Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Вялікая Айчынная вайна, яе характар і асаблівасці.

Поиск

Савецкі Саюз прымаў удзел у ІІ сусветнай вайне з чэрвеня 1941 года ўжо практычна сумесна з краінамі заходніх дэмакратый, хоць афіцыйнае юрыдычнае афармленне антыгітлераўскай кааліцыі адбылося 1 студзеня 1942 года. Ініцыятарам яе стаў прэм'ер-міністр Англіі У.Чэрчыль. Ён 22 чэрвеня 1941 года, у дзень нападу Германіі на СССР, выступіў па радыё і сказаў, што асабіста ён як заўсёды застаецца найбольшым праціўнікам камунізму і не возьме назад ні аднаго слова сказанага супраць Савецкага Саюза. Але наступіў час, калі вырашаецца лёс усяго чалавецтва і Англія будзе дапамагаць народам Расіі ў барацьбе з нямецкімі агрэсарамі ўсім, чым толькі зможа.

На маскоўскай канферэнцыі (верасень 1941 года) вырашана было аказваць СССР матэрыяльную дапамогу, у лістападзе быў падпісаны дакумент аб "ленд-лізе", г. зн. здаць у арэнду ваенную тэхніку Савецкаму Саюзу. Тут былі танкі, самалёты, абутак, прадукты харчавання, сродкі сувязі і транспарту.

Але галоўнай праблемай садружнасці было адкрыццё другога фронту супраць Германіі. Саюзнікі тры разы адкладвалі яго адкрыццё: у 1941,1943,1944 гг. А У.Чэрчыль хацеў рэалізаваць сваю ідэю аб адкрыцці гэтага фронта на Балканах і наступаць на поўнач, маючы тайную мэту перарэзаць Савецкай Арміі накірунак наступлення ў цэнтр Еўропы. Ён вельмі баяўся камунізацыі еўрапейскіх краін. Нарэшце, у выніку настойлівасці СССР 6 чэрвеня 1944 года саюзнікі высадзілі грамадны дэсант на поўначы Францыі. Гэта быў другі фронт.

У гэтыя часы пачала складвацца антыгітлераўская кааліцыя. У дзень нападу на СССР прм'ер-міністр Англіі Уінстан Чэрчыль сказаў, што ён быў барацьбітом з бальшавізмам і ў гэтым не каіцца, але сёння небяспека паграджае Савецкаму Саюзу ў той жа меры, як Англіі і ЗША. Таму Сав. Саюзу трэба аказваць усебаковую дапамогу. Паміж Англіяй, ЗША і СССР і інш. краінамі былі падпісаны двубаковыя дамоўленасці аб паступленні тэхнікі і стратэгічнай сыравіны, аб сумесных дзеяннях супраць фашызму, які стаў галоўнай небяспекай для незалежных нацый. Юрыдычнае афармленне антыфашысцскай кааліцыі адбылося 01.01.1942 г. падпісаннем у Вашынгтоне Дэкларацыі ААН. Перад краінамі кааліцыі стаялі 2 вялізныя задачы:

· сумеснымі дзеяннямі разграміць Германію, Італію, Японію

· забяспечыць пасляваеннае ўладкаванне міру на дэмакратычных прынцыпах, адпавядаючых інтарэсам усіх дзяржаў свету.

Выкананню гэтых задач вельмі перашкаджалі супрацьлеглыя інтарэсы дзяржаў. СССР меў мэту поўнасцю знішчыць фашызм і зрабіць еўрапейскія краіны сацыялістычнымі. Англія і ЗША таксама хацелі разграміць Германію, аслабіць СССР і знішчыць бальшавіцкую ідэалогію. Таму яны парушылі дамовы аб адкрыцці ІІ фронту ў 1942 і 1943 годзе. Больш таго Чэрчыль хацеў стварыць ІІ фронт на Балканах, каб праз наступленне англійскіх войск на поўнач выйсці наперарэз Савецкай Арміі і перакрыць ёй шлях у Заходнюю Еўропу. Другі фронт быў адкрыты не ў 1942, 1943, а ў сярэдзіне 1944 года.

Нягледзячы на вострыя супярэчнасці, першая задача была выканана, бо небяспека ад фашызма значна пераважала матывы супярэчнасці. Фашызм быў разбіты і яго лідэраў судзіў Міжнародны трыбунал. Падчас выканання другой задачы была створана ў 1945 годзе ААН як міжнародны інструмент добрасуседства і ўзаемнай дапамогі. Адной з дзяржаў-заснавальніц была БССР, як краіна вельмі пацярпеўшая ад фашызму. На жаль, 2 задача засталася невыкананай, бо знік аб'ядноўваючы фактар, а інтарэсы СССР заходніх краін былі процілеглыя. На дэмакратычных прынцыпах уладкаваць Еўропу не ўдалося. У выніку пачалася "халодная вайна".

Восенню 1941 года фронт праходзіў ад Ленінграда да Растова-на-Дану. Моцныя баі адбыліся пад Масквой, для захопу якой немцы сканцантравалі асноўныя ўдарныя сілы. Выратавала Маскву мужнасць яе абаронцаў і тое, што з Сібіры і Далёкага Ўсходу былі перакінуты кадравыя, добраўкамплектаваныя людзьмі і тэхнікай дывізіі. Увогуле яны трымаліся на Ўсходзе на выпадак вайны з Японіяй. Гэта перадыслакацыя Сав. войск была зроблена пасля данясення разведчыка Рыхарда Зорге, што Японія не збіраецца нападаць на СССР.

Нягледзячы на адсутнасць перавагі ў сілах, Чырвоная Армія 5-6-снежня перайшла ў наступленне пад Масквой. Нямецкая армія была адкінута на адлегласць ад 100 да 400 км. Паражэнне нямецкіх войск перакрэсліла план маланкавай вайны (бліц-крыг) і паставіла Германію ва ўмовы весці зацяжную вайну, што было ёй вельмі не выгадна з-за абмежаваных рэсурсаў.

