Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Стадыяльнасць літаратурнага развіцця.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Асноўныя стадыі-этапы ў гісторыі функцыянавання Сусветнага прыгожага пісьменства У літаратуразнаўстве ўжо даволі даўно стала своеасаблівай аксіёмай сцвярджэнне, што сусветная літаратура валодае стадыяльнасцю ў сваім развіцці. Стадыі сусветнага літаратурнага працэсу звычайна суадносяцца з асноўнымі этапамі сацыяльна-гістарычнага і культурнага развіцця чалавецтва. У сувязі з гэтым вылучаюцца літаратуры старажытныя, сярэдневяковыя і літаратуры Новага часу. Апошнія маюць уласныя этапы: Адраджэнне, барока, класіцызм, Асветніцтва з яго сентыменталісцкім адгалінаваннем, рамантызм і, урэшце, рэалізм, з якім з канца ХІХ ст. суіснуе і даволі паспяхова канкурыруе мадэрнізм. Прыведзеная намі вышэй традыцыйная схема сусветнага літаратурнага працэсу з’яўляецца, на думку В. Халізева, недасканалай, бо «з’арыентавана ў асноўным на заходнееўрапейскі культурна-гістарычны вопыт» [231], хварэе на «еўропацэнтрызм». Па гэтай прычыне ён прапаноўвае ўзяць на ўзбраенне новую канцэпцыю расійскіх вучоных, выкладзеную ў калектыўным артыкуле «Катэгорыі паэтыкі ў змене літаратурных эпох», які змешчаны ў кнізе «Историческая поэтика. Литературные эпохи и типы художественного сознания.— М., 1994». Дадзеная канцэпцыя дапаўняе, а месцамі і пераглядае звыклыя ўяўленні аб стадыях літаратурнага развіцця. «У ёй у большай меры, чым раней, улічваюцца, па-першае, спецыфіка славеснага мастацтва і, па-другое, вопыт нееўрапейскіх рэгіёнаў і краін» [232]. Згодна з калектыўнай канцэпцыяй расійскіх вучоных, у сусветным літаратурным працэсе вылучаюцца тры стадыі. Першая стадыя — гэта архаічны перыяд, на працягу якога панавала фальклорная традыцыя. На дадзеным этапе міфапаэтычная мастацкая свядомасць пераважае над усім. Акрамя таго, названы этап характарызуецца адсутнасцю рэфлексіі (разважанняў) над слоўным мастацтвам, а па гэтай прычыне ў ім няма ні літаратурнай крытыкі, ні тэарэтычных штудый, ні мастацка-творчых праграм. Усё гэта якраз і з’яўляецца на другой стадыі, пачатак якой паклала літаратурнае жыццё Старажытнай Грэцыі сярэдзіны І тысячагоддзя да н. э. Дадзены этап у сусветнай літаратуры працягваўся аж да сярэдзіны ХVІІІ cт. Ён адзначаны найперш перавагай традыцыяналізму мастацкай свядомасці, а таксама «паэтыкі стылю і жанру»: пісьменнікі арыентаваліся, як правіла, на зараней выпрацаваныя, гатовыя формы мовы ў адпаведнасці з нормамі рыторыкі і былі практычна поўнасцю залежнымі ад жанравых канонаў. У рамках другой стадыі, у сваю чаргу, вылучаюцца два этапы, мяжой паміж якімі з’яўляецца Адраджэнне (зазначым, што гаворка тут ідзе пераважна аб еўрапейскай мастацкай культуры). На другім з гэтых этапаў, які прыйшоў на змену сярэднявеччу, літаратурная свядомасць робіць крок ад безасабовага пачатку да асабовага (хоць яшчэ і ў рамках традыцыяналізму); літаратура ў пераважнай сваёй масе становіцца свецкай. І, нарэшце, на трэцяй стадыі, якая пачалася з эпохі Асветніцтва, на авансцэну выходзіць індывідуальна-творчая свядомасць. З гэтага часу ў літаратуры дамінуе «паэтыка аўтара», а не жанру і стылю. На дадзеным этапе літаратура, як ніколі раней, збліжаецца з непасрэдным і канкрэтным быццём чалавека, пранікаецца яго турботамі, думкамі, пачуццямі. Наступае эпоха індывідуальна-аўтарскіх стыляў; літаратурны працэс у сваім развіцці абумоўліваецца ў першую чаргу пісьменнікамі, а таксама акаляючай іх рэчаіснасцю. Літаратура Аверинцев С.С., Андреев М.Л., Гаспаров М.Л., Гринцер П.А., Михайлов А.В. Категории поэтики в смене литературных эпох // Историческая поэтика. Литературные эпохи и типы художественного сознания.— М., 1994. Борев Ю. Историческое членение (периодизация) художественного процесса // Теория литературы. Том IV. Литературный процесс.— М., 2001. Борев Ю. Глава VIII. Особенности литературы ХХ века // Теория литературы. Том IV. Литературный процесс.— М., 2001. Виппер Ю.Б. Вступительные замечания // История всемирной литературы: В 8 т.— М., 1983.— Т. 1. Иванова Е. Структурная перестройка литературного процесса в переходную эпоху // Теория литературы. Том IV. Литературный процесс.— М., 2001. Конрад Н.И. Запад и Восток: Статьи.— М., 1972. Конрад Н.