Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Развіццё партызанскага руху і падполля на Беларусі у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Поиск

У час вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з імі. Гэта з’ява ў 1953 г. атрымала назву калабарацыя. У склад белрускіх калабарацыяністаў уваходзілі палітычныя сілы, якія знаходзіліся ў апазіцыі да камуністычнай партыі і савецкай улады, а таксама тыя асобы, якія свядома пайшлі на службу да фашыстаў. Ужо у пачатку вайны стваралася сетка падпольных цэнтрау i груп. Да жнiуня 1941г. было створана 378 атрадау i дыверсiйных груп.Першыя групы з'явiлiся на тэрыторыi Мiнска, Гомеля, Пiнска,дзе дзейнiчалi падпольныя партыйныя i камсамольскiя камiтэты.28 чэрвеня дау першы бой партызанскi атрад пад кiраунiцтвам В.З.Каржа.У гэты ж час у Кастрычнiцкiм раёне Гомельскай вобласцi змагаецца атрад пад кiраунiцтвам Ц.П.Бумажкова i Ф.I.Паулоускага "Чырвоны Кастрычнiк". Iм першым з партызан 6 жнiуня 1941г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Усяго у 1941г. у Бел. было арганiзавана i дзейнiчала 247 партызанскiх ат-

радау i падпольных груп,200 падпольных абкомау,гаркомау,райкомау КП(б)Б i камсамолу..Яго удзель-нiкi правялi рад дыверсiй,ажыццявiлi аперацыю па забойству В.Кубэ (А.Мазанiк,Н.Дрозд,М.Осiпава,Н.Траян атрымалi званне Героя Савецкага Саюза).

Перамога савецкiх войск пад Масквой спрыяла развiццю партызанскага руху. З вясны 1942г. пачынаюць з'яуляцца партызанскiя брыгады i злучэннi.1-й Беларускай брыгадай камандавау М.Шмыроу. Партызанскi рух пачынае узмацняцца пасля стварэння 30 мая 1942г. Цэнтральнага штаба партызанскага руху пад кiраунiцтвам Панамарэнкi П.К. Штаб партызанскага руху на Беларусi узначальвау П.Калiнiн. У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943г. партызанам удалося вызвалiць значную частку Беларусi - 60%. З мэтай разгрому партызан фашысты праводзiлi карныя экспедыцыiАднак гэтаэкспедыцыя не дала жаданых вынiкау ворагу. Вышэйшым уздымам барацьбы партызан была дэзарганiзацыя ваенных перавозак "рэйкавая вайна. Супраць захопнiкау вялi барацьбу не толькi партызаны i падпольшчыкi, але i насельнiцтва.

53. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Наступальная аперацыя "Багратыён". Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў.

Пасля перамогi у Курскай бiтве, Чырвоная Армiя пачала наступленне ад Неве-ля да Чорнага мора. Восенню 1943г. яна уступiла на тэрыторыю Беларусi, 23 ве-расня быу вызвалены першы раённы цэнтр БССР - г.Камарын. За восень-зiму былi вызвалены 36 раёнау i 2 абласных цэнтра - Гомель i Мазыр. Важнае значэнне у гэтым мела фарсiраванне Дняпра у раёне Львова.. Вялiкую дапамогу наступаючым часцям Чырвонай Армii аказалi падпольшчыкi i партызаны. У 1944г. пачауся завяршальны этап Вялiкай Айчыннай вайны - поунае выгнанне ворагау з савецкай зямлi, вызваленне народау Еуропы. Значную ролю у рашэннi задач на гэтым этапе адыграла Беларуская наступальная аперацыя (кодавая назва "Баграцiён"). Гiтлераускае камандаванне надавала вялiкае значэнне утрыманню Беларусi, бо яна была важным плацдармам, якi прыкрывау усходне-прусскi i вар-шауска-берлiнскi стратэгiчныя напрамкi. Былi падрыхтаваны абарончыя рубяжы на рэках Днепр, Бярэзiна, Свiслач, Нёман i iнш. Рад гарадоу аб'яулены крэпасцямi (Мiнск, Вiцебск, Орша, Магiлёу i iнш.),якiя не належалi здачы. У Беларусi бы-ла моцная групiроука нямецкiх войск У красавiку-маi генштаб Чырвонай Армii распрацавау план аперацыi "Баграцi-ён".Яго ажыццяулялi войскi наступных франтоу: 1-ы Беларускi (камандуючы гене-рал армii К.К.Ракасоускi), 2-i Беларускi (генерал-палкоунiк Г.Ф.Захарау), 3-i Беларускi (генерал-лейтэнант I.Д.Чарняхоускi), 1-ы Прыбалтыйскi (генерал ар-мii I.Х.Баграмян) пры падтрымцы Дняпроускай флатылii, авiяцыi далёкага дзеяння i ПВА. Удзельнiчалi у аперацыi партызанскiя злучэннi.Савецкiя войскi пераузышлi ворага Задума Вярхоунага Глаунакамандавання была наступнай - франты адначасова пе-раходзяць у наступленне на Вiцебскiм, Багушэускiм, Аршанскiм i Бабруйскiм напрамках,разбураюць фронт абароны ворага, акружаюць i знiшчаюць яго групоукi у раёне Вiцебска i Бабруйска i выходзяць на Мiнск з мэтай знiшчэння i акружэння

