Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Высокая літаратура». Літаратурная класікаСодержание книги
Поиск на нашем сайте
Пад «высокай» (альбо «строгай») літаратурай падразумяваецца тая частка мастацкага пісьменства, якая характарызуецца ўважлівымі і, нават можна сказаць, трапяткімі адносінамі да яе (як правіла, на працягу доўгага часу) з боку адукаваных і выхаваных чытачоў, бо застаецца «вернай свайму культурна-мастацкаму прызванню. Нейкі «пік» гэтай літаратуры («высокай») складае класіка — тая частка мастацкай славеснасці, якая цікавая і аўтарытэтная для шэрагу пакаленняў і складае «залаты фонд літаратуры» [53]. Слова «класічны» (ад лац. classicus — узорны) выкарыстоўваецца мастацтвазнаўцамі і літаратуразнаўцамі ў некалькіх значэннях: класікі як пісьменнікі антычнасці супрацьпастаўляюцца аўтарам Новага часу, а прадстаўнікі класіцызму (іх таксама імянуюць класікамі) — рамантыкам; у абодвух выпадках за словам «класічны» стаіць уяўленне аб парадку, меры, гармоніі. У гэтым жа сэнсавым рэчышчы ляжыць і тэрмін «класічны стыль», які звязваецца з уяўленнем аб гарманічнай цэльнасці і разумеецца як свайго роду арыенцір для кожнай нацыянальнай літаратуры. Класічнымі лічацца творы, якія вылучаюцца з агульнай літаратурнай масы сваёй значнасцю, маштабнасцю, узорнасцю. Яны ўяўляюць сабой «сукупнасць твораў першага раду. Гэта, так сказаць, верх верху літаратуры. Яна, як правіла, угадваецца толькі звонку, з боку, з іншай, наступнай эпохі. Класічная літаратура (і ў гэтым яе сутнасць) актыўна ўключана ў міжэпахальныя (трансгістарычныя) дыялагічныя адносіны» [54]. Нельга паспешна ўзводзіць пісьменніка-сучасніка ў высокі ранг класіка. Дадзеную неабходнасць выявіць час. Аўтар, прызнаны сучаснікамі,— гэта толькі «кандыдат» у класікі. Куміры свайго часу — яшчэ не класікі. Гісторыя і замежнай, і нашай суседняй рускай літаратуры, і, вядома, беларускай ведае шмат прыкладаў, калі аўтары сваімі сучаснікамі (у асноўным крытыкамі, а таксама «чыноўнікамі ад літаратуры») уздымаліся на неадпаведную і не «ўзятую» імі па-сапраўднаму вышыню, а затым бляклі, драбнелі, а з цягам часу і зусім знікалі з літаратурнага гарызонту. Пытанне, хто адпавядае стану і рэпутацыі класіка, вырашаюць, як правіла, не сучаснікі пісьменнікаў, а іх нашчадкі, прадстаўнікі наступных пакаленняў. Насуперак шырока распаўсюджанаму меркаванню мастацкая класіка не з’яўляецца нечым закасцянелым. Жыццё праслаўленых твораў напоўнена бясконцай дынамікай (пры ўсім тым, што высокія рэпутацыі пісьменнікаў захоўваюць сваю стабільнасць). «Кожная эпоха,— пісаў М. Бахцін,— па-свойму пераакцэнтоўвае творы бліжэйшага мінулага. Гістарычнае жыццё класічных твораў ёсць, па сутнасці, несупынны працэс іх сацыяльна-ідэалагічнай пераакцэнтуацыі» [55]. Бытаванне класічных літаратурных твораў у вялікім гістарычным часе суаднесена, як правіла, з іх узбагачэннем: сэнсава-змястоўная напоўненасць дадзеных твораў расце, даўсведамляецца, раскрываючыся ўсё новымі і новымі гранямі. Пры гэтым праслаўленыя творы мінулага ў кожны асобны гістарычны момант успрымаюцца па-рознаму, выклікаючы нярэдка сур’ёзныя рознагалоссі і спрэчкі. «Быццё літаратуры ў вялікім гістарычным часе адзначана не толькі ўзбагачэннем твораў у свядомасці чытачоў, але і сур’ёзнымі «сэнсастратамі». Для бытавання класікі не надта спрыяльнымі з’яўляюцца, з аднаго боку, авангардысцкае нядбайства культурнай спадчынай і адвольная, скажаючая мадэрнізацыя праслаўленых тварэнняў — іх прамалінейнае асучасніванне <...