Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Эмацыянальнасць, лірызм, высокая культура мовы як характэрныя рысы творчасці Янкі Брыля для дзяцей.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Ужо першыя творы вылучылі Я. Брыля як арыгінальнага майстра лірыка-псiхалагічнай прозы, добрага знаўцу народнай мовы. Шмат разоў перакладалася ў розных краінах сьвету лірычнае апавяданьне Я. Брыля «Галя» (1953), дзе на тле жыцьця заходнебеларускай вёскі раскрыты пачуцьцёвы сьвет галоўнай гераіні, яе глыбокая чалавечая драма. Стылёвыя пошукі Я. Брыля нарадзілі арыгінальнае спалучэньне эпічных і лірыка-псiхалагічных элемэнтаў, тую напружана-эмацыянальную плынь, якая была незвычайнай для традыцыйнай рэалістычнай прозы тых часоў. Унікальнай у сусветнай літаратуры стала і створаная Я. Брылём разам з А. Адамовічам і У. Калесьнікам дакумэнтальная аповесць «Я з вогненай вёскі…» (1975) — жудасныя ўспаміны ўцалелых жыхароў спаленых вёсак Беларусі, жорсткая, няўмольная, крывавая праўда пра вайну, пра фашызм. Яркай адметнасцю вылучаюцца такія выдатныя аповесці Я. Брыля, як «Ніжнія Байдуны» (1975) і «Золак, убачаны здалёк» (1978, Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Коласа 1982) — творы глыбінна-нацыянальныя, у якіх яскрава выяўляецца маральнае здароўе, высакароднасць і прыродная мудрасць беларусаў. Аповесць «Ніжнія Байдуны» ад першай да апошняй старонкі ўспрымаецца як своеасаблівая паэтычная песня пра блізкіх аўтару людзей, яго землякоў. Уласцівы творчасці Я. Брыля аўтабіяграфізм асабліва адчуваецца ў гэтым творы. Аповесць «Золак, убачаны здалёк» — пра дзяцінства ў заходнебеларускай вёсцы. Крытыка адзначае, што ў беларускай літаратуры гэты твор практычна не мае роўных. Трывалае месца ў творчасці Я. Брыля займаюць лірычныя мініяцюры, якія ён пачаў друкаваць з сярэдзіны 1960-х і якія склалі кнігі «Жменя сонечных промняў» (1965), «Вітраж» (1972), «Акраец хлеба» (1977), «Сёньня і памяць» (1985), «Пішу як жыву» (1994), «Вячэрняе» (1994), «Дзе скарб ваш» (1997), «Сьцежкі, дарогі, прастор» (2001), «Блакітны зьніч» (2004), «Парастак» (2006). Мініяцюры Я. Брыля грунтуюцца на звычайных канкрэтных фактах, якія пісьменьнік не проста ўзнаўляе, а перадае свае ўражанні ад іх, сваё глыбокае, заўсёды непаўторна-асабістае, арыгінальнае іх разуменне. Менавіта ў жанры лірычнай мініяцюры адчуваў сябе пісьменнік найбольш раскаваным. Мініяцюры былі своеасаблівай кнігай яго жыцьця, лірычнай споведзю прызнанага майстра пра сябе і свет, пра самых блізкіх людзей, пра светлыя і сумна трагічныя праявы быцця.
34. Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў творчасці А. Якімовіча: апавяданні “Піянер Геня”, “Аладкі”, “Чарнавочка” і інш. Тэме ВАВ прысвечаны апавяданнi «Чарнавочка», «Аладкi», «Аӯтамат» i iнш. У гэтых творах адлюстроӯвана мужнасць, узаемная падтрымка савецкiх людзей, аб´яднаных прагай перамогi над нямецка-фашысцкiмi акупантамi. Расказаваӯ Якiмовiч i пра дзяцей, якiя на часова акупiраванай ворагам тэрыторыi Беларусi таксама актыӯна ӯключылiся ӯ змаганне.Беларускiя дзецi ӯ час вайны станавiлiся партызанскiмi разведчыкамi, сувязнымi. Усяго 4 класы скончыла да вайны дзяӯчынка Валя, якая стала вопытнай партызанкай-сувязной, i калi па даносу здраднiка трапiла яна ӯ гестапа, дык загiнула, але нiчога не сказала ворагам (апавяданне «Чарнавочка»). Шмат апавяданняӯ пра жыццё, вучобу, узаемаадносiны дзяцей. Тэма працы, выхавання ӯ дзяцей працавiтасцi ӯ апавяданнi «Залатыя рукi» - цiмураӯцы дапамагаюць нямоглым старым. У апавяданнi «Васiлькi» гарадскi хлопчык Вiця, якi прыехаӯ у вёску да бабулi ганарыцца сваiмi працаднямi. Разам з аднагодкамi ён дапамагае калгаснiкам. Нiколi не адчуваӯ сябе ён такiм дужым, самастойным, як тут, працуючы побач з таварышамi. Глыбока ӯразiла яго вясковая прырода. Упершыню ӯбачыӯ ён жывы васiлёк, з-за якога аднойчы настаӯнiца паставiла яму 2. (Вiця не мог нiяк пагадзiцца, што васiлёк – пустазелле. Ён адказаӯ настаӯнiцы «Не!»). Шмат увагi пiсьменнiк удзяляӯ ӯ сваiх апавяданнях роднай прыродзе. Пiсаӯ Якiмовiч i пра непажаданыя звычкi, схiльнасцi дзяцей, але нiколi не павучаӯ адкрыта. У апавяданнi «Слабая воля» запрашаӯ чытачоӯ падумаць, паразважаць каго можна лiчыць сапраӯдным сябрам. Аказалася, што ӯ вучня 4 класа Мiшы воля зусiм не слабая, нават моцная, ды не на тое скiравана. У апавяданнi «Цяжкая хвароба» адметна паказан вобраз хiтруна. У апавяданнi «Пад новы год» - вобраз гультая. Гэтыя вобразы апiсаны з гумарам. 35. Творчая апрацоўка А. Якімовічам казак: зборнікі “Каток – залаты лабок”, “3 рога ўсяго многа”, “Людзей слухай, а свой розум май”. 