асноуных сiл групы армiй "Цэнтр" на усходзе Мiнска. Вясной праводзiуся рад мерапрыемствау па падрыхтоуцы да наступлення

Наступленне пачалося 23 чэрвеня 1944г. Спачатку быу нанесены бомбавы удар авiяцыяй, потым праведзена артылерыйская падрыхтоука..Ужо на 3-цi дзень была акружа-на Вiцебская групiроука працiунiка i вызвалены Вiцебск.Да канца чэрвеня 1944г. Былi вызвалены Орша, Магiлёу, Бабруйск. Развярнулiся баi за Мiнск. Гiтлерауцы добра умацавалi горад (былi перакiнуты дадатковыя войскi, збудавана драуляная сцяна, за якой размяшчалiся танкi i гарматы). Аднак i гэта не астанавiла савецкiх воiнау..У ба-ях за Мiнск вызначылiся многiя савецкiя воiны. Першым уварвауся у горад танк Д.Г.Фролiкава. У баях на вулiцах Мiнска вызначыуся камандзiр танкавага узвода М.Колычау. Iм, а таксама А.С.Бурдзейнаму,было прысвоена званне "Ганаровы грамадзянiн г.Мiнска". Мiнск быу вызвалены 3 лiпеня. У раёне Мiнска была акружана 100 тыс. групоука ворага. 7 дзен спрабавалi вырвацца фашысты з "Мiнскага катла". 70 тыс. гiтлерауцау было забiта, 35 тыс. узята у палон. У ходзе далейшага наступлення савецкiя войскi 28 лiпеня вызвалiлi г.Брэст. Фашысты былi выгнаны з беларускай зямлi. Вялiкая Айчынная вайна i фашысцкая акупацыя прынелсi беларускаму народу вялiзарныя бедствы: загiнула больш за 2 млн. 200 тыс. чалавек, толькi прамыя страты склалi 75 млрд. р., былi разбураны гарады, вескi, прамысловыя прадпрыемствы. Аднаўленне эканомiкi пачыналася адразу пасля вызвалення – у канцы 1943—1944 году.

54. Беларусь на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў савецкім тыле. Уклад беларускага народа ў Перамогу. Палітычныя і эканамічныя наступствы другой сусветнай вайны для СССР і БССР.

55. Міжнародныя адносіны пасля другой сусветнай вайны. БССР на міжнароднай арэне. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі БССР у 1944-1955 гг.