Летам 1942 г., скарыстаўшы грубыя стратэгічныя памылкі палітычнага і ваеннага кіраўніцтва на чале са Сталіным, разбіўшы паўднёвую групоўку Сав. Войск, нямецкая армія захапіла Кубаньскі рэгіён і падышла да Каўказскіх гор, а каб забяспечыць свой левы фланг, пачала штурм Сталінграда. Паступова сталінградская бітва перарасла ў галоўную. Гэта бітва набыла знакавы сэнс. Савецкія войскі павінны былі адстаяць гэты горад. Для гэтага ён не шкадаваў ні людзей, ні тэхнікі. У выніку бліскучай перамогі пад Сталінградам немцы страцілі больш 1,5 млн. салдат і афіцэраў. Перамогай пад Сталінградам закончыўся першы абаронны перыяд ВАВ (чэрвень 1941-лістапад 1942 г.).

Другі перыяд (лістапад 1942-снежань 1943 г.) – перыяд карэннага пералому ў айчыннай вайне. Для яго характэрна: імкненне Германіі вярнуць стратэгічную ініцыятыву, але атрымалася наадварот, немцы страцілі стратэгічную ініцыятыву. Добра падрыхтаваная нямецкая армія 5 ліпеня 1943 года пачала наступленне, але толькі на адным участку ўсяго гіганцкага фронту (Арёл-Курск). На большае ўжо сіл не хапала. Савецкая Армія ў гэты час была значна мацнейшая, мела багаты баявы вопыт. Дзякуючы разведданым, савецкае камандаванне ведала дату, накірунак, колькасць войск летняга наступлення. Сав. армія абаранялася, а гэта дазваляе ўдвая зменшыць сілы і сродкі.

Наступленне пад Арлом і Курскам было апошнім для нямецкай арміі. Пад в.Прохараўкай адбылася самая буйная танкавая бітва. Жудаснае становішча. Немцы былі разгромлены. Гэта было апошняе наступленне на савецка-германскім фронце.

Трэці перыяд (пачатак 1944 –май 1945 гг.) – поўнае выгнанне фашыстаў з тэрыторыі СССР, вызваленне Цэнтральнай Еўропы і канчатковы разгром Германіі. Важнейшае месца гэтага перыяда займае вайсковая аперацыя па вызваленні Беларусі (аперацыя "Баграціён").Сав. Армія ў гэты час мела ўжо значную перавагу над ворагам: па людзях у 2 разы, па гарматах – ў 3,8 раз, танкам – у 5,8 раз, самалётам – у 3,9 раз. 3 ліпеня быў вызвалены Мінск, а ў канцы месяца – ўся Беларусь.

6 чэрвеня 1944 года Англія і ЗША ўбачылі, што СССР можа перамагчы, саюзнікі адкрылі ІІ фронт у Еўропе супраць Германіі, высадзіўшы дэсант на поўначы Францыі. Яны баяліся, што не паспеюць падзяліць пірог.

Савецкія войскі закончылі вайну штурмам Берліна і сустрэчай на р.Эльба з перадавымі атрадамі амерык. і англ. армій, але ІІ сусветная вайна не завяршылася.

Чацвёрты перыяд (з мая 1945-верасень 1945) – вайна на Ўсходзе з Японіяй. У жніўні 1945 г. савецкая армія разбіла і паланіла галоўныя сілы сухапутных войск Японіі (1 млн. чалавек). Менш чым за месяц разграміла і ўзяла ў палон мільённую армію Квантунскую.

6-8 жніўня амерыканская авіацыя скінула атамныя бомбы на Херасіму і Нагасакі (загінула больш за 400 тысяч чалавек).

3 верасня 1945 года скончылася ІІ Сусветная вайна падпісаннем Японіяй акта аб капітуляцыі.

СССР, які вёў ВАВ, што была часткай ІІ сусветнай вайны, адыграў асноўную вырашальную ролю ў перамозе над фашызмам. 13,6 млн. чалавек страчаны Германіей на ўсходнім фронце. Страты СССР – больш за 27 млн. жыццяў з 50 млн. усіх загінуўшых у вайне.

53. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны і баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Прычыны паражэння Чырвонай Арміі ў пачатковы перыяд вайны.

У свядомасці старшага пакалення 22 чэрвеня 1941 года адлюстраваўся як раптоўны прыход бяды. Аб непазбежнасці вайны з Германіяй гаварылі амаль усе, але прыйшла яна нечакана. Вялікім шокам было імклівае паражэнне "моцнай і непераможнай" Чырвонай Арміі. 28 чэрвеня нямецкая армія захапіла Мінск, а праз тыдзень была акупавана амаль уся тэрыторыя Беларусі. З 1941 года ў палон трапіла 3 млн 900 тысяч чалавек. Чаму так атрымалася?

Страшэнныя паражэнні Савецкіх узброеных сіл у пачатку вайны маюць комплексны характар, прычым аб'ектыўная карціна гэтай вайны, асабліва яе першага перыяду, была вельмі заблытана і фальсіфікавана ідэалагічнай службай СССР. Справа ў тым, што доўгі час існавала жорсткая манаполія вышэйшых органаў КДБ на адбор фактаў, на змест і адзнаку матэрыялаў аб падзеях Айчыннай вайны.

Мэта ўсебаковай фальсіфікацыі ў пачатку вайны – даказаць, што прычыны паражэння Чырвонай Арміі – неверагоднае сцячэнне абставінаў, усе прычыны нібыта насілі аб'ектыўны характар. Палітычнае і ваеннае кіраўніцтва СССР не нясе віны за катастрофу 1941-1942 гг. нават пасля развянчання культу асобы, калі частку віны ўсклалі персанальна на Сталіна. Ілжывая версія аб аб'ектыўных прычынах трагедыі таго часу доўга заставалася афіцыйнай і абавязковай для ўсіх (раптоўнасць нападу і перавага ворага ў колькасці войск і ўзбраенні).

