Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Рэферат і яго віды. Патрабаванні да рэфератаСодержание книги
Поиск на нашем сайте
Рэферат (ад лац. reffere — дакладваць, паведамляць) — кароткі выклад зместу дакумента або яго часткі, які ўключае асноўныя фактычныя звесткі, вывады, неабходныя для першапачатковага азнаямлення з дакументам і вызначэння мэтазгоднасці звароту да яго. Рэферыраванне — інтэлектуальны творчы працэс, які ўключае асэнсаванне тэксту, пераўтварэнне інфармацыі аналітычна-сінтэтычным спосабам і стварэнне новага (другаснага) тэксту. Падрыхтоўка рэфератаў — адзін з найбольш складаных відаў самастойнай працы, рэферыраванне вучыць чалавека ўдумліва працаваць з літаратурай, арыентавацца ў ёй, выбіраючы неабходную інфармацыю. Рэферат павінен быць інфарматыўным, аб’ектыўна перадаваць змест першаснага тэксту, карэктна ацэньваць матэрыял, які змешчаны ў першакрыніцы. Рэферат можа быць рэпрадуктыўным, які перадае змест крыніцы, і прадуктыўным, калі ўтрымлівае крытычнае ці творчае асэнсаванне рэферыруемай крыніцы. Існуе некалькі класіфікацый рэфератаў, найбольш поўная з іх наступная [8, с. 24—25]:
У структуры рэферата любога тыпу выдзяляюць тры асноўныя кампаненты: бібліяграфічнае апісанне, уласна рэфератыўны тэкст і даведачны апарат. Як і іншыя навуковыя тэксты, рэферат мае пэўную кампазіцыю: 1. Уступ. Задачы ўступу наступныя: даць зыходныя дадзеныя тэксту (назва, дзе выдадзены і калі), звесткі пра аўтара (прозвішча, імя, імя па бацьку, спецыяльнасць, навуковая ступень, навуковае званне); раскрыць сэнс назвы працы, чаму яна прысвечана, у сувязі з чым напісана. 2. Асноўныя пытанні і праблемы, пра якія гаворыцца ў першакрыніцы. 3. Аналіз самых важных, на думку рэферэнта, пытанняў, якія ўздымаюцца ў тэксце-крыніцы. Робячы такі аналіз, неабходна абгрунтаваць важнасць выбраных пытанняў, коратка перадаць думку аўтара, выказаць свае погляды наконт меркаванняў аўтара першакрыніцы. 4. Агульны вывад аб значнасці ўсёй тэмы ці праблемы рэферыруемага тэксту. Асноўныя патрабаванні, якія прад’яўляюцца да складання рэфератаў, наступныя: - аб’ектыўнасць (дакладны выклад сутнасці рэфераванай работы і погляду яе аўтара, фіксаванне толькі тых звестак, якія змяшчаюцца ў першасным дакуменце, без ацэнкі выкладаемага матэрыялу, без палемікі з аўтарам); - паўната (выклад усіх істотных палажэнняў першаснага дакумента); - адзінства стылю (выкарыстанне тых жа слоўных сродкаў адзінай тэрміналогіі, скарачэнняў і інш., што і ў першасным дакуменце); - мова рэферата павінна быць літаратурнай, дакладнай, кароткай, яснай і простай, без складаных граматычных канструкцый і складаных стылістычных зваротаў, выкарыстоўваюцца такія граматычныя сродкі мовы, якія пры сціслым выкладзе даюць максімум інфармацыі; - кампазіцыя рэферата павінна быць унутрана лагічнай і можа адрознівацца ад кампазіцыі першаснага дакумента; - аб’ём (ад 500 да 12 тыс. друкаваных знакаў і больш) [8, с. 28]. Найбольш пашыранымі відамі рэфератаў з’яўляюцца інфарматыўныя (рэферат-канспект) і індыкатыўныя (указальныя, апісальныя). У аснову класіфікацыі пакладзена ступень аналітыка-сінтэтычнай перапрацоўкі крыніцы [8, с. 25, 35—36]. Інфарматыўныя рэфераты ўключаюць у сябе выклад у абагульненым выглядзе ўсіх асноўных праблем першакрыніцы, іх аргументацыю, методыку даследавання, асноўныя вынікі і вывады, якія маюць навуковую і практычную каштоўнасць, неабходныя звесткі аб выкарыстанні абсталявання і сферы прымянення. Звычайна ўказваецца прадмет і мэта даследавання. Інфарматыўны рэферат утрымлівае вялікую фактаграфічную інфармацыю і з’яўляецца добрым даведачным выданнем. Аднак ён патрабуе ад складальніка спецыяльных ведаў. Акрамя таго, у працэсе дакументальнага інфарматыўнага пошуку ўзнікаюць цяжкасці з выбарам ключавых слоў індэксатарам. Усё гэта робіць цяжкім складанне рэфератаў такога тыпу. Інфарматыўны рэферат будуецца па пэўнай схеме: 1) уступ; 2) уласна-рэфератыўная частка; 3) заключная частка. Ва ўступе даецца характарыстыка зыходных дадзеных артыкула, аўтар, крыніца, раскрыццё сэнсу артыкула; назва, чаму прысвячаецца, вызначаецца характар артыкула. Уласна-рэфератыўная частка ўключае кароткі змест асноўных пералічаных пытанняў і праблем, закранутых у артыкуле, вынікі даследаванняў, аналіз двух-трох пытанняў, якія, на думку рэферэнта, з’яўляюцца асноўнымі, выклад пазіцыі аўтара, даведачную частку, у якой указваецца колькасць ілюстрацый, табліц, бібліяграфія. Заключная частка змяшчае вывады аўтара, заўвагі рэферэнта аб значэнні артыкула, ацэнку паўнаты своечасовасці разгляду праблем. Лексічныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца для напісання рэферата: - артыкул называецца (мае назву, носіць назву); тэма артыкула ўяўляе сабой... (абагульненне, пераказ, адбор, аналіз, апісанне і да т. п.); - у артыкуле разглядаецца (што?)