў рады, час ад часу, год за годам (устойлівыя спалучэнні назоўніка з прыназоўнікам)2) абы-куды, абы-як, дзе-небудзь, калі-небудзь;3) па-старому, па-вашаму, па-асенняму, па-мойму, па-беларуску, па-нямецку, па-чалавечы;4) па-першае, па-трэцяе. Пішуцца разам: 1) замала, залетась, назаўтра, злева, справа, дацямна; 2) - збольшага, зрэдку, пароўну, сослепу,- надвое, удвух, удзвюх,утрая, учатырох, - падрад, дахаты, удаль, падвечар, улетку,- затым, нашто, навошта, нізашто,ЗАЎВАГА! а) спалучэнні па двое, па трое, у адно - пішуцца асобнаб) у адкрытую в) на міравую, на бакавую3) штогод, штодзень, таксама, гэтаксама, штоночы Пішуцца асобна: 1) спалучэнні тыпу ўсё роўна, усё адно, як след, на памяць, на хаду, на ляту, без канца; не на жыццё, а на смерць; з верху да нізу, з нізу да верху, рука ў руку, з ранку да ночы, дзень пры дні, нага ў нагу, адзін на адзін, час ад часу, да ўпаду, пад паху, на злосць. АЛЕ: якраз.2) тут бы, там жа, даўно б, тады ж – прыслоўі з часціцамі бы (б), жа (ж).

 

46. Прыназоўнiк-службовая часцiна мовы,якая ўдакладняе значэннi ўскосных склонаў назоунiка,займеннiка,лiчэбнiка.Самастойна прыназоунiкi не ўжываюцца, яны зауседы выступаюць у спалучэннi з самастойнымi, паўназначнымi словамi (у пакоi).Прыназоунiк пра з вiнавальным склонам адпавядае прыназоунiку о з месным склонам у рус. мове:пра мацi-о матери.Прыназоунi ку за з творным склонам у рускай мове адпавядае прыназоўнiк па з вiнавальным склонам у бел. мове:за ягодами-па ягады.Пры выражэннi часавых i прасторавых адносiн некаторыя прыназоунiкi ужываюцца парамi:ад-да,з-да, з-на,з-у. 1) часавыя: паехаць (калі?) пасля заканчэння школы; 2) аб’ектныя: узяць (за што?) за руку, пайсць (па што?) па ваду. 3) азначальныя: праца (якая?) без заганаў; 4) прасторавыя: жыць (дзе?) у сяле; 5) прычынныя: разгубіцца (па якой прычыне?) па нявопытнасці; 6) мэтавыя: заараць палетак (з якой мэтай?) пад жыта; 7) меры і ступені: вядомы (у якой меры?) да драбніц; 8) спосабу дзеяння: ткаць (як?) у два ніты. Сінтаксічная роля – уваходзіць у склад розных членаў сказа.. Разрады прыназоўнікаў паводле структуры. 1) простыя: а, аб, ад, без, з, за, на, пад, па, праз і інш. 2) складаныя: з-за, з-пад, па-за, па-над. 3) састаўныя: на чале з, у імя, з боку.. Разрады прыназоўнікаў паводле паходжання. 1)невытворныя: аб, да, для, з (са), к (ка), між, праз. 2)вытворныя, якія паходзяць а) ад назоўнікаў розных склонавых формаў: за кошт, з ліку, за выключэннем; б)ад дзеяпрыметнікаў: дзякуючы, пачынаючы з; в) ад прыслоўяў: насупраць, абапал, вакол, побач, пасля.

