Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылюСодержание книги
Поиск на нашем сайте
У навуковым стылі мовы фраза адрозніваецца граматычнай і сэнсавай паўнатой і высокай логіка-інфарматыўнай насычанасцю. Імкненне да аб’ектыўнасці выкладу праяўляецца ў шырокім распаўсюджанні ў навуковых тэкстах пасіўных канструкцый, напрыклад: Навукоўцы вывелі цікавую заканамернасць (актыўная канструкцыя) — Навукоўцамі выяўлена цікавая заканамернасць (поўная пасіўная канструкцыя) — Выяўлена цікавая заканамернасць (скарочаная пасіўная канструкцыя: называнне асобы апушчана). Для навуковага стылю найбольш характэрынымі з’яўляюцца аднасастаўныя, асабліва няпэўна-асабовыя (Кісларод атрымліваюць, вапарваючы вадкае паветра) і безасабовыя сказы (Было б зусім няправільна лічыць, што...). Імкненне да дакладнасці і лагічнасці выкладу абумоўлівае шырокае выкарыстанне ў навуковым стылі каструкцый з аднароднымі членамі і пабочнымі словамі. Сярод пабочных слоў асабліва ўжывальныя тыя, што ўказваюць на парадак называння (па-першае, па-другое, напрыканцы і інш.), а таксама тыя, што абазначаюць ступень упэўненасці (канечне, відавочна і інш.) і крыніцу інфармацыі (як сцвярджае, па меркаванні і інш.). Найбольш ужывальнымі са складаных сказаў з’яўляюцца складаназалежныя з даданай азначальнай часткай, што абумоўлена задачай выяўлення прымет вывучаемага аб’екта. Шырока выкарыстоўваюцца даданыя акалічнасныя прычыны, паколькі навука раскрывае прычынныя сувязі з’яў рэчаіснасці. У гэтых сказах выкарыстоўваюцца як агульнаўжывальныя злучнікі (таму што, бо, так як, паколькі), так і кніжныя (дзякуючы таму што, у сілу таго што, з прычыны таго што). У навуковым стылі мовы, як правіла, выкарыстоўваецца прамы парадак слоў, пры якім інфармацыя разгортваецца па лінейным прынцыпе, ад «дадзенага» да «новага», якое змяшчае асноўную думку выказвання. Пры прамым парадку слоў выконваюцца і пэўныя правілы пабудовы словазлучэнняў, якія ўваходзяць у склад сказа. Так, пры дапасаванні залежны кампанент павінен стаяць у прэпазіцыі да галоўнага слова (натуральныя лічбы, гістарычная эпоха, атрыманыя вынікі); пры кіраванні залежны кампанент павінен стаяць у постпазіцыі да галоўнага слова (паставіць вопыт, вынікі вопыту, аказаць уплыў); пры прымыканні прыслоўі павінны стаяць у прэпазіцыі да дзеяслова або прыметніка (бурна працякае, вельмі марудны). Такім чынам, навуковы стыль характарызуецца наборам спецыфічных для яго сінтаксічных сродкаў. 3.3 Структурныя адзінкі навуковага тэксту:
Асноўным носьбітам навуковага стылю з’яўляецца навуковы тэкст, з якога будуюцца розныя навуковыя жанры. Навуковы тэкст уяўляе сабою арганічнае адзінства з лагічна пабудаванай кампазіцыяй. Улічваючы кампазіцыйныя асаблівасці тэкстаў, складзеных у навуковым стылі, вылучаюцца наступныя структурныя часткі навуковага тэксту: - уступная (абгрунтоўваецца актуальнасць тэмы, ставяцца мэты, задачы, вызначаюцца гіпотэзы, г.зн. праяўляецца аргументаванасць як стылёвая рыса навуковага стылю); - асноўная (мае мэту паказаць працэс даследавання праблемы і распрацоўкі тэмы, шляхі атрымання вынікаў); - заключная (падводзіцца вынік працы, паказваюцца магчымыя накірункі наступных навуковых даследаванняў). Асноўнае патрабаванне да навуковага тэксту — матэрыял павінен выкладацца па дакладным плане, які адпавядае лагічнай структуры, што пасля адсочваецца па главах, раздзелах, параграфах і рубрыках. Наколькі будзе лагічным дзяленне асноўнай часткі на раздзелы, параграфы і абзацы, настолькі сістэма рубрык павінна з’яўляцца нагляднай формай рэалізацыі ўнутранай структуры навуковага твора. Навуковы тэкст павінен характарызавацца разгорнутасцю выкладу, цэласнасцю, сістэмнасцю, завершанасцю, строгай лагічнай пабудовай. Для гэтага выкарыстоўваюцца розныя метады выкладу: - метад індуктыўнай развагі — навуковы выклад вядзецца ад прыватнага да агульнага; - дэдуктыўны метад — навуковы доказ вядзецца ад агульнага да прыватнага. Для забеспячэння дакладнасці ў навуковых