Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Утварэнне і развіцце БССР – дзяржавы з абмежаваным суверэнітэтам.

Поиск

Адразу пасля вызвалення ад немцаў бальшавікі на тэрыторыі Беларусі пачалі падрыхтоўку да стварэння БССР. 30 снежня 1918 года ў Смаленску адбылася Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя партыі бальшавікоў. На ёй былі прадстаўлены ўсе камуністычныя арганізацыі Беларусі, і яна аб'явіла сябе І з'ездам кампартыі бальшавікоў Беларусі (КП(б)Б).

1 студзеня 1919 года быў абнародаваны маніфест аб утварэнні БССР. Гэта было першае абвяшчэнне БССР. Сфарміраваны ўрад на чале з Цішкам Гартным (Зміцер Жылуновічам). У яго склад увайшло 17 чалавек, з якіх толькі 2 беларусы, у тым ліку і праціўнікі незалежнай Беларусі (Ландар, Берсан).

7 студзеня 1919 г. урад пераехаў са Смаленска ў Мінск, які быў абвешчаны сталіцай. Трэба было аднаўляць Беларусь пасля вайны. У гэты час Польшча інтэнсіўна рыхтавалася да вайны, каб аднавіць РП у межах 1772 года.

16 студзеня 1919 г. Чырвоная Армія распачала вайну з Польшчай (1,5 гады). 2-3 лютага 1919 года на І Усебеларускім з'ездзе Саветаў у Мінску была прынята І канстытуцыя. Мэта – вярнуць Польшчу да бальшавікоў. Расія прымае рашэнне далучыць да сябе усх. Беларусь (Віц., Магіл., Смаленск губерніі), а Мінскую, Віленскую і Гродзенскую – аб'яднаць з Літоўскай СССР. Стварыць ЛітБел.

27 лютага 1919 г. Савецкі ўрад у Маскве вырашыў стварыць буфернае дзяржаўнае ўтварэнне, ім стала ЛітБел (Беларуска-Літоўская дзяржава) са сталіцай у Вільні – штучнае ўтварэнне для прадухілення прамой вайны Расіі з Польшчай. Урад гэтай дзяржавы ўзначаліў літоўскі бальшавік Міцкявічус-Капсукас. Такім чынам, БССР існавала ўсяго 58 дзён. Са жніўня 1919 г. сітуацыя змянілася – Польшча пачала наступленне. Хутка тэрыторыю Беларусі занялі польскія войскі і ЛітБел перастаў існаваць. Беларусы зноў аказаліся без дзяржавы. У час вайны на Беларусі ніякай улады не было.

Другое абвяшчэнне як бы незалежнай Беларусі адбылося пасля вызвалення ад польскіх войск тэрыторыі праз 1,5 гады. 31 ліпеня 1920 года быў створаны беларускі ўрад – Савет народных камісараў (СНК) на чале з Чарвяковым. Дэкларацыя аб незалежнасці гласіла: "Расійскае камандаванне бярэ ўладу ў свае рукі". Але скора Расія прайграла вайну. Зноў утвораная БССР мела вельмі маленькую тэрыторыю (складала прыкладна 16 % тэрыторыі Беларусі (52,3 тыс. кв. км)) з насельніцтвам 1,5 млн. Я.Купала з іроніяй адзначаў: "Далі 6 паветаў, ну дзякуй і за гэта". Гэта адбылося такім чынам: РСФСР не вярнула Беларусі наступныя тэрыторыі: Смаленшчыну, Віцебшчыну, Магілёўшчыну, Пскоўшчыну, а па рыжскай дамове (сакавік 1921 г.) ½ этнічнай тэрыторыі Беларусі (106 тыс. кв. км. з насельніцтвам 4,6 млн. чалавек), уся зах. яе частка перайшла да Польшчы. Мяжа праходзіла па лініі Мінск-Дзяржынск. Прычым на падзел тэрыторыі Беларусі беларускія прадстаўнікі не былі запрошаны, бо дзялілі Масква і Варшава. Гэтыя землі сталі называцца Крэсы Усходнія (усходняя акраіна).

Дзякуючы настойлівым патрабаванням урада БССР і беларускай грамадскасці, а таксама смешны памер суб'екта федэрацыі СССР, вымусілі Маскву пайсці на частковае ўзбуйненне рэспублікі, вярнуць частку беларускай тэрыторыі з РСФС Р. Было праведзена ў 2 этапа:

І этап. Сакавік 1924 года – вернуты 15 паветаў з насельніцтвам 4,2 млн чалавек з 110,6 тыс. кв. км. Трэба адзначыць, што партыйныя і савецкія кіраўнікі некаторых раёнаў (Полацкі, Віцебскі) не хацелі выходзіць з РСФСР.

ІІ этап. Снежань 1926 года – далучаны Гомельскі і Рэчыцкі паветы (126,3 тыс. кв. км з насельніцтвам 5 млн. чалавек).

У той жа час значная частка тэрыторыі з беларускім насельніцтвам засталася ў складзе Расіі. Згодна перапісу нац. складу насельніцтва ў Расійскай імперыі ў 1859 годзе, у Смаленскай губерніі было 12 паветаў і толькі ў пяці ўсходніх жыло рускае насельніцтва, а ў 7 зах. беларусы складалі:

1. Смаленск – 91 %

2. Рослаўскі павет – 95%

3. Красненскі – 95%

4. Парэчскі – 83 %

5. Ельніцкі – 85 %

6. Духаўчынскі – 79%

7. Дарагабужскі – 81%.

Прыкладна такія ж суадносіны беларускага і рускага насельніцтва ёсць і ў іншых паветах, якія засталіся ў складзе паветаў з гэтага часу (Дзвінскі, Себежскі, Вележскі паветы Пскоўскай вобласці). Большасць бел. насельніцтва жыло ў Чарнігаўскай вобласці гараднянскім уездзе, Бранскай вобласці (Старадублскі, Суражскі паветы). Такім чынам, гэтыя часткі не з'яўляліся іскона рускімі. У выніку тэрыторыя павялічылася ў 2 разы – 337 тыс. кв. км. Не вярнулі частку Браншчыны, Чарнігаўшчыны, Смаленшчыны, дзе 7 з 12 паветаў – этнічныя беларусы. Вільню аддалі Літве пры Сталіне.

