Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Прынцыпы.арфаграфии.Написанни,заснаваныя.на.их.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Арфаграфія – сістэма агуль-напрынятых правілаў перадачы вуснай мовы на пісьме: на- пісання слоў і іх частак (марфемаў), пераносу частак слова нанаступны радок, правілаў абазначэння на пісьме межаў паміж моўнымі адзінкамі (напісанні злітыя, паўзлітыя і асобныя), правілаў ўжывання вялікай літары і пісьмовых скарачэнняў. прынцыпы. Іх вылучаюць 4 альбо 5: 1) фанетычны, 2) марфалагічны, 3) дыферэнцыйны, 4) традыцыйны, 5)граматычны (грамематычны). Пры фанетычным прынцыпе літары-арфаграмы перадаюцца на пісьме ў адпаведнасці з іх вымаўленнем. Напрыклад,у словах дом – дамы, шэсць – шасці каранёвыя о, э, апынуў- шыся ў ненацісным становішчы, у адпаведнасці з вымаўленнем абазначаюцца літарай а: дамы, шасці. Гэтак пішуцца і пры-стаўкі з-/с-, без-/бес-, раз-/рас-, цераз-/церас-, калі зычная фанема <з> у слабой пазіцыі (перад глухім зычным) Фанетычны ж прынцып патрабуе перадачы на пісьмежывых чаргаванняў гукаў, рэалізацыі фанемаў у іх варыянтах. Пры марфалагічным прынцыпе захоўваецца аднастайнае, аднолькавае напісанне марфемаў (іх частак), не зважаючы на іх рознае вымаўленне ў розных фанетычных пазіцыях.Так, мы пішам заводы і завод, хоць у апошнім слове фанема<д> рэалізуецца ў гуку [т]: [завот]. Пры марфалагічным прынцыпе аднастайна перадаюцца на пісьме гукі ў моцнай пазіцыі, г.зн. фанемы. Таму гэты прынцып называюць фанематычным(фанемным), або марфанематычным, бо тут — «фанемнае»напісанне марфемаў (ці іх частак). Пры дыферэнцыйным прынцыпе размяжоўваюцца лексічныя амонімы – яны маюць рознае напісанне; параўн. руск.:ожёг (дзеяслоў) і ожог (назоўнік), компания ‘група’ і кампания ‘мерапрыемства’ (посевная кампания). Найчасцей дыферэнцыйны прынцып выкарыстоўваецца пры размежаванні ўласных і агульных назоўнікаў: крапіва і Крапіва Кандрат, танк і Танк Традыцыйны (гістарычны) прынцып – гэта прынцып захавання напісання, якое ўсталявалася раней, у гістарычным мінулым і не адпавядае ні рэальнаму вымаўленню, ні марфалагічным стасункам у сучаснай мове. Напрыклад, у рускай мове напісанне літары г у канчатках дапасаваных да назоўнікаў слоў на месцы гука [в]: того [тъво], синего, лисьего, девятого; напісанне літары и пасля ж,ш: жить, шить (раней гукі [ж], [ш] былі мяккімі, а цяпер яны толькі цвёрдыя і словы вымаўляюцца [жыт’], [шыт’]). Граматычны прынцып патрабуе аднолькава абазначаць на пісьме пэўную грамему – асобнае значэнне граматычнай катэгорыі: напрыклад, у рускай мове з дапамогаю мяккага знака (ь) абазначаецца грамема жаночага роду і пасля літараў ж,ш,ч,ш: рожь, мышь, ночь, вещь (як і ў словах артель, кость,плоть), хоць напісанне літары ь тут лішняе пасля няпарных мяккіх (палатальных) [ч’] і [шч’] ці супярэчыць гучанню слова(пасля няпарных цвёрдых [ж] і [ш]). Мяккі знак у гэтым выпадку выконвае чыста граматычную функцыю – паказвае на жаночы род і тып скланення (3-е) параўн: ночь і плач, рожь і нож. Граматычны прынцып выяўляецца і ў напісанні літары Ь пасля ж,ч,ш і ў формах загаднага ладу дзеяслова: режь, режьте, плачь, плачьте. У арфаграфіях розных моваў неаднолькавае пашырэнне маюць названыя прынцыпы: у рускай вызначальны прынцып– марфалагічны (марфематычны), у англійскай – традыцыйны(гістарычны), у беларускай мове два прынцыпы вызначаюць прывілы сучаснага пісьма: фанетычны (напісанне галосных) і марфалагічны (напісанне зычных). Асноуныя.нормы.литаратурнага.