Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Да лекцыі 4. Лексікалогія і лексікаграфія

Поиск

Заданне 1. Карыстаючыся энцыклапедычнымі даведнікамі, размяркуйце прыведзенныя тэрміны ў наступным парадку: 1) спрадвечнабеларуская лексіка, 2) запазычаная лексіка.

Аб’ект права, апазіцыя, арцель, балістыка судовая, банда, банкаўскі крэдыт, бацькоўскія правы і абавязкі, біржа, браты і сёстры, бюджэтнае права, бягучы рахунак, дармаедства, валюта, ветэран, віна, вобыск, водпуск, вотум, вочная стаўка, высновы, высяленне, ганарар аўтарскі, гарантыя, гаспадарчае аб’яднанне, гаспадарчы суд, генацыд, гімн, гіпотэза, грамадзяне, дактыласкапія, дзяжурства, дыскрымінацыя, дэкларацыя, дэ-факта, дэ-юрэ, жалоба, закон аб уласнасці, захоўванне, звычай, злачынства, іск, кадастр водны, калгас, калгасны двор, калегія, капа, касацыя, кіраванне, кодэкс, крыміналістыка, ламбард, латарэя, легалізацыя, ліцэнзія, лясы калгасныя, магістрат, мажарытарная сістэма, манархія, мандат, мараторый, мафія, махлярства, маці-гераіня, мацярынства, мачаха, мемарандум, міліцыя, міністэрства, місія, мытня, навацыя, нагляд, надомнікі, народаўладдзе, натарыус, незалежнасць суддзяў, непрацаздольнасць, нетры, норма права, няўхільнасць пакарання, рэспубліка, рэферэндум, рэцыдывіст, сабатаж, статус-кво, суверэнітэт, суддзя, трансферт, трасалогія, тыранія, тэрарызм, удзельнікі, ультыматум, фальсіфікацыя, хадатайніцтва, цэнз, цэнзура, цялесныя пашкоджанні, шантаж, шпіянаж, штаты, штраф, якасць, ярлык.

 

Аблігацыя, аванс, авіза, авуары, адміністраванне, акрэдытыў, актывы, акцыз, акцыя, акцыянернае таварыства, акцэпт, альтэрнатыва, альянс, амартызацыя, ануляцыя, апцыён, арэнда, асартымент, асацыяцыя, асігнаванні, аўдытары, аўкцыён, аўтаркія, аўтэнтык, баланс, баніфікацыя, банк, банкноты, банкруцтва, бартэр, безнаяўныя разлікі, бізнес, біржа, брокер, брута, валавая прадукцыя, валюта, ваўчар, вэксаль, гандаль, гарантыя, дагавор, дарэнне, датацыя, дыверсіфікацыя, дывідэнд, дылер, дэбітор, дэвальвацыя, дэмпінг, дэнамінацыя, дэнансацыя, дэпазіт, дэпанент, дэфляцыя, заклад, зберажэнні, заяўка, імпарт, інвестар, індэксацыя, інкаса, інфляцыя, іпатэка, калькуляцыя, камерцыя, канверсія, кантракт, каціроўка, каштарыс, каштоўныя паперы, квота, клірынг, купюра, лакаўт, лібералізацыя цэн, лізінг, ліквіднасць, ліміт, маёмасныя правы, маёмасць, маклер, манаполія, манетная адзінка, маркетынг, менеджмент, менеджэр, мытнік, мытня, навацыя, нажніцы цэнаў, накапленні, накладная, неплацежаздольнасць, нерухомая маёмасць, нерэнтабельны, нета, ноў-хаў, нуліфікацыя, офіс, падатак, пасіў, пеня, пошліна, прадпрымальніцтва, прыватызацыя, рахунак, рынак, рэвальвацыя, рэімпарт, рэнта, рэнтабельнасць, сабекошт, самаакупнасць, свабодная зона, скупшчык, субарэнда, субсідыя, суверэнны, тавар, тарыф, транзіт, трасант, уклад, улік, фінансы, фірма, фоліо, фузія, хабар, холдынг, цана, ценявая эканоміка, цэнаўтварэнне, чэк, эканоміка, эмбарга, эмісія.

