Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Першыя дзяржавы-княтсвы. Палитычнае развицце бел зямель у 9-11 ст.↑ Стр 1 из 7Следующая ⇒ Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Культура беларуских зямель у 9-13 ст Прыняцце хрысциянства. 6)Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях, яго ўплыў на жыццё феадальнага грамадства. Культура Беларускіх зямель у IX-XII ст.Хрысціянскай рэлігіі на Русі папярэднічала язычніцтваЗ прыняццем хрысціянства разумовы, духоўны, рэлігійны стан грамадства зазнаў істотныя змены. Язычніцкае для хрысціянства стала сінонімам “д’ябальскага”, варварскага.Хрысціянства на Кіеўскую Русь прыйшло з Візантыі. Сучасніца Візантыйскага імператара Канстанціна Барвянароднага – руская княгіня Вольга прыняла хрысціянства. А яе ўнук Уладзімір Святаслававіч у 988–989 гг. пачаў хрышчэнне Русі. Ён найперш знішчыў язычніцкіх багоў. Спрачацца з князем асмеліліся нямногія. Тыя ж, хто не асмеліўся, прыйшлі раніцай да дняпроўскага берагу і па знаку прыбыўшага разам з Уладзімірам мітрапаліта і пад пагрозаю бізуноў княжацкай дружыны ўвайшлі ў ваду па шыю. Выйшлі з вады, атрымалі крыжык – і сталі хрысціянамі. Забаранялася старая і ўводзілася новая абраднасць, падлягалі забыццю імёны старых божышчаў; месцы паганскіх маленняў разбураліся.Калі з’явіліся першыя хрысціяне ў Полацкай зямлі, сказаць цяжка. Паводле падання, ужо ў ІХ ст. тут былі хрысціяне.Хрысціянская вера не прыйшла на беларускія землі як вера, усталяваная толькі гвалтам і насіллем, агнём ды мячом.З прыняццем хрысціянства бярэ пачатак каменна-цаглянае будаўніцтва, узвядзенне манументальных культавых пабудоў. На пачатковым этапе рускія дойліды пераймалі візантыйскія архітэктурныя формы, потым іх пераасэнсавалі ў адпаведнасці са сваімі мастацкімі густамі, традыцыямі.Будаўніцтву сабораў на Русі надавалася дзяржаўнае і палітычнае значэнне. Цэрквы былі не толькі культавымі ўстановамі, але і важнейшымі цэнтрамі інфармацыі аб палітычных, рэлігійных і грамадскіх справах і падзеях. У іх захоўваліся казна, бібліятэкі, архівы. Каля сцен цэркваў праходзілі сходы гараджан. Пры храмах і манастырах навучалі грамаце, тут пісаліся славутыя рускія летапісы.У сярэдзіне ХІ ст. у Полацку, следам за Кіевам і Ноўгарадам, быў пабудаваны старажытнейшы з вядомых на тэрыторыі Беларусі мураваны Сафійскі сабор.У XII ст. у Віцебску была пабудавана Благавешчанская царква, якая моцна пацярпела ў гады Вялікай Айчыннай вайны і канчаткова разбурана ў 1961 г.У сярэдзіне ХІІ ст. у Полацку быў пабудаваны Спаса-Праабражэнскі (Спаса-Ефрасіннеўскі) сабор, які захаваўся амаль цалкам. Састаўной часткай культуры беларускіх зямель з’яўлялася вусная народная творчасць: песні, быліны, легенды, прымаўкі, казкі, плачы-галашэнні, загадкі.З хрысціянствам звязана ўвядзенне і пашырэнне пісьменнасці. З’явіліся богаслужэбныя кнігі, перакладная літаратура, філасофскія трактаты.Разам з перакладнымі кнігамі з’яўляюцца і арыгінальныя сачыненні, у тым ліку рускія летапісы. Маюцца звесткі аб тым, што летапісанне вялося ў Полацку, Тураве, Новагародку.Вакол царквы і манастыроў групаваліся адукаваныя людзі, у іх ці пры іх існавалі школы, пісаліся і перапісваліся кнігі, збіраліся бібліятэкі. Асноўная частка старых рукапісных кніг загінула ў пажарах, была разрабаваная ў перыяд міжусобных войнаў. Шмат помнікаў старажытнай культуры, у тым ліку кніг, было знішчана пазней езуітамі і іншымі каталіцкімі манаскімі ордэнамі.