Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Культура Беларуси у 20-30 гг 20ст. Беларусизацыя.

Поиск

1. Палітыка беларусізацыі ўяўляла сабой дзейнасць Ка-муністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (КП(б)Б) і ўра-да БССР па развіцці культуры Беларусі, беларускай мовы і школы ў 1924-1929 гг.

Дзяржаўнымі мовамі былі абвешчаны адразу чатыры — беларуская, руская, яўрэйская і польская. Адбываўся пера-вод навучання ў школах пераважна на беларускую мову. Часці Чырвонай Арміі, што размяшчаліся ў Беларусі, так-сама пераводзіліся на беларускую мову і камплектаваліся беларусамі. Мовай справаводства, якой карысталіся служа-чыя дзяржаўных органаў улады, стала пераважна беларуская. Наладжваўся выпуск газет, часопісаў, падручнікаў і кніг на беларускай мове. Было створана выдавецтва «Савецкая Беларусь», адкрыта Беларуская дзяржаўная бібліятэка (ця пер Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь). Пачало ся вылучэнне на адказную работу ў партыйныя і савецкія орга ны ўлады прадстаўнікоў карэннай нацыі, г. зн. беларусаў.

Арганізоўвалася навукова-даследчая дзейнасць па ўсеба-ковым вывучэнні Беларусі. У 1922 г. быў адкрытыІнстытут беларускай культуры (Інбелкульт), ператвораны ў 1929 г. у Беларускую акадэмію навук. Яе ўзначаліў гісторык Усевалас Ігнатоўскі.

2. У гады беларусізацыі паспяхова развівалася беларус- кае мастацтва. Пад кіраўніцтвам выдатнага беларускага рэ- жысёра Е. Міровіча адбывалася станаўленне Першага бела рускага дзяржаўнага тэатра (БДТ-1), цяпер вядомы як Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. У Віцеб- ску дзейнічаў Другі беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-2), ця пер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа). Узнік незвычайны тэатр — Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр (БДТ-3) пад кіраўніцтвам Уладзіслава Га- лубка.

Значныя поспехі дасягнуты ў развіцці беларускай літара-туры. У 20-я гг. апублікаваны паэмы «Новая зямля» і «Сы-мон-музыка», у якіх Якуб Колас адлюстраваўжыццё, працу і духоўны свет простых людзей дарэвалюцыйнай Беларусі. Выйшла другая частка яго трылогіі «Наростанях» — аповесць «У глыбі Палесся». Урад БССР прысвоіўЯкубу Коласу і Янку Купалу ганаровыя званні народных паэтаў Беларусі.

У гады беларусізацыі адбывалася станаўленне беларускага савецкага кіно. У 1926 г. па матывах аповесці М. Чарота «Свінапас» створаны першы беларускі мастацкі героіка-пат-рыятычны фільм аб грамадзянскай вайне «Лясная быль». Яго рэжысёр Юрый Тарыч унёс вялікі уклад у развіццё кінема-тографа. У 1928 г. у Ленінградзе адкрылася кінастудыя мас-тацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь» (з 1939 г. у Мінску, з 1946 г. называецца «Беларусфільм»).

3. Развіццё культуры Беларусі ў канцы 20-х—30-я гг. атрымала назву «культурнай рэвалюцыі». У яе выніку была ліквідавана непісьменнасць, уведзена ўсеагульнае і абавяз- ковае пачатковае, а затым і сямігадовае навучанне. Канец 20-х—30-я гг. былі адзначаны буйнымі поспехамі ў культурным развіцці. Важнай падзеяй у галіне музычнага мастацтва стала адкрыццё ў 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (з 1992 — Беларуская акадэмія музыкі). Праз год пачаў дзейнасць Беларускі тэатр оперы і балета (цяпер — Нацыянальны акадэмічны тэатр балета Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы Рэспублікі Беларусь). У 1937—1938 гг. заснавана Беларуская дзяржаўная філармо-нія. У 30-я гг. створаны вядомыя беларускія оперы «У путчах Палесся»А Богатырева, «Кветка шчасця» А. Туранкова, пер-шы нацыянальны балет «Салавей» М. Крошнера.