А рэальнасць таго часу была зусім іншай. Ваенны патэнцыял СССР да вайны быў даволі магутным. СССР як таталітарная дзяржава рыхтавала сваю эканоміку да будучых войн з імперыялізмам. Чырвоная Армія "збіралася ваяваць толькі на чужой тэрыторыі і малай крывёю". Таму яна прызнавала толькі наступленне. Мела на ўзбраенні выдатныя танкі, неблагую авіацыю, лепшую ў свеце артылерыю. На 22 ліпеня 1941 года суадносіны сухапутных і паветраных сіл ваюючых бакоў былі такія:

           У СССР армія складалася з 303 дывізіі, у Германіі – 214; у СССР 109 тыс. гранат і мінамётаў, у Германіі – 61 тыс.; у СССР 22,6 тыс. баявых самалётаў, у Германіі – 10 тыс.

Палова ўзброеных сіл знаходзілася ў заходніх акругах. Танкавы парк войск заходніх акругоў быў большы, чым нямецкі. Насычанасць баявой тэхнікай у разліку на 10 тыс. салдат і афіцэраў савецкія войскі мелі перавагу.

Але сёння вылучаюць ужо зусім іншыя прычыны паражэння Чырвонай Арміі:

1. Нізкая баяздольнасць Чырвонай Арміі на той час

(Савецка-фінская вайна зімой 1939-1941 гг., у якой савецкія войскі страцілі 127 тысяч чалавек, фінскія – 48 тысяч. Такое становішча тлумачыцца вынікам масавых рэпрэсій 1936-1938 гг., калі Сталін вынішчыў з арміі больш за 40 тыс. камандзіраў. Такога разгрому камандных кадраў не ведала ні адна армія ў свеце. Маладыя афіцэры ва ўмовах хуткага колькаснага росту арміі сталі займаць вышэйшыя пасады, калі лейтэнанты пачалі камандаваць палкамі, а капітаны і маёры займаць генеральскія пасады. Армія была скавана страхам перад арыштамі, адсутнасцю практычных навыкаў у справе арганізацыі боя. Фармалізм і паказуха ў войску – вынік страху перад адказнасцю за памылкі. Нізкая прафесійнасць ад салдата да генерала. У выніку Чырвоная Армія характарызавалася нізкім прафесіяналізмам у вайсковай справе ад салдата да генерала).

2. Нечаканасць удару нямецкіх армій магутнымі сіламі

(Ваенная тэхніка ўтрымлівалася па стандартах мірнага часу, не мела боепрыпысаў і паліва. Гэта не быў прэвентыўны, спецыяльна апяраджальны ўдар, як стала гаварыць гебельсаўсская прапаганда. Удар гэты быў распрацаваны па плану "Барбароса" задоўга да 22 чэрвеня і ніколькі не залежаў ад памераў, мэт і стану ўзброеных сіл СССР. Трагедыя для СССР была ў тым, што яго армія не закончыла сваёй падрыхтоўкі наступаць, а абараняцца спецыяльна не вучылася і не ўмела).

3. Непадрыхтаванасць камандзіраў Чырвонай Арміі да вядзення абарончых дзеянняў

(Камандаванне заходніх акругоў паралізаванае страхам "не паддавацца на правакацыю" не праяўляла ініцыятывы ў прывядзенні сваіх войск у баявую гатоўнасць, нягледзячы на тое, што побач за мяжой ішла падрыхтоўка арміі да нападу).

Нямецкія войскі былі максімальна сканцантраваны і поўнасцю забяспечаны ўсім неабходным для вядзення напружаных баёў. Кожны нямецкі камандзір меў падрабязны маршрут наступлення, план дзеянняў. Ваенаслужачыя Вермахта ў асноўнай масе былі высокапрафесійнымі ваярамі. Нямецкае камандаванне, дзякуючы аператыўнай разведцы, выдатна ведала колькасць і дыслакацыю войск заходніх акругоў. У выніку першыя ўдары былі нанесены па безабароным савецкім войскам. Толькі да поўдня 22 чэрвеня 1941 года авіацыя СССР страціла больш 1200 самалётаў, у асноўным навейшых тыпаў.

Заваяваўшы поўнае паветранае панаванне, нямецкая армія пачала тэрытарыяльны захоп: у авангардзе вайсковых групіровак былі група арміі "Поўнач", якая ў жніўні дасягнула Ленінграда; група арміі "Цэнтр" у кастрычніку падышла да Масквы (праз Смаленск); група "Поўдзень" акупавала Украіну. СССР аказаўся перад крахам.

54. Усталяванне і дзейнасць акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі Беларусі. Эканамічная, сацыяльная і ідэялагічная палітыка фашыстаў. Беларускія калабаранты.

4. Адразу пасля акупацыі ўся тэрыторыя Беларусі была падзелена на пяць частак:

· усходнюю, якая кіравалася армейскім тылам групы арміі "Цэнтр"

· паўднёвую, далучаную да рэйхскамісарыята "Украіна"

· заходнюю, увайшла ў склад Усходняй Прусіі

· паўночную, якая стала часткай генеральнай акругі "Літва"

· цэнтральную – генеральная акруга Беларусь на чале з генеральным камісарам Вільгельмам Кубэ.

