Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Дзейнік і спосабы яго выражэння

Поиск

Дзейнік -- гэта слова або спалучэнне слоў, якое абазначае той прадмет думкі, пра дзеянне, стан, уласцівасці або якасці якога паведамляецца ў выказніку, г. зн. галоўны член сказа, які граматычна не залежыць ад іншых членаў сказа і паясняецца выказнікам.

Самай тыповай формай выражэння дзейніка з'яўляецца назоўнік назоўнага склону: Зімовыя хмары нізка павіслі над зямлёй.

У ролі дзейніка часта выступаюць займеннікі: Яны дужа сябравалі, Лявон і Ціхан.

Радзей у ролі дзейніка выступаюць іншыя часціны мовы, пры гэтым яны набываюць значэнне назоўніка ў назоўным склоне. Напрыклад: Здарылася самае страшнае; Абое стаялі разгубленыя; Жыць - Радзіме служыць.

Дзейнік можа быць выражаны спалучэннем слоў, напрыклад: Міхаська і Кастусь употайкі пазіралі на Васіля, ледзь прыкметна пасмейваліся з яго.

Выказнік і спосабы яго выражэння

Выказнік -- слова або спалучэнне слоў, якое абазначае дзеянне, стан, уласцівасць або якасць таго прадмета, што названы дзейнікам. Выказнік як галоўны член сказа знаходзіцца ў сэнсавай і граматычнай залежнасці ад дзейніка.

Паводле структуры выказнікі бываюць простыя, састаўныя і складаныя. Выказнік, што складаецца з аднаго слова або спалучэння слоў, якія выражаюць адну граматычную форму, тыпу была спалохалася, прыехаў быў, буду спяваць, называецца простым, напрыклад: Завіруха бушавала ўсю ноч і ўвесь дзень. І буду сніць дарогу я, і вясну, і родны край, і рунь на полі родным.

Выказнік, які складаецца з двух слоў -- з дзеяслова-звязкі і выказальнага слова, называецца састаўным. Звязка паказвае на лад і час, дапасуецца да дзей-ніка ў ліку, асобе (або ў родзе). Выказальнае слова выражае канкрэтнае лексічнае значэнне выказніка, напрыклад: Дзень быў спякотны і ветраны.

Выказнік, які складаецца з трох і больш слоў і спалучае ў сабе прыметы састаўнога дзеяслоўнага і састаўнога іменнага выказніка, называецца складаным, напрыклад: І сыны адказ трымалі перад бацькам родным, а стараўся з іх быць кожны свайго бацькі годным.

Выражэнне простага выказніка

Просты дзеяслоўны выказнік выражаецца дзеясловам абвеснага, умоўнага або загаднага ладу, напрыклад: Ты ляці, маё слова, праз палі і лясы, прывітайся з краінай маёй дарагою.

У ролі простага выказніка можа выступаць усечаная форма дзеяслова (дзеяслоўныя корані). Напрыклад: Толькі што Мікола нукнуў на каня,-- шусь ячмень з воза! Усечаная форма дзеяслова абазначае імгненнасць дзеяння.

Інфінітыў можа выступаць у ролі выказніка ў асабовых сказах, напрыклад: На полі працаваць - ураджай здабываць.

Просты іменны выказнік звычайна выражаецца назоўнікам у форме назоўнага або творнага склону, напрыклад: Сын Андрэй у акадэміі дактарантам.

Якасныя і адносныя прыметнікі назоўнага склону могуць выступаць у ролі простага выказніка, напрыклад: У познюю восень вада пад мастком чыстая і халодная.

Просты выказнік можа быць выражаны лічэбнікам і займеннікам. Напрыклад: яе дом -- самы першы ад лесу.

Просты выказнік можа быць выражаны фразеалагічным словазлучэннем, якое суадносіцца з дзеяслоўным ці іменным простым выказнікам, напрыклад: Ён пасля не спускаў з вока Марыну, час ад часу заходзіў да яе, прывёз ёй на зіму дроў.

Ролю простага выказніка можа выконваць і сінтаксічна непадзельнае словазлучэнне, напрыклад: Пінчукі -- народ жвавы, рухавы. Лагічны націск у такіх канструкцыях падае на прыметнік.

Выражэнне састаўнога выказніка

Выказальнае слова ў састаўным выказніку можа быць выражана дзеясловам і іменнымі часцінамі мовы. У залежнасці ад спосабу выражэння выказальнага слова вылучаюцца два тыпы састаўнога выказніка: састаўны дзеяслоўны і састаўны іменны.

Састаўны дзеяслоўны выказнік выражаецца неазначальнай формай дзеяслова і дапаможным дзеясловам. У ролі дапаможных у сказе могуць выступаць дзеясловы, якія паказваюць на пачатак, працяг і канец дзеяння (стаць, пачацъ, распачаць, брацца, працягваць, канчаць, кідаць, пераставаць і інш.). Напрыклад: Зарыва то затухала, то пачынала ярчэць, набіраючыся трапяткой, залацістай чырвані.