Створанае савецкай уладай БССР фармальна лічылася суверэннай дзяржавай, якая добраахвотна разам з іншымі рэспублікамі аб'ядналася ў федэрацыю – СССР. Яны стварылі агульны ўрад, рэзідэнцыя якога знаходзілася ў Маскве. Як і іншыя рэспублікі, БССР юрыдычна мела права на самастойную ўнутраную палітыку, нават на выхад з СССР. На самой жа справе для магчымай рэалізацыі гэтай самастойнасці не былі створаны адпаведныя механізмы.

Агульнымі былі:

· знешняя палітыка

· абарона

· частка транспарта

· цяжкая прамысловасць.

· Такім чынам, суверэнітэт БССР быў абмежаваны. Доказы:

· БССР не мела сваіх грошай (спачатку расійскія, пасля - саюзныя)

· не было свайго войска

· з 1920 года не мела дзяржаўных сімвалаў

· у 1923 г – ліквідаваны рэспубліканскі наркамат

· у 1922 створаны СССР (Рас., Бел., Укр.і 3 закаўказскія рэспублікі)

· уся ўлада рэгламентавалася Масквой.

Па меры ўзамацнення ўлады Сталіна ваяўнічы цэнтралізм з Масквы ўзмацняўся, і дзяржава беларусаў стала насіць яшчэ больш фармальны характар. Без дазволу з Масквы ў БССР нельга было нічога зрабіць ні ў палітыцы, ні ў эканоміцы. Калі ў СССР пачаўся масавы тэрор, на Беларусі стала фізічна знішчацца лепшая частка сялянства і інтэлігенцыі.

41. Новая эканамічная палітыка і яе асаблівасці ў Беларусі.

Эканамічнае развіццё Беларусі ў міжваенны перыяд (1921 – 1940 гг.) было вельмі складаным. У мірную паласу Беларусь уступіла пасля 6 гадоў разбуральных баявых дзеянняў (ням.-руск; польска-сав.; грамадзянскай вайны). У гэты час на тэрыторыі сав. Расіі рэалізавалася палітыка "ваеннага камунізму", згодна з якой спец. атрады на чале з чэкістамі прымусова забіралі ў сялян прадукты с/г. Гэта называлася продразвёрсткай. Яна вызначалася так: пайка, выдзяляемага галадаючым Масквы і Петраграда. Яе пакідалі сялянам на пракорм сям'і, а ўсё што заставалася зверх, лічылася лішкам і канфіскавалася. Адмяняліся і забараняліся рынкавыя адносіны, нельга было гандляваць, арэндаваць зямлю, займацца прадпрымальніцтвам. Такая палітыка прывяла эканоміку да краху, аб чым сведчыць глабальная эканамічная разруха, масавыя паўстанні сялян супраць улады бальшавікоў.

У 1921 г. Х з'езд ЦК КПБ(б) па ініцыятыве Леніна ўзяў курс на НЭП.

Прадугледжвалася:

1. замена харчраскладкі харчпадаткам

(Яго аб'ём вызначаўся селяніну яшчэ да сяўбы, што давала магчымасць планаваць сваю вытворчасць так, каб прадукты заставаліся і для гандлю)

2. абвяшчэнне свабоднага землекарыстання

(Дазвол здачы зямлі ў арэнду і найм працоўнай сілы)

3. развіццё таварна-грашовых адносін

(Адмянялася карткавая сістэма – безграшовыя адносіны)

4. дазвол прыватнага гандлю і дробнай прыватнай вытворчасці

(Кааперацыя сялян)

5. ажыўленне дробнага прадпрымальніцтва

(Крупныя заводы знаходзіліся ў руках дзяржавы)

6. у аплаце працы рабочых ліквідавалася ўраўнілаўка

7. у 1924 годзе праведзена грашовая рэформа

(Выпушчаны чырвонец (10 рубллёў), які быў самы дарагі)

8. аднаўленне работы дзяржбанка і акцыянерных камерцыйных банкаў

9. дапушчэнне замежнага капіталу

Гэтыя, па сутнасці, капіталістычныя меры, згодна слоў Леніна, уводзіліся "всерьёз и надолго", а ў сталінскі час і пазней лічыліся часовым адступленнем Савецкай улады ад генеральнага курса пабудовы сацыялізма.

НЭП спрыяла ажыўленню эканомікі, але супярэчыла ідэалагічнай праграме бальшавікоў. Таму калі эканамічная і палітычная сітуацыя ў СССР адносна стабілізавалася, партыя пачала будаваць камандную эканоміку.

Асаблівасцю Беларусі ў гады НЭПа сталі ніжэйшыя ў параўнанні з іншымі рэспублікамі тэмпы аднаўлення эканамічнага жыцця. Гэта было звязана з перанаселенасцю. У 1927 г. лішак працоўнай сілы ў сельскай гаспадарцы Беларусі складаў больш за 30%, у прамысловасці – каля 25% ад усіх рабочых. Забяспечанасць зямлёй у Беларусі была на 41% меншая, чым ў сярэднім па СССР. Па афіцыйных звестках наркамата земляробства, каля 96% сялянскіх гаспадарак жылі ва ўмовах натуральнай гаспадаркі, г. зн. не былі ў стане нічога прадаваць і нічога купляць. Па прыкладу Сталыпіна, бальшавікі з 1926 года заахвочвалі перасяленне беларускіх сялян на Далёкі Усход і Сібір, садзейнічалі аб'яднанню цераспалосных сялянскіх надзелаў у асобнае паселішча – хутар. У выніку да 40% сялянскіх гаспадарак БССР сталі хутарскімі, але ўжо з пачатку калектывізацыі ў 1929 годзе хутарская форма землекарыстання была забаронена, бо яна ўскладняла згон сялянаў у калгасы.