Ва ўсіх гэтых частках акупацыйны рэжым быў вельмі жорсткім. Амаль кожная аб'ява ці загад акупацыйных улад заканчваўся пагрозай расстрэлу. Была ўведзена практыка браць ні ў чым непавінных людзей у якасці заложнікаў і іх расстрэльваць або вешаць. За забітага на тэрыторыі Беларусі аднаго салдата нямецкай арміі караліся смерцю 10 чалавек мірнага насельніцтва, а за афіцэра – 30 чалавек. Алена Мазанік – беларуска, якая прынесла кошык з журавінамі, у якім была бомба і падклала яго пад падушку Вільгельма Кубэ. За яго забойства ў Мінску гітлераўцы расстралялі 3 тысячы нявінных. Уся тэрыторыя рэспублікі была пакрыта густой сеткай канцэнтрацыйных лагераў, у тым ліку быў Трасцяецкі лагер смерці пад Мінскам, у якім фашысты знішчылі больш 500 тысяч чалавек.

Генацыд беларускага народа быў загадзя распрацаваны ў адпаведнасці з так званым генеральным планам "Ост"(Усход). Па гэтаму плану меркавалася 75% насельніцтва Беларусі часткова знішчыць, а астатніх перасяліць у Сібір. 25% планавалася анямечыць і выкарстоўваць на прымітыўных работах. Хоць гэты план і трымаўся ў строгім сакрэце, яго выкананне пачалося ўжо з першых дзён акупацыі. Знішчаліся ў першую чаргу камуністы, яўрэі і цыганы, а таксама тыя, хто падтрымліваў партызан. За час акупацыі фашыстамі было забіта амаль 1,5 мільёна чалавек мірнага насельніцтва.

Але спачатку імкнуліся дабіцца ад асноўнай масы насельніцтва калі не лаяльнасці, то хоць нейкай нейтральнасці да ваенна-палітычных падзей. Нямцкія ўлады сталі адпускаць дамоў ваеннапалонных, калі іх у лагеры знаходзілі родзічы-беларусы, быў дазволены прыватны бізнес, прыватная практыка ўрачоў і аптэкараў, дапускалася ўладанне невялікімі прадпрыемствамі, майстэрнямі і гандлёвымі лаўкамі. У Заходняй Беларусі падаткі ў сялян былі значна меншымі, чым пры савецкай уладзе. Па ўсёй Беларусі больш прывабнай выглядала палітыка акупантаў адносна свабоды веравызнання і рэлігійных спраў. Каб супаставіць сябе "бязбожнай" савецкай уладзе, немцы дазвалялі рамантаваць і будаваць новыя цэрквы, нават сачылі, каб багаслужэнне ішло на беларускай мове, спрабавалі рэалізаваць на Беларусі ідэю аб стварэнні аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Да каталіцкай канфесіі адносіліся адмоўна, лічачы ксяндзоў уяўнымі ідэолагамі нацыянальнага і антыфашысцкага руху.

Фактычны ва ўсіх краінах, акупаваных нямецка-фашысцкай арміяй, узнікла такая з'ява, як калабарацыя. Першыя калабаранты паявіліся ў Нарвегіі і Францыі. Гэта былі асобы, арганізацыі, гаспадарчыя адзінкі і сродкі інфармацыі, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі па палітычных, ваенных, гаспадарчых і адміністратыўных справах. Беларуская калабарацыя таксама супрацоўнічала ў гэтых справах, але сфарміравалася яна з людзей розных эканамічных, палітычных, і маральных поглядаў і прыярытэтаў. Іх можна падзяліць на 4 групы:

1. Пакрыўджаныя савецкай уладай людзі, або тыя, каму савецкая ўлада не падабалася з-за сваёй несправядлівасці, надзвычайнай жорсткасці, безгаспадарчасці, прымусовай калектывізацыі, бязбожжам і інш. Многія не маглі дараваць ёй "галадамор" 1932-1933 гадоў, ГУЛАГ і зверствы НКУС.

2. Значную частку калабарацыі састаўлялі людзі, якія абставінамі лёсу вымушаны былі служыць у акупантаў.Трэба было неяк жыць, карміць дзяцей, старых і хворых. Вядома, што заводы і фабрыкі ўзрываліся пры адступленні Чырвонай Арміі, вывозілася жывёла, хлеб, нават паліліся нязжатыя хлебныя нівы. Савецкую ўладу не турбавала, як і з чым будуць жыць пакінутыя ёю пад акупацыяй людзі. Да гэтай часці калабарацыі адносяцца многія з амаль 640 тысяч ваеннапалонных, узятых падчас баёў на беларускай зямлі. Перад кожным з іх немцамі была пастаўлена альтэрнатыва: служба акупантам, або галодная, пакутлівая смерць.

3. Была таксама і такая катэгорыя людзей, якія хацелі паўладарнічаць, маючы ўладу над другімі, магчымасць смачна паесці і добра выпіць за чужы кошт. Сярод іх было даволі многа асоб з крымінальнай псіхалогіяй або проста закончаных злачынцаў.

4. Прадстаўнікі нацыянальнага беларускага руху. Яны прыехалі з-за мяжы, дзе апынуліся пасля эміграцыі ў 1918 годзе першага беларускага нацыянальнага ўраду – БНР. Большасць з іх мінімум з'яўляліся актыўнымі функцыянерамі яго структуры. Гэтая частка калабарацыі была нядрэнна арганізавана і ідэалагічна аформлена. Вакол яе групіравалася ў асноўным беларуская калабарацыя, з ёй афіцыйна падтрымлівала сувязь акупацыйная ўлада.

Віднае месца ў беларускай калабарацыі займалі кіраўнікі беларускага нацыянальнага руху І.Ермачэнка, В.Захарка, Р.Астроўскі, В.Гадлеўскі, Н.Абрамава і іншыя. У кастрычніку 1941 года з дазволу немцаў была створана на чале з І.Ермачэнкам Беларуская народная самапомач (БНС) з функцыямі арганізацыі здароўя, грамадскай апекі, культурнага жыцця.

