Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
А. Псіхалагічны метад даследвання літаратуры.Содержание книги Поиск на нашем сайте
Псіхалагічная школа, што склалася ў апошнюю трэць ХІХ ст., працягвала развіваць некаторыя ідэі культурна-гістарычнай школы і асабліва — біяграфічнага метаду. Галоўным прадметам вывучэння для яе стаў унутраны, псіхалагічны бок творчасці, і перш за ўсё — духоўнае жыццё аўтара. Літаратуразнаўцы, якія стаялі на пазіцыях гэтага літаратуразнаўчага метаду (В. Вунд, Э. Энекен, А. Патабня і інш.), твор лічылі мадэллю душы аўтара, а само мастацтва — пераўвасабленнем перажыванняў мастака ў вобразы. Прычыну разнастайнасці твораў яны бачылі ў рознасці перажыванняў і псіхалагічных тыпаў мастака. Гістарычнае развіццё літаратуры, яе грамадская функцыя іх мала цікавілі. 4Б. “Нярэчыўнасць” літаратурных вобразаў. Словы ўсяго толькі асацыятыўна звязаны з тым, што яны абазначаюць. Чытаючы альбо слухаючы літара- турны твор, мы не бачым таго, што адлюстроўваецца, але з дапамогай уяўлення як бы па-новаму ўзнаўляем прадметы і факты, аб якіх распавя- даецца. Слоўныя вобразы пазбаўлены нагляднасці, яны ўмоўныя і «нярэчыўныя», як зазначыў у свой час Лесінг у «Лаакаоне». М. Чарнышэўскі сцвярджаў, што, паколькі вобразы фантазіі (г. зн. уяўлення) больш бляк- лыя і слабыя, у параўнанні з непасрэдным пачуццёвым успрыманнем, паэ- зія па сіле і яснасці суб’ектыўнага ўражання істотна прайграе астатнім мастацтвам. Адсутнасць прамой нагляднасці ў літаратурна-мастацкіх вобразах кампенсуецца іх асаблівымі, спецыфічнымі магчымасцямі. У адрозненне ад жывапісца і скульптара, пісьменнік узнаўляе не толькі тыя бакі рэчаіснасці, якія могуць быць успрыняты зрокава, але і ўсё тое, што адкрываецца слыху і пачуццю. Галоўнае ж, што аўтар літаратурнага твора непасрэдна арыентуецца на «пазаадчувальнае» ўспрыманне чытача, а менавіта на яго ўяўленне. Такім чынам, слоўна-мастацкія вобразы ўзнаўляюць не столькі самі па сабе прадметы ў іх пачуццёва ўспрымальных уласцівасцях, колькі рэ- акцыі на рэчаіснасць чалавечай свядомасці, цэласныя суб’ектыўныя ўспрыманні. Зносіны чалавека з «нярэчыўнымі» вобразамі літаратурнага твора ажыццяўляюцца ў любых абставінах і «ўпісваюцца» ў яго паўсядзённае жыццё намнога лягчэй, чым успрыманне жывапісу, скульптуры, тэат- ральнай пастаноўкі, кінафільма. Чытач сам выбірае тэмп успрымання твора. Па ходу знаёмства з раманам, драмай альбо паэмай ён можа пры- пыніцца, вярнуцца да ўжо пройдзенага тэксту, каб нешта ўспомніць дзе- ля лепшага разумення прачытанага, можа таксама ў любы момант пера- пыніць успрыманне, каб засяродзіцца на чымсьці іншым.