>; з другога боку — змярцвляючая кананізацыя, аказёньванне, дагматычная схематызацыя аўтарытэтных твораў як увасабленняў канчатковых і абсалютных ісцін (тое, што называюць культурным класіцызмам)» [56]. Нормай адносін да класікі з’яўляецца неімператыўнае, свабоднае прызнанне яе аўтарытэту, якое, у сваю чаргу, не выключае нязгоды, крытычных адносін, спрэчак. Даволі часта класіку характарызуюць як кананізаваную літаратуру, іранічна пры гэтым адзываючыся аб некаторых яе прадстаўніках, што складаюць своеасаблівы рад «літаратурных святых». Разам з тым кананізацыя класікі, якая выражаецца ў садзейнічанні публікацыям лепшых твораў, ва ўстаноўцы вялікім пісьменнікам і паэтам помнікаў, уключэнні іх твораў у вучэбныя праграмы, мае безумоўнае пазітыўнае значэнне для мастацкай культуры. Разам з тым паміж сапраўднай класічнай літаратурай і літаратурай, якая санкцыянуецца нейкімі аўтарытэтамі (дзяржавай, мастацкай элітай), існуе сур’ёзная розніца. Афіцыйныя ўлады (асабліва пры таталітарных рэжымах) нярэдка абсалютызуюць значнасць пэўнай часткі літаратуры (як мінулай, так і сучаснай) і навязваюць свой пункт гледжання чытачам, часам даволі агрэсіўна. Так, дадзены момант несумненна прысутнічаў у СССР, і асабліва ў 1930–1950-я гг. «Аднак рэпутацыя пісьменніка-класіка (калі ён сапраўды класік) не столькі ствараецца чыімісьці рашэннямі (і адпаведнай літаратурнай палітыкай), колькі ўзнікае стыхійна, фарміруецца інтарэсамі і меркаваннямі чытацкай публікі на працягу доўгага часу, яе свабодным мастацкім самавызначэннем. «Хто складае спісы класікаў?» — гэтае пытанне, якое часам ставяць і абмяркоўваюць мастацтвазнаўцы і літаратуразнаўцы, на наш погляд, не зусім карэктнае. Калі падобныя спісы і складаюцца якімі-небудзь аўтарытэтнымі асобамі і групамі, дык яны толькі фіксуюць агульную думку, якая ўжо склалася аб пісьменніках» [57]. У складзе літаратурнай класікі размяжоўваюць аўтараў, якія набылі сусветную значнасць і вядомасць (Гамер, Дантэ, У. Шэкспір, І.В. Гётэ, Ф. Дастаеўскі і інш.), і нацыянальных класікаў — пісьменнікаў, што маюць найбольшую папулярнасць у літаратурах асобных народаў (у Расіі, напрыклад, гэта цэлая плеяда пісьменнікаў з Пушкіным у цэнтры, пачынаючы з І. Крылова і А. Грыбаедава і заканчваючы У. Маякоўскім і С. Ясеніным; беларуская нацыянальная класіка пачынаецца, на нашую думку, з Ф. Багушэвіча, а цэнтральнымі фігурамі ў ёй, безумоўна, з’яўляюцца Я. Купала з Я. Коласам). Такім чынам, нацыянальная класіка ўваходзіць у сусветную толькі часткова. Літаратура Бахтин М.М. Вопросы литературы и эстетики.— М., 1975. Гальцева Р.А., Роднянская И.Б. Журнальный образ классики // Литературное обозрение.— 1986.— №3. Гаспаров М.Л. Классики // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987. Литературные ряды // Современный словарь-справочник по литературе.— М., 1999. Рагойша В. Класіка літаратурная // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001. Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000. Чернец Л.В. «Как слово наше отзовется…»: Судьбы литературных произведений.— М., 1995. Чернец Л.В. Функционирование произведения // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000. Масавая літаратура