У чэрвені 1943 года моладзі было дазволена стварыць нацыянальную антысавецкую арганізацыю "Саюз беларускай моладзі"(СБМ). Членамі яе мог быць кожны беларус ва ўзросце ад 10 да 20 гадоў, даўшы пісьмовы доказ аб сваім арыйскім паходжанні і жаданні служыць нацыянал-сацыялістычнай справе. Гэтая арганізацыя паспела дасягнуць 11 тысяч чалавек. Нямецкія ўлады дазволілі выкарыстоўваць нацыянальную сімволіку: герб "Пагоня" і Бел-чырвона-белы сцяг.

У канцы 1943 года было абвешчана аб стварэнні Беларускай Цэнтральнай Рады (БЦР). Гэта было ўжо накшталт уладнай структуры. Пасаду прэзідэнта БЦР заняў Р.Астроўскі. Галоўнай мэтай на той час была мабілізацыя ўсіх нацыянальных сіл Беларусі на барацьбу з бальшавізмам ва ўсіх яго праявах і выкананне культурна-асветніцкай функцыі замест распушчанай БНС. Для барацьбы з партызанамі, якія былі абсалютна прабальшавісцкімі, БЦР стварыла ў лютым 1944 года свае ўзброеныя сілы – Беларускую краявую абарону (БКА). Удалося арганізаваць 55 батальёнаў колькасцю не больш 40 тысяч чалавек. Апафеозам беларускай калабарацыі было скліканне Другога Ўсебеларускага Кангрэса, які пачаў сваю работу 27 чэрвеня 1944 года, за 6 дзён да прыхода ў горад савецкіх танкаў. Таму прынятыя на гэтым кангрэсе рашэнні ўжо не мелі ніякага значэння. Гэта быў канец беларускай калабарацыі, заканамерны фінал лідэраў беларускага нацыянальнага руху. Нянавісць да бальшавісцкай улады, якая была галоўнай перашкодай і ворагам нацыянальнага самавызначэння Беларусі, прывяла іх у фашысцкі лагер. Гэта тактычная памылка стала трагедыяй, бо з фашызмам змагалася ўся сусветная дэмакратыя.

55. Партызанскі і падпольны рух на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Армія Краёва.

У гісторыі ВАВ Беларусь лічыцца краінай-партызанкай. Сапраўды, адносна колькасці насельніцтва рэспублікі колькасць партызан – тут самая найбольшая. Ды яшчэ афіцыйная савецкая прапаганда стварыла вельмі прыгожы міф, што быццам па закліку камуністычнай партыі ўвесь беларускі народ падняўся на барацьбу за родную савецкую ўладу. Так усё было проста і ёсць чым пахваліцца. А на гэтай баявой традыцыі ўжо выхоўваць трэба маладое пакаленне. А як было на самой справе, чаму на тэрыторыі Беларусі немцам даставалася ад партызан і падпольшчыкаў больш усяго?

Першае. Тэрыторыя Беларусі ідэальна спрыяла партызаншчыне: 1/3 частка пакрыта лясамі, тут знаходзяцца вялікія абшары непраходных для чужынцаў балот. Ёсць дзе схавацца. А па тэрыторыі праходзіць шмат транспартных артэрый, дыверсіі на якіх вельмі балюча раняць акупанта.

Другое. Хуткі разгром войск Беларускай ваеннай акругі немцамі фактычна стварыў вадатную кадравую аснову партызанскага руху. Акрамя гэтага, вельмі многія партыйна-камсамольскія і савецкія функцыянеры і актывісты не паспелі эвакуіравацца, а нямецкія карныя органы іх адразу расстрэльвалі. Трэба было ратавацца, а лепш усё ж са зброяй, якая і бараніла, і карміла.

Трэцяе. Гэта мэтанакіраваная работа савецкай улады па арганізацыі дыверсійных груп і атрадаў. Першую скрыпку тут ігралі органы бяспекі, разведкі і асабліва дзейнасць НКУС. Яны былі збіральнікамі і ініцыятарамі, і караючай сілай супраць тых, хто хацеў супрацоўнічаць з акупантамі і не спрыяў арганізацыі супраціўлення.

Партызанскі рух і беларускае падполле фарміравалася рознымі шляхамі і па розных прычынах. Першыя атрады беларускіх партызан фарміраваліся стыхійна з ваенаслужачых разгромленых часцей Чырвонай арміі, якія не змаглі дагнаць адступаючыя воінскія часці на ўсход. Таксама папаўненне партызанскіх атрадаў ішло за кошт беглых ваеннапалонных з розных канцэнтрацыйных лагераў. Мэтанакіраваны характар партызанскі рух набывае з 1943 года з ліку мясцовага насельніцтва.

Арганізаваныя партызанскія атрады і дыверсійныя групы летам і восенню 1941 года за зіму 1941/1942 года ў асноўным былі выкрыты і знішчаны немцамі. Вясной і летам 1942 года колькасць партызан зноў стала расці. Ускорыўся гэты працэс таму, што калі выкрываліся партызанскія групы, то вёскі, дзе спыняліся партызаны, як правіла спальваліся немцамі, часта разам з жыхарамі. Людзі сталі ратавацца ў лесе, яны папаўнялі ўцалелыя атрады і стваралі новыя. Так, у студзені 1942 года, па некаторых даных, у Беларусі было не больш 3 тысячы партызан, то восенню – 50 тысяч байцоў.

   Вялікае значэнне ў развіцці партызанскай барацьбы набыло стварэнне ў маі 1942 года Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР) на чале з П.Панамарэнкам, а затым у верасні гэтага ж года яго тэрытарыяльнага аддзела – Беларускага штаба (БШПР) на чале з П.Калініным. ЦШПР вырашаў многія праблемы па стварэнню новых партызанскіх атрадаў, падрыхтоўваў для іх кадры спецыялістаў партызанскай барацьбы, забяспечваў пры дапамозе транспартнай авіацыі зброяй, баепрыпасамі, медыкаментамі, сувяззю і прапагандысцкімі сродкамі. Праз штаб ішла каардынацыя партызанскіх дзеянняў з Чырвонай Арміяй.