тэкстах выкарыстоўваецца тэрміналогія, асноўнае патрабаванне да якой заключаецца ў адсутнасці мнагазначнасці аднаго і таго ж тэрміна ў адным творы, не дапускаецца змешванне тэрмінаў розных навуковых дысцыплін. У навуковым тэксце не павінна быць залішняй экспрэсіўнасці, хоць зусім пазбегнуць яе амаль немагчыма. Але ўсе меркаванні і выказванні павінны быць доказныя і аб’ектыўныя. Важным структурным элементам навуковага тэксту з’яўляецца абзац. Падзел тэксту на абзацы называецца сегментацыяй. Падзел навуковага тэксту на абзацы не мае строгіх правіл, таму асноўнае ўменне вылучаць абзацы фарміруецца праз чытанне навуковай літаратуры. Пры такім падыходзе адбываецца засваенне лагічнай структуры навуковых тэкстаў, асаблівасцей вылучэння абзацаў паміж структурнымі часткамі навуковага тэксту, а таксама аналізуецца сэнсавая сувязь паміж прапанаваным падзелам на абзацы, вызначаецца мэтазгоднасць сегментацыі. Такая ўвага да структуры навуковага тэксту, да асаблівасцей яго структурна-сэнсавага члянення дазваляе выпрацаваць разам з навыкамі выражэння асобных думак яшчэ і навыкі іх аб’яднання ў тэкст. Аб’яднанне абзацаў у тэкст адбываецца на аснове агульнай думкі і задумы аўтара навуковага твору. Для забеспячэння чытабельнасці і лагічнасці выкладу ў навуковым тэксце выкарыстоўваюцца наступныя элементы: - маркіраваныя і немаркіраваныя спісы. У дадзеных элементах за аснову бярэцца вылучэнне пад лічбамі, літарамі або ілюстрацыямі структурных кампанентаў пэўнага паняцця. Дзякуючы спісам праглядаецца іерархічная структура навуковай з’явы, акцэнтуецца ўвага на яе элементах і інш.; - лексічныя паўторы, указальныя і асабовыя займеннікі, пабочныя словы, канструкцыі тыпу па меры таго як; у сувязі з тым што; у той час калі; нягледзячы на тое што; разам з тым; між тым; тым не менш і інш.; - умоўна-выніковы злучнік калі — то, які забяспечвае лагічнасць у пабудове адказу на ўмову, пры якой адбываецца пэўны працэс; - галоўныя часткі складаназалежных сказаў тыпу Дакажам, што...; Заўважым, што...; Дапусцім, што...; Зразумела цяпер, што.... і інш. У лінгвістычнай літаратуры такія часткі называюць буферамі-актывізатарамі, таму што яны звязваюць наступныя сказы з папярэднім кантэкстам і адначасова актывізуюць увагу чытача на ўспрыняцце новай інфармацыі [6, с. 35—39]. Такім чынам, вызначэнне мікраструктуры тэксту тлумачыцца неабходнасцю ўбачыць усе ўзроўні арганізацыі выражэння думак у навуковым тэксце: як на лексічным узроўні (напрыклад, тлумачэнне двух тэрмінаў у адным абзацы быць не можа), так і на сінтаксічным узроўні (сказы аб’ядноўваюцца ў абзацы па прынцыпе прычынна-выніковай сувязі). Асобна можна спыніцца на магчымасцях маркіравання інфармацыі ў навуковым тэксце (тлусты шрыфт, курсіў, падкрэсліванне, разрадка і інш.). Умова ўжывання гэтых маркераў — не перабольшыць, бо кожнае вылучэнне павінна быць мэтазгодным, каб навуковы тэкст не набыў стракатую форму.
3.4 Кампазіцыйна-структурная арганізацыя Паводле спосабаў выкладу інфармацыі адрозніваюць тры тыпы тэкстаў: апавяданне, апісанне, разважанне. Для мовы матэматыкі характэрны спецыфічны тып тэксту — доказ [6, с. 33—35]. Тэксты тыпу апавяданняу большай ступені характэрны для мастацкай літаратуры. У такіх тэкстах паведамляецца пра дзеянні, падзеі, якія адбываюцца паступова, паслядоўна. Звычайна ў тэкстах тыпу апавядання можна знайсці ўступ і заканчэнне, а самі падзеі можна падзяліць на асноўныя перыяды, паказаць як бы асобнымі «кадрамі», якія ідуць адзін за адным. У навуковай літаратуры тэксты такога тыпу прэзентаваны ў выглядзе гісторыі развіцця пэўнай навуковай з’явы, бібліяграфічных дадзеных, тэкстаў аб гісторыі навуковых адкрыццяў ці вывучэння якой-небудзь праблемы або ў выглядзе тэкстаў з паслядоўнай зменай этапаў, стадый якой-небудзь з’явы, паслядоўнасці работы механізмаў і інш. Для навуковай літаратуры больш характэрны тэксты тыпу апісання, разважання. Апісанне— гэта дакладная слоўная перадача адлюстравання прадмета, дзеяння