☼ Акрабат, арыентаванне, бадмінтон, барэц, баскетбол, батэрфляй, більярд, бокс, брас, буліт, бягун, веславанне, віраж, вярчэнне, гандбол, гантэлі, гарадкі, гнуткасць, гросмайстар, дэбютант, захоп, каноэ, каратэ, катанне, крос, лапта, ліга, луза, накаўт, падзенне, падкат, падскокі, плывец, пляцоўка, размінка, рынг, рэгбі, сальта-мартале, самба, спорт, стойка, сумо, таэквандо, трэк, трэнер, трэнінг, удар, ферзь, фінт, фланг, фрыстайл, футбол, шпагат, штанга.

Заданне 2. Карыстаючыся энцыклапедычнымі даведнікамі, размяркуйце прыведзенныя тэрміны ў наступным парадку: 1) актыўная лексіка, 2) пасіўная лексіка: а) гістарызмы, б) архаізмы, в) неалагізмы.

 

Аброк, абшчына, актавыя кнігі, апраўданне, асуджэнне, аўтарскі ганарар, ашуканства, багаж, баніты, бартэр, бацькоўства, бежанцы, бенефіцый, бенкарт, беспрацоўе, бікамералізм, васалітэт, вета, войт, вываланцы, галоўшчына, геалагічны кантроль, геалагічны фонд, генеральны пракурор СССР, глейт, гродскі суд, дабро, двор судовы, донары, допыт, дэцкі, звада, земствы, кабальная здзелка, Казіміраў прывілей, камбатант, камора, кананічнае права, кансэнсус, каптуровы суд, ліберум вета, ліцаванне, люблінская унія, людзі лёзныя, магдэбургскае права, магістрат, маніторынг зямель, маярат, навязка, намова, нацыянальны парк, неасцярожнасць, «ноў-хаў», павераны, падрад, пакт, паліцыя, парафіраванне, парламент, пасад, патэнт, пахвалка, пашпарт, пенсія, пеня, пераводны рубель, подданства, правакацыя, пракуратар, пракуратура, пралангацыя, прамульгацыя, прапінацыя, пратэктарат, пратэст, працэнты, прывілеі, прысуд, прэамбула, прэнгер, прэрэгатыва, прэтэнзія, прэцэдэнт, псеўданім, Саксонскае зярцала, сейм, трыбунал ВКЛ, ураднік, цывільнае права, шкрутыніум, экзекутар, эмітэнт.

Авансаатрымальнік, аўтаркія, актыў, акцэптаванне, асартымент, грыўня, мыта, акцэпт, аўдытар, дылер, банкрут, аўкцыён, біржавік, валюта бухгалтар, іпатэка, фузія, брокер, кансэнсус, цэртыфікат, асыгнаваць, акцыянэр, гарантаванне, набытак, даход, алігаполія, алонж, апцыён, арэнда, аферта, еўравалюта, дэкорт, дэкувер, маркетынг, менеджэр, накладная, ностра, нуліфікацыя, абарачальнасць, ліхвяр, гербавы збор, скарбнік, сельскагаспадарчая камуна, тэрміновыя купоны, базная кніга, гарцавы збор, заборная кніжка, чырвоны процант, ападаткавальны ліст, ордарная кніга, ясак, здзелка, інвестыцыі, капітал, карупцыя, квота, кансалтынг, кансорцыум, кантракт, ламбард, ліміт, неплацежаздольнасць, рынак, рэвальвацыя, рэверсія, сабекошт, злічва, посул, манко, літацыя, сортымент, дастаўнік, банкавы крэдыт, рэзервенны капітал, корэспандавальны рахунак, субсыдыя, попыт, прыватызацыя, продаж, рэнтабельнасць, вартасць, фірма, цэнаўтварэнне, спонсар, трэт, чартэр, арандатар, баланс, кансэнсус, купюра.

 

* Заданне 3. Прачытайце тэксты. Знайдзіце словы, што адпавядаюць студэнцкаму слэнгу.

—Хай, пипл! Хаер не мыт, фэйса не брита. Сегодня отходняк?

—Жизнь плющит: горшки звенят. Так колбасился до двух ночи, а затем как нормальный чел отправился подушку давить. Как вспомню, крышу сносит.