36. Здабыткі паэзіі: творы В. Віткі, У. Дубоўкі, Д. Бічэль, С. Грахоўскага, С. Шушкевіча і інш. Тэматыка і праблематыка твораў Васіля Віткі для дзяцей. Вітка Васіль (сапр. Цімох Васільевіч Крысько), нарадзіўся у1911 г. у вёсцы Еўлічы. Пісьменнік шматграннага таленту, выявіў сябе як паэт, празаік, драматург, перакладчык, публіцыст. Але найбольш вядомы і прызнаны ён як дзіцячы пісьменнік. Тут самароднасць яго таленту, мастацкая індывідуальнасць раскрыліся з найбольшай паўнатой, шчодрасцю і самааддачай. Пачынаў Вітка як аўтар вершаў для дарослых, і прыйшоў ён у дзіцячую літаратуру, маючы за плячыма ўжо такія паэтычныя зборнікі, як «Гартаванне» (1944), «Поўдзень» (1946) і даволі багаты жыццёвы вопыт.Галоўная эстэтычна-выхаваўчая задача Віткі — яднаць дзіця з прыродай, далучаць яго да яе, бо ў сучасных умовах яны раз'яднаны, адчужаны адзін ад другога, асабліва ў горадзе.Першая кніжка для дзяцей - казка «Вавёрчына гора» - убачыла свет у 1948 г. i адразу закранула сэрцы дзяцей. Прыехаў да матулі вельмі заклапочаны яе горам сын. Сюжэт казкі «Вавёрчына гора» разгортваецца ўсё больш дынамічна, бо не перастаюць балець у вавёрачга зубга, трэба было нешта рабіць. Сама вавёрачка падказала, што ёй дапамог бы малаток: яна б iм арэшкі біла i зубкі свае не верадзіла. 3 гэтай падзеі завязваюцца асноўныя сюжэтныя вузлы казкi: з чаго зрабіць малаток, хто яго зробіць, як потым пераправіць той малаточак вавёрцы. Сюжэт казкі «Вавёрчына гора» складаецца з асобных эпізодаў-прыгод, паяднаных агульным клопатам: як хутчэй дапамагчы вавёрачцы. Як i належыць гэтаму жанру, казка «Вавёрчына гора» заканчваецца шчасліва: пepacтaлi балець у Веры-вавёрачкi зубкі i нават яшчэ да таго, як бусел уручыў ёй малаток (усё роўна яна была вельмі ўдзячна: «малаточак спатрэбіцца ў хаце»). Твор гэты прасякнуты дабрынёй, спачуваннем. У казцы «Вавёрчына гора» шмат слоў з памяншальна-ласкальнымі cyфіксамi. Яны ўзмацняюць эмацыйнае ўздзеянне казкі, настройваюць дзяцей на дабрыню, добразычлівасць: бабулька, мяшэчак, зубкі, сястрыца, зайка, мамачка, ручаёк, лісток, малаточак i інш. Падвойныя назоўнікі: зубачкі-зубкі, гора-горачка, вавёрка-галубка, сініцы-сястрыцы i інш. Арганічна ўвайшлі ў моўную плынь гэтай казкі рытарычныя пытанні: «Як тут быць, // Што рабіць?» і г.д. У казцы «Вавёрчына гора» няма маральных павучанняў; не гаворыць паэт дзецям, што трэба быць добрым, спагадлівым, гатовым прыйсці на дапамогу, належыць даражыць славай бацькоў, дзядоў, прадзедаў. Усё гэта вычытваюць, спасцігаюць caмi чытачы; добра адчуваюць яны адносіны аўтара да таго, пра што ён пiшa займальна, з гумарам, цеплынёй.«Казка пра цара Зубра» (1960) В. Biткi. Дзецям тут адкрываюцца прасторы Белавежскай пушчы, дзе столькі прыгажосці, шмат розных лясных жыхароў, сярод ix вылучаецца ў казцы прыгожы, магутны зубр. Не менш важны i герой гэтай казкі — школьнік Вася Вясёлкін, невялічкі бялявы хлопчык з казачным пісталетам пры баку i з шырокім фанерным мячом у руцэ. Ён прыцягвае ўвагу чытачоў адвагай, незалежнасцю, тым, што абараніў гонар свайго сябра Зая: не дазволіў звярам насміхацца з яго. Васіль рашуча i адважна адмовіўся служыць цару Зубру i быць яго падначаленым, не напалохала хлопчыка нават пагроза цара Зубра, які прыгразіў, што калі Вясёлкін не зробіць тэлевізар, які так хоча ўбачыць сын Зубра, дык царскія axpaнікі не выпусцяць з пушчы нi Васю, нi Зая. Аптыміст Васіль не разгубіўся — адразу пачаў дзейнічаць: угледзеўся ў круглае лясное возера i cкeмiў - гэта ж ідэальны тэлевізійны экран! У пругкіх дынамічных радках «Казкі пра цара Зубра» удала перадаюцца радасць, здзіўленне лясных жыхароў, якія сталі nepшымi гледачамі тэлевізара Baci Вясёлкіна i камедыйнага тэлевізійнага шоў «Зай-Зайчына — малайчына». «Казка пра цара Зубра» падабаецца дзецям багаццем незвычайных прыгод, музыкай зменлівых рытмаў, вершаваных радкоў, падабаецца iм i станоўча уплывае на ix вобраз Baci Вясёлкіна - кемлівага, энергічнага, нястомнага, справядлівага, здольнага пераадолець любую перашкоду. Аднак не толькі ў гэтым сэнс «Казкі пра цара Зубра»; філасофская думка яе глыбейшая, i вельмі важна, каб дзеці гэта усвядомілі. Няхай падумаюць, чаму Зубр, яга напачатку непрыхільна аднёсся да Вясёлкіна, раптам змяніў свае адносіны да яго. Справа ў тым, што cваімi паводзінамі, душэўнымі якасцямі, розумам, вынаходлівасцю, тым сваім лясным тэлевізарам Вася Вясёлкін, хоць быў ён яшчэ хлапчуком, даў магчымасць цару Зубру адчуць перавагу чалавека, якога прырода надзяліла такімi здольнасцямі i магчымасцямі, якімі ж не валодае на зямлі ніякая іншая жывая icтотa. Думка пра вялікія магчымасці, сілу розуму чалавека ў гэтым творы пераканаўча падкрэсліваецца i ўмоўным вобразам сярэбранага зубра -таго, што стаў эмблемай магутных i вядомых ва ўciм свеце самазвалаў ..