Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Агульнае паняцце аб мастацкім творыСодержание книги
Поиск на нашем сайте
і асаблівасцях яго складу. Паэтыка. ТЭАРЭТЫЧНАЯ ПАЭТЫКА Агульнае паняцце аб мастацкім творы І асаблівасцях яго складу Літаратурны твор — прадукт своеасаблівай, немеханічнай дзейнасці чалавека, створаны з дапамогай творчых высілкаў,— з’яўляецца асноўнай адзінкай мастацкай літаратуры і адпаведна асноўным аб’ектам навуковага даследавання. У сувязі з тым, што літаратурна-мастацкі твор, па-першае, ёсць рэч даволі своеасаблівая, спецыфічная па свайму прызначэнню (задавальняць эстэтычныя патрэбы), а, па-другое, утварэнне штучнае, сучасныя вучоныя-літаратуразнаўцы вылучаюць у яго агульным складзе два аспекты: унутраны, зрокава нябачны эстэтычны аб’ект, які валодае патэнцыялам мастацкага ўздзеяння на чытача, і артэфакт (ад лац. artefactum — штучна зробленае) — знешняе аблічча гэтага аб’екта, матэрыялізаванае і замацаванае на паперы з дапамогай літар і слоў. Сучаснае тэарэтычнае літаратуразнаўства побач з уласна творам як цэласнай і завершанай літаратурнай адзінкай вылучае таксама ў гэтым (ці блізкім) плане цыкл і фрагмент. Пад літаратурным цыклам (ад ст.-грэч. kýklos — круг, кола) «звычайна падразумяваецца група твораў, складзеная і аб’яднаная самім аўтарам і прадстаўляючая сабой мастацкае цэлае» [72]. Літаратурны цыкл выявіў сябе ва ўсіх родах мастацкай літаратуры. Аднак найбольш распаўсюджаны ён у лірыцы. Фрагмент як паняцце ўжываецца ў літаратуразнаўстве ў двух асноўных значэннях. Па-першае, пад ім падразумяваюць урывак з твора, што не дайшоў да нас цалкам. Наогул, гэта частка тэксту, якая не валодае самадастатковасцю. Па-другое (менавіта гэтае змястоўнае напаўненне паняцця «фрагмент» нас зараз цікавіць), ім называецца «спецыфічная жанравая форма творчасці, што характарызуецца, з аднаго боку, знешнай «незакончанасцю», з другога — якасцю мастацкай цэласнасці і ўнутранай завершанасці» [73]. Класічныя прыклады фрагмента ў такім яго значэнні — раманы «Генрых фон Офтэндзінгер» Наваліса, «Рускія ночы» У. Адоеўскага, твор «Так гаварыў Заратустра» Ф. Ніцшэ. Літаратурны твор, пры ўсім тым, што ён адзіны і цэласны, з’яўляецца шматпланавым утварэннем, якое мае розныя грані (бакі, ракурсы, узроўні, аспекты). Склад і будова літаратурна-мастацкага твора характарызуюцца літаратуразнаўцамі з дапамогай цэлага шэрагу паняццяў і тэрмінаў, у вылучэнні і ўжыванні якіх, зазначым, пакуль што няма пэўнага адзінства і агульнапрынятай сістэмы. Найбольш часта вучонымі пры аналізе складанай і шматаспектнай будовы літаратурна-мастацкага твора прымяняецца паняційная пара «змест» і «форма». Як вядома, яна складае таксама аснову філасофскага тэрміналагічна-паняційнага апарату. «Змест» і «форма» служаць дзеля разумовага аддзялення знешняга ад унутранага, сутнасці і сэнсу — ад іх увасаблення, ад спосабаў іх існавання. Зместам пры гэтым імянуецца аснова прадмета, яго вызначальны бок. Форма ж — гэта арганізацыя і знешні выгляд прадмета, яго вызначаемы бок. Аднак не ўсе вучоныя-літаратуразнаўцы адзінадушныя ў выкарыстанні пры аналізе складу літаратурна-мастацкага твора паняццяў «змест» і «форма». Некаторыя з іх, і асабліва прадстаўнікі фармальнай арыентацыі ў літаратурнай навуцы, даволі крытычна адносяцца да гэтых паняццяў, указваючы на іх устарэласць і ў выніку тэрміналагічную вычарпанасць і непрыгоднасць. Аднымі з першых пачалі крытыкаваць паняцці «змест» і «форма» прадстаўнікі рускай «фармальнай школы». Структуралісты ж наогул прапанавалі замяніць іх іншымі тэрмінамі: спачатку, калі ўсталёўвалася і пашыралася ў навуковым асяроддзі іх метадалогія, паняццямі «структура» і «ідэя», а крыху пазней — тэрмінамі «знак» і «значэнне». Постструктуралісты пачалі настойваць на замене паняццяў «змест» і «форма» паняццямі «тэкст» і «сэнс». Побач з дыхатамічным (двухсастаўным, двухузроўневым, двухслойным) падыходам да складу мастацкага твора ў літаратуразнаўстве маюць месца таксама і іншыя канцэпцыі. Так, напрыклад, А. Патэбня вылучаў тры асноўныя аспекты ў творах мастацтва: знешнюю форму, унутраную форму і змест (у дачыненні да літаратуры: слова, вобраз, ідэя). Бытуе ў літаратуразнаўстве і шматузроўневы (шматсастаўны, шматслойны) падыход, прапанаваны фенаменолагамі (Р. Інгардэн і інш.). Як бы ні адносілася частка вучоных да паняццяў-катэгорый «змест» і «форма», без іх нельга глыбока разабрацца ў асаблівасцях складу