Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Метадалогія, дысцыплінарнасць, канон
Гэтая традыцыя не супадае з нацыянальнай тэрыторыяй. Здаецца, найбольш просты крытэрый вызначэння традыцыі – гэта крытэрый тэрытарыяльны. Усе тэксты, якія паўсталі на тэрыторыі Беларусі, усе аўтары, якія тут тварылі і складаюць традыцыю. Але ёсць пэўныя праблемы. Па-першае, сучасная нацыянальная тэрыторыя з яе межамі і Мінскам як культурнай сталіцай, паўстала толькі ў першай трэці XX стагоддзя, а ў поўным аб’ёме і ўвогуле пасля другой сусьветнай вайны. Толькі ад гэтага часу мы можам гаварыць пра супадзенне этнічных, дзяржаўных і ўласна культурных межаў. Раней жа культурныя межы Беларусі (прынамсі на поўнач і поўдзень) былі адкрытыя: гэта значыць, што протабеларуская культурная прастора ўваходзіла як складовая частка ў больш шырокія, макрарэгіянальныя культурныя альянсы, цэнтры, сталіцы якіх знаходзіліся (альбо маглі знаходзіцца) па-за тэрыторыяй сучаснай Беларусі, але інтэлектуальная прадукцыя ў якіх тварылася (і спажывалася) пры істотным удзеле беларусаў. Так, недзе ад XIV да першай паловы XX стагоддзя бясспрэчнай рэгіянальнай культурнай сталіцай для тагачасных беларусаў і літоўцаў была Вільня з Віленскай Езуіцкай Акадэміяй і шматлікімі інтэлектуальнымі асяродкамі, а супольным для беларусаў і украінцаў цэнтрам праваслаўнай культуры Кіеў з іншай акадэміяй — Кіева-Магілянскай. Бясспрэчна, усе адпаведныя тэксты ёсць фактам і беларускай культурнай традыцыі таксама. Пасля ж інкарпарацыі Вялікага Княства Літоўскага ў Расійскую Імперыю (недзе ад пачатку XIX стагоддзя) акрамя Вільні і Кіева, на ролю гэткага ж мульцікультурнага, камсапалітычнага цэнтра пачынае прэтэндаваць Петэрбург, у якім утвараюцца досіць вялікія «дыяспары». Тэксты гэтай традыцыі належаць да розных цывілізацыйных і культурных метасістэмаў. Прастору нашай традыцыі думкі мы можам ахарактарызаваць як прастору сутыкнення цывілізацый, заходнелацінскай і праваслаўнаэўразыйскай, сутыкнення, якое прыводзіць не да разлому альбо правалу, а утварае адмысловую кафігурацыю цывілізацыйнай накладкі, калі граніца заходнелацінскіх уплываў супадае з усходняй граніцай Беларусі, а праваслаўна-бізантыйскіх – з заходняй. Гэта ўсё у адпаведныя моманты гісторыі прыводзіла да фармавання рэгіянальных культурна-цывілізацыйных супольнасцяў, з адпаведнымі формамі ідэнтычнасці, якія не супадалі з этналінгвістычнымі альбо этнакультурнымі (граніцамі), а былі агульнымі для усяго рэгіёна. У кожнай з гэтых супольнасцяў дамінуюць пэўныя тыпы філасофскай культуры. Менавіта дамінуюць, бо істотнай характарыстыкай нашай традыцыі з'яўляецца амаль заўсёдная прысутнасць альтэрнатыўных практыкаў мыслення, альтэрнатыўных тыпаў філасофскай культуры. Гэтыя альтэрнатыўныя тыпы думкі часцяком рэалізуюцца ў іншых парадыгмах, у іншай мове, у іншых лакальных кантэкстах, альбо нават з апеляцыяй да іншага цывілізацыйнага ці культурнага канону. Лакальнасць/перыферыйнасць традыцыі. На першы погляд беларуская філасофская традыцыя выступае як перыферыйная. Перыфэрыйная ў двух сэнсах. Па-першае, у параўнанні з эталоннай змястоўнасцю цэнтральнага філасофскага канону. Гэта значыць залежная ад тых альбо іншых сфармуляваных адказаў на філасофскія запытанні. І тады мы займаемся тым, што шукаем залежнасці ды уплывы, маркіруючы пэўным чынам тутэйшыя тэксты ў іхнай суаднесенасці з цэнтральным канонам. Па-другое, гісторыя філасофіі Беларусі выглядае на пэрыфэрыйную зыходзячы з унутраных, дысцыплінарных крытэрыяў філасафічнасці філасофскага тэкста. І хаця