5А. Фармальны метад даследвання літаратуры. Фармальны метад у літаратуразнаўстве — гэта тэарэтычная канцэп- цыя, якая сцвярджае погляд на мастацкую форму як на катэгорыю, што вызначае практычна ўсю спецыфіку мастацкай літаратуры. Як асобны накірунак фармальны метад склаўся на рубяжы ХІХ–ХХ стст.: першапа- чаткова — як рэакцыя на імпрэсіяністычную крытыку і пазітывісцкі афарбаваныя накірункі ў літаратуразнаўстве і мастацтвазнаўстве; пазней — як тэарэ- тычна абгрунтаваная методыка і метадалогія, накіраваная на вывучэнне ўнутраных (структурных) заканамернасцей мастацкага твора. Ля вытокаў заходнееўрапейскіх фармалістычных канцэпцый стаялі нямецкія вучоныя Генрых Вёльфлін і Оскар Вальцэль. Г. Вёльфліну на- лежыць праца «Асноўныя паняцці гісторыі мастацтваў. Праблема эвалюцыі стылю ў новым мастацтве» (1915), у якой яскрава праглядва- ецца шэраг асноўных момантаў фармалістычнай дактрыны, і ў першую чаргу — імкненне растлумачыць развіццё мастацкай формы ўнутранымі законамі самога мастацтва. На Беларусі найбольшую цікавасць да фармальнай метадалогіі пра- явіў А. Вазнясенскі, што адбілася ў такіх працах вучонага, як «Паэтыка М. Багдановіча» (1926), «Асноўныя прынцыпы пабудовы беларускай на- вукі аб літаратуры» (1927), «Традиция «формальных» (эстетических) изучений в науке о литературе» (1927) і некат. інш. 5Б. Прасторава-часавая арганізацыя твора. У літаратурных творах знаходзяць адлюстраванне часавыя і прасторавыя ўяўленні людзей, якія, у большасці выпадкаў нясуць важную ідэйна-сэнсавую нагрузку. Вельмі вялікія магчымасці мастацкай літаратуры ў адлюстраванні жыцця абумоўлены такой якасцю і асаблівасцю яе твораў, як дыскрэтнасць (перарывістасць) часу і прасторы ў іх. Дыскрэтнасць часу выяўляецца ў тым, што пісьменнік можа ўзнаўляць не ўсю плынь часу, а толькі некаторыя, найбольш важныя яго адрэзкі. Дыскрэтнасць жа ўласна прасторы «праяўляецца перш за ўсё ў тым, што яна звычайна не апісваецца падрабязна, а толькі абазначаецца з дапамогай асобных дэталей, найбольш важных для аўтара. Астатняя ж частка «дабудоўваецца» ва ўяўленні чытача». мастацкі свет твора заўсёды ўмоўны, адпаведнай умоўнасцю валодаюць у ім таксама час і прастора. Характар гэтай умоўнасці надзвычай моцна залежыць ад роду літаратуры. Паводле асаблівасцей мастацкай умоўнасці час і прастору ў літаратуры (ва ўсіх яе родах) можна падзяліць на абстрактныя і канкрэтныя разнавіднасці Абстрактнымі будуць імянавацца такія час і прастора, якія ўспрымаюцца як усеагульныя (дзеянне можа адбывацца «заўсёды», у любы час, любую эпоху і «ўсюды», у любым месцы, краіне і г. д.) Канкрэтныя ж час і прастора «прывязваюць» дзеянне да пэўнага часу і да тых альбо іншых тапаграфічных рэалій. Літаратура аперыруе вобразамі часу біяграфічнага (дзяцінства, юнацтва, сталасць, старасць), гістарычнага (змена эпох і пакаленняў, значныя падзеі ў жыцці грамадства), касмічнага (уяўленні аб вечнасці і ўсяленскай гісторыі), каляндарнага (змена пор года, святаў і будняў), су- тачнага (дзень і ноч, раніца і вечар; каляндарны і сутачны час іншы раз могуць набываць статус цыклічнага), а таксама ўяўленнямі аб руху і не- рухомасці, аб суаднесенасці мінулага, цяперашняга і будучага. мае завершанасць альбо, наадварот, незавершанасць мастацкага часу. ступенню яго «падзейнасці» вучонымі вылучаюцца так- сама такія тыпы часу, як беспадзейны альбо апісальны (пры ім рэальны час не «рухаецца», ён роўны нулю), падзейны (сюжэтны альбо фабуль- ны), хранікальна-бытавы (яго функцыя заключаецца ў адлюстраванні пэўнага і сталага ўкладу жыцця, узнаўленні не дынамікі, а статыкі). Часавыя і прасторавыя ўяўленні, што знаходзяць адлюстраванне ў творах мастацкай літаратуры, складаюць пэўнае адзінства, якое ўслед за М. Бахціным прынята называць хранатопам (ад ст.-грэч. сhronos — час і topos — месца, прастора). 