ці стану праз іх істотныя прыметы. У залежнасці ад характару аб’екта апісання адрозніваюць апісанне прадмета і апісанне дзеяння (працэс, дослед, эксперымент). Пры апісанні прадмета даецца яго агульная характарыстыка (напрыклад, велічыня, колер, форма), пасля апісваюцца яго структурныя элементы (ад больш важнага да менш важнага). Пры апісанні прадмета важна імкнуцца іерархічную структуру элементаў прадмета перавесці ў лінейную паслядоўнасць у тэксце. Пры апісанні дзеяння (працэс, дослед, эксперымент) фіксуюцца ў часавай паслядоўнасці ўсе асноўныя іх фазы, г. зн. паслядоўнасць сказаў адпавядае паслядоўнасці дзеянняў. Адсюль вынікае, што навуковае апісанне ў адрозненне ад мастацкага павінна быць аб’ектыўным. Разважанне— гэта тып тэксту, у якім аналіз пэўных пытанняў, праблем грунтуецца на лагічнасці і аргументаванасці, г. зн. палажэнні, што вынікаюць пры разглядзе пэўных праблем, параўноўваюцца адно з адным, затым групуюцца ў лагічную паслядоўнасць, на аснове якой робяцца пэўныя заключэнні, вывады. Таму тэксты ў форме разважання ў сваёй структуры маюць тры часткі: гіпотэзы, доказы-аргументы, вывады. У матэматычнай літаратуры навуковы тэкст у форме разважання часта будуецца па схеме: аксіёма (тое, што не патрабуе доказу) — доказ аўтара — фармуліроўка вывадаў, агульнага закону для чытача. Такія тыпы тэкстаў часта называюць доказам. Такім чынам, навуковы тэкст як асноўны носьбіт навуковага стылю мае кампазіцыйна-лагічныя структурныя элементы, што забяспечваюць чытабельнасць, доказнасць, лагічнасць і дакладнасць. У той жа час варыянтнасць выражэння і разгортвання інфармацыі забяспечваецца разнастайнасцю форм выкладу інфармацыі ў навуковым тэксце.
Гласарый Апісанне — гэта дакладная слоўная перадача адлюстравання прадмета, дзеяння ці стану праз іх істотныя прыметы. У залежнасці ад характару аб’екта апісання адрозніваюць апісанне прадмета і апісанне дзеяння (працэс, дослед, эксперымент). Доказ — гэта тып тэксту, характэрны для матэматычнай літаратуры, у форме разважання, часта будуецца па схеме: аксіёма (тое, што не патрабуе доказу) — доказ аўтара — фармуліроўка вывадаў, агульнага закону для чытача. Разважанне — гэта тып тэксту, у якім аналіз пэўных пытанняў, праблем грунтуецца на лагічнасці і аргументаванасці, г. зн. палажэнні, што вынікаюць пры разглядзе пэўных праблем, параўноўваюцца адно з адным, затым групуюцца ў лагічную паслядоўнасць, на аснове якой робяцца пэўныя заключэнні, вывады. Сегментацыя — падзел тэксту на абзацы.
Пытанні для самападрыхтоўкі 1. Чым адрозніваецца ўжыванне рэчыўных назоўнікаў у навуковым тэксце ад іх ужывання ў мастацкім тэксце? 2. Назавіце асноўныя марфалагічныя асаблівасці навуковай мовы. 3. Чым тлумачыцца перавага апавядальных сказаў у навуковым стылі выкладу? 4. Якую стылістычную функцыю выконваюць клічныя, пытальныя і пабуджальныя сказы ў навуковым тэксце? 5. У чым спецыфіка выкарыстання простых сказаў у навуковым тэксце? 6. У чым спецыфіка сінтаксісу навуковага стылю выкладу інфармацыі? 7. Якія тыпы абзацаў пераважаюць ў навукова-вучэбных тэкстах? 8. Якія тыпы тэксту (з пункту гледжання спосабаў выкладання інфармацыі) уласцівыя дакладным навукам? 9. Назавіце графічныя сродкі арганізацыі і афармлення пісьмовага тэксту. Трэнінг уменняў Заданне 1 *. Вызначыць стыль тэкстаў. Назваць сінтаксічныя канструкцыі, характэрныя для гэтых стыляў. 1. Над зямлёй — красавіцкае неба: ахапкі белых воблакаў, халаднаватая просінь і жаўранкі. Зямля то светла-шэрая, дзе не хадзіў яшчэ сёлета плуг, то сакавіта-цёмная, — і там, дзе ўлонне яе толькі што раскрыта для новых зярнят, і там, дзе ўжо затоена грэецца безліч аўсяных парасткаў. Сёння ўранку ўжо значна смялей, як учора, ажывае зеляніна руні. Лагодныя шэрыя ўзгоркі ўдалечыні пацягнуты смугой. Паміж вёскамі, па лугавой даліне, цячэ апетая ў сардэчнай песні рэчанька... На шэрых коціках вербаў гаспадарліва завіхаюцца пчолы. На бярозках над стрэхамі хат ад радасці разводзяць крыллямі шпакі...
