Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
А. Дэканструктывізм як метад даследвання літаратуры.Содержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте
Дэканструктывізм,«у 80–90-ягг. набыў настолькі моцны ўплыў у заходняй навуцы аб літаратуры, шточаста выступае ў якасці сіноніма да ўсяго паняцця «постструктуралізм»,хоць гэта і не зусім дакладна» Асноўная метадалагічная пасылка дэканструктывістаў наступная: слова і, шырэй, мастацкі тэкст пасля таго, як іх «выпусціў на свет», «апрадмеціў» аўтар, поўнасцю губляюць сувязь з рэчаіснасцю і жывуць сваім асабістым жыццём, па асаблівых «тэкставых» законах. Далей: мастацкі тэкст не нясе ў сабе (і не можа ў прынцыпе несці) цвёрдага і сталага сэнсу. Чытач у час знаёмства з творам аддаецца «свабоднай гульні» з тэкстам, уносячы ў яго любы, які яму даспадобы, сэнс. Асаблівую ролю ў тэксце, на думку дэканструктывістаў, адыгрываюць маўленчыя фігуры і тропы, а таксама цытацыя. Найбольш вядомы прадстаўнік дэканструктывізму — французсківучоны Ж. Дэрыда. Акрамя Францыі дэканструктывізм моцна прадстаўлены ў ЗША. Самыя значныя амерыканскія літаратуразнаўцы-дэканструктывісты — прафесары Йельскага універсітэта П. дэ Мэн, Дж. Хартман, Г. Блум, Дж. Мілер 13 Б. Тэма, праблема. ідэя твора. Тэма (ад ст.-грэч. thema — літаральна тое, што пакладзена ў аснову) — гэта тыя факты, падзеі, учынкі, душэўныя зрухі, перажыванні і г. д., што сталі прадметам мастацкага ўзнаўлення ў творы. Наогул, гэта «тая рэч ці справа, аб якой у творы пішацца»Побач са словам-тэрмінам «тэма» ў літаратуразнаўчых даследаваннях даволі часта фігуруе тэрмін «тэматыка», які ўказвае на наяўнасць у мастацкім творы побач з цэнтральнай, галоўнай тэмай розных пабочных тэматычных ліній. Акрамя таго, дадзены тэрмін можа служыць для абазначэння сукупнасці тэм асобнага мастацкага твора, а таксама тэматычнага дыяпазону ўсёй творчасці пісьменніка ці нават асобнай нацыянальнай літаратуры альбо літаратуры рэгіёна, кантынента на пэўным этапе развіцця. Праблема (ад ст.-грэч. problema — нешта, кінутае наперад, г. зн. выдзеленае з іншых бакоў жыцця) — тэрмін, які часта сустракаецца ў даследаваннях пры аналізе змястоўнага пласту твора, але дэфініцыя (вызначэнне) яго пададзена толькі ў некаторых слоўнікава-даведачных працах і вучэбных дапаможніках па літаратуразнаўству. Як зазначаюць М. Лазарук і А. Ленсу, «паняцце праблемы вельмі блізкае да паняцця тэмы. Праблема ўваходзіць у тэму як галоўная яе сутнасць; гэта вострае грамадскае пытанне, якое зацікавіла аўтара і падштурхнула яго да адлюстравання пэўнай з’явы»А вось як трактуе змястоўнае напаўненне тэрміна «праблема»М. Мешчаракова: гэта «складанае пытанне, пастаўленае ў літаратурным творы (можа атрымаць адказ альбо застацца нявырашаным); той бок жыцця, які асабліва цікавіць пісьменніка. Адна і тая ж тэма можа паслужыць асновай для пастаноўкі розных праблем (тэма прыгоннага права —праблема ўнутранай несвабоды прыгоннага, праблема ўзаемнага разбэшчвання, калечання прыгонных і прыгоннікаў, праблема сацыяльнай несправядлівасці)» Даволі цікавую трактоўку тэрміна-паняцця «праблема» дае А. Фядо- таў, робячы пры гэтым акцэнт на тым, што ў ёй «нярэдка ўтрымліваецца,акрамя аб’ектыўнай канстатацыі таго альбо іншага жыццёвага факта, і суб’ектыўна, асабова афарбаваныя адносіны да яго пісьменніка, г. зн. нейкі водбліск ідэі» Пад ідэяй (ад ст.-грэч. idea — першавобраз, ідэал) падразумяваецца асноўны сэнс мастацкага твора. Гэта «галоўная думка, той погляд, які даводзіцца аўтарам у творы»Ідэя мае звычайна ацэначны характар. Хоць ідэя твора і можа быць сфармулявана сцісла, у выглядзе аднаго-двух сказаў ці нават фраз, яна ўсё-такі вынікае з усёй сістэмы вобразаў і карцін. У буйных творах можа вылучацца асноўная, скразная ідэя, а побач з ёю —шэраг другарадных, пэўным чынам каменціруючых, дапаўняючых і развіваючых гэтую асноўную ідэю.
