Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Тэорыі літаратурнага працэсу

Поиск

 

Літаратурным працэсам называецца складанае, гістарычна і са­цы­яль­на абумоўленае развіццё і функцыянаванне лі­та­ра­­туры і з’яў, што ёй спа­дарожнічаюць, у пэўны часавы адрэзак у пэў­най краіне, рэгіёне альбо на­огул у свеце (літаратурны працэс у гла­бальным, сусветна-гістарычным маш­табе).

«Літаратурны працэс цесна звязаны з грамадска-палітычнымі аб­ста­ві­намі, пануючай ідэалогіяй у краіне, з філасофскай думкай, этыч­нымі прын­цыпамі і эстэтычнымі ідэаламі пэўнага часу, з рас­пра­цаванасцю лі­та­ратурнай мовы і развіццём розных відаў мас­тац­тва. <...> Для лі­та­ра­тур­на­га працэсу характэрны такія прык­меты, як ма­савасць і бес­пе­ра­пын­насць літаратурных з’яў і фактаў, пісьмен­ніц­кія ўзаемасувязі і ўза­е­ма­ўплы­вы, пераемнасць і развіццё літара­тур­на-мастацкіх традыцый» [215].

У кожны гістарычны момант літаратурны працэс уключае ў ся­бе як са­мі мастацкія творы, сацыяльна, ідэалагічна і эстэтычна не­­аднародныя і роз­наякасныя (ад высокіх узораў да эпігонскай, буль­варнай ці масавай лі­таратуры), так і формы іх грамадскага бы­та­­вання: публікацыі, выданні, лі­таратурную крытыку, водгукі вя­до­мых дзеячаў культуры, мастацтва, па­літыкаў, а таксама звычайных чы­тачоў, выказаныя з пэўнай нагоды і апуб­лікаваныя ў друку альбо за­натаваныя ў мемуарах ці эпісталярнай лі­та­ратуры. «Неад’емнымі кам­панентамі літаратурнага працэсу апошніх ста­годдзяў сталі як фак­ты літаратурнага «самапазнання» эпохі (праг­ра­мы літаратурнай твор­часці, літаратурныя маніфесты), так і барацьба роз­ных ідэйна-мас­тацкіх напрамкаў і плыней» [216].

Тэорыя літаратурнага працэсу асэнсоўваецца з дапамогай цэ­ла­­га шэ­ра­гу паняццяў-тэрмінаў, наконт змястоўнага напаўнення якіх няма поў­на­га адзінства ў асяроддзі літаратуразнаўцаў. Таму мы, наколькі нам гэта ўдас­ца, паспрабуем даць дадзеным па­няц­цям-тэрмінам найбольш шы­ро­ка­ўжывальную трактоўку.