2. Бухгалтарская справаздачнасць павінна быць адкрытайдля такіх карыстальнікаў, як заснавальнікі і ўдзельнікі, інвестары, крэдыторы, крэдытныя арганізацыі, пакупнікі, пастаўшчыкі і інш. Арганізацыя павінна забяспечыць падачу гадавой бухгалтарскай справаздачнасці кожнаму заснавальніку ў вызначаны тэрмін. Па адным экземпляры справаздачнасці арганізацыя перадае бясплатна органу дзяржаўнай статыстыкі і іншым органам кіравання, пералік якіх прадугледжаны заканадаўствам. У выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, арганізацыя публікуе справаздачнасць разам з выніковай часткай аўдытарскага заключэння. Публікацыя бухгалтарскай справаздачнасці ажыццяўляецца не пазней 1 чэрвеня года, наступнага за справаздачным (А. П. Шаўлюкоў).
Заданне 2. Прачытаць тэкст. Вызначыць, які (прамы ці адваротны) парадак слоў уласцівы яму. Чым гэта абумоўлена?
◊ Вынікам продажу маёмаснага комплексу могуць быць чысты прыбытак або чыстыя страты, якія разлічваюцца як рознасць паміж выручкай ад продажу і разліковай вартасцю актываў з дабаўленнем расходаў на ажыццяўленне здзелкі. Для такога спынення дзейнасці існуе адзіная дата заключэння дагавора, хаця фактычны пераход права ўласнасці можа адбывацца і на больш познюю дату. Пры спыненні дзейнасці шляхам продажу асобных актываў і пагашэння абавязацельстваў адсутнічае адзіная дата заключэння дагавора аб продажы. Продаж актываў і пагашэнне абавязацельстваў можа адбывацца на працягу некалькіх месяцаў. Фінансавы вынік у такім разе разлічваецца як рознасць паміж рыначнай і рэшткавай вартасцю актываў з дабаўленнем расходаў на ажыццяўленне здзелак
▲ Функцыянальная характарыстыка сацыяльных з’яў звычайна суправаджаецца аналізам іх выніковасці. У самым агульным плане пад эфектыўнасцю права можна разумець выніковасць уздзеяння права на грамадскія адносіны, на дзяржаву і на асобу. Выніковасць можа быць дакладна вымерана, вызначана праз супастаўленне права з іншымі сацыяльнымі рэгулятарамі пры вырашэнні адных і тых самых задач. Толькі пры гэтай умове можна зрабіць выснову аб тым, наколькі вынікова права вырашае тыя задачы, якія вынікаюць з яго структурных сувязей з грамадствам, дзяржавай і асобай. Без параўнання вынікаў уздзеяння права на таварна-грашовыя адносіны і адносіны, якія шчыльна з імі ўзаемазвязаны, з уздзеяннем на гэтыя самыя грамадскія адносіны іншых сацыяльных рэгулятараў аб выніковасці права разважаць немагчыма. Але паколькі абсалютна зразумела, што толькі права можа вырашыць тыя задачы адносна грамадства цалкам, дзяржавы і асобы, аб якіх было адзначана ніжэй, і ніякі іншы сацыяльны рэгулятар зрабіць гэта не можа па сваёй прыродзе, то ў метадалагічных адносінах пастаноўка пытання аб эфектыўнасці права з’яўляецца некарэктнай.
■ Статычная вызначальнасць, невызначальнасць і зменлівасць механічных сістэм залежыць ад валентнасці сувязей. Можна гэтыя ж характарыстыкі сістэм звязаць з колькасцю рэакцый простых сувязей, якая роўна валентнасці сістэмы сувязей. Таму можна сцвярджаць: несвабоднае цвёрдае цела ў плоскасці ўяўляе статычна вызначальную сістэму, калі пасля вызвалення ад сувязей да яго прыкладзены тры рэакцыі. Пры праектаванні трывалых механічных сістэм неабходна вызначаць надзейныя геаметрычныя параметры сувязей, якія залежаць ад велічыні рэакцый. Каб вызначыць рэакцыі, cкладаюцца так званыя статычныя ўмовы раўнавагі, якія маюць форму алгебраічных ураўненняў. Для плоскай сістэмы сіл можна запісаць тры такія ўраўненні і вызначыць з іх тры невядомыя рэакцыі. Адсюль і паходзіць тэрмін статычна вызначальныя сістэмы. Калі рэакцый больш за тры, то іх нельга знайсці з трох ураўненняў; таму механічную сістэму называюць статычна невызначальнай. Заўважым, што ў якасці невядомых могуць выкарыстоўвацца і геаметрычныя параметры.
Заданне 3 *. Скласці словазлучэнні наступных дзеясловаў з назоўнікамі. Якія з гэтых словазлучэнняў могуць ўжывацца ў навуковым стылі? Складзіце з імі два-тры сказы.
Правесці, зрабіць, выканаць, ажыццявіць, завяршыць, закончыць.
Словы для даведак: даследаванне, заўвага, вывад, заданне, назіранні, загад, просьба, мэта, мара, праца, работа, праект, намер, план.
Заданне 4. Прачытайце тэксты. Вызначце прыметнікі. Якую ролю яны адыгрываюць у прапанаваных тэкстах.