вымаулення.нацискных.и.ненацискных.галосных,зычных,спалучэнняу.зычных.гукау. Гукавы закон выяўляецца ў формуле гукавых пераходаў. Так, у беларускай мове галосныя [о], [э], апынуўшыся ў ненаціскных складах, пераходзяць у гук [а]: соль –саліць, шэсць – шасці, вёсны – вясна. У рускай мове гук [о] уненаціскной пазіцыі таксама замяняецца на [а] (фанетычна [Λ ]або [ъ]: водовоз [въдΛ вoс]. Такім чынам, гукавым законам у галіне вакалізму беларускай мовы ёсць аканне (і яканне). У галіне.зычных такім рэгулярным гукавым законам выступае пераход.звонкіх зычных у глухія ў абсалютным канцы слова ў беларускай, рускай, балгарскай, польскай ды іншых мовах, а таксама.рэгрэсіўная асіміляцыя звонкіх і глухіх, калі звонкія зычныя, апынуўшыся перад глухімі, пераходзяць у глухія (ка[з]аць – ка[с]ка), а.глухія перад звонкімі – у звонкія (ка[с]іць – ка[з’]ба). Свісцячыя зычныя перад мяккімі (апрача [г'], [к'], [х’]) абавязкова памякчаюцца: [з’]вязаць.Губныя [б], [п], [м], [ф] перад мяккімі і на канцы слоў вымаўляюцца цвёрда: сы[п].Свісцячыя перад шыпячымі гучаць як шыпячыя, а шыпячыя перад свісцячымі — як свісцячыя: [ш]шытак.Гукі [д], [т] перад [ч] вымаўляюцца, як [ч], а перад [ц] — як [ц]: лё[ч]чык. Спалучэнні літар зск і дск вымаўляюцца адпаведна, як [ск] і [цк]: гара[цк']і. Вылучаюцца тры асноўныя прычыны адхіленняў ад арфаэпічных норм:уплыў мясцовых гаворак, уплыў рускай мовы, уплыў арфаграфіі, напісання слоў. Правапic спалучэнняў зычных
У беларускай мове ў спалучэннях здн, рдн, стн, стл, рдц, згн, скн зычныя д, т, г, к выпалi, у вынiку чаго гэтыя спалучэннi спрасцiлiся, што i адлюстроўваецца на пiсьме: позна, праязны, сэрца, посны, мiласэрны, сонца, шаснаццаць, бразнуць, віснуць.
Але ў прыметнiках, утвораных ад iншамоўных назоўнiкаў з канцавым ст пры дапамозе суфiкса –н-, спалучэнне стн на пiсьме перадаецца: аванпостны, кампостны, кантрастны, кантэкстны, фарпостны, баластны (можна: аванпоставы, кампоставы, кантраставы, кантэкставы, фарпоставы, баластавы).
Напiсанне спалучэнняў зычных у некаторых запазычаных словах трэба запомнiць: ландшафт, пэндзаль, бухгалтар, асфальт, вакзал, дыспетчар, скрупулёзны, матч i iнш.
Спалучэнне дт на канцы слоў iншамоўнага паходжання на пiсьме перадаецца лiтарай т: Шмiт, Кранштат.
Спалучэнне каранёвага д з суфiксальным с на пiсьме перадаецца нязменна: канадскi,суседскi.
Каранёвыя т, ц, ч, к у спалучэннi з суфiксальным с перадаюцца на пiсьме праз ц: Брэст – брэсцкi, шавец – шавецкi, ткач – ткацкi, мастак – мастацкi, а с i ш – праз с: Адэса – адэскi, таварыш – таварыскi.
Каранёвыя ж, ш, з, г, х з суфiксальным с перадаюцца на пiсьме праз с: прыгожы – прыгоства, харошы – хараство, князь – княства, птах – птаства, многа – мноства.
У прыметнiках, утвораных ад геаграфiчных назваў i назваў нацыянальнасцей, зычныя г, к (у неславянскіх назвах), х, з, ж, ш перад суфiксам –ск- на пiсьме захоўваюцца: гамбургскi, казахскi, узбекскi, французскi, парыжскi, добрушскi.
Пры гэтым г, х могуць чаргавацца з ж, ш: Рыга -- рыжскi,чэх – чэшскi.
Запомніце: турэцкi, калмыцкi, славацкi.
Спалучэнне каранёвага цк з суфiксальным ч перадаецца на пiсьме лiтарамi чч: Слуцк –Случчына, нямецкi – Нямеччына, а ск – праз шч: Віцебск – Віцебшчына. Спалучэнні дч, тч перадаюцца нязменна: Брэст – Брэстчына, Навагрудак – Навагрудчына.
Калi прыстаўка заканчваецца на с, а корань пачынаецца з ч або ш, то спалучэнне сч, сшч на пiсьме перадаецца нязменна: расчынiць(акно), расчапiць(вагоны), расчасаць, расшчодрыцца, расшчапiць(палена).