14. А. Семіётыка як метад даследвання літаратуры. Семіётыкай (ад ст. грэч. semion — знак) у цэлым імянуецца навука аб знакавых сістэмах, якая распаўсюдзілася і на літаратуразнаўства. Асновы семіётыкі як навукі былі закладзены ў канцы ХІХ ст. Ф. дэ Сасюрам і Ч. Пірсам. Як і ў большасці «навейшых» метадаў даследавання літаратуры, у цэнтры ўвагі семіётыкаў знаходзіцца тэкст. Але пры гэтым вучоныя дадзенага накірунку цвёрда ўпэўнены, што ён паддаецца строгаму навуковаму аналізу. У гэтых адносінах семіятычнае літаратуразнаўства з’яўляецца, бадай што, самым «сайентысцкім» з усіх даследчых метадаў. Імкненне да строгай навуковасці стымулявалася тым, што літаратуразнаўства ў многім несла на сабе цяжар «навукі прыблізных меркаванняў». Літаратуразнаўцы-семіётыкі паспрабавалі зрабіць навуку аб літаратуры дакладнай і менавіта ў гэтым бачылі сваю галоўную місію. Семіятычная метадалогія атрымала вельмі шырокае распаўсюджанне ў Францыі (Р. Барт, А. Грэймас), Італіі (У. Эка), ЗША (Ч. Морысан, Т. Себек), Польшчы (Г. Котабрыньскі) і цэлым шэрагу іншых краін. У айчынным літаратуразнаўстве семіётыку прадстаўляе маскоўска-тартуская школа, узначальваемая Ю. Лотманам. Намаганні вучоных дадзенай школы былі скіраваны спачатку на высвятленнне (з дапамогай пабудовы лінгвістычных мадэляў) спецыфікі «моў» розных відаў мастацтва. Затым з’явілася цікавасць да «пазатэкставых» аспектаў літаратуры, а менавіта да нюансаў успрымання мастацкага твора. Пры гэтым побач з іншымі немалая роля адводзілася і чыста сацыяльным фактарам.