И. Место первого тома в «Истории всемирной литературы» // История всемирной литературы: В 8 т.— М., 1983.— Т. 1. Неупокоева И.Г. История всемирной литературы. Проблемы системного и сравнительного анализа.— М., 1976. Поспелов Г.Н. Проблемы исторического развития литературы.— М., 1972. Рагойша В. Літаратурны працэс; Метад літаратурны // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001. Теория литературы: Учебное пособие для студентов филологических факультетов высших учебных заведений: В 2 т. / Под. ред. Н.Д. Тамарченко.— Т. 2: Бройтман С.Н. Историческая поэтика.— М., 2004. Типология и взаимосвязи литератур Древнего мира.— М., 1971. Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000. 6. асноўныя СТАДЫІ-этапы Літаратурнага працэсу на Беларусі, НайБольш характэрныя асаблівасці Яго працякання Як адзначае П. Дзюбайла, «літаратурны працэс на Беларусі складваўся спецыфічна <...>. Ужо ў ХVІ–ХVІІ стст. беларуская літаратура дасягнула значнага ўзроўню, хоць да сярэдзіны ХІХ ст. гаварыць пра літаратурны працэс можна толькі ўмоўна, бо ён быў вельмі разрэджаны, перарывісты ў сувязі з невялікай колькасцю літаратурных фактаў і з’яў» [233]. І толькі ў 2-й палове ХІХ ст. нацыянальны літаратурны працэс набыў выразныя рысы ў сувязі з прыходам у літаратуру В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча і некат. інш. пісьменнікаў. З гэтага часу, а яшчэ больш заўважальна — з пачатку ХХ ст. — пачалося паскоранае развіццё беларускай літаратуры. «Сцяжэнне, накладванне з’яў аднаго літаратурнага плана, аднаго метаду на іншыя, перамешванне розных тэндэнцый характэрны для гэтага перыяду» [234]. Даволі своеасабліва, напрыклад, спалучаліся рысы рэалізму, рамантызму (неарамантызму), сімвалізму ў творчасці Я. Купалы, Цёткі, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, Л. Родзевіча, З. Бядулі і інш. аўтараў. Цікава і ў многім паказальна, што набраны тэмп у развіцці беларускага прыгожага пісьменства крыху сцішылі, але не перапынілі зусім Першая сусветная і Грамадзянская войны. У 1920-я гг. літаратурны рух на Беларусі (і ў першую чаргу ў савецкай яе частцы) наогул набыў незвычайны размах. Актыўную (хоць і не заўсёды адназначна станоўчую) ролю адыгралі ў літаратурным жыцці 1920-х гг. літаратурныя аб’яднанні «Маладняк», «Узвышша», «Полымя». У канцы 1920-х гг. пачаўся спад у літаратурным развіцці на Беларусі, вызваны станаўленнем культу асобы і пачаткам барацьбы з «нацдэмамі». Наступнае дзесяцігоддзе ў літаратурным жыцці Савецкай Беларусі можна ўмоўна назваць «глухім». Хоць, зазначым, развіццё літаратуры поўнасцю не спынілася. Проста яна стала іншага гатунку. Вядомы айчынны тэкстолаг і гісторык літаратуразнаўства М. Мушынскі на падставе цэлага шэрагу фактаў указвае на ледзь-ледзь заўважальнае ажыўленне ў нацыянальным літаратурным працэсе, і ў першую чаргу ў літаратурна-крытычным яго складніку, у самым канцы 1930-х — пачатку 1940-х гг. [235] (дарэчы, штосьці падобнае, зноў жа згодна з М. Мушынскім, адбылося ў першыя пасляваенныя гады [236]). Адной з цікавых асаблівасцей развіцця прыгожага пісьменства на Беларусі ў 1920–1930-х гг. з’яўлялася паралельнае існаванне не тое, каб надта ўжо і адрозных, аднак усё-такі і не зусім падобных адна на другую літаратур — беларускай савецкай і заходнебеларускай. Вядома, шляхі іх вельмі часта перакрыжоўваліся, аднак развіваліся яны ўсё-такі адносна самастойна. У другой палове 1950-х гг. у сувязі з «хрушчоўскай адлігай» літаратурны працэс пачаў набіраць хуткасць, становячыся пры гэтым больш шматгранным, глыбокім і ўсеабдымным. Дзякуючы творчым намаганням В. Быкава, І. Мележа, І. Шамякіна, І. Навуменкі, У. Караткевіча, М. Танка, А. Куляшова, А. Макаёнка, П. Панчанкі і цэлага шэрагу інш. пісьменнікаў, беларуская літаратура выйшла на ўсесаюзны, еўрапейскі, а месцамі і на сусветны ўзровень. Істотна пашырыліся яе тэматычныя гарызонты, непараўнальна выраслі і ўзбагаціліся жанравая і стылёвая палітры. Адназначна можна сцвярджаць, што ў канцы 1980-х гг. у сувязі з вядомымі падзеямі ў нашай былой агульнай краіне СССР пакрысе пачалі адбывацца даволі істотныя змены і ў асаблівасцях працякання нацыянальнага літаратурнага працэсу. Літаратура Арочка М.М., Дзюбайла П.К., Лаўшук С.С. На парозе 90-х. Літаратурны агляд.