Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Менеджмент сацыяльна-культурнай сферы

Поиск

Установа адукацыі

“Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы прарэктар

УА “Беларускі дзяржаўны

ўніверсітэт культуры і мастацтваў”

 

___________________Ю.П. Бондар

“___”_____________________2011г.

 

 

МЕНЕДЖМЕНТ САЦЫЯЛЬНА-КУЛЬТУРНАЙ СФЕРЫ

Праграма дзяржаўнага экзамена

Па спецыяльнасці 1-21 04 01 Культуралогія

Напрамак спецыяльнасці 1-21 04 01-02 Культуралогія (прыкладная)

Спецыялізацыя 1-21 04 01-02 01 Менеджмент сацыяльнай і культурнай сферы

 

Мінск 2011

Складальнікі:

Ажойчык Н.А. (19-21);

Белякова В.І. (22-27);

Дзячэнка В.С. (16-17);

Кузьмінаў У.В. (12-15);

Майсяйчук С.Б. (49,50, 56-58);

Рабушкіна І.А. (33-35);

Раманенка Л.Е. (36-46);

Рэмішэўскі К.І. (28-31);

Саявец В.М. (60);

Смарговіч І.Л. (47-48, 51-55);

Сцепанцоў А. І. (тлумач. зап., 1-9, 11, 32, 59);

Шкіронак І.У. (10);

Шчытцова А.В. (18).

 


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Дзяржаўны экзамен "Менеджмент сацыяльна-культурнай сферы" з’яўляецца заключнай праверкай ступені засваення выпускнікамі універсітэта вучэбных курсаў па спецыялізацыі “Менеджмент сацыяльнай і культурнай сферы.

Галоўная мэта Дзяржаўнага экзамена - выяўленне ў выпускнікоў трывалых прафесійных арыентацый для работы ва ўстановах культуры, ведаў і ўменняў арганізацыі культурна-адпачынкавай дзейнасці (вольнага часу) у сучасных сацыяльна-эканамічных умовах. Выпускнікі павінны прадэманстраваць засваенне ідэй менеджменту як кіравання вытворчымі адносінамі па аднаўленні, захаванні, папулярызацыі і распаўсюджванні культурных каштоўнасцей, авалоданне тэарэтычнымі асновамі эфектыўнага кіравання арганізацыямі культуры розных тыпаў; паказаць разуменне структуры распрацоўкі культурных праграм рознага профілю і ўзроўню, прынцыпаў фарміравання прафесійных і аматарскіх калектываў і каманд. Выпускнікі павінны авалодаць тэрміналогіяй прыкладной культуралогіі, сацыяльнай псіхалогіі, тэорыі кіравання, навыкамі творчага канструявання карэктных азначэнняў для выкарыстоўвання ў культурнай практыцы.

У адпаведнасці з дзяржаўным адукацыйным стандартам Рэспублікі Беларусь ОСГБ1-2104 01-2008Вышэйшая адукацыя. Першая ступень Спецыяльнасць 1-21 04 01 Культуралогія, напрамак 1-21 04 01-02 Культуралогія (прыкладная), выпускнікі павінны набыць сацыяльна-прафесійную кампетэнтнасць у спалучэнні акадэмічнай, прафесійнай, сацыяльна-асобаснай кампетэнцыі для рашэння задач у сферы прафесійнай і сацыяльнай дзейнасці.

Прафесійная кампетэнцыя ўключае веданне асноў прыкладной культуралогіі, якія дазваляюць выкарыстоўваць заканамернасці працэса далучэння чалавека да культурнага соцыуму ў спецыфічных умовах рэгіёну, пэўнай установы культуры, арганізацыі, сям'і; прынцыпаў арганізацыі і эканомікі ўстаноў культуры для ажыццяўлення эфектыўнага кіравання іх дзейнасцю ў рэальных умовах іх функцыянавання; набыццё ўменняў фарміраваць у насельніцтва палітычную, прававую, экалагічную, маральна-этычную, эстэтычную, фізічную культуру; прагназаваць, планаваць і ажыццяўляць выхаваўчую, мастацка-творчую, арганізацыйна-метадычную функцыі ўстаноў культуры; вывучаць, назапашваць і распаўсюджваць станоўчы вопыт сацыяльна-культурнай дзейнасці аматарскіх аб'яднанняў, устаноў культуры, грамадскіх арганізацый; праектаваць сацыяльна-культурныя працэсы, распрацоўваць і рэалізоўваць рэгіянальна-мэтавыя культурныя праекты і праграмы (праектна-менеджэрскае майстэрства).