Б. Пафас твора. Уласна змястоўны пласт твора характарызуе таксама яго пафас. Пафасам называецца «ідэйна-эмацыянальная накіраванасць літаратурнага твора, што вызначае спецыфіку мастацкага зместу ў сукупнасці ўсіх яго кампанентаў». Катэгорыя пафасу вядзе сваё паходжанне яшчэ з антычнасці. Затым у яе распрацоўку істотны ўклад унеслі Г. Гегель і В. Бялінскі. Вылучаюць некалькі асноўных разнавіднасцей пафасу. Гераічны пафас перадае значныя сацыяльна-прагрэсіўныя памкненні, і ў першую чаргу барацьбу за волю, свабоду народа, нацыі, краіны. Твораў з гераічным пафасам у цэнтры шмат у сусветнай літаратуры. Драматычны пафас узнікае ў творы ў выніку перадачы ў ім барацьбы персанажаў са знешнімі сіламі і абставінамі, якія ўяўляюць пагрозу іх жаданням, памкненням, а часам нават і жыццю. Трагічны пафас складаецца ў выніку мастацкага адлюстравання невырашальных супярэчнасцей паміж патрабаваннямі жыцця і немагчымасцю іх практычнага ажыццяўлення. Яскравымі прыкладамі такіх твораў з’яўляюцца п’есы «Гарацыі» П. Карнеля і «Гамлет» У. Шэкспіра. Сатырычны пафас адухаўляе мастацкія творы, у якіх лад жыцця і чалавечыя характары з’яўляюцца прадметам гнеўнага, абуральнага высмейвання. Сатырычны і гумарыстычны пафасы можна лічыць разнавіднасцямі ўласна камічнага пафасу. Сентыментальным пафасам прасякнуты перш за ўсё творы адпаведнага літаратурнага метаду, стылю і напрамку ХVІІІ ст., героі якіх характарызуюцца душэўна-пачуццёвай рэфлектыўнасцю, што ўзнікае ў выніку ўсведамлення імі сапраўдных, як яны лічаць, каштоўнасцей быцця, звязаных з вольным і несапсаваным цывілізацыяй жыццём на ўлонні прыроды. Рамантычны пафас перадае рэфлектыўную душэўную ўзрушанасць, захопленасць герояў нейкімі высокімі, часам ідэальнымі і ў прынцыпе неажыццявімымі памкненнямі, намерамі, якія з’яўляюцца своеасаблівым выклікам будзённай і шэрай рэчаіснасці. Як вядома, у гісторыі сусветнай літаратуры, мастацтва і культуры наогул была цэлая эпоха, калі дадзены пафас дамінаваў над усімі астатнімі. Пэўнае адраджэнне рамантызму і адпаведнага пафасу ў літаратуры адбылося ў пачатку ХХ ст. і атрымала назву неарамантызму. Наогул, рамантычны пафас выяўляўся ў літаратурных творах не толькі ў названыя перыяды, але і ў іншыя часы.Адзначаныя віды пафасу хоць і сустракаюцца ў літаратуры ў «чыстым» выгляде, аднак даволі часта, нават у межах аднаго і таго ж твора, узаемапераплятаюцца і ўзаемадапаўняюцца, пераходзяць з аднаго ў другі. 15.А. Прырода мастацкага мыслення. МЫСЛЕННЕ МАСТАЦКАЕ выгляд духоўнай дзейнасці, скіраванай на стварэнне, а таксама на ўспрыманне і разуменнетвораў мастацтвы, гэта — найвысокі ровень мастацкай свядомасці. Мастацкаемысленнеўзаемадзейнічаезіншыміформамімастацкага — ішырэй — эстэтычнайсвядомасці: абапіраеццанажывоесузіранне рэчаіснасцііскіроўваеяго, абагульняе, сістэматызуе, фармуеўмастацкіхвыявахяговынікі; фармуемастацкіяэмоцыіісамопрацякаепадіхуплывам;працякаепадскіравальнымікантралявальнымуплывамэстэтычнагагусту, атаксамаэстэтычнайтэорыі, якаядатагожімкнеццаданавуковагапранікненняўіснасцьімеханізмымастацкагамыслення, абагульненняіперадачыягодосведу, амастацкаемысленнеўплываенафармаваннеіразвіццёэстэтычнагагустуітэорыі.