—Мн., 1993. Асаблівасці развіцця літаратурнага працэсу ў Беларусі на сучасным этапе: Матэрыялы рэспубліканскай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі.— Мн., 1979. Васючэнка П.В. Драматургія і час.— Мн., 1991. Васючэнка П.В. Сучасная беларуская драматургія.— Мн., 2000. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: У 2 т.— Мн., 1968–1969.— Т. 1–2. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст.: У 4 т.— Мн., 1999–2003.— Т. 1–4. Гніламёдаў У.В. Ад даўніны да сучаснасці.— Мн., 2001. Дзюбайла П.К. Літаратурны працэс // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1986.— Т. 3. Ідэйна-тэарэтычныя пытанні сучаснага літаратурнага працэсу.— Мн., 1987. Каваленка В.А. Вытокі. Уплывы. Паскоранасць.— Мн., 1975. Каваленка В.А. З пазіцый сучаснасці (агульны працэс літаратурнага развіцця).— Мн., 1982. Каваленка В.А., Мушынскі М.І., Яскевіч А.С. Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы: Агульны рух і галоўныя тэндэнцыі.— Мн., 1972. Лаўшук С.С. Сучасная беларуская драматургія.— Мн., 1977. Лаўшук С.С. Станаўленне беларускай савецкай драматургіі (20-я – пач. 30-х гг.).— Мн., 1984. Лаўшук С.С. Кандрат Крапіва і беларуская драматургія.— Мн., 1986. Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства (20–30-я гады).— Мн., 1975. Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства (40-я – першая палова 60-х гадоў).— Мн., 1985. Рагойша В.П. Кантакты.— Мн., 1982. Рагойша В. Літаратурны працэс // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001. Семяновіч А.А. Беларуская драматургія (дакастрычніцкі перыяд).— Мн., 1961. Семяновіч А.А. Ад вытокаў да сталасці: Беларуская драматургія 1917–1945 гг.— Мн., 1978. Хромчанка К. Беларуская мастацкая проза (канец ХІХ – пачатак ХХ ст.).— Мн., 1979. Ярош М.Р., Бечык В.Л. Беларуская савецкая лірыка.— Мн., 1979. ВЯДУЧыя напрамкі і плыні ў еўрапейскай і сусветнай літаратуры ХVІ–ХХ стст.
Барока Барока (ад італ. barocco, літаральна незвычайны, дзіўны; ёсць і іншыя этымалагічныя версіі-трактоўкі дадзенага слова-тэрміна) — адзін з вядучых стыляў у еўрапейскім мастацтве, які развіваўся надзвычай нераўнамерна і несінхронна з сярэдзіны ХVІ ст. (Іспанія, Італія) да 80-х гг. ХVІІІ ст. (Венгрыя, славянскія краіны). Барока ахапіла ўсе віды мастацтва, наклала адбітак на асаблівасці навуковай і філасофскай думкі, на розныя бакі культурнага жыцця і побыту. Наогул, можна з поўнай падставай (і на гэта ўказвае большасць даследчыкаў дадзенага метаду і стылю) весці гаворку аб барочным светапоглядзе і светаадчуванні. Барока ўключыла ў сябе розныя ідэйныя плыні і мастацкія тэндэнцыі. Яго шырока выкарыстоўвалі і прадстаўнікі Контррэфармацыі, і пратэстанты, і праваслаўнае духавенства, і, вядома ж, дваранская арыстакратыя, а таксама сярэднія і бяднейшыя слаі тагачаснага насельніцтва. Барока як мастацкі стыль вылучае дынаміка, афектнасць, патэтыка, тэатральнасць, ілюзіанізм, сутыкненне фантастыкі і рэальнасці. Яго таксама характарызуюць імкненне да антытэз, гіпербал, складаных метафар і наогул да ўсяго незвычайнага, нечуванага, нават сенсацыйнага. У творах барочных аўтараў таксама шмат схаластыкі, малазразумелых сілагізмаў і г. д. Свет паўстае перад мастакамі барока як хаатычны, пазбаўлены ўстойлівасці; ён знаходзіцца ў стане пастаянных змен, якія нічога добрага з сабой не нясуць. Тэма ілюзорнасці шчасця, хісткасці жыццёвых каштоўнасцей, поўнай улады над светам року і выпадку — адна з цэнтральных тэм барочных аўтараў. Позняе Адраджэнне з крызісам гуманістычнай ідэалогіі наклала, такім чынам, на борока свой выразны адбітак. Літаратура барока прадстаўлена ў Іспаніі паэзіяй Гангоры-і-Аргатэ (г. зв. гангарызм), трагедыямі Кальдэрона, драмамі Тырса дэ Маліна, сатырай Кеведа-і-Вільегаса (у тым ліку і яго хітрунскім раманам); у Італіі — паэзіяй Т. Таса і Дж. Марына (г. зв. марынізм); у Германіі — трагедыямі А. Грыфіуса і Д. Лаэнштэйна, лірыкай П. Флемінга і Ф. Шпе, раманам Грымельсхаўзена; у Францыі — паэзіяй і прозай Т. д’Абінье, раманамі, байкамі і вершамі М. дэ Скюдэры (г. зв. прэцыёзная літаратура), раманамі Ш. Сарэля; у Англіі — трагікамедыямі Ф. Бамонта і Дж. Флетчара. Як ужо адзначалася ў самым пачатку пытання, барока адбілася і ў славянскіх літаратурах, у прыватнасці, у творчасці Я. Морштына, С. Твардоўскага (Польшча), А. Міхны (Чэхія), І. Гундуліча (Харватыя), І. Велічкоўскага, К. Саковіча (Украіна), С. Полацкага (Беларусь і Расія). Дарэчы, барока знайшло таксама і сваіх тэарэтыкаў. Найбольш арыгінальнымі сярод іх з’яўляюцца іспанец Б. Грасіян (трактат «Штодзённы аракул ці Мастацтва Асцярожнасці», 1647) і італьянец Э. Тэзаўра («Падзорная труба Арыстоцеля», 1655). К сярэдзіне ХVІІІ ст. барока ў яго арыстакратычна-прыдворным варыянце трансфармуецца ў стыль ракако (фр. rococo — маленькія каменьчыкі, ракавінкі), асноўная прыкмета якога — геданізм. У літаратуры ракако, што імкнулася да камернасці, інтымнасці, атрымала развіццё анакрэонтыка, галантная лірыка, розныя віды «лёгкай паэзіі» (пасланні, экспромты, элегіі). Як зазначае адзін з самых дасведчаных даследчыкаў беларускага літаратурнага барока А. Мальдзіс, «у беларускай літаратуры і шматмоўнай літаратуры Беларусі барока найбольш выразна выявілася ў пераходны перыяд, асабліва ў другой палове ХVІІ — першай трэці ХVІІІ стст. Беларускае барока цесна звязана з ідэямі Контррэфармацыі, што асабліва адчуваецца ў містычнасці ідэалу і рытарычнай зададзенасці, але як мастацкае светаўспрыманне значна шырэй за іх. Эстэтыка борока была крокам наперад у мастацкім развіцці Беларусі. Тут сінтэзаваліся сярэдневяковыя і рэнесансавыя традыцыі, упершыню скрыжоўваліся шляхі развіцця пісьмовай літаратуры і фальклору» [237]. Барока на Беларусі прадстаўлялі такія аўтары, як С. Полацкі, Д. Рудніцкі, М. Сарбеўскі (тэарэтык барока і наогул прыгожага пісьменства на Беларусі). Акрамя таго, яно выявілася даволі выпукла ў школьнай драме (у тым ліку і ў інтэрмедыях, якія побач з падобнымі творамі народнага тэатра стаяць ля вытокаў беларускай нацыянальнай прафесійнай драматургіі), ананімнай парадыйна-сатырычнай і гумарыстычнай паэзіі («Птушыны баль», «Ліст да Абуховіча», «Казане руске» і інш.), песенна-інтымнай лірыцы. Літаратура Барока ў беларускай культуры і мастацтве.— 2-е выд.— Мн., 2001. Барокко в славянских культурах.— М., 1982. Борев Ю. Маньеризм: подданный в мире беззаботности и вычурной красоты; Барокко: гуманный скептик-гедонист в неустойчивом мире; Рококо: праздная личность, почитающая короля и беззаботно живущая среди изящных вещей // Теория литературы. Том IV. Литературный процесс.— М., 2001. Гуляев Н.А. Литературные направления и методы в русской и зарубежной литературе ХVІІ–ХІХ веков. Книга для учителя.— М., 1983. Лихачёв Д.С. Развитие русской литературы Х–ХVІІ веков: Эпохи и стили.— Л., 1973. Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый.— Мн., 1980. Мальдзіс А.І. Барока ў літаратуры // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1984.— Т. 1. Мельнікаў А.А. Станаўленне напрамку барока ў беларускай літаратуры // Беларуская літаратура.— 1983.— №11. Михайлов А.В. Жанр эмблемы в литературе барокко. Внутренняя устроенность: слово и образ // Теория литературы. Том III. Роды и жанры (основные проблемы в историческом освещении).— М., 2003. Морозов А. Судьбы русского классицизма // Русская литература.— 1974.— №1. Морозов А. Извечная константа или исторический стиль // Русская литература.— 1979.— №3. Морозов А.А. Барокко // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987. Овчаренко О. Маньеризм // Теория литературы. Том IV. Литературный процесс.— М., 2001. Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000. Рагойша В. Літаратурны працэс; Метад літаратурны // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001. Ренессанс. Барокко. Классицизм.— М., 1966. XVII век в мировом литературном развитии.— М., 1969. Сазонова Л.И. Поэзия русского барокко.— М., 1991. Славянское барокко.— М., 1979. Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Барокко // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003. Класіцызм Класіцызмам (ад лац. classicus — узорны) называецца метад, напрамак і стыль еўрапейскай мастацкай культуры другой паловы ХVІІ — пачатку ХІХ стст. Сутнасць класіцызму выявілася ў кананізацыі антычнай класікі, арыентацыі на яе як на дасканалы ўзор для наследавання, у нарматыўнасці эстэтычных крытэрыяў, ідэалізацыі і абстрактнасці вобразнага абагульнення (тыпізацыі) без усебаковага выяўлення пры гэтым непаўторна-асабовага (індывідуалізацыі). Класіцызм характарызуецца універсальнасцю, бо ахапіў усе віды мастацтва, а таксама эстэтыку і крытыку. Для яго