Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Грамадска-палітычнае становішча і нацыянальна-вызваленчы рух на Беларусі з канца XV ііі– пачатку ХХ ст. Ст.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
4. Ідэі Вялікай французскай буржуазнай рэвалюцыі 1789 г., напалеонаўскія войны аказвалі вялікі ўплыў на развіццё грамадска-палітычнай і нацыянальна-вызваленчай думкі Беларусі. Шляхецкая інтэлігенцыя, вучнёўская моладзь аб'ядноўваліся ў гурткі і таварыствы для выпрацоўкі і дасягнення сваіх сацыяльных і нацыянальных ідэалаў. Яны ідэйна і часта рэвалюцыйна часта былі звязаны з грамадскім рухам Польшчы, кантактавалі з перадавымі людзьмі Расіі дзеля аднаўлення сваёй дзяржавы, барацьбы супраць царскага самадзяржаўя. Першай тайнай арганізацыяй у Беларусі і Літве стала Віленская асацыяцыя 1796-1797 гг. Яе мэта – аднаўленне ранейшай нацыянальнай дзяржавы на аснове Канстытуцыі 3 мая 1791 года. Была раскрыта царскімі ўладамі. У 1817 годзе па ініцыятыве студэнтаў Віленскага універсітэта Тамаш Зана, Адама Міцкевіча, Яна Чачота. Узнікла таварыства філаматаў(грэч. – той, хто імкнецца да ведаў). Яно мела філіалы ў многіх навучальных установах, прапагандавала ідэі свабоды, нацыянальнай годнасці, роўнасці. У 1820 годзе ў асяроддзі філаматаў утварылася больш радыкальнае таварыства філарэтаў (грэч. –той, хто любіць дабрачыннасць). Яны выступалі за ўвядзенне ў Расіі Канстытуцыйнага ладу, усталяванне роўнасці людзей і народаў. У 1823 годзе 20 яе членаў былі высланы ў аддаленыя раёны Расіі, а 80 чалавек трапілі пад нагляд паліцыі. Вынікам распаўсюджвання ідэй свабоды, сваёй нацыянальнай дзяржаўнасці стала паўстанне 1830-1831 гг. Вузкія палітычныя мэты (напрыклад, адсутнасць вырашэння пытання адмены прыгоннага права) кіраўнікоў паўстання абумовілі тое, што яно не атрымала шырокай падтрымкі сярод насельніцтва і было падаўлена. Многія ўдзельнікі паўстання былі аддадзены пад суд, у шляхцічаў канфіскавалі маёнткі, асоб недваранскага паходжання аддавалі ў салдаты ці ссылалі ў Сібір. Такім чынам, сваіх маёнткаў пазбавіліся Агінскія, Радзівілы, Сапегі, Чартарыйскія. Усяго толькі ў 1837 годзе было канфіскавана 115 маёнткаў з 38544 сялянамі мужчынскага полу. Пасля падаўлення паўстання грамадска-палітычны рух не спыніўся. У 1836-1838 гг. у Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі дзейнічала "Дэмакратычнае таварыства" Ф.Савіча, у 1846-1849 гг. у многіх гарадах і мястэчках – "Саюз свабодных братоў". Іх мэта – сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне беларусаў, барацьба за свабоду Радзімы. У канцы 50-пачатку 60-х гг. 19 ст. у грамадска-палітычным руху Беларусі па-ранейшаму галоўнае месца займалі шляхецка-дваранскія рэвалюцыянеры. Яны выступалі за аднаўленне Рэчы Паспалітай, пры гэтым вядучую ролю адводзілі шляхце і сялянам. У руху за аднаўленне нацыянальнай дзяржавы ў пачатку 60-х гадоў патрыятычныя сілы Беларусі падзяліліся на дэмакратаў, якія выступалі за паўстанне, і лібералаў – прыхільнікаў мірных сродкаў барацьбы. Тыя, хто быў за паўстанне, атрымалі назву "чырвоныя". Гэта быў шырокі і разнастайны дэмакратычны