Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Да лекцыі 9. Асаблівасці афіцыйна-справавога стылюСодержание книги
Поиск на нашем сайте
* Заданне 1. Напішыце разнастайныя тыпы дакументаў ці справавых лістоў (на ўзор пададзеных у лекцыі). Да лекцыі 10. КУЛЬТУРА МАЎЛЕННЯ
* Заданне 1. Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль. Ці ўжываюцца ў тэксце словы з пераносным значэннем, сінонімы, амонімы і іншыя вобразна-выяўленчыя сродкі? Адказ аргументуйце.
Думкі ў дарозе Грыміць па карэннях цялежка, мігацяцца стракатыя верставыя слупы, мігаюцца, пахіліўшыся, абросшыя мохам хваёвыя крыжы паабапал дарогі; бягуць лясы, гаі, мяняюцца палі, грамадзяцца горы, расцілаюцца шырокія лугі, блішчаць азёры, срэбрам пераліваюцца рэкі, золатам рассыпаюцца пяскі, глыбокімі зялёнымі ямамі раскідаюцца балоты... I куды ты нясеш мяне, няведамая дарога? А неба! Далёкае, няведамае, сіняе неба! Тысячы, мільёны гадоў пазіраеш ты, без болю, без трывогі, пазіраеш на ўсіх роўна: на чалавека, на звера, на птушку, на самую меншую мушку, на жывых і \ нежывых, на нашу бедную зямлю, на зямлю, прагноеную людскімі трупамі, залітую крывёю і горкімі слязьмі сіраты народа. Далёкае неба, сіняе неба! Чаму не дасі адказу на нашу пакуту, на нашы надзеі, на нашы блуканні? Чаму не асушыш нашы горкія слёзы? Не супакоіш хворую душу і сэрца? Чаму не папаліш агнём справядлівым таго ліхога звера, што сее заразу, топча праўду і носіць няшчасце па нашай зямлі? Далёкае неба! Сіняе неба! Што ёсць на свеце дзіўнейшае, як ты? Высокае сонца, белыя хмаркі, як пух, плывуць і плывуць адна за адною, родзяцца, прападаюць, сплываюцца ў цёмную хмару, звісаюць над полем і лесам, блішчуць маланкамі, трасуцца громам, разліваюцца чыстымі халоднымі кроплямі і шчыра льюцца на зямлю. Далёкае неба! Сіняе неба! Як ціха на небе ўночы! Срэбраны месячык, то круглы, то вузкі, як серп, як хораша свеціць над чорнаю цемрай, што густа засцілае белы свет! А далёкія зорачкі! Як добра ў ціхую ночку! Далёкае неба! Сіняе неба! I як можа асмеліцца думка чалавека выдумаць у табе, яснае неба, пекла, агонь, што ніколі не тухне, смалу, што вечна кіпіць! Далёкае неба! Сіняе неба! I як апаганілі людзі хараство тваё, неба, у сваіх думках! А дарога мая чуць віднаю шэраю ніткаю ідзе ўсё далей і далей, круціцца, абвіваецца наўкруг курганоў, узбягае на горы, спускаецца ў лагчыны, прападае ў лесе пад жывою страхою высокіх хвой і ялін; трасе цялежка, падкідае па каўдобінах, усё роўна як хоча яна выкінуць мяне пасярод дарогі. Зноў пайшла раўней мая дарога, зноў вачам адкрываюцца новыя абразы свету, іншыя галасы чуе маё вуха, іншыя думкі родзяцца ў маім сэрцы. Куды ты нясеш мяне, няведамая дарога? О мой родны край! Хмурна пазіраеш ты з сіняга туману, што лёг па краях палёў, дзе неба, спусціўшыся нізка, абнімаецца з беднаю зямлёю. Парэзалі цябе вузкія сялянскія дарогі, чорныя сцежкі, рэкі і азёры, лагчыны і балоты, лясы і горы. А бедныя вёскі і сёлы без усялякага парадку параскідаліся то там, то сям: па гарах, лагчынах, па беразе рэчак, сярод далёкага поля, па цёмных лясах. Распаўзліся па полі, як чэрві ў нягоду, бедныя мужыцкія хаты. Пакрывіліся яны, абвіслі стрэхі на гумнах, зялёныя купіны моху тоўстаю карою ляглі на гнілых саламяных стрэхах. Збіўся ў кучу будынак. Навалены ў кучу бярвенне, стружкі, салома. Дзе-нідзе гляне нудная вярбіна, блісне бярэзіна, выскачыць клён. Як нявесела, як непрытульна пазіраеш ты, мужыцкая вёска, сірата між людской будовы! А поруч з убогімі будынкамі ўперліся ў неба панскія палацы, зелянеюць сады, ломяць галлё яблыкі і грушы; шырока і смела раскідаюцца дваровыя палеткі, каласуюцца багатыя панскія нівы, пасуцца сытыя коні, валы-рагалі, тысячы авец рассыпаюцца па полі... О мой родны край! Поруч з галытваю ходзіць роскаш і багацце; разам з людскімі слязьмі мяшаюцца панскія вальсы, льюцца вясёлыя галасы песень, грыміць музыка з панскага саду; разам з мужыцкім потам цякуць дарагія віны. Толькі нудныя песні твае, Беларусь, хапаюць за сэрца, жалобяць душу, туманяць вочы слязьмі, плачуць і стогнуць і горкаю ўпікаю, ціхаю скаргаю плывуць к далёкаму, няведамаму, сіняму, спакойнаму небу (Я. Колас).