Васіль Вітка. Таленавітая апрацоўка аўтарам беларускіх народных забаўлянак, пястушак, жартоўных вершаў, скорагаворак, лічылак. Вітка Васіль (сапр. Цімох Васільевіч Крысько), нарадзіўся у1911 г. у вёсцы Еўлічы. Пісьменнік шматграннага таленту, выявіў сябе як паэт, празаік, драматург, перакладчык, публіцыст. Але найбольш вядомы і прызнаны ён як дзіцячы пісьменнік. Тут самароднасць яго таленту, мастацкая індывідуальнасць раскрыліся з найбольшай паўнатой, шчодрасцю і самааддачай. Пачынаў Вітка як аўтар вершаў для дарослых, і прыйшоў ён у дзіцячую літаратуру, маючы за плячыма ўжо такія паэтычныя зборнікі, як «Гартаванне» (1944), «Поўдзень» (1946) і даволі багаты жыццёвы вопыт. Поўная злітнасць дзіцяці, чалавека наогул і прыроды дасягаецца ў фальклоры. Вітка «прырос» да дзіцячай літаратуры ў значнай ступені дзякуючы фальклору, дзякуючы арганічнай блізкасці да народнай глебы, што нарадзіла і ўзрасціла яго. Аўтар прытрымліваецца ў асноўным адных і тых жа метадаў апрацоўкі і трансфармацыі фальклорнага матэрыялу, у выніку чаго дасягаецца ўзбагачэнне арыгінала пры захаванні вернасці яго народнаму духу. Так, да прыкладу, выкарыстоўваючы сюжэтную аснову народнай прыгаворкі «Сарока-варона» ў вершы «Сарочыны блінцы», паэт драматызуе сюжэт, разгортвае яго як цэлае драматычнае дзеянне, у якім удзельнічаюць жывыя дзеючыя асобы са сваімі своеасаблівымі характарамі, і ўжо мастацкай логікай твора дасягаецца тое павучальнае ўздзеянне, якое прадвызначана сэнсам народнага твора. Той жа ў прынцыпе падыход можна ўгледзець, скажам, і ў «Замове ад прагнасці», змешчанай у зборніку для дарослых. Захоўваючы вернасць жанру замовы (статычнасць, заклінальнаць), дзякуючы нязменнаму паўтору «Соль табе ў вочы, Дзяркач у горла», аўтар уносіць у фінале толькі адну, але характэрную змену — ён выкарыстоўвае тут словы, узятыя з іншага моўнага пласта, і яны, развіваючы асноўны матыў, змяняюць танальнасць і ўзмацняюць магію замовы:Соль табе ў бельмы, Дзяркач табе ў пашчу!Вывад.Творчасць В. Biткi для дзяцей - свет чарадзейства, хараства, незвычайных прыгод, прывабнай rapмонii гукаў i фарбаў. Гэта неацэнны скарб, які можа быць шырока выкарыстаны i выкарыстоўваецца настаўнікамi на ўроках i ў час прагулак з дзецьмі ў лес, на рэчку. возера, для напісання сцэнарыяў paнішнікaў, тэматычных дэкламацый, для правядзення жывой размовы-ryтapкi пра родную мову, прыроду, пра дабрыню i чалавечнасць. Васіль Вітка. Творчае выкарыстанне фальклору ў казках “Буслінае лета”, “Казка пра цара Зубра”, “ППШ”, “Генерал Верабей”, “Азбука Васі Вясёлкіна” і інш. «Буслінае лета» (1958). Асаблівасць казкі «Буслінае лета» у тым, што яна - i гэта падабаецца дзецям – гучыць нібы з вуснаў самога Васіля, шкoльнiкa, які скончыў тры класы. Яго заўсёды цікавіла прырода, а тут яшчэ i настаўніца задала «задание — дацъ прыроды апісанне». Васіль вырашыў пicaць казку пра буслоў, бо гэтыя птaxi заўсёды прыцягвалі яго ўвагу; Дзеянне ў гэтым творы разгортваеща са сцэнічнай выразнасцю; з майстэрствам выдатнага фантазёра-казачніка aпicвae аўтар побыт сям’і буслоў, у якой надзвычай вялікая ўвага ўдзяляецца буслянятам. В. Biткa не прапускае магчымасці ўключыць у казку пазнавальны матэрыял: расказаць чытачам, напрыклад, пра тое, як робіцца буслянка, як жывуць, чым кормяцца буслы, якую карысць прыносяць чалавеку. Звесткі гэтыя падаюцца з выкарыстаннем элементаў гульні. Мова Kaзкi свежая, звонкая, натуральна прарастае народнымі i створанымі caмім аўтарам прыказкамі, крылатымi фразамі, афарызмамі «Моцна спалі бусляняты ў цяпле бацькоўскай хаты»Звонкім вадаспадам вершаваных, афарыстычна адточаных радкоў пачынаецца «Казка пра цара Зубра» В. Biткi. Дзецям тут адкрываюцца прасторы Белавежскай пушчы, дзе столькі прыгажосці, шмат розных лясных жыхароў, сярод ix вылучаецца ў казцы прыгожы, магутны зубр. Не менш важны i герой гэтай казкі — школьнік Вася Вясёлкін. «Казка пра цара Зубра» падабаецца дзецям багаццем незвычайных прыгод, музыкай зменлівых рытмаў, вершаваных радкоў, падабаецца iм i станоўча уплывае на ix вобраз Baci Вясёлкіна - кемлівага, энергічнага, нястомнага, справядлівага, здольнага пераадолець любую перашкоду. Аднак не толькі ў гэтым сэнс «Казкі пра цара Зубра»; філасофская думка яе глыбейшая, i вельмі важна, каб дзеці гэта усвядомілі. Няхай падумаюць, чаму Зубр, да якога напачатку непрыхільна аднёсся да Вясёлкіна, раптам змяніў свае адносіны да яго i выказаў яму пры ўcix звярах шчырыя словы павагі, нават абвясціў, што ён, цар, аддае Вясёлкіну Васю ва