блок, у які ўваходзілі дробная і беззямельная шляхта, афіцэры, дробная гарадская буржуазія, інтэлігенцыя, студэнцтва. Але сярод іх не было адзінства наконт метадаў дасягнення сваіх мэт. Яны падзяліліся на правых – памяркоўных і левых – староннікаў рэвалюцыі. Першыя рабілі стаўку на шляхту, левыя разлічвалі на сялянскую рэвалюцыю. Заахвочванне сялян планавалася вырашыць шляхам ліквідацыі памешчыцкага землеўладання. Праціўнікаў паўстання называлі "белымі". Дасягнуць сваіх мэт яны хацелі праз націск заходнееўрапейскіх краін на расійскія ўлады. Такая рознашорснасць удзельнікаў вызваленчага руху прадумовіла паражэнне паўстання 1863-1864 гг. "Левых" на Беларусі ўзначальваў К.Каліноўскі. У цэлым паўстанне было няўдачным: яго пачатак супаў з адменай прыгоннага права; не было адзінства сярод кіраўнікоў паўстання (белых і чырвоных); палітыка Віленскага генерал-губернатара М.Мураў'ёва, які на 20% зменшыў выкупныя плацяжы, надзяліў беззямельных 3 дзесяцінамі зямлі, вярнуў адабраныя ў сялян у 1857 годзе адрэзкі; ваенная моц Расіі. Пасля паўстання 1863-1864 гг. грамадска-палітычны і нацыянальна-вызваленчы рух стаў адраджацца ў 70-я гады народнікамі. Ідэалогія народніцтва грунтавалася на тэорыі сялянскага сацыялізму. Іх ідэалам была вольная ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту Расія, пабудаваная на аснове федэрацыі самакіраваных абласцей. Шырокага распаўсюджвання народніцтва не атрымала, сваіх прыхільнікаў яно знайшло пераважна сярод разначыннай інтэлігенцыі. У другой палове 80-90-я гады ідэалогія народніцтва пачынае саступаць месца марксізму.Узнікненне самастойнага сацыял-дэмакратычнага руху на Беларусі звязана здзейнасцю польскай партыі "Пралетарыят" (утворана ў 1882 годзе), і асабліва пляханаўскай групы "Вызваленне працы" (1883 г.). Узнікаюць марксісцкія гурткі, пачынаецца прапаганда ідэй марксізму ў рабочым асяроддзі. 1-3 сакавіка 1898 года ў Мінску прайшоў першы з'езд РСДРП. На мяжы 19-20 стст. з агульнадэмакратычнага руху вылучаецца беларуская нацыянальная плынь, фарміруецца беларускі нацыянальна-дэмакратычны рух. Ён быў скіраваны на дасягненне палітычнай самастойнасці, адраджэнне нацыянальнай культуры беларусаў. Ідэалогія нацыяналізму складвалася ў працэсе дзейнасці патрыятычных студэнцкіх арганізацый, таварыстваў філаматаў і філарэтаў. Важную ролю ў фарміраванні нацыянальна-дэмакратычнага руху адыгралі ідэі К.Каліноўскага, яго Лісты з-пад шыбеніцы, газета "Мужыцкая праўда", часопіс "Гоман". Гэтыя ідэі абгрунтоўвалі ў сваіх працах Ф.Багушэвіч, Я.Лучына, браты Луцкевічы, Цётка, Я.Купала, Я.Колас і іншыя. Пад уплывам іх ідэй пачалі ўзнікаць беларускія нацыянальна-культурныя гурткі. У канцы 1902-пачатку 1903 года з іх аформілася Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ). Гэта была першая беларуская нацыянальная партыя, якая выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знішчэнне капіталізму, устанаўленне дэмакратычнага ладу, за аўтаномію Беларусі ў рамках Расіі. Аграрная праграма прадугледжвала знішчэнне прыватнай уласнасці на зямлю і ўвядзенне ўраўнальнага землекарыстання без