Словазлучэнне «масавая літаратура» мае розныя значэнні. У шырокім сэнсе — гэта ўсё тое ў літаратуры, што не атрымала высокай ацэнкі мастацкі адукаванай публікі: альбо вызвала яе негатыўныя адносіны, альбо засталося ёю незаўважаным. Аднак больш распаўсюджаным і ўплывовым з’яўляецца ўяўленне аб масавай літаратуры як аб літаратурным «нізе». Яно ўзыходзіць да класіцысцкі арыентаваных тэорый: да нарматыўных паэтык, якія рэзка супрацьпастаўлялі жанры высокія, сур’ёзныя, кананічныя і нізкія, смехавыя, некананічныя. «Масавая літаратура — гэта сукупнасць папулярных твораў, разлічаных на чытача, не далучанага (альбо мала далучанага) да мастацкай культуры, які не валодае развітым густам, не жадае альбо няздольны самастойна думаць і па вартасці ацэньваць творы, які шукае ў друкаваным слове галоўным чынам забаву» [58]. Масавая літаратура «прызвана ўлагоджваць (але не стымуляваць!) уяўленне чытача і забяспечваць яго ідэйна-псіхічны «камфорт», перасяляючы яго з рэальнага свету ў ілюзорны, дзе падказаныя жаданні і мары наталяюцца сродкамі стандартызаванага ўяўлення, а ўласная «годнасць» сцвярджаецца шляхам атаясамлівання з героем ці знаходзіць грунт у вобразным афармленні сваёй унутранай спрошчанай карціны рэчаіснасці. Метад масавай літаратуры можа быць названы ілюзіянізмам» [59]. Масавая літаратура — словазлучэнне, якое менавіта ў такім маўленчым выглядзе ўжываецца на ўсходнеславянскай культурнай прасторы,— у другіх культурах гучыць па-іншаму. Так, у англамоўнай літаратурна-крытычнай традыцыі масавая літаратура імянуецца папулярнай (popular) літаратурай. У нямецкай культуры аналагічную ролю адыгрывае словазлучэнне трывіяльная літаратура. Французскія спецыялісты вызначаюць гэтую з’яву як паралітаратуру. Менавіта французскі маўленчы варыянт наймення масавай літаратуры стаў інтэрнацыянальным. Паралітаратура абслугоўвае чытача, чые паняцці аб жыццёвых каштоўнасцях, аб добрым і дрэнным вычэрпваюцца прымітыўнымі стэрэатыпамі і не выходзяць за межы агульнапрызнаных стандартаў. У сувязі з гэтым героі твораў паралітаратуры пазбаўлены, як правіла, індывідуальных рыс, псіхалогіі, нейкіх асаблівых прыкмет. А часам персанажы гэтых твораў наогул ператвораны ў фікцыю асобы, у нейкі «знак». Як піша В. Халізеў, «крайні схематызм паралітаратурных персанажаў адрознівае іх ад герояў высокай літаратуры і добрай белетрыстыкі» [60]. Адсутнасць характараў у творах паралітаратуры кампенсуецца дынамічным дзеяннем, вялікай колькасцю неверагодных, амаль што казачных здарэнняў. Тым не менш аўтары стараюцца ўпэўніць чытача ў дакладнасці і верагоднасці таго, што адлюстроўваецца. Паралітаратура — гэта ў прынцыпе падабенства літаратуры, якое паразітуе на ёй, дзецішча рынку, прадукт індустрыі духоўнага спажывання. Дадзены момант накладвае велізарны адбітак на аўтарскі пачатак, які ў многіх творах практычна выпусташаны, таму што яны пішуцца пад заказ, з абавязковай арыентацыяй на пэўную схему ці формулу (нездарма творы паралітаратуры імянуюць часта формульнымі), клішэ дзеля інтрыгі і займальнасці. Асноўным жанрам паралітаратуры з’яўляецца раман з такімі яго разнавіднасцямі, як «дэтэктыў, шпіёнскі раман, баявік (пры жаданні гэтыя тры тыпы можна аб’яднаць пад рубрыкай крымінальны раман), фэнтэзі (у якасці адпраўной мадэлі мае трылогію англійскага пісьменніка Дж. Толкіена «Уладар кольцаў»), трылеры (раманы жахаў, якія тыпалагічна ўзыходзяць да «гатычных» раманаў А. Радкліф), любоўны, дамскі, сентыментальны ці ружовы раман (romance), касцюмна-гістарычны раман з