Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Тэма 18. Рэспубліка Беларусь на сучасным этапе.↑ ⇐ ПредыдущаяСтр 13 из 13 Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Палітычнае развіцце у п. 90-х гг. 25 жніўня 1991 г. нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон "Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце БССР" і пастанову "Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР". Такім чынам, фактычна была абвешчана незалежнасць Беларусі. 19 лістапада 1991 г. БССР была перайменавана ў Рэспубліку Беларусь (у скарочаным варыянце – Беларусь), нацыянальныя сімвалы - бела-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня" - сталі дзяржаўнымі. Быў выбраны новы старшыня Вярхоўнага Савета – прафесар С.С. Шушкевіч. Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі спрыяла далейшаму развіццю дэмакратычных адносін. Хутка развівалася незалежная прыватная прэса. Быў спрошчаны выезд грамадзян за мяжу. Ужо ў першыя гады незалежнасці было зарэгістравана 29 палітычных партый і 7 грамадска-палітычных рухаў. У 1994 г. парламент прыняў закон аб палітычных партыях, які гарантаваў грамадзянам нашай краіны права свабоды палітычных поглядаў і актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці. У 1992 г. для забеспячэння эканамічных інтарэсаў Беларусі ўводзіліся разліковыя білеты Нацыянальнага банка. Немалаважнай была і знешнепалітычная дзейнасць дзяржавы. Былі ўсталяваны дыпламатычныя адносіны з ЗША, Германіяй, Вялікабрытаніяй, Францыяй, Японіяй, Ізраілем, Польшчай і іншымі краінамі, нармалізаваны адносіны з беларускай дыяспарай, падпісаны найважнейшыя міжнародныя дамовы, якія гарантавалі далейшае развіццё Беларусі як мірнай дэмакратычнай дзяржавы. Эканамічнае развіцце у п. 90-х гг. Пасля распаду СССР перад Рэспублікай Беларусь паўстала задача пабудовы незалежнай дэмакратычнай дзяржавы. Стварэнне суверэннай дзяржавы ў значнай ступені залежала ад эканамічнай базы. У спадчыну ад Савецкага Саюза засталася добра развітая прамысловасць (Беларусь часта называлі "зборачным цэхам СССР") і сельская гаспадарка, арганізаваная на калектыўным падмурку. Перавагай беларускай прамысловасці была адносная навізна тэхналогій, паколькі большая яе частка была пабудавана ў 70-х – 80-х гг. Зрэшты, новымі выкарыстаныя тэхналогіі можна лічыць толькі адносна іншых савецкіх рэспублік, у якіх большая частка прамысловага фонду была значна больш старая. Для заходніх прадпрыемстваў ужо ў гэты перыяд характэрным стала абнаўленне асноўных фондаў раз на чатыры-пяць гадоў, што ў Савецкім Саюзе было абсалютна не прынята. Істотным недахопам беларускай прамысловасці была апора на неабходнасць паставак рэсурсаў і камплектуючых з іншых рэспублік былога СССР, з чым ва ўмовах разрыву гаспадарчых сувязяў узніклі вялікія праблемы. "Ахілесавай пятой" усёй савецкай эканомікі (і беларускай) была апора на празмерна танныя рэсурсы. Ва ўмовах адсутнасці неабходнасці эканоміі рэсурсаў пры выпуску прамысловай прадукцыі затрачвалася сыравіны і энергіі значна больш за тую колькасць, якая выкарыстоўвалася на Захадзе. Беларуская прамысловасць, перадавая пры планавай эканоміцы, пасля пераходу да рыначнай сістэмы гаспадарання павінна была канкурыраваць з эканамічнай заходняй прадукцыяй. Акрамя таго, і спажывецкія якасці заходніх тавараў былі значна вышэй. Якасць беларускай прадукцыі кантралявалася саюзнымі і рэспубліканскімі ДАСТамі, часцяком дастаткова непатрабавальнымі, якія не ўлічвалі інтарэсы спажыўца. Высокая якасць заходняй прадукцыі стала вынікам многіх дзесяцігоддзяў жорсткай канкурэнцыі за пакупніка. Падмуркам, асновай сельскай гаспадаркі былі саўгасы і калгасы, няздатныя стымуляваць звычайных працаўнікоў да высокапрадукцыйнай працы. Многія калектыўныя прадпрыемствы былі стратнымі, для функцыянавання іх неабходна была пастаянная дапамога дзяржавы. Другая праблема сельскай гаспадаркі – залішняя доля сельскага насельніцтва (больш за трэць насельніцтва Беларусі жыло не ў горадзе). Для сучасных заходніх краін, у большасці якіх сельская гаспадарка таксама стратная і датуецца дзяржавай, гэтая праблема мае меншае значэнне, бо ў сельскагаспадарчым сектары занята толькі 5 – 15% жыхароў. Іх, зразумела, значна лягчэй датаваць за кошт гарадской часткі. Пры