Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Афіцыйны дакумент з кароткімі звесткамі пра сваё жыццё – гэтаСодержание книги
Поиск на нашем сайте
1) заява; 2) аўтабіяграфія; 3) аб’ява; 4) справаздача; 5) нарыс.
Устанавіце адпаведнасць А. Асабістыя. Б. Распарадчыя. В. Адміністрацыйна-арганізацыйныя. Г. Інфармацыйна-даведачныя.
1. Загад, пастанова, дэкрэт. 2. Справаздача, кантракт. 3. Распіска, заява. 4. Даведка, дакладная запіска. 5. Іск, хадайніцтва, скарга.
6. Самым пашыраным сярод працэсуальных дакументаў з’яўляецца 1) хадайніцтва; 2) іск; 3) скарга; 4) пратакол; 5) заява.
Лекцыя 10. КУЛЬТУРА МАЎЛЕННЯ Мэта лекцыі – акрэсліць і вызначыць паняцце, абазначанае тэрмінам «культура маўлення», даць неабходную сістэму тэарэтычных і практычных ведаў пра маўленчую культуру.
Задачы лекцыі: – выявіць межы правільнасці маўлення як асноўнай камунікатыўнай якасці; – раскрыць сутнасць паняццяў дакладнасць, лагічнасць, чыстата, багацце, дарэчнасць, сцісласць маўлення.
Пытанні 1. Паняцце «культура маўлення». Правільнасць маўлення і нормы. 2. Дакладнасць, лагічнасць і чыстата маўлення. 3. Багацце, дарэчнасць, сцісласць маўлення.
Праблемныя пытанні 1. Ужыванне іншамоўных слоў у мове – гэта станоўчая ці адмоўная з’ява? 2. Ці заўсёды канцылярызмы варта разглядаць як лішнія моўныя сродкі? 3. Ці можна больш або менш аб’ектыўна вызначыць меру моўнага багацця або моўнай беднасці нашага маўлення? Рэкамендаваная літаратура 1. Абабурка, М. Культура беларускай мовы. – Мінск, 1994. 2. Асновы культуры маўлення і стылістыкі: Вучэб. дапам. / У.В. Анічэнка, У.Д. Еўтухоў, В.А. Ляшчынская, Т.І. Тамашэвіч; Пад рэд. У.В. Анічэнкі. – Мінск, 1992. 3. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мінск, 1994. 4. Каўрус, А.А. Стылістыка беларускай мовы. – Мінск, 1992. 5. Лепешаў, І.Я. Асновы культуры маўлення і стылістыкі. – Мінск, 1989. 6. Тамашэвіч, Т. І. Культура і тэхніка маўлення. – Гродна, 2003.
1. Паняцце «культура маўлення». Правільнасць маўлення і нормы Мова – гэта адбітак жыцця чалавека, асобнага народа, яго грамадскага і культурнага развіцця. З дапамогай мовы чалавецтва пазнае акаляючы свет, захоўвае свае традыцыі, перадае нашчадкам уменні і вопыт. І менавіта па тым, як людзі валодаюць мовай, як адносяцца да яе, можна меркаваць аб іх культурным узроўні, інтэлекце, унутраным свеце. Саламон Рысінскі адзначаў: «На мой погляд, ніякая рыса так не выдзяляе чалавека, як вялікае і цудоўнае ўменне перадаваць звязным маўленнем успрыняцце розумам і рабіць набыткам слухачоў думкі, выражаныя ўзвышанымі словамі, злучанымі заканамерна, гарманічна ўключанымі ў правілы размера. Такі прыём адлюстроўвае прыроджаную ўласцівасць навакольнага свету. Наколькі, такім чынам, горача люблю тых, хто шануе і паважае годнасць гэтага даравання, настолькі, наадварот, тых, хто альбо не разумее, альбо пагарджае такім цудоўным праяўленнем мастацтва, я адхіляю і ўпэўнены, што яны наўрад ці варты называцца людзьмі» [1]. Культура маўлення прадугледжвае ўсебаковае, поўнае веданне рэальнай сістэмы мовы ў яе гістарычным развіцці, валоданне формамі і стылямі сучаснай літаратурнай мовы ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі зносін. Сучасны падыход да праблем маўленчай культуры ўлічвае шырокі спектр пытанняў, звязаных з функцыянаваннем і эвалюцыяй беларускай мовы і яе норм у структуры мовы нацыі, узрастаннем сацыяльнай і літаратурна-эстэтычнай ролі мовы ў сённяшнім жыцці народа. Практычныя і тэарэтычныя задачы маўленчай культуры носьбітаў беларускай мовы сталі зараз актуальнымі задачамі развіцця лінгвістычнай навукі. Тэрмін «культура маўлення» мае два значэнні: 1) сістэма камунікатыўных якасцей маўлення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, выразнасць, багацце і разнастайнасць, дарэчнасць, чыстата і лаканічнасць); 2) вучэнне пра сістэму камунікатыўных якасцей маўлення [3]. Працэсы перадачы інфармацыі сродкамі мовы носяць назву «камунікацыі». Задача камунікацыі заключаецца ў тым, каб у свядомасці слухача (чытача) узнікла такая ж інфармацыя, якую перадае той, хто гаворыць (піша). Практычна выходзіць так, што паміж інфармацыяй перададзенай (выражанай) і інфармацыяй, якая ўзнікла ў свядомасці слухача ці чытача, усталёўваецца большае ці меншае падабенства. І чым яно большае, тым лепш ажыццяўляюцца камунікатыўныя задачы, тым большыя дасягненні нават пры элементарным камунікатыўным акце: аўтар (адрасант) – тэкст – адрасат. Пры