У ролі дапаможных дзеясловаў у састаўным дзеяслоўным выказніку могуць выступаць словы магчы, хацець, імкнуцца, прагнуць, спрабаваць, умець, наважвацца, жадаць, саромецца. Напрыклад: Пра харчаванне Кастравіцкі мусіў клапаціцца сам.

Састаўны іменны выказнік выражаецца назоўнікам назоўнага або творнага склону ў спалучэнні з асабовымі формамі дзеяслова-звязкі быць. Напрыклад: Яны былі аднагодкі.

Састаўны іменны выказнік выражаецца назоўнікам у спалучэнні з іншымі дзеясловамі-звязкамі, напрыклад: Сын, таленавіты і прыгожы, стаў радасцю майго жыцця.

Якасныя і адносныя прыметнікі могуць выступаць у ролі выказальнага слова ў састаўным выказніку. Прыметнікі назоўнага і творнага склонаў выступаюць у спалучэнні з асабовымі формамі дзеяслова-звязкі быць: Шчырая у іх была дружба, сапраўдная. Жураўліны крык мацнее, робіцца больш выразным, відаць, жураўлі спускаюцца на адпачынак.

Выказальнае слова ў састаўным выказніку можа выражацца лічэбнікам або займеннікам, напрыклад: Лёнік астаўся адзін на сваёй варце. Сон узяў сваё.

Выказальнае слова ў састаўным выказніку можа быць выражана фразеалагічным словазлучэннем: Яна старалася ўзяць сябе ў рукі. Ноч была з ціхім водсветам зорнага бяхмарнага неба.

Даданыя члены сказа

Дапаўненне

Дапаўненнем называецца даданы член сказа, які абазначае аб'ект і адказвае на пытанні ўскосных склонаў.

У сказе дапаўненне часцей за ўсё паясняе дзеяслоў: Пахнуць мятай мокрыя лугі. Дапаўненне можа паясняць і формы дзеяслова -- дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе: Двор увесь быў заліты дажджом; Весела на рэчцы і траве, і кветцы, і крылатым пташкам, і крыклівым дзеткам, асабліва леткам. Даволі часта дапаўненне звязваецца з назоўнікам або прыметнікам.

Як член сказа, дапаўненне звычайна выражаецца назоўнікам, займеннікам, лічэбнікам ва ўскосных склонах. Напрыклад: Мне не даюць грыбы спакою, баравікі мне часта сняцца, мне з імі трэба паквітацца; Усе за аднаго, адзін за ўсіх.

Прамое і ўскоснае дапаўненне

Дапаўненне, што звязана з пераходным дзеясловам і выражана вінавальным склонам без прыназоўніка, называецца прамым. Прамое дапаўненне абазначае аб'ект, на які накіравана дзеянне. Напрыклад: Новыя домікі стройнымі і шчыльнымі радамі закрылі ваенныя пажарышчы.

Дапаўненне, выражанае назоўнікам (або іншай субстантываванай часцінай мовы) у родным, давальным і творным склонах без прыназоўніка або ў любым склоне з прыназоўнікам, называецца ўскосным. Напрыклад: Паветра пахла канюшынай, жытамі; прымешваўся водар гурковага цвету, медуніцы, спелых кменаў.

.

Азначэнне

Азначэннем называецца даданы член сказа, які паказвае на прымету, якасць ці уласцівасць прадмета. Азначэнне як член сказа звычайна звязваецца з назоўнікам і залежыць ад яго. Напрыклад: Пад сінім небам залацяцца неабсяжныя нівы.

Азначэнні падзяляюцца на дапасаваныя і недапасаваныя.

Дапасаваныя азначэнні выражаюцца прыметнікамі, дзеепрыметнікамі, парадкавымі лічэбнікамі і тымі займеннікамі, якія змяняюцца і дапасуюцца да назоўнікаў як прыметнікі. Дапасаваныя азначэнні набываюць форму роду, ліку і склону таго назоўніка, ад якога залежаць. Напрыклад: Цёплая летняя ноч павольна апускалася на зямлю.

Недапасаваныя азначэнні выражаюцца назоўнікамі або займеннікамі ва ўскосных склонах, а таксама інфінітывам, прыслоўем і дзеепрыслоўем. Недапасаваныя азначэнні не прыпадабняюцца да таго слова, ад якога залежаць, а звязваюцца з ім сувяззю кіравання або прымыкання.