Усяго ў партызанскім руху на Беларусі па афіцыйных даных ЦШПР прынялі ўдзел 373.492 чалавекі 70-ці нацыянальнасцей, беларусы складалі 71,1%. Партызаны аб'яднаны ў 1.255 атрадаў, большасць якіх уваходзіла ў 213 брыгад. У сваю чаргу некаторыя брыгады былі аб'яднаны ў партызанскія злучэнні. Імі камандавалі выдатныя арганізатары Ц.Бумажкоў, В.Корж, К.Заслонаў. М.Шмыроў, П.Машэраў, В.Казлоў, Ф.Паўлоўскі.

Трэба адзначыць, што партызанскі рух на Беларусі інтэнсіўна разіваўся пераважна на Ўсходняй яе частцы, а на Захадзе да сярэдзіны 1943 года быў вельмі слабы. Патрабаваліся спецыяльныя рашэнні ЦК КП(б)Б і БШПР аб перадыслакацыі многіх атрадаў і брыгад у Заходнюю Беларусь. А тут ішло развіццё польскага партызанства пад назваю "Армія Краёва", якая кіравалася лонданскім польскім урадам. Мэтай гэтага нацыяналістычнага руху было аднаўленне Польшчы ў межах 1939 года. Акаўцы, або як іх называла мясцовае насельніцтва "белыя партызаны", лічылі сваімі ворагамі як немцаў, так і савецкіх партызан. Паміж савецкімі і польскімі партызанамі адбываліся нават крывавыя баі.

Неацэннае значэнне ў антыфашысцкай барацьбе мела падпольнае змаганне. Падпольныя групы і арганізацыі ў 1944 годзе былі амаль у кожным беларускім горадзе. Гісторыкі лічаць, што іх было не менш за 70 тысяч чалавек. Яны рабілі дыверсіі, сабатаж, вялі антыфашысцкую прапаганду і агітацыю, збіралі разведданыя для партызан і Чырвонай Арміі. А мінскія падпольшчыкі нават выдавалі газету "Звязда".

56. Стратэгічная аперацыя “Баграціён” і вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачалося яшчэ восенню 1943 года, калі былі з боем узяты Крычаў, Касцюковічы, Гомель, Мазыр і ішыя цэнтры ўсходняй часткі Беларусі. На большае тады сіл не хапіла. Летам 1944 года адбыўся завяршальны этап яе вызвалення ў працэсе рэалізацыі адной з найбольш наступальнай аперацыі Чырвонай Арміі пад кодавай назвай "Баграціён". На тэрыторыі Беларусі была сканчэнтравана адна з буйнейшых варожых груповак "Цэнтр". Яна налічвала разам з часткамі флангавых нямецкіх груповак 1,2 мільёна салдат і афіцэаў, мела на ўзбраенні 9.500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў і 1350 баявых самалётаў. Савецкі бок налічваў тут 2,4 мільёна ваеннаслужачых, меў 36.400 гармат і мінамётаў, 5.300 танкаў і 5.300 самалётаў. Перавага савецкіх войск была рашаючай. Прытым, у тыле нямецкіх войск дзейнічалі 143 тысячы доброўзброеных партызан.

Наступленне савецкіх войск пачалося 23 чэрвеня 1944 года. Нямецкія войскі папалі ў акружэнне ("катлы") ля Віцебска, Бабруйска і пад Мінскам. Толькі ў палон трапіла 158 тысяч саладатаў, афіцэраў і генералаў. Значную частку іх пешшу правялі пад канвоем праз усю Маскву.

3 ліпеня 1944 года савецкія танкі ўварваліся з боем у Мінск. Жыхары горада радасна сустракалі савецкіх воінаў. Вызваленнем г.Брэста 28 ліпеня беларуская зямля была поўнасцю ачышчана ад захопнікаў, а нямецкая групоўка "Цэнтр" перастала існаваць. Гітлераўцам прыйшлося такую ж назву даць другой групіроўцы войск. У ходзе і пасля вызвалення Беларусі ў шэрагі Чырвонай Арміі ўлілося каля 900 тысяч чалавек, у тым ліку 147 тысяч былых партызан.

Першачарговай задачай па аднаўленню народнай гаспадаркі стала ўзнаўленне чыгункі, якая была разбурана рэкавымі войнамі партызан, ды і фашысты адступаючы таксама нішчылі ўшчэнт чыгуначнае палатно, масты і маёмасць. Чырвонай Арміі быў вельмі патрэбен гэты транспарт, каб завяршыць вызваленне народаў Еўропы і дабіць фашыстаў.

57. Вызваленне еўрапейскіх краін ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Заканчэнне Другой сусветнай вайны і яе вынікі.

Вельмі жорсткія баі савецкія войскі вялі ва Ўсходняй Прусіі за Кенігсберг (Калінінград), пад Будапештам і ў Берлінскай аперацыі. Яны вызвалілі Румынію, Венгрыю, Чэхаславакію, Польшчу, часткова Балгарыю, Югаславію, Аўстрыю, Нарвегію. Незваротныя страты Савецкай Арміі толькі за вызваленне Польшчы склалі больш за 600 тысяч саладатаў і афіцэраў, за Венгрыю – 140 тысяч, за Чэхаславакію – 140 тысяч, за Румынію – 69 тысяч. Усяго за вызваленне краін Усходняй Еўропы ад фашызма Савецкі народ аддаў больш 1 млн. чалавек. Вельмі шмат страт было пры правядзенні аперацыі па ўзяцці Берліна – больш за 78 тысяч, асабліва 1-га Беларускага фронта, які пад кіраўніцтвам маршала Г.Жукава штурмаваў сталіцу фашысцкага рэйха. 8 мая 1945 года фашысцкая Германія капітуліравала. У Еўропе наступіў канец Другой Сусветнай вайны, але яна яшчэ працягвалася на Усходзе з Японіяй.