НЭП хутка даў багаты плён. Ужо ў 1925 годзе краіна не галадала. У 1926 годзе валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі перавісіла ўзровень 1913 года, але Беларусь, як і Расія заставалася сялянскай краінай, у якой 87% вытворчасці былі ў сельскай гаспадаркі і 13% – прамысловасці. Гэта не падабалася Сталіну, які хацеў за 10 гадоў зрабіць СССР індустрыяльнай краінай. З такой мэтай быў узяты курс на індустрыялізацыю. З канца 20-пачатку 30-х гадоў скончыўся НЭП, таму што ён не адпавядаў сацыялістычнай ідэалогіі бальшавікоў, ідэалогіі марксізму.

У галіне эканомікі былі выціснуты ўсе рынкавыя элементы. Дзяржава стала манапольным працадаўцам і ўласнікам сродкаў вытворчасці, што забяспечвала ёй поўны (татальны) кантроль над кожным з сваіх грамадзянаў. Рынкавая ініцыятыва была заменена сістэмай прадпісанняў і каманд.

42. Індустрыялізацыя і калектывізацыя ў Беларусі ў 20-30 гады ХХ ст.

Індустрыялізацыя прымянялася з 1925 года, у мэтанакіраваную палітыку бальшавікоў ператварылася з 1929 года. Згодна са спецыяльнымі пяцігадовымі планамі развіцця эканомікі, у гэты час масава ўзводзяцца прадпрыемствы: станкабудаўнічы завод імя Кірава ў Мінску, Мінскі радыёзавод, Гомсельмаш, швейная фабрыка ў Віцебску, Аршанскі ільнокамбінат, першыя ў Беларусі ГРЭС. Разам з рэканструяванымі з 1925 па 1940 гг. узніклі 1863 прадпрыемства, якія выраблялі 80% прамысловай прадукцыі Беларусі.

Для падтрымання высокіх тэмпаў індустрыялізацыі бальшавікі эканомілі сродкі на выраб спажывецкіх тавараў, замарожвалі заработную плату ва ўмовах інфляцыі, прапагандавалі стаханаўскія ідэалы (калі за 1 зарплату выконвалася 5,10 і больш працоўных нормаў). З 1927 года пачала праводзіцца штогадовая падпіска насельніцтва на ўнутраныя займы індустрыялізацыі – спачатку добраахватна, а потым – прымусова. Шляхам "займаў" з 1927 па 1932 гг. у фонд індустрыялізацыі ў прарцоўных было забрана тры чвэрці ўсіх сродкаў, атрыманых ад дзяржаўнай прамысловасці. У 30-я гады на сталінскіх будоўлях актыўна выкарыстоўвалася дармовая праца "вязняў" з дзесяткамі мільёнамі зняволеных.

Каб набыць за мяжой сучаснае абсталяванне для заводаў, бальшавікам патрэбна была валюта. Яе атрымлівалі праз продаж у заходнія краіны твораў мастацтва. Напрыклад, у 1931 г. з дзяржаўных музеяў БССР з мэтай продажу былі адпраўлены ў ленінградскую экспертную кантору "Антыкварыят" усе творы заходнееўрапейскіх майстроў і ўсе самыя каштоўныя культавыя прадметы іўдаізма.

Цалкам такія захады не выратоўвалі. Задаволіць патрэбу прамысловасці ў валютных паступленнях мог толькі хлеб – галоўны на той час экспартны тавар у СССР. Сродкам бясплатнага атрымання хлеба ў сялян сталі калгасы. З 1929 па 1934 года туды загналі 73% сялян, да 1941 года – 93%. Кошты, за якія ў калгасаў дзяржава купляла збожжа, былі ў 10-12 разоў ніжэйшыя за рыначныя. У калгаснікаў такім чынам хлеб фактычна забіраўся. Сяляне працавалі за "працадні" (палкі ў сшытку брыгадзіра). Калі Сталін стаў паўнапраўным дыктатарам у 1929 годзе, ён распачаў калектывізацыю сельскай гаспадаркі. Стварэнне калгасаў давала магчымасць дзяржаве браць хлеб столькі, колькі там было. Супраць ніхто нічога не мог сказаць. Найбольш гаспадарлівыя сяляне аказвалі ўпартае нежаданне раставацца з нажытым дабром, дзяліцца ім з гультаямі і абібокамі, п'яніцамі, якіх пасля 8-гадовай вайны развялося многа ў краіне і якія былі за калгас.

Калектывізацыя суправаджалася т.зв. "раскулачваннем". Заможныя сяляне перад калектывізацыя складалі 1,5 %. Пры правядзенні калектывізацыі з 800 тысяч сялянскіх гаспадарак Беларусі была раскулачана 95,5 тысяч.

Прымусовая калектывізацыя закончылася ў 1931 годзе, яна ператварылася ў сельскагаспадарчы крызіс. У 1932 годзе вытворчасць прадукцыі ў параўнанні з 1926 годам скарацілася больш як на чвэрць. Дзяржава стала забіраць у калгасаў усё зерне для правядзення індустрыялізацыі. Зімой 1932-1933 гг. узнік страшэнны голад на поўдні Расіі, Украіны, Беларусі. З-за таго, што збожжа ў ранейшых памерах вывозілася на экспарт, у 1932 годзе на поўдні Беларусі пачаўся жудасны голад. З Тураўскага раёна пісалі: "Калі не дапаможаце, вымушаны паядаць сваіх дзяцей". Толькі на Украіне памерла прыкладна 6 млн чалавек. Адзначаліся факты людаедства, але ўсё гэта было засакрэчана. Прапагада гаварыла, што голаду няма, і гэта выдумкі. Тады, у жніўні 1932 годзе, быў прыняты сумна вядомы закон аб пяці каласках, які дазваляў растрэльваць ці кідаць галодных сялян у турму на 10 год, калі яны падбіралі нават тое, што засталося на калгасным полі пасля ўборкі. Тэкст закона напісаў Сталін. На Беларусі толькі ў 1933-1934 гг. было асуджана 10 тысяч чалавек. За спазненне на працу на 20 хвілін прадугледжвалася 10 гадоў турмы (1939 г.).