Характарыстыку паняццяў-тэрмінаў тэорыі літаратурнага пра­цэ­­су не­абходна, на нашую думку, пачаць з літаратурна-мастац­ка­га альбо твор­чага метаду [217]. Пад ім, піша В. Рагойша, пад­ра­зу­мя­ва­ец­ца «сістэма гіс­тарычна абумоўленых творчых прынцыпаў, якімі мас­такі, блізкія па сва­іх ідэйна-мастацкіх пазіцыях, кіруюцца пры ад­боры, абагульненні і ацэн­цы жыццёвых з’яў» [218]. Паводле М. Ме­шча­раковай, мастацкім ме­та­дам называецца «асаблівы тып воб­раз­на­га бачання свету (канцэпцыя све­ту і чалавека); гістарычна сфар­мі­ра­ваны спосаб адлюстравання (узнаў­лен­ня і перастварэння, ты­пі­за­цыі) рэчаіснасці; агульны прынцып адбору, аба­гульнення і ацэн­кі жыц­цёвага матэ­рыялу, выяўлення ў ім галоўнага і яго мас­тац­ка-воб­раз­нага адлюст­равання; агульны тып падыходу пісь­мен­­ні­ка да рэ­ча­іс­насці. Паняцце метаду мастацкага ўключае ў сябе: 1) прын­­цыпы мас­тацкага адбору; 2) спосабы мастацкага аба­гуль­нен­ня; 3) прын­­цы­пы эстэ­тычнай ацэнкі рэчаіснасці з пазіцый ідэалу; 4) прын­цы­пы мас­тацкага ўвасаблення рэчаіснасці ў творах мас­тац­тва» [219]. Мас­тац­кі ме­тад «бывае рэаліс­тычны і нерэалістычны, пра­дук­тыўны (фар­мі­ру­­ю­чы мастацкую сістэму) і непрадуктыўны (утва­ра­ючы адзін лі­та­ра­тур­­ны напрамак)» [220]. Гісторыя развіцця су­свет­на­га прыгожага пісь­мен­ства ведае такія мастацкія (творчыя) метады, як барока, кла­сі­цызм, сен­ты­менталізм, рамантызм, рэалізм, на­ту­ра­лізм, мадэрнізм (маг­чыма, ужо мож­на весці гаворку і аб пост­ма­дэр­ніз­ме). На аснове прак­тычна ўсіх іх утва­рыліся адпаведныя лі­та­ра­тур­ныя напрамкі ў сва­ім канкрэтным сты­­­ля­вым выяўленні (г. зв. «вя­лікія стылі», па­вод­ле Дз. Ліха­чо­ва). Унутры лі­таратурных на­прам­каў (альбо як ад­га­лі­наванні ад іх) часам узні­­каюць лі­­та­ра­тур­ныя плыні (гра­ма­дзян­ская плынь у рускім ра­ман­тыз­ме; ім­прэ­сія­­нізм, футурызм і інш. у ма­дэрнізме), групоўкі («Бура і на­ціск», «Гё­цін­ген­скі гай» у Германіі, «Ар­замас» у Рассіі, «Маладняк», «По­­лы­мя», «Уз­выш­ша» на Бела­ру­сі) і школы («азёрная школа» ў анг­лій­скім ра­ман­тыз­ме, ку­ба­фу­ту­рызм у рускім футурызме і інш.). Самым буй­ным утва­рэн­нем, у якім (ці ў межах якога) развіваецца пе­ра­важ­ная боль­шасць літа­ра­ту­­ры цэлага кантынента альбо наогул усяго све­ту ў пэўны эпа­хальны ад­рэ­зак часу (перыяд), лічыцца мастацкая сіс­тэма — «спе­цы­фічна мас­тац­кая разна­віднасць гістарычна ўтво­ра­нага тыпу гра­мад­скай свя­домасці і дзей­­насці, якая валодае сваімі змяс­тоўнымі кам­па­нен­та­­мі і сваім тыпам су­вязей паміж імі, а зна­чыць, і сваімі самымі агуль­ны­мі асаблівасцямі мас­­тацкай формы» [221]. І. Вол­каў вылучае ў гіс­торыі су­свет­нага мас­тацтва і лі­­таратуры такія мас­тацкія сіс­тэ­мы [222], як антычная кла­сіка, гу­ма­ніс­тыч­ная літаратура Ад­раджэння, кла­сіцызм, літаратура Ас­вет­ніцтва ХVІІІ ст., ра­­ман­тызм, рэалізм, ма­дэрнізм.

Літаратурны працэс у глабальным (сусветна-гістарычным) маш­табе да­следуе параўнальна-гістарычнае літаратуразнаўства. Апош­няе пры гэ­тым цесна судакранаецца з гістарычнай паэтыкай, у цэн­тры ўвагі якой, як ужо адзначалася вышэй,— вывучэнне шля­хоў эвалюцыі асоб­ных мастацкіх прыёмаў і іх сістэм, а таксама ві­даў і жанраў прыгожага пісь­менства.

 

Літаратура

Благой Д.Д. Литературный процесс и его закономерности // Благой Д.Д. От Канте­ми­ра до наших дней.— М., 1972.— Т. 1.

Борев Ю. Художественный процесс — категория эстетики и литературо­веде­ния // Тео­рия литературы. Том IV. Литературный процесс.— М., 2001.