Прыдатак

Разнавіднасць азначэння, выражаная назоўнікам, які дапасуецца да паясняльнага слова ў склоне. Падкрэслівае характэрныя асаблівасці:

1. род заняткаў: студэнты-дружыннікі

2. прафесію: настаўнік Клязовіч Сяргей Іванавіч

3. нацыянальнасць: дзяўчынка-буратка

4. уласнае імя: планета Венера

5. эмацыянальную ацэнку, своеасаблівасць прадмета, асобы: восень-чараўніца, хлопец-маўчун.

Памятайце:

* калі ўласны назоўнік -- імя, прозвішча канкрэтнай асобы, то прыдаткам з'яўляецца агульны назоўнік:

дэфектолаг Сільвановіч

мастак Шаранговіч

* калі уласны назоўнік -- геаграфічная назва, то ён і з'яўляецца прыдаткам:

вёска Ніўкі

магазін "Несцерка"

Адрознівайце:

* словы з прыдаткамі ад складаных слоў (абазначаюць адно паняцце):

дом-музей

генерал-палкоўнік

* словы з прыдаткамі ад сінанімічных спалучэнняў (з'яўляюцца адным членам сказа):

шляхі-дарогі

сцежкі-дарожкі

волечка-свабода

21.4 Акалічнасці

Акалічнасцю называецца даданы член сказа са значэннем якаснай характарыстыкі дзеяння, спосабу дзеяння і умоў, якія суправаджаюць дзеянне.

У ролі акалічнасці выступаюць прыслоўі і дзеепрыслоўі, назоўнікі ва ўскосных склонах, лічэбнікі або спалучэнні лічэбніка з назоўнікам, неазначальная форма дзеяслова. Напрыклад: Начамі павяваў здаровы і прыемны халадок. Ян ішоў дахаты не спяшаючыся. Каця ўздрыгнула ад нечаканасці. Мы адышліся досыць далёка ад чыгункі і спыніліся раніцай на ўзлеску адпачыць.

Акалічнасці звычайна адносяцца да асабовых форм дзеяслова, радзей -- да назоўнікаў, прыметнікаў, дзеепрыметнікаў, прыслоўяў, дзеепрыслоўяў.

Акалічнасці падзяляюцца на некалькі разрадаў: месца, часу, прычыны, мэты, спосабу дзеяння, меры і ступені, умовы.

Акалічнасць месца абазначае месца дзеяння, напрамак, шлях руху і адказвае на пытанні дзе? куды? адкуль? дакуль? Выражаюцца прыслоўямі месца, назоўнікамі ў формах ускосных склонаў з прыназоўнікам і без прыназоўніка, устойлівымі зваротамі: Тут, у лясніцтве Лімень, берагі цвёрдыя, і бабры робяць у іх норы, наверх нацягваюць галлё, бярвенні.

Акалічнасць часу абазначае час дзеяння і адказвае на пытанні калі? з якога часу? да якога часу? за які час? У ролі акалічнасцей часу выступаюць прыслоўі часу, назоўнікі ў форме ўскосных склонаў і ўстойлівыя звароты: Днём яшчэ было цёпла, а пад вечар апусцелая, няласкавая зямля стыла на холадзе.

Акалічнасць прычыны раскрывае прычыну ўзнікнення дзеяння і адказвае на пытанні чаму? з якой прычыны? Выражаецца прыслоўямі прычыны, ускоснымі склонамі назоўніка, словазлучэннямі: Знячэўку Базыль так перапалохаўся, што ўвесь задрыжаў і падскочыў.

Акалічнасць мэты абазначае мэту дзеяння і адказвае на пытанні дзеля чаго? з якой мэтай? Прыслоўі мэты, ускосныя склоны назоўнікаў, інфінітыў і устойлівыя звароты ўжываюцца для выражэння акалічнасці мэты: У Белавежскай пушчы зроблены вялікія і маляўнічыя штучныя азёры для звярыных вадапояў.

Акалічнасць спосабу дзеяння абазначае спосаб дзеяння і адказвае на пытанні як? якім чынам? У ролі іх выступаюць якасныя прыслоўі, назоўнікі ва ўскосных склонах, дзеепрыслоўі і ўстойлівыя звароты: Сонца прыгравала з кожным днём усе мацней і мацней; Востра пахла горкай лазой і талым снегам.

Акалічнасці меры і ступені абазначаюць меру і ступень праяўлення дзеяння ці прыметы і адказваюць на пытанні колькі? як многа? у якой ступені? Такія акалічнасці выражаюцца спалучэннем колькасных і якасных прыслоўяў, назоўнікамі ў формах ускосных склонаў з прыназоўнікамі і без іх, колькасна-іменнымі словазлучэннямі: Не пабаяўся прайсці пяхотам цэлых сто вёрст, каб паступіць на рабфак.

 

57.Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам 57. Працяжнік ставіцца паміж дзейнікам і выказнікам:

калі абодва галоўныя члены сказа выражаны назоўнікам у назоўным склоне і пры выказніку адсутнічае дзеяслоў-звязка.