дамешкай меладрамы ці нават парнаграфічнага рамана (сёння гэта «паміраючая» разнавіднасць масавай літаратуры, выцесненая адпаведнага роду кіна- і відэапрадукцыяй)» [61]. Масавая літаратура спарадзіла тэрмін бестселер (упершыню быў прыменены ў 1895 г. у амерыканскім часопісе «Букмэн»). У структуры масавай літаратуры ЗША ўзніклі таксама ў 30-я гг. ХХ ст. фотараманы і коміксы, «дзе літаратурны тэкст — упісаныя ў «бурбалкі» рэплікі персанажаў — іграюць другарадную ролю, у параўнанні з візуальным радам: размешчанымі ў лагічнай паслядоўнасці карцінкамі (фатаграфіямі), якія ў сваёй сукупнасці перадаюць нейкае драматычнае дзеянне» [62]. Выкладзеная намі вышэй характарыстыка масавай літаратуры пададзена з традыцыйных пазіцый. Разам з тым «у апошні час многія літаратуразнаўцы схіляюцца да думкі, што масавая літаратура — гэта феномен ХХ ст., які склаўся як вынік агульнай культурнай тэндэнцыі навейшага часу, калі вялікі аб’ём інфармацыі імкнецца да схематызацыі (згортвання). Любы тэкст масавай культуры ўяўляе сабой высокаарганізаваную мадэль, элементы якой былі апрабаваны ў тэкстах класічнай літаратуры. Напрыклад, калі тэкст трагедыі У. Шэкспіра «Гамлет», раманаў Ф.М. Дастаеўскага «Злачынства і пакаранне», «Браты Карамазавы» і інш. звесці да ўзроўню мадэлі, яны нічым не будуць адрознівацца ад аповесцей Ф. Нязнанскага ці А. Марынінай. Для кожнага жанру масавай культуры ствараецца пэўны звод законаў і правіл — мадэль, якая забяспечвае іх пазнавальнасць, таму чытач ніколі не адчувае расчаравання ад чаканняў, што не збыліся: у дэтэктыве злачынца будзе заўсёды выкрыты, гераіня жаночага рамана знойдзе сваё шчасце і г. д. У адрозненне ад элітарнай культуры, масавая культура гаворыць са сваім чытачом на зразумелай яму мове» [63]. Літаратура Литературные ряды // Современный словарь-справочник по литературе.— М., 1999. Лотман Ю.М. Массовая литература как историко-культурная проблема // Лотман Ю.М. Избранные статьи: В 3 т.— Таллин, 1993.— Т. 3. Мельников Н.Г. О понятии «массовая литература» // Литературоведение на пороге ХХІ века.— М., 1998. Мельников Н.Г. Массовая литература // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000. Мильдон В.И. Беседы о паралитературе // Вопросы философии.— 1972.— №1. Муравьев В.С. Массовая литература // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987. Рагойша В. Бестселер; Літаратура // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001. Руднев В.П. Словарь культуры ХХ века.— М., 1997. Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Бестселлер; Дамский (женский) роман; Детектив; Массовая литература; Триллер; Фэнтази // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003. Фрадкин И.М. Тривиальный роман и пути его распространения в ФРГ // Массовая литература и кризис буржуазной культуры Запада.— М., 1984. Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000. Чернец Л.В. Функционирование произведения // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000. Белетрыстыка
