Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Свет мастацкага твора»: значэнне паняццяСодержание книги
Поиск на нашем сайте
Сучаснае літаратуразнаўства ўсё больш і больш аперыруе паняццем «свет мастацкага твора» (альбо «мастацкі свет твора», «унутраны свет твора», «паэтычны свет твора»). «Свет літаратурнага твора — гэта ўзноўленая ў ім з дапамогай мовы і пры ўдзеле вымыслу прадметнасць. Яна ўключае ў сябе не толькі матэрыяльныя данасці, але і псіхіку, свядомасць чалавека, галоўнае ж — яго самога як душэўна-цялеснае адзінства. Свет твора складае рэальнасць як «рэчыўную», так і «асабовую». <...> Свет твора складае неад’емную грань яго формы (заўсёды змястоўнай). Ён знаходзіцца як бы паміж уласна зместам і слоўнай тканінай (тэкстам)» [97]. Свет мастацкага твора даволі разнастайны і шматпланавы. Найбольш значнымі адзінкамі мастацкага свету твора з’яўляюцца персанажы (як правіла, пададзеныя ў пэўнай сістэме) і падзеі, з якіх складваюцца сюжэты. Наступныя, больш дробныя кампаненты свету мастацкага твора — гэта акты паводзін персанажаў, рысы іх знешнасці (партрэты), з’явы псіхікі, а таксама акаляючыя персанажаў рэчы, карціны прыроды (пейзажы). Сюды неабходна таксама аднесці і акты выказванняў персанажаў (іх маналогі і дыялогі). І, нарэшце, самымі малымі, але таксама вельмі важнымі адзінкамі мастацкага свету твора з’яўляюцца падрабязнасці (дэталі) таго, што адлюстроўваецца. Часам яны спецыяльна выдзяляюцца і падкрэсліваюцца пісьменнікамі, набываючы ў выніку асаблівую важкасць і значнасць. Літаратура Лихачев Д.С. Внутрений мир художественного произведения // Вопросы литературы.— 1968.— №8. Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Художественный мир произведения // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003. Теория литературы: Учебное пособие для студентов филологических факультетов высших учебных заведений: В 2 т. / Под. ред. Н.Д. Тамарченко.— Т. 1: Тамарченко Н.Д., Тюпа В.И., Бройтман С.Н. Теория художественного дискурса. Теоретическая поэтика.— М., 2004. Федотов О.И. Основы теории литературы: В 2 ч.— Ч. 1: Литературное творчество и литературное произведение.— М., 2003. Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000. Чернец Л.В. Мир произведения // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000. Персанаж Агульнае паняцце аб персанажы Тэрмін «персанаж» запазычаны з французскай мовы (personnage), а сваю этымалогію вядзе з лацінскай мовы (persona — асоба, твар, маска). Старажытныя рымляне словам «персанаж» абазначалі спачатку маску, якую надзяваў акцёр, а пазней асобу, абмаляваную ў творы. Побач з тэрмінам «персанаж» у літаратуразнаўстве даволі часта ўжываюцца ў якасці сінанімічных тэрміны «літаратурны герой» і «дзеючая асоба». Разам з тым паміж імі нельга паставіць знак поўнай тоеснасці. Слова «герой» падкрэслівае пазітыўную ролю, яркасць, незвычайнасць, выключнасць чалавека, які пададзены ў творы (Ф. Дастаеўскі ў сваіх «Запісках з падполля» дзеля абазначэння галоўнага персанажа, які займае ў сістэме вобразаў твора цэнтральнае месца, аднак пры гэтым пазбаўлены традыцыйных гераічных рыс, прапанаваў тэрмін «антыгерой»). Словазлучэнне ж «дзеючая асоба» ўказвае перш за ўсё на факт здзяйснення персанажам