Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Алгарытм напісання анатацыі навуковай крыніцыСодержание книги
Поиск на нашем сайте
1. Азнаёмцеся з выходнымі дадзенымі навуковай крыніцы (назва, жанр навуковай працы, аўтар, год і месца выдання, структура, ілюстрацыі і інш.). 2. Прачытайце тэкст, усвядамляючы яго асноўны змест. 3. Вызначце тое, пра што расказваецца ў тэксце, а таксама тое, што пра гэта гаворыцца. 4. Высветліце актуальнасць і адрасат крыніцы (артыкула, кнігі і інш.). 5. Прааналізуйце структуру тэксту (кнігі), вызначыўшы ўступную, асноўную і заключную часткі. 6. Вызначце галоўную інфармацыю асноўнай часткі тэксту, адказаўшы для гэтага на пытанні: - Якія праблемы высвятляюцца? - Што канстатуе аўтар? - Як разглядаюцца і вырашаюцца пастаўленыя праблемы? - Да якіх вывадаў прыходзіць аўтар? 7. Аформіце пісьмова тэкст анатацыі, выкарыстоўваючы неабходныя лексіка-граматычныя канструкцыі. 8. Ажыццявіце самакантроль выкананай працы. 9. Праверце тэкст анатацыі, параўнаўшы яго з навуковай крыніцай і праверыўшы правапіс. Звярніце ўвагу на памер анатацыі (не больш 8% тэксту-крыніцы), яе структурную арганізацыю і логіка-граматычныя сувязі паміж сказамі і іх часткамі. Пашыранай з’яўляецца наступная мадэль даведачна-рэкамендацыйнай анатацыі навуковай крыніцы: 1. Уступная частка: выхадныя дадзеныя крыніцы (назва, жанр, аўтар, месца і год выдання, структура, памер, ілюстрацыі). 2. Асноўная частка: пералік асноўных праблем і (або) вывады тэксту-крыніцы (можна пасля раздзелаў, глаў, параграфаў). 3. Заключная частка: актуальнасць і адрасат крыніцы. Паказчыкамі ўзроўню анатацыі з’яўляюцца: - якасць і дакладнасць інфармацыі пра першакрыніцу; - лагічнасць яе афармлення; - адпаведнасць моўным нормам; - вызначаны памер. Тэзісы як жанр навуковай літаратуры Тэзісы— гэта сцісла сфармуляваныя асноўныя канстатуючыя палажэнні тэксту. Паводле змешчанага ў іх матэрыялу і паводле зместу тэзісы могуць быць як першаснымі, арыгінальнымі тэкстамі, так і другаснымі, падобнымі да анатацыі, рэферата ці канспекта. Арыгінальныя тэзісы з’яўляюцца сціслым выкладам уласнага даклада, артыкула аўтара. Другасныя тэзісы складаюцца на базе першасных тэкстаў, якія належаць іншаму аўтару. У тэзісах лаканічна і сцісла выкладаецца пэўная тэма. Кожны тэзіс звычайна падаецца асобным абзацам, асвятляе асобную мікратэму. Тэзісы маюць дакладна нарматыўную змястоўна-кампазіцыйную структуру, у якой можна вылучыць: 1) прэамбулу; 2) асноўнае тэзіснае палажэнне; 3) заключны тэзіс. Дакладны лагічны падзел зместу тэзісаў падкрэсліваецца фармальна ці графічна. Фармальнае выражэнне лагічных узаемасувязей паміж тэзісамі можа быць наступным: - выкарыстанне слоў па-першае, па-другое і іншых на пачатку кожнага тэзіса; - выкарыстанне апазіцыйных выразаў тыпу знешнія фактары — унутраныя прычыны; - выкарыстанне класіфікацыйных крытэрыяў (дзеясловы руху, дзеясловы думкі і г.д.). Графічна логіка выкладу матэрыялу здзяйсняецца праз нумарацыю тэзісаў, напрыклад:
1. Любы тэкст — гэта моўнае выражэнне задумы аўтара. 2. Алгарытм чытання вызначаецца паслядоўнасцю разумовай дзейнасці пры ўспрыняцці асноўных фрагментаў тэксту. 3. Псіхалагічная ўстаноўка — гэта падрыхтаванасць чалавека да пэўнай актыўнасці, да ўдзелу ў нейкім працэсе, да рэакцыі на знаёмы стымул ці вядомую сітуацыю. 4. Пры выкарыстанні інтэгральнага алгарытму чытання фарміруюцца навыкі чытання, якія прадугледжваюць паслядоўнасць рацыянальных дзеянняў у адпаведнасці з блокамі алгарытму. 5. Псіхолагі называюць разуменнем ўсталяванне лагічнай сувязі паміж прадметамі шляхам выкарыстання ведаў, якія ўжо маюцца.