адсутнасці любога з названых кампанентаў элементарнага акта камунікацыі не адбудзецца. У паляпшэнні камунікатыўнай якасці маўлення актыўную ролю выконваюць камунікатыўныя якасці маўлення – правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, дарэчнасць, багацце, выразнасць [1]. Правільнасць маўлення прадугледжвае захаванне носьбітамі мовы літаратурнай нормы, што забяспечвае адзінства моўных сродкаў і ўзаемаразуменне паміж тымі, хто вядзе гаворку. Вось чаму адна з асноўных задач навучання ў школе заключаецца ў тым, каб кожны авалодаў літаратурнымі нормамі беларускай мовы, а ў ВНУ ўдасканальваў бы іх. Гэта прадвызначыла правільную яе галоўную камунікатыўную якасць, пры адсутнасці якой, на думку Б.М.Галавіна, «не могуць «спрацаваць» іншыя камунікатыўныя якасці: дакладнасць, лагічнасць, дарэчнасць і г.д.». Менавіта правільнасць маўлення забяспечвае яго адзінства, «ахоўвае» адназначнасць, агульназразумеласць інфармацыі, якая перадаецца і ўспрымаецца. Вядома, нормы мовы і маўлення мяняюцца ў адпаведнасці з агульнай дынамікай лексіка-фразеалагічнага і сінтаксічнага ўзроўняў мовы, яе граматычнага ладу. Усебаковае сінхронна-нарматыўнае, дынамічнае апісанне мовы само па сабе дае магчымасць убачыць яе блізкае мінулае і магчымае будучае. Правільнасць маўлення, такім чынам, заключаецца ў адпаведнасці яго матэрыяльнай структуры тым законам і правілам, якія дзейнічаюць у мове [6]. Іншымі словамі кажучы, правільнае маўленне – гэта маўленне з захаваннем норм літаратурнай мовы. Моўныя нормы – гэта замацаваныя ў маўленчай практыцы правілы вымаўлення, словаўжывання, пабудовы сказаў і тэкстаў. Яны адлюстроўваюць грамадска-эстэтычныя погляды на слова і ўнутраныя заканамернасці моўнай сістэмы ў яе развіцці. У сучаснай беларускай літаратурнай мове існуюць арфаэпічныя, акцэнталагічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, лексічныя, фразеалагічныя, сінтаксічныя і стылістычныя нормы. Правільнасць пісьмовага маўлення рэгулююць таксама арфаграфічныя і пунктуацыйныя нормы [3]. Арфаэпічныя нормы патрабуюць ад усіх носьбітаў мовы адзінага вымаўлення гукаў, гуказлучэнняў у словах і спалучэннях слоў. Правільнае літаратурнае вымаўленне – істотная адзнака культуры маўлення і культуры чалавека ўвогуле. Парушэнне арфаэпічных нормаў тлумачыцца ўплывам дыялектных рысаў роднай гаворкі, зблытаннем асаблівасцей беларускага і рускага літаратурнага маўлення і ўплывам арфаграфіі. Арфаэпічныя нормы прадугледжваюць: правільнае вымаўленне галосных, напрыклад: злучнік і часціца [і] пасля слова на галосны вымаўляюцца як [й]; галосны [у] не пад націскам вымаўляецца выразна; галосныя [о], [э], [а] не пад націскам вымаўляюцца як гук [а] і г.д.; правільнае вымаўленне зычных, напрыклад: [р] у беларускай мове толькі цвёрды; гук [дж] – цвёрдая афрыката, адзін непадзельны гук; гук [дз’] мяккая афрыката, адзін непадзельны гук і г.д.; правільнае вымаўленне спалучэнняў зычных, напрыклад: спалучэнні [дч], [тч] вымаўляюцца як падоўжаны гук [чч] і інш.; правільнае вымаўленне асобных граматычных формаў, напрыклад: літаратурнае вымаўленне канчаткаў – ага, –ога, –яга ў родным склоне адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду прыметнікаў, парадкавых лічэбнікаў, дзеепрыметнікаў адпавядае напісанню; канчаткі – ы, –і ў назоўным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду прыметнікаў, парадкавых лічэбнікаў, займеннікаў і дзеепрыметнікаў вымаўляюцца выразна пад націскам і не пад націскам. Акцэнталагічныя нормы рэгулююць месца размяшчэння націску ў словах (напрыклад, трэба кварт'ал, нельга кв'артал). Цяжкасці ў засваенні акцэнталагічных нормаў звязаны з тым, што ў беларускай мове націск свабодны, ці разнамесны (св'етлы – святл'ейшы). Побач з літаратурнай нормай сустракаюцца акцэнтныя варыянты, якія існуюць паралельна з нарматыўнымі (над'алей – надал'ей), і тыя, якія выходзяць за рамкі нормы (ж'ыхар – жых'ар), што звязаны з пранікненнем у літаратурную мову дыялектных слоў. Націск маюць толькі паўназначныя словы, непаўназначныя ж у якасці націскнога склада прымыкаюць да папярэдняга слова (энклітыкі) або да наступнага (праклітыкі). Словаўтваральныя нормы ахоўваюць найбольш трывалыя, традыцыйныя ў беларускай літаратурнай мове словаўтваральныя тыпы – схемы пабудовы слоў пэўнай часціны мовы, якія супадаюць у словаўтваральных адносінах. Напрыклад, пры ўтварэнні аддзеяслоўных назоўнікаў, што абазначаюць асоб па дзеянні, названым