47. Злучнiк - службовая часцiна мовы,якая ўжываецца для сувязi слоў, частак складанага сказа. Злучальныя злучнiкi выражаюць розныя сэнсавыя адносiны памiж сiнтаксiчнымi адзiнкамi i падзяляюцца на спалучальныя (i, ды-у значэннi i,i-i,нi-нi,таксама,як- так i); супрацiуныя (а,ды,але,аднак, затое,iнакш);пералiчальна-размеркавальныя(або,цi);далучальныя(дый,ды i). Падпарадкаваныя злучнiкi звязваюць часткi складанага сказа(калi,каб). Злучнікі не маюць лексічнага значэння і не з’яўляюцца членамі сказа. Злучнік – непаўназначнае службовае слова, якое звязвае лексемы ў сказе, а сказы ў тэксце, выражае паміж імі граматычныя і семантычныя адносіны, выконвае сінтаксічную, арганізацыйную ролю. З улікам менавіта сінтаксічных функцый злучнікі падзяляюцца на злучальныя, што служаць для аб’яднання сінтаксічна раўнапраўных адзінак мовы (слоў, словазлучэнняў, сказаў), падпарадкавальныя, якія выкарыстоўваюцца для сувязі сінтаксічна нераўнапраўных кампанентаў (частак складаназалежнага сказа). Сярод злучальных выдзяляюцца спалучальныя і, ды (у значэнні і), як …так, ні …ні, супастаўляльныя, а, аднак, але, ды (у значэнні але), затое, не толькі … але, размеркавальныя або, ці, або … або, ці … ці і інш. Сярод падпарадкавальных адрозніваюць тлумачальныя (што, як, чым), прычынныя (бо, таму што і інш.), часавыя (калі, як, пакуль і інш.), умоўныя (каб, калі б, раз і інш,), мэтавыя (для, каб, абы і інш.), выніковыя (дык, то і інш.), уступальныя (хоць, няхай і інш.), параўнальныя (як, чым, нібы і інш.). Злучнікі могуць быць полісемантычнымі, выражаць, напрыклад, і раўнапраўныя адносіны паміж часткамі выказвання, і супастаўляльныя (параўн.: я ды ён; не я, ды ён і інш.), часовыя і ўмоўныя (параўн.: наведаю, калі буду мець час; калі не дамовімся, будзе кепска і інш.).

З генетычнага пункту гледжання злучнікі падзяляюцца на невытворныя (параўн.: а, і, але, ды і інш.) і вытворныя, што паходзяць ад слоў іншых часцін мовы: займеннікаў (параўн.: што, таму што і інш.), прыслоўяў (параўн.: калі, пакуль, як і інш.), дзеясловаў (параўн.: няхай, хаця і інш.), часціц (параўн.: ці, быццам і інш.). Па сваёй знешняй структуры злучнікі дзеляцца на простыя ( параўн.: і, што, каб і інш.) і састаўныя, якія складаюцца з некалькіх слоў (параўн.: таму што, для таго каб і інш.). Па спосабу ўжывання сярод злучнікаў выдзяляюцца адзіночныя (параўн.: а, бо, чым і інш.), парныя (параўн.: не толькі … але і, калі … то і інш.), паўторныя (параўн.: то … то, ці … ці і інш.). Амонімамі злучнікаў што, калі, чым, як і інш. у складаназалежных сказах выступаюць злучальныя словы, якія выконваюць роль членаў сказа і адносяцца да пэўных знамянальных часцін мовы. Злучнікі могуць быць стылістычна нейтральнымі, ужывацца ва ўсіх сацыяльных функцыях маўлення (параўн.: але, і, калі і інш.), размоўнымі, выкарыстоўвацца пераважна ў вусным маўленні (параўн.: дык, дарма што і інш.), кніжнымі, ужывацца, як правіла, у афіцыйным стылі, пісьмовым тэксце (параўн.: у сувязі з тым што, нягледзячы на тое што і інш.).

