Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Уладзімір ліпскі. Паказ узаемаадносін дзяцей у творах “рыгоркавы прыгоды”; “марынчына казка”.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Нарадзіўся 6 мая 1940 г. у вёсцы Шоўкавічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1960 г. скончыў Мінскі тэхнікум харчовай прамысловасці. Працаваў на Гарадзейскім цукровым заводзе, у нясвіжскай раённай газеце «Чырвоны сцяг». У 1966 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1978 г. – галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка». У рэспубліканскім друку выступае з 1964 г. Аўтар кніг для дзяцей «Рыгоркавы прыгоды»(апавяданні для дашкольнага ўзросту.) (1974), «Марынчына казка» (1977), «Клякса Вакса і Янка з Дзіўнагорска» (1982), «Дзень нараджэння» (1988), «Вясёлая азбука» (1992), «Як Бог стварыў свет» (1993), «Пралескi ў небе» (1997), «Антонiк-Понiк» (1998), «Прыгоды Нулiка» (2007), «Я тут жыву» (2008), «Янкаў вянок» і інш. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2002). За «Вясёлую азбуку» атрымаў Лiтаратурную прэмiю iмя Янкi Маўра. Па гэтай кнiжцы пастаўлены спектакль «Прыгоды ў замку Алфавiт», якi iшоў у сталiчным Музычным тэатры. За аповесць «Загадкавы чалавечак» Уладзiмiру Лiпскаму была прысуджана прэмiя Васiля Вiткi. Кнiжка «Прыгоды Нулiка» была высока ацэнена i прызнана лепшым творам дзiцячай лiтаратуры 2007 года. Узнагароджаны медалём «За працоўную доблесць», ордэнам Францыска Скарыны, ордэнам святога царэвiча Дзмiтрыя «За справы мiласэрныя», ушанаваны Мiжнароднай прэмiяй iмя Альберта Швейцара, расійскай літаратурнай прэміяй імя Аляксандра Грына. Дапамагаючы бацькам, старэйшым братам і сёстрам, Уладзімір сталеў, набываў жыццёвы вопыт, авалодваў многімі навыкамі, уменнямі, а значыць — набываў жыццёвы вопыт. Калі аглядаеш зараз напісанае Уладзімірам Сцяпанавічам, то неўпрыкмет заўважаеш, што многія яго творы расказваюць пра памкненні юных герояў дапамагчы бацькам, старэйшым у тым ці іншым клопаце. Уменне, жаданне працаваць, цяга да працоўных здзяйсненняў, радасць ад здабыткаў — хіба ж гэтыя якасці не істотныя?.. І не толькі істотныя, але і надзвычай неабходныя, важныя дзеля фарміравання гарманічнай асобы. Са сцвярджэннем такіх падыходаў у выхаванні і напісаны многія творы Уладзіміра Ліпскага.
41. Павел Місько. Проза. Гумарыстычная аповесць “Навасёлы, або Праўдзівая, часам вясёлая, часам страшнаватая кніга пра незвычайны месяц у жыцці Жэні Мурашкі”. Павел Андрэевіч Місько. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1955). Працаваў адказным сакратаром, намеснікам рэдактара давыд-гарадоцкай раённай газеты «Сцяг Леніна». У 1959-64 — уласны карэспандэнт газеты «Звязда» па Гродзенскай вобласці, у 1964-67 — літсупрацоўнік «Сельской газеты», у 1967-71 — загадчык аддзела культуры рэдакцыі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», у 1971-72 — загадчык аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя». З 1972 — загадчык рэдакцыі прозы, у 1976-80 — намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1968. У творы для дзяцей уваходзіць прыгодніцкі і фантастычны элемент (кнігі «Падарожжа ў калгас», 1970; «Зямля ў нас такая», 1971; «Навасёлы, або Праўдзівая, часам вясёлая, часам страшнаватая кніга пра незвычайны месяц у жыцці Жэні Мурашкі», 1972; «Прыгоды Бульбобаў», 1977; «Грот афаліны»,1985; «Эрпіды на планеце Зямля», 1987; «Прыйдзі, дзень-залацень!», 1993, і інш.). У аповесці " Навасёлы, або Праўдзівая, часам вясёлая, часам страшнаватая кніга пра незвычайны месяц у жыцці Жэні Мурашкі " апісваюцца падзеі аднаго месяца з