Уменне правільна фармуляваць тэзісы з’яўляецца паказчыкам узроўню падрыхтаванасці чытача, разумення ім тэмы, ступені авалодання матэрыялам і метадамі самастойнай працы з кнігай. Рэкамендуецца пры складанні тэзісаў не прыводзіць факты і прыклады. Захоўваць у тэзісах самабытную форму выказвання, арыгінальнасць аўтарскага меркавання, каб не згубіць дакументальнасць і пераканаўчасць. Вывучаемы тэкст патрэбна чытаць не адзін раз, разбіваючы яго на асобныя часткі; у кожным з якіх выдзяляць галоўнае, і на аснове галоўнага фармуляваць тэзісы. Карысна звязваць асобныя тэзісы з арыгіналам тэксту (на палях кнігі рабіце спасылкі на старонкі). Па заканчэнні працы над тэзісамі параўнайце іх з тэкстам крыніцы, затым перапішыце і пранумаруйце. Такім чынам, тэзісы — гэта сфармуляваныя палажэнні, якія паўтараюць, сцісла фармулююць і заключаюць прачытанае (або выкладаемае вусна); заўсёды маюць доказы; выяўляюць сутнасць зместу; дазваляюць абагульніць матэрыял; яны каштоўныя для крытычнага аналізу артыкула, даклада, дысертацыі і інш. Гласарый Анатацыя — сціслая, кароткая характарыстыка кнігі (артыкула ці зборніка), яе зместу і прызначэння. У анатацыі пералічаюцца галоўныя пытанні, праблемы першакрыніцы, часам даецца характарыстыка яе структуры, кампазіцыі. Жанр — форма арганізацыі моўнага матэрыялу ў межах таго ці іншага стылю. Індыкатыўны (указальны, або рэферат-рэзюмэ) рэферат — рэферат, які змяшчае не ўсе, а толькі асноўныя палажэнні першакрыніцы. Інфарматыўны (рэферат-канспект) рэферат — тып рэферата, які змяшчае ў абагульненым выглядзе ўсе асноўныя палажэнні першакрыніцы, іх ілюстрацыю, найважнейшую аргументацыю, звесткі пра методыку даследавання, выкарыстанае абсталяванне, сферы прымянення. Рэферат (ад лац. reffere — дакладваць, паведамляць) — кароткі выклад зместу дакумента або яго часткі, які ўключае асноўныя фактычныя звесткі, вывады, неабходныя для першапачатковага азнаямлення з дакументам і вызначэння мэтазгоднасці звароту да яго. Тэзісы — гэта сцісла сфармуляваныя асноўныя канстатуючыя палажэнні тэксту. Пытанні для самападрыхтоўкі 1. Коратка ахарактарызуйце віды рэфератаў. 2. У чым заключаецца сутнасць і прызначэнне рэферата-рэзюмэ? 3. З якіх кампазіцыйных частак складаецца тэкст рэферата-канспекта? 4. Пералічыце асноўныя патрабаванні, якія прад’яўляюцца да складання рэфератаў. 5. Назавіце адрозненні рэферата ад анатацыі. 6. Што такое тэзіс? Як правільна фармуляваць тэзісы?
Трэнінг уменняў Заданне 1 *. Адзначце моўныя канструкцыі, якія могуць ужывацца ў жанрах навуковай літаратуры.
У сувязі з цяжкім становішчам, падтрымліваючы прававую сістэму, лідзіруючае становішча, разглядаемыя працэсы, загадзя ўдзячы Вам, такім чынам, пульсуючы графік, у адпаведнасці з пратаколам, у сувязі з правядзеннем адпаведных работ, ніхто толкам не скажа, юрыдычная катэгорыя, тэрмін выканання гарантуем, пераканаўча просім не затрымліваць адказ, стрымліваючыя фактары, з другога боку, з мэтай узмацнення, на думку такіх даследчыкаў, заяўляемая ўласцівасць.