* Заданне 2. Прачытайце тэкст. Назавіце тыя камунікатыўныя якасці маўлення, якія найбольш уласцівы гэтаму тэксту.
Пісьмо ў гісторыі развіцця чалавецтва Гукавая мова мае сваю пісьмовую «вопратку», якая стваралася і ўдасканальвалася чалавекам на працягу многіх стагоддзяў. Сёння цяжка ўявіць сабе чалавечую супольнасць без пісьмовай мовы. А між тым быў час, калі людзі не ўмелі пісаць. Першапачатковыя формы пісьма ўзніклі прыкладна 5 тысяч гадоў таму назад, у той час як вусная мова існуе ўжо больш за 100 тыс. гадоў. Гэта азначае, што пісьмовая мова – другасны набытак чалавека. Яна з'яўляецца своеасаблівым адлюстраваннем вуснай мовы. Усе людзі размаўляюць, але велізарная колькасць людзей у свеце непісьменная. Якое б пісьмо ні прымянялася, за ім заўсёды стаіць вусная мова. I ўсё ж пісьменнасць – адно з найвялікшых дасягненняў чалавецтва. Колькі часу спатрэбілася многім пакаленням людзей, каб асэнсаваць навакольны свет, навучыцца разумець іпадпарадкоўваць сабе сілы прыроды. Самым магутным у гэтых пошуках, адкрыццях аказалася слова, выражанае ў пісьменнасці, увасобленае ў кнізе. «Гісторыя розуму, – слушна пісаў М. Карамзін, – уяўляе 2 галоўныя эпохі: вынаходства літары і друкарства; усе іншыя былі толькі іх вынікам». Па сутнасці, уся гісторыя цывілізацыі, прагрэс чалавецтва звязаны з пісьмом, якое пераадольвае прастору і час. Дзякуючы пісьмовай мове ідэі, думкі, веды, плён чалавечай працы не паміраюць, а жывуць стагоддзямі, захоўваюцца для будучыні. I хоць сёння створаны магутныя тэхнічныя сродкі для перадачы вуснай мовы, існуюць разнастайныя сродкі гуказапісу, але звычайнае пісьмо, простае ў карыстанні, якое не патрабуе якой-небудзь апаратуры, не стварае перашкод іншым, не губляе свайго значэння. Пісьмо – настолькі важнае і зручнае вынаходства чалавека, што ў мінулым у многіх народаў свету існавала ўяуленне аб яго боскім паходжанні. Доўгімі шляхамі ішло развіццё пісьма. Ад малюнкаў прадметаў да літар, якія ўжо не маюць нічога агульнага з прадметамі, а абазначаюць толькі гукі. Першым этапам пісьма была піктаграфія – г. зн. пісьмо малюнкамі. Піктаграма ўяўляла сабой цэлае, не расчлянёнае на словы, паведамленне (выказванне) у малюнках. Моўныя формы тут не раскрываюцца, мы не ведаем, як гучалі словы, якімі можна перадаць змест малюнка, якія граматычныя адзнакі яны мелі. Піктаграфіяй карысталіся на працягу доўгага часу індзейцы Амерыкі, жыхары Афрыкі і Аўстраліі, некаторыя малыя народы Сібіры і інш. У сучасных культурах элементы піктаграфіі выкарыстоўваюцца як дадатковы, дапаможны сродак перадачы інфармацыі. Гэта, напрыклад, шыльды на крамах, майстэрнях і інш. (бутэлька, хлеб, рыба, нажніцы, бот і г. д.), дарожная сігналізацыя (напрыклад, выява дзяцей на знаку – «Асцярожна, дзеці!"), разнастайныя ўказальнікі на выстаўках, спаборніцтвах, канферэнцыях, нарадах і інш. Паступова ў піктаграфіі пачалі з'яўляцца элементы сімвалізму, г.зн. малюнкі набывалі своеасаблівае ўмоўнае значэнне, выкарыстоўваліся для перадачы асобных абстрактных паняццяў. Скажам, малюнак чарапахі набывае значэнне 'доўгае жыццё', 'шчасце', два злучаныя сэрцы – 'каханне', лук са стралой – 'вайна' і г. д. Так пачынаўся пераход да новага этапу пісьма – ідэаграфіі. Ідэаграфія – пісьмопаняццямі. Пры такім пісьме кожны знак служыць сімвалам паняцця, якое стаіць за словам. На пачатку пры пераходзе ад піктаграфіі да ідэаграфіі выкарыстоўваліся тыя ж самыя малюнкі, але значэнне іх мянялася. Напрыклад, малюнак вока на піктаграме абазначае 'вока', а на ідэаграме мог абазначаць 'бачыць', 'пільнасць', 'нядрэмнасць', малюнак нагі – 'стаяць' або 'хадзіць', 'прынесці' і інш. Паступова колькасць знакаў павялічвалася, яны станавіліся больш спрошчанымі, умоўнымі. Знакі ідэаграфічнага пісьма ператвараліся ў іерогліфы. Іерагліфічным было старажытнае шумерскае пісьмо, егіпецкае пісьмо. У найбольш выразным выглядзе гэтае пісьмо захавалася да нашых дзён у Кітаі. Іерагліфічнае пісьмо перадае паняцце безадносна да гукавога афармлення, г.