жыцця хлапчукоў-аднагодкаў Жэні Мурашкі, Жэні Гаркавага, Васі, Сярожы, Паўлушы і яго малодшага брата Геніка, які ходзіць яшчэ ў дзіцячы садок. Галоўны герой Жэня Мурашка разам с сябрамі штодня трапляе ў недарэчныя сітуацыі: блуканне ў падвале дома, куплянне ката, абвал выкапанай пячоры, знаходка бомбы ў затоцы Нёмана і інш. Дзеці вясёлыя, гарэзлівыя, дапытлівыя. Ім не заўсёды ўдаецца быць акуратнымі і культурнымі, здзяйсняць свае абяцанні, дакладна выконваць даручэнні старэйшых. "Негатывы" ў паводзінах хлапчукоў не застаюцца не заўважнымі бацькамі, якія жадаюць сваім дзецям толькі дабра. Дарослыя імкнуцца выхаваць старанне і цікавасці да выканання школьных заданняў, клапоцяцца пра здароўе сваіх дзяцей. Гэтыя турботы нярэдка аказваюцца празмернымі, што відаць, напрыклад, з анекдатычнага лекавання мамай-медыкам драпін Жэні Мурашкі. У той жа час бацькам, заклапочаным сваімі справамі, не заўсёды ўдаецца далучыцца да праблем дзяцей, зразумець, што свавольныя гульні маленькіх навасёлаў - адзін са сродкаў пазнання складанага навакольнага свету. Станоўчы ўплыў на сяброў зрабіў іх сусед па двары Лявон Іванавіч. Дзеці бачаць у Лявоне Іванавічу добрага сябра і дарадца, арганізатара незвычайных мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні вуліцы і двара. Галоўнае, што ён ставіцца да хлапчукоў як да роўных, давярае ім таямніцу "трох не". Пад уплывам гэтага чалавека дзеці пачынаюць усведамляць сваю адказнасць за таварышаў. Непаслушэнства дзяцей амаль не скончылася трагедыяй з Васем. Дзядзька Лявон развівае фізічную вынослівасць дзяцей, даручае ім самім зрабіць тэатр лялек, намаляваць эскізы будучых герояў, зляпіць фігуркі дзіўных чалавечкаў, што павінна было спрыяць фарміраванню ў школьнікаў такіх якасцей, як творчае мысленне, самастойнасць, працавітасць, цярпенне, акуратнасць, беражлівасць. Паступова ў дзяцей фарміруецца пачуццё адказнасці, яны вучацца кантраляваць свае ўчынкі і паводзіны. Хлопцы-навасёлы нароўні з дарослымі ўдзельнічаюць ў добраўпарадкаванні свайго двара, шукаюць з Лявонам Іванавічам саджанцы, уласнаручна садзяць кусты і дрэўцы. Фіналам гісторыі Жэні Мурашкі становіцца пастаноўка хлапчукамі лялечнага спектаклю для ўсіх навасёлаў свайго двара, калі дзеці змаглі па-сапраўднаму адчуць сябе артыстамі, пацвердзіць адказнасць за агульную справу. 42. Сяргей Грахоўскі. Гуманістычная скіраванасць, пропаведзь дабра справядлівасці ў творах паэта. Сяргей Іванавіч Грахоўскі – паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, крытык – адзін з тых, чый жыццёвы шлях быў азмрочаны дзесяцігоддзямі сталінскага ГУЛагу. Творчасць гэтага таленавітага паэта, а быў ён найперш паэт, вызначаецца ў беларускай літаратуры незвычайна плённымі і важкімі мастацкімі дасягненнямі ў самых розных жанрах, прыцягвае ўвагу гуманістычнай скіраванасцю, шчырым лірызмам і моцным публіцыстычным пафасам. Нарадзіўся будучы пісьменнік 25 верасня 1913 года ў мястэчку Нобель Пінскага павету Мінскай губерні (цяпер Зарэчнянскі раён Ровенскай вобласці, Украіна) у сялянскай сям'і. У 1914 г. разам з бацькамі пераехаў у мястэчка Глуск на Магілеўшчыне. У 1930 г. пачаў працаваць рабочым на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1931-1932 гг. працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве БССР, у газеце "Чырвоная змена". Скончыў газетна-выдавецкае аддзяленне літаратурнага факультэту Мінскага педагагічнага інстытута (1935), працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, выкладчыкам літаратуры на рабфаку пры БДУ. Пасля рэабілітацыі з 1956 па 1973 гг. працаваў на радыё, у часопісах "Бярозка" загадчыкам аддзела рэдакцыі (1957-1959), "Вясёлка" (1960-1973). Больш за паўвека пісьменнік актыўна супрацоўнічаў з радыё і тэлебачаннем. У 80-х гадах вёў рэгулярную літаратурна-адукацыйную тэлеперадачу "Літаратурная Беларусь". Творчую біяграфію Сяргея Грахоўскага можна назваць драматычнай. Першы яго верш быў надрукаваны ў часопісе "Беларускі піянер" (1926), калі аўтару споўнілася 13 год. Першы ж вершаваны зборнік "Дзень нараджэння" (1968) пабачыў свет толькі праз 32 гады. А паміж гэтымі датамі — страчаная маладосць, абарваныя юнацкія мары і надзеі, пакутніцкі шлях, раздзелены з мільёнамі нявольнікаў, "заплямленых страшэнным таўром 58-й пробы". Многія вершы першага зборніка пазначаны пякучым болем душы, нагадваюць пра жыццёвыя страты, з'яўляюцца ўспамінамі пра маладосць, маці, каханую ("Белыя ліпы", "Я цябе прыгадаў", "Ноч над Мінскам", "Мама", "Ты помніш чэрвеньскія ночы"). Паэт сцвярджае, што чалавеку і прыродзе патрэбна не толькі спагада, але найперш дабрата, людская ўвага і ласка. Ён выказвае глыбокую занепакоенасць станам прыроды, з болем і трывогай гаворыць пра неразумнае, неашчаднае карыстанне яе дабротамі. Яму невыносна бачыць мечаныя шрамамі, базадказнай вырубкай пушчы, спрамленыя рэкі, асушаныя без меры балоты, атамныя грыбы. Паэт разумее не абстрактна, а канкрэтна, як актыўную дзейнасць, неабходнасць "тварыць дабро, як дыхаць і любіць" ("Калі прыходзіць неспадзеўкі сталасць...", "Баліць душа за кожнага калеку...", "Нельга ні забыцца, ні адкласці...", "Сэрца", "Свята душы", "Прага душы"). Уменне тварыць дабро разглядаецца паэтам як найвышэйшая праява духоўнасці, як своеасаблівы талент ("Дабрата"). Дабрата, любоў, каханне, шчасце — гэтыя філасофскія катэгорыі з'яўляюцца асноўнымі ў лірычным роздуме С. Грахоўскага. Здольнасць праяўляць любоў да людзей, да зямлі, да кожнай маленькай істоты з'яўляецца неабходнай умовай для шчасця ("Патрэбен чалавеку чалавек", "Любоў", "Давер"). Шмат сваіх твораў паэт прысвяціў маці. У вершах розных гадоў не раз прыгадаецца дарагі вобраз: "Пачатак дарогі" (1959), "Разам з маці" (1969). Маці бачыцца заўсёды ў працы: "То жне, то сцеле лён у непагоду, то месіць хлеб на досвітку ў дзяжы". Прысутнасць маці ў сынавым лёсе адчуваецца нязменна: то зрокава асязальна, то псіхалагічна. Як анёл-ахоўнік, яна аберагае сына ад няшчасцяў і бедаў. У лірыцы Сяргея Грахоўскага ёсць нямала вершаў, дзе дэкларуецца вернасць Радзіме, гатоўнасць аддаць за яе жыццё: "Вера" (з прысвячэннем У. Мяжэвічу, разам з якім пакутаваў на этапных дарогах), "Беларусь", "Радзіма", "Бацькаўшчыне". Пісьменнік шмат стварыў і для дзяцей. Выйшлі кнігі вершаў "Ад вясны да вясны (1959), "Сёння і заўтра" (1961), "Гарыць касцёр" (1966), "Сонечная сцежка" (1980), "Знаходка" (1985), зборнік апавяданняў "Агеньчык у акне" (1972). Нямала цікавых вершаў, казак, легендаў адрасавана дзецям: "Дзяцел", "Ласяня", "Ходзіць сон", "Вася Вясёлкін ляціць на Месяц", "Слон" і іншыя. Сяргей Грахоўскі вядомы і як перакладчык. Таленавіты пісьменнік прайшоў доўгі, хоць і складаны жыццёвы шлях, пакінуў сваім нашчадкам вялікую колькасць твораў, напоўненых шчырасцю і дабрынёй. Сяргей Грахоўскі – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі за зборнік "Споведзь" (1992), Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова за зборнік "Асеннія гнёзды"(1983), узнагароджаны медалём Францыска Скарыны за значны ўклад у развіццё беларускай літаратуры, актыўную грамадскую дзейнасць (1994), ганаровы грамадзянін Глуска (1995). Спадчына Сяргея Грахоўскага сёння захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.