утваральным словам з’ўляецца суфікс – льнік (збіраць, збіральнік), таму намінацыі тыпу збірацель, стварацель – адхіленне ад нормы. Словаўтваральныя нормы рэгулююць выбар марфем, іх размяшчэнне і спалучэнне ў складзе новага слова. Марфалагічныя нормы замацоўваюць правільнае выкарыстанне моўных сродкаў паводле іх прыналежнасці да пэўных зменных часцін мовы. Цяжкасці ў засваенні марфалагічных нормаў звязаны з наяўнасцю ў мове варыянтных формаў, многія з якіх набылі функцыянальную нагрузку, сталі важным стылістычным рэсурсам мовы. Няўстойлівасць марфалагічных нормаў тлумачыцца ўздзеяннем дыялектаў (напрыклад, выкарыстанне парнага ліку: дзве баразне), асаблівасцю мовы-крыніцы, з якой запазычваюцца словы, сітуацыяй двухмоўя. Адхіленні ад нормы назіраюцца практычна сярод усіх зменных часцін мовы. Сярод назоўнікаў – ва ўжыванні слоў з неўласцівымі формамі роду (няправільна: залатая медаль, свойскі гусь), ліку (праменні, карэнні) і інш.; сярод прыметнікаў – ва ўтварэнні ступеняў параўнання (вышэй мяне, старэй мяне) і інш.; сярод дзеясловаў – ва ўжыванні складанай формы прошлага часу (яна была пайшла). Сінтаксічныя нормы рэгулююць граматычную сувязь слоў у разнастайных прыназоўнікавых і беспрыназоўнікавых канструкцыях, забяспечваюць правільнасць формы кіравання і дапасавання. У сінтаксісе, як і ў марфалогіі, даволі пашырана варыянтнасць спосабаў выражэння (дапускаецца: водзыў на аўтарэферат і водзыў аб аўтарэфераце). Пры выбары формы кіравання трэба звяртаць увагу не толькі на канкрэтны і граматычны змест канструкцыі, але і на семантыку слоў і іх сінтаксічныя патэнцыі. У многіх выпадках форма кіравання залежыць ад індывідуальных асаблівасцей як граматычна галоўнага слова, так і кіруемага кампанента. Напрыклад, існуе выразная розніца паміж формамі звяртаць (накіроўваць) увагу на каго, на што і засяроджваць увагу на кім, на чым. Норма кіравання тут мяняецца ў залежнасці ад лексічнага значэння дзеяслова. Вельмі часта парушаецца кіравальная сувязь у спалучэннях з дзеясловамі жартаваць, смяяцца, здзекавацца, кпіць, дзівіцца, глуміцца (няправільна смяяцца над чалавекам, жартаваць над хлопчыкам). Гэтыя дзеясловы ў беларускай мове кіруюць родным склонам з прыназоўнікам з. Часта дапускаюцца памылкі і пры выбары граматычнай формы дапасавання (пішуць, гавораць: тры вялікіх дуба, два поўных мяшкі). Паводле нормы пры дзейніку большасць (або меншасць, некалькі і інш.) + назоўнік у родным склоне множнага ліку выказнік выкарыстоўваецца пераважна ў форме адзіночнага ліку, калі: назоўнік абазначае неадушаўлёны прадмет (некалькі станкоў стаяла); пры слове большасць ёсць азначэнне (абсалютная большасць прагаласавала); выказнік выражаны дзеясловам (ці дзеепрыметнікам) залежнага стану (большасць кніг прачытана); выказнік папярэднічае дзейніку (прагаласавала большасць дэлегатаў). У іншых выпадках дапускаецца выкарыстанне выказніка ў множным ліку. Фразеалагічныя нормы рэгулююць традыцыйнае, замацаванае вуснай і пісьмовай практыкай ужыванне фразеалагізмаў з характэрнымі для іх структурна-граматычнымі, семантычнымі і спалучальнымі асаблівасцямі. Часта сустракаюцца выпадкі нічым не апраўданага парушэння формы або семантыкі фразеалагізма. Параўнаем: Выступаў я з высокіх трыбун. Даказваў, прасіў, пераконваў, дык далі па карку: «На лёгкі хлеб захацеў?»; Мармытаў пад носам дзіцячыя песні. У першым сказе выкарыстаны фразеалагізм біць па карку, аднак яго нарматыўнае значэнне ‘набіць, пакараць; вызваліць ад пасады’з кантэксту не выяўляецца. Выраз ужыты няправільна. У другім сказе фразеалагізм выкарыстаны няправільна і недарэчна. Звычайна выслоўе пад носам ужываецца са значэннем ‘вельмі блізка, побач’; у прыведзеным кантэксце яно выяўляе зусім іншую семантыку – ‘ціха, сам сабе, нягучна’, якая характэрна для падобнага структураю фразеалагізма пад нос. Лексічныя нормы выводзяць за рамкі ўжывання тыя адзінкі, якіх не прымае літаратурнамоўная практыка. У некаторых публікацыях сцвярджаецца, што лексічныя нормы быццам бы рэгулююць выбар слова, дыктуюць носьбітам мовы «свае ўмовы». Але з гэтым пагадзіцца нельга. Пісьменніцкая праца над словам паказвае, што замена аднаго слова другім, пошукі найбольш дакладнага і дарэчнага слова дыктуюцца не характарам нормы, а прынцыпам мэтазгоднасці. Так, у аповесці Я. Коласа «Адшчапенец» у першым варыянце было: Ён не бачыць плесені заскарузлага ў сваёй архаічнасці вясковага жыцця. Рыхтуючы тэкст да перавыдання, пісьменнік замяніў слова архаічнасць больш натуральным – старадаўнасць: яно ў кантэксце твора найбольш стылістычна апраўданае. Між тым слова архаічнасць не супярэчыла прадпісанням тлумачальнага слоўніка. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што выбар слова рэгулюецца не нормай, а мэтазгоднасцю. Лексічныя нормы ў шырокім плане – гэта правільнасць выбару слова і дарэчнасць прымянення яго ў агульнавядомым значэнні і ў агульнапрынятых спалучэннях. Стылістычныя нормы рэгулююць стылістычную арганізацыю маўлення ў плане выбару не толькі пэўных слоў і сінтаксічных канструкцый, але і марфалагічных формаў. Як вядома, кожны стыль мае свае нормы, свае, адметныя ад іншых стыляў, моўныя сродкі. Стылістычна абмежаваныя словы пазначаюцца ў слоўніках спецыяльнымі паметамі. Напрыклад, у «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» паметай разм. (размоўнае) адзначаны шырокі пласт слоў або іх паасобных значэнняў, ужыванне якіх абмежавана гутарковым маўленнем. Гэта словы гарляк, гарлапан, гарладзёр, гарлапаніць, гарласты, гарлаць і інш. Але пры неабходнасці гэтыя і падобныя словы можна выкарыстоўваць у іншых стылях, калі гэта не будзе пярэчыць дарэчнасці як істотнай камунікатыўнай якасці маўлення. Развіццё літаратурнай нормы – гэта, па сутнасці, станаўленне, развіццё і ўдасканальванне яе нормаў у адпаведнасці з патрэбамі грамадства і ў сувязі з унутранымі заканамернасцямі моўнага развіцця [6]. Пунктуацыйныя нормы рэгулююць пастаноўку знакаў прыпынку ў пісьмовым тэксце ў адпаведнасці з правіламі пунктуацыі, прызначанымі для абслугоўвання патрэб пісьмовых зносін ў грамадстве. Захаванне пунктуацыйных норм садзейнічае разуменню зместу напісанага, павышае культуру пісьмовага маўлення. Арфаграфічныя нормы рэгулююць выбар аднаго з магчымых варыянтаў напісання формы слова ці яго часткі, які адпавядае прынцыпам беларускай арфаграфіі, а таксама замацаванай у моўнай практыцы грамадства традыцыі.
2. Дакладнасць, лагічнасць і чыстата маўлення Дакладнасць маўлення часцей звязваюць з дакладнасцю словаўжывання. Дакладнасць словаўжывання залежыць ад таго, наколькі той, хто гаворыць, ведае прадмет маўлення, наколькі ён эрудыраваны, ці ўмее лагічна думаць, ці знае законы беларускай мовы, яе правілы. Можна адзначыць, што дакладнасць маўлення вызначаецца веданнем прадмета, логікай мыслення, уменнем выбіраць у дадзены момант патрэбныя словы. Гэтая камунікатыўная якасць маўлення цесна звязана з захаваннем лексічнай нормы. Дакладнасць маўлення звязана з захаваннем наступных лінгвістычных умоў: а) правільны выбар лексічнага эквіваленту. Як адзначае Т.І.Тамашэвіч, недакладнасць словаўжывання тлумачыцца тым, што мы часта бяром словы з пэўнай тэматычнай групы, не задумваючыся, не «праводзячы аналіз» яго значэння. Гэта досыць часта праяўляецца ў практыцы вуснага і пісьмовага маўлення. Пошук патрэбнага слова часта прымушае нас сур’ёзна задумацца. Нават вядомыя пісьменнікі гавораць аб «муках слова». Здаецца, – піша Янка Брыль, – пачынаю яшэ раз зноў па-новаму разумець, што такое пакуты слова. Злосць на самога сябе, што «не выйшла», цяжка бывае аддзяліць ад злосці на ворагаў тваёй шчырасці, тваёй думкі. Слова, калі яно ўжыта неабачліва, можа «помсціць». Параўн.: Гэты апрануты ў кажух і разлезлыя валёнкі, ішоў не дарогай а па лёдзе замерзлай рачулкі (І. Навуменка). Але кажух – апранаюць, а валёнкі – абуваюць. Зразумела, што пры пабудове выказвання словы павінны падбірацца ў адпаведнасці з уласцівай ім у літаратурнай мове семантыкай і стылістычнай афарбоўкай; б) размежаванне паронімаў і амонімаў. У беларускай мове, як і ў ішых мовах, ёсць шэраг слоў, якія структурна, сваім знешнім афармленнем вельмі падобныя, але маюць абсалютна розныя значэнні. Такія адзінкі носяць назву слоў-паронімаў. Яны валодаюць наступнымі ўласцівасцямі: як правіла, аднакарэнныя, належаць да адной часціны мовы, маюць агульныя граматычныя характарыстыкі, аб’ядноўваюцца звычайна ў пары, хоць нярэдка ўтвараюцца і паранімічныя рады па тры, чатыры і больш слоў: асобны – асобы, кудзелісты – кудзельны, планаваць – планіраваць, застаялы – застоены – застойны, крамянёвы – крамяністы – крамяны – крэмніевы. Нярэдка такое структурнае падабенства прыводзіць да таго, што паронімы не размяжоўваюць, блытаюць, прычым гэта адбываецца як у вусным маўленні, так і на старонках розных друкаваных выданняў. Гэта назіраецца, напрыклад, у такіх сказах: Процілеглы