Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Вайна польшчы і савецкай расіі. Другое абвяшчэнне бсср. Рыжскі мір.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
У лiстападзе 1918г. адрадзiлася Польская дзяржава. Яе Пiлсудскi аб'явiу аб аднауленнi Рэчы Паспалiтай у межах 1772г.А ужо у снежнi 1918г.польскi урад стау на шлях ажыццяулення сваiх памерау далучыць землi Украiны,Беларусi i Лiтвы да Польшчы.Улiчваючы небяспеку з боку Польшчы, 21 снежняна нарадзе у Гродна Рада БНР,якой у той час падпарадкоувалася Гродзеншчы-на,стварыла Савет Дзяржаунай абароны.Яго узначалiлi В.Ластоускi i генералВ.Кандратовiч. Але сiлы былi няроуныя. Таму было вырашана далучыцьь Гродзеншчыну да Лiтоускай рэспублiкi на правах аутаномii. Лiтоуская рэспублiка у той час была прызнана шэрагам дзяржау у тым лiку i краiнамi Антанты.З мэтай адстойвання iнтарэсау беларускага народа i кiравання беларускiмiземлямi пры Лiтоускiм урадзе было створа на Мiнiстэрства беларускiх спрау,якое узначалiу I.Варонка.Да пачатку 1919г. польскiя войскi захапiлi знач-ную частку Гродзенскай губернii,а потым працягвалi наступленне у трох напрамках: 1)Вiльня-Лiда-Маладзечна, 2)Баранавiчы-Мiнск, 3)Кобрын-Пiнск. Дасярэдзiны сакавiка iм удалося захапiць Брэст, Ваукавыск, Слонiм, Скiдаль,Шчучын, Пiнск, Баранавiчы. Бальшавiцкая улада не змагла арганiзаваць значнага супрацiулення польскiм вайскам.Справа у тым, што вялiкiя сiлы Чырво-най Армii у гэты перыяд канцэнтравалiся на Усходнiм фронце,якi бальшавiц-кi урад лiчыу галоуным. Нават у час наступлення палякау мабiлiзаваныя уЧырвоную Армiю накiроувалiся на Усход. Вясной 1919г. польскiя войскi захапiлi Лiду i Вiльню. Урад ЛiтБел пераехау у Мiнск.У мэтах канцэнтрацыi сiлi узмацнення абароны 1 чэрвеня 1919г. у Маскве было прынята рашэнне аб перадачы паунамоцтвау бальшавiцкiх урадау Украiны, ЛiтБел i Латвii урадуРСФСР. Лiтоуска-беларуская армiя была перайменавана у 16 армiю. Але поль-скае наступленне працягвалася. Савецкiя войскi пакiнулi Мiнск, Слуцк,Жло-бiн, Рагачоу i iнш. Пагроза навiсла над Гомелем. I толькi на лiнii р.Бярэзiныфронт стабiлiзавауся да вясны 1920г.У сакавiку 1920г. польскiя войскi пачалi новае наступленне. Пры дапамозе Антанты яны захапiлi Мазыр, Калiнкавiчы, Рэчыцу.25 красавiка палякi сумесназ пятлюрауцамi разгарнулi наступленне на працягу усяго польска-савецкага фронту ад р.ПРыпяць да р.Днестр.Дзякуючы перакiдванню войск з Усходняга фронту, Чырвоная Армiя 14 мая1920г. здолела перайсцi у контрнаступленне. Але з-за недахопу сiл наступ0-ленне не дала вынiкау.Новае наступленне Чырвонай Армii распачалося у лiпенi 1920г.Яно было старанна падрыхтавана i дало плён. 7 лiпеня быу вызвалены Мiнск, а 1 жнiуня - Брэст.Пад нацiскам А.Чарвякова,З.Жылуновiча, Д.Чарнушэвiча ЦК КП(б)Б прызнаунеабходным выступiць з дэкларацыяй аб прызнаннi самавызначэння беларуска-га народа. 31 лiпеня 1920г. у Мiнску была прынята Дэкларацыя незалежнасцiБССР у межах адной (Мiнскай) губернii. Гэта было не столькi аднауленне беларускай дзяржавы, колькi супакойванне народных мас. Супраць гэтага актавыступiлi беларускiя эсеры, якiя жадалi бачыць Беларусь сапрауды цэласнайi незалежнай дзяржавай. 