43. Анатоль Грачанікаў. Праблема прызначэння і дзейснасці мастацтва ў “Казцы пра Івана-ганчара і пачвару цара” Нарадзіўся 8 верасня 1938 года ў вёсцы Шарпілаўка Гомельскага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і служачага. Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1960), Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1969). Працаваў інжынерам. З 1969 года супрацоўнік рэдакцыі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 1971 — намеснік старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, з 1976 — галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка», з 1978 — часопіса «Бярозка», з 1982 — часопіса «Маладосць». Друкавацца пачаў з 1957 года. Першая кніга вершаў «Магістраль» выйшла ў свет у 1964 годзе. Аўтар зборнікаў паэзіі «Круглая плошча» (1971), «Грыбная пара» (1973), «Начная змена» (1975), «Дрэва на выспе» (1977), «Калі далёка ты...» (выбраная лірыка, 1979), «Палессе» (1983), «Верасень» (1984), «Я вас люблю...» (1986), «Жнівень-45» (1990). Напісаў кніжку сатыры і гумару «Школа танцаў» (1988). Выдаў кніжкі для дзяцей «Казка пра Івана-ганчара і пачвару цара» (1980), «Валерка і лятаючая талерка» (1983), «Жывая вада» (казкі, 1985), «Зорны палёт» (вершы, казкі, легенды, 1988). У 1988 г. выйшла «Выбранае». Аўтар тэкстаў папулярных песень. Выданы на рускай мове зборнік паэзіі «Звезды и курганы» (Масква, 1976) адзначаны прэміяй на Усесаюзным літаратурным конкурсе імя М. Астроўскага (1978). Пераклаў на беларускую мову зборнік паэзіі Зульфіі «Такое сэрца ў мяне» (з Э. Агняцвет, 1985), кнігі вершаў для дзяцей сучасных афганскіх паэтаў «Ватан - значыць Радзіма» (1987), М. Пацхішвілі «Рагатун і рагатуха» (1989), а таксама асобныя творы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, літоўскіх, сярэднеазіяцкіх паэтаў і паэтаў замежных славянскіх краін. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974) за зборнік вершаў «Грыбная пара», Дзяржаўнай прэміі БССР (1984) за кнігі вершаў «Палессе», «Валерка і лятаючая талерка», «Казка пра Івана-ганчара і пачвару цара». Казка пра Івана-ганчара і пачвару-цара
Жыў-быў у нейкім царстве цар - Усемагутнейшы ўладар. Цар як цар: Адных любіў, Тых, хто супраць быў, - Забіў.
Ў гэтым царстве кожны пан Па тры скуры драў з сялян.
Тлусцелі сытыя вяльможы, Крычалі: - Цар у нас харошы! Хоць і навокал жабракоў Было, як летам камароў. Штогод касіў прыгонных мор, Ды весяліўся царскі двор. Музыкі гралі. Танцавалі Там і паненкі і панкі, І на ўвесь свет Цара ўслаўлялі Прыдворныя пісарчукі,
І кожны ў дрыжыках глядзеў На церам, дзе сам цар сядзеў. Але «намеснік бога» - цар Нікому не паказваў твар. Ніхто з вяльможнага двара Не бачыў у жыцці цара. Не зналі нават плеткары: Ці малады ён, Ці стары?
Хацеў пранырлівец аднойчы Спазнаць: Каму ж пяюць хвалу? Дык ранкам на гандлёвай плошчы Знайшлі нябогу на калу.
Прыціхлі тлустыя вяльможы, Шапталі: - Цар у нас харошы! Ніхто асмеліцца не мог Убачыць: Хто ж зямны іх бог?