Згодна Ялцінскай канферэнцыі краін антыгітлераўскай кааліцыі (люты 1945 г.), Савецкі Саюз даў згоду падключыцца да разгрому Японіі. 9 жніўня Савецкія ўзброеныя сілы пачалі наступленне і за 10 дзён разграмілі галоўныя сілы японскай сухапутнай арміі – квантунскую армейскую групоўку. Да наступлення савецкіх войск 6 і 9 жніўня былі знішчаны амерыканскай бамбіндзіроўкай атамнымі бомбамі Хірасіма і Нагасакі. ІІ сусветная вайна закончылася 2-га верасня 1945 года падпісаннем на лінкоры "Місуры" акта аб капітуляцыі Японіі. Другая сусетная вайна закончылася.

Беларускі народ унёс важкі ўклад у разгром фашызма. На франтах вайны са зброяй у руках змагалася больш 1,3 млн. беларусаў, з іх 217 генералаў, адміралаў і тры маршалы. Каля 3 млн. не далічылася Беларусь. Таму як знак вялікай пашаны, за ахвяры, прынесеныя нашай краінай, яна стала адной з творцаў ААН. Гэта было выключэннем для Беларусі і Украіны, бо яны не мелі тады поўнага суверэнітэту, як дзяржавы. Беларусь, як пераможца, але не суверэнная рэспубліка, быццам для пацвярджэння гэтага стану, згубіла значную частку сваёй этнічнай тэрыторыі – Беласточчыну. Такі вельмі ўражлівы факт.

58. Культурнае жыцце беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Вайна 1941–1945 гадоў на тэрыторыі Беларусі прайшла гіганцкімі разбуральнымі хвалямі: спярша з захаду на усход, потым — з усходу на захад. А паміж гэтымі хвалямі лютаваў акупацыйны рэжым. Сотні тысяч беларусаў змагаліся з акупантамі на шматлікіх франтах і ў партызанскіх атрадах. Такім чынам, увесь беларускі народ на працягу бясконца доўгіх гадоў вайны жыў у экстрэмальных, стрэсавых умовах. І ў гэты час з асаблівай яскравасцю праяўляліся і перапляталіся трагічнае і гераічнае, высакароднае і нікчэмнае. Вось таму час Вялікай Айчыннай вайны для беларускай культуры, асабліва мастацтва, з’яўляецца амаль невычарпальнай крыніцай чалавечых характараў і неверагодных сітуацый.

У пачатку вайны за вельмі кароткі час уся тэрыторыя Беларусі была акупавана нямецка-фашысцкімі войскамі і амаль адразу ж была падзелена на пяць частак: усходнюю пад кіраўніцтвам армейскага тылу групы армій «Цэнтр»; паўднёвую, далучаную да так званага рэйхскамісарыята «Украіна»; заходнюю частку, увайшоўшую ў склад Усходняй Прусіі; паўночную, якая стала часткай генеральнай акругі «Літва». Цэнтральная частка нашай краіны стала называцца «Генеральнай акругай Беларусь» (Вайсрустэніэн) на чале з генеральным камісарам гаўляйтэрам Вільгельмам Кубэ. Ва ўсіх гэтых частках падзеленай Беларусі акупацыйны рэжым практычна нічым не адрозніваўся. Усюды ён быў такі жорсткі і бесчалавечны, якога яшчэ не ведаў наш народ, што перажыў за сваю шматвяковую гісторыю многа розных акупацый. Амаль кожная аб’ява ці загад акупацыйных улад заканчваліся пагрозай растрэлу. Была ўведзена паўсямесная практыка браць ні ў чым не павінных людзей як заложнікаў і растрэльваць іх альбо вешаць. За загінуўшага на тэрыторыі Беларусі нямецкага салдата забівалі 10 чалавек, за афіцэра — 30. За забойства партызанамі гауляйтэра В. Кубэ гітлераўцы толькі ў Мінску пакаралі смерцю 3000 нявінных людзей. Уся тэрыторыя нашай рэспублікі пакрылася сеткай канцэнтрацыйных лагераў, у тым ліку пад Мінскам быў Трасцянецкі лагер смерці, у якім фашысты знішчылі 206500 чалавек.

Генацыд беларускага народа быў загадзя распрацаваны і мэтанакіраваны, згодна з так званым генеральным планам «ОСТ». Па гэтаму плану меркавалася пакінуць для анямечвання і затым для выкарыстання 25% беларусаў, а 75% падлягала частковаму знішчэнню фізічна і часткова перасяленню на усход, у Сібір. Хоць гэты нялюдскі план трымаўся ў строгім сакрэце, яго выкарыстанне пачалося з першых дзён акупацыі, за час якой фашыстам удалося знішчыць амаль 1,5 млн. чалавек толькі мірнага насельніцтва Беларусі.