нейкіх учынкаў. Паняцце «персанаж» знаходзіць найпярвейшае і асноўнае выкарыстанне пры аналізе эпічных і драматычных твораў. Тут персанажы складаюць аснову прадметнага свету і сваімі дзеяннямі ўтвараюць сюжэт. «У лірыцы ж, якая ўзнаўляе перш за ўсё ўнутраны свет чалавека, персанажы (калі яны ёсць) абмалёўваюцца пункцірна, фрагментарна, а галоўнае — у непарыўнай сувязі з перажываннямі лірычнага суб’екта» [98]. Асоба, унутраны стан якой узнаўляецца ў лірычных творах, імянуецца, як вядома, лірычным героем. Паводле сваёй прыроды, паходжання персанаж можа быць плёнам фантазіі, чыстага вымыслу пісьменніка (напрыклад, ліліпуты Дж. Свіфта); вынікам дадумвання аблічча рэальна існаваўшага чалавека; альбо, урэшце, вынікам дапрацоўкі, дабудовы вядомага літаратурнага героя (Праметэй, Дон Жуан, Фауст і інш.). Побач з людзьмі (а часам і асобна ад іх ці наогул без іх) у творах літаратуры могуць дзейнічаць і размаўляць жывёлы, расліны, рэчы, фантастычныя істоты, робаты і г. д. Ёсць цэлы шэраг жанраў (казка, байка, балада, творы анімалістычнай літаратуры, навуковай фантастыкі і інш.), у якіх «падобныя персанажы абавязковыя альбо вельмі верагодныя» [99]. Разам з тым — і гэта аксіёма — усе «нечалавечыя» індывідуальнасці з іх паводзінамі, унутраным светам і г. д. так ці інакш праецыруюцца на чалавека, на яго сацыяльна-асабовую сутнасць. Нярэдка ў літаратуры побач з персанажамі як абасобленымі індывідуальнасцямі выступаюць таксама і г. зв. «зборныя» персанажы — група, калектыў, грамада, чалавечы натоўп, гурт (чалавечы натоўп у «Саборы Парыжскай Божай Маці» В. Гюго, грамада ў «Досвітках» Л. Родзевіча і інш.). Такая традыцыя, відаць, бярэ свой пачатак яшчэ ў антычнай драме, дзе паўнапраўнай дзеючай асобай з’яўляўся хор. Даволі своеасаблівыя і не заўсёды адназначныя суадносіны персанажа з характарам і тыпам. Лік (колькасць) характараў і персанажаў у творы, як правіла, не супадае: апошніх болей. Не ўсе персанажы перарастаюць у характары, а тым болей у тыпы: гэта ўдаецца, і часам незалежна ад аўтарскай волі, толькі невялікай іх частцы [100]. Паводле ступені ўдзелу ў дзеянні персанажы падзяляюцца на цэнтральныя альбо галоўныя, другарадныя і эпізадычныя. Акрамя гэтых тыпаў персанажаў А. Фядотаў вылучае яшчэ загалоўкавыя («заглавные» — у арыгінале), якімі імянуецца твор, а таксама пазасцэнічныя (яны не ўдзельнічаюць у дзеянні, а толькі ўпамінаюцца аўтарам ці іншымі персанажамі). Творы з адным ці двума персанажамі сустракаюцца ў мастацкай літаратуры не тое, каб надта ўжо і рэдка, але і не вельмі часта. Гэта характарызуе ў першую чаргу творы малой формы. У сярэдніх і буйных (з пункту гледжання формы і аб’ёму наогул) мастацкіх творах прысутнічае многа, а часам і вельмі шмат персанажаў. Тут яны ўтвараюць пэўную сістэму, у якой існуе свая, вызначаная аўтарам, іерархія. Персанажы не дзейнічаюць у мастацкім творы ў нейкім, скажам так, вакууме. Яны ставяцца аўтарам у пэўныя абставіны. Існуе цесная ўзаемаабумоўленасць персанажаў (асабліва персанажаў-характараў) і абставін. Прычым пад апошнімі трэба разумець не толькі знешнія асаблівасці асяроддзя, у якім (ці на фоне якога) разгортваецца дзеянне, але і ўнутраны стан гэтага асяроддзя: яго псіхалагічны клімат, маральную атмасферу, ступень