З прадстаўнікоў кніжнай асветы старажытнага перыяду нашай гісторыі мы павінны адзначыць: у Смаленску – Клімента Смаляціча, у Тураве – Кірылу Тураўскага, у Полацку – князёўну Прадславу-Ефрасінню.Клімент Смаляціч жыў у 1 палове ХІІ ст. Гэта быў кніжнік, раўні якому не было на ўсёй Русі. Жыў ён у манастыры, але больш быў вучоным, як манахам. Клімент напісаў шмат кніг, казанняў, пасланняў, тлумачэнняў. Да нашага часу дайшло толькі адно пасланне смаленскаму святару Фаме. Клімент Смаляціч з 1147 па 1154 гг. з’яўляўся мітрапалітам Кіеўскім.Кірыла Тураўскі – другі прадстаўнік асветы ХІІ ст. – паходзіў з сям’і заможных гараджан. Вучылі яго грэкі. Потым ён стаў манахам. Яго абралі епіскапам. Прамовы Кірылы ўяўляюць сабою ўзоры царкоўнага красамоўя таго часу.Прадслава-Ефрасіння, князёўна полацкая, таксама жыла ў ХІІ ст. Яна была ўнучкаю знаёмага нам полацкага князя-чарадзея Усяслава. Прыняўшы манаства, яна стала працаваць над перапісваннем кніг. Вакол яе аб’ядноўваліся шматлікія паслядоўнікі асветы і кніжнасці. 11)Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу Вялікага княства Літоўскага. Статуты ВКЛ.На чале класа зямельных уласнікаў стаяў вялікі князь літоўскі, які з’яўляўся вярхоўным уладаром усёй зямлі ў дзяржаве, а таксама меў свае ўласныя зямельныя ўладанні. На прыступак ніжэй на іерархічнай лесвіцы стаялі буйныя феадалы – князі і зямельныя магнаты, што валодалі зямлёй на правах вотчыны. Далей ішлі баяры, самая шматлікая група сярод пануючага класа. Былі буйныя баяры, якія блізка стаялі ад князёў. Былі сярэднія – складалі асноўную частку баярства. Але былі і такія, што мала адрозніваліся ад сялян і самі апрацоўвалі зямлю. Гэта група мела польскую назву “шляхта”.Першым сістэматызаваным агульнадзяржаўным зборнікам законаў феадальнага права стаў Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г., які меў другую (1566 г.) і трэцюю (1588 г.) рэдакцыю.На працягу ХV–ХVІ стст. ідзе працэс пашырэння саслоўных і палітычных правоў баярства, шляхты. Паступова баяры-шляхта спляліся з верхнімі пластамі сялянства. Ад апошніх яны адрозніваліся толькі тым, што пры любых абставінах заставаліся вольнымі людзьмі і ім гарантавана асабістая і маёмасная недатыкальнасць.Паступова шляхта ўзвышаецца палітычна. Урэшце ў першай пал. ХVІ ст. шляхта была ўроўнена ў правах з феадальнымі магнатамі, ёй была гарантавана палітычная, асабовая і маёмасная недатыкальнасць. Галоўным кіраўніком княства лічыўся вялікі князь літоўскі. Ён узначальваў узброеныя сілы, мог абвяшчаць вайну, заключаць мір, уступаць у саюзы з іншымі дзяржавамі. У ХІV ст. пры ім існавала вялікакняская Дума, па аналогіі з Маскоўскай.У склад Рады ўваходзілі каталіцкі епіскап, ваяводы, камандзіры мясцовых палкоў, дзяржаўныя чыны. Але асноўныя справы вырашаліся поўным зборам гаспадарскай Рады.Асаблівую ролю ў сістэме дзяржаўнага кіравання меў вальны сейм. Сейм абмяркоўваў галоўныя пытанні ўнутранай палітыкі, заканадаўчыя акты, устанаўляў падаткі, вырашаў судовыя справы, выбіраў Вялікага князя і зацверджваў кандыдатаў на важнейшыя дзяржаўныя пасады.Частка княстваў была ператворана ў ваяводствы на чале з ваяводамі. Больш дробнай тэрытарыяльнай адзінкай былі паветы, галоўнай асобай у якіх з’яўляўся стараста.Мясцовае кіраванне таксама мела свой прадстаўнічы орган – сеймік. Сеймікі збіраліся ў паветах. У іх працы ўдзельнічалі ўсе мясцовыя феадалы. На сейміках выбіраліся дэпутаты і ў вальны сейм.Такім чынам, у ХІV–ХVІ стст. у Вялікім княстве Літоўскім складалася дакладная і акрэсленая сістэма прадстаўнічай манархіі.