зн. не адлюстроўвае асаблівасці вымаўлення, што вельмі зручна, напрыклад, для Кітая, дзе асобныя дыялекты настолькі адрозніваюцца паміж сабой, што іх носьбіты не заўсёды разумеюць адзін аднаго пры вусных зносінах. Але разам з тым магчымасці ідэаграфіі абмежаваныя. Існуе велізарная колькасць паняццяў, пра якія можа ісці гаворка, і кожнае з іх павінна мець свой пісьмовы знак. Стварыць і запомніць столькі пісьмовых знакаў практычна немагчыма. (Сучаснае кітайскае пісьмо мае больш за 40 тысяч іерогліфаў. Каб чытаць просты тэкст, трэба ведаць 5–6 тысяч іерогліфаў, таму навучанне чытанню і пісьму ў Кітаі займае многа гадоў.) Элементы ідэаграфіі ёсць і ў нашым пісьме. Гэта лічбы, спецыяльныя навуковыя сімвалы, дарожныя знакі. Далейшае развіццё пісьма прывяло да ўзнікнення фанетычнага(гукавога) пісьма. Гэтае пісьмо істотна адрозніваецца ад папярэдняга: яно арыентуецца на гучанне, а не на значэнне, таму апіраецца на фанетычныя адзінкі – склад і гук (фанему). Ранняй формай фанетычнага пісьма было складовае пісьмо. Графічныя знакі ў гэтым пісьме абазначалі склады. Першымі да такога пісьма перайшлі шумеры і егіпцяне, складовым было старажытнаіндыйскае пісьмо, эфіопскае і інш. Складовае пісьмо падзяляецца на некалькі тыпаў – у залежнасці ад таго, што абазначаюць графічныя знакі. Так, адны складовыя сістэмы пісьма маюць асобныя знакі для галосных і знакі для спалучэння «зычны + галосны». Такім было пісьмо Старажытнай Індыі – брахмі. У сучасным індыйскім пісьме – дэванагары – большасць знакаў адпавядае спалучэнням розных зычных з галосным а (г. зн. складам 6а, па, да, та іінш.). Для абазначэння складоў з іншымі галоснымі выкарыстоўваюцца дадатковыя над- ці падрадковыя значкі. Складовы прынцып захаваўся і ў японскім пісьме. У ім 5 знакаў для галосных і 39 – для складоў. Другім этапам развіцця фанетычнага пісьма стала літарнаепісьмо, якое фарміравалася ў канцы II – пачатку I тысячагоддзя да н.э. Вядомы два тыпы літарнага пісьма: кансанантнае, у якім абазначаюцца толькі зычныя гукі, і кансанантна-вакалічнае, дзе абазначаюцца і зычныя, і галосныя. Стваральнікамі першай літарнай (кансанантнай) сістэмы пісьма былі фінікійцы, якія жылі на ўсходнім узбярэжжы Міжземнага мора. У сярэдзіне II тысячагоддзя да н.э. яны вынайшлі літары для зычных і размясцілі іх у строга замацаваным парадку. Інакш кажучы, яны ўпершыню стварылі алфавіт. Ён складаўся з 22 літар. У далейшым фінікійскае пісьмо стала асновай для ўсіх іншых літарна-гукавых сістэм пісьма. Так, амаль усе ўсходнія сістэмы пісьма звязаны з фінікійскім або непасрэдна (пунічнае, старажытнаяўрэйскае), або праз арамейскае, пашыранае ў I тысячагоддзі да н.э. у Малой Азіі. 3 арамейскім звязана пісьмо сірыйскае, яўрэйскае, арабскае, персідскае, мангольскае і інш. У IX ст. да н. э. з фінікійскім пісьмом пазнаёміліся грэкі. Грэкі крыху змянілі абрысы фінікійскіх літар і іх назвы (але захавалі парадак), змянілі напрамак пісьма: фінікійцы і народы, якія запазычылі ў іх сістэму пісьма, пісалі справа налева (так і сёння пішуць яўрэі і арабы), грэкі пачалі пісаць злева направа. Але, самае галоўнае, грэкі абазначылі літарамі яшчэ і галосныя. Так з'явілася кансанантна-вакалічнае пісьмо. Прыкладна за 850 гадоў да н.