кожная эпоха мае свае ўласныя крытэрыі філасафічнасці, заўсёды знаходзіцца пэўная колькасць тэкстаў, якія, хаця і дэкларуюць сябе як філасофскія, але не адпавядаюць цалкам гэтым крытэрыям. У некаторых традыцыях гэтыя каля-філасофскія тэксты пераважаюць, і гісторыя філасофіі Беларусі тут не выключэнне. У гэтым сэнсе мы маем толькі дзьве цалкам прафесійна-філасофскія традыцыі: Віленскую філасофскую школу, і беларускую савецкую філасофію. Ад перыферыйнасці традыцыі мы будзем адрозніваць правінцыйнасць і аўтаркічнасць (самадастатковасць). Правінцыйная традыцыя імкнецца быць заўсёды ў курсе апошніх адказаў, але ніколі не ставіць самі пытанні. Аўтаркічная традыцыя фармулюе лакальнае кола пытанняў, спрабуе універсалізаваць лакальную праблематыку. Зрэшты ва ўсім гэтым нас не мусіць пужаць само слова «перыферыйнасць». Яно ані ў якім разе не звязана з комплексам непаўнавартасці. Цэнтральнымі па вялікім рахунку ў філасофіі выступаюць толькі пытанні. Адказы ж, хаця менавіта з іх і фармуецца гісторыка-філасофскі канон, заўсёды перферыйныя. Сёння ж ўвогуле усе традыцыі так альбо інакш выступаюць як пэрыфэрыйныя. Замест канструявання універсальнага канону сёння гісторыя філасофіі перапісваецца як сукупнасць лакальных, пэрыфэрыйных традыцыяў інкарнаванага мыслення. Так, у нашым грамадзтве, мы маем «гісторыю заходняй філасофіі», як пэдагагічна арыентаваную дысцыпліну, лакалізаваную амаль цалкам на філасофскіх факультэтах, катэдрах, акадэмічных інстытутах, — дысцыпліну, галоўнай метай якой зьяўляецца рэпрэзентацыя гісторыка-філасофскага канону, які бачыцца як універсальны. Гісторыя філасофіі такога тыпу не ставіць сабе яўных даследчых задачаў, — па гістарычнай лакалізацыі канона, яго перагляду альбо пераацэнцы. Бо такія задачы вырашаюцца ў іншых месцах і іншымі супольнасцямі даследнікаў. Такая гісторыя філасофіі зарыентаваная пераважна на прыняццё і засваенне канону як універсальнай нормы мыслення, узятай у дыяхранічным аспекце. Самі практыкі «апанавання мыслення» ў гэтай сітуацыі выглядаюць як максімальны адыход ад лакальнага і містычнае зьліянне з універсальным канонам. У выніку паўстае разрыў між сімвалічнай і рэальнай лакалізацыямі суб’екта, які ў сваю чаргу пастулюе дыхатамію універсальнае – лакальнае (пэрыфэрыйнае, правінцыйнае) і вымушае размясціць «сваё» як лакальнае ў апазыцыі да халісцкі зразуметага універсальнага канону мыслення. Застаецца пытанне: ці ўвогуле магчыма будаваць, пісаць, канструяваць лакальную гісторыю філасофіі, альбо генеалогію мыслення без адсілкі да халісцкай мадэлі універсальнага канону, культурна-гістарычных эпохаў, прагрэсу, вялікіх твораў Захаду. Так, магчыма. Але гэта не значыць будаваць наратыў гісторыі філасофскай думкі Беларусі без Арыстотэля, Томаша Аквінскага, Канта, Гегеля ды інш. Гэта значыць браць іх як «лакальныя» падзеі, а іх універсальнасць (у Заходнім каноне) зьвязваць не з іх універсальнай прыродай, а з пэўнымі гістарычна-лакалізаванымі практыкамі «універсалізацыі», практыкамі ўласна стварэння канону, — а сам канон разглядаць як гісторыка-культурны прадукт».
Аглядная літаратура
Пэрыяды і асобы
X-XV стагоддзі: Крыўя, Русь, Літва.
Кірыла Тураўскі
Клімент Смаляціч:
“Залаты век” Эпоха барока
Кутузова Н. Эпоха Асветніцтва
Эклектыка
69. Bargiel F. Stanislaw Szadurski (1726-1789). — Kraków: Wydz. Filoz. T-wa Jezusowego, 1978. —311 s. 70. Dobszewicz P.B. Placita resentiorum philosophorum. — Vilnae: Akad. Soc. Jesu, 1760. — 400 p. 71. Dobszewicz P.B. Praelectiones logicae. — Vilnae: Typ. S.R.M. Akad., 1761. — 590 p.