уладаранне усю сваю зубрыную дзяржаву i будзе сябраваць з iм. Думка пра вялікія магчымасці, сілу розуму чалавека ў гэтым творы пераканаўча падкрэсліваецца i ўмоўным вобразам сярэбранага зубра -таго, што стаў эмблемай магутных i вядомых ва ўciм свеце самазвалаў. Гэтым вобразам В. Вітка выявіў гонар за родную Беларусь, якая выйшла на сусветную арэну; без спец-ых тлумачэнняў паэт выклікае аналагічныя пачуцці i ў дзяцей, бо шмат што падказвае чытачам само гучанне паэзіі В. Biткi, інтанацыйна выразная афарбоўка яго голасу, рытмічная разнастайнасць радкоў. Поўная злітнасць дзіцяці, чалавека наогул і прыроды дасягаецца ў фальклоры. Вітка «прырос» да дзіцячай літ-ры ў значнай ступені дзякуючы фальклору, дзякуючы арганічнай блізкасці да народнай глебы, што нарадзіла і ўзрасціла яго. Менавіта каранёвая памяць маленства і абумовіла глыбіннасць, арганічнасць яго фалькларызму. Часам нават цяжка бывае вызначыць, што ўзята аўтарам з фальклорнай крыніцы,«а што віткаўскае перайшло ў фальклор.Думкай аб знітаванасці дзіцяці са светам прыроды прасякнуты і казкі «ППШ», «Азбука Васі Вясёлкіна». Школа, ім прыдуманая, гэта школа казачная, дзе вучацца птушкі і жывёлы, а ў ролі настаўніка выступае дзіця, свой, блізка знаёмы чытачу па ранейшых творах аўтара Вася Вясёлкін. Так зноў улоўліваецца тут запаветная аўтарская думка аб роднасці дзіцяці з усім жывым царствам, якое прадстаўлена ў «Азбуцы...»Вывад.Творчасць В. Biткi для дзяцей - свет чарадзейства, хараства, незвычайных прыгод, прывабнай rapмонii гукаў i фарбаў. Гэта неацэнны скарб, які можа быць шырока выкарыстаны i выкарыстоўваецца настаўнікамi на ўроках i ў час прагулак з дзецьмі ў лес, на рэчку. возера, для напісання сцэнарыяў paнішнікaў, тэматычных дэкламацый, для правядзення жывой размовы-ryтapкi пра родную мову, прыроду, пра дабрыню i чалавечнасць. Вольскі Артур (сапр. Зэйдэль-Вольскі Артур), нарадзіўся 23.09.1924 г. у горадзе Дзяржынску Менскай вобласці ў сям'і пісьменніка.Вучыўся ў Віцебскай мастацкай навучальні (1938-1941), працаваў мастаком у БДТ-2 (Уральск). У 1942 г. прызваны ў Ваенна-Марскі Флот. Служыў на Далёкім Усходзе. Удзельнічаў у баях супраць імперыялістычнай Японіі. У 1952 г. дэмабілізаваўся. Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» загадчыкам аддзела культуры і быту, адказным сакратаром часопісаў «Бярозка», «Вясёлка». Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1962). З 1963 г. - загадчык літаратурна-педагагічнай часткі, з 1962 г. - дырэктар Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, з 1978 г. - дырэктар Дома літаратара, з 1980 г. - літкансультант СП БССР. У 1981-1984 гг. - старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1955 г.Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны», медалём «За баявыя заслугі» і іншымі медалямі.Першы літаратурны твор надрукаваў у 1937 г. Напісаў на расейскай мове аповесць «Родная семья» (Хабараўск, 1953, з Б.Іртышскім). Аўтар зборнікаў паэзіі «Водбліскі далёкіх маякоў» (1958), «Далёкія і блізкія прычалы» (1962), «Дабрата» (1966), «Выратавальны круг» (1974), «Строма» (1982), «Чалавек, якому баліць» (выбранае, 1984), «Наваселле дрэў» (1990). Напісаў кніжкі паэзіі, прозы, казак для дзяцей «Маленькім сябрам» (1955), «Дзедаў госць» (1958), «Чырвоная зорка» (1961), «Чарнічка» (1964), «Рагатка» (1971), «Што такое мікра тое» (1971), «Лясныя мастакі» (1973), «Жывыя літары» (1973), «А куды падаўся дождж» (1974), «Ізумрудавы горад, дзе ты?..» (1977), «Еду ў госці да слана» (1978), «Сонца блізка ўжо зусім» (1984), «Дабяруся да нябёс» (1984), «Ад А да Я - прафесія мая» (1987), апавядання-эсэ «Хлеб - усяму галава» (1989). Кнігі Выбраных твораў выходзілі ў 1971, 1974 гг.Сумесна з П.Макалём напісаў п'есы «За лясамі дрымучымі» (1959, пастаўлена ў 1958), «Марынка-крапіўніца» (пастаўлена ў 1962). У сааўтарстве з Э.Доўнер напісаў кінасцэнарый «Марынка, Янка і тайны каралеўскага замка» (пастаўлены ў 1978). Аўтар п'ес-казак «Сцяпан - вялікі пан» (1979, пакладзеная на музыку Ю.Семянякам і пастаўленая ў 1979 г. на сцэне Менскага тэатра музычнай камедыі, яна з'явілася першай беларускай аперэтай для дзяцей), «Тры Іваны - тры браты» (1985), «Граф Глінскі-Папялінскі» (1986), «Каб не змаўкаў жаваранак» (1989). На Беларускім тэлебачанні пастаўлены спектаклі «Апошняя ноч Алаізы» (1986), «Водар папараці» (1989).Перакладае з расейскай, украінскай, летувіскай, латышскай, жыдоўскай, нямецкай моў. Тэматыка и праблематыка творау С.