высокай прадукцыйнасці заходняй прыватнай сельскагаспадарчай вытворчасці дзяржава часта даплачвае фермерам, каб яны не выраблялі залішняй прадукцыі, не збіваючы цэн на прадукты сельскай гаспадаркі. У калектыўнай беларускай сельскай гаспадарцы аб’ём вырабленай прадукцыі быў вельмі нязначны. Ён шмат у чым не пакрываў патрэб у харчаванні. У гэтых умовах задачай палітычнай надбудовы стаў выбар шляхоў эканамічнага развіцця. Існавала некалькі магчымых варыянтаў, якія былі напрацаваны ў краінах былога СССР. "Прыбалтыйскі" варыянт азначаў банкруцтва большасці вялікіх прамысловых прадпрыемстваў і продаж астатніх за сімвалічны кошт іншаземным інвестарам, перавод вызваленых супрацоўнікаў з дапамогай рыначных механізмаў у сферу паслуг, гандаль, дробны і сярэдні бізнес, пераход ад калектыўнай сельскай гаспадаркі да фермерства. Але для выбару гэтага шляху патрабаваліся добразычлівае стаўленне насельніцтва да магчымых рэформ і шырокія інвестыцыі. Неабходных для маштабных зменаў інвестыцый для Беларусі з Захаду не давалася, паколькі большасць свабодных інвестыцый на пачатак 90-х гг. была, апрача перспектыўнай Усходняй Азіі, накіравана ў краіны "вызваленай" ад улады Савецкага Саюза Усходняй Еўропы. У адрозненне ад урадаў краін Прыбалтыкі, Польшчы, Венгрыі, Чэхіі і Славакіі, беларускія ўлады доўгі час марудзілі з прыняццем рынкавых законаў, таму інвестыцыі ў эканоміку Беларусі лічыліся яшчэ і небяспечнымі. Пры адсутнасці інвестыцый для працаўладкавання вызваленых пасля банкруцтва вялікіх прадпрыемстваў работнікаў у новыя сферы занятасці рэалізацыя прыбалтыйскага варыянта на Беларусі была вельмі небяспечным шляхам. Наўрад ці можна было разлічваць і на шырокую падтрымку насельніцтва. Ніхто не хацеў правяраць, што будзе пры масавым звальненні соцень тысяч працоўных пасля магчымага закрыцця буйных прадпрыемстваў. Другім магчымым варыянтам эканамічнага развіцця была апора на развіццё наяўнай прамысловай базы. Для гэтага патрабаваліся большыя аб’ёмы танных рэсурсаў і рынкі збыту для вырабленых прамысловых тавараў нізкай якасці. І тое, і другое было толькі ў Расіі. Да 1994 г. кіраўніцтва Беларусі не адважвалася ісці на рэалізацыю другога варыянта. Спробы наладзіць супрацоўніцтва з Расіяй (увесці, да прыкладу, агульную валюту) перамешваліся з заляцаннямі да Захаду, які не выказваў значнай цікаўнасці да падзей на Беларусі. У выніку таптання на месцы інфляцыя развівалася каласальнымі тэмпамі, валавы нацыянальны прадукт скарачаўся штогод хутчэй за рост у самыя паспяховыя для Беларусі пяцігодкі, вялікія прадпрыемствы перайшлі на 3 – 4-дзённы працоўны графік. Расла незадаволенасць насельніцтва, нарастаў пратэст супраць прывольнага жыцця нязначнай часткі грамадства, якая змагла хутка зарыентавацца ў новых эканамічных умовах. Праблему дэградацыі калектыўнай гаспадаркі на вёсцы, якая перастала атрымліваць у неабходным аб’ёме дапамогу ад дзяржавы, спрабавалі вырашыць шляхам развіцця фермерства і выдзялення невялікіх зямельных надзелаў гарадскому насельніцтву (лецішчы). Для паспяховага развіцця фермерства таксама была неабходна дапамога дзяржавы, але яна практычна адсутнічала. Беларусь у 1994 – 2000-х гг. У гэтых умовах пасля прыняцця 15 сакавіка 1994 г. Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у чэрвені 1994 г. адбыліся выбары прэзідэнта Беларусі. На выбарах перамог кандыдат, які адстойваў другі варыянт развіцця Беларусі – Аляксандр Лукашэнка. Рэалізацыя праграмы цеснага супрацоўніцтва з Расіяй прывяла да падпісання 2 красавіка 1996 г. Дамовы аб стварэнні Саюза Беларусі і Расіі. Расія адкрыла для Беларусі свае рынкі і стала пастаўляць сыравіну і энергію па льготных цэнах. У якасці кроку добрай волі Беларусі былі спісаны даўгі больш чым на мільярд долараў за папярэднія пастаўкі энергарэсурсаў. Канстытуцыя 1994 г. ўяўляла сабой варыянт прэзідэнцкай рэспублікі пры дамінуючай ролі парламента. Гэта не адпавядала палітычнай сітуацыі ў краіне, калі большасць выказвала давер прэзідэнту. Ступень даверу да калектыўнага прадстаўнічага органа была значна ніжэй. У выніку ў 1995 – 1996 гг. адбыўся шэраг сутыкненняў паміж выканаўчай і заканадаўчай галінамі ўлады, якія заканчваліся нязменна на карысць прэзідэнта. Так, на рэферэндуме 11 мая 1995 г. большасць грамадзян выказалася