Пасля другой сусветнай вайны ЗША сталі прэтэндаваць на ролю звышдзяржавы. Яны сканцэнтравалі ў сваіх руках 70 % сусветнага залатога запасу і выраблялі 60% сусветнай прамысловай прадукцыі. Валавы нацыянальны прадукт ЗША за гады ІІ сусветнай вайны ўзрос ў 2 разы а людскія страты складалі ўсяго 1% ад страт СССР. Пасля выпрабавання ядзернай зброі ЗША пачалі дзейнічаць з пазіцыі сілы. СССР, хаця і быў моцна аслаблены пасля вайны, але значна павысіў міжнародны аўтарытэт як пераможца нацызма. Ён узмацніў свае пазіцыі за кошт шэрагу прасавецкіх (сацыялістычных) краін. Савецкі Саюз меў на той час самую магутную ў свеце армію. Такім чынам амаль адразу пасаля вайны паміж СССР і ЗША пачалась барацьба за сусветнае лідэрства. На аснове ялцінскіх і падсдамскіх дамоў (1943 – 1945 гг.) пачалася перабудова свету. Былі і прамыя тэрытарыяльныя змены, напрыклад, Беластокская вобласць і некалькі раёнаў Брэсцкай былі перададзены Польшчы. Змянілася і палітычная сітуацыя, пры фінансавай і дыпламатычнай падтрымцы СССР 8 краін Еўропы пачалі будаваць сацыялізм пазней да іх далучыўся Кітай, Паўночная Карэя і В’етнам. У 1953 г. Еўрапейскія краіны – сацеліты СССР аб’ядналіся ў СЭУ Савет эканамічнай узаемадапамогі, а ў 1955 у ваенны блок “Варшаўскі дагавор”. “Варшаўскаму дагавору” супрацьстаялі капіталістычныя краіны на чале ЗША, у 1949 з’явіўся ваенны блок НАТО. Пачалося ваеннае ідэалагічнае і палітычнае супрацьстаянне халодная вайна. Пачатак халоднай вайне паклала прамова Чэрчыля ў 1946 у Фултане (ЗША) дзе ён адкрыта абвінаваціў СССР у захопе еўрапейскіх краін і стварэнні жалезнага занавесу. У 1947 Прэзідэнт Трумэн сфармуляваў стратэгічную дактрыну ЗША прамога або ўскоснага ўмяшання ў справы дзяржаў дзе прадбачылась пагроза камунізму. Узмацнілась інтэграцыя сярод краін Заходняй Еўропы асабліва ў сувязі з планам Маршала, згодна якому ЗША давалі крэдыты на ўзнаўленне эканомікі пры ўмове, што камуністы будуць выключаны з ўрадаў і парламентаў гэтых краін. 18 краін Еўропы згадзіліся на гэтыя ўмовы і атрымалі звыш 17 міліярдаў долараў на ўзнаўленне эканомікі. У 1948 г. гэтыя 18 краін ўтварылі ЕЭС (Еўрапейскае эканамічнае супрацоўніцтва) і знялі мытныя бар’еры. У 1949 ў Лондане створаны Савет Еўропы. З дапамогай СССР пачалося крушэнне каланіяльнай сістэмы. Першымі атрымалі незалежнасць Інданэзія, Індыя, В’етнам, і некаторыя краіны Афрыкі. Да пачатку 1960 х гг. на шлях незалежнасці сталі 40 дзяржаў з насельніцтвам 1,5 міліярды чалавек.

Такім чынам у пасляваенныя гады ў свеце назіраліся наступныя асноўныя тэндэнцыі:

1. Былі ўтвораны 2 звышдзяржавы, што спаборнічалі паміж сабой.2. Свет быў перабудаваны як тэрытарыяльна так і палітычна.

3. Супрацстаялі сацыялістычная і капіталістычная сістэмы.4.Зявілась эканамічная інтэграцыя краін. 5. Была разбурана каланіяльная сістэма.

Пасля другой сусветнай вайны змяніўся міжнародны статус БССР. Згодна прынятаму ў 1943 г. пагадненню рэспубліка атрымала права непасрэдна ўступаць у дыпламатычныя зносіны з іншымі дзяржавамі. У 1943 г. у Беларусі з’яўляецца Нардны Камісарыят Замежных стпраў. У 1946 міністэрства замежных спраў. 27 красавіка 1946 г. Беларусь ў ліку іншых краін стала занавацельніцай ААН, што дало выхад БССР на міжнародную арэну.Гэта давала наступныя магчымасці:

1. Выступаць з міжнароднымі ініцыятывамі (Прапанова выдаваць ваенных злачынцаў тым краінам у якіх яны здзяйснялі злачынствы.)