43. "Новая эканамічная палітыка" і асаблівасці яе правядзення на Беларусь Разбурэнні, беспрацоўе, неабдуманае ўсеагульнае адзяржаўленне сродкаў вытворчасці, харчразвёрстка выклікалі незадаволенасць народа, асабліва сялянства.Прычынай цяжкага эканамічнага і палітычнага крызісу на рубяжы 1920–1921 гг. было разбалансаванне палітычных і эканамічных інтарэсаў.З’явілася новая эканамічная палітыка, распрацаваная У. Леніным і прынятая Х з’ездам РКП(б) у сакавіку 1921 г. Сродкамi яе рэалiзацыi вызначалiся: х а р ч п а д а т а к, к а а п е р а ц ы я, с в а б о д н а е п р а д п р ы й м а л ь н i ц т в а i с в а б о д н ы р ы н а к.Сутнасць нэпа зводзілася да максімальнага пад’ёму вытворчых сіл і паляпшэння становішча рабочых і сялян дзеля захавання савецкай улады.Галоўнай мэтай нэпа стала замена харчразвёрсткі харчовым падаткам.Дазвалялася здаваць зямлю ў арэнду і выкарыстоўваць наёмную працу пры ўмове, што члены сям’і наймальніка таксама працуюць.У гады нэпа ажыццяўляліся тры віды гандлю: прыватны, кааператыўны і дзяржаўны. Дзяржбанк ў канцы 1922 г. выпусціў новыя грашовыя знакі – чырвонцы.Былі адменены ўсе абмежаванні на сумы ўкладаў, якія маглі захоўваць грамадзяне і арганізацыі ў ашчадных банках.Дзяржава стала падтрымліваць дробныя і сярэднія прыватныя і кааператыўныя прадпрыемствы.Дазвалялася арэнда прамысловых прадпрыемстваў іншаземнымі фірмамі ў форме канцэсій.Радыкальныя змены адбыліся ў кіраванні дзяржаўнай прамысловасцю.Узнаўлялася грашовая аплата працы.Заняпаўшая ў гады вайны і рэвалюцыйных пераўтварэнняў эканоміка Беларусі з пераходам да нэпа пачала адраджацца.Аднак поспехі першых гадоў нэпа прынеслі і вялікія эканамічныя праблемы. Яны былі выкліканы крызісам збыту, які ўзнік у выніку няправільнай цэнавай палітыкі дзяржавы, вялікай розніцы паміж коштам прамысловых і сельскагаспадарчых тавараў.Разыходжанне ў цэнах прывяло да таго, што селянін за прададзеную прадукцыю мог набыць прамтавараў у параўнанні з даваенным часам у 7 разоў менш.Крызіс збыту абвастрыў фінансавую праблему.У ходзе пераадолення крызісу прымаліся меры па зніжэнні сабекошту прамысловай прадукцыі, цэн на тавары, скарачэнні накладных расходаў, удасканальвалася дзейнасць кіруючага апарату і інш.У выніку павысілася рэнтабельнасць прадпрыемстваў, узніклі ўмовы для зніжэння цэн на прамысловыя тавары.Хуткаму аднаўленню прамысловай вытворчасці садзейнічала не толькі новая эканамічная палітыка, але і творчая ініцыятыва рабочых, укараненне прагрэсіўных метадаў працы.Правядзенне ў жыццё новай эканамічнай палітыкі дазволіла ў кароткі тэрмін аднавіць прамысловасць, стабілізаваць эканоміку.Доля прыватніка ў валавой прамысловай прадукцыі зменшылася.У тых умовах выцясненне прыватніка было адной з памылак у справе кіраўніцтва эканомікай краіны. У 1927г. аб'ём валавай прадукцыi iндустрыi БССР перавысiу даваенны уз ровень. На долю дзяржаунай прамысловасцi прыходзiлася амаль 3/4 усёй прамысловай прадукцыi. Палепшылiся у параунаннi з даваеннымi, умовы працы i быту, павысiуся жыццёвы узровень. Паднялася вытворчая i грамадска-палiтычная актыунасць рабочых. 