Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Паэзія для дзяцей: народна-песенныя матывы, патрыятычны пафас (вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Зм. Бядулі і інш.).Содержание книги
Поиск на нашем сайте
17. Прырода і дзеці ў паэме “Міхасёвы прыгоды” (1934) Якуба Коласа. Па старонках «Міхасёвых прыгод» Пра тое, як ствараліся «Міхасёвы прыгоды», як і пра тое, што значыць сама літаратура ў яго жыцці, мы папрасілі расказаць галоўнага героя згаданай паэмы Якуба Коласа, малодшага сына песняра, доктара тэхнічных навук Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча. — Па сутнасці Якуб Колас настаўнік. Ён настаўнічаў, выхоўваў і падрыхтоўваў дзетак у першыя і сярэднія гады навучання ў пачатковых школах, таму адносіўся да іх вельмі і вельмі ўважліва. Адчуваючы, што не хапае матэрыялаў для іх навучання, Колас распрацоўваў свае методыкі: і методыку выкладання мовы, і ўвогуле методыку навучання дзяцей. Ён прапрацаваў нямала крыніц, і кніжачка «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» спецыяльна была ім падрыхтавана, каб дзеткі маглі ўспрымаць усё наваколле, бачачы і адчуваючы прыроду, усё тое, што адбываецца ў жыцці, ад самага пачатку, ад асновы той прыроды, у якой яны знаходзіліся. І канечне Якуб Колас ужо мэтанакіравана выбіраў і моўныя, і літаратурныя сродкі, каб дзеці лягчэй засвойвалі прадмет. На працягу ўсяго жыцця прагледжваецца яго пільная ўвага да школы і да школьнікаў, да мовы, каб яе вывучалі ў школах. Гэта было ў Коласа на працягу ўсяго жыцця. І ў публіцыстыцы, і ў вершах. Многа вершаў прысвечана дзецям і непасрэдна датычыцца дзетвары. Яны вельмі лёгка завучваюцца на памяць. Калі Якуб Колас займаўся справаю выкладання беларускай мовы, ён гэта пытанне дасканала распрацоўваў па розных методыках. Трэба сказаць, што гэта значная навуковая праца пра тое, як лепей падаць школьнікам матэрыял, каб яны маглі добра навучыцца чытаць, рассказваць і асэнсоўваць змест твора. Бо кніга — гэта самая галоўная крыніца ведаў для людзей рознага ўзросту, і разлучацца з кнігай нельга, калі чалавек хоча падняцца вышэй таго ўзроўню, на якім ён знаходзіцца. — Наколькі Якуб Колас дапускаў вымысел у творах для дзяцей? — Амаль уся творчасць Якуба Коласа грунтавалася на фактычным матэрыяле. Напрыклад, верш «Дронік». Сапраўды ў 1935 годзе я злавіў дразда з перабітым крылом, карміў яго, даглядаў, клапаціўся аб ім, пасля ў Мінск перавёз, а потым забыўся пра яго, і той памёр. Якуб Колас усё гэта апісаў у памянёным вершы. У вершы «Рагатка» таксама расказваецца пра выпадак, які адбыўся на самай справе. Мы з сябрамі ішлі купляць гумку для рагаткі, а нейкі хлопец адабраў у нас грошы. Наіўныя былі і сказаць няпраўду, схлусіць для нас было непрымальным. І, канечне, дзеці былі вельмі даверлівыя і іх было лёгка падмануць. Так яно і адбылося. Тут жа з’явіўся і гэты верш. Рагатка — рэч дурная, але такая праўда напісання твора. — Чаму Якуб Колас звярнуўся да апісання менавіта вашых дзіцячых прыгод? — Па-першае, мае старэйшыя браты жылі, можна сказаць, без бацькі, калі ён быў мабілізаваны ў армію, калі жыў далёка ад сваёй сям’і. І, канечне, паўплываць на выхаванне сыноў, убачыць, што адбываецца ў сям’і, не мог. А пазней ужо з меншым, са мною, ён і ў лес у грыбы хадзіў, і каля вогнішча разам сядзелі… Таму тыя падзеі, якія адбываліся ў маім дзяцінстве, ён адлюстраваў у паэме «Міхасёвы прыгоды», якой у гэтым годзе споўнілася 75 год. Там фактычна ўсё грунтуецца на сапраўдным жыццёвым матэрыяле. Трохі, можа быць, зменены імёны. Не было Цішкі і Грышкі, а Інка, Юлька, Наталька, Ганулька — гэтыя дзяўчаты непрыдуманыя. Быў і Ванька з будкі чыгуначніка. Імёны, падзеі — гэта ўсё гісторыя. Але часта Галоўліт прыдзіраўся да шэрагу сказаў Якуба Коласа, таму, можа, і ён крыху дабаўляў мастацкай афарбоўкі. У заканчэнні аднаго з раздзелаў «Міхасёвых прыгод», дзе забіваюць гадзюку, калі кінулі яе на агонь, было напісана: «Каб больш не было яе духу, // На агонь палажылі псяюху». Галоўліт забараніў пісаць слова «псяюха», як лаянкавае. Таму радкі прыйшлося крыху змяніць: «Каб больш не было яе паху, // На агонь палажылі кусаху». Але ўсіх такіх дробязей не ўспомніш.