 

 

48.Часцины.як.службовая.часцины.мовы.Разрады.часциц.паводле.их.функцианальнага.значэння.Правапис.часциц.Ужыванне.часциц.не.и.ни.з.розными.часцинами.мовы. Часціцы - дапаможныя словы, якія надаюць дадатковыя кантэкстуальныя сэнсавыя адценні словам, словазлучэнням, сказам, актуалізуюць іх семантычны патэнцыял. У адрозненне ад такіх непаўназначных слоў, як прыназоўнікі, злучнікі, што выконваюць пераважна сінтаксічныя функцыі, часціцы адыгрываюць роль своеасаблівага семантычнага каментатара іншых знамянальных моўных адзінак. У адпаведнасці з гэтай роляй яны падзяляюцца на тры асноўныя сэнсавыя групы, унутры якіх звычайна вылучаюць больш дэталёвыя падгрупы. Гэтыя групы ўключаюць, па-першае, часціцы, што выражаюць дадатковыя семантычныя адценні, па-другое, часціцы, якія выражаюць мадальныя адценні, па-трэцяе, часціцы, што абазначаюць эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні.

Сярод часціц з дадатковым семантычным адценнем выдзяляюцца ўказальныя (вось, вунь, гэта), азначальна-ўдакладняльныя (амаль, акурат, іменна, проста, прыблізна, чыста, сапраўды, якраз), вылучальна-абмежавальныя (выключна, толькі, усяго, хаця, хіба і інш.). Сярод мадальных часціц адрозніваюць сцвярджальныя (так, але і інш.), адмоўныя (не, ні, ані), пытальныя (а, ну, няўжо, ці, хіба і інш.), параўнальныя (быццам, нібы і інш.), пабуджальныя (давай, няхай, ану і інш.). Эмацыянальна-экспрэсіўныя часціцы падзяляюцца на клічныя (вось, як, ну і інш.) і ўзмацняльныя (аж, і нават, дык ні, так і інш.). Некаторыя з пералічаных канкрэтных часціц з'яўляюцца полісемічнымі, ужываюцца ў розных выдзеленых падгрупах (параўн.: так, вось, ні і інш.). Некаторыя ж часціцы даволі шырока выкарыстоўваюцца ў значэнні слоў іншых граматычных класаў (часцін мовы), у прыватнасці, злучнікаў (параўн.: і, ні, але, ды, хаця і г.д.) і могуць лічыцца граматычнымі амонімамі. Значная колькасць часціц ужываецца як словаўтваральны і сінтаксічнаўтваральны сродак для пабудовы іншых лексем і граматычных канструкцый. Такімі часціцамі-кампанентамі ў беларускай мове служаць абы-, ані-, не-, ні-, -небудзь, -сьці (параўн.: абы-куды, аніхто, нехта, нішто, што-небудзь, хтосьці і інш.). Для ўтварэння аналітычных загаднага і ўмоўнага ладу дзеясловаў ужываюцца часціцы давай, няхай, бы і інш. (параўн.: давай вырашаць, няхай прынясе, пайшоў бы і інш.). Асобныя часціцы выкарыстоўваюцца для выражэння сінтаксічных адносін у складаных сказах, г. зн. адыгрываюць, як ужо зазначалась, ролю злучнікаў, і для выканання марфалагічных функцый пры ўжыванні ў якасці прыставак (параўн.: не надта прыгожы і непрыгожы, ні які і ніякі, не было нікога ані і не было анікога і інш.). Прычым некаторыя былыя часціцы цалкам перайшлі ў разрад словаўтваральных афіксаў (параўн.: -ка, -небудзь, -сьці, -сь, -ся, -сьці, - та і інш. у словах дай-ка, калі-небудзь, хтосьці, штось, як-та і інш.).

Па свайму паходжанню часціцы падзяляюцца на невытворныя (параўн.: і, а, але, вунь, жа, не і інш.) і вытворныя, якія суадносяцца з адпаведнымі паўназначнымі словамі, а таксама з выклічнікамі (параўн.: выключна, гэта, давай, ах, ну, так і інш.). Праз спалучэнні дзвюх і болей аднаслоўных часціц утвараюцца састаўныя часціцы, што надаюць, як правіла, выказванню павышаную экспрэсію (параўн.: дык вось, абы толькі, куды там і інш.).