характэрна таксама пэўнае стылявое адзінства. Як мастацкі метад класіцызм грунтаваўся ў многім на традыцыях Адраджэння (крыху забягаючы наперад, заўважым што ў класіцызме таксама было вельмі шмат момантаў, якія ішлі ўразрэз з адраджэнскай дактрынай), сінтэзуючы пры гэтым таксама ў пэўнай ступені і некаторыя дасягненні барока. Паэтыка класіцызму пачала складвацца ў эпоху позняга Адраджэння ў Італіі (працы Л. Кастэльвестра і Ю. Скалігера). Аднак у якасці цэласнай мастацкай сістэмы класіцызм выступіў толькі ў ХVІІ ст. у Францыі ў перыяд умацавання і росквіту ў дадзенай краіне абсалютызму. Першым буйным тэарэтыкам французскага класіцызму стаў Ф. дэ Малерб, аднак закончанае сістэмнае выражэнне дадзены метад і стыль атрымаў у вершаваным трактаце Н. Буало «Паэтычнае майстэрства» (1674). Працягваючы некаторыя традыцыі Адраджэння (пакланенне антычным пісьменнікам, вера ў розум, ідэал гармоніі і меры), класіцызм разам з тым з’яўляўся своеасаблівай антытэзай Рэнесансу. Гэта выяўлялася ў тым, што за знешняй гармоніяй у класіцызме хаваецца ўнутраная антынамічнасць светаадчування. Дадзеная акалічнасць крыху родніць класіцызм з барока, хоць гэтыя метады ў аснове сваёй надзвычай розныя. Родавае і індывідуальнае, грамадскае і асабістае, розум і пачуццё, цывілізацыя і прырода ў мастацтве Рэнесансу выступалі (праўда, у асноўным у тэндэнцыі) як адзінае гарманічнае цэлае. У класіцызме ж яны рэзка палярызуюцца. У аснове эстэтыкі класіцызму ляжаць прынцыпы рацыяналізму, якія адпавядаюць філасофскім ідэям картэзіянства. Яны сцвярджаюць погляд на мастацкі твор як на поўнасцю штучнае ўтварэнне, арганізаванае розумам і логікай, без якіх бы там ні было прымешак інтуіцыі, падсвядомага і г. д. Эстэтыка класіцызму ўсталёўвае строгую іерархію жанраў, якія падзяляюцца на два супрацьлеглыя полюсы: «высокія» і «нізкія». Сфера «высокіх» жанраў, да якіх адносяцца трагедыя, эпапея і ода (пісаліся дадзеныя жанры толькі вершам),— дзяржаўнае жыццё, важныя гістарычныя падзеі, міфалогія; героі твораў — манархі, палкаводцы, вядомыя міфалагічныя асобы, рэлігійныя падзвіжнікі. «Нізкія» жанры (камедыя, сатыра, байка) адлюстроўваюць прыватнае паўсядзённае жыццё сярэдніх па свайму грамадскаму становішчу і матэрыяльнай забяспечанасці людзей. Часам у персанажную сферу «нізкіх» жанраў пранікаюць і прадстаўнікі вясковага і гарадскога плебсу. Прамежкавае месца адведзена «сярэднім» жанрам — элегіі, ідыліі, пасланню, санету, песні. Кожны жанр у класіцызме мае строгія межы і яскрава выражаныя фармальныя прыкметы. Не дапускалася спалучэння ў творах узвышанага і нізкага, трагічнага і камічнага, гераічнага і звычайнага: што дазволена сатыры, тое не павінна быць у трагедыі; што з’яўляецца прыдатным для камедыі, тое ні ў якім разе не павінна выкарыстоўвацца ў эпапеі; і г. д. Вядучым жанрам класіцызму стала трагедыя, звернутая да адлюстравання важнейшых грамадскіх і маральна-этычных праблем веку. Грамадскія канфлікты паўстаюць у ёй адлюстраванымі ў душах герояў, якія пастаўлены перад неабходнасцю выбару паміж дзяржаўным доўгам і асабістымі памкненнямі. Самымі вядомымі французскімі трагікамі класіцыстычнага часу з’яўляюцца П. Карнэль і Ж. Расін. У класіцыстычную французскую камедыю найбольшы ўклад унёс Ж.Б. Мальер, у байку — Ж. Лафантэн, сатыру — Н. Буало, маралістычную прозу — Ф. Ларашфуко. Рацыяналістычны падыход вызначаў у класіцыстаў адносіны да паэтычнай формы: кожны твор павінен быць строга прадуманым, кампазіцыя пабудавана лагічна, з суразмернасцю кожнай часткі, стыль характарызавацца празрыстасцю, мова — лаканічнасцю і дакладнасцю. Асабліва строгія патрабаванні прад’яўляліся да драматычных жанраў, перш за ўсё да трагедыі, якая павінна была складацца з пяці актаў. Камедыі маглі быць і трохактовымі (у ХVІІІ ст. пачынае з’яўляцца ўсё больш і больш аднаактовых літаратурных камедый; да гэтага часу малыя формы драмы развіваліся пераважна ў рэчышчы народнага тэатра), але ні ў якім разе чатырох- ці двухактовымі. Вельмі строга сачылі тэарэтыкі класіцызму за выкананнем прынцыпу трох адзінстваў — месца, дзеяння і часу, сфармуляваных яшчэ ў трактатах Дж. Трысіна і Ю. Скалігера, якія ў сваю чаргу абапіраліся на «Паэтыку» Арыстоцеля. Згодна правілу адзінства месца, усё дзеянне павінна адбывацца ў адным месцы — палацы, доме ці