44. Удзел БССР ў стварэнні СССР. Нацыянальна - дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларускай ССР. Палітыка беларусізацыі. яе асноўныя напрамкі і вынікі. У міжваенны перыяд (20–30-я гады) грамадска-палітычнае жыццё на Беларусі, як і ў Савецкай краіне ў цэлым, было поўным супярэчнасцей, цесна звязаным з сацыяльна-эканамічнымі працэсамі, што адбываліся ў гэтыя гады.У беларускім грамадстве ў першай палове 20-х гадоў магчыма вызначыць існаванне і барацьбу двух тэндэнцый. Адна з іх была накіравана на пэўную дэмакратызацыю ў палітычных адносінах, другая – на працяг палітыкі ваеннага камунізму.З’явілася беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў або БПС-Р). Адрозненне пазіцыі беларускіх эсэраў ад пазіцыі КП(б)Б заключалася ў пытаннях, звязаных з характарам улады і суверэнітэтам.З гэтага моманту пачалося адкрытае процістаянне дзвюх палітычных партый, якое скончылася не на карысць БПС-Р. У 1921 г. карныя органы арыштавалі 860 актыўных яе членаў.У канцы 1922 г. паскорыўся працэс аб’яднання савецкіх рэспублік, у якім актыўны ўдзел брала БССР. На І Усесаюзным з’ездзе Саветаў 30 снежня 1922 г. 25 прадстаўнікоў БССР разам з дэлегацыямі РСФСР, УССР і ЗСФСР падпісалі дэкларацыю і дагавор аб стварэнні СССР.Стварэнне СССР дало магчымасць аб’яднаць намаганні гістарычна звязаных паміж сабой народаў, спрыяць іх хуткаму эканамічнаму, сацыяльнаму і культурнаму развіццю.З другой паловы 20-х гадоў узмацнілася дырэктыўная сістэма кіравання не толькі эканомікай, але і іншымі сферамі грамадскага жыцця, узрасла роля партыйна-дзяржаўнага апарату.У пачатку 30-х гадоў у беларускім савецкім грамадстве былі ўсе рысы таталітарнага палітычнага рэжыму.Пераход да таталітарызму праяўляўся ў далейшым паніжэнні ролі і ўдзелу ў справах грамадства дэмакратычных, прадстаўнічых органаў, поўным іх падпарадкаванні партыйнаму апарату.Так у 30-я гады канчаткова сфарміраваліся палітычныя інстытуты беларускага грамадства, яго таталітарны палітычны рэжым.Пачатак палітыкі беларусізацыі варта аднесці да чэрвеня 1924 г.З сярэдзіны 1923 г. і да сярэдзіны 1924 г. працэс беларусізацыі прайшоў першую фазу, на працягу якой вялася ў асноўным яе палітычная і ідэалагічная падрыхтоўка.Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа праведзена ў 1926–1929 гг.Адным з напрамкаў нацыянальнай палітыкі з’яўлялася беларусізацыя дзяржаўных устаноў, грамадскіх арганізацый, якая мела на мэце вывучэнне супрацоўнікамі беларускай мовы і перавод на яе справаводства.У ходзе беларусізацыі вырашалася задача больш актыўнага вылучэння на кіруючыя пасады прадстаўнікоў карэннага (не толькі беларускага) насельніцтва.Палітыка беларусізацыі закранула і войска. У 1923–1925 гг. праводзілася ваенная рэформа. Важным напрамкам беларусізацыі з’яўлялася нацыянальна-культурнае будаўніцтва.Шмат што было зроблена ў напрамку беларусізацыі ў выдавецкай справе.Значных поспехаў у гады правядзення палітыкі беларусізацыі дасягнулі беларуская літаратура, нацыянальны беларускі тэатр, музыка, жывапіс.