Борев Ю. Художественное развитие // Теория литературы. Том IV. Литера­турный про­­цесс.— М., 2001.

Борев Ю. Художественное направление — инвариант художественной концепции ми­­ра и личности // Теория литературы. Том IV. Литературный процесс.— М., 2001.

Борев Ю. Глава II. Методологические искания и современная методология анализа ли­­те­ратурного процесса // Теория литературы. Том IV. Литературный процесс.— М., 2001.

Введение в литературоведение / Под. ред. Г.Н. Поспелова.— 2-е изд., доп.— М., 1983.

Волков И.Ф. Творческие методы и художественные системы.— 2-е изд., испр. и доп.— М., 1989.

Волков И.Ф. Теория литературы.— М., 1995.

Гуляев Н.А. Теория литературы.— М., 1985.

Гуляев Н.А. Литературные направления и методы в русской и зарубежной ли­те­ра­туре ХVІІ–ХІХ веков. Книга для учителя.— М., 1983.

Гуревич А.М. Направление и течение литературные // Литературный энцикло­пе­ди­ческий словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.

Дзюбайла П.К. Літаратурны працэс // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Бе­ла­русі: У 5 т.— Мн., 1986.— Т. 3.

Драгомирецкая Н.В. Жанр и литературное направление: Судьба романа — поэ­мы — эпопеи в литературе «без героя» // Теория литературы. Том III. Роды и жанры (основ­ные проб­ле­мы в историческом освещении).— М., 2003.

Жирмунский В.М. Сравнительное литературоведение: Восток и Запад.— Л., 1979.

Исмайлов Х., Султанова Р. Канон — инвариант восточного литературного процес­са. Проб­лемы методологии ориенталистики // Теория литературы. Том IV. Литера­турный про­­цесс.— М., 2001.

Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Уводзіны ў літаратуразнаўства.— 2-е выд., дапрац. і дап.— Мн., 1982.

Литературный процесс / Под ред. Г.Н. Поспелова.— М., 1981.

Мещерякова М.И. Литература в таблицах и схемах.— М., 2000.

Наливайко Д.С. Искусство: направления, течения, стили.— Киев, 1981.

Поспелов Г.Н. Теория литературы.— М., 1978.

Рагойша В. Літаратурны працэс; Метад літаратурны // Рагойша В. Тэорыя літа­ра­туры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.

Сквозников В.Д. Творческий метод и образ // Теория литературы: Основные проб­ле­мы в историческом освещении. Образ, метод, характер.— М., 1962.— Кн. 1.

Сквозников В.Д. Метод художественный (творческий метод) // Литературный энцик­ло­­пе­ди­ческий словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.

Солоухина О. Читатель и литературный процесс // Теория литературы. Том IV. Ли­те­­ратурный процесс.— М., 2001.

Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Литературный процесс; Школа литературная; Те­че­ние литературное // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий сло­варь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003.

Творческие методы и литературные направления / Под ред. П.А. Николаева, И.Ф. Вол­кова, С.В. Калачёвой.— М., 1987.

Творческий метод. Сб-к. ст.— М., 1960.

Теория литературы: Учебное по­со­бие для студентов филологических факультетов высших учебных заведений: В 2 т. / Под. ред. Н.Д. Тамарченко.— Т. 2: Бройтман С.Н. Историческая поэтика.— М., 2004.

Тимофеев Л.И. Метод художественный // Словарь литературоведческих терминов / Ре­дакторы-составители Л.И. Тимофеев и С.В. Тураев.— М., 1974.

Тимофеев Л.И. Основы теории литературы.— 5-е изд., испр. и доп.— М., 1976.

Федотов О.И. Основы теории литературы: В 2 ч.— Ч. 2: Стихосложение и ли­те­ра­тур­ный процесс.— М., 2003.

Хализев В.Е. Литературный процесс // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.

Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.

 

2. Праблема пераемнасці і абнаўлення,

Традыцый і наватарства

ў літаратурным працэсе

Вынесеныя ў загаловак бінарныя паняцці-тэрміны асэнсоў­ва­юць скла­даныя суадносіны ў літаратурным працэсе паміж узні­ка­ю­чым но­вым і тым, што, будучы ў свой час здабытым, выпра­ца­ва­ным, на­сле­ду­ец­ца, працягваецца ад эпохі да эпохі.