э. грэкі закончылі складанне алфавіта. У сваім класічным варыянце ён уключаў 24 літары – 17 зычных і 7 галосных. Гэта было апошняе важнае вынаходства да таго часу, пакуль не вынайшлі кнігадрукаванне. Грэчаскае пісьмо мела некалькі тыпаў: архаічнае грэчаскае пісьмо, заходнегрэчаскае і ўсходнегрэчаскае. На аснове ўсходнегрэчаскага склалася гоцкае, армянскае, славянскае пісьмо. 3 заходнегрэчаскага пісьма вырасла этрускае, лацінскае пісьмо, якое стала асновай для сучасных англійскай, французскай, італьянскай, нямецкай і іншых сістэм пісьма народаў Заходняй Еуропы (С. Л.).
ЗАДАННІ ДЛЯ ІНДЫВІДУАЛЬНАЙ І САМАСТОЙНАЙ РАБОТЫ СТУДЭНТАЎ Тэмы рэфератаў ◊ 1. «Кожны, хто ходзіць па зямлі, мае свае абавязкі ў жыцці» (Э.Хемінгуэй). 2. «Трасянка» на Беларусі. 3. А.Алізароўскі – адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў свецкага кірунку ў сацыялагічнай і палітыка-прававой думцы беларусі XVII ст. 4. Адам Міцкевіч – змагар за правы чалавека, «пілігрым свабоды», «прарок-вандроўнік». 5. Адкуль прыйшоў да нас суд прысяжных? 6. Адлік часу. Гісторыя календара. 7. Адлюстраванне практыкі суадносін права і аховы прыроды ў паэме «Песня пра зубра» М.Гусоўскага. 8. Асноўныя канцэпцыі (тэорыі) паходжання дзяржавы і права. 9. Асноўныя рысы старажытнага права Беларусі. 10. Беларускае літаратурнае вымаўленне. 11. Беларуская антрапанімія: уласныя імёны – мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы. 12. Беларуская граматыка Браніслава Тарашкевіча. 13. Беларуская мова і моўная экалогія. 14. Беларуская мова часоў Вялікага княства Літоўскага. 15. Гендэрныя адносіны ў беларускай фразеалогіі. 16. Герб, сцяг і гімн беларускай дзяржавы. 17. Грамадска-палітычныя погляды Ефрасінні Полацкай. 18. Грамадска-палітычныя погляды Кірылы Тураўскага. 19. Грамадска-палітычныя погляды Клімента Смаляціча. 20. Грамадства, закон і ты. 21. Гродзеншчына ў легендах і паданнях. 22. Гуманізм І.Храптовіча. 23. Гуманістычныя асновы светапогляду А.Волан. 24. Дыскусія і парламенцкая працэдура. 25. Дзяржаўна-прававыя ідэі ў прагрэсіўнай беларускай мастацкай літаратуры (Ф.Багушэвіч, А.Гурыновіч). 26. З гісторыі крымінальнага права на Беларусі. 27. І.Ф.Капіевіч – актыўны прыхільнік рэформ Пятра I. 28. К.Каліноўскі – адзін з прыхільнікаў стварэння ўсенароднай дэмакратычнай рэспублікі. 29. Карані нашай мовы. 30. Легенды і міфы крымінальнага свету. 31. Л.І.Сапега як палітычны і грамадскі дзеяч ВКЛ. 32. Майстэрства вядзення перагавораў. 33. Магдэбургскае права на Беларусі. 34. М.К.Валовіч – удзельнік вызваленчага руху на Беларусі. 35. М.Літвін – прыхільнік роўнасці людзей усіх саслоўяў перад законам. 36. Мова і іншыя сродкі камунікацыі. 37. Мова і культура. 38. Паходжанне дзяржавы ў Афінах. 39. Пісьмо ў гісторыі развіцця чалавецтва. 40. Пра назву «Беларусь». 41. Праца жынчын і моладзі. 42. Праца навукоўцаў. 43. Распрацоўка пытанняў дзяржаўнага самавызначэння Беларусі братамі Луцкевічамі. 44. С.Будны – буйнейшы беларускі мысліцель, гуманіст эпохі Адраджэння. 45. С.Полацкі як прыхільнік моцнай цэнтралізаванай улады. 46. Статуты Вялікага княства Літоўскага. 47. Сувязь мовы і мыслення. 48. Судзебнік 1468 г. 49. Трактоўка М.Сматрыцкім праблем свабоды. 50. Узнікненне дзяржавы ў Рыме. 51. Ф.Савіч як арганізатар «Дэмакратычнага таварыства» сярод студэнцкай і разначыннай моладзі. 52. Ф.Скарына – заснавальнік школы натуральнага права.