Якіўсянайвысокаяінтэлектуальнаядзейнасць, мастацкаемысленнесістэмнае. Фармаванне, функцыянаванне,гістарычнаязменаягосістэмцесназлучаныздзеяннеміэвалюцыяймастацкагаметадуімастацкагастылю, бояныскладаюцьусваімадзінствеўстойлівыя, гістарычнаякія складваюццапрынцыпымастацкайтворчасцііактыўнаўплываюцьнатворчыяпрацэсы. Угэтайякасціметадістыльскладаюцьгрунтдадзенайгістарычнайсістэмымастацкагамыслення. Б. Канфлікт у творы. Канфлікт — супярэчнасці, што ўвасоблены ў творы ў вобразах персанажаў, якія ўступаюць паміж сабой у пэўныя ўзаемаадносіны, выражаныя ці ў прамым дзеянні ці ў скрытых, прыхаваных формах. Канфлікт з'яўляецца асновай і рухаючай сілай дзеяння і ў выніку вызначае асноўныя стадыі развіцця сюжэта: зараджэнне канфлікту звычайна адбываецца ў завязцы дзеяння; яго нарастанне, пашырэнне і паглыбленне — на этапе развіцця дзеяння; кульмінацыя ж знамянуе сабой найвышэйшае абвастрэнне канфлікту. Такім чынам, вастрыня і глыбіня канфлікту напрамую залежаць ад сюжэта, яго падзейна-якасных характарыстык. Канфлікт — важны атрыбут эпічных твораў. Яшчэ важнейшая яго роля ў драме. Наогул, творы дадзенага роду немагчыма ўявіць без канфлікту. Канфлікт арганізоўвае і змацоўвае мастацкі твор на ўсіх яго ўзроўнях. Сам жа ён можа трансфармавацца ў ходзе разгортвання: то згладжвацца, то абвастрацца, паўстаючы «на выхадзе» іншым, чым «на ўваходзе». Эстэтычная спецыфіка канфлікту, яго пафас залежаць ад характару сіл, што ўзаемадзейнічаюць. Канфлікт высокага і высокага спараджае трагічны пафас; нізкага і нізкага — камічны; высокага і нізкага — гераічны; нізкага і высокага — сатырычны; эстэтычна значная адсутнасць канфлікту нясе ў сабе ідылічны пафас. На змест і мастацкую спецыфіку канфлікту накладвае пэўны адбітак час, эпоха. Таму невыпадкова даследчыкі літаратуры гавораць аб пэўнай агульнасці канфліктаў у межах аднаго гістарычнага часу, адной эпохі. Так, для антычнага мастацтва цэнтральным з'яўляўся канфлікт абмежаванага ў сваіх прадбачаннях чалавека і ўсемагутнага року; у сярэднія вякі ў літаратуры і мастацтве адлюстроўваўся пераважна канфлікт боскага і д'ябальскага, духоўнага і пачуццёвага ў прыродзе чалавека; у эпоху Адраджэння універсальная і гераічная асоба змагаецца з антыгуманнай і бяздушнай светабудовай; творы класіцызму адлюстравалі барацьбу ў асобе чалавека прыватных і грамадскіх памкненняў, жарсці і доўгу; рамантычнае мастацтва ўвасабляла барацьбу ідэалу з рэчаіснасцю, генія з натоўпам, духоўнай свабоды з матэрыяльнай прыземленасцю; рэалізм ХІХ ст. звярнуў асаблівую ўвагу на барацьбу неардынарнай і духоўна багатай асобы з не надта спрыяльным для рэалізацыі яе ўнутраных патэнцый грамадскім укладам; у літаратуры мадэрнізму «канфлікт трактуецца, як правіла, глабальна — як вечная і неадольна-бязвыхадная разарванасць чалавека, супрацьстаянне сацыяльнага і біялагічнага, свядомага і падсвядомага ў яго прыродзе. 