1. Прыярытэтныя кірункі дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры.

Культурная палітыка як сістэмны атрыбут агульнадзяржаўнай палітыкі, выпрацоўкі сацыяльна-культурных каштоўнасных арыенціраў, стварэння магчымасцей для культурнага самаразвіцця асобы, развіцця грамадскіх рухаў і фармаванняў у сферы культуры. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь”. Прыярытэты дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры.

Ролі дзяржавы ў кіраванні сацыяльна-культурнай сферай: законадаўчае і адміністратыўнае рэгуляванне; непасрэднае ажыццяўленне эканамічнай дзейнасці. Кіраўнічыя рычагі дзяржавы. Множнасць суб'ектаў культурнай палітыкі (органы дзяржаўнай улады, культурныя інстытуты, творчыя работнікі).

2. Структура органаў дзяржаўнага кіравання ў галіне культуры.

Станаўленне і развіццё інстытутаў кіравання культурай у Рэспубліцы Беларусь. Ажыццяўленне Дзяржаўнага рэгулявання і кіравання ў галіне культуры. Структура кіраўнічых органаў культуры ў Рэспубліцы Беларусь. Галоўныя функцыі Міністэрства культуры па захаванню, развіццю і распаўсюджванню культуры. Мясцовыя органы кіравання культурай у адпаведнасці з адміністратыўна-тэрытарыяльным падзелам краіны. Дзейнасць спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы культуры. Асаблівасці кіравання арганізацыямі культуры. Інавацыйныя (праектаванне) і традыцыйныя (адміністрыраванне) падыходы ў развіцці сістэмы кіравання сферай культуры. “Тэхналагічны” (алгарытмічны) і “асобавы” (інтуітыўны) падыходы ў арганізацыі дзейнасці ўстаноў культуры.

Мэты і функцыі менеджменту.

Мэта кіравання як жаданыя паводзіны сістэмы, генеральны імператыў дзеянняў. Фармаванне і замацаванне мэт (палітыка арганізацыі, місія, планы, юрыдычныя нарматыўныя дакументы). Патрабаванні да фармулёвак мэт і іх класіфікацыя. "Дрэва мэт". Паняцце і прыметы функцый. Функцыі: планавання (азначэнее будучыні тэндэнцый і перспектыў развіцця аб’екта кіравання); арганізацыі (стварэнне, развіццё і захаванне структуры прадпрыемства; дэлегіраванне паўнамоцтваў; рэгламентацыя); матывацыі (заахвочванне работніка да працоўнай дзейнасці, змястоўныя і працэсуальныя тэорыі); кантролю (забеспячэнне мэт арганізацыі; азначэнне якасці і карэктыроўка выконваемых работ); каардынацыі (забеспячэнне адзінства і ўзгодненасці ўсіх стадый працэсу кіравання на ўсіх ўзроўнях іерархічнай структуры арганізацыі). Спецыфічныя функцыі кіравання: падзел на пэўныя бакі і сферы дзейнасці прадпрыемства, у якіх аднаўляюцца кіраўнічыя цыклы.

4. Кіраўніцкія рашэнні як вынік (прадукт) кіраўніцкай працы.

Кіраўнічае рашэнне - творчае, валявое дзеянне суб'екта кіравання, якое складаецца ў выбары мэты, праграмы і спосабаў дзейнасці калектыва па вырашэнні праблемы на аснове аб'ектыўных законаў функцыянавання сістэмы кіраванння і аналізу інфармацыі аб яе функцыянаванні. Прыняцце кіраўнічых рашэнняў як псіхалагічны працэс: на аснове інтуіцыі, меркаванняў, рацыянальнага падыходу. Этапы рацыянальнага рашэння.