2. Удзельнічаць ў міжнародных арганізацыях.3. Падпісываць канвенцыі (за 1950 – 60 гг. Беларусь падпісала 160 канв.).

4. Атрымліваць гуманітарную дапамогу. З 1958 г. адкрыта пастаяннае прадстаўніцтва БССР ў ААН. У 1974 і 1975 Беларусь член савета бяспекі. Ужо 50 ыя гг. на экспарт пастаўлялі сваю прадукцыю 120 беларускіх прадпрыемстваў. У 1952 г адкрыта прадсташніцтва БССР пры ўсесаюзнай гандлёвай палаце, якая ў 1972 г. ператворана ў Беларускую гандлёва-прамысловую палату, што дало магчымасць ўдзельнічаць ў міжнародным гандлёвым кірмашы і праводзіць такія кірмашы ў сябе, за усю гісторыю БССР такіх кірмашоў было арганізавана 30. У 1958 ўтворана таварыства дружбы і культурных сувязей. З яго дапамогай былі наладжаны абмен турыстамі. Былі наладжаны сувязі і ў галіне літаратуры. За мяжой выйшлі 342 творы 55 беларускіх пісьменнікаў. У БССР выйшлі 500 твораў замежных пісьменнікаў. Дзякуючы членству ў ААН былі наладжаны сувязі ў галіне адукацыі. З 1960 гг. у БНТУ пачалі вучыцца замежныя студэнты. Усяго па рэспубліцы ў 1960- 1980 гг. навучалісь 10000 студэнтаў.

Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі БССР у 1944-1955 гг.

Вялiкая Айчынная вайна прывяла да велiзарных матэрыяльных i людскiх страт

(75 млрд. рублёу, загiнуу кожны 4 беларус). З 1943г. пачалося аднауленне прамысловасцi i ужо да 1950г. яна перавысiла даваенны узровень. Быу асвоены выпуск аутамабiляу, трактарау, лiцейнага абсалявання, лакамабiляу i iнш. Былiпабудаваны рад прадпрыемствау лёгкай прамысловасцi, праведзена рэканструкцыя iльнозаводау, абутковых прадпрыемствау. Пачата к 50-х гадоу характэрызуецца разгортваннем навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi. Да сярэдзiны 50-х гадоу Беларусь дасягнула новых поспехау. Пабудавана 150 прадпрыемствау: Аршанскi завод швейных машын,Вiцебская шоука-ткацкая фабрыка,малочна-кансервавыя заводы i iнш. Заводы папауняюцца новым тэхналагiчнымабсталяваннем;укараняюцца паточныя метады вытворчасцi.У вынiку павышэння тэхнiчнага узроуню, павысiлася прадукцыйнасць працы. З сярэдзiны 50-х гадоу пашыраецца капiтальнае будаунiцтва, вытворчасць набывае характар навукова-iндустрыяльнага тыпу. Навука становiцца удзельнiкам

механiзаванай i аутаматызаванай вытворчасцi. За 1956-65г.г. было пабудавана 450 фабрык i заводау (Беларускi аутазавод

у Жодзiне, 2 Салiгорскiя калiйныя камбiнаты, Полацкi нафтаперапрацоучы завод

i iнш.). Але у 40-60-ыя гады у прамысловасцi дзейнiчалi сiлы тармажэння, якiя былi звязаны з камандна-адмiнiстрацыйнай сiстэмай. Спроба аслаблення яе заменай у 1957г. галiновага кiраунiцтва эканомiкай тэрытарыяльна-галiновым (замест мiнiстэрствау уведзены сауноргасы) iстотных змен не прынесла. Вайна нанесла вялiкi урон i сельскай гаспадарцы. Таму на працягу 1945-50 гадоу iдзе аднауленне. Але ужо у гэты час сяляне пазбауляюцца права выбару форм гаспадарання на зямлi, адхiляюцца ад сродкау вытворчасцi, пераутвараюцца у механiчную рабочую сiлу.Калгаснiкi аказалiся у залежнасцi ад кiраунiкоу калгасау, не маглi выехаць з вёскi. Гэта прывяло да крызiсу сельскай гаспадаркi. У пачатку 50-х гадоу пачалi шукаць выхад з крызiсу, якi бачыуся у павышэннi цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, пераразмеркаваннi бюджэту на карысць

сяла i iнш.