—А меня в депрессию вогнал этот безмазовый сэйшн. Там один цивилъник беспонтово скачет, ни одного волосатого! Темнота! Достал отстойный музон, лабать не умеют, чилдрэны. Где игра, драйв, накал? Я вообще в последнее время на Цеппелинах зависаю. Ну ещё у Хендрикса навёрнутые запилы.

— Слышь, есть маза вписаться на новый сэйшн. Я тикеты достал.

— Весь колокол на измене: реалайзовать или не реалайзоватъ, вот в чём заморочка. Ты меня подсадил на полный приход.

— Дай чик-фаер, у меня смок есть, покумарим.

— Оставь натады, пошли лучше в твою вписку хавкой закинемся.

— Ко мне сейчас без мазы, у меня мазер на флэту. Опять концептуал о лагере двигать будет. Эти разборки с пэрэнтами меня уже загрузили.

— Напряг!

— А бразер у меня клёвый. Он мне рекорду с бундэсовской печаткой и пищук на бездник подарил. Эта фишка всех пробила.

— Будь челом, дай люкс. Я фирмовые шузы и байтовый трузер с лэйблом на зипере хочу комершн.

— Ну у тебя совесть в ауте, ты мне ещё тэн грин-лям должен.

— Пипл, я к тебе всей душой примыкаю, а тебя замыкает на такой фигне. Ладно, пора на базу, я те завтра рингану.

— Привет! Немытый, небритый. Ну как, отошёл после вчерашнего?

—Жизнь угнетает: голова раскалывается. Так безудержно танцевал до двух ночи, а потом как нормальный человек отправился спать. Как вспомню, разум отступает.

—А на меня скуку навёл этот хлипкий музыкальный концерт. Там одни цивилизованные люди, ни одного хиппи. Надоела плохая музыка. Играют как дети, никаких чувств. Я вообще в последнее время «Led Zeppelin» слушаю или соло на гитаре Джима Хендрикса.

—Слушай, есть удачная возможность попасть на новый концерт. Я билеты достал.

—Не могу решить: идти или не идти, вот в чём вопрос. Но ты меня заинтересовал.

—Дай зажигалку, у меня сигареты есть, покурим.

—Оставь на потом, пошли лучше к тебе домой чего-нибудь перекусим.

—Ко мне сейчас идти бесперспективно, у меня мама дома. Опять об учёбе расспрашивать будет. О, как мне надоели эти выяснения отношений с родителями!

—Неприятная ситуация!

—А вот с братом мне повезло. Он мне западную пластинку и пейджер на день рождения подарил. Всем понравилось.

—Будь человеком, отдолжи денег. Я хочу купить ботинки и белые джинсы с фирменным знаком на молнии.

—У тебя нет совести, ты мне ещё 10 долларов должен.

—Я же к тебе всей душой, а ты денег пожалел. Ладно, пора возвращаться, я тебе завтра позвоню.

(В.Е.Егорычев)

 

* Заданне 4. Прааналізуйце, як падаюцца наступныя тэрміны ў ТСБМ, БелСЭ, «Слоўніку іншамоўных слоў» А. М. Булыкі, «Энцыклапедыі прыроды Беларусі». Зрабіце выснову.

 

Біятлон, –а, м. Спартыўныя спаборніцтвы, у якіх лыжная гонка спалучаецца са стральбой з вінтоўкі на некалькіх агнявых рубяжах.

[Ад лац. bis – двойчы і грэч. athlon – спаборніцтва, барацьба.] (ТСБМ).

Біятлон (ад лац. bi дзвюх + грэч. athlon барацьба; сучаснае зімовае дваяборства), лыжная гонка на 20 км са стральбой з вінтоўкі на чатырох агнявых рубяжах. Спартсмен робіць 5 стрэлаў на кожным агнявым рубяжы са становішча лежачы ці стоячы, а на апошнім – стоячы, без упору. Мішэні ставяцца звычайна на 3; 8; 13 і 18-м км; дыстанцыя стральбы адпаведна 250, 200, 150 і 100 м. За кожны промах налічваецца штраф 2 хв., які дадаецца да паказанага ў лыжнай гонцы часу. У праграму спаборніцтваў па біятлоне ўваходзіць таксама эстафетная гонка 4 х 7,5 км са стральбой па шарах.