43. Фарміраванне сталінскага таталітарнага рэжыму ў 20-30 гады ХХ ст.

Асноўным метадам будаўніцтва сацыялізму стала рэпрэсіўная палітыка, якая стала праводзіцца ў краіне. Для гэтага органам унутраных спраў і бяспекі НКВД былі дадзены практычна неабмежаваныя правы: яны былі падпарадкаваны асабіста Сталіну і пастаўлены вышэй закона.

   У пачатку 30-х гадоў сфарміравалася камандна-адміністратыўная сістэма. Перавага аддавалася колькаснаму, а не якаснаму паказчыку вытворчасці, бо бюракратыі лягчэй было рабіць справаздачу па колькасці. Прычыны, якія абумовілі стварэнне камандна-адміністратыўнай сістэмы:

1. ідэя марксізма аб дыктатуры пралетарыята як сродка і інструмента пабудовы сацыялізму. На практыцы ў адсталай сялянскай краіне гэта дало магутны бюракратычны апарат, які сканцатраваў усю ўладу.

2. адсталасць і патрыярхальнасць асноўнай масы насельніцтва СССР, якое не мела вопыту дэмакратыі.

3. нізкі ўзровень адукаванасці кіруючых колаў СССР.

4. адукацыйны ўзровень партработнікаў: у 1937 годзе вышэйшую і сярэднюю адукацыю мелі 13%, а пачатковую або зусім не мелі - 87%.

Выкарыстанне працы мільёнаў асуджаных у ГУЛАГу, штучна зроблены энтузіазм савецкіх людзей за тры гады былі выкананы нормы пяцігодкі (11929-1932 гг.; 1933-1937 гг.; 1938-1941 гг.) і пабудавана гіганцкая прамысловасць. Гэта дало магчымасць у гады ВАВ забяспечыць Чырвоную армію перадавой ваеннай тэхнікай і ўзбраеннем.

У палітычным жыцці стварыўся таталітарны рэжым улады – рэпрэсіўны метад кіравання грамадствам. Цікава, што Канстытуцыя СССР 1936 г. і яе копія Канстытуцыя 1937 г. па сваім змесце былі дэмакратычнымі. У іх абвяшчаліся свабоды слова, друку, сходаў, мітынгаў. Такім чынам на паперы былі прапісаны ўсе дэмакратычныя атрыбуты ўлады.

А на практыцы:

· Органы НКУС- Народны камісарыят унутраных спраў (пазней КДБ) па прыгавору троек на аснове нечалавечых каштоўнасцей прыгаварвалі людзей да высшай меры пакарання.

· Ідэалогія, заснаваная на тэорыі аб абвастрэнні класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму.

· Культ асобы Сталіна (узвелічэнне ролі правадыра).

· "Дзяржаўны сацыялізм".

· Безальтэрнатыўны парадак выбараў

· Дыктатура пралетарыята(поўны кантроль дзяржавы над усімі сферамі жыцця).

· Былыя інтэлігенты страчвалі правы.

· Правядзенне чыстак у ВНУ ад дзяцей арыстакратыі

· Манаполія адной партыі

· З канца 20-х пачаліся рэпрэсіі, свайго піку дасягнулі ў 1937 годзе

· Класавая і нацыянальная нецярпімасць

· Пачалося перапісванне гісторыі Беларусі

· У 1939 г. забаронены перапіс насельніцтва, бо шмат каго не далічыліся

· Замест беларусаў на пасадах – з іншых краін. 75% улады на Беларусі мелькі толькі пачатковую адукацыю.

· Існаванне аднапартыйнай сістэмы.

44. Асаблівасці культурнага развіцця беларускага народа ў паслякастрычнінскі перыяд і перабудова адукацыі.

Перыяд першай сусветнай вайны вельмі адмоўна адбіўся на развіцці Беларусі. Значныя страты панесла насельніцтва, былі зруйнаваны гарады і вёскі, знішчаны шматлікія культурныя каштоўнасці. Многа таленавітых людзей з'ехала з родных мясцін. Але і ў гэтыя гады беларускія палітычныя і культурныя дзеячы клапаціліся аб развіцці культуры, захаванні яе спадчыны. Намаганнямі А. Луцкевіча, А. Смоліча, Б. Пачобкі, Б. Тарашкевіча і іншых ішоў працэс упарадкавання беларускай мовы, стварэння беларускамоўных школ, пошук і захаванне культурных каштоўнасцей, друкаваліся новыя літаратурныя творы.

Нацыянальна-культурнае будаўніцтва ў паслярэвалюцыйныя 20-я – 30-я гады праходзіла ў вострай барацьбе розных сіл: нацыянальна-патрыятычных, што выступалі за развіццё беларускай нацыянальнай культуры і сіл, якія прапагандавалі ідэі сацыялізма, інтэрнацыяналізма. Сказваўся таксама і нізкі культурны ўзровень насельніцтва, рэвалюцыйны патрыятызм. Таму культурнае будаўніцтва ў гэты перыяд ажыццяўлялася пад назвай «культурная рэвалюцыя». Яе галоўнымі мэтамі былі: стварэнне новай, сацыялістычнай па зместу, культуры; ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці; стварэнне ўмоў для далучэння народных мас да культуры праз развіццё сеткі хат-чытальняў, бібліятэк, клубаў, музеяў; стварэнне новай савецкай інтэлігенцыі; барацьба супраць рэлігійных, буржуазных поглядаў і г. д. На культуру першых паслярэвалюцыйных гадоў значны ўплыў меў Пралеткульт, які дзейнічаў з 1917 па 1920 гг. Ён адмаўляў былую культуру, выступаў за наватарства ў мастацтве і стварэнне новай пралетарскай.