Напрыклад:

Мінск –– сталіца, гордасць наша, слава ўсёй краіны (Я. Купала).

Матчыны рукі –– залатыя рукі (І. Мележ).

Фразеалогія –– раздзел мовазнаўства, які вывучае семантычныя, граматычныя і стылістычныя асаблівасці ўстойлівых выразаў.

Прастора і час –– усеагульныя формы каардынацыі з’яў і падзей;

калі абодва галоўныя члены ці адзін з іх выражаны неазначальнай формай дзеяслова.

Напрыклад:

Вучыцца ў народа –– задача кожнага пісьменніка (К. Чорны).

Хату зрабіць –– не скрынку збіць (Прыказка).

Дзетак узгадаваць –– не грыбкоў назбіраць (Прыказка);

калі перад выказнікам ёсць словы гэта, вось, значыць, гэта значыць, гэта ёсць.

Напрыклад:

Паэзія –– гэта пакута і радасць, праклён і бязлітаснасць, споведзь і гордасць (П. Панчанка).

Кожны чалавек –– гэта цэлы свет (К. Чорны).

Цімох і Гануля –– вось роўная пара (Я. Купала).

Ігнараваць мову –– гэта значыць ігнараваць народ, нацыю (П. Пестрак);

калі дзейнік і выказнік выражаны лічэбнікамі або адзін з іх выражаны назоўнікам у назоўным склоне, а другі –– лічэбнікам ці колькасна-іменным спалучэннем.

Н-д: Пяць і тры –– восем.Шэсцьдзясят і пяцьдзясят –– сто дзесяць. Плошча Нарачы –– восемдзясят квадратных кіламетраў. Плошча басейна Нёмана –– 98,2 тыс. км²;

калі выказнікам выступае ўсечаная форма дзеяслова, выклічнік або гукапераймальнае слова.

Н-д: Уладзік зараз –– шмыг у дзверы (Я. Колас). А куля –– дзык! А другая ў руку (Я. Брыль).

Я –– хоп за павады! Конь спужаўся, а я –– скок на яг о (Я. Колас).

Аднародныя члены сказа

Два ці больш члены сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю, адносяцца да аднаго і таго ж слова або словазлучэння і характарызуюцца інтанацыяй пералічэння, называюцца аднароднымі.

Аднароднымі ў сказе могуць быць дзейнік, выказнік, дапаўненні, азначэнні і акалічнасці. Напрыклад: Прыемна глядзець на новыя, вялікія, чыстыя, адна ў адну, добра дагледжаныя хаты сяла.

Аднародныя і неаднародныя азначэнні

Азначэнні бываюць аднародныя і неаднародныя.

I. Азначэнні аднародныя, калі абазначаюць:

а) адметныя прыметы прадметаў;

б) розныя прыметы аднаго і таго прадмета, характа-
рызуючы яго з аднаго якога-небудзь боку (знешні выгляд, якасць, форма і інш.). Напрыклад: Свечкі разлівалі мяккае, спакойнае святло.

Аднароднымі звычайна з'яўляюцца адзіночнае азначэнне і наступнае за ім азначэнне, выражанае дзеепрыметным словазлучэннем. Напрыклад: Бабровая хатка пакрыта новымі, зрэзанымі нядаўна палкамі.

Азначэнні аднародныя, калі ўтвараюць сэнсавую градацыю (кожнае наступнае азначэнне ўзмацняе выражаную ім прымету), напрыклад: Лёгкія, іскрыстыя, празрыста-ажурныя песенныя збудаванні ўзнікаюць адно за адным, чаруюць музыкай, разлівам пачуцця, некранутай чысцінёй у вершах Купалы «Песня», «Бой», «А зязюлька кукавала...»

Як правіла, аднароднымі з'яўляюцца дапасаваныя азначэнні, якія стаяць пасля азначаемага слова, напрыклад: Я. Купала па характары таленту -- паэт маштабнага мыслення, струны яго душы найбольш чула адгукваліся на ўсё вялікае, значнае, яркае, выключнае ў жыцці.

II. Азначэнні неаднародныя, калі характарызуюць прадмет з розных бакоў, напрыклад: Вось з-за дрэмлючага лазняку выглянула вялізнае чырвонае сонца -- памер і колер і г. д.

Неаднароднымі трэба лічыць два азначэнні, з якіх першае адносіцца не непасрэдна да назоўніка, а да спалучэння назоўніка з папярэднім азначэннем, напрыклад: Знойдзеш на лузе і шэранькія шышачкі зязюлек, якія перамяшаліся з цёмна-сіняй дзікай цыбулькай.

59.Азначэнне Аднародныя,неаднародныя

Азначэннем называецца даданы член сказа, які паказвае на прымету, якасць ці уласцівасць прадмета.