Заданне 2 *. Размяркуйце лексічныя сродкі на групы: а) прыдатныя для ўступу;
Артыкул называецца (мае назву, носіць назву); важна адзначыць, сутнасць гэтага зводзіцца да наступнага; тэма артыкула ўяўляе сабой (абагульненне, пераказ, адбор, аналіз, апісанне і да т. п.); абагульняючы сказанае; у артыкуле разглядаецца (што?), даецца ацэнка, аналіз (чаму?); улічваць, прымаць да ўвагі, звяртаць увагу на, наводзіць на думку; аўтар не раскрывае зместу, супярэчыць, ставіць невыканальную задачу, крытычна ставіцца (адносіцца) у артыкуле, навуковай працы, даследаванні, нарысе, урыўку, главе; аўтар ставіць (закранае, асвятляе, падымае) пытанні (праблемы); у артыкуле пададзены пункт гледжання на...; змяшчаюцца дыскусійныя палажэнні, супярэчныя сцвярджэнні, даказана, што...; аўтар прыходзіць да вываду, заключэння; у заключэнне можна сказаць, што...; сутнасць ранейшага выкладу зводзіцца да наступнага; у выніку можна прыйсці да вываду...; аўтар пераканаўча даказвае, прытрымліваецца пункту гледжання, упэўнены, перакананы, думае, што...; падзяляе пункт гледжання, прытрымліваецца падобнай думкі (меркавання), прызнае заслугі (добрыя якасці, вартасці); адзначае недахопы, недакладнасці, разыходзіцца ў поглядах, крытыкуе, пярэчыць.
Заданне 3. На аснове дадзенага тэксту складзіце свой тэкст, перабудаваўшы складаныя сказы ў простыя. Якімі прыёмамі кампрэсіі тэксту вы карысталіся?
◊ Манаполія (ад грэч. monos — адзін + poleo — прадаю) — выключнае становішча ці права асобы, прадпрыемства, дзяржавы ў пэўнай сферы эканомікі, што дазваляе ім атрымліваць максімальны прыбытак. Сутнасць гэтай з’явы ў тым, што буйныя прадпрымальнікі ці іх аб’яднанні ўстанаўліваюць кантроль у сферы вытворчасці і на рынках збыту сваіх тавараў і дыктуюць на іх манапольна высокія цэны. Існуюць наступныя віды манаполіі: картэль — пагадненне паміж удзельнікамі-вытворцамі пра долю кожнага з іх у агульным аб’ёме вытворчасці, цэны на тавары, умовы найму рабочай сілы і размежаванне рынкаў збыту; фірмы, што ўваходзяць у картэль, застаюцца самастойныя ў адміністрацыйных і фінансавых адносінах, аднак умовы пагаднення для іх абавязковыя; сіндыкат — аб’яднанне ўдзельнікаў-вытворцаў, якія маюць юрыдычную і вытворчую самастойнасць, але сумесна набываюць сыравіну, рэалізуюць прадукцыю і таму трацяць камерцыйную самастойнасць; трэст — аб’яднанне ўдзельнікаў-вытворцаў, якія губляюць вытворчую, камерцыйную і юрыдычную самастойнасць; канцэрн — шматгаліновае аб’яднанне прадпрыемстваў прамысловасці, гандлю, транспарту, фінансавых кампаній, банкаў, якія пазбаўлены самастойнасці і знаходзяцца пад фінансавым кантролем галаўной фірмы; дзяржаўная манаполія — падпарадкаванне дзяржаве пэўных сфер гаспадарчай дзейнасці. Панаванне манаполій адносіцца да перыяду станаўлення манапалістычнага капіталізму, калі манаполіі валодалі сферай вытворчасці, рынкамі збыту прадукцыі і дыктавалі цэны на прадукцыю.
▲ Праваадносіны можна падзяліць на палітычныя, сацыяльныя, эканамічныя, ідэалагічныя і г. д. У залежнасці ад таго, нормамі якой структуры права рэгламентуюцца грамадскія адносіны, прававыя адносіны падзяляюцца на прававыя адносіны пэўнай галіны права, напрыклад, грамадзянскія праваадносіны, публічныя, прыватныя, матэрыяльныя, працэсныя, рэгулятыўныя, ахоўныя. Па форме размеркавання прававых магчымасцей і прававых абавязкаў паміж удзельнікамі прававых адносін яны падзяляюцца на простыя (на адным баку толькі права, а на другім — толькі абавязкі) і складаныя (кожны з бакоў мае прававыя магчымасці і выконвае прававыя абавязкі). Па колькасці ўдзельнікаў прававыя адносіны падзяляюцца на аднабаковыя, двухбаковыя і шматбаковыя. Незалежна ад відаў праваадносіны маюць агульную структуру. У прававых адносінах выдзяляюцца наступныя элементы: змест, суб’екты, аб’екты. Важным момантам у функцыянаванні прававых адносін пры рэалізацыі норм права ў рэальных грамадскіх адносінах маюць падставы ўзнікнення праваадносін — юрыдычныя факты.