6А. Сацыялагічны метад даследвання літаратуры. Сацыялагічны метад у літаратуразнаўстве — гэта канцэпцыя, згодна з якой развіццё літаратуры надзвычай моцна абумоўлена сацыялагічнымі (грамадскімі) фактарамі. Найбольш значнае пашырэнне дадзеная кан- цэпцыя атрымала ў сусветнай літаратурнай навуцы на рубяжы ХІХ— ХХ стст. Яна стала таксама (у сувязі з вядомымі прычынамі) метадала- гічнай асновай савецкага літаратуразнаўства. пытанне аб сацыяльнай прыродзе лі- таратуры, а таксама аб адпаведных метадах яе вывучэння акрэслілася толькі к сярэдзіне ХІХ ст. Найбольш у гэтым накірунку зрабіў І. Тэн — пачынальнік культурна-гістарычнай метадалогіі, у якой сацыялагічны момант займаў даволі значнае месца. У другой палове ХІХ ст. аформілася і атрымала значны рэзананс марксісцкая сацыялогія. К. Маркс і Ф. Энгельс закранулі наступныя пы- танні сацыялогіі літаратуры і мастацтва: агульныя асаблівасці ўзаема- дзеяння літаратуры і грамадства; літаратура як спецыфічная галіна кла- савай ідэалогіі; месца і палажэнне мастака ў грамадстве, падзеленым на пэўныя грамадскія групы (класы); рэалізм як мастацкі метад, яго спецыфіка; сутнасць г. зв. сацыялістычнай літаратуры; агульначалавечы змест твораў мастацтва. Сацыялагічная метад (у разумных межах) даволі плённа выкарыс- тоўваўся на Беларусі ў 1920-я гг. І. Замоціным, М. Гарэцкім, Я. Барычэў- скім і некат. інш. вучонымі і крытыкамі. 6Б. Пазнавальныя магчымасці літаратуры. Пазнавальныя магчымасці мастацкай літаратуры даволі вялікія. Шырыня дыяпазону пазнавальных магчымасцей літаратуры вызна- чаецца двухпланавасцю слоўных вобразаў. Па-першае, з дапамогай мас- тацкай мовы абазначаюцца і характарызуюцца розныя бакі «пазаслоў- най» рэчаіснасці (зрокава бачныя паводзіны чалавека і акаляючыя яго прадметы, а таксама імпульсы, якія не атрымалі слоўнага ўвасаблення). Па-другое, у літаратурных творах шырока і канкрэтна ўзнаўляецца маў- ленчая дзейнасць людзей. Чалавек у слоўным адлюстраванні (і толькі ў ім!) выступае ў якасці «носьбіта мовы». Гэта адносіцца ў першую чаргу да лірычных герояў, дзеючых асоб п’ес, апавядальнікаў эпічных твораў. Выкарыстоўваючы мову ў якасці прадмета адлюстравання, пісьмен- нік пераадольвае тую схематычнасць слоўных карцін, якая звязана з іх «нярэчыўнасцю». Выказванні персанажаў уздзейнічаюць не толькі на ўяўленне чытача, але і на яго слыхавыя адчуванні: сінтаксічнымі канст- рукцыямі так ці інакш фіксуюцца інтанацыі таго, хто гаворыць. Літара- тура, такім чынам, узнаўляе чалавечыя «галасы», хоць яны і не гучаць фі- зічна і ўспрымаюцца ўсяго толькі ўнутраным слыхам чытача. Па-за мовай мысленне людзей, як вядома, ажыццявіцца ў поўнай ме- ры не можа. Па гэтай прычыне літаратура з’яўляецца адзіным відам мас- тацтва, які прама і непасрэдна выкарыстоўвае чалавечую думку. Іншыя віды мастацтва робяць усё гэта толькі апасродкавана. Узнаўленне літаратурай чалавечай думкі, мыслення (г. зв. інтэлекту- алізм) адбываецца ў першую чаргу ў маналогах і дыялогах дзеючых асоб. Працэсы мыслення адлюстроўваюць складанае і напружанае духоў- на-эмацыянальнае жыццё чалавека. І гэта можа свабодна перадаць літа- ратура. Яна актыўна засвойвае эмоцыі і валявыя памкненні, якія маюць, кажучы мовай псіхолагаў і філосафаў, светапоглядны характар. Прычым дзеля перадачы светапоглядных і наогул жыццёвых пошукаў герояў мас- такам слова нярэдка прыходзіцца ўзнаўляць таксама і пачуцці заблыта- ныя, няясныя, ірацыянальныя. 7А. Псіхааналітычная школа і яе методыка даследвання літаратуры. Псіхааналіз у літаратуразнаўстве — гэта спосаб трактоўкі літаратур- ных твораў у адпаведнасці з вучэннем псіхалогіі аб падсвядомым. Псіха- аналіз разглядае літаратурную творчасць як сублімаванае сімвалічнае выражэнне першапачатковых псіхалагічных імпульсаў і памкненняў асобы (інфантыльна-сексуальных у сваёй аснове), якія не прыняты рэ- альнасцю, адвергнуты ёю, але разам з тым знаходзяць сваю пэўную кам- пенсацыю ў галіне мастацкай фантазіі. Псіхааналіз выяўляе ў гісторыі лі- таратуры шэраг устойлівых сюжэтных схем, у якіх аўтар, на думку прад- стаўнікоў гэтай школы, ідэнтыфікуе сябе з героем і малюе альбо здзяй- сненне сваіх падсвядомых жаданняў, альбо, наадварот, паказвае іх трагічнае сутыкненне з сіламі