76. Бабкоў І.М. Філасофія Яна Снядэцкага.— Мінск-Вільня: Фрагмэнты, 2002.— 136 с.
Рамантызм
Беларускі праект. Савецкая філасофія
Вольфсон С.Я. Аб ленінскім этапе ваяўнічага атэізму. Менск, ДВБ. Партмассэтар, 1932. 75 с. (Фр 162 АНБ) Ідэалогія загніваючага капіталізма. Менск. Выд. Бел. Акад. Навук, 1934. – 232 с. (Ір 2094/Б-хх/Нр 1085 АНБ) Интеллигенция как социально-экономическая категория. М.-Л.: Госиздат, 1926. – 61 с. (КБ 11164, 10981)
Ивановский В.Н. Методологическое введение в науку и философию. Т. І Минск: Изд. Белтрестпечать, 1923. – 240 с. (КБ/8323, 7313)
метадалогія, дысцыплінарнасць, канон
Гісторыя філасофскай думкі Беларусі – гісторыка - філасофская дысцыпліна, што вывучае традыцыю мысьлення (пераважна філасофскага, але не толькі) на тэрыторыі Беларусі. Гісторыя філасофскай думкі Беларусі з аднаго боку з’яўляецца часткай больш шырокай дысцыплінарнасці – гісторыі заходняй альбо еўрапейскай філасофіі (у якой ступені мы можам лічыць філасофіяй усходнія, індыйскія і кітайскія, тыпы думкі, застаецца дыскусійным пытаннем). У гэтым агульным кантэксце гісторыя філасофскай думкі Беларусі даследуе лакальную альбо рэгіянальную трыдыцыю мыслення, звязаную з зонай усходнееўрапейскага памежжа. Ядром гэтай зоны з’яўляецца тэрыторыя сучасных Беларусі і Украіны. Пры гэтым яна мае адкрытыя межы на Поўнач (Літва і цыркумбалтыйская зона) і на Поўдзень (з аднаго боку Малдова і Румынія, якія звязваюць усходнееўрапейскае памежжа з Балканамі і Еўрапейскім поўднем, з іншага – татарскі Крым і Турцыя -- гістарычна выхад у асманскую імперыю – гэта значыць у ісламскую цывілізацыю). З захаду і усходу гэтая зона усходнееўрапейскага памежжа мае выхад на Польшчу – у класічны варыянт Лацінскага свету; і ў Расію – класічны варыянт праваслаўна-еўразійскага свету. У гэтай зоне фармуецца спецыфічная традыцыя думкі, якая ў розныя гістарычныя эпохі была арыентаваная на розныя цывілізацыйна-культурныя зоны, тэксты якой адпаведна паўставалі на розных мовах і з’яўляліся часткай больш шырокіх рэгіянальных супольнасцяў. Зразумела, што лакальная традыцыя думкі, якая складвалася ў такой дастаткова складанай і гетэрагеннай прасторы, не можа не мець пэўныя праблемы з інтэрпрэтацыяй і з тым што можна было б назваць складваннем канону. Як і кожная гісторыка-філасофская дысцыпліна, гісторыя філасофскай думкі Беларусі знаходзіць сябе на скрыжаванні між уласна гісторыяй, як дысцыплінай, для якой інтэлектуальныя аб’екты, пры ўсёй іх адмысловасьці, знаходзяцца ў шэрагу іншых аб’ектаў гістарычнага дасьледавання, і ўласна мысьленнем, для якога аб’екты дасьледавання, хаця й аддаленыя ў часе, тым ня менш сэнсава адкрытыя ды гермэнэўтычна вымкнутыя ў сучаснасьць суб’ектыўнасьці інтэрпрэтатара. Гэтаму сутыкненню ў межах адной дысцыпліны двух адрозных эпістэмалягічных пэрспэктываў адпавядае пэўная метадалягічная гетэрагеннасьць: так, у межах гісторыка-філасофскага даследавання знаходзяць сябе як практыкі інтэлектуальнай і культурнай гісторыі, гісторыі ідэяў, гісторыі мэнтальнасьці, архэалогіі калектыўных сыстэмаў думкі, -- практыкі што імкнуцца да гістарычнай лякалізацыі артэфактаў культуры так і генэалёгія мысьлення, пры якіх усялякая гісторыя бачыцца перш за ўсё як гісторыя сучаснасьці. Акрамя унутраных, дысцыплінарных прычын гэтай праблематычнасці ёсць яшчэ і знешнія абставіны. У нашай сітуацыі адной традыцыі думкі адпавядаюць як мінімум тры, а можа і чатыры пісаныя гісторыі, кожная з якіх трактуе гэтую традыцыю думкі як сваю. Маецца на ўвазе польскую, літоўскую, беларускую, а ў некаторых момантах і украінскую гісторыяграфію. Гэтыя чатыры нацыянальныя школы даюць не проста розные інтэрпрэтацыі, — а ствараюць розныя версіі гісторыі адной і той жа традыцыі. У выніку паўстае сітуацыя канфлікту інтэрпрэтацый, якая часам перарастае ў вайну за спадчыну. Бо ўсе разумеюць, што сітуацыя, пры якой у нацыянальных наратывах гісторыі філасофскай думкі Беларусі, Літвы, часткова Украіны і Польшчы фігуруюць адныя і тыя ж персанажы і тэксты, хаця і можа дэ факта працягвацца дастаткова доўга, тым не менш патрабуе нейкага вырашэння. І гэтае вырашэнне можа быць звязанае не толькі і не столькі з падзелам традыцыі на нацыянальныя “фрагменты” паводле моўных, этнічных альбо тэрытарыяльных прыкметаў. У такой сітуацыі для гісторыі філасофскай думкі Беларусі асаблівую важнасць мае метадалагічная празрыстасць дысцыпліны, яснае вызначэнне прадмета даследаванняў.