Патрабаванні да кіраўнічых рашэнняў. Фактары эфектыўнасці рашэнняў: трыманне іерархіі, выкарыстанне мэтавых міжфункцыянальных груп, выкарыстанне прамых гарызантальных сувязяў, цэнтралізацыя кіраўніцтва. Метады прыняцця кіраўнічых рашэнняў: нефармальныя (эўрыстычныя); экспертныя; колькасныя. Класіфікацыя кіраўнічых рашэнняў: па функцыянальнаму зместу; сферы дзеяння; арганізацыі распрацоўкі; характару мэт і перыяду дзеяння; іерархіі кіравання; маштабу аб’екта кіравання; ступені дакладнасці інфармацыі; спосабу фіксацыі.

5. Кампетэнтнасная мадэль кіраўніка сучаснай установы культуры.

Стылі кіраўніцтва: ад аўтарытарнага да ліберальнага. Абумоўленасць індывідуальнага стылю кіраўніка. Лідэрства як важны і эфектыўны механізм рэалізацыі ўлады ў арганізацыі. Спосабы ўздзеяння на паводзіны людзей: перакананне; унушэнне; заражэнне; маніпуляцыя; прымус; стымуляванне.

Паняцце статуса і ролі работніка. Ролевыя функцыі суб’ектаў сацыякультурных працэсаў: сацыяльныя заказчыкі (рэсурсатрымальнікі), менеджэры-арганізатары, выканаўцы-спецыялісты. Сваеасаблівасць сацыяльных роляў спецыяліста культуры, творчы (крэатыўны) і рэпрадуктыўны характар выканання роляў. Кампетэнтнасная мадэль кіраўніка сучаснай установы культуры (канцэптуальнасць, кантэкстуальнасць, тэхналагічнасць, адаптыўнасць, камунікатыўнасць, інтэгратыўнасць). Спецыфічны характар узаемадзеяння менеджэра з выканаўцам (артыстам, мастаком, прафесійным або аматарскім калектывам).

6. Сацыяльна-культурнае прызначэнне ўстаноў сацыякультурнай сферы. Тыпалогія ўстаноў і арганізацый культуры ў Беларусі.

Сацыяльна-культурная сфера – вытворчасць, размеркаванне, захаванне і арганізацыя спажывання тавараў і паслуг сацыяльна-культурнага і інфармацыйнага прызначэння для задавальнення культурных і інфармацыйных патрэбнасцей насельніцтва. Разгалінаваная інфраструктура сацыякультурнай сферы: адукацыйныя, выхаваўчыя, інфармацыйныя, прыродаахоўныя, рэкрэацыйныя і іншыя дзяржаўныя і грамадскія інстытуты. Асноўныя фактары, якія вызначаюць спецыфіку гаспадарчай, эканамічнай дзейнасці сацыякультурных устаноў: некамерцыйный статус і своеасаблівасць прадукта, прапанаванага на рынак спажывання. Місія ўстаноў культуры. Культурныя прадукты, прадукт-паслуга. Уклад культуры і мастацтва ў развіццё сучаснага грамадства (сацыяльны і эканамічны). Віды і асноўныя тыпы арганізацый культуры. Закон “Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь”.

7. Кіраванне персаналам ва ўстановах сферы культуры.

Развіццё канцэпцыі кіравання персаналам: ад разумення "чалавек - элемент сістэмы" да паняцця "прадпрымальны чалавек". Дзяржаўная кадравая палітыка Рэспублікі Беларусь.

Кадравы менеджмент - кіраванне персаналам, накіраванае на паляпшэнне эканамічнага становішча арганізацыі, садзейнічанне ў адаптацыі працаўніка да знешніх умоў. Мэта, асноўныя задачы і функцыі кадравага менеджменту. Паняцце "кадры". Кадравы патэнцыял. Кадравы цыкл. Класіфікацыя персанала. Штатны расклад. Маркетынг персанала. Лізінг персанала. Сістэма падбору персанала на аснове дзелавых якасцяў кандыдатаў і патрабаванняў пасад. Профіль-метад. Ратацыя і вылучэнне кадраў. Прафесіяграмы пасад.

Асаблівасці станаўлення і перспектывы развіцця творчага калектыву ў сферы культуры. Маральна-псіхалагічны клімат як інтэгральная характарыстыка творчага калектыва.

8. Праграмна-мэтавы і нарматыўны змест кіравання ў сферы культуры.

