Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Міжнароднае становішча напярэдадні другой сусветнай вайны. Дагавор паміж фашыцкай германіяй і савецкім саюзам аб ненападзе.

Поиск

Прычыны другой сусветнай вайны трэба шукаць у выніках першай сусветнай вайны. Згодна падпісанаму ў Версале мірнаму дагавору 29 чэрвеня 1919 года, была створана Версальская сістэма палітычнага ўладкавання ў Еўропе. Яна была недэмакратычнай і несправядлівай, бо была заснавана на драпежніцкіх імкненнях пераможцаў (Англія, Італія, Францыя). Пацярпеўшыя паражэнне дзяржавы былі пастаўлены ў прыніжанае становішча. Дагавор быў накіраваны супраць Расіі і Германіі. Ад Расіі адкалолася Фінляндыя, Польшча. Расія стала сацыялістычнай краінай, якую ніхто не падтрымліваў. Версальскі дагавор накіраваны і супраць Германіі таксама (яна не магла мець войска больш за 100 тысяч; страціла сваі калоніі, флот адышоў да Англіі; частка тэрыторыі Германіі адышла да Бельгіі, Чэхіі (Судзеты), да Польшчы (Памор'е: Данцыг), да Літвы, да Францыі (Эльзас і Латарынгія)). Германія павінна была выплачваць вялікія рэпарацыі і кантрыбуцыі. Гэта ўсё не магло не абвастрыць імкненне кіруючых колаў гэтых краін вярнуць страчанае і пазбавіць сябе ад дыскрымінацыі ў міжнародных адносінах. Пасля прыходу фашысцкіх партый да ўлады ў Германіі імкненне да рэванша не толькі ўзрасло, але з 1933 года пачалася ўсебаковая падрыхтоўка да новай вайны.

У адрозненні ад І сусветнай вайны, перад якой усе дзяржавы падзяліліся на 2 лагеры (Антанта (Велікабрытанія, Францыя, Расія) і Тройчы саюз (Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія)), выспяванне ІІ сусветнай вайны было больш складаным. Перад пачаткам ІІ сусветнай утварыліся 2 блокі: Антанта без Расі, да іх далучацца ЗША і Тройчы Саюз (Германія, Японія і СССР, які быў асобна ад усіх). Перадваенную сітуацыю вельмі заблытвала існаванне СССР, да якога варожа ставіліся ўсе вядучыя краіны свету, баяліся пранікнення камуністычнай рэвалюцыі. У сваю чаргу Савецкі Саюз меў стратэгічныя намеры аб сусветнай рэвалюцыі праз міжнародную камуністычную арганізацыю – Камінтэрн – СССР лічыўся базай і дэтанатарам сусветнай рэвалюцыі, бо тут ужо існавала ўлада рабочых і сялян. Савецкая прапаганда выстаўляла СССР як краіну, якая з'яўляецца бацькаўшчынай для ўсіх працоўных свету. А тыя павінны заўсёды ахоўваць і бараніць гэтую вольную ад імперыялістаў усяго свету частку зямлі. Такім чынам, міжнародная супольнасць дзялілася яшчэ па класаваму прынцыпу: імперыялістычныя краіны з аднаго боку, СССР у саюзе з працоўнымі масамі ўсіх краін – з другога.

     Страх перад Савецкім Саюзам у міжваенны час быў адным з галоўных фактараў, што спрыялі прыходу да ўлады фашыстаў у Італіі, Германіі і Іспаніі. У 1933 годзе да ўлады прыходзіць Гітлер, які пачаў развіваць ваенна-прамысловы комплекс. Прасочвалася цяга да рэваншу пасля паражэння ў І сусветнай вайне, а таксама імкненне да сусветнага панавання. Фашызм узмацняецца як палітычная сіла. Гэтымі абставінамі тлумачыцца палітыка краін-пераможцаў, накіраваная на ўміратварэнне агрэсіўных дзеянняў Германіі, адводзячы ёй ролю фарпоста барацьбы з камунізмам. Знешняя палітыка Англіі і Францыі напярэдадні ІІ сусветнай вайны (палітыка патурання Гітлеру), мяркавалі адсядзецца, сутыкнуўшы СССР і Германію, а потым усталяваць свой рэжым. Немцы імкнуліся знішчыць камунізм. Такім чынам, назіраецца ідэалагічнае супрацьстаянне 2 таталітарных сістэм, з самага пачатку гэта была вайна 2 ідэалогій, якая мела бязлітасны характар.