На свеце, што ні гавары, Старэюць нават і цары. І вось, як цар пачаў старэць І ўсё часцей прыгадваць смерць, Рашыў займець ён свой партрэт, Перш чым пакінуць гэты свет. Каб на яго маліўся люд У царстве вечна там і тут. Усемагутны цар зароў: - Ану, падаць мне мастакоў! Пара нахлебнікам, пара Намаляваць свайго цара!
І стражнікі цягнулі іх, Каму ўрэзаўшы пад дых, Каго агрэўшы бізуном. Пад царскім стоячы акном, Чакаў, гадаў прыдворны люд: Які ім вынес цар прысуд?
Ды ад вышэйшага указу - Намаляваць цара партрэт - Яны ўсе пачалі адразу Смялей глядзець на белы свет.
І кожны думаў: «Мо мяне Вялікі шанец не міне? У царскай міласці і ласцы Я буду жыць тады, Бы ў казцы...»
І выбар ганаровы паў На мастака, што маляваў Вяльмож, іх жонак і сынкоў, Паслоў заморскіх і купцоў. Яшчэ - ён гэтым ганарыцца - Намаляваў саму царыцу.
На люд зірнуў ён пераможна І - юрк у церам асцярожна. Нібы з вясновага загону Чарвяк які, але шпарчэй Падпоўз лісліва ён да трону, Нат не ўзнімаючы вачэй. А калі глянуў, то заенчыў: - О, божа! Хто ж цябе скалечыў?!
Была ў цара адна нага, Нібы зламаная дуга. І вока выперла на лоб... Не цар, крый божа, А цыклоп! - Малюй! - Сказаў пагрозна цар, Усемагутнейшы ўладар.
- Я намалюю, намалюю, Цара ад сораму ўратую. Ці ж можа быць пачварай цар, Нам богам дадзены ўладар?
Ці мала-доўга маляваў - І вось партрэт цару падаў.
Быў на партрэце гэтым цар - Ні даць ні ўзяць - Намеснік Бога. І вочы, ажывіўшы твар, Глядзелі ўзвышана і строга. Яго кульгавая нага - Не паламаная дуга, А трону добрая падпорка. Адразу бачна: Калі дзе Хто пад пяту ёй Пападзе - Таму навекі Стане горка...
Ды цар пазелянеў ад злосці, Аж затрашчалі ў целе косці: - Ты не мастак! Ты - хлус, лайдак!
Дык вось ты марыш пра якога Усемагутнага цара! Ну, што ж Ідзі служыць да Бога!
І кат, пакліканы з двара, Рукой нядрогкай - Раз і два! - І паляцела галава...
Пасля - у дрыжыках ад страху, Больш не хаваючы тугі, Папоўз да трона, як на плаху, З прыдворных мастакоў - другі!
Прыкінуў ён і так і сяк, Лічыўся ж неблагі мастак, І ледзь не выкрыкнуў: - Ура! - Рашыўшы маляваць цара Такім, як ёсць на самай справе: Пачвару хіжага ў няславе.
Зрабіў адно суровым вока, А сапсаванае бяльмом Прыўзняў ён трошкі над ілбом, Каб людзі бачылі здалёку, Што цар і цешыць, і карае, Што ласку ён і сілу мае. А той, засохлаю нагою, Нібыта косткаю якою, Ён можа кожнага агрэць, Ды так, што можна адубець...
Калі ж Зірнуў цар на малюнак Адным крывавым вокам коса, Мастак адчуў, што паратунак Яго чакае на нябёсах: Ці ж можа быць пачварай цар, Усемагутнейшы ўладар?
Цар скалануўся ўвесь ад гневу, Нібыта ў навальніцу дрэва. Вяльможаў трэсла, як чарот... Ад замка ў розныя канцы З шырокіх крапасных варот Ляцелі стражнікі-ганцы.
- Хто намалюе з вас цара? - Амаль у кожнага пыталі. І людзі ў жудасці маўчалі. Ганцы далей, Далей скакалі: - Хто намалюе з вас цара?
- А што, мо паміраць пара Яго вялікасці? То трэба Старога падсадзіць на неба, - Сказаў хлапец, Ганчар Іван. - Чакайце, Дамайструю збан, Сваёй нявесце падару, Тады вядзіце ўжо к цару.
Ганцы раней, вядома, хлопца Цягнулі б сілай на вяроўцы, Паддаўшы добрага ляшча. Цяпер жа, нібы паніча, Ды на каня - за рукі, ногі, А ўсім астатнім - Прэч з дарогі!