бераг рэчкі быў вышэйшы – ён быў не лугавы, балотны (трэба балоцісты), а палявы (П. Пестрак); Зямля тут была ўраджайная (трэба ўрадлівая), найлепшая ў наваколлі (А. Чарнышэвіч). Частае і ненаўмыснае зблытванне паронімаў абумоўліваецца, па-першае, тым, што ў параніміі з найбольшай сілай праяўляецца прынцып няпоўнага члянення слоў як з фармальнага боку, так і з боку семантычнага, а па-другое, слабай вывучанасцю самой з’явы параніміі ў беларускай мове і амаль поўнай адсутнасцю навукова-практычных дапаможнікаў. Што да амонімаў, то пад імі звычайна разумеюць словы, якія вымаўляюцца і пішуцца аднолькава, але маюць зусім розныя, не звязаныя між сабой значэнні. У маўленчай практыцы часта сустракаюцца памылкі ў выкарыстанні міжмоўных амонімаў. Напрыклад: А тады, некалі, ехала Тамара дамоў, можна сказаць, з благімі (трэба: добрымі) намерамі – хацела пераманіць да сябе ў Рыгу колішняга аднакласніка Андрэя Пархоменку (І. Кірэйчык). У рускай мове слова благие (намерения) мае значэнне ‘добрыя’ (параўн.: благодать, благоприятный, благожелательный), а ў беларускай – ‘кепскія’ (параўн.: благі ў твары, блазнота, зблажнелы). Аўтар жа меў на ўвазе менавіта добрыя намеры; в) размежаванне значэнняў мнагазначных слоў. Мнагазначнасць – гэта ўласцівасць слова мець некалькі лексічных значэнняў. Канкрэтнае лексічнае значэнне выяўляецца толькі ў кантэксце. Няведанне дакладнага значэння слова прыводзіць да непаразумення, памылак. Здольнасць мнагазначнага слова набываць у кантэксце новыя значэнні ці адценні значэння шырока выкарыстоўваецца пісьменнікамі і публіцыстамі, якія ствараюць яркія, вобразныя малюнкі прыроды, характары людзей, трапна перадаюць думкі і пачуцці людзей. Як заўважае Т.І. Тамашэвіч, маўленчая полісемія бывае выпадковай, ненаўмыснай ці можа быць абумоўлена свядомым, мэтанакіраваным выкарыстаннем мнагазначнасці слова. Майстры слова часта карыстаюцца гэтай крыніцай выразнасці. Так, у аднаактовай п’есе А. Макаёнка «Крымінальная справа» ў дыялогу са следчым Хартлі дворнік Хол гаворыць: Ён хацеў, каб вы, лаяльны амерыканец, пасадзілі ў турму ці на электрычнае крэсла мяне... Слова пасадзіць тут адначасова выкарыстана ў двух значэннях – ‘арыштаваць, засадзіць у турму’ і ‘прымусіць дзе-небудзь сесці’. Аднак у працэсе камунікацыі мнагазначнасць слова можа ствараць пэўныя цяжкасці, і, як вынік гэтага, назіраюцца памылкі ў маўленні: Мы напалам з братам хадзілі ў грыбы; У нашай камандзе кульгае абарона; г) размежаванне сінонімаў. Патрэбна быць вельмі ўважлівым пры выкарыстанні слоў-сінонімаў. Блізкасць лексічнага значэння сінонімаў стварае магчымасці іх узаемазамены, але такая замена не заўсёды магчымая, бо часта залежыць ад лексічнай спалучальнасці. Так, можна сказаць, што сукенка вузкая альбо цесная; позірк сумны, маркотны, журботны. У гэтых выразах сэнсавыя адрозненні паміж сінонімамі вузкі і цесны; сумны, маркотны, журботны сціраюцца. І калі апошнія тры сінонімы амаль заўсёды ўзаемазамяняльныя (настаўнік, лес – сумны, маркотны, журботны), то гэта нельга сказаць пра першыя два: магчыма спалучэнне вузкія вочы, аднак нельга сказаць цесныя вочы. Узаемазамена не заўсёды магчымая і ў сінанімічным радзе алфавіт, азбука. Можна сказаць Складзіце спіс па алфавіце, але нельга Складзіце спіс па азбуцы. Маўленне з’яўляецца лагічным, калі сэнсавыя сувязі паміж яго асноўнымі элементамі (словамі, словазлучэннямі, сказамі) адпавядаюць законам логікі, законам мыслення. Словы – гэта перададзеныя з пакалення ў пакаленне агульныя назвы, сімвал прадметаў і іх прымет, дзеянняў, працэсаў і інш. Праз вядомыя значэнні слоў, праз узаемадзеянне іх з іншымі асэнсаванымі словамі-назвамі ствараецца пэўная думка. У выніку моўных зносін яна выклікае ў субяседніка аналагічныя або тыя ж самыя асацыяцыі, вобразнае адлюстраванне рэчаіснасці. Лагічнасць маўлення грунтуецца пераважна на сінтаксічным узроўні, г. зн. пры пабудове выказванняў і тэкстаў на аснове ўзаемадзеяння слова як выразніка і ўтрымальніка паняцця з іншымі словамі, што дапамагаюць сцвярджаць ці адмаўляць ісціну, заключаную ў думцы [1]. Як адзначае Т.