грамадскай актыўнасці прадстаўнікоў і г. д. І яшчэ адзін важны момант: меркаваць аб персанажах мастацкага твора, інтэрпрэтаваць іх дзеянні, учынкі, паводзіны, даваць усяму гэтаму пэўную ацэнку неабходна толькі з улікам канкрэтных сацыяльна-гістарычных рэалій таго часу, калі працякае дзеянне ў творы. Персанаж — галоўны аб’ект літаратуразнаўчага даследавання. Таму існуе цэлы шэраг тэарэтычных аспектаў-накірункаў вывучэння гэтага асноўнага звяна мастацкага твора: персанаж і пісьменнік (герой і аўтар), асаблівасці ўзаемадачыненняў паміж імі; свядомасць і самасвядомасць персанажа, асаблівасці псіхалагічнай матывіроўкі паводзін персанажа; найбольш важныя моманты і асаблівасці партрэтнай характарыстыкі персанажа; формы паводзін персанажа; персанаж як носьбіт мовы (маўлення). Адным з першых у айчыннай вучэбнай літаратуры звярнуў увагу на дадзеныя моманты і пастараўся сістэматызавана падаць іх В. Халізеў у сваім падручніку «Тэорыя літаратуры». Таму далей пры разглядзе вылучаных вышэй аспектаў характарыстыкі персанажа мы і будзем больш за ўсё абапірацца на меркаванні і высновы гэтага расійскага вучонага і выкладчыка.
Літаратура Арапова Н.С. Герой // Русская словесность.— 1995.—№3. Бахтин М.М. Эстетика словесного творчества.— М., 1979. Бочаров С.Г. Характеры и обстоятельства // Теория литературы: Основные проблемы в историческом освещении. Образ. Метод. Характер.— М., 1962.— Кн. 1. Гальцева Р.А., Роднянская И.Б. Антигерой // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987. Гинзбург Л.Я. О литературном герое.— Л., 1979. Гніламёдаў У.В. Літаратурны герой // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1986.— Т. 3. Мартьянова С.А. Образ человека в литературе: От типа к индивидуальности и личности.— Владимир, 1997. Персонаж // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987. Рагойша В. Вобраз літаратурны // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001. Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Антигерой; Персонаж; Характер литературный // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003. Теория литературы: Учебное пособие для студентов филологических факультетов высших учебных заведений: В 2 т. / Под. ред. Н.Д. Тамарченко.— Т. 1: Тамарченко Н.Д., Тюпа В.И., Бройтман С.Н. Теория художественного дискурса. Теоретическая поэтика.— М., 2004. Толчикова Л.И. Характеры и обстоятельства // Толчикова Л.И. Судьбы людские – судьбы народные.— Мн, 1990. Федотов О.И. Основы теории литературы: В 2 ч.— Ч. 1: Литературное творчество и литературное произведение.— М., 2003. Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000. Чернец Л.В. Персонаж // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000. Чернец Л.В. Персонажей система // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000. Энциклопедия литературных героев. Русская литература второй половины ХІХ века / Под общ. ред. Е.А. Шкловского.— М., 1997. 