Але: шчасце, пяшчота, ушчуваць, ушчэнт, нiшчымны, ашчадны, рошчына.
Беларуски.алфавит.Литары,их.гукавое.значэнне.Нялитарныя.графичныя.сродки.апостраф,злучок,пунктуацыйныя.знаки,знак.нациску,знак.паргарафа.Функцви.литар.е.е.ю.я.и.Гукавы.и.складовы.прынцыпы.беларускай.графики.
Алфавіт (грэц. alphabetos – з назваў першых дзвюх літа-раў грэцкага алфавіта – «альфы» і «бэты», у пазнейшым вымаўленні «віты») – гэта сістэма графічных знакаў фанематычнага пісьма – літараў, замацаваных у адпаведнай паслядоўнасці.ў той ці іншай пісьмовай мове. Асноўныя патрабаванні да алфавіта – дакладная колькасць адпаведных літараў і тыповых.гукаў (фанемаў), прастата абрысаў графічных знакаў і іх зручнасць для напісання, выразнае адрозненне адной літары ад.іншых. ЛІ́ТАРА, графічны знак, які выкарыстоўваецца для азначэння на пісьме гукаў мовы. Літары складаюць асноўную частку графічных сродкаў мовы.
Існуюць два не цалкам дакладныя, але шырока вядомыя і ўжываныя тэрміны: галосныя літары і зычныя літары, якія апісваюць такія літары, якія азначаюць адпаведныя назве літары галосныя і зычныя гукі (фанемы).
Літары могуць азначаць адзін гук (адназначныя літары) і больш (напр., двухзначныя). Для шматзначных літар выдзяляюцца асноўныя значэнні літары — такія, якія азначаюць гукі ў моцнай пазіцыі і другарадныя значэнні літары — такія, якія азначаюць гукі ў слабой пазіцыі.
Апроч літар, у графічных сістэмах важную ролю граюць нялітарныя знакі. НЯЛІ́ТАРНЫ ЗНАК, графічны знак, які не з'яўляецца літарай.
Да такіх знакаў належаць апостраф, знак націску, злучок (дэфіс), знак параграфа, знакі прыпынку, лічбы і розныя матэматычныя знакі, прамежкі між словамі і часткамі друкаванага тэксту, знакі спецыяльных відаў пісьма, напр., транскрыпцый і інш. Знак параграфа ((§); В Юникоде U+00A7, в HTML §) — типографский знак, который употребляется для обозначения параграфа в документах Апостро́ф [1] (фр. apostrophe от др.-греч. ἀπόστροφος — «обращённый назад») — орфографический знак в виде надстрочной запятой (’), который употребляется в буквенном письме разных языков в различных функциях.
Літара і пішацца ў пачатку слова, пасля зычных пішацца ы або і ў залежнасці ад цвёрдасці або мяккасці зычных. Літары е, ё, ю, я ў пачатку слова, у сярэдзіне слова пасля галосных, ў (у нескладовага), раздзяляльнага мяккага знака і апострафа абазначаюць на пісьме спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі [э], [о], [у], [а]: елка –– [йэ]лка, юны –– [йу]ны, яма –– [йа]ма; паехаў ––па[йэ]хаў, паёк –– па[йо]к, саюз –– са[йу]з; здароўе –– здароў[йэ]; льеш –– ль[йэ]ш; аб’езд –– аб[йэ]зд, б’ю –– б[йу], сям’я — сям[йа].
Літары я, ё, е, ю, і пасля зычных абазначаюць мяккасць зычных і адпаведныя галосныя гукі [а], [о], [э], [у], [і]: сяду –– [с’а]ду, вязу –– [в’а]зу, мёд –– [м’о]д, лета –– [л’э]та, люты –– [л’у]ты, ліст –– [л’і]ст.
Беларуская графіка заснавана на двух прынцыпах — гукавым і складовым. Гукавы прынцып заключаецца ў тым, што літара як графічны знак ужываецца ў залежнасці ад суседніх літар і служыць для абазначэння аднаго пэўнага гука. Складовы прынцып беларускай графікі заключацца ў тым, што літара як графічны знак можа: а) абазначаць два гукі; б) выконваць, акрамя асноўнай функцыі абазначаць гук, дадатковую функцыю. Менавіта дзякуючы складоваму прынцыпу дасягаецца эканомія графічных сродкаў. Беларуская графіка непасрэдна звязана з фанетыкай, таму што яна будуецца ў адпаведнасці з гукавой сістэмай сучаснай беларускай мовы.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 1473; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.119.118.237 (0.007 с.) |