2)Вялікая Айчынная вайна і фашысцкая акупацыя прынеслі беларускаму народу велізарныя бедствы. Аднаўленне эканомікі пачыналася адразу пасля вызвалення.Галоўнымі напрамкамі прамысловага развіцця пасляваеннай Беларусі з’явіўся паскораны рост машынабудавання, металаапрацоўкі, электраэнергетыкі, паліўнай прамысловасці, будаўнічых матэрыялаў.Пасляваеннае машынабудаванне характарызуецца не толькі адраджэннем старых, але і стварэннем шэрагу новых яе галін.Машынабудаванне і металаапрацоўка пераўтварыліся ў вядучую галіну эканомікі рэспублікі.У ходзе пасляваеннага аднаўлення і развіцця прамысловасці рэспубліка павінна была рашыць вялікую задачу падрыхтоўкі кадраў для вытворчасці. Аднаўленне і развіццё галін цяжкай прамысловасці падрыхтавала базу для развіцця вытворчасці прадметаў спажывання.Далейшае развіццё атрымала лёгкая прамысловасць.Вялікая праца вялася ва ўсіх абласцях рэспублікі па аднаўленню харчовых, мясамалочных і іншых прадпрыемстваў, якія выраблялі прадукты харчавання.Высокімі тэмпамі ішло аднаўленне і развіццё прамысловасці ў заходніх раёнах Беларусі.Складаным было становішча ў сельскай гаспадарцы.Былі прыняты меры па матэрыяльна-тэхнічнаму ўмацаванню сельскай гаспадаркі.У калгасах і саўгасах аднаўляліся пасяўныя плошчы, павялічваліся ўраджайнасць, пагалоўе жывёлы, паляпшалася арганізацыя працы.Хуткае аднаўленне і развіццё прамысловасці, некаторыя поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі далі магчымасць некалькі палепшыць становішча насельніцтва, хаця жыццё большасці людзей было вельмі цяжкімю.У цэлым жа складалася эканоміка, дазволіўшая БССР заняць у далейшым значнае месца ў сістэме агульнасаюзнага падзелу працы, стварыліся ўмовы для ўсебаковага развіцця рэспублікі.

56. Грамадска - палітычнае жыццё ў БССР ва ўмовах "'адлігі. Спробы рэфармавання эканомікі ў 1950-1960-я гг.

Першыя спробы дэмакратызацыі. 5 сакавіка 1953 г. памёр I. Сталін. Старшынёй Савета Міністраў СССР стаў Г. Малянкоіў, а сакратарыят ЦК узначаліў М. Хрушчоў. У гэты час і былі зроблены першыя спробы да дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця краіны. Пленумы партыі сталі рэгулярнымі, кіраўніцтва краінай стала набываць калектыўны характар. У ліпені 1953 г. пленум ЦК КПСС абывінаваціў у антыдзяржаўных дзеяннях дзеяннях міністра ўнутраных спраў СССР Л. Берыя. (па рашэнні суда растраляны ў снежні 1953).

Значныя змены ў жыцці краіны адбываюцца пасля абрання першым сакратаром ЦК КПСС М. Хрушчова. 3 гэтага часу пытанні развіцця краіны робяцца дыскусійнымі, пашыраюцца правы мясцовьгх Саветаў, актывізуецца дзёйнасць прафсаюзаў. Было праведзена частковае скарачэнне адміністрацыйнага апарату, зроблены захады па ўмацаванню законнасці і правапарадку. Была значна зменшана колькасць міністэрстваў і ведамстваў, у тым ліку і Беларусі. Найбольш значныя змены ў грамадска-палітычным жьіцці адбыліся пасля XX з'езда КПСС (14–25 лютага 1956 г.) На закры тым пасяджэнні з'езда М. Хрушчоў выступіў з дакладам «Аб кульце асобы і яго выніках». 30 чэрвеня 1956 ЦК КПСС прыняў пастанову «Аб пераадоленні культу асобы і яго вынікаў». Гэтым упершыню была зроблена спроба выявіць прычыны ўзнікнення культу асобы Сталіна, яго сутнасць і жахлівыя наступствы. Пасля XX з'езда пачалася рэабілітацыя ахвяр рэпрэсій. Напрыклад у Беларусі з 1956 па 1962 гг. было рэабілітавана 29012 чалавек, сярод іх вядомыя партыйныя, дзяржаўныя, ваенныя, грамадскія, навуковыя і культурныя дзеячы.