Беларусь у вайне 1812г. У чэрвені 1812 г. 600-тысячная армія французскага імператара Наполеона Бонапарта ўступіла ў межы Расійскай імперыі, распачаўшы баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусь Першапачаткова французскі бок планаваў разграміць рускія арміі ў прыгранічных баях, спыніцца ў Вільні і вымусіць расійскага імператара Аляксандра I пайсці на зак-лючэнне міру. Аднак гэты план не ажыццявіўся. Рускія арміі (1-я — генералаМ. Барклая дэ Толі, штаб знаходзіўся ў Вільні, 2-я — генералаЯ. Баграціёна, штаб — у Ваўкавыску), адступіў-шы, аб'ядналіся пад Смаленскам. Разбіць іх на тэрыторыі Беларусі не ўдалося. У абарончых баях пад Полацкам вызначыўся адзін з леп-шых кавалерыйскіх генералаў рускай арміі Я. Кульнёў, атрад якога атрымаў перамогу над французскімі войскамі. Смярот-на паранены ядром, генерал загадаў перад смерцю зняць з сябе мундзір з баявымі ўзнагародамі, каб праціўнік не даведаўся аб такой буйной страце. Пад Магілёвам значныя сілы француз-скай арміі скаваў корпус генерала М. Раеўскага. Прыкладам гераізму для салдат стаў учынак самога генерала, які разам з двума непаўналетнімі сынамі падняў сваіх воінаў у атаку. Зразумеўшы, што план маланкавага разгрому расійскай арміі праваліўся, Напалеон схіляўся да думкі закончыць бая-выя дзеянні ў Віцебску і пачаць тут мірныя перагаворы з Аляксандрам I. Аднак французская армія магла захаваць сваю баяздольнасць толькі рухаючыся наперад. А наперадзе былі Барадзінская бітва ў жніўні 1812 г., захоп Масквы і ад-ступленне з яе. Кіраўніцтва рускай арміяй у гэты час ажыц-цяўляў фельдмаршал М. Кутузаў. Пад яго камандаваннем пачалося выгнанне французскіх захопнікаў. У час адступлення французскай арміі восенню 1812 г. бая-выя дзеянні другі раз пракаціліся па беларускай зямлі. Ра-шаючая бітва адбылася пад Барысавам каля вёскі Студзёнкі. Тут пры пераправе цераз Бярэзіну на другі бераг трапіла толькі 1/10частка «Вялікай арміі» Напалеона. 2. Становішча Беларусі ў час вайны характарызавалася тым, што тут сутыкнуліся арміі дзвюх вялікіх дзяржаў. Польская і апалячаная шляхта спадзявалася на аднаўленне Напалеонам Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ). Шляхціцы віталі прыход Напалеона і паступалі на службу ў яго армію. Загадам Напалеона быў утвораны Часо-выўрад ВКЛ, які займаўся, перш заўсё, забеспячэннем французскай арміі прадуктамі і кормам для жывёлы. Войскі рускай арміі былі ўкамплектаваны рэкрутамі, набранымі таксама і з беларускіх губерняў на 20-гадовы тэрмін службы. Іх колькасць была значна большай у параў-нанні з тымі жыхарамі Беларусі, што знаходзіліся ў складзе войскаў Напалеона. а42У пачатку вайны сялянства Беларусі з прыходам Напалеона звязвала надзею на вызваленне з-пад прыгону, бо ў суседняй Полыдчы асабістая залежнасць сялян ад памешчы-каў была ім ліквідавана. Аднак Напалеон не пайшоў на вызваленне беларускіх сялян. А бясконцыярэквш^ш (прыму-совае адабранне маёмасці і жывёлы на карысць арміі) і рабаўніцтва выклікалі масавае супраціўленне сялянства, а таксама гарадскіх жыхароў. У такіх умовах у Беларусі раз-гарнуўся партызанскі рух. Асаблівую актыўнасць у бараць-бе з французскімі войскамі праявілі жыхары вёскі Жарцы, што пад Полацкам. Некаторыя з іх былі ўзнагароджаны крыжамі і медалямі.