Асноўныя прынцыпы і сутнасныя прызнакі праграмна-мэтавага кіравання. Праектаванне-планаванне-праграмаванне: узаемасувязь і адрозненні. Сацыяльна-культурнае праграмаванне як навукова-абрунтаваны працэс стварэння новага ці перабудовы наяўнага сацыякультурнага асяроддзя.Сацыяльна-творчы заказ як сродак рашэння сацыяльна-культурных задач, стымулявання творчага пошуку, падтрымкі таленавітых аўтараў і выканаўцаў.

Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь – 2020 (падраздзел “Развіццё нацыянальнай культуры”). Дзяржаўныя праграмы захавання і развіцця культуры Рэспублікі Беларусь. Нацыянальныя праграмы развіцця турызма ў Рэспубліцы Беларусь. Рэгіянальныя культурныя праграмы (улік мясцовых традыцый і ўмоў культурнага развіцця). Сістэма дзяржаўных сацыяльных стандартаў Рэспублікі Беларусь. Закон Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўных мінімальных стандартах".

9. Сутнасць эфектыўнасці кіраўніцкай дзейнасці. Суадносіны сацыяльнай і эканамічнай эфектыўнасці.

Паняцці эфектыўнасці і эфекту кіравання ў сферы культуры. Праблема эфектыўнасці менеджменту СКС. Сацыяльная эфектыўнасць як найважная характарыстыка вынікаў культурнай дзейнасці, суадносіны з эканамічнай эфектыўнасцю. Асноўныя методыкі адзнакі паказчыкаў эфектыўнасці арганізацый.

Характарыстыкі непасрэдных вынікаў кіравання ў сувязі з узроўнем арганізацыі вытворчасці і станам сацыяльна-псіхалагічнай атмасферы ў арганізацыі культуры. Падраздзяленне эфектыўнасці кіраўнічага рашэння на арганізацыйную, эканамічную, этычную і палітычную.

Іерархія ўзроўняў кіравання і ступень самастойнасці ў прыняцці рашэнняў кіраўніком установы культуры. Сваеасаблівыя формы кантролю дзейнасці ўстаноў культуры.

10. Персанальны менеджмент у структуры кіраўніцкіх ведаў

Асоба кіраўніка як аб’ект даследаванняў, харызма ў структуры асабістых якасцей лідэра. Узаемазалежнасць навуковай арганізацыі працыі паспяховай дзейнасці. Сутнасць тэхналогіі поспеху Прынцыпы і навыкі ўзаемаадносін высокаэфектыўных лідэраў. Ацэнка якасцей сучаснага менеджэра сацыякультурнай сферы. Тэорыі і тэхналогіі тайм-менеджменту – прынцыпы кіравання часам. Інфармацыйна-праграмныя сродкі і тэхналогіі персанальнага менеджменту. Планаванне і арганізацыя асабістай працы кіраўніка, дэлегіраванне паўнамоцтваў як прыём самаразгрузкі.

Тэхналогіі эфектыўнай працаздольнасці. Камунікацыі ў сістэме персанальнага менеджменту. Асновы канструктыўных дзелавых зносін, маніпуляцыі, асаблівасці невербальных зносін, мобінг, метады вырашэння вытворчых канфліктаў. Сінэргія як фактар асабістай жыццядзейнасці і вытворчага поспеху, харызматычнасць лідэра.

11. Механізмы фінансавання арганізацый культуры ў Беларусі.

Адказнасць дзяржаўных органаў за развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы створаных арганізацый культуры; за выкананне дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне культуры; за ажыццяўленне інфармацыйных, асветных, адукацыйных, выхаваўчых, забаўляльных і іншых функцый некамерцыйнага характару ў галіне культуры (у адпаведнасці з Законам аб культуры). Узроўні бюджэтнага фінансавання: нарматыўны (забеспячэнне патрэбнага стану матэрыяльнай базы), змястоўны (для стварэння і рэалізацыі сацыяльна-культурных праектаў і праграм), сацыяльны (ці кампенсацыйны, па каштарысе бягучых выдаткаў). Гаспадарчы разлік (самастойнае пакрыццё бягучых выдаткаў дзяржаўным прадпрыемствам). Камерцыйны разлік (метад вядзення прыватнага прадпрыемства).