Традыцыя (ад лац. traditio — перадача, паданне) — гэта куль­тур­на-мас­тацкі вопыт мінулых эпох, успрыняты і засвоены пісь­мен­ні­камі як акту­альны і ўвесь час каштоўны, выступаючы для іх у яка­сці творчага ары­енціру. «Ажыццяўляючы сувязь часоў, традыцыя зна­мянуе вы­бі­раль­нае ініцыятыўна-стваральнае авалод­ванне спад­чы­най папярэдніх па­ка­лен­няў у імя вырашэння сучасных мастацкіх за­дач» [223]. Традыцыі за­ка­на­мер­на «спадарожнічае абнаўленне літа­ра­ту­ры, г. зн. наватарства», якое «вы­ступае як творчая пера­кам­па­ноў­ка і дабудоўванне ўзятага ў па­пя­рэд­ні­каў, а ў найбольш яркіх і маш­таб­ных праявах — як узнікненне ў лі­та­ра­турным працэсе беспрэ­цэ­дэн­тна новага, якое мае сусветна-гіс­та­рыч­ную значнасць» [224]. Такім но­вым, для прыкладу, з’яўляецца: асваенне пры­ват­­нага жыцця ча­ла­ве­ка сентыменталістамі; адкрыццё бясконцасці суб’ек­­тыўнага свету і ірацыянальнага пачатку псіхікі рамантыкамі; узнаў­­ленне «дыя­лек­ты­кі душы» рэалістамі, і ў першую чаргу Ф. Дас­таеў­скім і Л. Тал­стым; радыкальная трансфармацыя драматургічных форм А. Чэ­ха­вым.

Традыцыя рэалізуе сябе з дапамогай уплываў, запазычанняў, а так­са­ма наследавання канонам (пераважна ў літаратурах стара­жыт­на­сці і ся­рэднявечча). Выступаючы часта як свядомая, «пра­грам­ная» ары­ен­та­цыя пісьменнікаў на папярэдні вопыт, традыцыя разам з тым можа ўва­хо­дзіць у літаратурную творчасць стыхійна, не­за­леж­на ад намераў аўта­раў. У якасці традыцыйнага пісьменнікамі за­свой­ваецца вельмі мно­гае — ад тэматычных пластоў да складаных сты­лістычных фігур і пры­ё­маў. Сусветнае прыгожае пісьменства за час свайго развіцця стварыла цэ­лы фонд пераемнасці. Самае за­па­тра­­баванае з таго, што знаходзіцца ў да­дзеным фондзе, даволі часта ў апошнія часы імянуецца топікай. Як кан­статуе В. Халізеў, «топіка раз­народная. Нязменна прысутнічаюць у лі­таратурнай творчасці ты­пы эмацыянальнай настраёвасці (узвышанае, тра­гічнае, смех і г. д.), маральна-філасофскія праблемы (дабро і зло, іс­ці­на і пры­га­жосць), «вечныя тэмы», спалучаныя з міфапаэтычнымі сэн­са­мі, і, на­рэшце, арсенал мастацкіх форм, якія знаходзяць сабе прымяненне заў­­сёды і ўсюды» [225].

Гармонія традыцый і наватарства як пачаткаў узаема­да­паў­няль­ных — важнейшая ўмова плённай і маштабнай літаратур­най твор­часці. Для літаратуры і мастацтва з’яўляецца мала­прадук­тыў­ным (калі не згуб­ным), з аднаго боку, культ самадастатковага на­ва­тар­ства, «творчасці з ні­чо­га», разумовага эксперыментавання, а з дру­гога — кансервацыя тра­ды­цый, звужэнне іх да традыцыйнасці, не­давер да новага, што ў кан­чат­ко­вым выпадку вядзе да эпігонства.

Літаратура

Андраюк С.А. Традыцыі і сучаснасць.— Мн., 1981.