Спаборніцтвы па біятлоне праводзяцца на Беларусі з 1961 г. (БелСЭ).

Біятлон, –а, м. (ад лац. bis = двойчы + гр. athlon = спаборніцтва, барацьба). Спартыўныя спаборніцтвы, дзе лыжная гонка спалучаецца са стральбой з вінтоўкі на некалькіх агнявых рубяжах. ◊ Біятланіст (А. Б.).

 

Рапіра, –ы, ж. Калючая халодная зброя з доўгім і гнуткім чатырохгранным клінком, якая ў цяперашні час ужываецца толькі ў вучэбным і спартыўным фехтаванні. Фехтаванне на рапірах.

[Фр. rapiere.] (ТСБМ).

Рапіра (франц. rapiere), спартыўная калючая зброя, якая выкарыстоўваецца ў спаборніцтвах па фехтаванні.

Складаецца з лёгкага стальнога клінка, гарды, якая ахоўвае руку спартсмена. Клінок прамавугольнага сячэння, даўжынёй 90 см, на канцы мае спецыяльны ахоўны наканечнік. Гарда бывае дыяметрам да 12 см. Вага зманціраванай рапіры не павінна перавышаць 500 г, даўжыня 110 см. З 1954 г. у практыку судзейства па фехтаванні на рапірах уведзены электрарапіры і электрафіксатар (БелСЭ).

Рапіра, –ы, ж. (рус. pапира < фр. rapiere). Калючая зброя з доўгім гібкім чатырохгранным клінком, якая зараз выкарыстоўваецца толькі ў вучэбным і спартыўным фехтаванні. ◊ Рапірыст (А. Б.).

Собаль, –я, м. 1. Невялікі драпежны звярок сямейства куніцавых з каштоўным футрам бурай афарбоўкі.

2. Футра гэтага звярка. Абшыты собалем каўнер (ТСБМ).

Собаль (Martes zibellina), млекакормячая жывёла сям. куніц атр. драпежных звяроў. Насяляе тайгу Сібіры, Урала, Д. Усходу, а таксама поўнач Манголіі, Карэі, Японіі, Кітая.

Даўжыня цела 32-58 см, маса да 1,8 кг (самцы большыя за самак). Поўсць ад жоўта-бурай да чорна-бурай, густая, шаўкавістая. На гарляку і грудзях жоўтая пляма. Корм жывёльны (пераважна мышападобныя грызуны) і раслінны (ягады рабіны, кедравыя арэхі). Нараджае 1-7 дзіцянят. Каштоўны прамысловы звер (БелСЭ).

Собаль (Martes zibellina), млекакормячая жывёла сям. куніцавых атр. драпежных звяроў. Пашыраны пераважна ў лясной зоне ад Пячоры да берагоў Ціхага акіяна. У 15-18 ст. бел. і літ. лясы былі мяжой пашырэння С. на захад. На Беларусі ў 15-16 ст. мясц. сабалінае футра (па 100-200 шт.) прадавалася ў Мінску, Навагрудку, Полацку і інш. месцах (гіст. дакументы «Роспіс ардыншчыны», 1501; «Заўвагі да генеральнага межавання» і інш.). Вельмі каштоўны прамысловы пушны звер. Аб’ект зверагадоўлі.

Даўж. 43-58 см, маса 0,9-1,9 кг. Цела прысадзістае, гібкае, вушы вялікія акруглыя, хвост пушысты, даўж. да 19 см. Поўсць густая, мяккая, пушыстая, ад светла-карычневай да чорна-бурай, бліскучая; на горле і грудзях невыразная жоўтая пляма. Жыве паасобку. Аселы, трымаецца ў асноўным на зямлі, можа лазіць па дрэвах. Гняздо ў дуплах паваленых дрэў, пад каранямі, вываратнямі, сярод камення і г. д. Нараджае да 5 (7) дзіцянят у красавіку-маі. Працягласць жыцця ў няволі да 15-18 гадоў. Скрыжоўваецца з куніцай лясной, у выніку з’яўляюцца т. зв. кідусы. А. К. Фядосаў (ЭпБ).

