Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Сучасная культура Беларусі. Пашырэнне “масавай культуры”. Праблемы захавання беларускай мовы і нацыянальнай культуры.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Адыход ад жорсткай ідэалагічнай абмежаванасці звязаны перш за ўсё з ходам «перабудовы» у СССР, калі пачаўся працэс паступовага адказу ад найбольш дыскрэдытаваўшых сябе палітычных і эканамічных метадаў гаспадарання. Гэты працэс суправаджаўся расшырэннем дэмакратыі, вядучую ролю ў якой іграла «галоснасць» ў сродках масавай інфармацыі. Кіруючыя колы БССР не толькі пляліся ў хвасце перабудоўчых працэсаў, а нават стараліся іх затармазіць. Напрыклад, тагачасны першы сакратар ЦК КПБ Я. Сакалоў безпадстаўна заяўляў, што быццам бы ў рэспубліцы створаны ўсе магчымасці для развіцця беларускай мовы і беларускай нацыянальнай культуры. А таму, «хто памыляецца ў гэтых пытаннях», — са змрочным намёкам гаварыў ён, — «трэба дапамагчы разабрацца». А між тым, у выніку інтэнсіўнай русіфікацыі беларускай культуры, як і ўсяго жыцця за апошнія дзесяцігоддзі існавання БССР, вырасла не адно пакаленне людзей, цалкам ці ў значнай ступені адарваных ад нацыянальна-культурнай глебы. Практычна амаль усё насельніцтва гарадоў Беларусі жыло як рускамоўны народ, выхоўваючыся ў асяроддзі рускай культуры. Адсюль абыякавасць да свайго нацыянальнага, адсутнасць гістарычнай памяці, пагарда да нацыянальных каштоўнасцей. Нацыянальны нігілізм ахапіў практычна ўсе пласты беларускага грамадства, а нават сціплыя спробы захаваць ці абараніць нацыянальнае — расцэньваліся, як нацыяналізм. На паўсядзённым, бытавым узроўні мянушка «нацыяналіст» гучала як абраза або пракляцце. У склаўшыхся ўмовах, калі ва ўсіх рэспубліках СССР сталі ўзнікаць розныя партыі, арганізацыі і грамадскія рухі, шэраг актыўных, патрыятычна накіраваных літаратараў, артыстаў і прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі Беларусі стварылі ў чэрвені 1989 года (г. Вільнюс) Беларускі народны фронт (БНФ) «Адраджэнне». Гэты грамадскі рух ставіў перад сабою мэту — адраджэнне і далейшае развіццё беларускай нацыянальнай культуры і прыняцце закона аб дзяржаўнасці беларускай мовы. Папярэднічала гэтаму руху дзейнасць маладзёжных аматарскіх аб’яднанняў «Талака» у Мінску, «Паходня» у Гродне і інш. Актыўная грамадская пазіцыя гэтых суполак спалучалася з дзейсным удзелам у рэстаўрацыйных работах у Мінску, Гродне, Лідзе, Оршы і інш. У 1989 годзе распачало сваю дзейнасць Таварыства беларускай мовы (ТБМ) імя Ф. Скарыны, на чале якога стаў выдатны паэт Ніл Гілевіч. Пад уплывам гэтых рухаў у студзені 1990 года, Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб дзяржаўнасці беларускай мовы і аб свабодным карыстанні рускай мовай, як мовай міжнародных і міжнацыянальных зносін. Гэтае палажэнне аб мовах было зацверджана і ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятай 15 сакавіка 1994 года. Кардынальна змяніліся ўмовы для развіцця нацыянальнай культуры пасля абвяшчэння ў жніўні 1991 г. незалежнасці і суверэнітэта Беларусі і стварэння ў снежні гэтага ж года Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Цяпер ужо адсутнічаў «цэнтр», ад якога ўсё залежала і амаль усё яму падпарадкавалася. Лёс беларусаў цяпер стаў залежыць ад саміх беларусаў. У далёкай старажытнасці рымляне сцвярджалі: «Рым будзе жыць, нават калі будуць дрэнныя шаўцы, але калі будзе дрэнная школа — Рым загіне». Гэтая ісціна гаворыць, што ад стану адукацыі ў першую чаргу залежыць поспех нацыянальна-культурнага адраджэння. У рэспубліцы была распрацавана і пачала ажыццяўляцца праграма дашкольнага і школьнага навучання і выхавання. Ужо ў 1993/94 навучальным годзе 80% першакласнікаў у Беларусі вучыліся на роднай мове. Сталі стварацца прынцыпова новыя навучальныя ўстановы: гімназіі, ліцэі і каледжы. На пачатак 