Бушмин А.С. Преемственность в развитии литературы.— 2-е изд.— Л., 1978.

Гніламёдаў У.В. Традыцыі і наватарства.— Мн., 1972.

Ермилова Е. Традиция в лирической поэзии // Теория литературы. Том IV. Лите­ра­тур­ный процесс.— М., 2001.

Жураўлёў В. Актуальнасць традыцый: Якуб Колас у пісьменніцкім асяродку.— Мн., 2002.

Івашын В.У. Традыцыі і наватарства ў літаратуры // Энцыклапедыя літаратуры і мас­тац­­­тва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1987.— Т. 5.

Мозолева И.А., Хализев В.Е. Традиция и новаторство в литературе // Литера­турный энцик­лопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.

Панченко А.М. Топика и культурная дистанция // Историческая поэтика: Итоги и пер­спек­тивы изучения.— М., 1986.

Рагойша В. Сувязі літаратурныя // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапа­можнік.— Мн., 2001.

Ранчин А. Роль традиций в литературном процессе // Теория литературы. Том IV. Ли­те­ратурный процесс.— М., 2001.

Традиция в истории культуры.— М., 1978.

Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.

Ярац В.У. Сінтэз традыцый і наватарства // Беларуская літаратура.— 1985.— №13.

 

3. літаратурныя сувязі і ўплывы

Літаратурныя сувязі і ўплывы з’яўляюцца неад’емным кампа­нен­там і над­звычай істотным фактарам літаратурнага працэсу.

У агульнай сістэме літаратурных сувязей В. Рагойша вылучае тры іх асноў­ныя разнавіднасці: кантактныя, генетычныя і тыпа­ла­гіч­ныя.

Пад кантактнымі літаратурнымі сувязямі «маюцца на ўвазе ўсе фор­­мы непасрэдных сувязей: пераклад мастацкі, асабістыя су­вя­зі пісь­мен­ні­каў, крытычныя водгукі аднаго аўтара на другога і г. д.» [226]. Ге­не­тыч­ныя су­вя­зі ўтвараюць наследаванні, уплывы, за­па­зы­чанні. Пісь­мен­ні­камі-папя­рэд­нікамі ствараюцца пэўныя ідэйна-мас­тацкія традыцыі, якія потым мо­гуць выяўляцца ў творчасці пісь­мен­нікаў наступных па­ка­лен­няў у вы­гля­дзе ўплыву, а то і прамога за­пазычання, «пры якім за­хоў­ва­юцца асноўныя, да­мінантныя рысы пер­шакрыніцы, хоць твор мае са­ма­стойнае значэнне» [227]. Тут варта на­гадаць паняцце «рэмінісцэнцыя», аб якім у нас ішла гаворка пры раз­глядзе моўна-стылёвых асаблівасцей тво­ра. Пад тыпалагічнымі лі­та­ратурнымі су­вя­зя­мі (больш правільна — тыпалагічнымі сыходжаннямі) пад­разумяваюцца «ідэй­на-мастацкія супа­дзен­­ні ў літаратуры роз­ных на­ро­даў, абумоўленыя не ўплы­вам ад­на­го народа на другі, а бліз­ка­сцю іх жыц­цё­вых абставін, цык­ліч­­на­сцю развіцця мастацкай куль­туры» [228].