Разглядаючы палітыку беларусізацыі ў 20-я гады, важна адзначыць, што яе ход меў пэўныя супярэчнасці і цяжкасці.Але, нягледзячы на супярэчнасці, цяжкасці і недахопы, палітыка беларусізацыі з’явілася практычнай спробай ва ўмовах савецкай улады ажыццявіць беларускае нацыянальнае адраджэнне. Паспяхова праходзiла беларусiзацыя навучальных устаноу. Да 1928г. 80% школ было пераведзена на беларускую мову навучання. Беларускую мову неслi у масы беларускiя пiсьменнiкi У.Дубоука, М.Чарот, К.Чорны i iнш. Мастацкiя творы 20-х гадоу сведчаць аб зменах,якiя адбывалiся у грамадстве. Паэма Я.Коласа "Новая зямля" дала цэласнае уяуленне аб спадзяваннях беларускага сялянства, яго духоуным патэнцыялеРазвi- ваецца краязнауства. На сярэдзiну 20-х гадоу у БССР дзейнiчала 240 краязнау- чых арганiзацый У ходзе беларусiзацыi развiвалася новая галiна у навуцы - беларусазнауства. У 20-ыя гады партыйныя органы спрабуюць iграць вядучую ролю у правя-дзеннi беларусiзацыi,пачынаюць цягнуць навуку пад свой кантроль, руйнаваць яе нацыянальныя формы. Гэта асаблiва праявiлася у адносiнах да iнбелкульта, якi страцiу сваё першапачатковае прызначэнне.Але нягледзячы на цяжкасцi, плённа працавалi на нiве беларускага адраджэн-ня паэт, празаiк Цiшка Гартны; пiсьменнiк М.Гарэцкi; гiсторыкi В.Ластоускi,У.Iгнатоускi, У.Пiчэта; жывапiсец i графiк М.Фiлiповiч; стваральнiк першага беларускага кiнафiльма "Лясная быль" Ю.Тарыч; аутар першай п'есы на беларус- ай мове "Машэка" Е.Мiровiч; кампазiтар, аутар Дзяржаунага гiмна БССР Н.Сака-лоускi i iнш. Да 1928г. беларусiзацыя дасягнула значных поспехау. Яна аблегчыла барацьбу з непiсьменнасцю, садзейнiчала ажыццяуленню асветнiцкай работы, стварыла пе-радумовы для разгортвання нацыянальна-культурнага будаунiцтва у БССР. 45. Згортванне НЭПа. Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР.. Лічыцца, што аднаўлене народнай гаспадаркі да пачатку 1926 г. у асноўным завяршылася. Аднак дасягнуты даваенны ўзровень вытворчасці не мог задаволіць патрэбы дзяржавы.Вельмі востра стаяла ў рэспубліцы праблема інжынерна-тэхнічных кадраў, кваліфікаваных рабочых.Гэта перашкаджала развіццю народнай гаспадаркі рэспублікі.Сацыялістычная індустрыялізацыя – гэта палітыка, якая мела галоўнай мэтай стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы сацыялізму, пераўтварэнне СССР у эканамічна незалежную дзяржаву з магутным эканоміка-вытворчым, навукова-тэхнічным і абаронным патэнцыялам.Па сваёй прыродзе індустрыялізацыя ў СССР не магла абмежавацца ні маштабамі асобных галін, ні тэрыторыяй асобных рэспублік ці раёнаў.На Беларусі меліся і свае асаблівасці, і свае цяжкасці.Правядзенне індустрыялізацыі патрабавала вялікіх сродкаў. На дапамогу ці крэдыты іншых дзяржаў разлічваць не даводзілася.У прамысловасць накіроўвалася частка сродкаў, атрыманых ад сельскай гаспадаркі.Частка сродкау была выдзелена машы-набудаванню, энергетыцы, прамысловасцi будматэрыялау. Заводы у Мiнску "Энер-гiя", "Камунар", iмя Кiрава паклалi пачатак беларускаму станкабудаванню, а БелДРЭС (недалёка ад Оршы) - уздыму энергетыкi рэспублiкi.