3.2.2. Персанаж і аўтар Адносіны аўтара да свайго героя могуць быць ці адчужанымі (у пераважнай большасці выпадкаў), ці мець прыкметы пэўнай унутранай роднаснасці. Аўтар (хоча ён таго ці не) заўсёды выражае праз мастацкую тканіну твора свае адносіны да персанажа: да яго пазіцыі, светапогляду, каштоўнасных арыентацый і г. д. Нейтральным аўтар, нават у сітуацыях, калі падкрэсліваецца непрадузятасць і аб’ектыўнасць абмалёўкі персанажаў (асабліва гэта практыкавалі пісьменнікі-натуралісты другой паловы ХІХ ст. — Э. Заля, Г. Флабэр, Г. дэ Мапасан і інш.), быць не можа. Паміж пісьменнікам і яго персанажамі заўсёды існуе пэўная дыстанцыя, нават у творах аўтабіяграфічнага жанру, таму што пісьменнік асэнсоўвае ўласны жыццёвы вопыт, як правіла, з пэўнай часавай адлегласці. Персанажы знаходзяцца і дзейнічаюць у мастацкіх творах «па законах жыцця» пад непасрэдным «наглядам» аўтара. Яны — аўтарскія стварэнні. Разам з тым некаторыя героі пры ўсёй цеснай сувязі з творамі, дзе яны «нарадзіліся» (і адпаведна з аўтарам, што «вывеў» іх на свет), здольныя пакідаць гэтыя творы і пачынаць «жыць» самастойным жыццём, непадуладным аўтарскай волі. Яны набываюць статус свайго роду сімвалаў пэўнага светасузірання, застаючыся пры гэтым непаўторнымі як індывідуальнасці. Такімі героямі з’яўляюцца, напрыклад, Гамлет, Дон Кіхот, Тарцюф, Фауст і некат. інш. для культуры сусветнай; Чацкі, Таццяна Ларына, Наталля Растова, Абломаў і інш. для культуры рускай; Паўлінка, Пісарэвіч («Жартаўлівы Пісарэвіч» М. Гарэцкага), Саўка («Збянтэжаны Саўка» Л. Родзевіча) і некат. інш. для беларускай культуры. Папулярнасць і высокі сацыяльны статус такога роду персанажаў часам падштурхоўваюць некаторых пісьменнікаў да ўнясення сваёй ўласнай лепты ў грамадска-культурнае «жыццё» чужых славутых літаратурных герояў. Ёсць такія факты і беларускай літаратуры. Так, у пачатку 1920-х гг. вядомы беларускі драматург Ф. Аляхновіч узяўся «дапрацаваць» быццам бы сюжэтна незавершаную «Паўлінку» Я. Купалы і напісаў аднаактоўку «Заручыны Паўлінкі», у якой даволі хутка намеціў шлях да шлюбу галоўнай гераіні з яе каханым — Якімам Сарокам. Сам жа пясняр на гэта не адважыўся, бо пайшоў бы супраць жыццёвай праўды. Знакамітыя літаратурныя персанажы могуць жыць самастойным жыццём, незалежна ад іх стваральнікаў, не толькі ў літаратурных тэкстах (маюцца на ўвазе творы-наследаванні, дапрацоўкі, рэмінісцэнцыі і г. д.) і публіцыстыцы, але і ў творах іншых відаў мастацтва: у музыцы, жывапісе, скульптуры і г. д. У свеце існуе нават практыка ўзвядзення помнікаў літаратурным героям (напрыклад, Дон Кіхоту і Санча Пансе ў Мадрыдзе, купалаўскім русалкам і Сымону-музыку ў Мінску, дзеду Талашу ў Петрыкаве). Літаратура Бахтин М.М. Проблемы поэтики Достоевского.— 4-е изд.— М., 1979. Бахтин М.М. Автор и герой в эстетической деятельности // Бахтин М.М. Литературно-критические статьи.— М., 1986. Прозоров В.В. Автор // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000. Роднянская И.Б. Автора образ // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987. Рымарь Н.Т., Скобелев В.П. Теория автора и проблема художественной деятельности.— Воронеж, 1994. Смыкоўская В.І. Творчая канцэпцыя пісьменніка.— Мн., 1976. Федотов О.И. Основы теории литературы: В 2 ч.— Ч. 1: Литературное творчество и литературное произведение.— М., 2003. Фіцнер Т.А. Гендэрны аспект у беларускай літаратуры ХХ стагоддзя.— Гомель, 2005. Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 795; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.147.75.217 (0.009 с.) |