1. * Вось падуў сівер, і папаўзлі па небе снегавыя хмары, сівыя, лёгкія, як дым, холодныя, непрыветныя, і завалаклі ўсё неба. Вось, ціха лётаючы па ветры, закружыўся белы лёгкі пушок, камячок снегу, перавярнуўся некалькі разоў, памкнуўся з аднаго боку ў другі, як бы выглядаючы лепшае месца, і нячутна лёг на мёрзлую зямлю. За ім паказаўся другі, трэці, і ўсё часцей, усё гусцей залёталі гэтыя белыя халодныя матылёчкі зімы і пасыпаліся на зямлю. Валяць і валяць белыя сняжынкі. Борзда бялее зямля. Снег роўна кладзецца на хаты, на гумны, на парканы, на платы, на шулы, на ўсё, што ні сустрэне перад сабою (паводле Я. Коласа).
2. ◊ Інфляцыя ўяўляе сабой працэс абясцэнення грошай у выніку іх празмернага выпуску (эмісіі) або скарачэння таварнай масы ў абарачэнні пры нязменнай колькасці выпушчаных грошай. Інфляцыя суправаджаецца ростам цэн на тавары і паслугі, падзеннем рэальнай заработнай платы і ўзроўню жыцця людзей, зніжэннем курсу нацыянальнай валюты ў адносінах да замежных валют. Адрозніваюць віды (тэмпы) інфляцыі: паўзучую (умераную), калі адбываецца рост цэн у межах 10% за год; галапіруючую — імклівы рост цэн ад 20 да 200% за год, гіперінфляцыю — выключна хуткі рост і таварных цэн, і грашовай масы ў абарачэнні (50% у месяц, што найчасцей абумоўлена вайной або эканамічнай разрухай).
▲ У сучасных дзяржавах, якія пабудавалі сваю ўладу на прынцыпах яе падзелу на самастойныя галіны ўлады, найбольшую цікавасць уяўляе падзел усіх органаў і ўстаноў дзяржавы па іх функцыянальнаму прызначэнню. Па дадзенай прымеце ўсе органы і ўстановы дзяржавы падзяляюцца на: 1) органы, якія галоўным чынам фармулююць (выдаюць) агульнаабавязковыя правілы паводзін — нормы права. Часцей за ўсё гэтыя органы ўлады называюцца заканадаўчымі. Але заканадаўчыя органы (парламент) на самай справе з’яўляюцца толькі часткай органаў дзяржавы, якія ствараюць нормы права; 2) выканаўчыя і распарадчыя органы дзяржавы, асноўнай прыметай якіх з’яўляюцца правядзенне ў жыццё і рэалізацыя агульнаабавязковых правілаў паводзін — норм права, а таксама і дзеянні распарадчага характару, без якіх немагчыма выкананне агульнаабавязковых правілаў паводзін; 3) органы судовай улады, галоўным прызначэннем якіх з’яўляецца ўсталяванне правапарадку шляхам вырашэння разнастайных спрэчак і разгляду правапарушэнняў, якія ўзнікаюць у жыццядзейнасці дзяржавы і грамадства і г.д.
■ Першаснымі (элементарнымі) статычна вызначальнымі называюцца сістэмы, утвораныя з цвердых цел ці з матэрыяльных пунктаў, якія не дзеляцца на самастойныя статычна вызначальныя сістэмы. Падзяленне сістэмы на больш простыя часткі выконваецца шляхам ўяўнага поўнага ці частковага вызвалення яе ад сувязей з абавязковым захаваннем цэласнасці ўваходзячых у сістэму цел: сістэму «рэжуць» на часткі па сувязях. Да свабодных першасных сістэм адносяцца: адно цела з трохвалентнай сістэмай свабодных сувязей і сукупнасць трох цвёрдых цел, змацаваных паміж сабою з дапамогай двухвалентных сувязей А, В, С; кожная з іх можа быць заменена дзвюма простымі сувязямі.
Заданне 5. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Прааналізуйце, якія часціны мовы пераважаюць, якую ролю яны выконваюць.
◊ Бухгалтерские счета представляют собой способ экономической группировки объектов с целью отражения их начального и конечного состояния, а также изменений, происходящих с ними в результате хозяйственных фактов. Перечень применяемых на практике счетов, их классификация и содержание определяются нормативными документами. В условиях ручной обработки информации повышение уровня аналитичности бухгалтерских счетов было ограничено возможнocтями применяемых учетных регистров (ведомостей, журналов-ордеров и др.). При компьютеризации бухгалтерского учета аналитичность самих регистров значительно повышается. Информация об учитываемых объектах накапливается по определенной структуре: синтетический счет, субсчет, счет аналитического учета первого порядка, счет аналитического учета второго порядка и т.д., характеристики дополнительных параметров объекта. Более того, компьютерная обработка данных на счетах управленческого учета позволяет аккумулировать информацию о планируемых операциях.
▲ Инновационное перспективное значениеимеет научно-практическое исследование проблемы криминалистического обеспечения экономической деятельности государства. Одной из главных стратегических задач исследования проблемы является разработка криминалистического обеспечения налоговой деятельности как одной из наиболее уязвимых форм государственной деятельности, которая сопровождает такое масштабное понятие, как экономическая безопасность государства в сфере налоговой деятельности. Экономическая безопасность должна основываться на процессах реального криминалистического обеспечения. В связи с изложен ным предпринято многостороннее исследование проблемы безопасности Республики Беларусь и ее элементов, в связи с чем открылись новые перспективные криминалистические аспекты обеспечения объектов экономической безопасности.