першыя дзяржавы-княтсвы. Палитычнае развицце бел зямель у 9-11 ст. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі. Самым буйным і магутным княствам на тэрыторыі Беларусі ў раннім сярэднявеччы з’яўлялася Полацкае княства, якое займала звыш трэці тэрыторыі сучаснай Беларусі. Прыблізна ў той час, калі на Русь былі запрошаны варагі, у Полацку існавала мясцовая княжацкая дынастыя, правы якой захоўваліся на працягу многіх пакаленняў. Пры Алегу ў ліку падданых Кіева пісьмовыя крыніцы называюць і крывічоў, на якіх ён наклаў даніну. Паход на Візантыю ў 907 г. Алег здзейсніў з удзелам крывічоў і радзімічаў. У дагаворы Алега з Візантыяй сярод іншых гарадоў, якія мелі права на даніну, упамінаецца і Полацк. Як саюзнікі Кіева, полацкая знаць і мясцовыя князі абапіраліся на вялікага кіеўскага князя. Пры пераемніках Алега – Ігары, Вользе і Святаславе – залежнасць Полацка ад Кіева паступоава слабела. У апошняй чвэрці Х ст. княжыў Рагвалод, які “трымаў Полацкую зямлю і правіў ёй”. Гэта сведчанне адноснай самастойнасці Полацка.Пасля гібелі вялікага князя кіеўскага Святаслава Ігаравіча паміж яго сынамі Яраполкам і Уладзімірам успыхнула барацьба за кіеўскі прастол.У ХІ ст. Кіеўская Русь падзялілася на тры часткі на чале з Кіевам, Полацкам і Ноўгарадам, якія сапернічалі паміж сабой. Найбольшай магутнасці Полацкае княства дасягнула пры Усяславе Брачыслававічу (1044–1101).З гэтага часу зноў разгараецца барацьба Полацка з Кіевам, якая не сціхае да самай смерці Усяслава.Летам 1067 г. Яраславічы, якія сталі лагерам пад Оршай, запрасілі да сябе ў шацёр для перагавораў Усяслава з двума сынамі, гарантуючы яму бяспеку, але, парушыўшы абяцанне, паланілі яго. У 1068 г. кіяўляне паўсталі супраць свайго князя Ізяслава, вызвалілі Усяслава і абвясцілі яго вялікім князем Кіеўскай Русі.Пасля смерці Усяслава Полацкая зямля была падзелена паміж яго сынамі, якія потым сталі надзяляць валасцямі сваіх дзяцей. З’явіўся шэраг асобных княстваў. Прастол у Полацку лічыўся галоўным. Гэты горад працягваў заставацца найваж-нейшым палітычным цэнтрам.Заканадаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала вечу, ці народнаму сходу. У Полацкім княстве веча праіснавала да самага канца XV ст. (1488 г.), калі гораду было дадзена магдэбургскае права.Выканаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала князю.Высокае грамадскае становішча ў Полацку займаў епіскап.Тураўскае княства ўтварылася ў ІХ–Х стст.У 988 г. вялікі кіеўскі князь Уладзімір Святаслававіч аддаў Тураў свайму сыну Святаполку. Паводле задумы бацькі, ён павінен быў праводзіць у Тураве паўднёвавізантыйскі ўплыў. Але Святаполк, як сведчаць летапісы, не апраўдаў спадзяванняў бацькі. Святаполк задумаў аддзяліцца ад Кіеўшчыны. Уладзімір, даведаўшыся пра варожыя намеры свайго старэйшага сына, неспадзявана напаў на Святаполка, схапіў яго, яго жонку і епіскапа Рэйнберга і ўсіх кінуў у вязніцу. Пасля таго як у 1015 г. памёр Уладзімір. Успыхнула барацьба за кіеўскі прастол паміж Святаполкам і Яраславам. Перамог Яраслаў, а Святаполк збег у Польшчу, дзе і памёр.Тураўскае княства было ўключана Яраславам Мудрым у склад Кіеўскага.