Аднародныя азначэнні

1. Калі пералічваюць прыметы (аднайменных) прадметаў (колер, якасць, форма, знешні выгляд):

Жоўтыя, чырвоныя, ружовыя астры цвілі ў палісадніку.

2. Калі дапасаваныя азначэнні стаяць пасля азначаемага слова:

Лес, ціхі, маўклівы, сустрэў нас непрыветна.

3. Мастацкія азначэнні -- эпітэты:

Мы выйшлі з сада і акунуліся ў сінія, шаўковыя туманы.

4. Калі першае азначэнне выражана прыметнікам, а другое --дзеепрыметнікам або дзеепрыметным зваротам:

І прыйшлося Васілю хочаш не хочаш адкрывацъ недаверлівае, закрытае на моцны замок сэрца.

Неаднародныя азначэнні

1. Калі азначэнні характарызуюць прадмет з розных бакоў:

Пад сонцам грэліся бярозы ў белым тонкім палатне.

2. Калі першае азначэнне паясняе спалучэнне азначэнне + назоўнік, а не сам назоўнік:

Стол засланы белым ільняным абрусам.

Памятайце:

звычайна у групе неаднародных азначэнняў адно азначэнне выражана якасным, а другое -- адносным прыметнікам;

азначэнні неаднародныя, але аддзяляюцца коскамі, калі другое азначэнне паясняе, канкрэтызуе, удакладняе сэнс першага:

Апошняя, найбольш чаканая сустрэча не прынесла Івану палёгкі, Вера яго так і не зразумела.

60.Адасабленне дапаўненняў, акалічнасцей. Агульная характарыстыка адасобленых членаў.Сэнсава і інтанацыйна выдзеленыя члены сказа называюцца адасобленымі.Адасабляцца могуць усе члены сказа, але часцей за ўсё — азначэнне і акалічнасць.Адасобленыя члены сказа ўтрымліваюць элемент дадатковага паведамлення. Абавязковай умовай адасаблення з'яуляецца адсутнасць цеснай сувязі члена сказа з паяснёным словам.

Калі выражаны спалучэннем прыназоўнікаў:

 
акрамя апрача замест за выключэннем звыш + назоўнік або займеннік ва ўскосных склонах  
     
     

У хаце, акрамя дзеда, нікога не было.

Адасабленне далучальных членаў сказа

Выражаюць дадатковыя паведамленні да асноўнага сказа ці яго часткі.

Далучаюцца да сказа:

з дапамогай злучнікаў: і, ды, але, і то, ды і то

слоў: асабліва, напрыклад, у першую чаргу, у адпаведнасці…

Выдзяляюцца коскамі, радзей працяжнікамі:

Падышлі Петрусёвы сябры - Колька з Віктусём, ды і Міхась Цыганок падбег: дзівіліся з двухметровага сама.

Аздоблен квас быў і грыбамі, выключна ўсё баравікамі.

Холадна стала у лесе, асабліва ноччу.

Адасабленне акалічнасцей

Выражаюцца

1. Дзеепрыслоўнымі зваротамі:

Вуліца змоўкла, слухаючы гул у небе.

2. Адзіночнымі дзеепрыслоўямі:

Усміхнуўшыся, Валя падала руку.

3. Спалучэннямі назоўнікаў з прыназоўнікамі:

Дзякуючы сястры, я здолеў закончыць ВНУ.

Адасабляюцца

1. Калі выражаны дзеепрыслоўнымі зваротамі (незалежна ад месца):

Антон узмахнуў рукамі і, лёгка наступіўшы на прытуплены канец бервяна, апынуўся на тым баку.

2. Адзіночнымі дзеепрыслоўямі са значэннем дадатковага дзеяння або стану (акрамя спосабу дзеяння):

Развітаўшыся, Ніна хуценька выбегла за весніцы і пакрочыла дадому.

3. Дзеепрыслоўі і дзеепрыслоўныя звароты, перад якімі стаяць словы, як, нібы, быццам:

Вёска прыціхла, як бы патануўшы ў цемры.

Пятро падышоў да Сашы і, ўбачыўшы яе нерашучасць, прытуліў да сябе.

4. Калі выражаны назоўнікамі з прыназоўнікамі нягледзячы на, дзякуючы, якія стаяць перад выказнікамі:

Нягледзячы на моцную завіруху, мы вырашылі паслаць наперад разведку і не памыліліся: наперадзе была нямецкая засада.

5. Калі выражаны назоўнікамі з прыназоўнікамі паводле, насуперак, у адпаведнасці з, згодна з, з прычыны:

З прычыны занятасці, я так і не наведаў хворага Міхала, аб чым заўсёды шкадаваў.

6. Калі акалічнасці ўдакладняльныя (канкрэтызуюць, удакладняюць сэнс папярэдняй акалічнасці):

На узгорку, побач з хатай, расце высокі дуб.