▲ 1. А.Маршал і кембрыджская школа пра рацыянальныя паводзіны чалавека. 2. Аднаўленне і развіццё эканомікі рэспублікі ў пасляваенны перыяд (1946–1950 гг.). 3. Антоній Тызенгаўз – знакамітая асоба нашага горада і краю. 4. Асноўныя асаблівасці фанетычнай сістэмы беларускай мовы. 5. Беларуская мова сярод славянскіх моў. 6. Беларускі кірмаш. 7. Беларускі этнас сягоння. 8. Беларускія мовазнаўцы. 9. Беларускія ўласныя імёны. 10. Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч і беларускае мовазнаўства. 11. Вакол Рыкарда – і пасля. 12. Геній з Сіці: Давід Рыкарда. 13. Гістарызмы і архаізмы ў эканамічнай тэрміналогіі. 14. Гродзеншчына ў легендах і паданнях. 15. Еўфрасіння Полацкая – слаўная дачка Беларусі. 16. З гісторыі графікі. 17. І.І.Насовіч і беларускае мовазнаўства. 18. І.Т.Пасашкоў і эканамічная думка ў 17–18 ст. 19. Ільям Эцці. 20. Каму пакланяліся продкі. 21. Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (Пол Антоні Самуэльсон, Васіль Васільевіч Лявонцьеў, Леанід Вітальевіч Кантаровіч, Мілтан Фрыдмэн). 22. Ля вытокаў беларускай мовы. 23. Мова і этнічная самасвядомасць. 24. Мова нашых продкаў. 25. Назвы зямлі беларускай. 26. Псіхалагічныя законы ў эканамічнай тэорыі Дж.М.Кейса. 27. Развіццё рамяства і гандлю, таварна-грашовых адносін ў другой палове ХІІІ-першай палове ХVІІ ст.ст. 28. Роля М.Байкова ў беларускім мовазнаўстве. 29. Роля П.Бузука ў беларускім мовазнаўстве. 30. Роля Б.Тарашкевіча ў беларускім мовазнаўстве. 31. Роля С.Некрашэвіча ў беларускім мовазнаўстве. 32. Роля Я.Карскага ў беларускім мовазнаўстве. 33. Роля Я.Лёсіка ў беларускім мовазнаўстве. 34. Святы і абрады беларусаў. 35. Сінонімы, іх функцыі ў маўленні. 36. Скарына і яго эпоха. 37. Слаўныя старонкі беларускай гісторыі. 38. Спрадвечнабеларуская і запазычаная лексіка. 39. Станаўленне капіталістычнай эканомікі Беларусі ў другой палове ХІХст. 40. Станаўленне раннефеадальнай эканомікі на тэрыторыі Беларусі ў ІХ–першай палове XІІІ ст.ст. 41. Сувязь станаўлення і развіцця беларускай мовы з гісторыяй народа. 42. Сучасныя сацыяльна-эканамічныя погляды хрысціянства. 43. Уільям Пецці – Калумб палітычнай эканоміі. 44. Утылітарызм і развіццё ідэі «эканамічнага чалавека» ў працах Дж.С.Міля. 45. Фразеалагізмы, іх значэнне і ўжыванне. 46. Франклін і палітычная эканоміка за акіянам. 47. Чаму Белая Русь – Белая? 48. Шатландскі мудрэц: Адам Сміт. 49. Эканамічнае развіццё Беларусі ў гады першых пяцігодак і ўсталяванне таталітарнага рэжыму. 50. Эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку ХХст. 51. Эканамічнае станаўленне Беларусі ў перыяд пераходу да новых эканамічных адносін і ўмацаванне дзяржаўнасці (80-90-я гг.). 52. Эканамічнае становішча Беларусі ў перыяд крызісу і разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы (першая палова ХІХст). 53. Эканамічны рамантызм: Сісмондзі. 54. Эканамічныя погляды Фамы Аквінскага як варыянт нарматыўнага падыходу да аналізу эканомікі. 55. Эканоміка Беларусі ў 50-60 гг. ХХст. 56. Эканоміка Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 57. Эканоміка Беларусі ў гады новай эканамічнай палітыкі (1921-1927гг.). 