Пазабюджэтная дзейнасць: арганізацыя платных паслуг; прыцягненне і акумуляванне сродкаў з розных крыніц (спонсарства, патранаж і дабрачыннасць).

12. Фандрайзінг – як сістэма прыцягнення дадатковых рэсурсаў для арганізацый эфектыўнай дзейнасці.

Гісторыя ўзнікнення і вызначэнне фандрайзінга. Асноўныя этапы фандрайзінгавай кампаніі: планаванне, рэалізацыя, кантроль, аналіз. Метады рэалізацыі фандрайзінгавай кампаніі. Тэле-, паштовы, індывідуальны фандрайзінг. Асноўныя віды фандрайзінга: праектны, аператыўны. Падаткавае стымуляванне ў рамках фандрайзінга.

Фінансавыя інвестыцыі.

Паняцце інвестыцый. Формы інвестыцый. Крыніцы фінансавання. Вызначэнне фінансавых інвестыцый. Кіраванне інвестыцыйнай дзейнасцю прадпрыемства. Задачы фінансавага менеджменту пры рэалізацыі фінансавых інвестыцыйных праектаў. Інвестыцыі ў акцыях. Стратэгіі інвеставання ў акцыі. Перавагі “Блакітных фішак”. Дыверсіфіцыраваны партфель. Прынцыпы ратацыі партфелю. Размяшчэнне грашовых сродкаў у банку. Дыверсіфіцыраваныя фінансавыя аперацыі банкаў. Агульныя фонды банкаўскага кіравання.

Інфармацыйная частка

Літаратура

Асноўная

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Афіцыйнае выданне.– Мн.: Беларусь, 2009. – 95 с.

Гражданский кодекс Республики Беларусь: по состоянию на 3 ноября 2006 г.- Минск: Нац.центр правовой информ.Респ.Беларусь, 2006. – 656 с.

Аб дзяржаўных мінімальных стандартах: закон Рэспублікі Беларусь // Нац. реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999. – № 89.– С.24-27.

Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь: закон Рэсп. Беларусь [Новая рэд.] // Нац. реестр правовых актов Республікі Беларусь, 2004.– №87. – С.7-22.

Аванесова, Г.А. Культурно-досуговая деятельность: Теория и практика организации / Г.А.Аванесова. – М.: Аспект пресс, 2006. – 236с.

Ариарский, М.А. Социально-культурная деятельность как предмет научного осмысления/ М.А.Ариарский. - СПб.: Арт-студия «Концерт», 2008. – 792с.

Бабосов, Е.М. Социология управления: Учебн. пособие / Е.М Бабосов.– Мн.: ТетраСистемс, 2002. – 288 с.

Грыгаровіч,Я.Д. Менеджмент у сферы культуры /Я.Д.Грыгаровіч, А.І. Смолік //Прыкладная культуралогія: вучэб. дапам. / Я.Д. Грыгаровіч, А.І. Смолік. – Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2005. – С.103-115.

Ерасов, Б.С. Социальные институты культуры и управление культурой / Б.С. Ерасов //Социальная культурология: Учебник для студентов высших учебных заведений / Б.С. Ерасов. – М.: Аспект Пресс, 2000. – С.158-172.

Киселева,Т.Г. Социально-культурная деятельность: Учебник / Т.Г. Киселева, Ю.Д. Красильников.– М.: МГУКИ, 2004. – 539с.

Любительское художественное творчество //Современная Беларусь. Энциклопедический справочник. Том 3. Культура и искусство. – Мн.: Белорусская наука, 2007, с.683-729

Михайлова, Л.И. Социальное регулирование культурных процессов в обществе / Л.И.Михайлова Социология культуры: Учебное пособие // Л.И.Михайлова.– М.: ФАИР-ПРЕСС, 1999.– с.77-89.

Михеева, Н.А. Менеджмент в социально-культурной сфере / Н.А.Михеева, Л.Н. Галенская.– СПб.: Изд-во Михайлова В.А., 2000. – 170 с.

Переверзев, М.П. Менеджмент в сфере культуры и искусства: Учеб. пособие / М.П.Переверзев, Т.В.Косцов.– М.:ИНФРА-М, 2007. – 192 с.