нават пакоі. Адзінства часу патрабавала, каб дзеянне п’есы абавязкова ўкладвалася ў сутачны адрэзак. Нарэшце, адзінства дзеяння вымушала, каб падзеі, адлюстраваныя ў п’есе, мелі свой пачатак, развіццё і заканчэнне. Акрамя таго, у творы не павінна быць ніякіх «лішніх» эпізодаў і дзеючых асоб — усяго таго, што не звязана з асноўным дзеяннем. Пік у развіцці французскага класіцызму прыпадае на 60–80-я гг. ХVІІ ст. Затым ён крыху занепадае, а з пачаткам эпохі Асветніцтва зноў адраджаецца і існуе больш-менш стабільна да Вялікай французскай буржуазнай рэвалюцыі, а таксама ў час яе. Асаблівы ўклад у французскі асветніцкі класіцызм унеслі Вальтэр і М.Ж. Шэнье. Поўнасцю зніклі класіцыстычныя рысы з літаратуры Францыі толькі к 30-м гг. ХІХ ст. Пад уплывам французскай літаратуры класіцызм развіваецца і ў іншых краінах Еўропы: у Англіі (А. Поп, Дж. Адысан), Італіі (В. Альф’еры, часткова У. Фаскола), Германіі (І. Готшэд, і асабліва прадстаўнікі веймарскага класіцызму ў асобах І.В. Гётэ і Ф. Шылера), Расіі (А. Канцемір, В. Традзякоўскі, М. Ламаносаў, А. Сумарокаў). «На Беларусі, у Польшчы і Літве,— пішуць У. Конан і А. Мальдзіс,— тэндэнцыі класіцызму прыкметны з ХVІІ ст. як у тэорыі (курсы паэтыкі і рыторыкі), так і ў мастацкай практыцы (пераважна ў архітэктуры і сілабічнай паэзіі)» [238]. У якасці прыкладу вучоныя прыводзяць дзейнасць М. Сарбеўскага (тэорыя) і С. Полацкага (паэзія, прычым у спалучэнні з барочнымі элементамі). Больш жа паслядоўна, на думку гэтых жа даследчыкаў, класіцызм у беларускай літаратуры і шматмоўнай літаратуры Беларусі выявіўся ў 2-й пал. ХVІІ — пач. ХІХ стст. у творчасці А. Нарушэвіча, А. Нямцэвіча, Ф. Багамольца, Т. Глінскай, І. Сакольскага, І. Галянеўскага, М. Карыцкага, М. Цяцерскага, К. Марашэўскага, І. Юрэвіча, а таксама ў ананімнай бурлескнай паэзіі («Таго дня вельмі слаўнага», «Стары Восіп барадаты», «Уваскрасенне Хрыстова» і інш.). Эстэтыка класіцызму наклала пэўны адбітак на творчасць некаторых пісьменнікаў ХІХ ст. (Я. Чачота, Я. Баршчэўскага, В. Дуніна-Марцінкевіча). У літаратуразнаўстве ў дачыненні да шэрагу рэчаў еўрапейскай літаратуры ХІХ–ХХ стст. ужываецца тэрмін «неакласіцызм». Як адзначаецца ў ЛЭС, «літаратурныя з’явы, якія адносяцца да неакласіцызму, працягваючы ў чымсьці традыцыі класіцызму, узніклі, аднак, пасля змены яго другімі накірункамі (не раней пач. ХІХ ст.) і ў розных гістарычных умовах і нацыянальных літаратурах набылі рознае ідэйна-мастацкае значэнне. Неакласіцызм знаходзяць у «лёгкай паэзіі», у вершах А. Майкава і М.Ф. Шчарбіны, у «парнасцаў», у паэзіі і драматургіі рускіх сімвалістаў (І.Ф. Аненскі, В.Я. Брусаў, Вяч. Іваноў), у сучаснай французскай драматургіі (Ж. Ануй, Ж.П. Сартр, Ж. Жыраду») [239]. Літаратура Бахмутский В.Я. Классицизм // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987. Борев Ю. Классицизм: человек долга в абсолютистском государстве // Теория литературы. Том IV. Литературный процесс.— М., 2001. Виппер Ю.Б. Формирование классицизма во французской поэзии начала ХVІІ в.— М., 1967. Гуляев Н.А. Литературные направления и методы в русской и зарубежной литературе ХVІІ–ХІХ веков. Книга для учителя.— М., 1983. Коваленская Н.Н. Русский классицизм.— М., 1964. Конан У.М., Мальдзіс А.І. Класіцызм у літаратуры // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1986.— Т. 3. Конон В.М. От Ренессанса к классицизму.— Мн., 1978. Литературные манифесты западноевропейских классицистов.— М., 1980. Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый.— Мн., 1980. Обломиевский Д.Д. Французский классицизм.— М., 1968. Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000. Пульхритудова Е.М. Неоклассицизм // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987. Рагойша В. Літаратурны працэс; Метад літаратурны // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001. Ренессанс. Барокко. Классицизм.— М., 1966. Русская литература ХVІІІ в. Эпоха классицизма. Сб-к ст.— М.–Л., 1964. Русский и западноевропейский классицизм. Проза.— М., 1982. XVII век в мировом литературном развитии.— М., 1969. Смирнов А.А. Литературная теория русского классицизма.— М., 1981. Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Классицизм // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003.
Сентыменталізм