Пасля 1917 г. пачынаецца рэвалюцыйная ломка ўсяго старога, і найперш праводзіцца перабудова адукацыі. Адукацыя пачынае ажыццяўляцца на новых прынцыпах: сувязі яе з сацыяльна-эканамічнымі і палітычнымі пераўтварэннямі; праве ўсіх народаў на адукацыю на роднай мове; прынцыпе пераемнасці ўсіх звенняў сістэмы адукацыі; ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці; бясплатнасці адукацыі.

Адразу былі ліквідаваны саслоўныя, рэлігійныя і нацыянальныя прывілеі, а таксама дарэвалюцыйныя органы адукацыі. Забаранялася выкладанне рэлігіі і рэлігійных абрадаў. Стваралася новая сістэма адукацыі — працоўная школа двух ступеняў: першая — з 5-гадовым тэрмінам навучання (з 8 да 13 гадоў), і другая– з 4-гадовым тэрмінам для дзяцей 13–17 гадоў. Завяршалася навучанне 9-гадовай сярэдняй школай. Да 9-гадовай школы далучаўся дзіцячы садок для падлеткаў ад 6 да 8 гадоў. Але эканамічныя цяжкасці не дазволілі гэта выканаць. 3 1921 г. замест 9-гадовай, галоўным тыпам масавай школы уводзілася сямігадовая. Пасля сямігодкі навучанне працягвалася ў 3–4-гадовых тэхнікумах, а потым у трохгадовых ВНУ.

Больш бурнае развіццё сістэмы адукацыі пачалося пасля заканчэння ў 1920 г. ваенных дзеянняў і ў перыяд правядзення палітыкі беларусізацыі. Разам з развіццём сістэмы адукацыі ішоў працэс і ліквідацыі непісьменнасці. Да 1921 г. усяго 503 тыс.чалавек (39% ад агульнай колькасці насельніцтва таго часу) навучыліся грамаце. Для яе далейшай ліквідацыі ў 1924 г. быў прыняты 10-га-довы план. Адначасова з ліквідацыяй непісьменнасці ствараліся школы для малапісьменных.

Складвалася сістэма сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Спецыялістаў народнай гаспадаркі з 1919 г. пачаў рыхтаваць адноўлены Гары-Горацкі земляробчы інстытут, з 1921 г. — БДУ. У ім спачатку было два факультэты — грамадскіх навук і медыцынскі, а ў 1922 г. быў заснаваны педагагічны факультэт з чатырма аддзяленнямі — сацыяльна-гістарычным, літаратурна-лінгвістычным, фізіка-матэматычным і прыродазнаўчым. У першы год навучання ва універсітэце вучылася 1250 студэнтаў, заняткі вялі 14 прафесараў, 49 выкладчыкаў і асістэнтаў. На базе педагагічнага факультэта БДУ ў 1931 г. адчынены Вышэйшы педагагічны інстытут; медыцынскага — Мінскі медыцынскі інстытут.

Спалучэнне намаганняў сістэмы адукацыі і шматлікіх грамадскіх арганізацый тыпу «Далоў непісьменнасць» дазволіла да канца 30-х гадоў непісьменнасць у асноўным ліквідаваць. Колькасць пісьменных узрасла з 53,1% у 1927 г. — да 78,9% у 1939 годзе. Спрыяла гэтаму ўведзеная ў 1926 г. сістэма абавязковага пачатковага, а ў 1932 г. — сямігадовага навучання.

Сетка навучальных устаноў паступова пашыралася. Аднак у яе сістэме было шмат недахопаў. Была дрэннай матэрыяльная база, адсутнічала адзіная сістэма ацэнкі ведаў, у ВНУ і тэхнікумах шырока ўжываўся брыгадны метад падрыхтоўкі. У адпаведнасці з ім адмяняўся персанальны ўлік паспяховасці, дыпломныя работы студэнтаў. Ацэнку атрымлівала ўся група, брыгада. Не апраўдвалі сябе і датэрміновыя выпускі ўдарных груп, брыгад. Негатыўны ўплыў меў і г. зв. класавы прынцып набору студэнтаў, калі пры залічэнні на вучобу перавага аддавалася рабочым, сялянам і іх дзецям. У мэтах паляпшэння класавага складу студэнтаў прымаліся і надзвычайныя меры: перарэгістрацыі, праверкі залічаных, чысткі. Напрыклад, у час чысткі, якая праводзілася ў 1924 г. у БДУ, з 1949 студэнтаў універсітэта было выключана 790, у Віцебскім педінстытуце з 328 правераных — выключана 110, у Горацкім сельска-гаспадарчым інстытуце з 834 — адлічана 221. Студэнтаў выключалі за непралетарскае паходжанне, па палітычных матывах. Набіралі іх па асобных курыях, рэкамендацыях партыйных і савецкіх органаў, арганізоўваліся наборы членаў партыі, камсамола, рабочых ад станка. Для падрыхтоўкі рабочых, сялян і іх дзяцей да вучобы ў ВНУ ствараліся рабфакі, якіх у 1925 г. дзейнічала чатыры.

У 1934 г. у краіне праведзена ўніфікацыя сістэмы адукацыі. Стваралася пачатковая (І–ІV класы), няпоўная сярэдняя (І–VII класы) і сярэдняя (І–Х класы) школа. Уводзілася пяць ступеняў ацэнкі паспяховасці ў школах і ВНУ: 1– вельмі дрэнна, 2 — дрэнна, 3 — пасрэдна, 4 — добра, 5 — выдатна. Ствараліся адзіныя падручнікі па розных прадметах, уводзіліся пасады дырэктара школы, класнага кіраўніка, званні для настаўнікаў (настаўнік пачатковай, сярэдняй, заслужаны настаўнік школы). Для студэнтаў уводзіліся стыпендыі, для выкладчыкаў — стаўкі. Усё гэта спрыяла паляпшэнню сістэмы адукацы і яе далейшаму развіццю. Да І936 г. у Беларусі ўжо працавала 31 вышэйшая навучальная ўстанова, 104 сярэднія спецыяльныя, 7015 школ.