Сама дысцыпліна мае момант пачатку, гісторыю станаўлення дысцыплінарнасці, і – такім чынам – сваю ўласную гісторыю станаўлення, якая можа быць размешчаная як ў кантэксце гісторыі навукі (як частка гісторыі філасофіі), так і ў кантэксце інтэлектуальнай гісторыі рэгіёна (як адзін з генеалагічных наратываў). Момантам паўставання наратыва гісторыі беларускай думкі (перадгісторыі дысцыпліны) можа лічыцца выхад кнігі Аляксандра Цвікевіча “Западнарусізм”, першае ў беларускім дыскурсе даследаванне ідэяў, думкі, мыслення, якое па сутнасці разарвала літаратурацэнтрызм беларускага дыскурса. Метадалагічна кніга Цвікевіча была напісана ў традыцыі (ранняга) крытычнага марксізму. Але спраўдная інстытуалізацыя гісторыка-філасофскіх штудыяў адбываецца ў пасляваеннай Беларусі, калі пасля сесіі Аддзялення грамадскіх навук АН БССР у маі 1948 года распачынаюцца сістэмныя даследаванні беларускай філасофскай традыцыі. Піянерам станаўлення дысцыпліны быў І. М. Лушчыцкі а яго манаграфія «Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў другой палавіне XIX веку» можа лічыцца першым прафесійным гісторыка-філасофскім даследаваннем. Ад 60-х гадоў XX стагоддзя яна зрабілася прадметам акадэмічных даследаванняў (у Інстытуце філасофіі і на Кафедры гісторыі філасофіі і логікі БДУ) і да канца васьмідзесятых мы можам казаць пра цэлую школу прафесійных даследнікаў, у выніку працы якіх паўстаў агульны наратыў гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі, а таксама манаграфічныя даследаванні асобных перыядаў і персаналій (В. Явароўскі, С. Падокшын, А. Цукерман, А. Бірала, С. Сокал, У. Дуброўскі, Э. Дарашэвіч, Ул. Конан, Н. Махнач, А. Майхровіч). Дысцыплінарна Гісторыя філасофскай думкі Беларусі была часткай разгалінаванай сістэмы філасофскіх навук, на вяршыне якой знаходзіўся дыялектычны і гістарычны матэрыялізм, што былі адначасова і метадалагічнымі арыентырамі. Адной з дапаможных філасофскіх навук у гэтай сістэме з’яўлялася гісторыя філасофіі, якая дзялілася ў сваю чаргу на гісторыю заходняй філасофіі, гісторыю усходняй філасофіі і гісторыю філасофіі народаў СССР. У цэнтры апошняга наратыва разлягалася гісторыя рускай думкі. Такая дысцыплінарная лакалізацыя прыводзіла да таго, што гісторыя філасофскай думкі Беларусі бачылася ў адным кантэксце з гісторыяй сярэднеазіяцкай і закаўказкай думкі, але ў штучным адрыве ад гісторыі польскай, чэскай ды іншых цэнтральнаеўрапейскіх нацый. Другой характэрнай рысай гэтай акадэмічнай традыцыі з’яўлялася адсутнасць метадалагічных дыскусій. Гэта не значыла адсутнасць метадалогіі і нават метадалогічнай разнастайнасці.. Так, напрыклад, у работах А. Майхровіча яўна бачная спроба прачытаць па Гегелю корпус тэкстаў народніцтва/беларускага адраджэння. У С. Падокшына праблемныя рэканструкцыі філасофіі эпохі Рэнесанса ўзыходзяць да неакантыанскіх практыкаў пачатку XX стагоддзя. Ул. Конан, асабліва ў сваіх позніх работах, відавочна скарыстоўвае герменеўтычную метадалогію, з яе базавымі канцэптамі разумення і вытлумачэння традыцыі. Але ўсё гэта было няяўна і непаслядоўна выяўлена, заставалася хутчэй у падтэксце і кантэксце і ніколі не выступала ў якасці прадмета дысцыплінарных дыскусій. Сення мы знаходзімся