У 50-я гады ХІІ ст. Воласць не мела свайго самастойнага статуса і замацаванай за ёй княжацкай лініі. Тураў мог разглядацца як буфер паміж Полацкам і Кіевам, калі мець на ўвазе агрэсіўную палітыку ў адносінах да суседзей з боку полацкіх князёў і небяспеку літоўскіх і яцвяжскіх набегаў. Пагэтаму кіеўскія князі імкнуліся трымаць Тураў пры сабе, накіроўваючы туды князямі сваіх сыноў і блізкіх сваякоў.Тураў выйшаў з падпарадкавання Кіеву, і ў ім усталявалася самастойная княжацкая дынастыя.Такім чынам, Полацкае і Тураўскае княствы мелі ўсе атрыбуты дзяржаўнай улады – улады заканадаўчай (веча), выканаўчай (князі і дружыны) і судовай (князі і цівуны). Іх можна лічыць першымі раннефеадальнымі дзяржавамі-манархіямі на тэрыторыі Беларусь 1)Перыядызацыя гисторыи бел. гистаграфия и крыницы. Курс "Гісторыі Беларусі" ахрплівае гісторыю Айчыны ад стара-жытных часоў да нашых дзён. Ён адлюстроўвае гісторыю той часткі чалавецтва, якая на працягу тысячагоддзяў насяляла тэрыторыю су-часнай Беларусі. Чалавечае грамадства на тэрыторыі Беларусі прайшло наступныя перыяды свайго развіцця. Старажытнае грамадства. Яго храналагічныя рамкі — 40 тыс. гадоў да н.э. — V ст. н.э. Гэты перыяд падзяляецца на 3 этапы: каменны век (40 тыс. гг. да н.э. — 2 тыс. гг. да н.э.); бронзавы век (каля 2 тыс. гг. да н.э. — пачатак I тысячагоддзя да н.э.); жалезны век (пачатак I ты-сячагоддзя да н.э. — V ст. н.э.). Сярэднявечча - канец V - XV ст. Выдзяляюцца 2 этапы: пачатак пераходу да класавага грамадства і ўзнікненне дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі (канец V — перш. пал. XIII ст.); развіццё феа-дальнай сістэмы (сярэдзіна XIII — XV ст.). Новы час — XVI — пачатак XX ст. Падзяляецца на 2 этапы: афар-мленне феадальнай сістэмы і выспяванне яе крызісу (XVI — канец XVIII ст.); генезіс і зацвярджэнне капіталізму, выспяванне крызісу буржуазнага грамадства (канец XVIII ст. — 1917 г.). Навейшы час — з 1917 г. — да нашых дзён. Гісторыя Беларусі вывучаецца на падставе даных разнастайных гістарычных крыніц, якія падзяляюцца на 6 асноўных труп: археалагічныя, этнаграфічныя, лінгвістычныя, вусныя, пісьмовыя і кіна-фота-фона. Асабліва важнае значэнне сярод іх маюць пісьмовыя крыніцы. Яны класіфікуюцца па тыпах і відах на заканадаўчыя акты, матэрыялы спра-ваводства, эканоміка-геаграфічныя, гаспадарчае апісанне, статыстычныя матэрыялы, летапісы і хронікі, мемуарную літаратуру, літаратурныя і публіцыстычныя творы, матэрыялы перыядычнага друку. Першым з дайшоўшых да нас зборнікаў законаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі старажытнай Беларусі, была Русская Правда (XI ст.) — найкаштоўнейшая крыніца па гісторыі Кіеўскай Русі і рускіх кня-стваў перыяду феадальнай раздробленасці. Заканадаўчыя дакументы па гісторыі Беларусі перыяду Вялікага княства Літоўскага (XIII - XVIII стст.) прадстаўлены крыніцамі розных відаў. Аднымі з іх з'яўляюцца прывілеі, якія вызначалі асноўныя рысы грамадска-палітычнага ладу у Беларусі. Для вывучэння сацыяльна-палітычнага развіцця Беларусі XV — XVIII стст. выкарыстоўваюцца пастановы (канстытуцыі) сеймаў, уніі Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Вялікай і разнастайнай групай крыніц з'яўляюцца матэрыялы спра-ваводства. Сярод крыніц гэтай трупы для вывучэння гісторыі Беларусі XIV - XVIII стст. першараднае значэнне маюць "Литовская метрика" Эпоха канца XVIII - пачатку XX ст. прадстаўлена дакументацыяй дзяржаўных устаноў, банкаў, уласных прадпрыемстваў, напрыклад справаздачамі губернатараў беларускіх губерняў або матэрыяламі "Камітэта па справах Заходніх губерняў" і г.