■ У працэсе сінтэзу складаных сістэм новыя структурныя элементы ўводзяцца ў ствараемую сістэму пры дапамозе трох-або чатырохвалентнай сістэмы сувязей. Аднак наяўнасць неабходнай валентнасці не заўжды забяспечвае нязменнасць і статычную вызначальнасць сістэмы. Заўважана, што калі лініі ўзаемадзеяння сувязей з матэрыяльным аб’ектам паралельны паміж сабою або перасякаюцца ў адным пункце, то сістэме (або яе структурнаму элементу) уласціва так званая імгненная зменнасць. Гэтая адмоўная якасць сістэм выключае іх выкарыстанне ў тэхніцы, таму што пры нагрузцы рэакцыі сувязей дасягаюць вялікіх значэнняў і ствараюць пагрозу разбурэння канструкцый. Такім чынам тры простыя сувязі могуць быць эквівалентны адной двухвалентнай сувязі. Але адна такая сувязь не можа ўтрымліваць цела ў раўнавазе.
Заданне 4 *. Вызначце, якім часткам анатацыі (структура тэксту, кампазіцыя; агульная характарыстыка зместу; спасылка на аўтарскае выказванне; праблематыка, паказ асобных палажэнняў; вывад, значэнне; адрасат) адпавядаюць наступныя лексічныя сродкі?
Артыкул носіць назву (называецца, прысвечаны, нагадвае сабой аналіз, апісанне, выказванне, абагульненне); артыкул адрасаваны навукоўцам (выкладчыкам)...; аўтар гаворыць (аналізуе, характарызуе, разглядае, указвае, адзначае, даказвае, параўноўвае, супрацьпастаўляе, падкрэслівае, апісвае); аўтар ставіць (закранае, разглядае, асвятляе праблемы, пытанні, спыняецца на пытанні, закранае наступныя праблемы); у артыкуле прыведзены матэрыял прафесійна значны...; у артыкуле разглядаецца пытанне (гаворыцца, даследуецца, паказваецца, робіцца спроба даказаць, адзначаецца важнасць, звяртаецца ўвага, даюцца новыя звесткі, разглядаюцца дыскусійныя пытанні, даказана); аўтар прыводзіць прыклад (цытату, факты, звесткі); аўтар прыходзіць да вываду (да заключэння, да думкі, робіць заключэнне, вывад, у выніку робіцца вывад, у заключэнне гаворыцца); артыкул дзеліцца на (пачынаецца з, складаецца з, заканчваецца); артыкул разлічаны на...; артыкул мае навуковае значэнне (уносіць пэўны уклад у навуку, носіць навукова-папулярны характар, разлічаны на спецыялістаў на шырокае кола чытачоў).
Заданне 5. Перакладзіце на беларускую мову і прааналізуйце анатацыю. Адзначце, якія структурныя элементы павінна ўключаць у сябе анатацыя.
◊ Борисов, Е.Ф. Экономическая теория: учеб. пособие. / Е.Ф. Бори-сов. — 2-е изд., перераб. и доп. — М.: Юрайт, 1999. — 384 с. Настоящее издание представляет собой учебное пособие, содержание которого полностью соответствует государственному образовательному стандарту высшего профессионального образования по учебной дисциплине «Экономика». Учебное пособие обстоятельно знакомит с историей экономических учений и дает полное представление об основных направлениях и школах экономической теории, кроме того автор предлагает сравнительный анализ трудовой теории стоимости и теории предельной полезности, а также теории прибавочной стоимости и теории трех факторов производства и их предельной производительности. При подготовке второго издания существенно переработаны все темы и разделы лекций, привлечен свежий фактический и статистический материал. Значительное место в курсе отведено темам, посвященным отечественной экономике. Рассмотрены новые проблемы: предпринимательство в информационном деле, мезоэкономика как сектор национального хозяйства, экономическая политика государства. Особое внимание уделено вопросам практической организации экономических связей в современных условиях, подробно рассмотрены принципы коммерческого расчета, механизмы получения прибыли, способы организации маркетинга, менеджмента и методы управления фирмой. Учебное пособие предназначено для студентов вузов, но может быть полезно и тем, кто самостоятельно изучает экономическую теорию.