ў тым пункце, калі толькі метадалагічная рэфлексія – як над ужо зробленым, так і над перспектывамі – можа дазволіць нам прасоўвацца наперад. Існуюць некалькі накірункаў, па якім можа пайсці метадалагічнае абнаўленне. Адзін з іх звязаны з пашырэннем праблемнага поля і саміх аб’ектаў даследавання, улучэннем у абсяг гісторыка-філасофскага аналіза акрамя традыцыйных аб’ектаў (аўтар, твор, філасофская сістэма) – новых, такіх як інтэлектуальные фармацыі, дыскурсіўныя практыкі[1] і г. д. Іншы накірунак -- пашырэнне дыскурсіўных і метадалагічных практыкаў работы з традыцыяй думкі. Пры гэтым мы знаходзім, што побач з традыцыйнай археалогіяй думкі, скіраванай на гістарычную лакалізацыю сваіх аб’ектаў існуе шырокае поле герменэўтычных практыкаў, якія базуюцца на артыкуляцыі сэнсу традыцыі. Але перш за ўсё мусіць быць пастаўлена праблема пашырэння праблемнага поля даследаванняў гісторыі беларускай думкі. Прадметам Гісторыі філасофскай думкі Беларусі з'яўляецца не гісторыя нацыянальнай філасофіі, а лакальная традыцыя думкі, пераемнасць з якой шукаюць сёння беларуская, літоўская, часткова украінская і польская культуры. Нацыянальная ж гісторыя філасофіі – гэта адначасова і адзін з мадэрных праектаў, які з’яўляецца ў другой палове XIX стагоддзя і тая наратыўная і дысцыплінарная рамка, у якую укладаюцца сення вынікі нашай работы, тая форма, у якую прыбіраюцца лакальныя традыцыі думкі у сённяшнім свеце нацыяў. Такім чынам у аснове гісторыі філасофскай думкі Беларусі ляжыць не абстрактнае і ўсеагульнае мінулае гісторыі мыслення, а дастаткова канкрэтная падзея, якая і фармуе яе праблемнае поле: перад намі гісторыя прыходу пэўнага тыпу мысьлення і ягоныя далейшыя трансфармацыі ў часе і прасторы. Гэтыя практыкі мыслення мы называем філасофіяй і яны маюць пэўную траекторыю, адзінкавую, сынгулярную, дастаткова канкрэтную. У той жа час гэтая падзея прадстаўляе сябе як прыход універсальнай традыцыі думкі, звязанай з пэўным тыпам веды і адмысловым тыпам асобы, які мы называем філосафам. З іншага боку, мы знаходзім, што гэтыя практыкі неадзельныя ад больш шырокага працэсу трансляцыі ідэяў, гісторыі мыслення, працэсу, які адбываецца ў культуры. Усё разам утварае лякальную традыцыю думкі, якая ўлучае ў сябе як дысцыплінарныя філасофскія практыкі, так і практыкі мыслення ў шырокім антрапалагічным сэнсе. Гэтая традыцыя не з’яўляецца монамоўнай. Знаходзячыся ў цывілізацыйным паграніччы, мы фіксуем сем літаратурных моваў: старабеларуская, стараславянская, лаціна, іўрыт, польская, расійская і беларуская. Прычым пяць з іх былі мовамі рэгіянальнымі, мовамі міжкультурнай камунікацыі і адпаведна культурная прадукцыя ў гэтых мовах мела таксама рэгіянальны характар і не можа быць атаясамлена напоўніцу з нацыянальнай. Акрамя гэтага існавалі шматлікія пераходныя, «макаранічныя» альбо крэалізаваныя вэрсіі, што паўставалі на сутыкненні тых альбо іншых рэгіянальных моваў: так, у творах і перакладах Скарыны мы бачым пэўную крэалізацыю стараславяншчыны, насычэнне яе старабеларускім лексічным альбо сістаксічным матэрыялам.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 197; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.217.224.165 (0.014 с.) |