І быў прывезены Іван У замак, як заморскі пан. - Ты будзеш цар? Здароў, здароў! Ты, мабыць, Як дзіцёнак роў. Бач, твар распух. Ці хворы мо? Тады адвар травы дамо. Пап'еш яго ты дзень ці два, І прасвятлее галава.
Чаму нягеглы ты, худы? І з вокам, бачу, нелады. І нешта левая нага, Нібы зламаная дуга.
Ты, кажуць, Хочаш мець партрэт, Які б уславіў на ўвесь свет Цябе, цара-уладара?
Цар здрыгануўся, як гара, І на Івана так зірнуў, Нібы стралой яго праткнуў.
А што Іван? Іван - не пан. Да справы прыступіў Іван. Цара круціў ён так і сяк, Нібы ў сваёй ганчарні гляк.
- Дакруцішся! - Аж буркнуў цар, Усемагутнейшы ўладар.
«Калі ўжо ўзяўся, як тут быць, Які з цябе партрэт зрабіць? - Стаяў у одуме Іван: Усё-ткі цар жа, а не збан... -
Што гэта? На падлозе кроў. Відаць, галовы мастакоў Ляцелі тут, як качаны... Ці ж вінаватыя яны?»
І думы хлопца залуналі, Што з веку ў век І з году ў год Цары народ свой абіралі І прыгняталі свой народ.
І цараванне, Панаванне, Твая вялікасць, дабрадзей, Па сутнасці, ёсць паляванне, Ёсць паляванне на людзей.
Ганчар так думаў, Маляваў. А сярод залы - чорным ліхам Цар на адной назе стаяў І злосна соп, і цяжка дыхаў.
- Ну, вось і ўсё! - Сказаў ганчар. - Прымай, гатовы мой тавар.
Зірнуў цар коса. І ажыў. Малюнак незвычайны быў. Цар выглядаў на тым малюнку, Як Бог Адменнага гатунку. На кургане стаяў там цар, Усемагутнейшы ўладар. Прыжмурыўшы сляпое вока, Ён з лука цэліўся высока У неба, дзе жывая цэль, Плыў урачысты журавель. А той засохлаю нагою, Што выпіналася дугою, Ён абапёрся на валун... Быў грозны цар, Нібы Пярун. Не дзеля царскага вар'яцтва Іван карціну маляваў. Усёю сілаю мастацтва Ганчар з пачварай ваяваў. Аслупянеў і ўбачыў цар, Што у мастацтве цар - ганчар. У царстве побач два цары?! - Памры! - усклікнуў цар. Памры! І са сцяны свой лук схапіў. Але Івана не забіў, Сам пасінеў, замармытаў, Упаў ад злосці І сканаў. Цары трухнеюць і царкі, Ды ўсемагутна, несціхана Легендамі цераз вякі Сягае слава Пра Івана.
44. Алег Лойка. Свет дзяцінства і прыроды ў вершах паэта. Нарадзіўся Алег Антонавіч Лойка 1 мая 1931 г. у горадзе Слоніме Гродзенскай вобласці ў сям'і фельчара. Творчасць А.А. Лойкi азорана сапраўдным гуманiзмам, улюбёнасцю ў жыццё i людзей. Яна выпраменьвае як самую вялiкую каштоўнасць на зямлi -- веру ў чалавека, у яго стваральныя магчымасцi. Шляхi да дабра, чысцiнi, светласцi ў чалавеку заўсёды iдуць праз сумненнi i пакуты. Для паэта А. Лойкі вобраз маці-Радзімы нязменна асацыіруецца з роднай маці, краявідамі дзяцінства, з адказнасцю за лёс усяго жывога. Усё сапраўднае нараджаецца ў яго творчасці з асабіста перажытага, асабіста перадуманага. Нядзіва, што менавіта з-пад яго пяра мог выйсці такі шчыры гімн жыццю, беларускай прыродзе, чалавеку стваральнай працы, як паэма «Лясная песня». Кожны радок паэмы — дакладны, важкі. Яна напісана на адным дыханні. Паэт яскрава здолеў выказаць даўно вынашанае пачуццё любові да роднай стараны, і пачуццё гэта змястоўна напоўнена веданнем гісторыі краю, шчымлівасцю вымушанай разлукі на працяглы час, сыноўнім жаданнем упрыгожыць родныя мясціны. Яно прачытваецца, прабіваецца, нібы крыніца, з глыбіні паэтавага сэрца. У вершы «Зубры» пісьменнік стварае маляўнічы пейзаж, дзе жывуць загадкавыя казачныя жывёлы, што выступаюць сімвалам магутнасці беларускай нацыі: Ноч. Зіма. Завейна. Снежна. Ані зорачкі ўгары... У калматай Белавежы Сняць пра Афрыку зубры. Пейзажная лірыка аздабляе, натуральна ўжываецца, пераліваецца адценнямі вясёлкі ў яго зборніках «Задуменныя пералескі», «Блакітнае азерца», «Каб не плакалі кані» (1967), «Дзівасіл» (1969), «Грайна» (1986). Паэт верыць у гаючую і стваральную ролю першага промня пры пачатках жыцця, калі промень будзе поўны светлай паэзіі. Разам з А. Лойкам перажываем, каб чырыканне верабейчыка не перашкодзіла сну маленькай дзяўчынкі («Верабейчык»), каб навальнічны дождж напаіў лесавыя расліны («Пасля навальніцы») або каб удалай была першая рыбалка Тоні («Вельмі ж любіць Тоню дзед...»).Творчасць Алега Лойкі азорана сапраўдным гуманізмам, улюбёнасцю ў жыццё і людзей. Яна выпраменьвае як самую вялікую каштоўнасць на зямлі веру ў чалавека, у яго стваральныя магчымасці. Шляхі да дабра, чысціні, светласці ў чалавеку ідуць праз сумненні і пакуты. Вожык Конец формы Бяжыць вожык — — Вожык, вожык, Вожык лапкамі Навакол Ён да лісця
45. Васіль Зуёнак. Народныя ідэалы дабрыні, сумленнасці, прыгажосці ў вершах, казках і жартах паэта. Васіль Зуёнак - адзін з самых таленавітых сучасных бел паэтаў. У яго вершах і паэмах знайшлі глыбокае асэнсаванне наш складаны век, гісторыя і жыццё сучаснікаў, суровая памяць вайны, узаемасувязі асобы, прырода і грамадства, мараль і этыка, праблема дзяржаўнасці і духоўных традыцый. Зуенак ніколі не развітваўся з дзяцінствам. Пачынаючы з "Вясёлага калаўрота" творы для дзяцей занялі значнае месца ў паэзіі Зуёнка. Яго зборнікі "Жылі-былі пад вадой", "Сонечны клубочак", "Будзем сілы набірацца", "Шапка-ўсёвідзімка", "Хата, поўная гасцей", "Бадзірог", "Па ельнічку, па бярэзнічку…" прыйшлі з чароўнага дзяцінства, святло якога застаецца з чалавекам на ўсё жыццё. Застаецца не толькі ўвасобленым у вершах, але і ў кнігах нарысаў і замалёвак для дзяцей "Любіць прыроду - любіць Радзіму" (1962), "Працай славіцца чалавек" (1963). Вершы паэта перакладаліся на розныя мовы: яго лірычныя радкі сцвярджаюць разумную місію чалавека на Зямлі. Творы для дзяцей В. Зуёнка вызначаюцца жанравай разнастайнасцю. Гэта вершы, жарты, загадкі, паэмы, казкі, скорагаворкі, апавяданні і інш. У асноўным перавагу ён аддае дзіцячай паэзіі, таму мова яго твораў маляўнічая, вобразная. Адна з любімых тэм лірычных твораў для дзяцей - тэма прыроды. Пры гэтым у яго вершах даволі часта сустракаюцца анімалістычныя вобразы. Пры іх адлюстраванні паэт выкарыстоўвае багаты арсенал мастацка-вобразных сродкаў. Паэтычныя тропы накіраваны на тое, каб як мага выразней прадставіць вобразы жывёл, расказаць не толькі пра знешнія дадзеныя, але і пра асаблівасці паводзін жывёл. Нярэдка жывёлы ў вершах асацыіруюцца з дзецьмі, якія гуляюць у дзіцячыя гульні. Форма ЗАГАДАК - адна з папулярных у творчасці В. Зуёнка. У 1972 г. паэт выдаў зборнік «Сонечны клубочак». У загадках гэтага зборніка адлюстраваны дзівосны і таямнічы свет прыроды. Аўтар прапануе адгадаць пераважна тых звяроў, птушак, расліны, якія можна сустрэць у Беларусі. Выключэннем з'яўляецца толькі чарапаха. Тэматыка літаратурных твораў В. Зуёнка досыць шырокая: узаемасувязь чалавека і грамадства, чалавека і прыроды, гістарычныя падзеі, тэма паэта і паэзіі і інш. У многіх творах адчуваецца аўтабіяграфічны пачатак. Яскравы прыклад