Як ужо адзначалася ў пытанні, прысвечаным разгляду пафасу, тэарэтыкамі літаратуры вылучаецца сентыментальны пафас, які можа характарызаваць твор любой эпохі, і сентыменталізм як літаратурна-мастацкі метад і стыль, на аснове якога ў канкрэтны час (сярэдзіна — другая палова ХVІІІ ст.) утварыўся ў Еўропе адпаведны літаратурны напрамак. Сентыменталізмам (ад франц. sentiment — пачуццё, англ. sentimental — пачуццёвы) называецца напрамак у еўрапейскай літаратуры другой паловы ХVІІІ ст., узнікшы ў выніку крызісу асветніцкага рацыяналізму. Тэрмін «сентыментальны» ў дачыненні да літаратуры пачаў выкарыстоўвацца яшчэ з канца 1740-х гг., аднак канчаткова замацаваўся пасля выхаду рамана англійскага пісьменніка Л. Стэрна «Сентыментальнае падарожжа па Францыі і Італіі» (1768). Менавіта ў Англіі, у яе літаратуры, сентыменталізм якраз і атрымаў сваё найбольш закончанае сістэмнае выражэнне. Хоць сентыменталізм і быў спараджэннем крызісу асветніцкай ідэалогіі, яго прадстаўнікі, зазначым, не поўнасцю парываюць з традыцыямі Асветніцтва. «Надаючы асаблівае значэнне пачуццю, жыццю сэрца, апеліруючы да этычных асноў чалавечага быцця, сентыменталісты не адмаўлялі значэнне розуму, ведаў для ўдасканалення чалавека. Пачуццё ў сентыменталісцкім вытлумачэнні не ірацыянальнае. Будучы падобным да розуму, яно ёсць натуральная праява чалавечай прыроды. Як і розум, у сентыменталістаў несапсаванае, непасрэднае пачуццё супрацьпастаўлена забабонам сацыяльным, саслоўным, рэлігійным. Сувязь сентыменталізму з філасофіяй Асветніцтва сказалася і ў вастрыні маральна-этычнай праблематыкі твораў, у ідэі пазасаслоўнай каштоўнасці асобы» [240]. Сентыместалісты надавалі асаблівую ўвагу адлюстраванню жыцця ніжэйшых слаёў грамадства і даволі высока ставілі іх лепшыя маральныя і духоўныя каштоўнасці, не сапсаваныя гарадской цывілізацыяй. Жыццё на ўлонні прыроды, удалечыні ад гарадскога тлуму і сапсаваных нораваў было своеасаблівым ідэалам для пісьменнікаў гэтага накірунку. Найбольш раннім выяўленнем сентыменталізму ў літаратуры лічыцца пейзажная лірыка англійскага паэта Дж. Томпсана, аўтара зборніка «Поры года» (1726–1730), які стаў этапным у фарміраванні ўсяго напрамку. Еўрапейскую вядомасць атрымала «Элегія, напісаная на вясковых могілках» (1751) Т. Грэя. Акрамя гэтых двух паэтаў англійскую сентыменталісцкую літаратуру найбольш моцна і ярка прадстаўлялі такія аўтары, як Э. Юнг, О. Голдсміт, У. Каўпер, а таксама ўжо ўпамянуты намі вышэй Л. Стэрн. Французскі сентыменталізм звязаны галоўным чынам з дзейнасцю Ж.Ж. Русо, яго аднадумцаў і паслядоўнікаў (Д. Дзідро, А. Прэво, П. Марыво і інш.). Найбольшую вядомасць атрымаў раман Русо «Юлія, ці Новая Элаіза» (1761), у якім распавядаецца аб каханні шляхцянкі Юліі і яе настаўніка Сен-Прэ, чалавека разумнага, але беднага. У Германіі ідэі еўрапейскага сентыменталізму знайшлі сваё адлюстраванне ў творчасці «шцюрмераў» — прадстаўнікоў літаратурнага аб’яднання «Бура і націск» (ням. «Sturm und Drang»). Найбольш моцна сентыменталісцкія прынцыпы пісьма ўвасобіліся ў творчасці Г. Бюргера, І. Гердэра, І.В. Гётэ, Ф. Шылера. Рускі сентыменталізм развівалі такія пісьменнікі, як Ф. Эмін, М. Хераскаў, В. Лукін, М. Мураўёў і інш. Асабліва шырокую папулярнасць у асяроддзі рускага чытача набыла аповесць М. Карамзіна «Бедная Ліза» (1791). Акрамя таго, М. Карамзін выступіў у ролі тэарэтыка сентыменталізму (артыкул «Што патрэбна аўтару?», 1793). Сентыменталізм па прычыне слабой развітасці беларускай літаратуры ХVІІІ ст. не аформіўся ў ёй у самастоўную плынь. Разам з тым ён знайшоў выяўленне на Беларусі ў творчасці польскіх сентыменталістаў Ф. Князьніна, Ф. Карпінскага, І. Быкоўскага, Т. Глінскай, а таксама польска-беларускіх літаратараў ХІХ ст., і ў першую чаргу ў Я. Чачота (вершы «Да мілых мужычкоў», «Плакала бяроза ды гаварыла…», «На прыезд Адама Міцкевіча» і інш.), В. Дуніна-Марцінкевіча («Сялянка», «Гапон», «Вечарніцы», «Купала», «Шчароўскія дажынкі» і інш.). Рысы сентыменталізму даволі выразна бачны і ў паэме «Мачыха» Адэлі з Устроні. «Лепшыя якасці сентыменталізму (гуманізм, цікавасць да чалавека і яго душэўнага свету) атрымалі далейшае развіццё ў беларускай літаратуры канца ХІХ, і асабліва пачатку ХХ ст. (раннія паэмы Я. Купалы, творы З. Бядулі, У. Галубка і інш.)» [241]. Літаратура Багдановіч І. Янка Купала і рамантызм.