 

Шахматы, –мат; адз. няма. 1. Гульня на дошцы, раздзеленай на 64 светлыя і цёмныя клеткі (палі), паміж 16 белымі і 16 чорнымі фігурамі па ўстаноўленых для іх правілах хадоў. Бухгалтар Селівей і планавік Ігнат у шахматы гулялі. Корбан.

2. Набор фігур для такой гульні. Расстаўляць шахматы.

[Ад перс. sah mat – цар памёр] (ТСБМ).

Шахматы (ад перс. шах – гасудар + араб. мат. – памёр) – спартыўная гульня, якая спалучае элементы спартыўнай барацьбы, навуковага мыслення і мастацкай творчасці; від спорту.

Гуляюць 2 праціўнікі на квадратнай дошцы, падзеленай на 64 светлыя і цёмныя палі. У кожнага па 16 фігур (кароль, ферзь, 2 ладдзі, 2 сланы, 2 кані і 8 пешак), якія перамяшчаюцца паводле пэўных правіл. Мэта гульні – даць мат каралю (становішча, калі кароль не можа абараніцца ад нападу фігур праціўніка).

Лічаць, што шахматы ўпершыню з’явіліся ў Індыі ў канцы 5 ст. Сучасную форму шахматы набылі ў 16 ст. у еўрапейскіх краінах (Іспанія, Італія, Францыя, Англія). Афіцыйныя спаборніцтвы па шахматах праводзяцца з 19 ст. (першы міжнародны турнір прайшоў у Лондане ў 1851 г.).

Першы чэмпіянат БССР па шахматах адбыўся ў 1924 г. (пераможца С. К. Разенталь). Першы майстар спорту па шахматах на Беларусі – У. І. Сіліч (БелСЭ).

Шахматы, –мат, мн. (ад перс. sah mat = шах памёр). 1. Гульня двух партнёраў на раздзеленай на 64 светлыя і цёмныя клеткі дошцы 32 светлымі і цёмнымі фігурамі з мэтай аб’явіць мат каралю праціўніка. 2. Набор фігур для такой гульні. Расставіць на дошцы шахматы. ◊ Шахматны, шахматыст (А. Б.).

Заданне 5. Карыстаючыся энцыклапедычнымі даведнікамі, размяркуйце прыведзенныя тэрміны ў наступным парадку: 1) мнагазначныя словы, 2) амонімы, 3) сінонімы, 4) антонімы, 5) паронімы.

 

Абавязкі, абаліцыя, абвінавачаны, адказчык, адкрытае галасаванне, акупацыя, аналогія, ануляванне, ахова прыроды, банда, беззаконне, бікамералізм, брак, бяздзейнасць злачынная, вайна, валюта, віна, выдача злачынцаў, вымаганне, вымагацельства, высяленне, вэксаль, грамата, грошы, грузаадпраўшчык, грузаатрымальнік, грыф, дабро, данос, дарослыя, даўжнік, двухпалатная сістэма, дзеці, дыпламант, дыпламат, дыпламатычнае прадстаўніцтва, дыплом, дэкрэт, дэмакратыя, дэнансацыя, дэнатуралізацыя, дэпазіт, дэпутацкая недатыкальнасць, завочнае навучанне, закон, законнасць, замах, засяленне, збор, звальненне, знак, знешні гандаль, імпарт, імунітэт дэпутата, імя, ісцец, кааліцыя, казнь, калецтва працоўнае, камітэнт, камітэт, кананічнае права, кантроль, канфесія, канцэсія, кара, квота, конкурс, копія, крэдытор, лёгкія цялесныя пашкоджанні, ліст, лячэнне дабравольнае, лячэнне прымусовае, маёмасць, малалетнія, манархія, мандат, мараторый, марка, мафія, мемарандум, мінімальны спажывецкі бюджэт, міністэрства, мір, місія, навучанне без адрыву ад вытворчасці, нагляд, натуралізацыя, нацыяналізацыя, неадпаведнасць, недры, непаўналетнія, непаўналецце, нетры, норма, нота, нядбайнасць злачынная, ордэн, пай, знос, пакаранне, памілаванне, паручыцельства, пасаг, пастанова, патранат, патуранне, паўналецце, пойвар, правы, прагал, прагул, прадстаўленне, пражытачны мінімум, пралангацыя, прамульгацыя, прамы доказ, пратэст, працаўладкаванне, прыватная амністыя, прыватызацыя, прыярытэт, прэзідэнт, прэтэнзія, раён, развод, раздзяржаўленне, рэкет, рэкламацыя, сесія, спадчына, стандарт, субстанцыя, сям’я, тайнае галасаванне, тратта, траўма вытворчая, узнагарода, ускосны доказ, халатнасць, цана, царкоўнае права, цяжкія цялесныя пашкоджанні, шайка, шантаж, шлюб, штаты, штраф, экалогія, экспарт, экспедытар, экстрадыцыя, эмбарга, якасць, яўка.