Памятайце: · часціцы (нават, амаль), якія стаяць перад дзеепрыслоўным зваротам, уключаюцца ў яго склад: Вера прайшла міма, нават не паглядзеўшы ў яго бок.

· не адасабляюцца акалічнасці, цесна звязаныя па сэнсе з выказнікам: Пятро стаяў не варушачыся і пазіраў на Кідалу. · калі выражаны фразеалагізмамі: Хлопцы спалі як пшаніцу прадаўшы. · калі адзіночнае дзеепрыслоўе стаіць пасля прыслоўя і ўтварае адзін рад аднародных членаў: Імкліва і булькаючы бегла крыніца.

 

61.Адасобленыя азначэнні Азначэннем называецца даданы член сказа, які паказвае на прымету, якасць ці уласцівасць прадмета. Азначэнне як член сказа звычайна звязваецца з назоўнікам і залежыць ад яго. Напрыклад: Пад сінім небам залацяцца неабсяжныя нівы.

Азначэнні падзяляюцца на дапасаваныя і недапасаваныя.

Дапасаваныя азначэнні выражаюцца прыметнікамі, дзеепрыметнікамі, парадкавымі лічэбнікамі і тымі займеннікамі, якія змяняюцца і дапасуюцца да назоўнікаў як прыметнікі. Дапасаваныя азначэнні набываюць форму роду, ліку і склону таго назоўніка, ад якога залежаць. Напрыклад: Цёплая летняя ноч павольна апускалася на зямлю.

Недапасаваныя азначэнні выражаюцца назоўнікамі або займеннікамі ва ўскосных склонах, а таксама інфінітывам, прыслоўем і дзеепрыслоўем. Недапасаваныя азначэнні не прыпадабняюцца да таго слова, ад якога залежаць, а звязваюцца з ім сувяззю кіравання або прымыкання.

У сказе могуць адасабляцца як дапасаваныя, так і недапасаваныя азначэнні.Дапасаваныя азначэнни:развитыя азначэнни,кали яны стаяць пасля паясненага слова; два і больш адзіночныя азначэнні, калі стаяць пасля азначаемага слова;адзіночныя і развітыя азначэнні, незалежна ад месца ў сказе, калі:адносяцца да асабовага займенніка;аддзелены ад паяснёнага слова выказнікам або іншымі членамі сказа.. Перад азначаемым назоўнікам, калі маюць дадатковае акалічнаснае значэнне прычыны, уступкі, часавае (гэтыя азначэнні часта адносяцца да ўласных імёнаў).Недапасаваныя азначэнні:Незалежна ад месца ў сказе, калі ім надаецца большая самастойнасць і яны адносяцца да назоўнікаў;Калі знаходзяцца ў адным радзе з адасобленымі дапасаванымі азначэннямі;Незалежна ад месца ў сказе, калі адносяцца да асабовых займеннікаў.
Адасобленыя прыдаткі. Адасабляюцца і выдзяляюцца на пісьме коскамі або працяжнікамі:адзіночныя і развітыя прыдаткі, калі адносяцца да асабовага займенніка;адзіночныя і развітыя прыдаткі, якія адносяцца да ўласнага назоўніка і стаяць пасля яго; адзіночныя і развітыя прыдаткі, калі паясняюць агульны назоўнік і стаяць пасля яго;развіты прыдатак перад азначаемым словам, калі мае дадатковае акалічнаснае значэннеоўшчыка ці паляўнічага);адзіночны і развіты прыдатак, калі звязваецца з азначаемым назоўнікам злучнікамі ці, або (з удакладняльным значэннем), як (з прычынным значэннем), словамі па прозвішчы, па мянушцы.

Адасабленне азначэнняў

1. Калі адносіцца да асабовага займенніка (незалежна ад месца ў сказе): Дужы і моцны, ён неяк адразу аслаб і, прытуліўшыся да дрэва, прыплюшчыў вочы.

2. Калі стаяць пасля назоўнікаў і нясуць сэнсавую нагрузку: У хаце, пустой і маўклівай, стаяла некалькі ложкаў.

3. Калі два і больш адзіночных азначэнняў стаяць пасля азначаемага слова (перад ім ёсць азначэнне):

Сяргей лічыў Алёшу нясмелым хлапчуком, ціхім, непрыкметным.

4. Калі азначэнне мае дадатковае акалічнаснае адценне ўступкі, прычыны, часу: Ахоплены ўладарнай сілай успамінаў, хлопец зацяў у сабе нясцерпную журботу душы.

5. Калі азначэнне ўдакладняе або паясняе папярэдняе: На тым, далёкім, беразе вайны мы засталіся вечна маладымі.

6. Калі паміж дапасаваным азначэннем і азначаемым словам стаіць выказнік або іншыя члены сказа: Усыпаныя сакавітымі яблыкамі, нізка нагіналіся галіны антонавак і цітавак.