■ Фрезерование в настоящее время является наиболее распространенным методом обработки плоских поверхностей. В массовом производстве фрезерование вытеснило применявшееся ранее строгание. Фрезерование осуществляется на фрезерных станках. Фрезерные станки разделяются на горизонтально-фрезерные, вертикально-фрезерные, универсально-фрезерные, продольно-фрезерные, карусельно-фрезерные, барабанно-фрезерные и многоцелевые. Существуют следующие виды фрезерования: цилиндрическое, торцовое, двустороннее, трехстороннее. Широкое применение находит в настоящее время фрезерование торцовыми фрезами, а при достаточно больших диаметрах фрез (свыше 90 мм) — фрезерными головками (торцовыми фрезами со вставными ножами).
Заданне 6. Параўнайце сказы з аднароднымі членамі. Для чаго ўжываюцца аднародныя члены сказа ў навуковым і мастацкім стылях? 1. *Узяў Красавік фарбы і пэндзаль і перш-наперш намаляваў неба ў сіні-сіні колер, а на ім белыя-белыя аблокі. Затым намаляваў палі. Дзе зялёнай, дзе жаўтаватай, дзе шэрай фарбай мазануў. Лугі вымаляваў у ясна-зялёны колер, а па тых лугах-мурагах давай пырскаць то блакітнай, то жоўтай, то белай, то ружовай фарбамі... І якіх толькі красачак не з’явілася на лузе! Аж у вачах мільгаціць! 2. ◊ Эканамічныя адносіны фарміруюцца паміж пэўнымі сацыяльнымі аб’ектамі — вытворцамі і спажыўцамі матэрыяльных і духоўных даброт, кожны з якіх мае свае асабістыя патрэбы інтарэсы. Выдзяляюць асабістыя, калектыўныя і грамадскія інтарэсы.
▲ Як вядома, функцыі дзяржавы ажыццяўляюцца праз тры універсальныя формы: праваствараючую, правапрымяняльную і праваахоўную. У сваю чаргу, асноўнымі формамі, якія забяспечваюць існаванне і функцыянаванне права, таксама з’яўляюцца такія формы функцыянавання дзяржавы, як яе ўздзеянне на права пры яго фармаванні (стварэнні права), яго рэалізацыі і ахове (абароне).
■ Валентнасць сістэмы знешніх сувязей падсістэм служыць вызначальнай характарыстыкай іх узроўню ў складанай сістэме. Па гэтай прыкмеце будзем адрозніваць базісныя (ніжэйшы ўзровень), надбудаваныя (вышэйшы) і прамежныя (сярэдні) падсістэмы. Складаная сістэма можа ўключаць падсістэмы трох тыпаў: дзве базісныя, адну прамежкавую і дзве надбудаваныя.
Заданне 7. Перакладзіце сказы на беларускую мову, уважліва ставячыся да дзеепрыметнікаў. Ці ёсць адметнасць ва ўжыванні дзеепрыметнікаў у рускай і беларускай мовах?
◊ 1. Правовое обеспечение бухгалтерской информационной системы представляет собой совокупность норм, выраженных в нормативных актах. 2. Собственность — отношения между людьми, выражающие определенную форму присвоения материальных благ и средств производства. 3. Владение представляет собой начальную форму собственности, отражающую юридическую, документально закрепленную фиксацию субъекта собственности. 4. Кредит — форма движения денежного капитала, предоставляемого в ссуду на условиях возвратности и прибыльности. 5. Банковский вексель — инструмент, представляющий собой чек, выписываемый фирмой поставщику за товар с условием оплаты в определенный срок в будущем.
▲ 1. Личность в криминалистике может рассматриваться как случайное скопление индивидуальных факторов или как целое, наделенное собственной исконной экономической спецификой, — на самом деле не является альтернативой в истинном смысле. 2. Достижение экономической безопасности страны — важнейшая функция государства, оказывающая прямое влияние на общую безопасность страны в целом. 3. Вполне оправданно рассматривать экономическую безопасность как динамично развивающуюся систему, обладающую определенными уровнями экономической и криминалистической защищенности. 4. Ситуационный подход к экономической безопасности является интенсивной технологией, комплексирующей на своей платформе различные продуктивные технологии, что постоянно преобразует универсальность возможностей для использования системотехнологий, проектирующих и преобразующих опасные ситуации. 5. Тактический уровень предполагает решение задач, связанных с ликвидацией самих угроз или предотвращением их воздействия на экономическую сферу.
■ 1. В наиболее часто используемых шлицевых соединениях прямоугольного профиля сопряженные детали центрируются тремя способами. 2. К корпусам относят детали, содержащие систему отверстий и плоскостей, координированных друг относительно друга. 3. Черновое фрезерование шлицев, в особенности больших диаметров, иногда производится фрезами на горизонтально-фрезерных станках, имеющих делительные механизмы. 4. В массовом производстве фрезерование вытеснило применявшееся ранее строгание. 5. Различают силовые зубчатые передачи, предназначенные для передачи крутящего момента с изменением частоты вращения валов, и кинематические передачи, служащие для передачи вращательного движения между валами при относительно небольших крутящих моментах. Заданне 9. Прачытайце тэкст. Адзначце марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковага выкладу.
