Мы поможем в написании ваших работ!
ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
|
А. Пазнавальны аспект мастацтва.
Пазнанне праз творы мастацтва пазамастацкай рэальнасці — адна з немалаважных функцый мастацтва.Пазнавальны аспект мастацтва выяўляецца непасрэдна ў тэматыцы, якая складае неад’емны і пры гэтым фундаментальны пачатак мастацкіх твораў. Мастацкая тэматыка надзвычай складаная і шматпланавая. Ідучы ўслед за В. Халізевым, мы будзем разглядаць яе «як сукупнасць трох пачаткаў. Гэта, па-першае, анталагічныя і антрапалагічныя універсаліі, па-другое — лакальныя культурна-гістарычныя з’явы, па-трэцяе — феномены індывідуальнага жыцця у іх самакаштоўнасці». У мастацкіх творах увесь час адлюстроўваюцца г. зв. канстанты быцця, яго фундаментальныя ўласцівасці. Гэта перш за ўсё такія важнейшыя быційныя і прыродныя пачаткі, як хаос і космас, рух і нерухомасць, жыццё і смерць, свет і цемень, агонь і вада. Усё пералічанае складае комплекс г. зв. анталагічных тэм мастацтва. Шматстайны таксама і антрапалагічны аспект мастацкай тэматыкі. Ён уключае ў сябе, па-першае, уласна духоўныя пачаткі чалавечага быцця з іх антыноміямі; па-другое, сферу інстынктаў, звязаных з душэўна-цялеснымі памкненнямі чалавека, куды адносяць лібіда, імкненне да ўлады, матэрыяльных благ, прэстыжных рэчаў, камфорту і г. д.; па-трэцяе, тое ў людзях, што вызначаецца іх палавой прыналежнасцю і ўзростам; і, нарэшце, па-чацвёртае, гэта надэпахальныя сітуацыі чалавечага жыцця, гістарычна ўстойлівыя формы існавання людзей.Побач з універсаліямі ўсяленскага, прыроднага і чалавечага быцця мастацтва ўвасабляе таксама культурна-гістарычную рэальнасць у яе шматпланавасці і багацці. Істотным звяном мастацкай тэматыкі становяцца таксама з’явы гістарычнага часу. Мастацтва ўсё больш і больш засвойвае жыццё народаў, рэгіёнаў і ўсяго чалавецтва ў яго дынаміцы. Яно праяўляе цікавасць да мінулага, часам вельмі далёкага. Сюды можна аднесці быліны, эпічныя песні, балады, гістарычную драматургію і раманістыку. Прадметам мастацкага пазнання становіцца таксама і будучае. Але найбольш важнай для мастацтва з’яўляецца сучаснасць. Яна павінна выступаць для творцы ў якасці першачарговай тэмы, нават, можна сказаць, своеасаблівай «звыштэмы». Без сучаснасці няма сапраўднага і паўнацэннага мастацтва.
| Б. Час і прастора ў творы.
У літаратурных творах знаходзяць адлюстраванне часавыя і прасторавыя ўяўленні людзей, якія, заўважым, у большасці выпадкаў нясуць важную ідэйна-сэнсавую нагрузку. Вельмі вялікія магчымасці мастацкай літаратуры ў адлюстраванні жыцця абумоўлены такой якасцю і асаблівасцю яе твораў, як дыскрэтнасць часу і прасторы ў іх. Дыскрэтнасць часу выяўляецца ў тым, што пісьменнік можа ўзнаўляць не ўсю плынь часу, а толькі некаторыя, найбольш важныя яго адрэзкі. Дыскрэтнасць жа ўласна прасторы «праяўляецца перш за ўсё ў тым, што яна звычайна не апісваецца падрабязна, а толькі абазначаецца з дапамогай асобных дэталей, найбольш важных для аўтара. Паколькі мастацкі свет твора заўсёды ў той альбо іншай ступені ўмоўны, адпаведнай умоўнасцю валодаюць у ім таксама час і прастора. Характар гэтай умоўнасці надзвычай моцна залежыць ад роду літаратуры. Так, умоўнасць часу і прасторы максімальная ў лірыцы. Іншы раз прастора наогул можа адсутнічаць у лірычных творах. У драме часава-прасторавая ўмоўнасць крыху меншая, аднак пры гэтым творы дадзенага роду літаратуры выкарыстоўваюць час і прастору ў абмежаваным і, як правіла, замкнёным выглядзе. Акрамя таго, рэальны час і час мастацкі ў драме павінны супадаць. Паводле асаблівасцей мастацкай умоўнасці час і прастору ў літаратуры можна падзяліць на абстрактныя і канкрэтныя разнавіднасці. Абстрактнымі будуць імянавацца такія час і прастора, якія ўспрымаюцца як усеагульныя. Канкрэтныя ж час і прастора «прывязваюць» дзеянне да пэўнага часу і да тых альбо іншых тапаграфічных рэалій.Літаратура аперыруе вобразамі часу біяграфічнага, гістарычнага, касмічнага, каляндарнага, сутачнага, а таксама ўяўленнямі аб руху і нерухомасці, аб суаднесенасці мінулага, цяперашняга і будучага. Важнае значэнне для аналізу мае завершанасць альбо, наадварот, незавершанасць мастацкага часу. Часта пісьменнікі адлюстроўваюць у сваіх творах замкнёны час, які мае і абсалютны пачатак, і — што, дарэчы, важней — абсалютны канец, які ўяўляе сабой, як правіла, і завяршэнне сюжэта, і развязку канфлікту, а ў лірыцы — вычарпанасць перажывання альбо разваг.