Шушкевiча. Майстэрства выкарыстання традыцый дзiцячага фальклору у творах. Творы Шушкевiча прыносяць дзецям радасць, выхоӯваюць у iх дабрыню, спагадлiвасць, любоӯ да роднай зямлi i мовы. З казкi ён пачаӯ свой шлях да беларускай дзiцячай лiтаратуры. Зло, недобразычлiвасць, вераломнасць асуджаюцца ӯ казцы «пра лiсу-хiтруху i добрых сяброӯ Мядзведзя, Зайца i Пеӯнiка». Гераiня гэтай казкi – лiсiца – страшэнна напалохала зайчыка: абяцала, што зловiць яго i будзе бiць пугаӯём, а потым у хамут зайца запражэ ды будзе на iм поле араць. Пажалiӯся заяц мядзведзю. Далучыӯся да зайца, мядзедзя i певень. Утрох сябры добра правучылi хiтруху: засталася лiса без хваста, аднак звычак сваих яна не кiнула, бо бядуе: чым цяпер будзе свае сляды замятаць?Усе лiтаратурныя казкi Шушкевiча традыцыйна звязаны з народнымi. Ва ӯсiх казках i многiх вершах яго дзейнiчаюць звяры, птушкi, свойскiя жывёлы. Гэтыя лiтаратурныя героi надзелены рысамi i здольнасцямi людзей. Дзецi мiжволi супастаӯляюць паводзiны герояӯ са сваiмi, робяць адпаведныя вывады, непрыкметна засвойваюць правiлы паводзiн, узаемаадносiн. Павучальны i гумарыстычныя вершы:«Непамыцька – хлопчык Вiцька» нагадвае дражнiлкуТэме працы паэт надаваӯ шмат увагi. Уменне школьнiкаӯ спалучаць паспяховую вучобу з выкананнем працоӯных абавязкаӯ «Дружны клас». Толькi тая праца дасць жаданыя вынiкi, што выконваецца з зацiкаӯленнасцю, са стараннем i руплiвасцю. «Казка-быль пра рэпку» Героi верша кiнулi зярнятка ӯ зямлю i чакалi, што з яго вырасце. Не палолi, не палiвалi, а калi ӯвосень запрасiлi на поле бабку i дзедку, каб здiвiць iх сюрпрызам-ураджаем, якi давялося шукаць мiж хвашчу i асоту да сёмага поту, бо вырасла рэпка зусiм малай. З таго ӯраджая усе смяялiся. У вершы «Колькi кiпцiкаӯ у кошкi» ёсць элементы гульнi. Дзяӯчынка даведалася колькi кiпцiкаӯ у кошкi, хоць гэта было непроста, бо Мурка ӯпарцiлася. Дзяӯчынка даведалася пра колькасць кiпцiкаӯ ӯ кошкi па крывавых драпiнках на сваёй руцэ, а iх было 5. Тэма прыроды таксама гучыць у вершах Шушкевiча. Шмат вершаӯ пра розныя поры года. (Лiстапад, Жнiвень, Восень, Зазiмак, Снежны дзед, 12 пасланцаӯ i iнш). Творы С.Шушкевiча далучаюць дзяцей да скарбаӯ роднай мовы. Яны насычаны элементамi гульнi, гумарам. Паэт даносiць да дзяцей агульначалавечыя iдэалы дабра, сумленнасцi, справядлiвасцi, спагады. Свет роднай прыроды у паэтычных і празаічных казках для дзяцей С.Шушкевіча С. Шушкевіч значна ўзбагаціў скарбы i традыцыі бел-ай дзіцячай казкі для дзяцей, быў вынaxoдлiвым i мудрым майстрам арыгінальна-аўтарскіх сюжэтаў, аднак не губляў жывую сувязь свaix казак з тpaдыцыямi казкі народнай. У сваей першай казцы аутар «Звярыны баль» ён загаварыў з дзецьмi пра тое, што лicлiвacць, дагаджэнне прыніжаюць чалавека, што кожны naвінен мець пачуццё ўласнай годнасці i быць гатовым абараніць яго. Для гэтага зусім неабавязкова мець выключную фiзiчнyю сілу. Змог гэта зрабіць нават маленькі чмeлiк, герой казкі «Звярыны Баль»: ён не пабаяўся льва, адно iмя якога наганяла жах па лясных жыхароў (a былi ж сярод ix мядзведзі, воўк, лось). 3 несхаванай усмешкай nicaў аўтар пра тое, як страшэнна перапалохаліся звяры, кaлi дaвeдaлicя, што да ix едзе леў. Яны бeгaлi, мітусіліся, рыхтуючы багаты стол, каб задобрыць льва. Гатовы былi лicлiвiць, прыніжацца, што i paбілi, кaлi ён прыехаў. Леў застаўся задаволены сустрэчай: важна седзячы за багатым сталом, пават пaблaжлiвa ўсміхнуўся. Як разгортваліся б падзеі далей, можна толькі меркаваць, бо нечакана з'явіўся малы чмель. Яго пaвoдзiны падаюцца кантрастна ў aднociнax да мітусні i прыніжэнняў лясных жыхароў. Без рэверансаў i слоў ухвалы ў гонар льва чмелік сеў за стол. Ганарысты цар не сцярпеў такой абразы, пачаў зневажаць чмеліка, хацеў pacnpaвіцца з ім, ды ў тым паядынку пераможцам аказаўся малы чмелік: свой гонар абараніў i з лясных жыхароў страх зняў. Заканчваецца казка вяселым звярыным балем, на якім галоўным героем быў малы срэбракрылы чмелік. Казца «Камар-брынкун i Жаба-квакуха». Тут таксама ёсць эпізод сустрэчы «важнай асобы», але ў ролі такой асобы выступае ўжо Камар зялёны, што, безумоўна, узмацняе камедыйнае гучанне казкі, бо прэтэнзій ў Камара было не менш, чым у льва. Па-царску рассеўся ён у карэце, самазадаволена надзімаў шчокі («пузырыў шчокі» - такi трапны выраз выкарыстаў С. Шушкевіч). Нікчэмства, тупая самазадаволенасць Камара падкрэслены бліскучым гумарам у эпізодзе яго недарэчнай смерці: зацікаўленая шумам-гаманой аб прыездзе «высокага пана» Жаба-квакуха захацела на уласныя вочы паглядзець на таго важнага госця, а як убачыла, дык «з дзіву пазяхнула // I з Камаром. праглынула». Не выратаваў гэтага «пана» i капялюш з кукардай. Высмейваючы тупую самазадаволенасць Камара, С. Шушкевіч хацеў, каб дзеці не толькі пазбягалі такіх заган, але i вучыліся цаніць