— Мн., 1989. Борев Ю. Сентиментализм: впечатлительный человек, умиляющийся добродетели и ужасающийся злу // Теория литературы. Том IV. Литературный процесс.— М., 2001. Волков И.Ф. Теория литературы.— М., 1995. Гуляев Н.А. Литературные направления и методы в русской и зарубежной литературе ХVІІ–ХІХ веков. Книга для учителя.— М., 1983. Кочеткова Н.Д. Литература русского сентиментализма: Эстетические и художественные искания.— СПб, 1994. Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Уводзіны ў літаратуразнаўства.— 2-е выд., дапрац. і дап.— Мн., 1982. Лецка К.І. Сентыменталізм // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1987.— Т. 4. Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000. Поспелов Г.Н. Теория литературы.— М., 1978. Рагойша В. Метад літаратурны // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001. Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Сентиментализм // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003. Тураев С. Сентиментализм // Словарь литературоведческих терминов / Редакторы-составители Л.И. Тимофеев и С.В. Тураев.— М., 1974. Харитонов В.А. Сентиментализм // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987. Рамантызм
Рамантызм — адзін з буйнейшых накірункаў сусветнай літаратуры Новага часу, які найбольш моцна выявіўся ў прыгожым пісьменстве Еўропы і Паўночнай Амерыкі ў канцы ХVІІІ — першай трэці ХІХ стст. Рамантызм як літаратурна-мастацкі напрамак трэба размяжоўваць з рамантыкай, пад якой падразумяваецца пазачасавы, не прывязаны да нейкай канкрэтнай эпохі пафас літаратурна-мастацкага твора, своеасаблівы тып ідэйна-эмацыянальных адносін да жыцця, у аснове якога ляжыць глыбока асабістае, напружана-страснае імкненне да ўзвышанага ідэалу, незадаволенасць існуючым становішчам і прага іншага, лепшага і прыгажэйшага, жыцця. Рамантызм стаў вышэйшай кропкай, апагеем антыасветніцкага руху, які пракаціўся практычна па ўсіх краінах Еўропы (яго асноўнай сацыяльна-ідэалагічнай перадумовай лічыцца расчараванне ў выніках Вялікай французскай буржуазнай рэвалюцыі і развіцця цывілізацыі наогул). Непрыняцце новага, надзвычай прагматычнага і меркантыльнага ладу жыцця, пратэст супраць пошласці, празаічнасці, бездухоўнасці і эгаістычнасці адносін, якія паступова ўсталёўваліся ў грамадстве, мелі месца ўжо ў творах сентыменталізму і перадрамантызму (пад ім падразумяваецца комплекс своеасаблівых ідэйна-стылёвых тэндэнцый у еўрапейскай літаратуры другой паловы ХVІІІ — пачатку ХІХ стст., выяўлены найперш ў творчасці Т. Чацертона, Дж. Макферсана («Песні Асіяна»), у гатычным рамане Х. Уолпала, А. Радкліф). Але ў рамантызме ўсё гэта набыло асаблівую вастрыню. Нявер’е ў сацыяльны, прамысловы, палітычны і навуковы прагрэс, які прынёс новыя кантрасты і антаганізмы замест абяцанага асветнікамі «царства розуму» і ўсеагульнага дабрабыту, паступова разраслося ў рамантыкаў да «касмічнага песімізму». Рамантыкі адкрылі незвычайную складанасць, глыбіню і антынамічнасць духоўнага свету чалавека, унутраную бясконцасць чалавечай індывідуальнасці. Чалавек для іх — малы сусвет, мікракосмас. Напружаная цікавасць да моцных і яркіх пачуццяў, да тайных рухаў душы, да «начнога» яе боку, імкненне да інтуітыўнага і падсвядомага — надзвычай істотныя рысы і якасці рамантычнага светаадчування. Гэтаксама для рамантыкаў была вельмі важнай абарона волі, свабоды, незалежнасці і самакаштоўнасці асобы, павышаная ўвага да адзінкавага, непаўторнага ў чалавеку. У галіне эстэтыкі рамантыкамі зроблены шматлікія адкрыцці і новаўвядзенні. Па-першае, яны пачалі інтэнсіўна змагацца з нарматыўнай класіцыстычнай эстэтыкай, якая скоўвала творчае ўяўленне мастака. Дзеля максімальнага набліжэння да рэчаіснасці рамантыкі сталі ўзнаўляць у сваіх творах г. зв. мясцовы каларыт (франц. couleur locale) Пісьменнікі гэтага накірунку вялікую ўвагу надавалі збору нацыянальнага фальклору (народная культура, на думку рамантыкаў, павінна была выступіць адным са сродкаў абнаўлення мастацтва). Рамантыкі істотна мадэрнізавалі жанравую сістэму літаратуры: побач з трагедыяй і драмай імкліва развіваюцца эпічныя жанры (асабліва вял
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 751; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.138.170.67 (0.017 с.) |