15. А. Мастацкі вобраз. Мастацкі вобраз — гэта карціна жыцця, створаная пры дапамозе творчага ўяўлення пісьменніка, якая адлюстроўвае яго думкі і па-чуцці і эмацыянальна ўздзейнічае на чытача. Мастацкі вобраз ствараецца з дапамогай твор-чага ўяўлення, фантазіі, вымыслу аўтара. Выка-рыстоўваючы свае жыццёвыя назіранні і ўражан-ні, пісьменнік з мноства рэальных людскіх харак-тараў, розных і непаўторных, выбірае тыя, якія яго надзвычай уразілі, усхвалявалі, выклікалі сім-патыі ці, наадварот, у нечым расчаравалі. I на падставе свайго жыццёвага досведу і ўласнай фан-тазіі майстар слова малюе вобраз чалавека адпа-ведна сваім перакананням, дае свайму герою ацэн-ку з уласнага пункту гледжання. I заахвочвае нас, чытачоў, разважаць, перажываць, хвалявацца ра-зам з героем, успрымаць яго як рэальнага чалаве-ка. Нездарма літаратуру называюць чалавеказнаў-ствам, мастацтвам стварэння характараў. Часам у мастацкім творы аповед вядзе аўтар, які адначасова з'яўляецца і літаратурным героем: ён расказвае пра падзеі, у якіх сам браў удзел, ма-люе герояў, што жылі і дзейнічалі поруч з ім. Уз-гадайце, напрыклад, творы Генрыха Далідовіча «Страта», Уладзіміра Караткевіча «Былі ў мяне мядзведзі». Але часцей апавядальнікам з'яўляец-ца чалавек, які нібыта збоку назіраў за жыццё-вымі праявамі, чалавечымі ўчынкамі і потым ці-кава пра іх распавёў, як у апавяданні Вячаслава Адамчыка «Салодкія яблыкі». У стварэнні мастацкага вобраза асобая роля ад-водзіцца слову. Па-майстэрску карыстаючыся сло-вам, пісьменнік перадае ход падзей, пачуцці лю-дзей, фарбы і адценні прыроды. У нашым уяўлен-ні ўзнікаюць яркія вобразы. Б. Персанаж. Персанаж - мастацка пераканальны вобраз чалавека з глыбока і яскрава выяўленымі індывідуальнымі рысамі. Мае непасрэдную сувязь з эстэтычным ідэалам свайго часу, мастацкім метадам пісьменніка. Асноўныя сродкі стварэння вобраза персанажу: дзеянні. учынкі і перажыванні, мова, прамая аўтарская характарыстыка. характарыстыка вуснамі іншых дзейных асоб, партрэт, пейзаж, апісанне інтэр'ера, гаваркое прозвішча. Аснова вобраза персанажу - той ці іншы характар, аднак паняцце "вобраз-персанаж" шырэйшае за паняцце "характар": яно ўключае не толькі рысы, якія вызначаюць паводзіны чалавека, а і чыста знешнія, партрэтныя, неістотныя, прыватныя. З другога боку, не ўсякі персанаж з'яўляецца характарам. Чалавечыя характары сталі аб'ектам мастацкага паказу яшчэ ў эпоху антычнасці, але раскрываліся па-рознаму ў розны час. У літаратуры антычнасці псіхалагічная характарыстыка персанажу была абмежаванай. У творах класіцыстаў персанажы ўяўлялі сабой "алегарычную абстракцыю нейкай адной рысы характару'(Гегель), дабрачыннай ці злачыннай. Пэўнай аднабаковасцю вызначаліся персанажы ў сентыменталістаў і рамантыкаў. І толькі рэалізм здолеў стварыць рознабаковыя, шматгранныя вобразы-персанажы, паказаўшы ў канкрэтнай, індывідуалізаванай форме істотныя заканамернасці, мнагастайнасць і складанасць жыцця. Персанаж у рэалістычнай літаратуры - гэта тыповы персанаж, які выяўляе заканамернае ў рэчаіснасці. Пісьменнікі-рэалісты раскрываюць дыялектыку душы чалавека, глыбока даследуюць яго ўнутраны свет, псіхалогію, ствараюць праўдзівыя, багатыя і цэласныя персанажы, у першую чаргу - пазітыўных герояў. Персанажы, у якіх з вялікай мастацкай сілай