Строгая сакрэтнасць стратэгічных мэтаў тлумачылася тактычнымі падыходамі гітлераўцаў да вырашэння важнейшай для іх задачы — атрымання канчатковай перамогі над Савецкім Саюзам. Тактыка акупантаў азначалася тым, што трэба было знайсці і выкарыстаць у вайне саюзнікаў, апору сярод мясцовага насельніцтва. У розных краінах некаторыя партыі, грамадскія рухі і сродкі прапаганды, а таксама гаспадарчыя кругі супрацоўнічалі з гітлераўцамі. Гэтая з’ява з 1953 года стала называцца «калабарацыяй». У Францыі «калабарантамі» сталі называць тую частку французаў, якія імкнуліся адрадзіць французскую дзяржаву праз супрацоўніцтва з немцамі. У савецкіх падыходах да гэтай з’явы быў адзін прынцып: «хто не з намі, той супраць нас». Таму калабаранты лічыліся абсалютнымі здраднікамі і з імі абыходзіліся больш жорстка, чым з немцамі-фашыстамі. На самой справе, з’ява калабарацыі мае больш шырокі і разнабаковы змест. Беларускія калабаранты былі розныя. Умоўна іх можна падзяліць на 4 састаўляючыя: а) пакрыўджаныя бальшавіцкімі ўладамі грамадзяне, або тыя, каму савецкія парадкі проста не падабаліся, і яны паверылі нямецкай прапагандзе, пайшлі да акупантаў на службу;

б) людзі, якія абставінамі лёсу былі вымушаны служыць акупантам, каб захаваць жыццё і маёмасць сабе і сваім родным. У многіх з іх іншага выбару не было;

в) проста жадаючыя паўладарнічаць над людзьмі, добра паесці і выпіць. Сярод такіх добраахвотнікаў было многа крымінальнага элементу;

г) прадстаўнікі нацыянальнага беларускага руху, які быў здаўна ў апазіцыі да бальшавікоў. Большасць з іх жыла за межамі СССР, уваходзіла ў розныя палітычныя партыі. Гэта была даволі цэльная, ідэалагічна аформленая частка беларускай калабарацыі. Галоўнай мэтай іх дзейнасці было стварэнне незалежнай Беларусі пры дапамозе гітлераўскай Германіі. Акупацыйныя ўлады дазволілі ім стварыць нешта падобнае на структуру дзяржаўнага кіравання — Беларускі камітэт самапомачы (БКС) і зачатак сілавога апарату — Беларуская самаахова (БСА) з умовай, што яны будуць весці барацьбу з савецкімі партызанамі. Для беларускай моладзі ў чэрвені 1943 года была створана антысавецкая нацыянальная арганізацыя «Саюз беларускай моладзі» (СБМ). Уступіць у яе мог кожны беларус ва ўзросце ад 10 да 20 гадоў, даўшы пісьмовы доказ аб сваім арыйскім паходжанні і жаданні служыць фашызму.

Менавіта гэтая нацыянальна настроеная і арганізаваная частка беларускага калабарацыянізма была асновай і эпіцэнтрам усіх, хто супрацоўнічаў з акупацыйнымі ўладамі. Найбольш актыўнымі іх лідэрамі былі І. Ермачэнка, В. Захарка, Р. Астроўскі, В. Гадлеўскі, Я. Станкевіч, В. Іваноўскі, Н. Абрамава і інш. Імі выдаваліся розныя газеты і часопісы. Гэта «Беларуская газета», «Беларускі голас», «Раніца», «Голас вёскі», «Газета Случчыны», «Пагоня», часопісы «Узвышша», «Жыве Беларусь» і інш. Чым больш нямецкія ўлады цярпелі паражэнняў на усходнім фронце і ад партызан, тым больш вольнасці дазвалялі ў дзейнасці беларускім нацыяналістам. Былі арганізаваны Беларускае навуковае таварыства, прафсаюзы, жаночая ліга, выдадзены дазвол на ўжыванне нацыянальнай сімволікі: бел-чырвона-белага сцягу і герба «Пагоня». Створанае ў 1942 годзе Беларускае культурнае згуртаванне арганізоўвала працу не паспеўшых эвакуiравацца артыстаў і музыкантаў. Там працавалі кампазітары А. Туранкоў, Р. Равенскі, М. Шчаглоў-Куліковіч, М. Іваноў, А. Самохін і інш. У гэты час творчай працай займаліся паэты Наталля Арсеннева і Ларыса Геніюш, спяваў беларускія песні выдатны спявак Міхал Забэйда-Суміцкі.

Цікавай была спроба беларускіх калабарантаў наладзіць школьнае навучанне дзяцей. Згодна інструкцыі акупацыйнай улады, можна было вучыцца дзецям ад 7 да 14 гадоў, акрамя яўрэйскіх. Забаронена была прапаганда ў школах савецкай і польскай ідэалогіі, а моладзь павінна была выхоўвацца ў духу гітлераўскай новай Еўропы. У праграму пачатковых школ уваходзілі беларуская мова, прыродазнаўства, арыфметыка, геаграфія, спевы, рукадзелле і гімнастыка. У Мінску стаў выходзіць часопіс «Беларуская школа» у двух варыянтах: для вучняў і для настаўнікаў. Гэта павінна было часткова замяніць савецкія падручнікі, якія былі строга забаронены. Разгарнуць шырока адукацыю дзяцей не было магчымым па цэламу шэрагу прычын: па-першае, фінансавая незабяспечанасць; па-другое, большасць беларускага насельніцтва з недаверам успрымала захады калабарантаў, якія дыскрэдытавалі нацыянальную ідэю сваім супрацоўніцтвам з акупантамі пад маркай помсты камуністам. І па-трэцяе, партызаны актыўна перашкаджалі наладжванню нацыяналістамі культурнага жыцця, у тым ліку і школьнай справы. Яны часта спальвалі школы і нават забівалі настаўнікаў, як здраднікаў.

Увогуле, на тэрыторыі дзейнічання беларускіх калабарацыяністаў барацьба з нацыяналізмам была адной з важнейшых задач партызанскага руху. Яна была больш зацятай, чым у Прыбалтыцы ці на Украіне. Пасля вайны, у 1945 годзе ЦК КПБ нават прыняў спецыяльную пастанову <



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2021-12-07; просмотров: 84; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.145.70.108 (0.014 с.)