эксплуатацыі чужой працы. Шлях да сацыялізму – усебаковая кааперацыя працоўных. У пачатку 20 ст. у Расіі складвалася рэвалюцыйная сітуацыя (вярхі не могуць кіраваць па старому, а нізы не хочуць жыць па старому). Яна была абумоўлена вычарпаннем магчымасці адносна мірнага развіцця капіталізму ва ўмовах захавання перажыткаў феадалізму, эканамічным крызісам 1900-1903 г. і ростам галечы, паражэннем Расіі ў вайне з Японіяй у 1904-1905 гг., якая выявіла яе адсталасць, абвастрэнне нацыянальнага пытання. У палітычнай барацьбе гэтага часу вылучаюцца тры лагеры: урадавы, ліберальна-буржуазны і дэмакратычны. Урадавы, які абапіраўся на дваранства, імкнуўся захаваць самадзяржаўе і не дапусціць карэнных змен у дзяржаўна-палітычным ладзе. У ліберальна-буржуазны лагер уваходзіла буржуазія і частка інтэлігенцыі. Яны жадалі ліквідацыі перажыткаў феадалізму, але баяліся рэвалюцыі. Дэмакратычны лагер складалі пралетарыят, сялянства, радыкальна настроеная інтэлігенцыя, шырокія непралетарскія дэмакратычныя слаі горада і вёскі. Іх мэта – знішчэнне усіх рэшткаў феадалізму, у тым ліку і памешчыцкага землеўладання, звяржэнне самадзяржаўя і ўсталяванне дэмакратычнай рэспублікі. Рэвалюцыйная сітуацыя вылілася ў першую расійскую буржуазна-дэмакратычную рэвалюцыю, якая пачалася з падзей 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу. Растрэл шматтысячнага шэсця ўскалыхнуў Расію. Акцыі пратэсту прайшлі ў 56 гарадах і мястэчках Беларусі. Яны спарадычна цягнуліся амаль увесь год. Найвышэйшага накалу выступленні дасягнулі 18 кастрычніка 1905 года ва ўмовах Усерасійскай палітычнай стачкі. Толькі ў Мінску падчас мітынгаў, якія адбыліся ў гэты дзень у 32 населеных пунктах Беларусі, прынялі ўдзел каля 20 тысяч чалавек. Каб разагнаць мітынгуючых, губернатар Курлоў загадаў прымяніць зброю. У выніку чаго было забіта каля 100 чалавек і да 300 паранена. Выступленні працягваліся і далей. У канцы 1905 года ў іх усё больш уцягваліся салдаты, сяляне. Ураду ўдалося збіць рэвалюцыйную хвалю. Гэтаму спрыялі Маніфест 17 кастрычніка 1905 года аб дэмакратычных сабодах і надзяленні Дзяржаўнай Думы заканадаўчымі паўнамоцтвамі, дазвол на стварэнне прафсаюзаў, аб'яўленне амністыі ўдзельнікам выступленняў. Спрыялі гэтаму і аб'яўленне выбараў у Дзяржаўную Думу, разнароднасць рэвалюцыйнага руху, пачатак новага эканамічнага ўздыму. Паражэнне рэвалюцыі 1905-1907 гг. не азначала вяртання назад да мінулага. Падчас рэвалюцыі былі створаны больш спрыяльныя ўмовы да легальнай дзейнасці партый, засталася Дума (ад Беларусі ў ёй было 36 дэпутатаў), працоўныя дабіліся паляпшэння эканамічных умоў жыцця. Аднак галоўная мэта – звяржэнне самадзяржаўя і памешчыцкага землеўладання, вырашэнне нацыянальнага пытання не было дасягнута. Пасля 3 чэрвеня 1907 года, калі была распушчана ІІ Дзярждума, і зменены выбарчы закон, у Расіі ўсталёўваецца палітычная рэакцыя. У гэты час актывізуецца дзейнасць чорнасоценных манархічных арганізацый, афармляецца ідэалогія "заходнерусізма". Заходнерусісты разгарнулі шырокую агітацыю супраць беларускага нацыянальнага руху, аб'яўлялі беларусаў не нацыяй, а