Беларускія мастакі В. Волкаў, Я. Зайцаў і інш. стваралі карціны, галоўным чынам прысвечаныя рэвалюцыйным па-дзеям і ўстанаўленню савецкай улады, героіцы грамадзян-скай вайны і мірнага будаўніцтва.

Развіццё архітэктуры значна змяніла знешняе аблічча га-рад оў. Па праектах архітэктара/. Лангбарда і з яго ўдзелам у Мінску былі пабудаваны Дом урада, Дом Чырвонай Арміі (цяпер акруговы Дом афіцэраў), галоўны корпус Акадэміі навук, Дом Саветаў у Магілёве.

У галіне літаратуры і мастацтва ўлады праводзілі ў жыццё прынцып сацыялістычнагарэалізму. Згодназ ім савецкі чала-век стаў паказвацца як творца і гаспадар новага жыцця. Адлю-строўваліся пераважна падзеі сацыялістычнага будаўніцтва.

 

.
34. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).

Абвяшчэнне БНР. 9 сакавіка 1918 г. адбылося пашыранае пасяджэнне выканкома Савета Усебеларускага з’езда. На пасяджэнні была прынята 2-я Устаўная грамата да народа Беларусі. У гэтым дакуменце Беларусь абвяшчалася Народнай Рэспублікай.Аднак ў граматах не былі дастаткова выразна акрэслены сацыяльна-палітычныя задачы.Таму выпрацоўваецца агульная тактыка ў нацыянальным пытанні.25 сакавіка 1918 г. на сесіі Рады была прынята Устаўная грамата. Грамата павінна была завяршыць працэс самавызначэння і канчаткова канстытуіраваць утварэнне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Галоўным у грамаце было абвяшчэнне незалежнасці Беларусі.Найбольшую самастойнасць Рада БНР атрымала ў галіне культуры і адукацыі.Народны сакратарыят БНР атрымаў ад нямецкага камандавання некаторыя правы і ў галіне міжнароднай палітыкі.Вось у такіх складаных умовах Рада БНР на закрытым пасяджэнні прыняла тэкст тэлеграмы германіі, у якой выказвалася падзяка за вызваленне Беларусі ад бальшавіцкага прыгнёту і анархіі.Пасылка Радай тэлеграмы выклікала востры палітычны кразіс у самой Радзе, яе пакінулі эсэры, меншавікі, яўрэйскія сацыялісты.Крызіс прывёў да расколу БСГ.Пасля вайны на вызваленай тэрыторыі Беларусі была адноўлена савецкая ўлада. Ствараліся яе органы: ваенныя саветы, рэвалюцыйныя камітэты, выканкомы Саветаў.Такім чынам, абвяшчэнне БНР з’явілася першай спробай рэалізацыі на практыцы беларускай ідэі, што ўзнікла яшчэ на пачатку ХІХ ст., сукупнасці ўсіх трох яе асноватворных элементаў – нацыянальнай свядомасці, нацыянальна-культурнага адраджэння і нацыянальнай дзяржаўнасці.Аднак гэта быў першы крок барацьбы за беларускую дзяржаўнасць. Незалежнасць і свабода, аб’яўленыя 25 сакавіка 1918 г., так і засталіся жаданнем і надзеяй.

35. Утварэнне Беларускай ССР. Аб’яднанне Беларускай ССР з Літоўскай ССР.

