Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Культура Беларусі на сучасным этапе.

Поиск

У сярэдзіне 80-х гадоў былога стагоддзя беларуская культура ўступае ў новы этап свайго развіцця, для якога характэрна аслабленне дзяржаўнага кантролю і ідэалагічнага ўціску над гэтай сферай. Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця аказвае вялікі ўплыў на развіццё беларускай культуры. Яшчэ адзін з фактараў, які адыгрывае значную ролю ў культурных працэсах, – абвяшчэнне дзяржаўнай незалежнасці нашай краіны, што стварыла спрыяльныя ўмовы для актывізацыі нацыянальных тэндэнцый у нашай культуры.

В часопісаў ("Спадчына", "Беларуская мінуўшчына", "Беларускі гістарычны часопіс"). З сярэдіны 80-х гг. пачалася рэформа агульнаадукацыйнай і прафесійнай школы, у выніку якой была ўсталявана шматузроўневая сістэма адукацыі (пачатковая – базавая – сярэдняя школы – сярэднія прафесійныя вучылішчы і спецыяльныя навучальныя ўстановы – ВНУ). З 1993 г. адбываецца пераход да якасна новага зместу навучання ў сярэдняй школе, з прымяненнем прагрэсіўных метадаў і тэхналогій, уводзіцца 2-гадовае профільнае навучанне (10 – 11 кл.), з’яўляюцца новыя тыпы навучальных устаноў – ліцэі, каледжы, гімназіі. Разгортваецца сетка беларускіх нацыянальных школ. У новых праграмах значная роля адводзіцца вывучэнню беларускай гісторыі; рыхтуюцца новыя падручнікі, а праз некалькі год гэты курс становіцца абавязковым для вывучэння і ў ВНУ. За гэты час значныя змены адбыліся і ў вышэйшай школе: з’явіліся ВНУ розных форм уласнасці, пашырылася кола спецыяльнасцей (уведзена каля 200 новых), адбываецца больш цеснае інтэграванне адукацыі з навукай.

Але на шляху рэформы адукацыйнай сістэмы сустракаюцца і шматлікія цяжкасці: недастатковае фінансаванне, нізкая заработная плата выкладчыкаў, слабасць метадычнай базы. На рэферэндуме 1995 г. былі ўнесены праўкі ў "Закон аб мовах", па якіх у якасці дзяржаўнай разам з беларускай пачала выкарыстоўвацца і руская мова. Гэта пэўным чынам адбілася на адукацыі (пачаўся пераход да рускамоўных класаў) і культуры. Беларуская навука з распадам СССР сутыкнулася з пэўнымі цяжкасцямі: скарацілася фінансаванне, асабліва фундаментальных даследаванняў, разбураецца матэрыяльна-тэхнічная база навуковых устаноў, назіраецца "старэнне" кадраў і эміграцыя інтэлектуальнага патэнцыялу нацыі за мяжу. Работа па стабілізацыі сітуацыі, распачатая у сярэдзіне 90-х гг., дала пэўныя вынікі: пачала ўдасканальвацца сістэма дзяржаўнага кіраўніцтва, беларуская навука інтэгруецца ў шматлікія міжнародныя структуры. Але цяжкасцей застаецца яшчэ шмат. Увогуле, развіццё навукі і адукацыі ў Беларусі можа стаць адной з рэальных магчымасцей выхаду краіны з крызісу. Гэта, перш за ўсё, творы патрыярхаў сучаснай беларускай літаратуры В. Адамчыка, В. Быкава, Р. Барадуліна, Я. Брыля, Н. Гілевіча, І. Чыгрынава, І. Шамякіна. Тэма мінулага пераважае ў творчасці У. Арлова, Т. Бондар, Л. Дайнекі, В. Коўтун, А. Лойкі, К. Тарасава, В. Чаропкі. Сапраўднай трагедыяй для нашага народа стала Чарнобыльская катастрофа, паказаная ў творах А. Адамовіча, С. Алексіевіч, В. Гігевіча, С. Законнікава, В. Казько, Б. Сачанкі, І. Шамякіна, інш. Вялікая работа праводзіцца па вяртанні на радзіму літаратурнай спадчыны людзей, якія пісалі ў эміграцыі і ў сталінскіх лагерах. Убачылі свет раней невядомыя творы С. Баранавых, А. Бачылы, М. Гарэцкага, А. Гаруна, П. Галавача, Л. Геніюш, С. Грахоўскага, А. Звонака, Я. Купалы, Л. Марозавай (Лесі Беларускі), Б. Мікуліча, Я. Нёманскага і інш. Стала традыцыяй правядзенне шматлікіх музычных фестываляў ("Славянскі базар у Віцебску", "Мінская вясна", "Магутны божа", “Еўрабачанне”…). Росту цікавасці да нацыянальнай музыкі ў маладзёвым асяроддзі спрыяе творчасць фолк- і рок-гуртоў "Палац", "Тройца", "Крыві", "Юр’я", "NRM" і інш.

Да тэмы сучаснасці, у тым ліку Чарнобыля, звярнуўся Іван Шамякін. Выйшлі яго раман «Злая зорка», аповесці «Ахвя-ры», «Сатанінскі тур».

Літаратура і мастацтва:

Леанід Дайнека “Меч князя вячкі”

Кастусь Тарасаў, Генрых Даніловіч, Васіль Быкаў”Сцюжа”, “Сцяна”, Іван Шамякін “Злая зорка”, Рыгор Барадулін, паэма К.Вераніцына “Тарас на парнасе”, Ян Барчэўскі,

Мастакі: Аляксей Кузьміч, Аляксандр Кішчанка, таксама ў Віцебску былі “Шагалаўскія дні” – у гонар Марка Шагала,

П’есы: “Крыжы Ефрасінні Полацкай”, “Песня пра Зубра,”А.Дудараў “князь Вітаўт”.

Мікалай Кузьміч – чалавек, які аднавіў, страчаны ў гады авйны крыж Ефрасінні Полацкай.

Увогуле з атрыманнем дзяржаўнай незалежнасці беларуская культура перажывае нацыянальны ўздым. Але, каб гэтая тэндэнцыя захавалася і надалей, дзяржава павінна перагледзець сваю палітыку ў бок павелічэння фінансавання, уліку нацыянальнага фактара пры папаўненні фондаў культурных устаноў. Нацыянальную самабытнасць можна захаваць толькі з пашырэннем ужытку беларускай мовы ва ўстановах адукацыі і культуры. Толькі развітая нацыянальная культура можа стаць рэальным зместам суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-13; просмотров: 450; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 52.14.75.147 (0.01 с.)