Памятайце:*не адасабляюцца азначэнні, якія стаяць пасля асабовага займенніка ў форме В. склону: Я ніколі не бачыў цябе нерашучага і такога спустошанага. * не адасабляюцца азначэнні, калі адносяцца да няпэўных ці азначальных займеннікаў:

Хтосьці нясмелы і ціхі сумна зірнуў на мяне.

Адасабленне недапасаваных азначэнняў

1. Калі адносяцца да асабовых займеннікаў, уласных і агульных назоўнікаў (незалежна ад месца ў сказе): У зялёнай майцы, з загарэлым тварам і рукамі, з ускудлачанымі валасамі, ён здаваўся прыгажэйшым, чым у найлепшым сваім гарнітуры.

2. Калі ўдакладняюць папярэдняе дапасаванае азначэнне:

Высокі, у палавіну чалавека, дубовы пень ясна вылучаўся сярод дзеравяк.

3. Калі стаяць у адным радзе з дапасаванымі азначэннямі:

На гэтым вале, нахіліўшыся над болотам, стаяў старэнькі дуб, тоўсты, нізкі, з сухім верхам.

4. Калі стаяць перад назоўнікам і ўдакладняюць сэнс папярэдняга слова:

3 другога, меншага пакоя выйшаў малодшы сын Коркія.

Памятайце:

* калі недапасаванае азначэнне выражана інфінітывам (можна уставіць словы а іменна), то перад азначэннем ставіцца працяжнік:

Толькі адна каманда перадавалася па ланцужку - трымацца да апошняга.

* калі пры азначэнні-інфінітыве няма дапасаванага азначэння, то яно звычайна не адасабляецца:

Алесь выказаў прапанову скасіць Міронісе сена, бо яе Пётр у Чырвонай Арміі.

Адасабленне прыдаткаў

Развітыя і неразвітыя прыдаткі адасабляюцца:

1. Калі адносяцца да асабовага займенніка (незалежна ад месца):

Летам мне, пастуху, трэба было мець добрую пугу.

2. Калі стаяць перад уласнымі назоўнікамі і маюць дадатковае акалічнаснае значэнне: Выдатны майстар беларускага слова, Якуб Колас карыстаўся любоўю народа.

3. Калі прыдаткі звязваюцца з азначаемым словам злучнікамі:

ці, або (з удакладняльным значэннем)

як (з прычынным значэннем)

словамі па мянушцы, па клічцы, па прозвішчу:

Юрыя Уладзіміравіча, як добрага спецыяліста, часта запрашалі правесці кансулътацыі для маладых праграмістаў.

Памятайце:

* калі злучнік як са словамі, да якіх адносіцца, мае значэнне «у якасці», то такі зварот прыдаткам не з'яўляецца і не адасабляецца:

Як лекавая расліна журавіны вядомыя са старажытных лячэбнікаў.

* калі трэба падкрэсліваць удакладняльны, паясняльны характар прыдатка (звычайна прыдатак -- у канцы сказа), ставіцца працяжнік:

3 ініцыятывы і фундацыі Еўфрасінні была пабудавана царква Спаса -- унікальны помнік мураванага дойлідства Беларусі.

1. Коскамі выдзяляюцца:1.дапасаваныя азначэнні, выражаныя дзеепрыметнікавымі і прыметні­кавымі словазлучэннямі, што стаяць пасля назоўніка, які паясняюць. Н-д: -Між імён, праслаўленых на свет, былі імёны нашых блізкіх і знаёмых (П. Глебка). 2. дапасаваныя азначэнні, выражаныя прыметнікамі і дзеепрыметнікамі без паясняльных слоў, калі яны стаяць пасля назоўніка, з якім звязаны, і звычайна маюць падкрэсленую сэнсавую нагрузку. Н-д: Шуміць рака, вясёлая, жывая (А. Бачыла). Хата, вымытая і прыбраная, чакала гасцей.3. дапасаваныя азначэнні, выражаныя прыметнікамі і дзеепрыметнікамі (з паясняльнымі словамі і без іх), калі яны стаяць перад назоўнікам і маюць дадатковае акалічнаснае адценне (прычыны, уступкі). Н-д: Узрушаны і выведзены з раўнавагі, старшыня грозна ўшчувае крыкуноў (Я. Колас). 4. дапасаваныя азначэнні, выражаныя прыметнікамі і дзеепрыметнікамі з паясняльнымі словамі і без іх, якія адносяцца да назоўніка (пераважна да дзейніка) і стаяць перад ім, радзей –– пасля яго, але аддзеленыя ад гэтага назоўніка выказнікам ці іншымі членамі сказа. Н-д: Магутныя ў сваёй велічы, стаялі старыя дубы (І. Навуменка). 5. дапасаваныя азначэнні, выражаныя прыметнікамі і дзеепрымет­нікамі, адзіночныя і з паясняльнымі словамі, якія адносяцца да асабовых займеннікаў. Н-д: Пранікніцеся любоўю да маёй Беларусі, людзі. Велічная і гордая, яна таго вартая (У. Караткевіч). 6. Калі ў склад адасобленага азначальнага звароту ўключана іншая ўдакладняльная канструкцыя, то яна выдзяляецца коскамі: Навокал быў густы травяністы луг, усыпаны, нібы пацеркамі, расою... (Я. Сіпакоў).7.Калі дапасаваныя азначэнні не маюць выражанага акалічнаснага значэння, коска можа не ставіцца: Працяты марозам снег хрустка скрыпеў пад нагамі дзеда Талаша і грамознага Мартына Рыля (Я. Колас).