Да мадальных слоў у беларускай мове адносяцца нязменныя лексічныя адзінкі, якія выражаюць адносіны прамоўцы да рэчаіснасці ці да выказанага паведамлення. Мадальнасць з'яўляецца глабальнай семантыка-граматычнай катэгорыяй, якая можа выражацца граматычнымі формамі (катэгорыя ладу), дзеясловамі, часціцамі. Мадальныя словы ўключаюць у свой склад нязменныя моўныя адзінкі тыпу безумоўна, бясспрэчна, відавочна, мабыць, напэўна, сапраўды і інш., з дапамогай якіх перадаюцца разнастайныя значэні даверу / недаверу, пэўнасці / няпэўнасці, магчымасці / немагчымасці і г.д. Большасць мадальных слоў паходзіць ад слоў іншых часцін мовы, але практычна страціла іх зыходнае лексічнае значэнне, зрабілася, па сутнасці, іх амонімамі (параўн., напрыклад: назоўнікі праўда, факт і інш., кароткія прыметнікі вядома, магчыма і інш., прыслоўі зразумела, відавочна і інш., дзеясловы здаецца, мусіць і інш. і суадносныя з гэтымі рознымі часцінамі мовы адпаведныя мадальныя словы) Пры пераходзе лексем згаданага тыпу да мадальных слоў страчваецца іх граматычная зменнасць, мадальныя словы замацоўваюцца ў мове адной якой-небудзь формай. У якасці мадальных могуць ужывацца ўстойлівыя словазлучэнні тыпу па ўсёй верагоднасці, можа быць і інш. У сказе мадальныя словы сінтаксічна не звязваюцца з іншымі членамі сказа, што падмацоўваецца іх выдзяленне на пісьме знакамі прыпынку, а ў вусным маўленні - адпаведнай інтанацыяй.

49.Выкличник.як.часцины.мовы.Разрады.выкличникау.паводле.их.значэння.и.утварэння.Функцыи.выкличникау.у.мове.Гукапераймальныя.словы. У разрад выклічнікаў адносяцца нязменныя словы, якія непасрэдна выражаюць розныя эмоцыі, пачуцці, пабуджэнні, заклікі і да т.п. Выклічнікі не ўваходзяць у сінтаксічную структуру сказа, але звязаны з яго зместам, выдзяляюцца на пісьме знакамі прыпынку, маюць адметную, залежную ад сітуацыі маўлення інтанацыю і экспрэсію.

Па свайму сэнсу выклічнікі падзяляюцца на эмацыянальныя (параўн.: а! эх! эй! ой! ах! фу! браво! і інш.) і імператыўныя (параўн.: алё! кыш! марш! но! стоп! Цыц! і інш.). Па паходжаню сярод выклічнікаў вылучаюцца невытворныя (тыпу ах! ого! і інш.) і вытворныя, што суадносяцца са словамі іншых часцін мовы (параўн.: божа! чорт! годзе! і інш.). Выклічнікі могуць субстантывавацца, пераходзіць у часціцы, служыць базай для ўтварэння дзеясловаў з дапамогай адпаведных афіксаў (параўн.: ахаць, охаць, нукаць, ойкаць і інш.). Асобны разрад выклічнікаў складаюць этыкетныя словы тыпу добры дзень! калі ласка! дзякуй! і інш. Выклічнікі займаюць спецыфічнае месца сярод іншых часцін мовы, не ўваходзяць ні ў склад знамянальных, ні ў склад службовых, незнамянальных слоў.

Гукапераймальнымі словамі імітуюцца разнастайныя гукі жывой і нежывой прыроды (параўн.: ку-ку, дзын-дзын і да т.п.). Часцей за ўсё гукаперайманні перадаюцца на пісьме паўторамі, у якіх умоўна і прыблізна адлюстроўваецца падабенства гукаў, суадносных са словамі. Гукапераймальныя словы могуць субстантывавацца, ужывацца ў ролі практычна як любога члена сказа, так і самога сказа, служаць словаўтваральнай асновай для ўзнікнення дзеясловаў (параўн.: татакаць, мяўкаць і інш.). У некаторых граматычных апісаннях беларускай мовы гукапераймальныя словы разглядаюцца як асобны разрад выклічнікаў.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 7221; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.116.13.192 (0.013 с.)