народнасцю, састаўной часткай рускага народа. У гэты час актывізуецца дзейнасць і польскіх нацыяналістаў. Яны таксама адмаўлялі існаванне асобнага беларускага народа, даказвалі, што адраджэнне беларускай мовы і культуры немагчыма і непатрэбна, прапагандавалі ідэю, што беларусы – адгалінаванне польскага народа. У гэтых умовах беларускі нацыянальны рух знаходзіўся ў цяжкім становішчы. Грунтаваўся ён пераважна вакол газеты "Наша доля", а потым "Наша ніва". Дзеячы гэтых выданняў – браты Луцкевічы, Цётка, В.Ластоўскі – будзілі нацыянальную самасвядомасць, веру ў стварэнне сваёй дзяржавы. Ідэю незалежнасці прапагандаваў часопіс "Гоман", які выходзіў у Вільні. Але гэтыя ідэі сталі магчымымі пасля 1 сусветнай вайны і лютаўскай 1917 года рэвалюцыі. Першая сусветная вайна, якая працягвалася 4 гады і 4 месяцы зноў прынесла беларусам незлічоныя бедствы. У вайне загінула каля 1,5 млн. чалавек. Па словах У.Ігнатоўскага, Беларусь у каторы раз ператварылася ў сусветную трупярню. Амаль поўнасцю была разбурана прамысловасць. У цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка. На фронт было мабілізавана 634 тысячы беларусаў. Такім чынам, 19-пачатак 20 ст. – час вялікіх пераўтварэнняў, войнаў, рэвалюцый і дасягненняў. Ішоў марудны, з захаваннем феадальных адносін працэс станаўлення новых капіталістычных адносін, новай цывілізацыі. 32. Кастусь Каліноўскі – нацыянальны герой беларускага народа. 2 лютага (21 студзеня) 1838 — 22 сакавіка (10 сакавіка) 1864): палітычны дзеяч, публіцыст, паэт. Адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў на землях Беларусі і Літвы. У 1856 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта па разрадзе камеральных навук. На працягу навучання ва ўніверсітэце Каліноўскі прымаў удзел у дзейнасці нелегальных студэнцкіх гурткоў, разам з братам быў сябрам таемнай вайскова-рэвалюцыйнай арганізацыі афіцэраў Генштаба, якую ачольвалі Зыгмунт Серакоўскі і Яраслаў Дамброўскі. Неўзабаве пасля атрымання ўніверсітэцкага дыплому са ступенню кандыдата права, на пачатку вясны 1861 года Каліноўскі вярнуўся на Радзіму і распачаў стварэнне на Гародзеншчыне рэвалюцыйнай арганізацыі. Кастусь ездзіў па навакольных вёсках і мястэчках, дзе вёў прапаганду сярод сялянаў і агітаваў іх да паўстання. Паводле сваіх ідэйных перакананняў, Каліноўскі быў рэвалюцыйным дэмакратам, выступаў за звяржэнне самадзяржаўя, скасаванне абшарніцкага землеўладання. Ён лічыў, што толькі шырокі ўдзел у будучым паўстанні сялянства можа забяспечыць перамогу. У гэтым рэчышчы і вялася Каліноўскім агітацыйная праца. Улетку 1862 года Каліноўскі разам з паплечнікамі з Гарадзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі Феліксам Ражанскім, Станіславам Сангінам і Валерам Урублеўскім распачаў выпуск «Мужыцкай праўды» — першай у гісторыі газеты на беларускай мове. Усяго выйшла 7 нумароў гэтай газеты. Яна крытыкавала палітыку імперскіх уладаў, тлумачыла сітуацыю ў краіне, крытыкавала царскі маніфест аб скасаванні прыгону, заклікала сялян да змагання. Кожны нумар «Мужыцкай праўды» быў нязменна падпісаны псеўданімам Каліноўскага «Яська-гаспадар