Славутасці Беларусі: сусветна вядомыя літаратары і філосафы беларускага паходжання. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Славутасці Беларусі: сусветна вядомыя літаратары і філосафы беларускага паходжання.



Эпоха Вялікага княства Літоўскага вылучыла з асяроддзя нашых прод-каў многа выдатных дзеячаў навукі і культуры. Зоркай першай велічыні быў ужо даволі вядомы Францыск Скарына (1490–1551 гг.). Мы ўжо абумовіліся, што ў даннай публікацыі будзем рабіць акцэнты толькі на менш вядомых вы-датных асобах даўнасці, але не менш заслужаных. Пагэтаму аб Ф. Скарыне скажам толькі, што 1990 год у гонар 500-годдзя яго нараджэння аб’яўлены ЮНЭСКА (арганізацыя ААН) годам Скарыны. Гэта знак сусветнага прыз-нання заслугі нашага продка перад усім чалавецтвам.

Прадаўжальнікам справы Ф. Скарыны былі Іван Фёдараў (Федаровіч) — (1510–1583 гг.) і яго паплечнік Пётр Мсціславец (даты яго жыцця невядо-мы). Абодва яны з ВКЛ. Іван Фёдараў з магнацкага роду Рагозаў, меў іх фамільны герб, а прозвішча Пятра азначала, што ён родам з Мсціслаўля. Іх заслугі перад усімі усходнімі славянамі вядомы: яны першадрукары. Ніколькі не прыніжаючы іх заслугі, адзначым, што яны сталі друкавць свае кнігі ў Ма-скве амаль на 50 гадоў пазней Ф. Скарыны.

Вялікая заслуга ў развіцці друкарскай справы, а таксама асветніцтва і філасофскай думкі належыць Сымону Буднаму (1530–1593 гг.) і Васілю Цяпінскаму (Амельяновічу) (1530–1600 гг.). У шэраг выдатных людзей варта паставіць Сімяона Полацкага (1629–1680 гг.), сапраўднае імя якога Самуiл Гаўрылавіч Пятроўскі-Сітніяновіч. Акрамя роднай старабеларускай, ён добра ведаў лацінскую, польскую і царкоўна-славянскую мовы, нават пісаў на гэ-тых мовах вершы і прамовы. У 1664 годзе ён вымушаны быў пераехаць у Маскву, дзе ў хуткім часе становіцца выхавацелем і настаўнікам царскіх на-шчадкаў, у тым ліку і Пятра Першага. Спецыяльна для апошняга падрыхта-ваў і выдаў «Буквар», які ўвогуле стаў першым падручнікам і на доўгі час для дзяцей Расіі. Паколькі ў той час самым надзейным сродкам заахвочвання дзяцей да навукі былі розгі, то Полацкі напісаў у гэтым падручніку як бы змякчаючы такую жорсткасць верш:

Плевела от пшеницы жезл тверд отбивает,

Розга буйство от сердец детских прогоняет.

Та орудия глупых исправляют,

Плоти целости ничтоже вреждают.

Целуйте розгу, бич и жезл лобзайте,

Та суть безвинна, тех не проклинайте.

Сімяон Полацкі задумаў стварыць у Маскве першую вышэйшую наву-чальную ўстанову накшталт Віленскага універсітэта і самому стаць рэктарам. Але здзейсніць не паспеў. Па яго ідэі і распрацоўках у 1686 годзе адкрылася славяна-грэка-лацінская акадэмія, у якой пазней вучыўся М.В. Лама-носаў. С. Полацкі стаў першым прафесіянальным рускім пісьменнікам-паэтам, пер-шым рускім інтэлігентам, для якога тады яшчэ не склалася належнае ася-роддзе. У гэтым сэнсе ён на цэлае стагоддзе абагнаў расійскую рэчаіснасць. А па яго завяшчанню пасля смерці набытую працай значную маёмасць пера-далі дзевяці беларускім манастырам, у тым ліку Полацкаму, Менскаму, Віленскаму, Міёрскаму і іншым. Гэта была яго апошняя даніна радзіме, і пасільная дапамога аднадумцам.

Многія напэўна памятаюць, што Міхайла Ламаносаў, калі вучыўся ў Славяна-грэка-лацінскай акадэміі, пасцігаў навуковыя прамудрасці з вельмі папулярных у той час падручнікаў: «Арыфметыкі» Магніцкага і «Граматыкі» Сматрыцкага, называючы іх «вратамі маёй вучонасці». Аўтар «Граматыкі» Мяленцій Сматрыцкі (свецкае імя Максім Герасімовіч) (1575–1633 гг.) — царкоўны дзеяч на тэрыторыі Беларусі, мысліцель, доктар медыцыны, пісь-меннік. Сваю працу «Граматыкі славенскія...» ён выдаў у Іўі ў 1619 годзе, як абагульненне сваёй багатай навуковай і педагагічнай практыкі. Аб высокім узроўні гэтага падручніка сведчыць тое, што ім карысталіся амаль 150 гадоў. Нават больш пазнейшыя граматыкі з’яўляліся ў той ці іншай меры перапра-цоўкамі гэтага твора М. Сматрыцкага.

Доўгі час не было вядома нам, што сённяшні шрыфт стварыў не Пётр Першы, а аўтарам яго быў наш суайчыннік з Мсціслаўля Ілля Капіевіч (Капіеўскі) (1651–1714 гг.). У 1697 годзе, калі Пётр Першы быў у Галандыі, да яго перакладчыкам быў пастаўлены Капіевіч, які ведаў шмат моў і служыў тады ў Амстэрдамскім саборы. Рускаму цару спадабаўся перакладчык, і ён быў запрошаны ў Расію, дзе зрабіў новы шрыфт. У 1703 годзе на яго аснове Пётр І правёў рэформу расійскай азбукі. Новымі літарамі Капіевіча, або «бе-ларускай азбукай» (капіеўкай) і сёння карыстаюцца рускія, украінцы, сербы, балгары, македонцы і інш. Капіевіч стварыў першы рускі народны каляндар і інш.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2021-12-07; просмотров: 131; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.16.15.149 (0.007 с.)