увасабляюцца найхарактэрнейшыя для людзей пэўнай групы рысы, становіцца тыпам. Паколькі вобраз-персанаж - гэта адзінства індывідуальнага і агульнага, прыватнага і заканамернага, думкі і пачуцця, то творчыя ўдачы пры яго стварэнні прыходзяць найперш да пісьменнікаў найбольш таленавітых, перадавых па сваіх поглядах, грамадска-актыўных, шырока дасведчаных. Часам у літаратуры ў якасці персанажа выступае не чалавек, я нейкая з'ява, рэальная або містычная, прадстаўнік флоры або фаўны. Аднак і ў такім выпадку сродкі стварэння, характар бытавання і функцыі персанажа застаюцца тымі самымі. 17. А. Віды мастацтва. Мастацтва па азначэнні - адна з формаў грамадскай свядомасці, складовая частка духоўнай культуры чалавецтва, спецыфічны род практычна-духоўнага асваення свету. Мастацтва з'яўляецца асаблівым спосабам пазнання і адлюстравання рэчаіснасці з дапамогай мастацкіх вобразаў. Яно прадстаўлена ў мастацкай дзейнасці чалавека, закліканай задавальняць патрэбнасці людзей у асалодзе прыгажосцю. Віды мастацтва Мастацтва з'яўляецца складаным адукацыяй і можа быць прадстаўлена рознымі відамі, кожны з якіх валодае сваімі мастацка-выразнымі сродкамі (мастацкай мовай). Від мастацтва - гэта канкрэтны спосаб мастацкага асваення свету, які ўвасабляе свае вобразы ў пэўным матэрыяле (у слове, гуку, камені, метале, рухі цела і да т.п.). Віды мастацтва дапаўняюць адзін аднаго, і ні адзін з іх не валодае перавагай перад адным. Да асноўных відах мастацтва адносяць літаратуру, жывапіс, графіку, скульптуру, архітэктуру, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, музыку, тэатр, балет, танец, кіно, цырк, фотамастацтва. Звычайна віды мастацтва дзеляць на простыя і складаныя (сінтэтычныя). У аснове простага выгляду мастацтваў ляжыць адзін сродак мастацкага выказвання (жывапіс, паэзія, скульптура і да т.п.). Для складанага выгляду характэрна выкарыстанне некалькіх мастацка-выразных сродкаў (тэатр, кіно, балет і да т.п.). Адрозніваюць выяўленчыя і выразныя віды мастацтва. Да выяўленчым ставяцца тыя віды мастацтва, якія імкнуцца мастацкаму адлюстраванню рэчаіснасці, вобразнай фіксацыі ў створаным творы. Яны прайграваюць рэчаіснасць у формах самой рэчаіснасці, выкарыстоўваючы ў гэтых мэтах выяўленчую мову (рэалістычная жывапіс, графіка, скульптура). У выразных відах мастацтва мастацкі вобраз не аналагічны рэчаіснасці, можна сказаць, што гэта прадукт чалавечага ўяўлення (напрыклад, арнамент, музычны твор, танец, архітэктурнае збудаванне). Вобразная мова мастацтва даступны кожнаму чалавеку, да якой бы узроставай, сацыяльнай, культурнай катэгорыі ён ні ставіўся, таму мастацтва іграе важную ролю ў працэсе фарміравання асобы, яе далучэння да агульначалавечых каштоўнасцей; з другога боку, патрэба ў узорах мастацкай творчасці ўзрастае прапарцыйна ўзроўню развіцця асобы, падвышаючы яго. Такім чынам, мастацтва - гэта з'ява культуры, без якога не можа існаваць чалавецтва. Б. Жывая і нежывая прырода ў творы.
|
|||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-06; просмотров: 738; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.219.18.238 (0.012 с.) |