| 19. А. Аўтарскі пачатак у мастацтве. Ёсць тры моманты выўлення аўтарства ў мастацтвеі адпаведна тры разуменні значэння слова «аўтар». Па-першае, гэта стваральнікмастацкага твора як рэальная асоба з пэўным лёсам, біяграфіяй, комплексам індывідуальныхрыс. Па-другое, гэта вобраз аўтара, лакалізаваны ў мастацкай тканіне твора. па-трэцяе, аўтар выступае ў якасці суб’екта мастацкай дзейнасці, г. зн. той асобы, якая пэўным чынам падае і асвятляерэальнасць, а таксама яе ацэньвае. Формы прысутнасці аўтара ў творы даволі шматстайныя. Аўтар дае аб сабе знаць перш за ўсё як носьбіттаго альбо іншага ўяўлення аб рэальнасці. І гэта вызначае прынцыповую значнасцьу складзе мастацтва яго ідэйна-сэнсавага боку, — таго, што на працягу ХІХ-ХХ стст.імянуюць, як правіла, "ідэяй.Ідэя твора — гэта выражэнне ў ім цэлага комплексу думак і пачуццяў, што належацьтворцу.Мастацкая ідэя, якая прысутнічаеў творы, уключае ў сябе накіраваную інтэрпрэтацыю і ацэнку аўтарам пэўных жыццёвыхз’яў, а таксама ўвасабленне філасофскага погляду на свет у яго цэласнасці, суаднесенаез духоўным самараскрыццём аўтара. Мастацкія ідэі адрозніваюцца ад навуковых,філасофскіх, публіцыстычных абагульненняў іх месцам і роляю ў духоўным жыцці чалавека.Абагульненні мастакоў нярэдка папярэднічаюцьпазнейшаму светаразуменню, творцы выступаюць часта ў якасці прадвеснікаў і прарокаў.Разам з тым у мастацтве, перш за ўсё ў славесным,шырока адлюстроўваюцца ідэі, канцэпцыі, ісціны, якія ўжо ўмацаваліся ў грамадстве.Мастак выступае ў дадзеным выпадку як рупар традыцыі, яго мастацтва дадаткова пацвярджаеагульнавядомае, ажыўляючы пры гэтым яго, надаючы яму вастрыню, своечасовасць і новуюпераканальнасць. Творы падобнай змястоўнай напоўненасці пранікнённа і хвалююча напамінаюцьлюдзям аб тым, што, стаўшы звыклым і само сабой зразумелым, аказалася напаўзабытым,сцёртым у свядомасці, але не страціўшым сваёй каштоўнасці. Мастацтва ў дадзенымвыпадку ўваскрашае старыя ісціны, даючы ім новае жыццё. Пры ўсёй важнасці і значнасці ідэйнага боку мастацкагатвора мастакоўская суб’ектыўнасць не зводзіцца толькі да рацыянальнага засваення,да ўласна асэнсавання рэчаіснасці. Аўтар, як правіла, заўсёды гаворыць больш, чымхацеў і задумваў. Такім чынам, у творах мастацтва вельмі часта прысутнічае нештападспуднае, ненаўмыснае, сімптаматычнае.
Б. Сюжэт твора. Сюжэт — сістэма ўзаемазвязаных падзей, паступовае разгортванне якіх раскрывае характары персанажаў і ўвесь змест эпічнага, ліра-эпічнага або драматычнага твора. Паводле М. Горкага, сюжэт — гэта «сувязі, супярэчнасці, сымпатыі, антыпатыі і ўвогуле ўзаемаадносіны людзей — гісторыі росту і арганізацыі таго ці іншага характару, тыпу». У аснове сюжэту заўсёды ляжыць пэўны жыццёвы канфлікт. З'яўляючыся важным сродкам даследавання з'яў рэчаіснасці ў іх узаемасувязях, прычынна-выніковых адносінах і супярэчнасцях, сюжэт мае канкрэтна-гістарычны характар; у сюжэце выяўляюцца канфлікты, уласцівыя пэўнай нацыі, класу, эпосе.
Вылучаюцца такія элементы сюжэту: экспазіцыя, завязка, развіццё дзеяння, кульмінацыя, развязка і эпілёг (экспазіцыі і эпілога ў творы можа і не быць). Сюжэт цесна звязаны з кампазіцыяй твора, хаця па аб'ёме за яе вузейшы (апрача сюжэту, кампазіцыя аб'ядноўвае г. зв. пазасюжэтныя элементы твора: разгорнутыя апісанні малюнкаў прыроды і быту, аўтарскія развагі, лірычныя адступленні і інш.) Творы лірычныя сюжэту не маюць. Замест логікі разгортвання падзей у іх назіраецца своеасаблівая логіка выяўлення пачуццяў. Аднак сюжэт прысутнічае ў ліра-эпічных творах паэмах, баладах, байках), у вершаваных раманах, аповесцях, апавяданнях. Нярэдка ў паэзіі сустракаюцца і сюжэтныя вершы («Лён» Я. Купалы, «У вёсцы», «Страцім — лебедзь» М. Багдановіча і інш.).
|