Пасля вызвал. Бел. ад ням. акуп. зноў паўстала пыт. аб утвар. бел. дзярж.. Але па гэтым пыт. не было адзiнай думкi. Iснавала некалькi пазiцый: 1) Паўн.-Зах. абкома РКП(б). Яго кiраўнiк А.Мяснiкоў, В.Кнорын i iнш. лiчылi, што Бел. павiнна быць тэрытар. адзiнк. РСФСР на той падставе, што бел. не нацыя; Іх погляд складвауся па уплывам ідэі сусв. сацыяліст. рэвалюцыі, а самавызнач. народау – перашкода на гэтым шляху. 2) Бел. нац. камiсарыята. Кiраўнiкi Белнацкама А.Чарвякоў, З.Жылуновiч i iнш. лiчылi неабх. стварыць Бел. сав. рэсп. i ўстанавiць цесныя сувязi з РСФСР (на прынцыпах аўтаномii). Гэтую пазiцыю падтрымлiв. Цэнтр. бюро бел. секцый РКП(б) у Расii, арганізаваных з бежанцау-белар. у розн. гарадах Расіі. 27 лістапада 1918 Маск. камітэт бел. секцый выказауся за абвяшч. бел. нац. дзяржаунасці, але Сталін не адрэагавау на гэта. УЦВК 23 снежня 1918 г. прыняу рашэнне аб ахаванні Зах. вобл. і канчаткова вызначыу яго тэрыт.. Бел. па-ранейш. заставалася у складзе Расіі. Доўгi час гэтае пыт. не вырашалася. I толькi 24 снеж. 1918 г. пленум ЦК РКП(б) прыняў раш. аб ствар. БССР. 30 снежня 1918 г. на VI Паўн.-Зах. партыйнай канфер. РКП(б) была прынята рэзалюц. «Аб абвяшч. Зах. Камуны Бел. Сав. Рэсп-й». У складзерэспублікі – Мінс., Магіл., Гродз. губерні, частка Віц. і Смаленс. губерняу. Быў створаны Часовы ўрад Бел. на чале з З.Жылуновiчам. 1 студз. 1919 г. Часовы ўрад абвясцiў Манiфест аб ствар. БССР. Маніфест абвясціу раунапрауе працоуных усіх нацыян. на тэр. Бел., адмяніу усе загады акупацыйных улад, аб’явіу па-за законам Бел.раду. 5 студзеня 1919 г. Часовы рэвалюц. рабоча-сял. урад БССР, ЦБ КП(б)Б пераехалі у Мінск, я-я стау сталіцай БССР. У сувязi з гэтым Зах. вобл. была скасавана. Аднак пагроза новай вайны з боку буржуазна-памешчыцкай Поль. прымусiла сав. кiраўн. прыняць 16 студз. 1919 г. рашэнне аб аб`ядн. БССР з Лiт. ССР. Для юрыд. замацав. абвяшч. БССР i стварэння Лiтбел 2 лютага 1919 г. быў склiканы 1-ы ўсебел. з`езд Саветаў. З`езд прыняў Канстытуцыю БССР, згодна з якой найвыш. ўлада ў рэсп. належала з`езду Саветаў. З`езд вызначыў тэр. БССР у складзе Мiнскай i Гродз. губерняў, планавалася, што ўключаныя ў склад РСФСР па рашэннi ЦК РКП(б) ад 16 студз. 1918 г. Магiл. i Вiцебс. губернi, калi iнш. тэр. Бел. будуць захоплены Поль. (што i адбыл. на самой справе) у будучым могуць стаць асновай для аднаўл. бел. дзярж-сцi. 1-ы ўсебел. з`езд Саветаў прыняў раш. аб аб`ядн. БССР i Лiтоўскай ССР. У склад Лiтбел увайшла тэрыт. Мiнскай, Гродз., Вiленс., Ковянскай i частка Сувалкаўскай губерняў з большi як 4-мiльенным насельн.. Т.ч. усе спробы захаваць тэрыторыю Бел. не удаліся. Сталiцай аб`яднанай дзяржавы стаў г. Вiльня. 27 лютага 1919 г. ствараюцца ЦВК Літ.Бел. ССР і яго прэзідыум на чле з Цыхоускім, урад аб’яднанай рэспублікі – Савет Нар. Камісарау на чале з Міцкявічусам – Капсукасам, створаны Выўэйшы Савет нар. гаспадаркі. Лiтбел праiснавала да лiпеня 1920 г.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 671; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.223.158.29 (0.011 с.)