людзей не па ix прэтэнзіях, а па учынках i справах. Зло, нядобразычлівасць, вераломнасць асуджаюцца ў казцы С. Шушкевіча «Пра Лicy-хітруху i добрых сяброў Мядзведзя, Зайца i Пеўніка». Нястомная ў сваім iмкненнi хітрыць, рабіць зло гераіня гэтай казкі - лісіца - страшэнна напалохала зайчыка: абяцала, што зловіць яго i будзе біць пугаўём, а потым у хамут зайца запражэ ды «штодзенъ аж да ночы будзе на ім поле арацъ». Пажаліўся заяц мядзведзю. «Зайкавы горкія слёзы // Мядзведзева сэрца кранула». Далучыўся да зайца i мядзведзя певень; утрох сябры добра правучылі xiтpyxy: засталася ліса без хваста, аднак звычак свaix яна усё ж, відаць, не кінула, бо бядуе: чым цяпер будзе свае сляды замятаць?Паводле сюжэта гэтай займальнай i мудрай казкі С. Шушкевіч нanicaў інсцэніраваную, таксама вершаваную казку «лica-xiтpyxa». У ей няма тэкставых супадзенняў з казкай «Пра Лicy-xiтpyxy i добрых сяброў Мядзведзя, Зайца i Пеўніка», у сюжэт унесена паэтам нямала новых дэталяў. Мова казкі багата трапнымі выразамі, шырока выкарыстаны паэтам гукапіс, гукаперайманні; аўтар незвычайна легка знаходзіць словы свежыя, дакладныя, caкавітыя, рыфмы тут у асноўным сумежныя, звонкія, якія асабліва легка ўспрымаюцца дзецьмі. У кожнай сваей казцы С. Шушкевіч выходзіць на новый шляхі пошукаў: удала уключаны ў казку «У каго найлепш у хаце» цікавы пазнавальны матэрыял пра тое, хто з лясных жыхароў дзе жыве. Аказваецца, што не ўсе з ix маюць хаты: напрыклад, заяц i казуля, «дзе прысядуцъ, там i хата». Кепска i дзіку: нi бярлогі, нi нары ён не мае. А мядзведзь жыве ў бярлозе, i паэт падказвае, з чаго яна зроблена, як выглядае; распавядае аўтар i пра нару лісы. Але больш падрабязна гаворыцца ў казцы пра дупляны пакойчык вавёркі. Менавіта яго вылучылі ўсе звяры як найлепшую хату. Казка «У каго найлепш у хаце» цікавая не толью пазнавальным матэрыялам: у самім гучанні твораў С. Шушкевіча адчуваюцца мяккасць, дабрыня, якія хвалююць дзяцей, адпавядаюць ix імкненню да незвычайнага, фантастычнага. Аб выдатным таленце С. Шушкевіча-казачніка сведчыць i кніжка яго празаічных казак «Лica з магнітафонам» (1979). У самой назве гэтай кніжкі i ў назве аднайменнай казкі адчуваецца дыхание тэхнічнага веку. Усё тая ж Лica, з якой так часта сустракаюцца дзеці ў народных казках, купіла сучасны магнітафон, але не для таго, каб запісваць музыку i ўзбагачацца духоўна, а каб больш удала падманваць таго, каго яна намерылася aбхітрыць. Сюжэт казкі «Лica з магнітафонам» развіваецца імкліва: на магнітафонную стужку хітрыца запісала голас ваўка, каб напалохаць i выгнаць з новай кватэры сям'ю Барсука. Але ж магнітафонам цяпер нікога не здзівіш. Барсук i Барсучыха на той ж магнітафоннай стужцы, на тым самым магнітафоне запісалі разумны адказ Лice, a caмi селі піць каву i чытаць газету.Дзеці-чытачы даюць належную ацэнку паводзінам Лicы, якая ніяк не зоймецца якой-небудзь карыснай справай, а толькі тым i жыве, што xiтpye ды iнтрыгi пляце. Разумеюць яны, чаго варта гультайка-пляткарка Зязюля, якая на ўвесь лес нахабна ганіць працавітага i добрасардэчнага Дзятліка (казка «За што Зязюля з Дзятлікам пасварыліся»), нават няскладную песню-дражнілку пра яго прыдумала, каб як мага больш дапячы Дзятліку. Сам Дзятлік не вельмі прыслухоўваўся да слоў ганьбы Зязюлі, але яго суседзі, што чулі ix, заступіліся за Дзятліка. Вымушана была гультайка пакінуць лес, паляцець у далёю гай. У казцы «Як Зайчык бабулю шукаў» аўтарам, напрыклад, выкарыстаны фактычныя звесткі пра Miнск i яго ваколіцы. Гэты матэрыял дапамагае дзецям уявіць, як змянілася, вырасла наша сталіца. Напрыклад, там, дзе быў вялікі лес, людзі пабудавалі вядомы зараз на ўвесь свет трактарны завод. Называюцца ў казцы Доўгабродская вуліца, Падлесная, а таксама станцыя юных натуралістаў, дзіцячая чыгунка i iнш. Пра усё гэта дзецям цікава чытаць яшчэ i таму, што вядзе ix па Мінску сам герой казкі - Зайка Шарачок. 3 ім не засумуеш: столькі незвычайных прыгод, дзіўных гісторый адбылося з iм у час тых пошукаў бабулі. Робіць уражанне на дзяцей яго добразычлівасць, аптымізм, настойлівасць, выхаванасць, любоў да маці, бабулі. У. Дубоўка. Творчае асваенне традыцый вуснай народнай творчасці народаў свету. Шмат казак напісаў Ул. Дубоўка па матывах фальклорных сюжэтаў розных народау, у якіх галоўнымі героямі з'яўляюцца людзі з адмоўнымі рысамi характару, а таксама многія жывёлы. Звяртаючыся да займальнай фабулы, Дубоўка не проста хоча зацікавіць свайго чытача, але перш за усё імкнецца акцэнтаваць увагу на сур'ёзных з'явах, у даступнай форме даць багаты матэрыял для роздуму, асэнсавання. У раннім узросце, калі фарміруецца адпаведны