У 1956 г. былі пашыраны правы саюзных рэспублік, у іх распараджэнне быў перададзены шэраг прадпрыемстваў і арганізацый саюзнага значэння. (У 1956 г. у БССР такіх прадпрыемстваў было 356, ў 1957 г. – 500). У гэтым жа годзе рэспублікі атрымалі магчымасць вырашаць пытанні абласнога і краявога адміністрацыйнага будаўніцтва, пашырыліся іх заканадаўчыя правы. Аднак гэтыя змены не маглі карэнным чынам зьмяніць- рэагльнае палітычнае становішча, у краіне па-ранейшаму працягвала захоўвацца манапольная улада партыйных функцыянераў.

У кастрычніку 1964 г XXII з'ёзд КПСС прыняў праграму пабудовы за бліжэйшыя дваццаць гадоў.. Адміністрацыйныя перагібы стаілі праяўляцца і ў дзейнасці М. Хрушчова. Партыйны пленум, які адбыўся у кастрычніку 1964 г. пад ціскам бюракратычных партыйных колаў вызваліў М.Хрушчова ад пасады Першага сакратара ЦК КППС, замяніўшы яго Л. Брэжневым. З прыходам якога да кіраўніцтва перыяд такзванай дэмакратычнай “хрушчоўскай адлігі” скончыўся.

Спробы рэфармавання эканомікі. Створаны ў першыя пасляваенныя гады эканамічны патэнцыял змог забяспечыць далейшае развіццё эканомікі Беларусі. Па-ранейшаму прыярытэт належыў цяжкай прамысловасці. У 1951–1955 гг. сярэдлегадавы прырост, усёй прамысловай прадукцыі БССР склаў каля 1,6%, а машынабудавання і металаапрацоўкі – 28%. За гэты перыяд было пабудавана каля 150 новых прадпрыемстваў, у тым ліку Мінскія падшыпнікавы і гадзіннікавы заводы, Віцебская шаўкаткацкая фабрыка, Міскі камвольны камбінат і інш. Новым абсталяваннем былі аснашчаны гіганты індустрыі–аўтамабільны, трактарны, мотавеліасіпедны і іншыя заводы. Далейшае развіццё атрымалі тарфяная, хімічная, дрэваапрацоўчая галіны прамысловаоці, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, лёгкая і харчовая прамысловасць. Прамысловае будаўніцтва ў 50-я гг. вялося ва ўмовах паскоранай навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, якая ахапіла ў тым ліку і БССР.

Былі пабудаваны і некаторыя з іх пачалі будавацца ў гяты перыяд: радыёзавод Гарызонт_1950 г., 1957 г.- Мінскі механічны завод імя С. I. Вавілава(БелВар), «Інтзграл». Усяго за 1956–1960 гг. у БССР было пабудавана 157 буйных прадпрыемстваў. Удзельная вага прамысловасці ў ВВП рэспублікі ў 1960 г. дасятнула 52 %, што ператварыла яе ў індустрыяльную. 3 1963 г. бярэ пачатак нафтаперапрацоўчая прамысловасць у Беларусі. Былі пабудаваны Полацкі, а затым Мазырскі нафтаперапрацоўчыя заводы.

Аднак, нягледзячы на дасягнутыя поспехі, увогуле, што прамысловасці на новы тэхнічны ўзровень ажыццяўляўся марудна, акстэнсіўнае працягвала заставацца пераважным. На многіхі прадпрыемствах не выконваліся планавыя заданні, выпускалася ўстарэлаю прадукцыя.