таму - кніга «Пяцірэчча», якая складаецца з пяці паэм («Сяліба», «Маўчанне травы», «Прыцягненне», «Лукам'е», «Падарожжа вакол двара»). Мастак слова чуйна рэагуе на самыя розныя гістарычныя перамены, эвалюцыю грамадства, навуковыя адкрыцці. Падзеі Вялікай Айч-й вайны на Беларусі, працоўныя будні ў краіне Саветаў, палёт чалавека ў космас, чарнобыльская трагедыя - у сваіх творах паэт нібы гартае старонкі гісторыі беларускай зямлі. В. Зуёнак спрабуе ў паэтычных творах выказаць уласныя маральныя перакананні, абазначыць, усвядоміць сваё месца ў грамадстве. У паэме-казцы, якая ўвайшла ў зборнік «Хата, поўная гасцей» (1987), галоўным героем з'яўляецца сабака Дзік. Завязка твора: хлопчык Сярожа прывёў дадому шчанюка. Напачатку няветліва сустрэлі сабаку ў сям'і. Напужаны шчанюк схаваўся пад ложак, за што атрымаў мянушку Дзік. У творы паэт праводзіць паралель паміж жыццём чалавека і сабакі. Як і людзі, сабакі могуць мець пашпарт. Але дакумент сабакі адрозніваецца ад таго, які выдаюць чалавеку. Паэт з гумарам адзначае, што для таго, каб атрымаць пашпарт, сабаку не трэба расці да сталага ўзросту: Яшчэ адна паралель, якую праводзіць аўтар, — працэс навучання. Дзік наведвае сваю школу, у якой вывучае «сабаччую грамоту»: «I пайшлі заняткі: "Л.яж" да "устань", "бяжы", "паўзі".
46. Старонкі жыцця А.Васілевіч па тэтралогіі “Пачакай, затрымайся...” (1972). Сюжэтна-кампазіцыйныя асаблівасці. Васілевіч Алена, нарадзілася 22.12.1922 г. у засценку Даманшчына (цяпер вёска Ліпнікі) Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і ляснога аб'ездчыка. Засталася без бацькоў на восьмым годзе жыцця. Выхоўвалася ў сваякоў. Скончыла літаратурны факультэт Рагачоўскага настаўніцкага інстытута (1941). У час Вялікай Айчыннай вайны працавала бібліятэкарам у шпіталі, пісарам страявой часці, начальнікам бібліятэкі. У 1946 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала літкансультантам у Курскім абласным выдавецтве (1946-1950). З 1950 г. - загадчык аддзела культуры часопіса «Работніца і сялянка», а ў 1972-1980 гг. - загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Мастацкая літаратура», у 1981-1983 гг. - загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1947 г. Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1977). Першы мастацкі твор (аповесць «У прасторах жыцця») надрукавала ў 1947 г. (часопіс «Беларусь»). Выйшлі кніжкі апавяданняў «Блізкія знаёмыя» (1954), «Заўтра ў школу» (1956), «Сябры» (1958), «Апавяданні» (1959), «Падслухала сэрца» (1960), «Калінавая рукавічка» (1963), «Я з вамі» (1964), «Пісар страявой часці» (1969), «Адно імгненне» (1975), «Шурка Рэмзікаў» (1985), зборнік апавяданняў і аповесцей «Мыс Добрай Надзеі» (1977), аповесць «Шляхі-дарогі» (1950), цыкл аповесцей «Расці, Ганька» (1966), «Доля цябе знойдзе» (1968), «Новы свет» (1970), «Пачакай, затрымайся...» (1970), якія склалі тэтралогію «Пачакай, затрымайся...» (1972). Аўтар кніг «Люблю, хвалююся, жыву» (нататкі, эсэ, 1986), «Элегія» (апавяданні, эцюды, эсэ, 1988). Выдадзены Выбраныя творы ў 3 тамах (1982-1983). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за тэтралогію «Пачакай, затрымайся...».
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-07; просмотров: 2994; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.16.69.243 (0.02 с.) |