тып адносін да рэчаіснасці, вельмі важна правільна расстаўляць маральныя акцэнты. Выклікаюць смех i асуджэнне паводзіны мядзведзікаў, якія ніяк не маглі падзяліць каўбасу, таму ix легка абхітрыла Ліса («Сквапныя мядзведзікі»); творы пісьменніка садзейнічаюць выхаванню негатыўных адносін да зайздрасці, грубасцi, падману i здзеку. Аўтар часам тактоўна напамінае i старэйшым, што не трэба дапускаць недахопаў у выхаванні. Нанайская дзяўчына Айога («Айога») паверыла, што яна - самая прыгожая, таму адмаўляецца ад працы, толькі любуецца сабою, а у выніку ператвараецца ў гусь. Асуджаецца ганарыстасць («Ганарысты конь»), падман i вераломства, калі дашчэнту разбураецца сяброўства, як гэта адбылося ў Месяца i Сонца, калі першы парушыў дамову, пашкадаваў i схаваў свае зоркі, а Сонца высакародна рассыпала па ўсёй Зямлі i сталі яны кветкамі («Кветкі - Сонцавы дзеткі»). Сквапнасць, дробязны разлік разбураюць сяброўства, таму Сонца i Месяц так i ходзяць cваімi шляхамі, ніколі не могуць з'явіцца разам, а зоркамі Месяц можа любавацца толькі ноччу. Зазнайства, фанабэрыстасць таксама не надта ўпрыгожваюць асобу - пра гэта тактоўна даводзіць свайму чытачу Ул. Дубоўка («Вяльможны Пых»). У адным выпадку паэт у фінале прыводзіць парушальніка да пакарання, у іншым дае яму магчымасць выпраўлення, як гэта адбылося з тым ганарыстым канем («Ганарысты конь»). Падман, подласць не могуць надаць прыгажосць любой ктоце, з падобных дзеянняў іншых заўсёды трэба рабіць адпаведныя вывады. За дабрату палешука, які схаваў у мяшку ваўка, калі той ратаваўся ад мядзведзя, воўк гразіцца свайго выратавальніка з'есці. Сумленна вырашае справу вожык, які трапіўся ў гэты час. Ён хітрасцю засоўвае ваўка зноў у мяшок («Вожыкаў суд»). Пакаранымі застаюцца i зайцы: у адным выпадку за гультайства, бо не пайшлі на раздачу хвастоў, спалохаўшыся дажджу i холаду, спадзеючыся, што нехта з сяброў прынясе («А чаму куртаты заяц»); у другім варыянце - за падман. Па легендзе, некалі ў зайцоў былі доўгія хвасты; даўгахвостыя гулялі, карміліся на беразе раю. Уздумалася iм перабрацца на другі бераг, дзе было больш прастору, але ж не ўмелі плаваць. Тады рашылі выкарыстаць самоў, прапанавалі, каб тыя сабраліся ўсе ў адно месца, нібыта для высвятлення, каго болей – самоў ці зайцоў. Самы згадзіліся, перагарадзілі рэчку, а па ix спінах зайцы пабеглі праз рэчку, смеючыся са cвaix сяброў. Але ў апошні момант самы паспелі cxaпіць за хвасты i адарвалі ix («Чаму ў зайцоў кароткія хвасты»). Ненадзейнасць у сяброўстве можа абярнуцца ліхой бядой, таму трэба быць шчырымі, iнакш не праміне пакаранне («Пузыр, Саломінка i Лапаць»), i наадварот, адданасць у сяброўстве перамагае ўсе перашкоды («Шчырае сяброўства»). Уласна кожны твор Дубоўкі закранае важныя этычна-маральныя праблемы. Недарэмна паэт збipaў мудрасць народаў свету, i сам, як той казачны Бай, дае свайму чытачу парады, тактоўна падводзіць да вывадаў, што трэба ўшаноўваць, а ад чаго найлепш як хутчэй адмовіцца. Тэма чалавека і прыроды ў навукова-прыгодніцкіх аповесцях Дубоўкі. У аповесці «Жоўтая акацыя» (1967)Дубоўка заахвочвае свaix чытачоў да эксперым,заклікае здзейсніць ледзь не фантаст.справы,зрабіць казку явай.Пісьм-к распавядае пра цікавую працу школ.юнатаўскага гуртка«Жоўтая акацыя»,пра ix навук.захопленасць i ў пэунай cтупенi фантаст.планы.У дзейнасці дзяцей назіраецца некат.доля авантурнасці,што вельмі трывожыць бацькоў.Але калі яны бачаць карысць ад доследаў,то i caмi падтрымліваюць свaix нашчадкаў.«Ганна Алелька» (1969).У аповесці даходліва i займальна расказв.пра белар.дрэвы,кусты,кветкі i травы,пра карысныя i лячэбныя ix якасці.Ганна Алелька захапляе дзяцей аднаўленнем крыніц,у выніку чаго дзеці адкрылі для сябе i дарослых гістарычную тайну:першую крынічку ўпарадкаваў амаль сто гадоў таму жыхар ix вёскi,вядомы майстар ва ўсёй акрузе.У аповесцях Дубоўка паспяхова выкар.апрабаваны мастацкі прыём:свабодны выхад у лірычна-публіцысь.адступленнях да размовы з чытачом,палемікі са cвaiмi магчымымі апанентамі.Варта звярнуць увагу на яшчэ адну мастац.acaблiвacць гэтых твораў:усе вобразы ў аповесцях не падаюцца ў развіцці,яны ў пэунай ступенi статычныя i з'яўл.толькі сродкам выказвання аўтарскіх мастац.ідэй.Некалькі іншую накіраванасць мае аповесць«Як Алік у тайзе заблудзіўся».У адрозненне ад папярэдніх гэты твор заснаваны на дакум.фактах.Аднак пісьм-к ператварыў аповесць у навуку,як трэба паводзіць сябе ў лесе.Пісьм-к дэталёва выпісвае кожны крок хлапчука,які зусім нечакана апынуўся ў тайзе.Усе сімпатыі аўтара на баку мален.хлопчыка.Ен не спалохаўся стыхіі,а пачаў аналізаваць абставіны i шукаць выйсце.