д. Асобны тып дакументаў, якія адлюстроўваюць гісторыю Беларусі, прадстаўляе комплекс эканоміка-геаграфічных і статыстычных апісанняў XVI — XX стст. Пры вывучэнні гісторыі Беларусі новага і навейшага часу асабліва вялікае значэнне маюць статыстычныя крыніцы, да якіх адносяцца пазямельныя даследаванні, ваенна-конскія перапісы, спісы фабрык і заводаў, адрас-календары і г.д. Станаўленне беларускай гістарыяграфіі непарыўна звязана з за-раджэннем у пачатку XIX ст. беларускай нацыянальнай ідэі і нацы-янальнага руху. Першымі прафесійнымі гісторыкамі, якія заклалі падмурак канцэпцыі беларускай гісторыі, былі прафесары Віленскага універсітэта І.Анацэвіч, М.Баброўскі, І.Даніловіч, І.Лабойка, Т.Нарбут, Ю.Ярашэвіч і інш. Адным з першых даследчыкаў беларускага летапісання з'яўляецца І.Даніловіч. Ён упершыню апублікаваў Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г., Значны уклад у развіццё гістарычнага краязнаўства Беларусі ўнеслі браты Я. і К. Тышкевічы - пачынальнікі беларускай археалогіі Паўстанне 1863 — 1864 гг. з'явілася важным фактарам, які паў-плываў на развіццё беларускай гістарыяграфіі другой паловы XIX ст. Яно абвастрыла спрэчкі аб нацыянальным развіцці Беларусі. Якасна новы перыяд у вывучэнні гісторыі Беларусі быў звязаны з дзейнасцю беларускіх народнікаў у канцы 70-х - першай палове 80-х гадоў XIX ст. У другой палове 80-х гадоў XIX ст. распрацоўку гісторыі і этнаграфіі Беларусі распачаў М.Доўнар-Запольскі. У 1888 г. у "Минском листке" быў апублікаваны цыкл яго артыкулаў пад на-звай "Беларускае мінулае". Важнай вехай у станаўленні нацыянальнай гістарыяграфіі з'явілася кніга В.Ластоўскага "Кароткая гісторыя Беларусі", выдадзеная у Вільні у 1910 г. Дэмакратызацыя савецкага грамадства, якая пачалася з другой паловы 50-х гадоў, садзейнічала далейшаму развіццю беларускай гістарыяграфіі. Выйшлі у свет працы З.Е.Абезгдуза, М.В.Біча, Акрамя работ манаграфічнага характару у 60 — 80-я гады былі апублікаваны калектыўныя працы. У 1994 — 1995 гг. Інстытут гісторыі АН Беларусі падрыхтаваў і выдаў "Нарысы гісторыі Беларусі" у дзвюх частках Метадычную і практычную дапамогу самадзейнаму мастацтву аказ-ваюць абласныя і раённыя цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы. Лепшым самадзейным калектывам прысвойва-ецца ганаровае звание народных, дзіцячым - узорных. Традыцыйна праводзяцца фестывалі і агляды-конкурсы мастацкай самадзейнасці, выставы народнай творчасці. Вялікая ўвага надаецца захаванню фаль-клорнай спадчыны. 14. Фармираванне беларускай народнасци. Паходжанне назвы "Белая Русь" Уключ. зах.рус. зямель у склад ВКЛ супадае з працягам прац. фармірав. народнасці. Народн. – гіст. сфарміравауш. супольнасць людзей, для я-й характ. адзіная мова, тэрыт., пануючы эканам. лад (натур. гасп.), псіхічны склад, культ. і этнічн. самасвяд.. Народн., я-я толькі пачынае фармірав., назыв. протанародн.. Бел. народн. фармірав. і існавала у 12-19 ст.. Народн., як этн. супольн. папярэжвалі такія суп., як род і племя. Народн. характ. для рабаулад. і феад. грамадства. Як толькі у нетрах феад. з’яул. парасткі капіталізма (на Бел. апош. трэць 18 ст.), пачын. працэс ператвар. феад. народн. у бурж. нацыю. Нацыя – непазбежны прадукт і форма развіцця бурж. грам..