1992 года працавала 33 гімназіі, 12 ліцэяў і 2 каледжы. З’явіліся прыватныя гімназіі. Узніклі і пашырылі сваю дзейнасць недзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы. У звычайных школах ішло вызваленне праграм ад празмернай заідэалагізаванасці, здзяйснялася вывучэнне нефальсіфікаванай гісторыі Беларусі. У беларускіх ВНУ былі ўведзены навучальныя курсы «Беларусазнаўства», «Паліталогія», «Гісторыя культуры» і «Культуралогія». Нягледзячы на эканамічна-фінансавыя цяжкасці, беларуская дзяржава на 10% павялічыла нават заробак для заахвочвання тых выкладчыкаў і настаўнікаў, якія выкладалі прадметы на беларускай мове (у 1996 годзе гэтая надбаўка была адменена прэзідэнтам). Ва ўсіх вышэйшых навучальных установах уведзены ўступны экзамен па беларускай мове, а ў педагагічных інстытутах на ёй сталі праводзіцца дзяржаўныя экзамены. У шэрагу ВНУ, у тым ліку і ў медуніверсітэце, было ўведзена вывучэнне беларускай мовы, як прадмета (сацыялагічныя дасле-даванні пацвердзілі, што большасць студэнтаў адносяцца да гэтага станоўча). На жаль, развіццю працэса перашкаджае інертнасць і нацыянальная абыякавасць значнай часткі выкладчыкаў. З мэтай прыбліжэння вышэйшай школы да ўзроўню яе ў перадавых краінах, у пачатку 90-х гадоў пачаўся працэс стварэння універсітэтаў на базе існуючых інстытутаў. Так, былі створаны Беларускі тэхнічны аграрны універсітэт, Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт. Беларускі педагагічны універсітэт, Беларускі лінгвістычны універсітэт, Мінскі універсітэт культуры і інш. Акадэміямі сталі Мінская кансерваторыя і інстытут фізкультуры. Ва універсітэтах і акадэміях стала вучыцца больш 60% усіх студэнтаў дзённай формы і больш за 70% ад усіх выкладчыкаў ВНУ — працаваць у іх. Гэтыя навучальныя ўстановы сталі весці падрыхтоўку па 145 спецыяльнасцях, што складала 80% ад агульнай колькасці. Галоснасць, што пачалася на хвалі перабудовы, прынесла новыя, не звыклыя для простых людзей, з’явы ў культурным жыцці. Зніклі кантроль і забарона на творчую працу і яе прадукцыю. Дзякуючы гэтаму, са спецхранаў і сховішчаў былі вернуты і надрукаваны творы М. Гарэцкага, А. Гаруна, П. Гала-вача, В. Ластоўскага, І. Дварчаніна, Я. Чачота, Т. Зана, Я. Лучыны, Л. Геніюш, К. Буйло і інш. У той жа час рэзка скарацілася дзяржаўнае фінансаванне культуры, бо эканоміка рэспублікі стала крута ісці пад адхон, у бяздонную яму ўсеагульнага крызіса. Гіперінфляцыя абясцэніла ўсе духоўныя здабыткі. З пачаткам рыначных адносін галоўнай каштоўнасцю сталі грошы, прыбытак. Лексіка простага беларуса папоўнілася новымі, нязвыклымі для беларускага вуха словамі: брокер, дылер, спонсар, рэкет, кідала, кілер, путана і інш. Нецэнзурныя выразы ўжо перасталі шакіраваць нашых жанчын не толькі на вуліцы, а нават у кінакарціне, кнізе, па тэлебачанню. Многія з задавальненнем сталі слухаць такія пошлыя песні, як «... вот такая, вот, зараза, девушка моей мечты», або «Чё ты хошь?..». Гэта яскравыя прыклады бязгустоўнасці, дурнога густу, або «кліч». Іх суб’ект — аснова, асяроддзе для так называемай «масавай культуры». Сённяшняя «масавая культура» распаўсюджваецца больш за ўсё праз: а) ПОП-музыку (горшую яе частку); б) дызайн адзення і прамысловых вырабаў; в) парнаграфічную і, ўвогуле, літаратуру для «лёгкага чытання», баявікі і бястселеры; г) многія тэлеперадачы: рэкламу, бясконцыя прымітыўныя тэле-серыялы, розныя шоў. Вядома, што «масавая культура», і ў тым ліку горшыя яе гатункі, не вычэрпваюцца вышэй названымі каналамі. Яны існуюць і ў жывапісе, і ў скульптуры, нават ў прыкладным мастацтве. Каб просты чалавек быў неўспрыймальным, асабліва да горшай праявы так называемай «масавай культуры», кіча і пошласці, трэба выхоўваць у яго высокі густ з маленства. Уся сістэма адукацыі грамадзяніна павінна мець прадуманую і навукова абаснаваную сістэму