Дастаткова складаным было і становішча сельскай гаспадаркі. Прадукцыйнасць працы сялян заставалася не высокай, а заробкі мізернымі. Першай спробай рэфармавання ў сельскай гаспадаркі з'явіліся рашэнні вераснёўскага (1953 г.) Пленума ЦК КПСС. Тады з калгасаў і саўгасаў была спісана запазычанасць, павышаны закупачныя цэны на сельгаспрадукты, зніжаны падатакі на падсобныя сялянскія гаспадаркі. Такія меры паспрыялі значнаму росту сельскай гаспадаркі. Быў спынены спад прадукцыйнасці працы, а валавы збор збожжавых 1960 г. у БССР павялічыўся ў параўнанні з 1953 г. на 47%, колькасць буйной рагатай жывёлы –на 26%, вытворчасць мяса і малака – на 70%-. Але дасягнуты ўзровень усёў такі не забяспечваў патрэб рэспублікі. Прычым з канца 50-х гг. кіраванне сельскай гаспадаркай зноў набывае адміністрацыйны характар. Другая спроба выпрацаваць эфектыўную палітыку ў сельскай гаспадарцы – рашэйні сакавіцкага (1965 г.) Пленума ЦК КПСС. Згодна ім прадугледжваўся значы рост капіталаўкладанняў у аграрны сектар, павелічэнне паставак тэхнікі калгасам і саўгасам, павелічэннё закупачйых цэн на, спісанне запазычанасці, правядзенне меліярацыі зямель эа кошт дзяржавы, устанаўленне пенсіённага забеспяічэння для калгаснікаў і інш. Гэтыя мерапрыемствы далі станоўчыя вынікі. За 1966–1970 гг. ураджайнасць зббжжавых культур у ріэспубліцы ўзрайла з 11,5 ц да 16 ц з гектара, а валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі павялічылася на 70%. 3 1965 г. калгаснікам сталі назначацца пенсіі па старасці і інваліднасці, яны атрымалі пашпарты і сталі паўнапраўнымі грамадзянамі. Былі зніжаны рознічныя цэны на прадуктовыя і прамысловыя тавары. Але нягледзячы на значныя зрухі меліся і сур'ёзныя недахопы і пралікі, бо новыя падыходы гаспадарання нярэдка не ўпісваліся ў старую сістэму кіравання гаспадаркай.

Верасёўскі (1965) Пленум ЦК КПСС прыняў пастанову «Аб паляпшэнні кіравання, прамыслрвасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці». Міеры, што ажыццяўляліся на аснове гэтай пастановы назвалі эканамічнай рэформай. Рэформа прадугледжвала ўключыць у дзеянне таварна-грашовыя механіэмы, перайсці ад тэрытарыяльнага да галіновага кіравання прамысловасцю, павысіць роль гаспаідарча-разліковых стымулаў. На першым этапе такія метады далі значны плён. Гэта праявілася ў гады восьмай пяцігодкі (1966–1970гг.). 3а азначаны перыяд у БССР аб'ём прамысловай прадукцыі павялічыўся ў 1,8. раза, а прадукціі хіміі і нафтахіміі ў 3,3 раза. У 1966 г. пачаў працаваць Гомельскі хімічны завод, у 1968 г. – Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна (зараз аб'яднанне «Хімзалакно»), у 1971 г. быў створаны адзіны, Беларускі калійны камбінат (зараз аб'яднанне «Беларуськалій»).; У 1970 г быў створаны Гродзенскі хімічны камбінат імя С.В. Прытыцкага (зараз аб'яднанне «Азот»). У гэты час сталі працаваць Лукомская ДРЭС, Мінскія маторны і завод халадзільнікаў, Брэсцкі электралямпавы завод. Увогуле, за 1966–1970 гг. было ўведзена ў строй звыш 50 буйных прадпрыемстваў, якія сталі больш выкарыстоўваць таварна-грашовыя механізмы і гаспадарча-разліковыя стымулы.

Але эканамічная рэформа не была завершана і ў пачатку 70-х гг. фактычна перастала дзейнічаць. Асноўнай прычынай такога становішча было яе непаслядоўнае і палавінчатае правядзенне. Пры гэтым яна не сўправаджалася рэфармаваннем палітычнай сістэмы і структуры грамадства.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-13; просмотров: 426; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.145.106.176 (0.016 с.)