Нацыі захоуваюцца і ва умовах сацыяліст. фарвацыі. Пачатак фармірав. бел., рус.,укр. трэба шукаць у тыя часы, калі пачалос масавае рассяленне славян, іх узаемдз. з мясц. этнасамі, асіміліраванне славянамі мясц. насельн. Славяне, я-я рассяліліся на тэрыт. суч. Бел., перамяшаліся з балтамі. Там, дзе сфарміруецца рус. народн., слав. змешв. з вугра-фінскім насельн., а там, дзе укр. народн. – з угорскім насельн.. Але гэта яшчэ былі слав. этн. супольн. крывіч., дрыгавіч., радзім., паалян, драулян, вяцічау і інш.. Гэтыя этн. суп. у межах Кіеу.Русі аб’ядналіся і утвар. Старажытнарус. народн.. Пасля расп. КР у ХІ-ХІІ ст. распал. стар.рус. народн. Прыкл. з ХІІ ст. пачын. працэс фармірав. бел., рус., і укр. народн.. Гэты працэс заняу перыяд феад. раздробл. (ХІІ-ХІІІ ст.), перыяд знаходж. бел. зямель у складзе ВКЛ (2-я пал ХІІІ – 1-я пал 16 ст.) і перыяд знаходж. бел. ямель у складзе РП. (2-я пал. 16 – кан. 18 ст.) і нават перыяд знах.Бел. у складзе РІмп (кан. 18 – пач. 19 ст.). У 13-16 ст. адзін. дзярж. кіраун. і вярх. улада садзейніч. больш цесным паліт., эканам. і этн. сувязям паміж княствамі, паветамі і воласцямі ВКЛ. Паступ. фармір. этн. бел. тэрыт. – агульн. рысы гасп. дзейн., аднольк. бытав. культ., аг. рысы у абрад. і звыч., у маст. творч. Фарміруецца адзіная стар.бел. мова. Для яе характ. дзеканне, цеканне, цв. “р”, аканне і яканне і г.д.. Гэта мова пат. станов. афіц. мовай дзярж. дакументау. Яшчэ адна прыкм. народн. – этн. самасвяд. – фармір. больш склад. і доуга. Яна з’яул. тады, калі народ пачынае аддзяляць сябе ад інш. народау. У перыяд ВКЛ бел. адрознівалі сябе ад літ. і палякау, бо яны размаул. на ч ужой мове і насаджвалі на бел. землях катал. веру. Значна пазней бел. народ адрознівае сябе ад рус. нар. Аг. паліт. і экан. склад зах.рус. княствау у складзеВКЛ, адзіная рэліг., мова продкау, аг. культ. – усе гэта прыв. да таго, што насельн. бел. тэрыт. ВКЛ доуга назыв. сябе рускім. Паняцце “праваслауны” атаесамлівалася з паняццем “рускі”. Вось чаму этн. самасвяд. у бел. сфарміравалася значна пазней за інш. прыкметы народнасці. Таксама фармір. адзіная культура. 3 трансфармацыяй гэтых першапачатковых этнічных славянскіх супольнасцей у агульнаславянскую, іх тэрыторыі сталі агульнай этнічнай тэрыторыяй, якая атрымала назву "Русь". Менавіта з гэтага часу ў дачыненні да тэрыторыі Беларусі, як і да суседніх усходнеславянскіх зямель, пачала ўжывацца назва "Русь", а насельніцтва стала называцца русамі, русічамі, русінамі, рускімі. "Белая Русь". У розныя часы назву тлумачылі па-рознаму. Яе звязвалі з прыгажосцю зямлі (Макарый, XVI ст.), мно-ствам снегу (С.Герберштэйн, XVI ст.), вольнасцю (В.Тацішчаў, XVIII ст.), незалежнасцю ад татара-манголаў (М.Любаўскі, XIX ст.), са светлапігментаваным і светлавокім антрапалагічным тыпам жыхароў (М.Янчук, пачатак XX ст.). У наш час з'явіліся іншыя тлумачэнні: назва "Белая Русь" звязваецца з болып раннім прыняццем хрысціянства ў параўнанні з Чорнай Руссю (Я.Юхо), з шырокім распаўсюджваннем у тапаніміцы назваў са словам "белая" (П.Крапівін). Такім чынам, у XV - XVI стст. у паўночнай частцы папрыпяцкага (палескага) рэгіёна, цэнтральным рэгіёне і паўднёвай зоне падзвінска-дняпроўскага рэгіёна аформілася сістэма новай, усходнеславянскай мовы, якая атрымала назву "беларуская", г. зн. узнікла адна з найважнейшых рыс беларускага этнасу.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 1025; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.223.159.237 (0.014 с.) |