сацыяльнай і маральнай забароны. Першыя ўзоры прымянення псіхааналізу да літаратуры і мастацтва даў аўстрыйскі ўрач і псіхолаг Зыгмунд Фрэйд (1856–1939) у працах «Паэт і фантазія», «Дастаеўскі і бацьказабойства». Фрэйд папярэджваў супраць змешвання задач псіхааналізу і літа- ратуразнаўства: псіхааналіз падыходзіць да літаратуры толькі як да сю- жэтна-ілюстрацыйнага матэрыялу і сам па сабе не ў стане растлумачыць розніцу паміж шэдэўрам і яго пераказам альбо рэпрадукцыяй, паміж вя- лікім пісьменнікам і радавым неўротыкам ці снаведам. Найбольш адэкватна псіхааналіз дапасуецца да прадуктаў міфалогіі і г. зв. «масавай» лі- таратуры, дзе свядомае «я» яшчэ не выдзелена ці ўжо растворана ў бес- свядомым «яно» і дзе амаль што адсутнічаюць эстэтычныя крытэрыі. Наогул фрэйдысцкі псіхааналіз накіраваны не столькі на сам твор, колькі на творчы працэс, спрабуючы выявіць біяграфічную «падкладку» мас- тацкай дзейнасці і яе выніковых прадуктаў. 7Б. Літаратура на фоне іншых мастацтваў. Літ-ра працуе са словам - галоўнае яе адрозненне ад іншых мастацтваў. Слова - асноўны элемент літ-ры, сувязь паміж матэрыяльным і духоўным. Слова ўспрымаецца як сума тых значэнняў, якое дала яму чалавечая культура. Праз слова ажыццяўляецца кантакт з агульным у сусветнай культуры. Візуальная культура - тая, якую можна ўспрымаць відавочна. Вербальная культура - больш адказвае запатрабаванням чалавека - слова, праца думкі, фармаванне асобы. Існуе літра на глыбіні, якая патрабуе глыбокага стаўлення, перажыванні. Творы літ-ры - абуджэнне ўнутраных сіл чалавека рознымі спосабамі, т.к. твор валодае матэрыялам.1. Мастацтва часавае - якое развіваецца ў часе - тэатр, кіно, музыка. Мы не можам пайсці супраць часу (пропуск фрагмента).2. Мастацтва прасторавае - якое развіваецца ў прасторы - пластычнае мастацтва - жывапіс, скульптура. Не зададзена час успрымання. У карціне закладзеныя прасторавыя арыенціры - мастак ведае, на што глядач павінен звярнуць увагу спачатку.На гэтым фоне літ-ра - сінтэз часавага і прасторавага. Літ-ра мае вызначаныя адрэзкі, фрагменты - гэта звязана са словам. Кожны з элементаў можа быць прадстаўлены асобна. Можна ізаляванае ставіцца да гуку або слову, судзіць аб фразе, аб абзацы, аб раздзеле. У любы момант можна перапыніць часавы ход твора, аўтар не задае яго. Аўтар не ведае хуткасці чытання, і чытач можа ў любы момант чытання спыніцца. Часавы твор - яго аўтар ведае, як доўга будзе цягнуцца яго твор, як доўга будзе ісці ўспрыманне твора. Можа быць парушэнне рытму, хуткасці ходу. У літ. творы час не закладзены, ёсць магчымасць перапыніцца. У тэатры гэта немагчыма, заўсёды ёсць настрой. У літ-ры мы вяртаемся да аднаго і таму жа, ёсць магчымасць вярнуцца і аднавіць тое, што нам неабходна. Часавая структура мастацкага твора больш вольная. Мы ўспрымаем усё такім, якое ёсць у літ.творы, але ў той жа час гэтае ўспрыманне можа быць у кожнага сваё. Слова нематэрыяльна. Слова нясе ў сабе і моцны і слабы пачатак.Літ-ра, аперуючы адзіным матэрыялам - словамі, выкарыстае ўсе іх магчымасці. Пісьменнік не можа пазбавіцца ад полісемічных слоў. Старыя словы актуалізуюцца з новым значэннем. Словы змяняюць значэнні, але старыя значэнні не знікаюць назаўжды, напаўняючыся новым гістарычным утрыманнем.Пісьменнік арыентуецца на поўнасць рэальных і ўяўных значэнняў, не гэтак важных для чытача. Выкарыстанне слова ў іншым значэнні - адзін з літ-ных прыёмаў.Граматыка і сінтаксіс - адзіны матэрыял, якім валодае літаратура. Класіфікацыя відаў мастацтва: · Паводле характару выяўлення: - мастацтва слова (літ-ра) - выяўлення (жывапіс) - гукаў (музыка) - відовішчнае (тэатр) - рэчаў · Па ступені ўдзелу другаснага мастака: - выканаўчыя - невыканаўчыя · Па характару ўспрымання: - слыхавое - зрокавае · Па характару стварэння: - прасторавыя (статычныя) - часовыя (дынамічныя) - прасторава-часавыя (сінтэтычныя)
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-06; просмотров: 859; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 13.59.205.182 (0.01 с.) |