Разам з гэтым у дзейнасці школ існавала таксама шмат праблем. Многія школы мелі дрэнную паспяховасць, шмат вучняў заставаліся на другі год. Напрыклад, у 1935/36 навучальным годзе на другі год было пакінута 110 тыс. вучняў, што складала 12% ад іх агульнай колькасці.

На выніках навучання сказвалася дрэнная матэрыяльная база школ. Шмат з іх працавалі ў непрыстасаваных памяшканнях, у тры змены. Не хапала падручнікаў, сказвалася недастатковая падрыхтоўка настаўнікаў. Так, у 1939 г. з 39740 настаўнікаў усходніх абласцей незакончаную сярэднюю адукацыю мелі 11710; толькі 3900 настаўнікаў валодалі вышэйшай адукацыяй. Нават нарком асветы БССР Еўдакія Ўралава, якая ў ліпені 1938 г. была прызначана на гэтую пасаду, мела пачатковую адукацыю.

Высокаадукаваныя настаўнікі часта пазбаўляліся працы ў час рэгулярна праводзімых атэстацый. Напрыклад, у 1936 г. з 5896 атэставаных настаўнікаў 4512 былі не атэставаны і пазбаўлены працы.

Некалькі лепшай была сітуацыя ў вышэйшых навучальных установах.

У заключэнне першага пытання важна адзначыць, што з 1 верасня 1940 г. у VIII–Х класах сярэдняй школы, вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах была ўведзена плата за навучанне. 3 1 лістапада 1940 г. стыпендыя выдавалася толькі тым студэнтам, якія на экзаменах атрымалі 75% адзнак «выдатна» і астатнія — «добра». У выніку гэтага многія вучні, студэнты вымушаны былі пакінуць вучобу. Так, 80 студэнтаў першага курса Віцебскага педінстытута падалі заявы аб выключэнні. Усяго толькі ў педагагічных і настаўніцкіх інстытутах з 8414 студэнтаў з 1 верасня па 1 студзеня 1941 г. па аналагічнай прычыне пакінулі вучобу 2607 студэнтаў.

У верасні 1939 г. Заходняя Беларусь была далучана да БССР. Тут пача-лася праца па стварэнню савецкай сістэмы адукацыі. У снежні 1939 г. у за-ходніх абласцях працавала 5633 школы, у якіх вучыліся 746655 вучняў. Уся-го ў 1940/41 навучальным годзе ў аб´яднанай рэспубліцы працавала 13043 школы. У асноўным быў выкананы план пачатковага навучання і на 60% — сямігадовай адукацыі, падрыхтавана новая інтэлігенцыя. На 1 студзеня 1941 г. у рэспубліцы працавала 27,7 тыс. спецыялістаў з вышэйшай і каля 60 тыс. — з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Але гэтага было недастаткова. Амаль трэць пасад, патрабуючых спецыяльнай адукацыі, займалі людзі з поўнай і няпоўнай сярэдняй школай. Эфектыўнасць іх працы не магла быць высокай.

45. Беларусізацыя 20-30-х гг., яе сутнасць і змест. Моўная палітыка.

Асаблівасцю развіцця культуры ў 20–30-я гады была беларусізацыя. Беларусізацыя — гэта палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва на Беларусі ў 20-я – пачатку 30-х гадоў. Яна характарызавалася ростам нацыянальнай самасвядомасці народа, яго імкненнем да развіцця беларускай культуры, мовы. Падчас правядзення беларусізацыі на працягу больш дзесяці гадоў наш народ меў магчымасць адрадзіць нацыянальную культуру, родную мову, якія пад час паланізацыі, потым русіфікацыі амаль зніклі. У ліку ініцыятараў і аўтараў беларусізацыі былі знакамітыя дзеячы нацыянальна-вызваленчага руху.

Многія ідэі беларусізацыі пачалі ажыццяўляцца ўжо ў першыя паслярэвалюцыйныя гады. Гэта знайшло адлюстраванне ў наданні беларускай мове дзяржаўнага характару ўладамі Беларускай Народнай Рэспублікі, стварэнні нацыянальных школ, адкрыцці шэрагу курсаў беларусазнаўства.

У снежні 1920 года з′езд Саветаў Беларусі таксама абвясціў неабходнасць арганізацыі дзяржаўнага і грамадскага жыцця на беларускай мове. Для вывучэння гісторыі, культуры беларускага народа, распрацоўкі навуковай тэрміналогіі роднай мовы ў 1922 г. быў створаны Інстытут беларускай культуры, які потым ператвораны ў акадэмію навук БССР.

Цэласны, канцэптуальны комплексны характар беларусізацыя набыла пасля таго, як 15 ліпеня 1924 г. была прынята пастанова ЦВК БССР «Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі». Гэтай пастановай прадугледжвалася: 1) развіццё нацыянальнай культуры, перавод школ, ВНУ на беларускую мову, пашырэнне выдання на ёй кніг, на беларускай мове, развіццё беларускай літаратуры, вывучэнне гісторыі Беларусі і г. д.; 2) вылучэнне беларусаў на кіруючыя пасады; 3) перавод справаводства на працягу трох гадоў на беларускую мову. Пастановай зацвярджаўся дзяржаўны характар беларускай мовы, а ўсім іншым мовам народаў Беларусі надаваліся роўныя правы. Мовай міжнацыянальных зносін аб′яўлялася руская.