58. Эканоміка Беларусі ў парэформенны перыяд (1860-1890гг.). 59. Эканоміка Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. 60. Яўхім Фёдаравіч Карскі і беларускае мовазнаўства. 61. ☼ 1. А. В. Мядзведзь – чэмпіён ХХ Алімпійскіх гульняў. 2. Аздараўленчы бег. 3. Алімпійскае золата Беларусі. 4. Альпінізм – рамантыка і мужнасць. 5. Беларуская школа спартыўнай гімнастыкі. 6. Беларускія волаты. 7. Гульні краін цэнтральнай Амерыкі. 8. Здаровы лад жыцця – гэта модна. 9. З гісторыі развіцця алімпійскіх гульняў. 10. Іван Ціхан – імя гучнае. 11. Імі ганарыцца Гродзеншчына. 12. Лёгкая атлетыка – каралева спорту. 13. Мадэльная характарыстыка спартсмена. 14. Масавая фізічная культура. 15. Мацнейшыя фігурысты свету. 16. Мікалай Валуеў – кароль рынга. 17. Наталля Цылінская. Па велатрэку да перамогі. 18. Пазакласная і пазашкольная спартыўная праца. 19. Паназіяцкія гульні. 20. Паралімпійцы Беларусі. 21. Пеле. Кумір мільёнаў. 22. Прыгажосць і грацыя. Мастацкая гімнастыка. 23. Сістэма правядзення спаборніцтваў. 24. Спартыўнае арыентаванне. 25. Спартыўная зброя. 26. Спартыўныя гімнастычныя снарады. 27. Спорт – вакцына ад старасці. 28. Сучаснае пяцібор’е. 29. Сучасны пажарна-прыкладны спорт. 30. Турыстычна-прыкладныя шматбор’і. 31. Фехтаванне. Мушкецёры нашага часу. 32. Цуд з коскамі. Вольга Корбут. 33. Цяжкая атлетыка на алімпіядах. 34. Экіпіроўка спартсмена. 35. Як прыстасавацца да стрэсу. 36. Літаратура для анатавання ◊ 1. Бутрамееў, У. Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі. – Мінск: БелЭн, 1995. – 128 с. 2. Володомонов, Н.В. Календарь: прошлое, настоящее, будущщее. – М., 1987. 3. Гросзова, С. За рулём женщина: Напутствие начинающему водителю. – М., 1991. 4. Довнар, Т.И., Шелкопляс, В.А. Уголовное право феодальной Беларуси (XV – XVI вв.). – Минск, 1995. 5. Золотницкий, Н.Ф. Цветы в легендах и преданиях. – Минск, 1994. 6. Кечекьян, С.Ф. Государство и право Древней Греции. – М., 1998. 7. Мартынаў, В. У мовы роднай моцныя карэнні. Беларуская мова сярод іншых славянскіх і неславянскіх моў // Роднае слова. – 1993. – № 2. 8. Насевіч, В. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: падзеі і асобы. – Мінск, 1993. 9. Неделя, Л.И. Этика студента: Теорет. – прикл. исслед. – Минск: Университетское, 1988. – 133 с. 10. Самин, Д.К. 100 великих ученых. – М., 2000. 11. Сільчанка, М.У. Паходжанне дзяржавы і права. – Гродна, 2005. 12. Сокал, С.Ф. Кароткі агляд гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі: лекцыйны матэрыял. – Магілёў, 1999. 13. Сопер, Поль Л. Основы искусства речи. – Ростов-на-Дону, 1995. 14. Сямешка, Л.І. Беларуская мова: Уводзіны ў навуку аб мове. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. – Мінск, 1999. 15. Тарасаў, С.В. Чарадзей сёмага веку Траяна. Усяслаў Чарадзей. – Мінск, 1991. 16. Фромм, Э. Человек для себя. – М., 1992. 17. Чабуранава, С.Я. Гісторыя дзяржавы і права замежных краін. – Гродна, 2002. 18. Чаропка, В. Уладары Вялікага Княства. – Мінск, 2002. 19. Юхо, І.А. Крыніцы беларуска-літоўскага права. – Мінск, 1991. 20. Юхо, Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. – Мінск, 1992.