Важныя змены адбываліся ў структуры капітальнага будаўніцтва.Вынікі, дасягнутыя прамысловасцю БССР у першыя гады індустрыялізацыі, стварылі неабходныя перадумовы для далейшага развіцця прамысловых галін.Аднак Беларуская ССР уласнымі сродкамі не магла забяспечыць неабходнае фінансаванне капітальнага будаўніцтва.Тым не менш індустрыялізацыя ішла хутка, прамысловасць рэспублікі развівалася дастаткова высокімі тэмпамі.Рабочы клас Беларусі разгарнуў спаборніцтва за авалоданне новай тэхнікай, уздым тэхнічнай пісьменнасці.Нягледзячы на працоўны ўздым і высокія тэмпы індустрыялізацыі, заданні другой і першых гадоў трэцяй пяцігодак таксама не былі выкананы.У агульным комплексе эканамічнага развіцця Беларусі важная роля належала развіццю і рэканструкцыі транспарту.Адбыліся некаторыя станоўчыя змены і ў матэрыяльным становішчы насельніцтва.Узровень жыцця людзей хаця і павышаўся, але ўсё яшчэ заставаўся нізкім, як у іншых рэспубліках СССР. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі на Беларусі. Цяжкія ўмовы працы і быту сялян, раздробленасць зямельных участкаў, прымітыўныя прылады працы, што стрымлівала агульнае эканамічнае развіццё краіны.У пачатку нэпа савецкая ўлада падтрымлівала гаспадарчыя памкненні сялян, заахвочвала пошук форм калектыўнага гаспадарання на зямлі, прадастаўляла права на зямлю як калектыўным, так і аднаасобным гаспадаркам.З першых гадоў савецкай улады ствараліся і вытворчыя кааператывы, калектыўныя гаспадаркі.Калгасы разглядаліся ў асноўным як форма арганізацыі бяднейшых пластоў насельніцтва. У 20-я гады, як бачна, быў сапраўды значны ўздым сялянскай гаспадаркі, які сведчыць аб дабратворных выніках нэпа.Камуністычная партыя і Савецкая дзяржава распрацавалі палітыку калектывізацыі сельскай гаспадаркі.Калектывізацыя сельскай гаспадаркі – палітыка Камуністычнай партыі і Савецкай дзяржавы, якая была накіравана на аб’яднанне дробных сялянскіх гаспадарак у буйныя сельскагаспадарчыя прыдпрыемствы.Iмкнуліся вырашыць адразу дзве задачы: у кароткія тэрміны правесці калектывізацыю вёскі і ўзяць у яе сродкі для патрэб індустрыялізацыі і абароны краіны.Пачатак рэалізацыі такога курсу паклаў хлебанарыхтоўчы крызіс. Акрамя таго, у гарадах пачаліся перабоі ў забеспячэнні прадуктамі.Закрываліся рынкі, уводзілася абкладанне сялянскіх гаспадарак дадатковымі падаткамі.У Беларусі ў падтрыманні палітыкі “правага ўхілу” быў абвінавачаны нарком земляробства Дз. Прышчэпаў, старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў і інш.Масавая калектывізацыя выклікала супраціўленне кулацтва. У гэтых умовах партыя перайшла ад палітыкі абмежавання і выцяснення кулацтва да палітыкі ліквідацыі кулацтва.Разгарнулася кампанія па суцэльнай калектывізацыі і ліквідацыі кулацтва як класа, прымусу і раскулачвання серадняка, закрыцця цэркваў, рынкаў.Раскулачваць пачалі не толькі кулакоў, але і сераднякоў, якія не хацелі ўступаць у калгасы.Метады, якімі ажыццяўлялася калектывізацыя вёскі, абагуленне сялянскіх гаспадарак, прывялі да таго, што вясной 1932 г. замест суцэльнай калектывізацыі адбыўся чарговы масавы выхад сялян з калгасаў.