Выключная ўвага падчас беларусізацыі звярталася на навуковае даследванне праблем беларускай мовы, яе гісторыі, нарматыўнасці, распрацоўцы тэрміналогіі. Іменна ў гэтыя гады беларуская мова набыла ўсе галоўныя прыкметы, ўласцівыя ёй. Упарадкаванню беларускай мовы спрыялі граматыкі, выдадзеныя Б. Пачобкам, А. Смолічам, А. Луцкевічам, А. Станке-вічам, Я. Лёсікам. Найбольш дасканалая яе распрацоўка была зроблена Б. Тарашкевічам. У яго граматыцы распрацавана фанетыка, часціны мовы, правапіс, сінтаксіс, г. зн. увесь узровень напісання слоў.

Неабходнасць гэтага вызначалася значнай нераўнамернасцю напісання, адсутнасцю адзінага алфавіта. Напрыклад, кірыліца выкарыстоўвалася ў старажытнабеларускім пісьменстве ад XIV да XVIII стагоддзяў. У XVIII –пачатку ХХ стагоддзяў ужываўся лацінскі алфавіт. Лацініцай былі надрукаваны творы В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, зборнік Я. Купалы «Гусляр» і іншыя творы. З узнікненнем легальнай беларускай прэсы пачаў выкарыстоўвацца і шрыфт, які распрацаваў І. Капіевіч, г. зн. удасканаленая кірыліца. Нават і пасля 1917 г. беларускія падручнікі друкаваліся лацініцай і кірыліцай. Толькі ў лістападзе 1926 г. напісанне афіцыйна было пераведзена на кірыліцу.

З мэтай далейшага ўпарадкавання беларускага правапісу, графікі і граматычных рыс беларускай мовы ў 1926 г. у Мінску была складзена Канферэнцыя па яе ўдасканальванню, а ў 1933 годзе прынята Пастанова Урада БССР «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу». Выдадзеным у 1933 г. і ўдасканаленым у 1934 годзе, правапісам мы карыстаемся і зараз.

У ходзе беларусізацыі зыходным прынцыпам яе ажыццяўлення стаў перавод сістэмы навучання на беларускую мову. Здзяйсненне гэтага курсу прывяло да таго, што ўжо ў 1925/26 гг. з агульнай колькасці школ 76% былі беларускімі, з 4-х гадовых — 94%, а ў 1932 г. з агульнай колькасці школ — звыш 90% былі беларускамоўнымі. У гэтыя гады каля 60% сярэдніх спецыяльных і вышэйшых устаноў таксама перайшлі на беларускую мову.

Пры правядзенні палітыкі беларусізацыі ні ў якім разе не прыніжаліся правы і годнасць прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў. У 1924 г. у якасці дзяржаўных прызнаваліся беларуская, руская, яўрэйская, польская мовы.

Справаводства таксама пераводзілася на родную мову. Асноўныя ўнутрырэспубліканскія дакументы друкаваліся на чатырох мовах: агульнасаюзнага значэння — на беларускай і рускай, грамадска-палітычныя дакументы (пасведчанні і інш.) — на беларускай і адной з трох іншых раўнапраўных моў. Пры гэтым за кожным грамадзянінам захоўвалася права звяртацца ў любую ўстанову на роднай мове і на ёй атрымаць адказ.

Праводзілася беларусізацыя ў партыйных і камсамольскіх арганізацыях, у вайсковых злучэннях Чырвонай Арміі. Паколькі ўзровень ведання мовы быў нізкім, пры многіх адміністрацыйных і іншых органах ствараліся спецыяльныя курсы па яе вывучэнню. У выніку гэтай вялікай працы ўжо ў 1927 годзе каля 75% кіруючых работнікаў валодалі беларускай мовай.

Адначасова важным накірункам беларусізацыі стала вылучэнне і выхаванне кадраў з карэннага насельніцтва — служачых і рабочых. Так, паводле перапісу 1926 г. беларусы сярод сельскага насельніцтва складалі 89,1%, гарадскога — 40%, а сярод служачых — беларусаў было 58,9%, рускіх — 13,1%; яўрэяў — 19,1%; палякаў — 3,4%. Рабочыя беларусы складалі — 45,1%; яўрэі — 42,6%; рускія — 5,5%; палякі — 45% (гл. «Беларуская мова. Энцыклапедыя».– Мн., 1994.– С. 80).

Пашыралася выданне газет, часопісаў, літаратуры на беларускай мове, праца радыё, тэатраў.

Палітыка беларусізацыі аказвала выключны ўплыў на фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа, яго светапогляд. Вялікі ўплыў яна мела на насельніцтва Заходняй Беларусі, узмацняла іх імкненне да ўз’яднання ў адзіны народ. Уздзейнічала яна і на беларускую эміграцыю.

Аднак палітыка беларусізацыі сустракала і перашкоды. Да яе варожа адносілася значная частка кіраўнікоў рэспублікі, частка вучоных. Не падтрымлівалі яе і першыя сакратары ЦК КПБ В. Кнорын і К. Гай. У 30-я гады падчас барацьбы з так званымі нацдэмамі беларусізацыя была звернута. Разам з гэтым значэнне беларусізацыі вялікае. Яна спрыяла адраджэнню нацыянальнай культуры, гісторыі беларускага народа.

46. Развіцце архітэктуры, скульптуры і жывапісу на Беларусі ў 20-30-х гады ХХ ст.

Беларуская архітэктура ў савецкі час фарміравалася як неадрыўная састаўная частка савецкай архітэктуры. Ацэньваючы ў цэлым яе развіццё ў 20 –30-я гады, неабходна адзначыць, што яна стала часам пошукаў і набыцця вопыту для карэннай рэканструкцыі гарадоў і вёсак рэспублікі, арганізацыі масавага жыллёвага будаўніцтва. Пад кіраўніцтвам архітэктараў аднаўляліся вытворчыя памяшканні, рэканструяваліся старыя дамы і збудаванні. Праўда, у гэты ж час руйнуецца шмат царкоўных пабудоў, што адпавядала палітыцы ваяўнічага атэізму. Напрыклад, з дарэвалюцыйных 1445 праваслаўных цэркваў, 704 сінагог і 148 касцёлаў да канца 30-х гадоў у БССР былі зачынены адпаведна 1371, 633 і 95, астатнія перароблены ў клеці, гаспадарчыя пабудовы, ці зруйнаваны.