мастацкага твора. Аб гэтым сведчыць шматвяковы вопыт эстэтыкі і літаратуразнаўства. Прадстаўнікамі «ўмеранага» літаратуразнаўства ХХ ст., з’арыентаванага на класічныя навуковыя традыцыі, было прапанавана выкарыстанне словазлучэння-паняцця «змястоўная форма». Аднымі з першых аб змястоўнай (змястоўна напоўненай) форме загаварылі нямецкія вучоныя, у прыватнасці, Й. Фолькельт (Gehalterfullte Form). У айчынным (у шырокім сэнсе, г. зн. ва ўсходнеславянскім, у тым ліку і былым савецкім) літаратуразнаўстве дадзенае паняцце абгрунтаваў М. Бахцін, сцвярджаючы, што мастацкая форма без цеснай сувязі са зместам не мае сэнсу. У мастацкім творы яны ўяўляюць сабой непарыўнае адзінства. Спаўна рэалізаванае адзінства формы і зместу робіць мастацкі твор арганічным цэлым, як бы жывой істотай, нечым, так бы мовіць, народжаным, а не разумова (механічна) сканструяваным. Такім чынам, «у мастацкім творы вылучаюцца пачаткі фармальна-змястоўны і ўласна змястоўны. Першы ў сваю чаргу шматпланавы. У складзе формы, якая нясе змест, традыцыйна вылучаюцца тры бакі, якія абавязкова маюць месца ў любым літаратурным творы. Гэта, па-першае, прадметны (прадметна-выяўленчы) пачатак: усе тыя адзінкавыя з’явы і факты, якія абазначаны з дапамогай слоў і ў сваёй сукупнасці складаюць свет мастацкага твора (бытуюць таксама словазлучэнні «паэтычны свет», «унутраны свет» твора, «непасрэдны змест»). Гэта, па-другое, уласна слоўная тканіна твора: мастацкая мова, якая нярэдка фіксуецца тэрмінамі «паэтычная мова», «стылістыка», «тэкст». І, па-трэцяе, гэта суаднесенасць і размяшчэнне ў творы адзінак прадметнага і слоўнага «радоў», г. зн. кампазіцыя. Дадзенае літаратуразнаўчае паняцце роднаснае такой катэгорыі семіётыкі, як структура (суаднесенасць элементаў складана арганізаванага прадмета)» [74]. Змястоўны (уласна змястоўны) пласт твора «правамоцна ахарактарызаваць не як яшчэ адзін (чацвёрты) бок твора, а як яго субстанцыю. Мастацкі змест уяўляе сабой адзінства аб’ектыўнага і суб’ектыўнага пачаткаў. Гэта сукупнасць таго, што прыйшло ад аўтара звонку і ім пазнана <...>, і таго, што ім выражана і ідзе ад яго поглядаў, інтуіцыі, рыс індывідуальнасці. <...> Тэрміну «змест» (мастацкі змест) больш альбо менш сінанімічныя словы «канцэпцыя» (альбо «аўтарская канцэпцыя»), «ідэя», «сэнс» (у М.М. Бахціна: «апошняя сэнсавая інстанцыя»). В. Кайзер, ахарактарызаваўшы прадметны слой твора (Gehalt), яго мову (Sprachliche Formen) і кампазіцыю (Aufbau) як асноўныя паняцці аналізу, назваў змест паняццем сінтэзу. Мастацкі змест і на самой справе з’яўляецца сінтэзуючым пачаткам твора. Гэта яго глыбінная аснова, якая складае прызначэнне (функцыю) формы як цэлага» [75]. І яшчэ адзін важны момант, на які звяртае ўвагу В. Халізеў пры характарыстыцы змястоўнага боку твора і на чым нам таксама хацелася б абавязкова з’акцэнтаваць увагу: «Мастацкі змест увасабляецца (матэрыялізуецца) не ў якіхсьці асобных словах, словазлучэннях, фразах, а ў сукупнасці таго, што ў творы мае месца» [76]. Літаратура Абрамович Г.Л. Введение в литературоведение.— 7-е изд., испр. и доп.— М., 1979. Бахтин М.М. Работы 1920-х годов.— Киев, 1994. Введение в литературоведение / Под. ред. Г.Н. Поспелова.— 2-е изд., доп.— М., 1983. Волков И.Ф. Теория литературы.— М., 1995. Гуляев Н.А. Теория литературы.— М., 1985. Дарвин М.Н. Фрагмент; Цикл // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000. Кожинов В.В. Форма и содержание // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987. Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Уводзіны ў літаратуразнаўства.— 2-е выд., дапрац. і дап.— Мн., 1982. Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000. Поспелов Г.Н. Теория литературы.— М., 1978. Рагойша В. Змест і форма; Твор літаратурны // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001. Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Артефакт; Форма и содержание // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003. Тимофеев Л.И. Основы теории литературы.— 5-е изд., испр. и доп.— М., 1976. Федотов О.И. Основы теории литературы: В 2 ч.— Ч. 1: Литературное творчество и литературное произведение.— М., 2003. Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000. Чернец Л.В. Литературное произведение как художественное единство // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 739; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.14.254.103 (0.008 с.) |