за змяненне сімволікі дзяржавы згодна з прапанаваным прэзідэнтам праектам. Тады ж было вырашана пытанне аб наданні рускай мове роўных правоў з беларускай. У лістападзе 1996 г. быў праведзены рэферэндум, па выніках якога народам быў адобраны прапанаваны прэзідэнтам варыянт змянення Канстытуцыі. Улада прэзідэнта - кіраўніка дзяржавы была значна пашырана. Замест Вярхоўнага Савета ўводзіўся новы двухпалатны парламент. Пачынаючы з 1996 г., адзначаецца рост валавага нацыянальнага прадукта. На парламенцкіх выбарах 2000 г. насельніцтва падтрымала палітыку прэзідэнта, у Нацыянальны Сход прайшлі толькі адзінкі апазіцыйна настроеных дэпутатаў. Спробы апазіцыі правесці альтэрнатыўныя прэзідэнцкія выбары былі беспаспяховымі. У 2001 г. прэзідэнт Беларусі быў абраны на новы тэрмін. Нягледзячы на пастаянны рост ВНП, эканамічны стан дзяржавы застаецца няўстойлівы, эканоміка і цяпер залежыць ад паставак рэсурсаў па льготных тарыфах і адкрытасці рынку Расіі для беларускіх тавараў. Беларускай уладай прымаюцца крокі па павышэнні ступені самастойнасці эканомікі – штогод на некалькі працэнтаў зніжаецца энергаёмістасць прамысловай прадукцыі, па меры магчымасці (з дапамогай экспарту найбольш канкурэнтаздольных тавараў) асвойваюцца новыя рынкі – ад арабскіх дзяржаў да развітых краін Захаду. Асноўнай праблемай з’яўляецца абмежаванасць доступу да найноўшых тэхналогій, пры дапамозе якіх сучасныя заходнія постіндустрыяльныя дзяржавы дасягаюць атрымання вялізнага прыбытку ў найбольш перспектыўных галінах эканомікі. Таму робяцца спробы актывізаваць дзейнасць навуковых устаноў Беларусі па распрацоўцы такіх тэхналогій, якія неабходна выкарыстоўваць у вытворчасці. У той жа час недастаткова развіты сектар паслуг (асабліва турызм), існуе шмат перашкод для дробнага і сярэднага бізнесу. У вёсцы дамінуе неперспектыўная калектыўная гаспадарка, колькасць фермераў Беларусі ў 2002 г. прыкладна роўная колькасці калгасаў. Не атрымалася выйсці на пазітыўныя адносіны з развітымі заходнімі краінамі, што перашкаджае і інтэнсіўным эканамічным кантактам з імі. Як і ў іншых былых савецкіх рэспубліках, назіраецца адмоўны дэмаграфічны рост, насельніцтва імкліва старэе, што выклікае новыя праблемы. Цяжарам для беларускай эканомікі з’яўляецца і неабходнасць пастаянных капіталаўкладанняў для ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ад якой Беларусь пацярпела ў найбольшай ступені. Дадатнай рысай можна адзначыць тое, што ў апошнія гады ўводзяцца ў строй буйныя сацыяльныя аб’екты (спартыўныя лядовыя палацы, шпіталі, новыя станцыі сталічнага метрапалітэна, будынкі вакзалаў). Умовы развіцця культуры. У сярэдзіне 80-х гадоў былога стагоддзя беларуская культура ўступае ў новы этап свайго развіцця, для якога характэрна аслабленне дзяржаўнага кантролю і ідэалагічнага ўціску над гэтай сферай. Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця аказвае вялікі ўплыў на развіццё беларускай культуры. Яшчэ адзін з фактараў, які адыгрывае значную ролю ў культурных працэсах, – абвяшчэнне дзяржаўнай незалежнасці нашай краіны, што стварыла спрыяльныя ўмовы для актывізацыі нацыянальных тэндэнцый у нашай культуры. Немалую ролю ў гэтым працэсе адыгрывалі грамадскія аб’яднанні, якія займаліся пытаннямі адраджэння гісторыі Бацькаўшчыны, захавання помнікаў гісторыі і культуры, вяртання нацыянальных каштоўнасцей на радзіму ("Няміга", "Талака", "Падзея", "Тутэйшыя", згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" і інш.). Было скасавана манапольнае становішча дзяржаўных устаноў у сферы культуры, з’явіліся шматлікія неафіцыйныя творчыя аб’яднанні – Беларускі фонд культуры (з 1987 г.), Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, Міжнародная асацыяцыя беларусістаў. Адраджэнню гістарычнай памяці народа садзейнічала выданне часопісаў ("Спадчына", "Беларуская мінуўшчына", "Беларускі гістарычны часопіс") і фундаментальных прац па беларускай гісторыі. Была створана пэўная заканадаўчая база, якая юрыдычна замацавала курс на нацыянальнае адраджэнне — законы "Аб мовах" (26.1.1990), "Аб культуры" (4.9.1991), "Аб адукацыі" (26.10.1991) і інш.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-06-23; просмотров: 403; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.17.181.122 (0.013 с.) |