Праблема жылля вырашалася за кошт індывідуальнага будаўніцтва, а з 1924 г. — шляхам арганізацыі жыллёвых кааператываў. Побач з новамі заводамі і фабрыкамі пачалі ўзводзіцца рабочыя пасёлкі з 1–2-х павярховымі дамамі на 2–16 кватэр. Колькасць апошніх была невялікай, аднак на іх адпрацоўваліся асноўныя прынцыпы арганізацыі жылля працоўных. Іменна ў гэтыя гады ў якасці асноўнага тыпу зацвердзіўся жылы дом секцыйнай структуры. Адбывалася станаўленне новых і ўдасканальванне створаных у мінулым тыпаў грамадскіх будынкаў, выпрацоўваліся тыпалагічныя асновы розных збудаванняў, атрымала развіццё тыповае праектаванне.

Асабліва выразна пошукі новага стыля праявіліся пры будаўніцтве канторы

Дзяржбанка БССР, універсітэцкага гарадка, комплекса першай беларускай сельскагаспадарчай выстаўкі. Гэтыя пабудовы характарызаваліся рацыяналізмам, сухасцю і геаметрычнасцю форм, спрошчанасцю фасадаў.

У гэтым жа стылі — канструктывізма і функцыяналізма, былі пабудаваны па праекту І. Лангбарда ў 1930–1934 гг. Дом урада, у 1934–1935 гг. — Мінскі Дом афіцэраў, у 1935–1937 гг. — тэатр оперы і балета, Магілёўскі Дом саветаў, галоўны корпус АН БССР, па праекту Г. Лаўрова ў 1934/35 гг. — Дзяржаўная бібліятэка, па праекту А. Воінава і У. Вараксіна ў 1929–1932 гг. — будынак ЦК КПБ, А. Воінава — гасцініца «Беларусь» і іншыя. Разам з удалай функцыянальнай арганізацыяй гэтым будынкам уласцівы архітэктурна-мастацкія якасці. У цэлым у архітэктуры 20–30-х гадоў быў выкарыстаны першы вопыт у засваенні новых метадаў будаўніцтва ў рэспубліцы.

Беларуская савецкая скульптура ў першыя паслярэвалюцыйныя гады развівалася пад уздзеяннем ленінскага плана манументальнай прапаганды. Разлічаная на выкананне ідэалагічнай функцыі, скульптура выконвала ролю сімвала новага жыцця. Яна першапачаткова была мала звязана структурна з гарадскім асяроддзем, а манументальнасць дасягалася простым павелічэннем памераў. Напрыклад, у помніку К. Марксу (скульптар К. Елісееў), які быў пастаўлены ў 1920 годзе ў Мінску перад гарадскім тэатрам, пастамент быў павялічаны да такіх памераў, што бюст правадыра аказаўся на узроўні даху. Такімі ж былі і іншыя скульптуры. Для іх быў характэрны кубізм. Гэтым характарызавалася творчасць скульптараў Д. Якерсана, М. Цэханоўскага.

Першыя савецкія скульптуры выконваліся з недаўгавечных матэрыялаў, часцей з гіпсу, цэменту, фанеры і нават са шкла і алебастравых пліт. Так, скульптура чырванаармейца на плошчы Свабоды ў Мінску была выканана з дошчачак, а галава пакрыта шапкай з бляхі. Помнік «Перамога светлага і новага» у Віцебску ўяўляў сабой кампазіцыю з гіпсу і фанеры.

Адметнай рысай скульптуры 20-х гадоў з'явілася цікавасць да свайго гістарычнага мінулага. Гэтаму былі прысвечаны работы скульптараў А. Бразера (партрэты Ф. Скарыны, М. Галадзеда, І. Песталоцці, Я. Купалы) і А. Грубэ (бюсты К. Каліноўскага, М. Багдановіча) і іншыя.

Развіццю беларускай скульптуры спрыяла адкрыццё ў Віцебску скульптурнага аддзялення ў мастацкім тэхнікуме. Сярод выпускнікоў гэтага аддзялення былі Заір Азгур, Андрэй Бембель, Аляксей Глебаў, Аляксандр Арлоў, Абрам Жораў, Генадзь Ізмайлаў, першым творчым дасягненнем якіх стала скульптурнае афармленне Дома ўрада ў Мінску (барэльефы і помнік У. Леніну).

Адной з асноўных праблем, што вырашаліся скульптарамі ў 30-я гады, была праблема стварэння вобраза сучасніка. На змену вобразаў гераічных рэвалюцыйных гадоў, прыходзіць вобраз чалавека новай сацыялістычнай фармацыі. Гэта адпавядала метаду сацрэалізму. Над вобразамі сучасніка паспяхова працавалі А. Грубэ (скульптуры «Трактарыстка», «Беларус», помнікі Ф. Дзяржынскаму ў Дзяржынску, У. Леніну ў Барысаве), А. Арлоў (скульптура «Пагранічнік і калгасніца», барэльеф «Жыццё піянераў» у Палацы піянераў), А. Жораў, А. Глебаў.

У партрэтным жанры працавалі скульптары М. Керзін, А. Бразер, З. Азгур і іншыя. Імі створана цэлая галерэя вобразаў беларускай інтэлігенцыі — С. Міхоэлса, М. Голуба, М. Кульбокава, Г. Грыгоніса. З. Азгур выканаў шмат партр



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2021-12-07; просмотров: 88; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.12.153.240 (0.014 с.)