▲ 1. Абабурка М. Культура беларускай мовы. – Мінск, 1994. 2. Аникин А. Адам Смит. – М., 1968. 3. Аникин А.В. Юность науки. Жизнь и идеи мыслителей-экономистов до Маркса. – Изд. 2-е доп. и перераб. – М., 1975. 4. Аникин А.В., Аникин В.А. Ильям Етти. – М., 1986. 5. Антанюк Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія: Фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыяніраванне. – Мінск, 1987. 6. Беларуская мова: Энцыкл./ Беларус. Энцыкл.; Пад рэд. А.Я. Міхневіча. – Мінск, 1994. 7. Бусько В.Н. Экономическая мысль Белоруссии середины ХІХ – нач. ХХв.– Минск, 1990. 8. Галубовіч В.І. Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (ІХ-ХІVст.): Дапаможнік. – Мінск, 1997. 9. Германовіч І.К. Беларускія мовазнаўцы. – Мінск, 1985. 10. Гродзеншчына: Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў (склад. А.М.Ненадаўца). – Мінск, 1999. 11. Грузицкий Ю.Л. Экономическая история Беларуси и зарубежных стран. – Минск, 1998. 12. Гуд П.А., Гуд Н.І. Беларускі кірмаш. – Мінск, 1996. 13. З гісторыі эканамічных рэформаў на Беларусі/ Пад рэд. В.І.Галубовіча. – Мінск, 1997. 14. Каму пакланяліся продкі. – Мінск, 1996. 15. Лепешаў І.Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы. – Мінск, 1998. 16. Ліцьвінка В. Святы і абрады беларусаў. – Мінск, 1997. 17. Лыч Л.М. Назвы зямлі беларускай. – Мінск, 1994. 18. Мікуліч Т.М. Мова і этнічная самасвядомасць. – Мінск, 1996. 19. Скарына і яго эпоха / В.А.Чамярыцкі, В.І.Мялешка, З.Ю.Капыскі і др. – Мінск, 1990. 20. Шур В. Беларускія ўласныя імёны. – Мінск, 1998. 21. Шур В. З гісторыі ўласных імёнаў. – Мінск, 1993. 22. Шуроўскі А.І. Мова нашых продкаў. – Мінск, 1983. 23. Эканамічная гісторыя Беларусі: Курс лекцый / В.І.Галубовіч і інш. – Мінск, 1992. 24. Экономическая история мира. Европа / Под ред. М.В.Конотопова. – М., 2004. 25. Экономическое мышление: философские предпосылки: Учебн. пособие/ Е.Н.Колмычкова, И.Г.Чаплыгина. – М., 2005. 26. Ядгаров Я.С. История экономических учений. – М., 1996. 27. ☼ 1. Алексеев А. В. Себя преодолеть. – М., 1978. 2. Алиханов И. И. Техника вольной борьбы. – М., 1977. 3. Альбин В. Н., Скрипко А. Д. Тренажёры и тренировочные средства в физической культуре и спорте. – Минск, 1979. 4. Атилов А. Азбука бокса. – Ростов – на – Дону, 2007. 5. Атилов А., Бэкман Б. Бокс на 100 %. – Ростов – на – Дону, 2007. 6. Аулик И. В. Как определить тренированность спортсмена. – М., 1977. 7. Беленький Д. И., Миронович П. П. Белорусский гандбол: путь к признанию. – Минск, 1989. 8. Бирюков А. А., Васильев В. Е. Спортивный массаж. – М., 1981. 9. Вахун М. Основы тренировки. – Минск, 1983. 10. Водейко Р. И., Мазо Г. Е. Как управлять собой. – Минск, 1983. 11. Воропаев В. И., Поляков В. А. Гиревой спорт. – М., 1988. 12. Гик Е. Я. Необычные шахматы. – М., 2002. 13. Горяйнов А. Г. Горные лыжи и сноуборд. – М., 2006. 14. Демко Н. А., Пальчевский В. Н. Лыжные гонки. – Минск, 1996. 15. Завьялов А. И., Миндиашвили Д. Г. Биопедагогика или спортивная тренировка. – Минск, 1992. 16. Зациорский В. М. Физические качества спортсмена. – М., 1970. 17. Зейналов А. А., Цивес И. Л. Белорусские богатыри. – Минск, 1979. 18. Ингерлейб М. Б., Кадочников А. А. Специальный армейский рукопашный бой. – Ростов – на – Дону, 2007. 19. Іўко В. С., Качурка Я. І., Максімовіч В. А. Барацьба спартыўная. – Гродна, 1997. 20. Камароўскі А. А. Пенальці. – Мінск, 2000. 21. Каштанов Н. В. Каноны каратэ. – Ростов – на – Дону, 2007. 22. Краж У. М., Трубчык В. В. Беларускія народныя гульні ў школе. – Мінск, 1993. 23. Купер Ф. Новая аэробика. – М., 1976. 24. Либерман Л. А., Рудницкий В. И. История греко-римской борьбы в Республике Беларусь. – Минск, 1995. 25. Матвеев Л. П. Основы спортивной тренировки. – М., 1977. 26. Мирный Н. Н. Мирный теннис. – Минск, 2003. 27. Петров Н. И. Конькобежный спорт. – М., 1969. 28. Потапов А. А. Тактическая стрельба. – М., 2008. 29. Селье Г. Когда стресс не приносит горя. – М., 1992. 30. Серебрянский Ю. Самооборона для женщин. – Минск, 2005. 31. Туров Б. И. Жемчужины шахматного творчества. – Ростов – на – Дону, 2000. 32. Цейтин М. И. Спортивная акробатика. – Минск, 1969. 33. Чой Сунгмо. Азбука самозащиты. – Ростов – на – Дону, 2007. 34. Шелехов М. Праздник, который всегда с нами // Белорусские олимпийцы. – Минск, 1978. 35. Шульц И. Г. Аутогенная тренировка. – М., 1987. 36. Ясный Э. М. Власть над судьбой и металлом. – Минск, 1994. 37. СПІС УМОЎНЫХ СКАРАЧЭННЯЎ
А. А. – Атилов, А. Азбука бокса. – Ростов – на – Дону: Феникс, 2007. – 64 с.