▲ Жук, М. Г.Словарь-справочник по криминалистическому обеспечению экономической безопасности: учеб. пособие / М. Г. Жук. — Гродно: ГрГУ, 2006. — 96 с. Учебное пособие М. Г. Жук «Словарь-справочник по кримина-листическому обеспечению экономической безопасности» в концентрируемом виде отражает ключевые категории криминали-стического обеспечения экономической безопасности, которые изложены (в большинстве своем) в форме структурно-логических схем. Это создает «блиц-эффект» понимания глубины и масштабности проблемы, понимания технологий криминалистического обеспечения экономической безопасности. Своевременная интерпретация чужой (криминальной) идеи может стать ключом к раскрытию экономического преступления. Процесс профессионального мышления должен носить организационно-управляемый интегрированный характер отражения знаний экономики и криминалистики.
■ Вороненько, В.П. Машиностроительное производство: учеб. для сред. спец. учеб. заведений / В.П. Вороненко, А.Г. Схиртладзе, В.Н. Брюханов; под ред. Ю.М. Соломенцева. — М.: Высш. школа, Издательский центр «Академия», 2001. Рассмотрены вопросы организации машиностроительного производства с высоким уровнем автоматизации, гибкости и эффективности; приведены различные типы производства, их структуры и принципы организации вспомогательного персонала, задачам обеспечения качества выпускаемых изделий и производительности производства, а также изложены основы производственного менеджмента. Для студентов машиностроительных специальностей средних специальных учебных заведений.
Заданне 6 *. Прачытайце тэкст «Белавежская пушча» і напішыце індыкатыўную анатацыю.
Белавежская пушча Бярэ свой пачатак гэта назва ад польскага амка Старая Вежа. Адзін са старэйшых лясных запаведнікаў Еўропы, які захаваўся да цяперашняга часу ў некранутым выглядзе. Размешчаны ў заходняй частцы Беларусі на тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей (70 кіламетраў ад Брэста і 30 кіламетраў ад Камянца) уздоўж дзяржаўнай мяжы і часткова (57 тысяч гектараў) на тэрыторыі Польшчы. У снежні 1939 года Белавежская пушча (у межах нашай рэспублікі) пастановай урада аб’яўлена дзяржаўным запаведнікам. Займае плошчу 85 тысяч гектараў. Цягнецца з поўначы на поўдзень 65 кіламетраў, з захаду на ўсход да 30 кіламетраў Кліматычныя і глебава-грунтавыя ўмовы спрыяюць развіццю лесакустовай расліннасці (каля 900 відаў). Пераважаюць хваёвыя пароды. Каля чатырох працэнтаў плошчы займаюць дубнякі, сустракаюцца 300—500-гадовыя дрэвы дыяметрам 150—190 сантыметраў. Разнастайная расліннасць і мяккі клімат ствараюць добрыя ўмовы мясцовым жывёлам. Тут жывуць 55 відаў млекакормячых, звыш 200 відаў птушак, 11 відаў земнаводных. Жыве на волі самы буйны і рэдкі прадстаўнік еўрапейскай фауны — зубр. Аднаўленне і павелічэнне пагалоўя зуброў — найважнейшая задача пушчы. У Белавежскай пушчы вядзецца вялікая навукова-даследчая работа, дзейнічае багата абсталяваны музей (А. Л. Сурамскі).
Заданне 7 *. Вызначце, да якіх з трох частак рэферата (загалоўкавая частка, апісанне аўтарскага тэксту, заключэнне) адносяцца наступныя лексічныя сродкі?
Артыкул называецца (мае назву, носіць назву); у артыкуле падаецца пункт гледжання на..., у артыкуле (навуковай працы, даследаванні, нарысе, урыўку, главы) аўтар ставіць (закранае, асвятляе, падымае) пытанні (праблемы); змяшчаюцца дыскусійныя палажэнні; тэма артыкула ўяўляе сабой (абагульненне, пераказ, адбор, аналіз, апісанне); абагульняючы сказанае; у выніку можна прыйсці да вываду; даказана, што...; сутнасць ранейшага выкладу зводзіцца да наступнага; аўтар прыходзіць да вываду; у заключэнне можна сказаць; неабходна (падкрэсліць, што, улічваць, прымаць да ўвагі); сутнасць гэтага зводзіцца да наступнага.
Заданне 8 *. Напішыце рэцэнзію на адзін з артыкулаў па той праблеме, якая вас цікавіць.
Тэма 5
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-07; просмотров: 1565; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.118.162.166 (0.011 с.) |