  Германія і СССР – 2 пакрыўджаныя дзяржавы, якія пачалі развіваць паміж сабой адносіны. З 1922 да 1926 года было заключана некалькі дагавораў паміж Германіяй і Расіяй. Для Расіі – гэта выхад да навукі і тэхнікі, для Германіі – ўмацаванне сваіх ваенных магчымасцей. Так, у Ліпецку была створана авіацыйная школа для нямецкіх лётчыкаў, у Казані – танкавая школа для немцаў, у Саратаве – школа для артылерыстаў, у Ленінградзе навучаліся будучыя канструктары падводных лодак. Немцы вучыліся ў Расіі, а расійскія вышэйшыя камандзіры – ў Германіі, а потым будуць за гэта ў 30-я гады растраляны.

Хроніка падзей у Еўропе

1935 г. Італія захопіць Эфіопію (хацелі аднавіць Рымскую імперыю).

1936 г. Італія знішчыць Іспанію. Германія і Японія ствараюць антыкамінтэрнаўскі пакт.

1937 г. да антыкамінтэрнаўскага пакту далучыцца Італія.

1938 г. мюнхенскі зговар аб падзеле Чэхаславакіі.

сакавік 1939 г. Гітлер захапіў усю Чэхаславікію.

20 жніўня 1939 г. Гітлер прыслаў прапанову Сталіну, каб заключыць дагавор аб ненападзе.

23 жніўня 1939 года падпісан дагавор Молатава-Рыбентропа.

Крыху падрабязней спынімся на гэтым факце. Гітлераўская Германія хутка набывала моц, стала ламаць Версальскую сістэму, стварыла свой агрэсіўны блок пад назвай "Антыкамінтэрнаўскі пакт" у складзе Германіі, Японіі і Італіі. Яна праглынула Аўстрыю, акупавала Чэхію. Нахабныя дзеянні фашысцскай Германіі вымусілі Францыю і Англію звярнуцца летам 1939 г. да СССР. У Маскве пачаліся перамовы аб сумесных дзеяннях трох краін супраць Германіі. Для СССР найбольш небяспечным праціўнікам была фашысцская Германія, тым больш што ў Манголіі на рацэ Халхінгол ішлі жорсткія баі з саюзнікамі Германіі. Таму прапановы Савецкага боку на перамовах былі больш канструктыўнымі, чым у Англіі і Францыі. Кіраўніцтва гэтых краін больш хацела папалохаць Гітлера. У гэты ж час 20 жніўня 1939 г. Гітлер прыслаў прапанову Сталіну, каб заключыць дагавор аб ненападзе. 23 жніўня 1939 года падпісан дагавор Молатава-Рыбентропа тэрмінам на 10 гадоў. Гэта быў нечаканы крок. Чаму?

1. Англія і Францыя страцілі магутную процівагу ў асобе СССР супраць Германіі. Ім не ўдалося сутыкнуць СССР і Германію, а потым аслабленую знішчыць. Усе намаганні дыпламатаў краін у міжваенны час былі падпарадкаваны стратэгічнай мэце: узгадаваць нямецкі мілітарызм і накіраваць яго на ненавісны СССР.

2. СССР пазбег верагоднасці змагацца з аб'яднанымі сіламі ўсіх краін свету, для кожнай з каторых ён быў небяспечны са сваёй ідэяй сусветнай рэвалюцыі і таталітарным рэжымам Сталіна.

3. Дагавор нанёс значныя страты міжнароднаму прэстыжу СССР, які ўспрымаўся пэўнай часткай сусветнага грамадства, як флагман нямецкага фашызма. Быў таксама дэзарыентаваны і савецкі народ, які прывык бачыць у фашызме лютага ворага. А тут ён у адзін момант без відавочных прычын зрабіўся лепшым сябрам?! У Брэсце падчас сустрэчы савецка-германскіх войск у верасні 1939 г. быў праведзены сумесны парад войск пад кіраўніцтвам генерала Гудэрыяна і Крывашэева.

4. Фашысцкая Германія гэтым дагаворам развязала сабе рукі для пачатку вайны з Англіяй і Францыяй. Гэта стварыла ўмовы Гітлеру пазбегнуць змагання на 2 франты.

Як стала пазней вядома, да заключанага дагавора прыкладаўся яшчэ сакрэтны пратакол, існаванне якога больш 50 гадоў Савецкай улады адмаўлялі – маўляў, гэта фальсіфікацыя. У гэтым пратаколе СССР і Германія, як 2 імперыялістычных драпежніка, падзялілі сферы свайго ўплыву на суседнія народы. Да СССР адыходзілі зах. Беларусь, зах. Украіна, Бесарабія, Латвія, Эстонія, Літва – да Прусіі, а з канца верасня 1939 г. Літва адыдзе да СССР. Сталін пагадзіўся з далучэннем да Германіі Польшчы і Чэхаславакіі.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2021-12-07; просмотров: 218; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.119.248.48 (0.007 с.)