Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі з канца XV ІІІ-пачатку ХХ ст.ст. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі з канца XV ІІІ-пачатку ХХ ст.ст.



У канцы ХVIII – пачатку ХХ стагоддзяў беларуская культура разві-валася ў новых умовах. У ёй праходзілі значныя якасныя змены, звязаныя з неабходнасцю пераарыентацыі на новую палітычную і сацыяльна-этнічную сітуацыю, на фарміраванне капіталістычных адносін, далейшую кансалідацыю беларускай народнасці.

Развіццё беларускай культуры ажыццяўлялася ў складаных умовах. Моцнае становішча на Беларусі займала польская культура. Польская мова была мовай большасці адукаванага насельніцтва, мовай адукацыі, літаратуры, кнігадрукавання.

У гэты час з канца ХVIII ст. у культурнае жыццё Беларусі пасля яе далучэння да Расіі ўсё больш пранікае руская культура. З яе прыходам жыхары краіны сталі знаёміцца з рускімі кніжкамі, перакладзенымі на польскую мову, у тэатрах пачалі ставіцца п′есы рускіх аўтараў. Расійскі ўплыў адчуваецца і ў архітэктуры. Уплыў рускай культуры асабліва пашырыўся з сярэдзіны ХІХ ст. пасля падаўлення паўстанняў 1830–1831 і 1863–1864 гадоў. Пасля паўстанняў расійскія ўлады насаджалі ў Беларусі адміністрацыйны прыгляд за ўстановамі культуры, бібліятэкамі, тэатрамі, творчымі дзеячамі, друкарнямі, праводзілі палітыку русіфікацыі.

Разам з тым важна адзначыць, што ХІХ стагоддзе — гэта час фарміравання беларускай нацыянальнай культуры, новай літаратурнай беларускай мовы. Нягледзячы на імкненне расійскіх улад затрымаць беларускую культуру на ўзроўні фальклору, культура Беларусі ў гэты час перажывае перыяд адраджэння. Разам з новай літаратурнай мовай складваюцца нацыянальны тэатр, літаратура, іншыя галіны мастацтва, навукі і асветы.

У канцы XVIII – першай палове ХІХ стагоддзяў узнікла таксама навуковае беларусазнаўства. Пачынальнікамі вывучэння беларускай гісторыі і культуры стаў Віленскі універсітэт, Віленскі музей старажытнасцей, Віленская археалагічная камісія, Расійская акадэмія навук і іншыя.

Значны ўклад у вывучэнне мінулага нашага народа, яго жыцця ўнеслі І. Даніловіч, Т. Нарбут, М. Без-Карніловіч, І. Насовіч, Я. і К. Тышкевічы, А. Кіркор, Я. Карскі, М. Доўнар-Запольскі, А. Багдановіч і іншыя. Гісторыю, этнаграфію, фальклор беларусаў вывучалі рускія вучоныя К. Калайдовіч, П. Кірэеўскі, Н. Кастамараў, польскія — Т. Чацкі, Ю. Нямцэвіч, І. Лялевель.

Вынікі даследаванняў знайшлі адлюстраванне ў шматлікіх публікацыях. Былі выдадзены «Беларускі архіў» (1824 г.), «Летапісец Літвы і Руская хроніка», «Кнігі польскай метрыкі Вялікага Княства Літоўскага» (1843 г.), «Вандраванне па Палессю і беларускаму краю» (1853–1855 гг.), іншыя творы.

Намаганнямі гэтых вучоных як бы нанава адкрыта Беларусь, багацце матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа, сабраны і апісаны яго паданні, легенды, побыт, прылады працы, звычаі, абрады, песні і казкі. Распаўсюджванне ведаў пра родны край спрыяла абуджэнню народа, развіццю яго нацыянальнай самасвядомасці. Шырокія колы беларускага грамадства звярталіся да сваіх гістарычных і этнічных каранёў, усё больш асэнсоўвалі сваю прыналежнасць да беларускага народа.

Культурнае жыццё Беларусі канца XVII – пачатку ХХ ст.ст. характа-рызавалася рознымі стылямі, напрамкамі, станоўчымі і адмоўнымі момантамі, дасягненнямі і стратамі. У выніку палітыкі русіфікацыі, праследвання за ўдзел у вызваленчым руху сядзібы беларускай шляхты разам з культурнымі каштоўнасцямі канфіскоўваліся на карысць царскіх уладаў, апошнія вывозіліся ў Расію. Былі канфіскаваны каштоўнасці больш 130 памесцяў, у тым ліку Радзівілаў, Сапегаў, Чартарыйскіх і іншых. Шмат каштоўнасцей трапілі на Захад разам з тымі, хто быў вымушаны эміграваць. Вялікая колькасць настаўнікаў, ўрачоў і іншых адукаваных і творчых людзей высылаліся на працу ў Сібір, паўночныя раёны Расіі. За межы Беларусі былі высланы Я. Чачот, Ф. Савіч, Р. Падбярэзкі, на 25 гадоў у рэкруты быў забраны П. Багрым. Вымушаны быў з′ехаць за мяжу А. Рыпінскі, Н. Орда, Я. Сухадольскі, В. Дмахоўскі і шматлікія іншыя. Аднак, нягледзячы на гэта, культура Беларусі развівалася ва ўсіх накірунках.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2021-12-07; просмотров: 108; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.220.1.239 (0.004 с.)