2. Дапасаваныя азначэнні, выражаныя прыметнікамі і дзеепрымет­нікамі, адзіночныя і з паясняльнымі словамі, адасабляюцца і выдзяляюцца коскамі і ў тым выпадку, калі пры іх займеннік адсутнічае, але падразумяваецца: Заняты думкамі, [я] і не заўважыў, як надышоў вечар.

3. Калі да аднаго назоўніка або займенніка ў сказе адносяцца некалькі адасобленых азначэнняў, выражаных дзеепрыметнікавымі і прыметнікавымі словазлучэннямі або адзіночнымі азначальнымі словамі, то яны раздзяляюцца коскамі як аднародныя члены сказа. Н-д: Даніла Платонавіч смяяўся шчыра і весела, гэтак жа як і яны, маладыя, бадзёрыя (І. Шамякін).

4. Не адасабляюцца і не выдзяляюцца коскамі дапасаваныя азначэнні, выражаныя адзіночнымі прыметнікамі і дзеепрыметнікамі, што стаяць пасля назоўніка, які паясняюць і з якім утвараюць адно сэнсавае цэлае. Н-д: Плыве, гудзе шум гулкі, будаўнічы... (Я. Купала).

5. Не выдзяляюцца коскамі дапасаваныя азначэнні, выражаныя прыметнікамі і дзеепрыметнікамі (з паясняльнымі словамі або без іх), якія пры цеснай сувязі з дзеясловам становяцца іменнай часткай выказніка. Н-д: Саша ішла дадому вясёлая, узрушаная гульнёй (І. Шамякін).

6. Адасабляюцца і выдзяляюцца коскамі:--недапасаваныя азначэнні, выражаныя назоўнікамі ва ўскосных склонах (з паясняльнымі словамі і без іх), з прыназоўнікамі і, радзей, без прыназоўнікаў. Н-д: Без шапкі, у адной гімнасцёрцы, Васіль з усяе сілы працаваў вёсламі (І. Шамякін).--прыдаткі, якія адносяцца да асабовых займеннікаў і звычайна стаяць пасля іх, зрэдку –– перад займеннікам. Н-д: І толькі ён, мароз заўзяты, мароз занадта зухаваты, адзін па лесе пахаджае... (Я. Колас).--прыдаткі, якія адносяцца да назоўнікаў, стаяць пасля іх і не ўтвараюць з імі цеснага сэнсавага адзінства, у тым ліку і тыя, што далучаюцца пры дапамозе злучніка як (з адценнем прычыны).Н-д: І мядзведзь, даўні ўладар пушчаў, таксама прабівае сабе сцежку, прыходзячы з далёкіх нязведаных сховаў (П. Пестрак).--прыдаткі, якія з’яўляюцца ўласнымі імёнамі, стаяць пасля агульнага назоўніка і маюць удакладняльнае значэнне (перад імі можна без змены сэнсу ўставіць словы гэта значыць, а іменна). Н-д: Часцей заходзіць туды і старшыня, Захар Лемеш (Я. Колас).--прыдаткі, якія адносяцца да ўласнага імя, стаяць пасля яго і маюць удакладняльнае значэнне. Н-д: Ганна, маці Лабановіча, была жанчына добрая, працавітая, руплівая... (Я. Колас).

Перад уласным імем і агульным назоўнікам прыдатак адасабляецца толькі тады, калі мае дадатковае акалічнаснае значэнне: Пісьменнік-псіхолаг, Колас вельмі добра разумеў чалавечыя характары (І. Шамякін).

Два прыдаткі, якія стаяць перад уласным імем, коскамі не аддзяляюцца, тры і болей –– аддзяляюцца: доктар тэхнічных навук прафесар Сідарчук І.М.; начальнік штаба капітан Дзянісаў; доктар тэхнічных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мацкевіч Ю.Ф.; дэкан, доктар хімічных навук, прафесар Васільеў А.А. і інш.

Пасля ўласнага імя прыдаткі такога тыпу аддзяляюцца коскамі: М.І. Смяян, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук

 

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 6612; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.135.247.237 (0.013 с.)