А. Б. – Булыка, А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. – Мінск: Нар. асвета, 1993. – 398 с.
АТП – Агульная тэорыя права: Навуч. дап. / М.У.Сільчанка, В.В.Сядзельнік, С.А.Жаўняровіч; Пад рэд. М.У.Сільчанкі. – Гродна: ГрДУ, 2004. – 345 с.
Б.Дж. – Бэрдшоў Дж. Эканоміка. Ч.1: Уводзіны. Мікраэканоміка/ Пер. з анг. А. Кудраўцава; Пад рэд. У. Кулажанкі. – Мінск: Тэхналогія; Беларускі Фонд Сораса, 1996. – 560 с.; Бэрдшоў Дж. Эканоміка. Ч.2. Макраэканоміка/ Пер. з анг. Т. Паваліхінай; Пад рэд. А. Церашкова. – Мінск: Тэхналогія. – 527 с. БелСЭ – Беларуская Савецкая Энцыклапедыя: У 12 т. – Мінск: БелСЭ, 1969-1975.
В.Е. – Егорычев, В.Е. Язык и люди // Адукацыя і выхаванне. – 2004. – № 6. – С.60–63. В. І. – Іўко, В. С., Качурка, Я. І., Максімовіч, В. А. Барацьба спартыўная. – Гродна: ГрДУ, 1997. – 331 с.
В.К. – Камаев, В.Д. и др. Учебник по основам экономической теории (экономика). – М.: «Владос», 1997. – 384 с. І.К. – Кузнецов, И.Н., Шелкопляс, В.А. История государства и права Беларуси. – Минск: Дикта, 1999. – 272 с.
КПБ. – Крымінальнае права Беларусі: (закон, злачынства, адказнасць): Навуч. дапам. / А.У.Баркоў, І.А.Грунтаў, Т.І.Доўнар і інш.; Пад рэд. А.У.Баркова. – Мінск: Завігар, 1997. – 287 с.
М.С. – Сільчанка, М.У., Басюк, І.А. Асноўныя этапы беларускай дзяржаўнасці: Навуч. дап. – Гродна: ГрДУ, 1995. – 122 с.
С. – Сокал, С.Ф. Кароткі агляд гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі. – Магілёў: абл. друк. імя Я.М.Свярдлова, 1999. – 142 с.
Сільч. – Сільчанка, М.У. Паходжанне дзяржавы і права: вучэб. Дапам. / М.У.Сільчанка. – Гродна: ГрДУ, 2005. – 147 с.
С.К. – Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік / Рэдкал.: С.В.Кузьмін і інш. – Мінск: БелЭн, 1992. – 636 с.
С.Л. – Сямешка, Л.І. Беларуская мова: Вучэбны дапаможнік / Л.І.Сямешка. – Мінск: «Сучаснае слова», 1999. – 224 с.
СЭБ – Спортивная энциклопедия Беларуси. – Минск: БелЭН, 2005. – 504 с.
ТСБМ – Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5 т. – Мінск: БелЭН, 1977-1984.
У. К. – Краж, У. М., Трубчык, В. В. Беларускія народныя гульні ў школе. – Мінск, 1993. – 111 с.
Хрэстам. – Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры: вучэб. дап. / Склад. А.Ф.Коршунаў. – Мінск: дзярж. вуч. – пед. выд-ва МА БССР, 1959. – 471 с.
ЭпБ – Энцыклапедыя прыроды Беларусі:У 5 т. – Мінск: БелСЭ, 1983-1986.
ЭРБ – Республика Беларусь: Энциклопедия: В 6 т. Т.1. – Минск: БелЭн, 2005. – 1040 с.
ЭСЮС – Энциклопедический словарь юного спортсмена. – М.: Педагогика, 1980. – 480 с.
*ГЭТА ЦІКАВА!
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-14; просмотров: 324; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.149.238.67 (0.011 с.) |