І. Тамашэвіч, умовамі лагічнасці выступаюць наступныя лінгвістычныя сродкі: а) парадак слоў у сказе. Беларускай мове ўласцівы адносна свабодны парадак слоў, г. зн. члены сказа могуць знаходзіцца ў любым месцы. За кошт магчымых перастановак слоў нават у межах невялікага сказа можна стварыць некалькі яго вырыянтаў. Кожны з іх будзе мець розныя сэнсавыя адценні. Зразумела, што сэнсавым адценням павінны адпавядаць і інтанацыя чытання (гаварэння). Відавочна, што са змяненнем парадку слоў мяняецца сэнс выказвання, таму парадак слоў не можа быць адвольным. Прыназоўнікі, напрыклад, займаюць строга фіксаванае месца: перад словамі, у афармленні якіх яны ўдзельнічаюць; падпарадкавальныя злучнікі ці злучальныя словы – у пачатку дадзенай часткі складанага сказа пасля таго слова, да якога яны адносяцца і г.д. Веданне законаў узаемасувязі і размяшчэнне адзінак мовы, у прыватнасці, слоў неабходна кожнаму, хто вывучае мову, карыстаецца ёю; б) лексічная спалучальнасць. Спалучальнасць адзінак лексічнага ўзроўню – гэта своеасаблівая здольнасць слова прагназаваць паяўленне другога слова ў маўленчым ланцужку. «Зразумела, што верагоднасць паяўлення ў тэксце словазлучэння птушка ляціць непараўнальна вышэйшая, чым, дапусцім, спалучэння птушка сумняваецца ці змяя ляціць. Падобныя факты, несумненна, закладзены ў моўнай свядомасці, атрымліваюць сваю тэарэтычную інтэрпрэтацыю ў ідэі так званага семантычнага дапасавання як аднаго са сродкаў семантычнага выказвання». Мы гаворым зграя ваўкоў, караван вярблюдаў, круглы год, глыбокая восень, бархатны сезон. Але не адпавядаюць маўленчай практыцы словазлучэнні зграя ластавак, караван кароў, круглы час, глыбокая вясна, глыбокі дзень, бархатны перыяд; в) правільная будова і сувязь сказаў. Логіка маўлення, як вядома, павінна перадаваць логіку думкі. Сказы павінны быць сэнсава звязаны, у адваротным парадку становіцца відавочным алагічнасць. Напрыклад: Раён своечасова справіўся з планавым заданнем. Частыя паломкі тэхнікі зацягнулі ўборку буракоў. У гэтым тэксце наглядаюцца сінтаксічныя і лексічныя промахі, з-за чаго сказы не даюць лагічна звязанай інфармацыі. Нелагічнасці выказвання можна было б пазбегнуць, калі б аўтар у пачатку другога сказа выкарыстаў супраціўны злучнік але. Або: У калгасе часта праводзяцца сустрэчы з артыстамі, на якіх гучаць песні вядомых эстрадных майстроў, якія навяваюць успаміны аб маладосці. Тут няўдала спалучаны сказ у саставе складанага. У абодвух выпадках злучальныя словы якіх, якія вельмі далёка стаяць ад сваіх асноўных. Узнікаюць пытанні: песні гучаць... на артыстах? майстры ці песні навяваюць успаміны аб маладосці? Сказ лёгка перабудаваць у лагічна правільны, замяніўшы «эстрадных майстроў» на «майстроў эстрады»; г) абазначэнне пераходу ад адной думкі да другой. «Блытаная мова» – так часта гавораць пра выступоўцаў, якія прапускаюць асобныя звёны ў развіцці думкі або збіваюцца з яе, укліньваючы ў выказванне пабочную інфармацыю, не звязаную з асноўнай. Такія нелагічныя падыходы часта выяўляюцца і ў мастацкіх тэкстах – у апісаннях малюнкаў прыроды, характараў дзейных асобаў, падзей, бытавых падрабязнасцей. Укліньванне ў тэкст неабавязковых дэталей часта парушае так званы агульны вугал бачання. Паслабляе лагічныя сувязі і зацямняе асноўнае дзеянне (думку); д) правільнае ўжыванне займеннікаў як сродку сінтаксічнай сувязі. Паводле правіл, займеннік 3-й асобы павінен паказваць на бліжэйшы да яго назоўнік таго самага роду і ліку. Параўн. правільнае ўжыванне: Куды цяжэй было атрымліваць анкеты і адсылаць іх назад у паўпрэдства праз лагерную пошту. Цэнзары рабілі сваё, і з імі трэба было змагацца (Я. Брыль). Правіла гэта, на жаль, часта парушаецца, у выніку паяўляюцца лагічныя памылкі: Маці купляла для іх [дзяўчынак] аднолькавыя сукенкі і чаравічкі. І сястрычкі насілі іх аж да таго часу, пакуль яны самі не звальваліся з плячэй (В. Макарэвіч). Відавочна, што словазлучэнне звальваліся з плячэй можа ўступаць у сэнсавую сувязь толькі з адным назоўнікам – сукенкі. Але ў дадзеным кантэксце «звальвацца з плячэй» мусілі і чаравічкі. Чыстата маўлення – гэта маўленне без пазалітаратурных сродкаў. Безумоўна, кожны сумленны носьбіт мовы павінен адчуваць маральную адказнасць за яе чыстату, усведамляць значэнне роднага слова ў развіцці грамадства, яго культуры. На жаль, у маўленні многіх з нас прысутнічаюць пазалітаратурныя сродкі. Найбольш частыя з іх наступныя: а) дыялектызмы. Літаратурная мова ўвесь час узбагачаецца разнастайнымі моўнымі сродкамі, якія ідуць з крыніц народнай словатворчасці. Дыялектная лексіка папаўняе, узбагачае літаратурную мову, калі ў той не хапае слоў для наймення таго ці іншага паняцця або адцення. Так у моўны ўжытак прыйшлі словы ганараваць, чаркаваць, шалахцець, засмуголены, якія