Тут пісьм-к выканаў дзве дыдактычныя задачы:паказаў, як хлопчык,які перад гэтым добра вывучыў тайгу,не разгубіўся,пайшоў дарогай свaix ведаў;з друг.боку-у творы адлюстр.актуал.праблема для маладога пакалення:трэба ведаць свой край, добра ў iм арыентавацца. Каб трымаць чытача ў напружанасці,пісьм-к накіроўвае свайго героя ў зусім невядомыя месцы.У гэтай жыццёвай сітуацыі Алік вытрымлівае экзамен на сталасць:ён успомніў,як трэба арыентавацца, згадаў,чаго трэба найбольш засцерагацца,як знайсці кірунак дахаты.Пісьм-к дабіўся галоўнага:здолеў паказаць i даказаць свайму малому чытачу,што безвыходных сітуацый у жыцці бывае мала.Цікавасць да твора выклік.i тым,што пісьм-к звярнуўся да матэр,мала вядомага белар.школьніку.Назвы раслін будуць запамінацца,параўноўвацца з белар,што таксама павялічвае пазнав.значэнне кнігi.
37. Еўдакія Лось. Свет маленства і прыроды ў кнігах “Абутая ёлачка”, “Казка пра Ласку”, “Вяселікі”, “Зайчык-выхваляйчык” і інш. Еўдакiя ЛОСЬ (1929, в. Старына Ушацкага рна Віцебскай вобл — 1977, Мiнск). Паэзія была для Е. Лось і сэнсам, і мэтай, і апраўданнем жыцця. Першы зборнік вершаў Е. Лось пад назвай «Сакавік» з'явіўся ў 1958 г. Гнуткая ўсхваляваная інтанацыя, энергічны, інфармацыйна і эмацыянальна насычаны радок, непадробная шчырасць былі выразнай адзнакай вершаў Е. Лось. У тэмах, вобразах, асацыяцыях побач з той няўлоўнай вечнай сутнасцю, вечным сэнсам, без якіх немагчыма сапраўдная паэзія, выразна праглядалі рэальныя прыкметы тагачаснага жыцця. Кніга была прыхільна сустрэта і чытачамі, і крытыкай. Неўзабаве з'явіліся зборнікі «Палачанка» (1962), «Людзі добрыя» (1963), пазней — «Хараство» (1965), «Яснавокія мальвы» (1967), «Вянцы зруба» (1969), «Перавал» (1971), «Галінка з яблыкамі» (1973), «Лірыка ліпеня» (1977), некалькі кніг для дзяцей, а таксама проза — апавяданні і лірычныя замалёўкі. Еўдакія Лось. Аутар таленавітых кніжак паэзіі для маленькіх -«Абутая ёлачка» (1961), «Казка пра Ласку» (1963), «Вяселікі (1964), «Зайчык-выхваляйчык» (1970), «Дванаццаць загадак» (1974), «Смачныя літары» (1978). Яе дзіцячыя творы звонкія, багатыя гумарам. Многія з ix маюць форму займальных пытанняў. Шырока выкарыстоўвала Е. Лось гукапіс, рытарычныя звароты, якія узмацняюць эмацыянальнае, эстэтычнае уздзеянне беларускага мастацкага слова на малых. Вядома i як перакладчыца. Верш «Пых» адкрыў першы зборнік Е. Л. для дзяцей «Абутая ёлачка» (1961). Пых— гэта герой самой Е. Лось. Да таго загадкавы ён — адраз і не скажаш, хто перад табой... Адкуль узяўся... Які намеры мае... На што здатны... Хацелася б верыць, што на добрае нешта. Але ж, магчыма, і на злое, бо такі ж ё непрадказальны. Еўдакія Лось і ўваходзіла ў дзіцячую літаратуру са сваімі героямі. I такімі арыгінальнымі, як Пых. І падгледжанымі з самога жыцця. Але зноў жа з ярка выражанымі індывідуальнымі рысамі. А што гэта і на самай справе так, пераконваў і невялікі верш «Будзільнік». Адразу запомніліся дзяўчынкі-блізняты, героі верша «Клаша і Наташа». Да таго яны падобныя між сабой, што цяжка разабрацца, каторая Клаша, а якая Наташа «Пальчыкі ружоныя, штонікі бардовыя». Блытаюцца дарослыя, не могуць даць пэўнага адказу. Адзін Саша можа пэўна сказаць, «хто — Клаша, хто — Наташа: калі вядзерца адбіраў, ён Клашы пальчык абадраў». Верш жа «Светлячок» — сапраўдны паэтычны абразок. Як тонка адчула ў ім паэтэса душу дзіцяці, у дадзеным выпадку дзяўчынкі! Па сутнасці, не аўтар прамаўляе, а сама дзяўчынка, якая ўмее радавацца прыродзе, адчуваць яе хараство. У прыродаапісальных вершах выразна праяўляецца i маральна-этычная праблематыка. Паэтэса сцвярджае, што трэба аберагаць прыроду, якая служыць чалавеку, ахоўваць кожнае дрэўца, бо зялёныя пасадкі ачышчаюць паветра у горадзе, шанаваць працу чалавечых рук, самім аказваць дапамогу старэйшым. Гэта яскрава вынікае з твораў «Гуляка», «Ох, гарох», «У фруктовы магазін.Вучобе малых дзетак садзейнічаюць вершы-скорагаворкі «Самавар», «Мала шыла...», «Пры кастры - кара», верш пра алфавіт «Смачныя літары”.
38. Краязнаўчыя кнігі В. Вольскага “Падарожжа па краіне беларусаў”, “Палессе”. Вядомы беларускі празаік, драматург, публіцыст, нарысіст, сцэнарыст, перакладчык, літаратуразнавец. Заслужаны дзеяч культуры БССР. Узбагацілі беларускую літаратуру для дзяцей і падлеткаў кнігі прыродазнаўчых нарысаў і апавяданняў В. Вольскага: “Па лясных сцежках” (1948), “У лясах над бярозай” (1955), “Месяц за месяцам” (1956), “На бабровых азерах” (1957), “Чайкі над Нараччу” (1959), “Родны
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-07; просмотров: 3855; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.15.12.95 (0.013 с.) |