Тульчинский, Г.Л., Менеджмент в сфере культуры: Учебное пособие. 4-е изд. / Г.Л. Тульчинский, Е. Л. Шекова.– СПб.: Лань,Планета музыки, 2009.– 544 с.

Чижиков, В.М. Введение в социокультурный менеджмент / В.М. Чижиков, В.В. Чижиков.– М.: МГУКИ, 2003. – 382 с.

Дадатковая

Палажэнне аб клубнай установе ў РБ Национальный реестр правовых актов РБ, 2004. – № 180. – С.97-101.

Палажэнне аб парку культуры і адпачынку ў РБ Национальный реестр правовых актов РБ, 2004. – № 180. – С.105-107.

Палажэнне аб раённым (гарадскім) метадычным цэнтры народнай творчасці (культурна-асветніцкай работы) Национальный реестр правовых актов РБ, 2004.– № 180. – С.101-104.

Положение о театрально-зрелищной организации РБ Национальный реестр правовых актов РБ, 2005. – № 3. – С.131-134.

Беляцкий, Н.П. и др. Управление персоналом: Учеб.пособие / Н.П.Беляцкий, С.Е.Велесько, П.Ройш. – Мн.: Книжный Дом; Экоперспектива, 2005. – 352 с.

Боганева, А.М. Новыя тыпы ўстаноў культуры і клубных фарміраванняў у галіне традыцыйнай культуры/ А.М.Боганева, В.А. Лабачэўская//Веснік БелІПК: навук. –метад. Зб. – Мн.: БелІПК, 1999. – С.88-103.

Ігнатовіч, П.Р. Аб'ектыўная абумоўленасць рэгулявання сферай культуры / П.Р.Ігнатовіч // Чалавек. Культура. Рынак: матэрыялы міжнар.навук.канф., 10-11 крас.2000 г., г.Мінск / БелІПК.– Мн., 2000.– С.76-79.

Каралёў, М.М. Асноўныя кірункі падрыхтоўкі менеджэраў сацыяльна-культурнай сферы / М.М.Каралёў // Веснік Беларус. дзярж. універсітэта культуры, 2002. – №1. – с.61-65.

Культурная политика в Европе: выбор стратегии и ориентиры. Сборник материалов. Составители: Е.И.Кузьмин, В.Р.Фирсов. – М.: «Издательство Либерия», 2002. – 240 с.

Мескон, Майкл Х. Основы менеджмента, 3-е издание /Майкл Х. Мескон, Майкл Альберт, Франклин Хедоури.– М.: ООО «И.Д.Вильямс», 2007. – 620с.

Никитенко, П.Г. Ноосферная экономика и социальная политика: стратегия инновационного развития / П.Г. Никитенко.– Минск: Белорус. наука, 2006.– 479 с.

Саркисов, С.Э. Менеджмент: Словарь-справочник / С.Э. Саркисов.– М.: «Анкил», 2005. – 808 с.

Смаргович, И.Л. Инновационные формы досуговой деятельности современной молодежи в Беларуси/ Павышэнне ролі клубных устаноў у сацыякультурным жыцці рэгіенаў: матэрыялы Рэсп. навук. – практ. канф. (22-23 ліст. 2006г., г.Мінск) – Мінск:БелДІПК, 2006. -168с.:іл

Степанцов, А. И. О положении с кадрами в отрасли культуры / А.И.Степанцов // Информационный бюллетень Администрации Президента Республики Беларусь, 2002.– №10.– С. 77-88.

Стрельцов, Ю.А. Социокультурная деятельность и социокультурный менеджмент / Ю.А. Стрельцов.Культурология досуга: Учебное пособие.– Изд. 2-е // Ю.А. Стрельцов.– М.: МГУКИ, 2003. – С. 23-37.

http://www.culturalpolicies.net

http://www.kimpress.by

 

Установа адукацыі

“Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы прарэктар

УА “Беларускі дзяржаўны

ўніверсітэт культуры і мастацтваў”

 

___________________Ю.П. Бондар

“___”_____________________2011г.

 

 

МЕНЕДЖМЕНТ САЦЫЯЛЬНА-КУЛЬТУРНАЙ СФЕРЫ

Праграма дзяржаўнага экзамена



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 575; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.145.73.167 (0.009 с.)