першапачаткова былі дыялектнымі. Такія выдатныя знаўцы слова, як Я. Купала, Я. Колас, К. Чорны, І. Мележ, К. Крапіва. М. Лынькоў і інш. давалі ўзоры правільнага выкарыстання гэтай невычэрпнай моўнай крыніцы. На жаль, некаторыя пісьменнікі, кіруючыся прынцыпам «так гавораць», без усякіх падстаў і адчування меры «абцяжарваюць» аўтарскую мову твораў дыялектнымі словамі ці фразеаўжываннямі, ад чаго часам добрыя мастацкія рэчы становяцца цьмянымі, трацяць сваю эстэтычную прывабнасць, як гэта адчуваецца ў рамане В. Адамчыка «Чужая бацькаўшчына»; б) запазычанні. Запазычанне слоў з іншых моў – з’ява натуральная і неабходная. Запазычаная лексіка была магутнай крыніцай узбагачэння беларускай мовы ў перыяд яе фарміравання. І цяпер адбываецца бесперапынны працэс пранікнення іншамоўнай лексікі ў нашу нацыянальную мову і, наадварот, беларуская лексіка сваёй істотнай часткай становіцца здабыткам, напрыклад, польскай мовы. Але запазычанне павінна ўкладвацца ў пэўныя рамкі і межы. Увядзенне ў літаратурную мову запазычанняў пры наяўнасці ўжо гатовага слова – гэта недаравальная абыякавасць да роднай мовы, яе несвядомае ці свядомае збядненне і прыніжэнне. Так, напрыклад, цяжка разабрацца, пра што гаворыць маладая паэтэса ў такіх радках: Нудлівы шэраг думак хворых. І сэнс яго – пракляты сфінкс, Не разгаданы ім дагэтуль, Нязменная ідэя фікс Ідэалістаў і паэтаў (В. Хамчук). Ці могуць гэтыя радкі пра што-небудзь сказаць радавому чытачу. Не. Тут – звычайнае любаванне запазычанымі моўнымі сродкамі; в) канцылярызмы і штампы. Адзначаныя моўныя адзінкі ўжываюцца ў афіцыйна-дзелавым стылі пры афармленні папер і дакументаў. У гэтым выпадку яны з’яўляюцца неабходнымі, абавязковымі. Але нават у дзелавых паперах яны засмечваюць мову, калі выкарыстоўваюцца празмерна часта. У нашай свядомасці замацаваліся такія трафарэтныя канструкцыі, як з выпадку.., з боку.., у інтарэсах.., прыняць да ведама.., па лініі.., уяўляе сабой.., мець дачыненне і інш. Гэта раней падрыхтаваныя формулы, пазбавіцца ад якіх даволі цяжка. Не патрабуючы асаблівых намаганняў думкі, яны як бы аўтаматычна ўрываюцца ў наша маўленне. Шкоднасць канцылярызмаў і штампаў не столькі ў тым, што яны робяць маўленне бязвобразным, сухім, але і ў тым, што яны, як правіла, «маскіруюць банальныя думкі»; г) словы-паразіты. Назойлівыя, надакучлівыя словы, якія часта паўтараюцца ў маўленні, выклікаюць непрыемныя асацыяцыі і сведчаць аб нізкай маўленчай культуры, няведанні багацця нацыянальнай мовы. Чалавек, абмежаваны запасам слоў, вымушаны ў працэсе маўлення рабіць паўзы, аднак псіхалагічна ён арганізоўвае сваю слоўную плынь так, што «аслабленыя» ўчасткі запаўняюцца моўнымі адзінкамі, якія ў выніку становяцца дзяжурнымі. Частае ўжыванне слоў і канструкцый тыпу не сакрэт, праўда, так, значыць так, разумееце, значыць, як той казаў тлумачыцца звычайнай абыякавасцю да маўлення, звычайнай лянотай падумаць перад тым, як казаць; д) жарганізмы. Пад жарганізмамі разумеюць сацыяльную разнавіднасць мовы, якой карыстаюцца прафесіянальныя групы і сацыяльныя праслойкі людзей, аб’яднаных агульнасцю інтарэсаў, звычак, заняткаў, сацыяльнага становішча. У мінулым сацыяльнай асновай жаргону з’яўляліся дэкласаваныя элементы ці прадстаўнікі засакрэчаных прафесій. Жарганізмы могуць сустракацца і ў асяроддзі паляўнічых, спартсменаў, вучоных, ваенных і інш. Але сустракаецца пераважна жаргон у асяроддзі маладога пакалення, звязанага прафесійна-вытворчай блізкасцю. Барацьба супраць жарганізмаў у маладым асяроддзі з’яўляецца цяпер вельмі актуальнай. У нашым грамадстве не павінна быць духоўнай і інтэлектуальнай уродлівасці, што праяўляецца ў асобных групах моладзі, якая імкнецца пад уплывам заходняй музыкі і кіно апашліць маўленне нашага часу; е) неалагізмы, аказіянальныя словы. Неалагізмы – гэта словы ці звароты, якія ўжываюцца ў мастацкім творы з пэўнымі стылістычнымі мэтамі. У перыяд складвання беларускай літаратурнай мовы амаль кожны пісьменнік, паэт для запаўнення лексічных прагалаў прапаноўваў свае словы. Многія з іх сталі агульнаўжывальнымі: выбаршчык, змаганне, схільнасць, мілагучны, адлюстраваць, светапогляд і інш. Але шматлікія літаратары, асабліва маладыя, ствараюць цэлую праблему наватвораў у мастацкай літаратуры, каверкаючы агульнанародныя словы, адвольна перабудоўваючы іх без усякай неабходнасці. У выніку дасягаецца адваротны эфект, слова працуе не на задумку аўтара, яно глухне [6].