Слова «белетрыстыка» (ад фр. belles lettres — прыгожая, вытанчаная, зграбная славеснасць) выкарыстоўваецца ў розных значэннях: у шырокім сэнсе — мастацкая літаратура (сёння ўжыванне дадзенага слова ў такім значэнні ўстарэла); у больш вузкім — апавядальная проза. Белетрыстыка часта атаясамліваецца з масавай літаратурай. Большасць жа даследчыкаў разглядае яе як лепшую частку масавай літаратуры. Менавіта ў такім значэнні яна і цікавіць нас. Белетрыстыка — гэта літаратура «другога» раду, няўзорная, некласічная, аднак тая частка мастацкай славеснасці, якая мае бясспрэчныя вартасці і прынцыпова адрозніваецца ад літаратурнага «нізу» («чытаніны»). Такім чынам, белетрыстыку можна лічыць сярэдняй, прамежкавай прасторай літаратуры паміж масавай, «нізавой» літаратурай і літаратурнай класікай. «Белетрыстыка неаднародная. У яе сферы ў першую чаргу з’яўляецца важным кола твораў, якія не валодаюць мастацкай маштабнасцю і ярка выражанай арыгінальнасцю, але абмяркоўваюць праблемы сваёй краіны і эпохі, што адпавядаюць духоўным і інтэлектуальным запатрабаванням сучаснікаў, а іншы раз і нашчадкаў» [64]. Белетрыстыка, якая адгукваецца (альбо імкнецца адгуквацца) на літаратурныя і грамадскія павевы свайго часу, не з’яўляецца адзінай плынню. У адных выпадках яна ўбірае ў сябе нешта арыгінальнае і новае (больш у сферы ідэйна-тэматычнай, чым уласна мастацкай), у другіх — аказваецца пераймальнай і эпігонскай. Сур’ёзная белетрыстыка стараецца адыйсці ад эпігонства. Лепшыя з пісьменнікаў-белетрыстаў выконваюць у складзе літаратурнага працэсу даволі важную і адказную ролю, таму што з’яўляюцца своеасаблівымі рэзанатарамі для буйных майстроў слова, а часам і падказчыкамі тэм, матываў, вобразаў. У шэрагу выпадкаў белетрыстыка ў выніку валявых актаў кіраўнікоў дзяржаў і «чыноўнікаў ад літаратуры» ўзводзіцца на пэўны час у ранг класікі. У якасці прыкладу можна прывесці раманы «Як гартавалася сталь» М. Астроўскага, «Маладую гвардыю» А. Фадзеева. Як лічыць В. Халізеў, такія творы «правамоцна называць кананізаванай белетрыстыкай» [65]. Побач з творамі, што абмяркоўваюць злабадзённыя праблемы свайго часу, існуе такое адгалінаванне белетрыстыкі, творы якога напісаны са свядомай устаноўкай на займальнае і, як правіла, лёгкае чытанне. Дадзенае адгалінаванне белетрыстыкі, што «імкнецца да «формульнасці» і авантурнасці, адрозніваецца ад безаблічнай масавай прадукцыі. У ёй нязменна прысутнічае аўтарская індывідуальнасць» [66]. Такая разнавіднасць белетрыстыкі таксама мае права на існаванне. Нельга прымяншаць яе важнасць і значэнне, асабліва для юнацтва. Разам з тым непажадана поўнасцю сканцэнтроўвацца на дадзенай разнавіднасці літаратуры ва ўрон знаёмству з сапраўднымі шэдэўрамі прыгожага пісьменства. Белетрыстыка як «сярэдняя» сфера літаратурнай творчасці (і ў яе сур’ёзна-праблемным, і ў забаўляльным адгалінаваннях) даволі цесна судакранаецца як з «верхам», так і з «нізам» літаратуры. У найбольшай ступені гэта адносіцца да такіх літаратурных відаў і жанраў, як гістарычны, навукова-фантастычны, прыгодніцкі і авантурны раманы, а таксама раман-дэтэктыў. Літаратура Беллетристика // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987. Белетрыстыка // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1984.— Т. 1. Гурвич И.А. Беллетристика в русской литературе ХІХ в.— М., 1970. Литературные ряды // Современный словарь-справочник по литературе.— М., 1999. Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000. Чернец Л.В. «Как слово наше отзовется…»: Судьбы литературных произведений.— М., 1995. Чернец Л.В. Функционирование произведения // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000. 4.4. Ваганні і змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 761; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.225.195.153 (0.012 с.) |