фарміравання высокіх пачуццяў і добрага густу. Такую мэту мае ўвядзенне навучальных прадметаў «Гісторыя культуры Беларусі» і «Культуралогія». На сучасным этапе культурнага жыцця нашай рэспублікі плённа працуюць Р. Барадулін, Г. Бураўкін, Я. Брыль, А. Дудараў, С. Законнікаў і інш. Высокай грамадзянскай пазіцыяй вызначаюцца творы В. Быкава і Н. Гілевіча. Пісьменнік Вячаслаў Адамчык за цыкл раманаў («Чужая бацькаўшчына», «Год нулявы», «І скажа той, што народзіцца») у 1988 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР імя Я. Коласа. У 80-я — пачатку 90-х гадоў у беларускую літаратуру прышло новае таленавітае папаўненне. Гэта Адам Глобус, Андрэй Федарэнка, Анатоль Казлоў, Алесь Наварыч, Вітаўт Чаропка, Мікола Мятліцкі, Ул. Някляеў, Анатоль Сыс, Сяржук Сакалоў-Воюш, Леанід Дранько-Майсюк, Людміла Рублеўская, Ірына Багдановіч, Люба Тарасюк і многія іншыя. Саюз беларускіх пісьменнікаў стаў налічваць у 1994 годзе аж 454 чалавекі, гэта значыць, што за 5 гадоў арганізацыя ўзрасла на 141 удзельніка. Нягледзячы на складанасці эканамічнага жыцця ў сучасны перыяд, назіралася тэндэнцыя павелічэння колькасці тэатральных калектываў. Калі ў 1985 годзе іх было ў рэспубліцы 17, то ў 1993 — стала працаваць 24. Прафесійныя беларускамоўныя драматычныя тэатры сталі працаваць ў Маладзечна, Слоніме, Мазыры. Новай з’явай тэатральнага жыцця стала яўленне прыватных тэатраў. Гэта незалежны тэатр у Гомелі, мецэнатам якога з’яўляецца расійска-амерыканскі прадпрымальнік. Не мае аналагаў у рэспубліцы Мінскі Альтэрнатыўны тэатр. Ён не атрымлівае дзяржаўнай грашовай датацыі, а існуе за кошт падтрымкі спонсараў. Рэпертуар гэтага тэатра пачаў складвацца з драматургіі абсурду — абсалютна новага накірунку для нас, але даўно ўжо асвоенага ў Еўропе. У тэатрах сённяшняга часу пладатворна працуюць рэжысёры В. Раеўскі, М. Пінігін, В. Маслюк, В. Мазынскі, В. Грыгалюнас, Р. Таліпаў. Па-ранейшаму прыносяць радасць людзям старэйшыя акцёры Беларусі А. Клімава, Р. Янкоўскі, З. Браварская. На беларускай сцэне з’явіліся таленавітыя маладыя сілы: В. Глазкоў, І. Ларын, П. Будрыс, Г. Пшэнік і іншыя. Музычнае мастацтва на Беларусі вызначаецца тым, што вядучым жанрам застаецца сімфонія. У гэтым напрамку працуюць: Дз. Смольскі, В. Войцік, Ул. Дамарацкі, С. Бельцюкоў, А. Сонін. У. Дарохін, К. Цесакоў. Гэтыя майстры музыкальнай справы добра вядомы ўжо і сусветнай грамадскасці. Новыя творы паявіліся і ў оперным жанры. Сярод іх опера Ул. Солтана «Дзікае паляванне караля Стаха», якая ўпершыню была паказана ў двары Троецкага прадмесця пад адкрытым небам, С. Картэса «Візіт дамы», А. Банда-рэнкі «Князь Наваградскі» і інш. Вялікую работу праводзіць пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга створаны ў 1987 годзе Дзяржаўны канцэртны аркестр Беларусі. Традыцыйным стала правядзенне музычных фестываляў — «Славянскі базар», «Мінская вясна», «Беларуская сакавіца». У сучасным выяўленчым мастацтве выразна пашырыліся нефармальныя тэндэнцыі. Адкрыліся недзяржаўныя галерэі: «Арт-творчасць», «Вітанова», «Жыльбел», «Верхні горад» і інш. З’явіліся неафіцыйныя творчыя аб’яднанні. У складзе адной з такіх суполак «Пагоня» працуюць відныя майстры А. Марач-кін, Я. Кулік, К. Харашэвіч, А. Шатэрнік. Такім чынам, 80-я – 90-я гады адрозніваюцца значна большай стра-катасцю жанраў, форм, напрамкаў у культуры Беларусі, чым папярэднія дзесяцігоддзі. У гэты час змяняюцца абставіны культурнага жыцця, што ўносіць неабходнасць пошуку новых рашэнняў у творчасці. Дзейнасць жа па нацыянальна-культурнаму адраджэнню Беларусі, нягледзячы на пэўныя поспехі, не прывяла да кардынальных незваротных зрухаў, а ў апошнія гады стала нават тармазіцца.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2021-12-07; просмотров: 90; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.145.152.49 (0.008 с.) |