3. Багацце, дарэчнасць, сцісласць маўлення Асноўнымі характэрнымі рысамі багатага маўлення з’яўляюцца вялікі аб’ём актыўнага слоўніка, разнастайнасць марфалагічных формаў і сінтаксічных канструкцый. Пры гэтым маўленне аптымальна насычана рознымі сродкамі мовы. Багацце і беднасць маўлення чалавека залежаць ад яго адукацыі, жыццёвага вопыту, умення гаварыць і пісаць, яго адносін да мовы як сродку зносін і інш. Багацце маўлення вызначаецца, як правіла, на аснове ўліку частаты ўжывання тым ці іншым індывідам слоў, словазлучэнняў, сказаў. Асабліва частыя нематываваныя паўторы тых самых моўных адзінак, аднастайнасць выкладу сведчыць пра беднае вуснае ці пісьмовае маўленне аўтара. Праўда, тут трэба ўлічваць і нормы функцыянальных стыляў літаратурнай мовы, бо, напрыклад, у афіцыйна-справавым і навуковым стылях часцей дапускаюцца паўторы, чым сінанімічныя замены. Багацце маўлення – гэта не толькі развіццё сінанімікі і варыянтнасці літаратурнай мовы, найперш апрабаванымі ўжо сінонімамі і варыянтамі. Багацце маўлення непарыўна звязана з формай і зместам, якія ў сваю чаргу залежаць і ад функцыянальных стыляў, і ад моўна-выяўленчых сродкаў. Акрамя таго, павінна дзейнічаць і мера ўжывання ўсіх сродкаў мовы, якая вызначаецца інтэлектам, чуццём і пачуццём мовы. Некаторыя вучоныя лічаць, што актыўны слоўнікавы запас сучаснага адукаванага чалавека дасягае 11000 – 13000 розных слоў, устойлівых словазлучэнняў; акрамя таго, чалавек валодае не меншай колькасцю слоў, якія практычна не выкарыстоўваюцца ў сваім маўленні. Пры кваліфікацыі паняцця «багацце маўлення» ў першую чаргу ўлічваецца частата ўжывання слоў, словазлучэнняў. Частыя паўторы адных і тых жа моўных знакаў сведчаць пра абмежаваныя маўленчыя магчымасці аўтара. У выхаванні культуры маўлення і яго ўзбагачэнні найбольшая роля належыць мастацкай літаратуры. Кожны пісьменнік заклапочаны перш за ўсё тым, каб вобразна і самабытна данесці да чытача свае думкі, пачуцці, сваё ўспрыняцце навакольнага свету. Для мастака слова мова з’яўляецца і матэрыялам, і інструментам, з дапамогай якога перадаюцца людзям веды, пачуцці, жыццёвы вопыт. Наколькі багаты і разнастайны навакольны свет, настолькі багатым і разнастайным павінна быць слова пісьменніка. Дарэчнасць маўлення – ужыванне моўнага сродку ў адпаведнасці з тэмай выказвання, яго лагічным і эмацыянальным зместам, мэтай і ўмовамі зносін, складам слухачоў ці чытачоў – займае своеасаблівае месца ў сістэме камунікатыўных якасцей. Дарэчнасць як бы ахоўвае і рэгулюе працэс выразнага, лагічнага і дакладнага выказвання думак, падпарадкоўваючы яго адпаведным інфармацыйным, выхаваўчым і эстэтычным задачам. Дарэчнасць існуе ў саюзе з іншымі камунікатыўнымі якасцямі. У тэорыі культуры маўлення адрозніваюць дарэчнасць кантэкстуальную, стылявую, сітуацыйную і асобасна-псіхалагічную [6]. Кантэкставая дарэчнасць праяўляецца ў наступным. Словы ў маўленчым патоку звязаны паміж сабой пэўнымі адносінамі. З аднаго боку, гэта адносіны моўныя, заснаваныя на разнастайных граматычных сувязях спалучальных адзінак, з другога – гэта ўласна зместавыя, уласна семантычныя адносіны, якія вынікаюць з самой інфармацыі, паведамлення. Арганізаваны на аснове моўных сувязей і адносін перыяд маўлення, у якім набываюць сэнсавае адзінства словы і словазлучэнні, прынята называць кантэкстам. Аднак не ўсякае аб’яднанне слоў можна назваць кантэкстам. Акрамя адзінства зместу і формы кантэкст прадугледжвае аднароднасць стылістычнай танальнасці. Гэта значыць, што яго кампаненты павінны аб’ядноўвацца паводле адзінства функцыянальна-стылістычнай афарбоўкі, разам з тым не дапускаюць экспрэсіўна-стылістычнага дысанансу. Дарэчнасць стылявая патрабуе адрозніваць кніжна-літаратурныя і прастамоўна-гутарковыя адзінкі. Неабходнасць такога размежавання моўных сродкаў вынікае з самога паняцця стылю як сістэмы слоўнага выражэння, арганізаванай па прынцыпе мэтазгоднасці. Кожная маўленчая разнавіднасць характарызуецца перш за ўсё асаблівай, спецыфічнай арганізацыяй моўнага матэрыялу, прызначанага рацыянальна і эфектыўна выконваць свае функцыі. Адасобленасць, ступень спецыфічнасц
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-14; просмотров: 1075; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.16.49.213 (0.019 с.) |