◊ Кампаніі могуць атрымліваць капітал, прадаючы акцыі ці аблігацыі. І хоць і тое, і другое мае вынікам адно — грошы для кампаніі, паміж імі ёсць адрозненні. Па-першае, аблігацыі — гэта пазыковы капітал, які пацвярджае і абараняе пазыкі для кампаній, тады як акцыі — сведчанне частковага валодання кампаніяй і частковага інвеставання ў яе. Таму ўладальнікі аблігацый — гэта крэдыторы кампаніі, а акцыянеры — яе супольнікі. Акцыі звычайна гарантуюць вяртанне грошай і забяспечваюцца залогавым коштам уласнасці кампаніі. Інвестыцыі акцыянераў цалкам вяртаюцца тады, калі кампанія ліквідуецца пад час плацежаздольнасці. Так што апошняе інвеставанне тоіць у сабе рызыку. Важнае камерцыйнае адрозненне ў тым, што дывідэнды на акцыі могуць быць заплочаны толькі з прыбыткаў, і таму мяркуецца, што год будзе прыбытковы, а працэнты на аблігацыі могуць сплочвацца непасрэдна з капіталу. Таму ўладальнік аблігацый атрымлівае плату за пазыку незалежна ад таго, мае кампанія прыбытак ці церпіць страты. Аблігацыі звычайна выпускаюцца дзеля часовага фінансавання да мяжы, акрэсленай у статуце кампаніі. Аблігацыі могуць быць як пагашальныя, так і непагашальныя. Пагашальныя аблігацыі аплочваюцца пасля ўстаноўленага тэрміну і выпускаюцца, калі ўзнікае неабходнасць часовага фінансавання ці калі працэнтная стаўка высокая і напэўна знізіцца. І наадварот, непагашальныя аблігацыі не аплочваюцца, пакуль кампанія не спыняе дзейнасці або калі яна няздольная аплаціць неабходныя працэнты. Яны выпускаюцца, калі ўзнікае неабходнасць доўгачасовага фінансавання або калі працэнтная стаўка нізкая і напэўна вырасце. Многія фірмы могуць атрымліваць ільготныя крэдыты (овэрдрафты) ад сваіх банкаў, якія зладжваюць ваганні іх «грашовай плыні». Аб’ём і тэрмін ільготнага крэдыту залежыць пераважна ад рэпутацыі кампаніі. Дырэктары малых кампаній часта даюць персанальную гарантыю пад доўг банка (Дж. Бэрджоў).
▲ Асобнае месца ў прававой сістэме займае суд і звязанае з яго дзейнасцю правасуддзе. Сутнасць судовай улады, на наш погляд, зводзіцца да таго, каб забяспечыць уласцівы той альбо іншай супольнасці нармальны, правільны, справядлівы і выніковы шлях фармавання, усведамлення, замацавання і рэалізацыі прававых эквівалентаў. Такім чынам, судовая ўлада ўяўляе нейкую асобную функцыю грамадства, а яе носьбіт — суд — асобны, незалежны ад заканадаўчай і правапрымяняльнай частак прававой сістэмы сродак захавання, развіцця і функцыянавання права і прававой сістэмы на ўсіх этапах іх станаўлення і існавання. Адсюль вынікае, што самастойнасць, незалежнасць судовай улады — не нейкая тэарэтычная канструкцыя, модны тэзіс, а безумоўнае, найістотнейшае патрабаванне, што вынікае з самой сутнасці права. Прававая сістэма кожнай дзяржавы адлюстроўвае заканамернасці развіцця грамадства, яго гістарычныя, нацыянальныя, культурныя асаблівасці, адметнасць станаўлення, развіцця і функцыянавання права кожнай супольнасці. На змест і дынаміку прававой сістэмы ўздзейнічае ўся духоўная культура грамадства: рэлігія, філасофія, мараль, мастацкая культура, навука. Вялікі ўплыў аказвае таксама дзяржава, палітыка цалкам, палітычная культура. Кожная дзяржава мае сваю прававую сістэму, якой уласцівы свае спецыфічныя, адметныя рысы. Разам з тым у ёй прысутнічаюць і нейкія рысы, якія існуюць у прававых сістэмах іншых дзяржаў. Па свайму падабенству, адзінству прававыя сістэмы дзяржаў аб’ядноўваюцца ў групы, «прававыя сем’і». Аб’яднанне прававых сістэм у сем’і адбываецца на падставе юрыдычнага інструментарыя: крыніц права, месца суда ў прававой сістэме, дзялення дзеючых норм права на матэрыяльныя і працэсуальныя, а таксама на нормы публічнага і прыватнага права