У выніку дапушчаных памылак у эканамічнай палітыцы ў 1932–1933 гг. краіну ахапіў масавы голад, які забраў жыцці многіх людзей.Да канца 30-х гадоў калектывізацыя ў Беларусі была звершана, кулацтва як клас ліквідавана.Сельская гаспадарка фінансавалася па рэшткавым прынцыпе. Іншая справа – 70–80-я гады, калі дзяржава атрымала магчымасць фінансаваць аграрны сектар эканомікі на ўзроўні сучасных патрабаванняў. Сельская гаспадарка Беларусі ў гэтыя гады па вытворчасці прадукцыі на душу насельніцтва стала ў шэраг з сельскай гаспадаркай развітых дзяржаў свету. 46. Усталяванне сістэмы "дзяржаўнага садыялізму" ў СССР і БССР. Палітычныя рэпрэсіі ў БССР, іх трагічныя наступствы. Адносна дэмакратычнае развіццё сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных працэсаў у краіне, характэрнае для пачат-ку і сярэдзіны 20-х гг, прыняло пад іх канец і асабліва ў пачатку 30-х гг. выразна акрэсленыя камандна-адміністрацыйныя рысы. Перш за ўсё гэта праявілася ў эканоміцы, пераважна ў прымусовым ажыццяўленні калектывізацыі сельскай гаспадаркі. Метады і формы правядзення розных мерапрыемстваў сталі рэгламентавацца. Пачаўся адыход ад дэмакратыі. Беларускі народ, як і іншыя народы, што пражывалі ў СССР, верыў, што будуе сацыялізм. 1 ўсё гэта адбывалася ва ўмовах фарміравання і дзейнасці камандна-адміністрацыйнай сістэмы і культу асобы Сталіна. У другой палове 30-х гг. культ асобы і звязаныя з ім безза-конне і рэпрэсіі атрымалі юрыдычнае афармленне. Лютаўска-сакавіцкі пленум (1937г.) ЦК УКП(б) прыняў не маючую ніякай логікі формулу аб тым, што па меры ўмацавання сацыялізму кла-савая барацьба ў краіне будзе абвастрацца. Аўтарам яе быў Сталін. Гэта формула з'явілася тэарэтычным абгрунтаваннем усяго таго беззаконня, што тварылася ў краіне.У 30-я гг. у грамадскім жыцці назіралася цесная сувязь паміж сацыяльна-эканамічным і грамадска-палітычным напрамкамі дзейнасці, моцная залежнасць грамадскіх спраў ад пераўтва-рэнняў у эканоміцы. Так, згодна з пастановай Прэзідыума ЦВК БССР ад 27 студзеня 1930 г. у БССР прызначаліся датэрмінова перавыбары тых сельскіх Саветаў, якія не спраўляліся с задачамі калектывізацыі. На гэтай аснове былі праведзены перавыбары 61,9% сельскіх Саветаў рэспублікі. У вострай барацьбе праходзілі чарговыя выбары Саве-таў. А самі Саветы стваралі толькі бачнасць улады прадстаўнікоў працоўных мас. Іх фарміраванне адбывалася на аснове ды-рэктыўных указанняў, што выключала крытыку партыйна-дзяр-жаўных органаў, спаборніцтва кандыдатур.Але афіцыйная прапаганда падавала ўсё так, што быццам у БССР, як і ў цэлым у СССР, усё адмыслова і дабрачынна: грамад-ска-палітычнае жыццё ідзе "дэмакратычным" шляхам, павыша-ецца ўдзел працоўных не толькі ў дзейнасці Саветаў, але і ў іншых грамадскіх арганізацыях, у тым ліку і ў прафсаюзах.Не так актыўна, але ўсё ж такі раслі і рады камсамола. Частка з іх у далейшым уступае ў партыю. Камсамол поўнасцю падпарадкоўваўся партыі.У снежні 1936 г. была прынята Канстытуцыя СССР, а ў 1937 г.