з-пад Вільні». У 1862 годзе Каліноўскі ўжо ўваходзіў у склад Літоўскага правінцыйнага камітэту (ЛПК) — цэнтральнага органа падрыхтоўкі паўстання на тэрыторыі Паўночна-Заходняга краю (зараз — тэрыторыя паўночнай Літвы і Заходняй Беларусі. А ўвосень таго ж году стаў яго старшынёй. Кастусь стаяў на чале часткі рэвалюцыянераў, якіх адрозна ад лібералаў («белых») звалі «чырвонымі». Гэты напрамак вызвольнага руху прадугледжваў дэмакратычную рэспубліку, перадачу зямлі сялянам, самавызначэнне народаў былой Рэчы Паспалітай. «Белыя» ж бачылі галоўнай мэтай паўстання толькі аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 году. Аднак старшынстваваў Каліноўскі ў віленскім паўстанцкім камітэце нядоўга. Неўзабаве пасле выбуху паўстання, варшаўскі цэнтр і мясцовыя абшарнікі дамагліся роспуску ЛПК. Каліноўскага накіравалі на родную Гродзеншчыну на пасаду паўстанцкага камісара ваяводства. Актыўная праца Каліноўскага ва ўмовах паўстання на пасадзе ваяводскага камісара паспрыяла таму, што менавіта на Гродзеншчыне інсургенты мелі найбольш баяздольную, магутную арганізацыю, прыцягнулі да барацьбы шмат сялянаў. Іншыя гісторыкі лічаць, што прычынай гэтага была найбольш высокая доля ў гэтым рэгіёне польскага насельніцтсва. На ўсходзе сялянства ў асноўным не падтрымала поўстанне і нават былі створаны сялянскія атрады для барацьбы з паўстанцамі. У чэрвені 1863 году з-за поспехаў царскіх войскаў і масавых арыштаў паўстанцаў Каліноўскі вымушаны вярнуцца ў Вільню, дзе дзейнічае пад канспірацыйнымі прозвішчамі Макарэвіч, Чарнецкі, Хамовіч, Хамуціус. Там ён зноў бярэ цэнтральнае кіраванне ў свае рукі. Спрабуючы рэанімаваць паўстанне, Кастусь выдаў «Прыказ да народу зямлі літоўскай і беларускай». Аднак было позна. Паўстанне на тэрыторыі Паўночна-Заходняга краю ўжо было ў асноўным падаўлена. Асноўныя сілы паўстанцаў былі разбітыя царскімі атрадамі пры дапамозе беларускіх сялян. З восені 1863 году К. Каліноўскі сканцэнтраваў намаганні на назапашванні сіл для новага выступлення ўвесну. Але, выдадзены камісарам Магілёўскай губерні Вітаўтам Парфяновічам, ён быў у ноч на 29 студзеня 1864 году арыштаваны ў Святаянскіх мурах (побач з саборам Святога Яна), дзе хаваўся пад імем Ігната Вітажэнца. Пад час следства і суду Кастусь Каліноўскі цверда стаяў на сваёй пазіцыі і адмаўляўся супрацоўнічаць са следствам. Даўшы паказанні па сваёй уласнай дзейнасці, ён адмовіўся даваць інфармацыю па іншых асобах, якія цікавілі следчую камісію, матывуючы гэта так: «…грамадская адкрытасць з'яўляецца станоўчай рысай асобы, але шпіёнства апаганьвае чалавека… мае паказанні па [іншых] асобах… не могуць спрыяць замірэнню краю… …усведамленне гонару, уласнай годнасці і таго становішча, якое я займаў у грамадстве, не дазваляюць мне ісці па іншым шляху.»[2] Царскі ваенна-палявы суд вынес пастанову: пакараць Каліноўскага смерцю на шыбеніцы. Кастусь Каліноўскі быў публічна павешаны на гандлёвым пляцы Лукішкі ў Вільні.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2021-12-07; просмотров: 149; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.119.118.237 (0.008 с.) |