..., даецца ацэнка, аналіз (чаму?)...; - у артыкуле (навуковай працы, даследаванні, нарысе, урыўку, главе) аўтар ставіць (закранае, асвятляе, падымае) пытанні (праблемы)... Лексічныя сродкі для апісання аўтарскага тэксту і аналізу асноўных пытанняў артыкула: - у артыкуле пададзены пункт гледжання на...; змяшчаюцца дыскусійныя палажэнні (супярэчлівыя сцвярджэнні), даказана, што... і інш.; - улічваць (прымаць да ўвагі, звяртаць увагу на, наводзіць на думку)...; важна адзначыць (неабходна падкрэсліць) што сутнасць гэтага зводзіцца да наступнага... Лексічныя сродкі, прыдатныя для заключэння: - аўтар прыходзіць да вываду (заключэння); у заключэнне можна сказаць, што...; сутнасць ранейшага выкладу зводзіцца да наступнага...; абагульняючы сказанае; у выніку можна прыйсці да вываду.... У заключнай частцы рэферата для згоды або нязгоды з пазіцыяй аўтара ўжываюцца наступныя моўныя сродкі: - аўтар пераканаўча даказвае (прытрымліваецца пункту гледжання, упэўнены, перакананы, думае) што...; - падзяляем пункт гледжання, прытрымліваемся падобнай думкі (меркавання), прызнаем заслугі (добрыя якасці, вартасці); - адзначаем недахопы, папракаем у недакладнасці, разыходзіцца ў поглядах, крытыкуе, пярэчыць; - аўтар не раскрывае зместу, супярэчыць, ставіць невыканальную задачу, крытычна ставіцца (адносіцца), незразумела, што.... Індыкатыўныя рэфераты толькі ўказваюць на асноўныя моманты зместу першакрыніцы. Змест навуковага артыкула ў рэфераце гэтага тыпу максімальна сціслы, пададзены ў выглядзе абагульнення асноўных палажэнняў і яго вывадаў. У такіх рэфератах выкладаюцца толькі звязаныя з тэмай рэфераванага дакумента асноўныя палажэнні. Аналіз тэксту першаснага дакумента тут рэалізуецца праз назвы раздзелаў, глаў, параграфаў і інш., тэкст рэферата складаецца па сутнасці з набору ключавых слоў і словазлучэнняў. А гэта зручна для хуткага яго каардынатнага індэксавання з дапамогай фармалізаванай мовы. Аднак, з прычыны адносна неглыбокага семантычнага аналізу рэфераванага дакумента, у індыкатыўным рэфераце не ўтрымліваецца падрабязнага выкладу вынікаў і вывадаў даследавання, і таму, у асноўным, ён можа быць выкарыстаны чытачом толькі для высвятлення пытання аб тым, патрэбна яму звяртацца да першаснага дакумента ці не. Рэферат-рэзюмэ мае наступную схему: 1) загалоўкавая частка, якая складаецца з дакладнага бібліяграфічнага апісання крыніцы; 2) рэфератыўная частка, якая змяшчае асноўную інфармацыю; 3) даведачны апарат (колькасць ілюстрацый, табліц, бібліяграфія). Пры напісанні рэфератаў-рэзюмэ выкарыстоўваюцца тыя ж лексічныя сродкі сувязі, што і ў рэфераце-канспекце. Патрабаванні, якія прад’яўляюцца для падрыхтоўкі рэферата: 1. Рэферат павінен уяўляць сабой самастойны выклад сутнасці выбранай тэмы на аснове вывучэння, агляду, даследавання першакрыніц, асабістых назіранняў і г. д. Аб’ёме 10—15 старонак друкаванага або прыроўненага да яго рукапіснага тэксту. Павінен быць напісаны дакладнай, лаканічнай літаратурнай мовай. У ім не павінна быць паўтораў адных і тых жа думак, сказаў з некалькімі дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі, двухсэнсоўных выразаў. 2. Пры напісанні рэферата мэтазгодна выкарыстоўваць словы тыпу «так», «такім чынам», «варта» і інш. Яны даюць магчымасць не толькі лепш адлюстраваць абраную тэму, але і дапамагчы чытачу сачыць за логікай выказвання, падрыхтоўваюць яго да пераходу аўтара да новай думкі. 3. Тэкст рэферата не варта перанасычаць мноствам тэрмінаў і іншамоўных слоў. У ім мэтазгодна карыстацца тэрміналогіяй, прынятай у дадзенай галіне навукі і тэхнікі. Новыя тэрміны неабходна тлумачыць пры іх першым жа выкарыстанні. 4. Пры напісанні тэксту рэферата асноўныя палажэнні тэмы асэнсоўваюцца рэферэнтамі і могуць пераказвацца сваімі словамі. У выпадку неабходнасці яны падмацоўваюцца цытатамі, якія павінны адлюстроўваць закончаную думку аўтара, і ў іх не дапускаюцца ніякія скажэнні ў словах і сказах, прынятых у тэксце.
|
||||||||||||||||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-07; просмотров: 1434; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.227.209.89 (0.01 с.) |