—Канстытуцыя БССР. У іх былі запісаны не толькі абавязкі, але і правы грамадзян. Але паўсядзённая практыка, масавыя арэшты і рэпрэсіі сведчылі аб страшэнных парушэн-нях асноўных закакадаўчых актаў. У перадваенны час у грамадска-палітычным жыцці БССР з'явіліся новыя жорсткія рысы. Яны былі звязаны з указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 чэрвеня 1940 г. "Аб пераходзе на 8-гадзінны рабочы дзень і 7-дзённы тыдзень і аб забароне самавольнага пакідання рабочымі і служачымі прадп- рыемствау і устаноу". У адпаведнасці з гэтым указам толькі за 1 месяц у БССР было асуджана за прагулы каля 4 тыс. чалавек. Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 30-я гг. было адзначана шматлікімі рэгламентацыямі. Яны былі абумоў-лены фарміраваннем адміністрацыйна-каманднай сістэмы і культу асобы, якія прывялі да ўсталявання дыктатарскага рэжыму. У выніку не толькі ў эканоміцы, сацыяльнай сферы, але і ў палітычным жыцці былі зроблены вялікія дэфармацыі з іх цяжкімі вынікамі. Але ўсё гэта прыкрывалася бачнасцю дэмакратыі. Складванне адміністрацыйна-каманднай сістэмы стала магчымым па раду прычын: 1) адносна нізкага ўзроўня граматнасці насельніцтва, і ў першую чаргу сялян;2) фактычнай адсутнасці дэмакратычных традыцый і на-ват схільнасць да моцнай улады;3) мэтанакіраванага і паступовага узмацнення партыйнага і савецкага бюракратычнага апарату; 4) адсутнасці дэмакратычнай сістэмы вылучэння кіруючых кадраў; 5) рэгулярнай прапагандысцкай апрацоўкі насельніцтва; 6) імкненнем Сталіна і яго акружэння да неабмежаванай улады. У сярэдзіне 30-х гг. адбылося зрошчванне партыйнага апарату з дзяржаўным. У яго руках паступова сканцэнтрава-лася заканадаўчая і судовая ўлада.3 пераходам да фарсіраванай індустрыялізацыі і гвалтоў-най калектывізацыі ў БССР дыктатарскі рэжым пачаў умацо-ўвацца. Ва ўсіх сферах жыцця была зроблена стаўка на дыктат. У 30-я гг. разгорнуліся масавыя рэпрэсіі. Першая іх хва-ля прыйшлася на 1930—1931 гг. Беларускую інтэлігенцыю абвінавацілі ў "нацыянал-дэмакратызме". Па справе "Саюза вызваленння Беларусі" праходзіла 90 чалавек. Сярод іх—Чар-вякоў, Жылуновіч, Купала, Прышчэпаў і інш. Другая хваля рэпрэсій адбылася ў 1933-1936 гг. у перы-яд чысткі партыі і адмены партыйных Білетаў. Кампартыя Беларусі скарацілася напалову. Маштаб рэпрэсій пашыраўся з кожным годам. У 1937—1939 гг. адбылася трэцяя хваля масавых рэпрэсій. Узрасла жорсткасць прыгавораў. У 1937 г. значная колькасць арыштаваных прысуджалася да вышэйшай меры—расстрэлу. Па усім былым СССР, у тым ліку і на Беларусі, былі раскіданы шматлікія сведчанні такіх злачынстваў—лагеры, турмы, спецпасяленні, месцы масавых забойстваў нявінных ахвяр. Адно з іх—Кура-паты пад Мінскам. Такім чынам, канец 20-х—30-я гг. былі ў гісторыі Беларусі адметным, складаным і драматычным часам. Жыццё праходзіла ва умовах умацавання адмішстрацымна-каманднам сістэмы, фарміравання культу асобы, усталявання сталінскага дыкта-тарскага рэжыму. Гэта паклала адбітак на ўсе бакі грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-12-13; просмотров: 380; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.117.192.205 (0.014 с.) |