Працэс ажыццяўлення літаратурных сувязей, іх непасрэднага вы­яў­лен­­ня даволі складаны і своеасаблівы. Звычайна літаратура, якая да­сяг­ну­ла больш высокага ўзроўню ў сваім развіцці, аказвае пэў­ны ўплыў на дру­гія, як правіла, суседнія літаратуры. Такім мож­на лічыць уплыў італь­ян­скага Адраджэння ХV–ХVІ стст., фран­цуз­ска­га класіцызму ХVІІ ст., анг­лійскага і французскага Асветніцтва ХVІІІ ст., нямецкага, а затым анг­лійскага і французскага ра­ман­тыз­му пач. ХІХ ст., англійскага і фран­цуз­скага, а затым рускага рэа­ліз­му ХІХ ст. на літаратуры розных краін. Ка­лі звярнуцца да гісторыі бе­ларускага прыгожага пісьменства, і асаб­лі­ва да перыяду ХІХ — па­чатку ХХ стст., то на яго аказалі даволі істотны ўплыў больш раз­ві­тыя руская і польская літаратуры. Адваротных вы­пад­каў прак­тыч­на не назіраецца. Разам з тым могуць мець месца моманты, ка­лі больш раннія формы і стылі праз даволі працяглы час пасля таго, як яны пакінулі літаратурную авансцэну, пачынаюць аказваць істотны ўплыў на навейшую літаратуру. У якасці прыкладу можна прывесці не­звы­чайную цікавасць рамантыкаў да фальклору; іх жа, ра­ман­ты­каў, а так­сама рэалістаў да У. Шэкспіра і г. д. Самым жа яркім прык­ладам, які па­цвярджае дадзены тэзіс, будзе ўказанне на твор­чае пераасэнсаванне ан­тычных традыцый на працягу ўсёй гісторыі раз­віцця еўрапейскага пры­гожага пісьменства.

У сітуацыі ўплываў, а то і прамых літаратурных запазычанняў, ро­ля «ўспры­мальніка» далёка не пасіўная: як правіла, успрыманне дык­туецца ўнут­ранымі патрэбамі ўспрымаемай літаратуры, яе, як трап­на выразіўся ў свой час А. Весялоўскі, «сустрэчнымі тэн­дэн­цы­я­мі» і асаблівасцямі эва­люцыі. «Узаемадзеянне ўплыву з «су­стрэч­нымі тэндэнцыямі» пры­во­дзіць да творчай перапрацоўкі во­пы­ту другіх літаратур і разам з тым — да барацьбы са знешнім пе­рай­ман­нем, да прабуджэння творчых сіл на­цыі, абвастрэння цікавасці да народных асноў мастацтва» [229].

У цэлым літаратурныя сувязі і ўплывы адыгрываюць пра­дук­тыў­ную ро­лю, бо прыводзяць, як правіла, да істот­нага паскарэння лі­таратурнага пра­цэсу ў тых краінах, якія па нейкіх прычынах ад­ста­лі ў сваім развіцці, да­памагаюць перадачы і засва­енню пера­да­во­га мастацкага вопыту, ро­бяць літаратурнае жыццё больш раз­на­стай­ным і цікавым. Яны скла­даюць «важнейшы фактар станаўлення і ўма­цавання сімфанічнага адзін­ства рэгіянальных і нацыянальных лі­­таратур» [230].

Літаратура

Борев Ю. Художественные взаимодействия как внутренние связи литературного про­­цесса // Теория литературы. Том IV. Литературный процесс.— М., 2001.

Воінаў М.М. Плён супольнасці: Мастацкі пераклад і развіццё беларускай літаратуры на памежжы ХІХ–ХХ стагоддзяў.— Мн., 1998.

Жирмунский В.М. Сравнительное литературоведение: Восток и Запад.— Л., 1979.

Кабржыцкая Т.В., Рагойша В.П. Карані дружбы: Беларуска-ўкраінскія літара­тур­ныя ўзае­масувязі пачатку ХХ стагоддзя.— Мн., 1976.

Манн Ю.В. Литературные связи и влияния // Литературный энциклопедический сло­варь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.

Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей: У 4 кн.— Мн., 1993–1995.— Кн. 1–4.

Неупокоева И.Г. Проблемы взаимодействия современных литератур.— М., 1963.

Рагойша В. Сувязі літаратурныя // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапа­можнік.— Мн., 2001.

Типология и взаимосвязи литератур Древнего мира.— М., 1971.

Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.

Хромчанка К.Р. Літаратурныя ўзаемасувязі // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1986.— Т. 3.

