Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Тэма «дзікія жывёлы і іх дзіцяняты»

Поиск

(старшая група)

Адукацыйная вобласць: развіццё маўлення і культура маўленчых зносін.

Праграмны змест: узбагачаць беларускі слоўнік дзяцей назвамі дзікіх жывёл, іх якасцей і дзеянняў, ужывання абагульняючага слова «дзікія жывёлы», фарміраваць навыкі ўтварэння слоў на беларускай мове (дзіцяняты жывёл); працягваць развіваць уменні адказваць на пытанні на бел.мове, садзейнічаць станаўленню рэпрадуктыўнага маўлення дзяцей; развіваць навыкі вымаўлення спецыфічных беларускіх гукаў: “ў, г, ч”.

Слоўнікавая работа: барсук, барсучаня, вавёрка, бабёр, бабраня, воўк, ваўчаня, бродзіць, даўгавухі, заяц, зайчаня, вожык, тупае, калючы, дзік, крадзецца, лапы, ліса, лісяня, мядзведзь, медзвядзяня, касалапы, лось.

Метадычныя прыёмы: сюрпрызны момант: Бульбашык прыносіць да дзяцей паштоўку; загадкі; разглядванне малюнкаў; узор апавядання выхавацеля; гутарка аб дзікіх жывёлах; моўныя дыдактычныя гульні: «Закончы сказ», «Адзін-многа».

Матэрыял: паштоўкі, на якіх адлюстраваны дзікія жывёлы, іх дзіцяняты, цацка Бульбашык, цацка вожык, шапачка вожыка.

  Папярэдняя работа: дыдактычныя гульнi, разглядванне малюнкаў з выявамi дзiкiх жывёл, гутаркi.

                   Ход занятка:

1. Выхавацель. Добры дзень ўсім гасцям, прывітанне. Давайце, дзеці, павітаемся і пажадаем усім добрага настрою. Сёння мы зноў будзем размаўляць на беларускай мове. А хто да нас прыходзіць на такія заняткі? Так, вядома, Бульбашык (у беларускім кутку).

Бульбашык. Добры дзень, дзеці! Я прынёс вам цікавыя паштоўкі, але перш чым іх паглядзець, адгадайце, калі ласка, загадкі.

 Ён прысмакаў з’еў нямала,

 І калі харчоў не стала,

Лапу смокчучы, заснуў.

 Ледзьве не праспаў вясну. (Мядзведзь.)

Не птушка, не мыш, па дрэвах скача лоўка

Гарэза рыжая... (вавёрка).

 У ваду нырае смела, хатку ён будуе ўмела,

Пад вадой і на вадзе будаўніцтва ён вядзе. (Бабёр.)

 Рыжая дзяўчынка залезла ноччу ў двор –

Курэй пералічыла і ўсіх панесла ў бор. (Ліса.)

 Хто на сваёй галаве лес носіць? (Лось.)

 Выхавацель: Як можна назваць усіх гэтых звяроў? (Дзікія звяры, альбо дзікія жывёлы). Давайце скажам разам - «дзікія звяры», «дзікія жывёлы». (Харавыя і індывідуальныя адказы дзяцей).

Бульбашык. А чаму гэтых жывёл называюць дзікімі?

(адказы дзяцей)

Выхавацель.  Пакажы нам, калі ласка, паштоўкі. Як цікава! Раздае паштоўкі дзецям. Дзеці, я прапаную вам пагуляць са мной у «Перакладчыкаў». Я вам называю слова на русском языке, а вы мне – на беларускай мове (волк, лиса, медведь, бобр, ёжик,белка, кабан).

Бульбашык: Хто з гэтых звяроў любіць есці траву, расліны? (зайчык, вавёрка, лось, алень, казуля).

Як іх называюць? (траваядныя)

- А хто ходзіць на паляванне? (ліса, воўк, вожык). Іх яшчэ называюць драпежнікі.

Дзеці, ў кожнага звера ёсць маленькае дзіцяня. Дапамажыце знайсці кожнаму дзіцяняці сваю матулю. (малюнкі размешчаны на стале)

  Выхавацель. Якія малайцы!

Давайце пагуляем з язычком!

 Ня-ня-ня — у лісы... (лісяня), Ня-ня-ня — у зайчыхі... (зайчаня), Ня-ня-ня — у ваўчыхі... (ваўчаня), Ня-ня-ня — у бабрыхі... (бабраня), Ня-ня-ня — у ласіхі... (ласяня), Ня-ня-ня – у зубра - зубраня, Ня-ня-ня — у мядзведзіхі... (мядзведзяня).

 Выхавацель: Паглядзіце, што за капялюшык у Бульбашыка у кошыку? Як вы думаеце, чый гэта. Давайце пагуляем у гульню.

Рухомая гульня “Вожык і мышы”

Усе дзеці становяцца ў кола.Вожык – у сярэдзіне кола. Па сігналу ўсе ідуць направа,вожык — налева. Удзельнікі гульні гавораць:

Бяжыць вожык — тупу-туп, увесь калючы, востры зуб!

Вожык-вожык, ты куды? Ад якой бяжыш бяды?

Пасля гэтых слоў усе становяцца. Да вожыка падыходзіць адно дзіця і гаворыць:

Вожык ножкамі туп-туп!

Вожык вочкамі луп-луп!