Акцэпт наступны, андэррайтынг, валюта, дэпорт, дысконт, камбіст, акцэпт папярэдні, канцэлінг, баланс плацёжны актыўны, квота, кантрафакцыя, крэдытор, акцэпт папярэдні, ліквіднасць, ліцэнзія, манаполія, патэнт, прэмія на біржы, прынцыпал, рэверс, рэтрата, роялці, здзелка, другасны попыт, структура заработнай платы, акцэпт папярэдні, тэндэр, баланс плацёжны пасіўны, аўдытар, баланс гандлёвы актыўны, рэвізор, эксперт, валюта неканверсуемая, экс-дывідэнд, валюта канверсуемая, манапалізацыя, банкруцтва, дэманапалізацыя, нацыяналізацыя, неплацежаздольнасць, дэнацыяналізацыя, інвестыцыі запланаваныя, дэфіцыт, эканоміка, інвестыцыі незапланаваныя, квота імпартная, недахоп, ф’ючарс, квота экспартная, мядзведзь, індасамент, франшыза, бык, справаздачнасць, аб’яднанне вертыкальнае, жырант, траст, аб’яднанне гарызантальнае, аб’ём прапановы, жыра, індасант, трансферт, аб’ём попыту, аперацыі банкаў актыўныя, ін’екцыя, тэндэр, аперацыі банкаў пасіўныя, адказнасць неабмежаваная, упрыскванне, рахунак, адказнасць абмежаваная, сфера вытворчая, карупцыя, вартасць, сфера невытворчая, актыў, подкуп, пасіў, плацежаздольнасць, зліццё гарызантальнае, крос-курс, авуары, зліццё вертыкальнае, рээкспарт, курс валютны, рэімпарт, раўнавага стабільная, абарачальнасць валюты, акрэдытыў, раўнавага нестабільная, пошліны імпартныя, арбітраж, пошліны экспартныя, прадпрыемства закрытае, канверсавальнасць валюты, прадпрыемства адкрытае, выдаткі вычарпальныя, стагнацыя, бардэра, выдаткі невычарпальныя, эканоміка закрытая, валюта, застой, трата, эканоміка адкрытая, вексель, улік, справаздачнасць.

 

☼ Абарона, абаронца, адзінаборства, адзінаццаціметровы, арбітр, атака, аўтсайдэр, афсайд, брамнік, варатар, выйгрыш, высокі мяч, галкіпер, гандбол, грубае парушэнне, гулец, доўгая дыстанцыя, доўгая перадача, дыскваліфікацыя, заканчэнне, згібанне, ігрок, інсайд, кароткая дыстанцыя, кароткая перадача, кваліфікацыя, контратака, конь, ладдзя, лідэр, мат, нападаючы, нападзенне, нізкі мяч, паражэнне, пас, пасаваць, паўабаронца, паўэрліфтынг, паўсярэдні нападаючы, пенальці, пентатлон, перадача, перамога, пераможца, перыяд, пешка, поле, праціўнік, пройгрыш, пяцібор’е, разгібанне, расслабленне, раунд, ручны мяч, рэлаксацыя, рэферы, сапернік, сілавое трохбор’е, спрынтэр, стаер, становішча па-за гульнёй, старт, суддзя, сэт, тайм, тур, фінал, фініш, фол, форвард, хаўбек, цэнтрфорвард, чэмпіён, шар, шах, шматбор’е.

 

Да лекцыі 5. АСАБЛІВАСЦІ СЛОВАЎТВАРЭННЯ БЕЛАРУСКАЙ НАВУКОВАЙ ТЭРМІНАЛОГІІ



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-14; просмотров: 291; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.227.140.251 (0.022 с.)