Нацыянальная і Рэгіянальная

Спецыфіка літаратуры

Кожная нацыянальная літаратура мае свае адметнасці. Больш-менш спрак­­­тыкаваны чытач, не кажучы ўжо пра даследчыкаў і кры­ты­каў, мо­жа ўказаць на адрозненні па цэламу шэрагу параметраў па­між тво­рамі та­кіх блізкіх і прыналежных да аднаго культурна-цы­ві­лізацыйнага рэ­гі­ё­на літаратур, як, на­прык­лад, нямецкая і анг­лій­ская, французская і італь­ян­ская, поль­ская і чэшская, руская і ўкра­ін­ская (заўважым, што ўсе па­раў­­ноў­ва­е­мыя пары літаратур ства­ра­юц­ца на мовах, што належаць да ад­ной моў­най групы). Кожная з на­цыя­нальных літаратур у складзе су­свет­на­­га прыго­жага пісьменства ў сувязі з рознай ментальнасцю на­ро­даў ва­ло­дае пэўнай уні­каль­на­сцю і яскрава выражанымі адметнымі, не­паў­тор­ны­мі рысамі. Нават у сі­туацыях агульных вытокаў, адзі­на­га гене­тычнага ко­раня, як, на­прык­лад, ва ўсходніх славян. На­яў­насць нацыянальнай спе­цы­фікі ў кож­най з літаратур свету — свайго ро­ду аксіёма, якая не па­тра­буе доказу.

У межах жа нацыянальных літаратур таксама даволі часта існуюць пэў­ныя адрозненні, якія імянуюцца рэгіянальнымі. Яны абу­моў­лі­ва­юц­ца, як правіла, жыццёвай «прыпіскай» аўтараў (мес­цам нараджэння, не­па­срэдным пражываннем) да таго альбо іншага рэ­гіёна (краю, вобласці) у скла­дзе краіны і выражаюцца ў асаб­лі­вас­цях праблемна-тэматычнага на­паўнення твораў, адлюстраванні рэа­лій мясцовага (рэгіянальнага) по­бы­ту, культуры, менталітэту і інш.

Наогул тэрмін «рэгіянальнае» («рэгіянальная спецыфіка») у да­­чы­нен­ні да прыгожага пісьменства, так бы мовіць, шматзначны (по­лі­се­ман­тыч­ны). Акрамя прыведзенага вышэй значэння ён вы­ка­рыс­тоўваецца так­са­ма і та­ды, калі ідзе гаворка аб спецыфічных ры­сах літаратур вялізных тэ­ры­та­ры­яльных і культурных адзінак на­шай планеты. Так, існуюць над­звы­чай іс­тотныя адрозненні паміж лі­таратурамі (і куль­турамі ў цэлым) двух вя­ліз­ных рэгіёнаў — За­ха­ду (Еўропы) і Ус­ходу (Індыі, Кітая і інш. краін Паўд­нё­ва-Усходняй Азіі). Ары­гі­наль­ныя і самабытныя рысы пры­сут­нічаюць так­сама ў лі­таратурах Ла­цінскай Амерыкі, Блізкага Усходу, Да­лёкага Усхо­ду, За­ходняй і Ус­ходняй Еўропы (пераважна славянскай яе часткі).

Літаратура

Виппер Ю.Б. Вступительные замечания // История всемирной литературы: В 8 т.— М., 1983.— Т. 1.

Григорьева Т.П. Дао и Логос (встреча культур).— М., 1992.

Гуревич А. Типологическая общность и национальное своеобразие // Вопросы ли­те­ра­­туры.— 1978.— №11.

Жирмунский В.М. Сравнительное литературоведение: Восток и Запад.— Л., 1979.

Конрад Н.И. Запад и Восток: Статьи.— М., 1972.

Конрад Н.И. Место первого тома в «Истории всемирной литературы» // История все­мир­­ной литературы: В 8 т.— М., 1983.— Т. 1.

Ломидзе Г. Единство многообразия. Вопросы национальной специфики совет­ской ли­тературы.— М., 1957.

Неупокоева И.Г. История всемирной литературы. Проблемы системного и срав­ни­тель­­ного анализа.— М., 1976.

Рагойша В. Літаратурны працэс; Метад літаратурны // Рагойша В. Тэорыя літа­ра­ту­ры ў тэр­мінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.

Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 696; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.116.52.29 (0.013 с.)