Чуе вожык — усюды ціш,

Чу!.. Скрабецца ў лісце мыш!

Вожык імітуе рухі, асцярожна ходзіць, прыслухоўваецца. Мышы ў гэты час бегаюць.

Вядучы гаворыць:

Бяжы, бяжы, вожык, не шкадуй ты ножак.

Ты лаві сабе мышэй, не лаві нашых дзяцей!

 Вожык іх ловіць (пятнае).

Выхавацель. Дзеці, мы з вожыкам пагулялі. Чуеце, хтосьці пыхкае.   

Гэта той, хто напужаў у агародзе бабулю и дзядулю. Які прыгожы вожычак. Успомніце беларускую народную казку. Як яна называецца? Што здарылася, чаму ты засмуціўся? 

 Хачу вам зараз скласці апавяданне пра свайго вожыка. А дапаможа нам вось гэта схема. 

 У мяне на паштоўцы намаляваны вожык. Ён вельмі маленькі, калючы. У вожыка кароценькія лапкі з кіпцюрамі. На галаве – маленькія вушкі, бліскучыя чорныя вочкі і чорны носік. Вожык такі маленькі, але вельмі смелы.

- А хто раскажа Бульбашыку пра вожыка або пра вашу любімую намалявую жывёлу на паштоўках? (Ліса, воўк, мядзведзь, вожык, вавёрка,лось, барсук і г.д.) Давайце раскажам пра іх Бульбашыку так, як і я пра вожыка.

Дзеці складаюць невялікія апавяданні, абапіраючыся на выявы сваіх паштовак і на прыклад выхавацеля. Вельмі цікавыя апавяданні ў нас атрымаліся.

 Моўныя дыдактычныя гульні: «Адзін – многа», “Хто дзе жыве”

Бульбашык. Якія малайцы! Як вы думаеце, у лесе жыве толькі адзін вожык?

- Адна ліса — шмат... (ліс). Адзін воўк— шмат... (ваўкоў). Адзін лось — шмат... (ласей). Адзін заяц — шмат... (зайцоў). Адзін вожык — шмат... (вожыкаў). Адзін бобр— шмат... (баброў). Адзін мядзведзь — шмат... (мядзведзяў). Адна вавёрка — шмат... (вавёрак).

Бульбашык. А хто з іх дзе жыве?

Выхавацель. Зараз мы табе раскажам. Паспрабуем, дзеці?

 Ліса – у нары, воўк – у логаве, вожык – у норцы, мядзведзь – у бярлозе, вавёрка – у дупле, заяц – пад дрэвам, пад елачкаю.

Бульбашык: Малайцы! Мне вельмі спадабалася размаўляць з вамі на беларускай мове. Якія гульні вам больш за ўсё спадабаліся? Пра каго ці пра што вы хацелі б даведацца? Я абавязкова прыду яшчэ да вас у госці. Да сустрэчы.

Анализ занятия по развитию речи
1.Создание условий для проведения занятия:  а) санитарно-гигиенические;  б) материал и пособия;  в) длительность занятия
2. Соответствие программного содержания возрастным психологическим особенностям
3. Триединая дидактическая задача (обучение, развитие, воспитание)
4.Сответствие структуры целям занятия
5. Комплексность содержания
6. Интеграция разных видов деятельности, продолжительность и частота их чередования
7.Использование разнообразных форм организации детей на занятии:  а) работа по подгруппам;  б) в паре;  в) индивидуальная;  г) коллективная
8.Эффективность методов, используемых на занятии
9.Использование приемов:  а) их разнообразие;  б) игровых;  в) привлечения внимания и интереса;  г) активизации мышления
10.Организация работы по следующим направлениям:
  • Развитие звуковой культуры речи;
  • Развитие словаря;
  • Формирование грамматической стороны речи;
  • Развитие связной речи.
11.Реализация индивидуально-дифференцированного подхода к детям
12.Реализация личностно-ориентированного подхода
13.Создание условий для творчества
14.Удовлетворение двигательной активности детей (смена поз, физкультминутки)
15.Взаимодействие педагога с детьми
16. Культура речи воспитателя: · Точность и ясность выражения мыслей; · Образность речи; · Эмоциональность и интонационная выразительность речи; · Доступность речи для детей по форме и содержанию
16* Узровень валодання выхавацелем беларускай мовай ятия по развиццю мовы)
17. Использование вопросов и заданий к детям: · проблемных; · поисковых; · вопросов на сравнение; обобщение; анализ событий, требующих умозаключения
16.Коррекция хода занятия с учетом «обратной связи»
17.Поведение детей на занятии:  а) интерес  б) активность  в) работоспособность
18. Усвоение детьми программного содержания:  а) обучающий аспект;  б) развивающий аспект  в) воспитательный аспект
19. Соблюдение техники безопасности
20. Положительное эмоциональное отношение детей к занятию
21. Поддержание речевой инициативы детей

 

Вывод: Цель занятия была достигнута в полном объёме.

 

Тема №2.2. Эстетическое развитие. Образовательная область «Искусство. Изобразительная деятельность»

Задание№1. Провести педагогическое наблюдение занятий воспитателя, их протоколирование и анализ по образовательной области «Искусство. Изобразительная деятельность».



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2020-11-23; просмотров: 10384; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.117.74.47 (0.007 с.)