■ Бэлькамі будзем называць прамалінейныя стрыжні, якія замацаваны гарызантальна і ўспрымаюць пераважна вертыкальную нагрузку. Сустракаюцца і нахіленыя бэлькі. Сувязі, пры дапамозе якіх бэлькі ўтрымліваюцца ў раўнавазе, называюць апорамі. Апоры могут быць рухомымі і нерухомымі. Па сваіх ўласцівасцях яны аналагічны ідэальным рухомым і нерухомым цыліндрычным шарнірам. Адлегласць паміж суседнімі апорамі называюць пралётам бэлькі. Бэлька, якая мае адзін або два выступы (кансолі) за межы апораў называецца двухапорнай адна- або двухкансольнай. Бэлька з жорсткім прымацаваннем называецца проста кансольнай ці кансоллю. Стрыжні, якія не падзелены на часткі шарнірамі, называюцца суцэльнымі. Бэлькі, якія складаюцца з аднаго суцэльнага стрыжня і дзвюх апораў ці са стрыжня з жорсткім прымацаваннем, называюцца простымі. Калі правядзём сінтэз простых бэлек, гэта значыць аб’яднаем іх па вызначанаму правілу, то атрымаем адну шматпралётную (састаўную) бэльку. Яе можна ўтварыць інакш: доўгую суцэльную бэльку падзяліць пры дапамозе шарніраў на часткі і адначасова павялічыць колькасць апор. Шматпралётныя бэлькі з шарнірамі, у адрозненне ад суцэльных, часам называюць разразнымі. Сілавому разліку шматпралётных бэлек папярэднічае аналіз іх структуры, гэта значыць дзяленне на простыя бэлькі з вызначэннем іх узроўню: ніжэйшы (базісныя бэлькі), сярэдні (прамежныя) і вышэйшы (надбудаваныя). Схема ўзаемадзеяння выкарыстоўваецца пры пабудове бэлькі для вызначэння паслядоўнасці мантажу (зборкі) яе частак. Спачатку на апорах замацоўваюць простыя бэлькі ніжэйшага ўзроўню, затым прамежкавыя. Завяршаюць мантаж бэлькамі вышэйшага ўзроўню — надбудаванымі.
Заданне 10. Перакладзіце ўрывак з тэксту. Назавіце марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці.
◊ В сфере розничной торговли региональные управляющие сбытом могут периодически встречаться для обсуждения общих проблем, координации стратегии сбыта и обмена информацией о продукции. В компаниях наукоемких отраслей ключевые руководители среднего звена из производственных, маркетинговых и проектно-исследовательских отделов встречаются для координации действий по обновлению продукции. На основе базовой технологии компании могут выпускать разнообразные продукты, поэтому чрезвычайно важно через проектно-исследовательский отдел получать информацию о том, чего хочет рынок. Это позволяет организации сохранить близость к потребителю и продолжать эффективно удовлетворять его запросы.
▲ Многофункциональные подходы к пониманию сущности и роли экономической безопасности отражают важнейшие характеристики понятия и многогранно отражают собой различные формы, средства и методы криминалистического многовариантного и разнонаправленного обеспечения экономической безопасности, которые могут технологически обеспечиваться. Многофункциональный и многовариантный подход необходим для того, чтобы можно было разработать адекватную систему криминалистического противодействия системе угроз.
■ В зависимости от способа образования зубьев различают два метода зубонарезания: копирование и обкатку. Оба метода используют на различных зубообрабатывающих станках. Распространенной разновидностью метода копирования является зубофрезерование. Зубофрезерование осуществляется на зубофрезерных вертикальных и горизонтальных станках-полуавтоматах. На зубофрезерных станках производят нарезание цилиндрических зубчатых колес по методу обкатки или копирования. Нарезание зубьев по методу копирования осуществляют модульной дисковой или модульной концевой фрезой. Нарезание, по существу, представляет собой разновидность фасонного фрезерования. Режущие кромки зубьев дисковой или концевой фрезы изготовляют по форме впадины между зубьями колеса, и при фрезеровании они копируют форму впадины, создавая, таким образом, две половины профилей двух соседних зубьев.
Заданне 11 *. Вызначце тыпы тэкстаў (апiсанне, апавяданне, разважанне) з пункту гледжання выкладання iнфармацыi. Назавiце моўныя сродкi, якiя дазволiлi вам аднесцi той цi iншы тэкст да пэўнага тыпу. Адкажыце, якiя спосабы выкладання iнфармацыi найбольш характэрныя для навуковага стылю мовы?
1. Грошы — гэта асобы тавар, які выконвае ролю ўсеагульнага эквіваленту пры абмене тавараў. Грошы як усеагульны эквівалент выконваюць некалькі функцый. Асноўныя з іх — мера вартасці (каб ацаніць кошт тавару, неабходна параўнаць яго з коштам грошай), сродак абарачэння (за куплены тавар прадавец выручае грошы, за якія купляе новы тавар), сродак накаплення (калі пасля рэалізацыі тавару грошы выключаюцца з абарачэння).
2. Многія тавары павінны прайсці праз некалькі стадый вытворчасці перад тым, як яны дасягнуць канчатковай формы. Возьмем так
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-07; просмотров: 1239; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.219.81.129 (0.015 с.) |