Фактычна, ніякага вымыслу не было, усе падзеі рэальна адбываліся ў жыцці. Тыя мясціны, дзе жыў Якуб Колас, і якія запалі ў яго сэрца, адлюстраваны і ў яго творах. Паэма «Міхасёвы прыгоды» была напісана ў Мінску пасля таго, як мы ў 1934 годзе летавалі ў Тальцы. — А ці не засталося нешта па-за ўвагай Якуба Коласа? Былі ж, напэўна, яшчэ жыццёвыя выпадкі, якія маглі б увайсці ў гэту паэму? — Канечне, такія выпадкі былі. І адзін з іх, калі я атруціўся сушанымі грыбамі суседа. Якуб Колас не напісаў і пра тое, як мы з Юркам пайшлі на Свіслач, селі на беразе і назіралі, як плавае цэлы вывадак ужо вялікіх гусей. І раптам адзін гусь забіў крыламі і пайшоў пад ваду. Ніхто не ведае, хто яго пацягнуў. Можа, выдра, можа, сом. Гэта была такая жудасная карціна! Можна шмат прыгадаць розных цікавых падзей. 18. Жанр казкі ў беларускай дзіцячай літаратуры 30-х гг. А. Якімовіч; М. Лынькоў; Змітрок Бядуля. Алесь Якімовіч - таленавіты казачнік. Фальклорныя матывы у казках "Каваль Вернідуб", “Першае яечка”, “Вераб’ёвы госці”, “Байка пра казла” і інш. Тэме ВАВ прысвечаны апавяданнi «Чарнавочка», «Аладкi», «Аӯтамат» i iнш. У гэтых творах адлюстроӯвана мужнасць, узаемная падтрымка савецкiх людзей, абґяднаных прагай перамогi над нямецка-фашысцкiмi акупантамi. Расказаваӯ Якiмовiч i пра дзяцей, якiя на часова акупiраванай ворагам тэрыторыi Беларусi таксама актыӯна ӯключылiся ӯ змаганне.Беларускiя дзецi ӯ час вайны станавiлiся партызанскiмi разведчыкамi, сувязнымi. Усяго 4 класы скончыла да вайны дзяӯчынка Валя, якая стала вопытнай партызанкай-сувязной, i калi па даносу здраднiка трапiла яна ӯ гестапа, дык загiнула, але нiчога не сказала ворагам (апавяданне «Чарнавочка»). Шмат апавяданняӯ пра жыццё, вучобу, узаемаадносiны дзяцей.Тэма працы, выхавання ӯ дзяцей працавiтасцi ӯ апавяданнi «Залатыя рукi» - цiмураӯцы дапамагаюць нямоглым старым. У апавяданнi «Васiлькi» гарадскi хлопчык Вiця, якi прыехаӯ у вёску да бабулi ганарыцца сваiмi працаднямi. Разам з аднагодкамi ён дапамагае калгаснiкам. Нiколi не адчуваӯ сябе ён такiм дужым, самастойным, як тут, працуючы побач з таварышамi. Глыбока ӯразiла яго вясковая прырода. Упершыню ӯбачыӯ ён жывы васiлёк, з-за якога аднойчы настаӯнiца паставiла яму 2. (Вiця не мог нiяк пагадзiцца, што васiлёк – пустазелле. Ён адказаӯ настаӯнiцы «Не!»).Шмат увагi пiсьменнiк удзяляӯ ӯ сваiх апавяданнях роднай прыродзе. Пiсаӯ Якiмовiч i пра непажаданыя звычкi, схiльнасцi дзяцей, але нiколi не павучаӯ адкрыта. У апавяданнi «Слабая воля» запрашаӯ чытачоӯ падумаць, паразважаць каго можна лiчыць сапраӯдным сябрам. Аказалася, што ӯ вучня 4 класа Мiшы воля зусiм не слабая, нават моцная, ды не на тое скiравана. У апавяданнi «Цяжкая хвароба» адметна паказан вобраз хiтруна. У апавяданнi «Пад новы год» - вобраз гультая. Гэтыя вобразы апiсаны з гумарам.Якiмовiч пераклаӯ на беларускую мову ӯсе казкi Пушкiна, Яршова «Канёк-Гарбунок», казкi Андэрсена i iнш казкi i творы для дзяцей.Першая лiтаратурная казка Якiмовiча «Каваль Вярнiдуб». У яе сюжэце выкарастыны матывы некалькiх беларускiх чарадзейных казак пра волатаӯ-асiлкаӯ - заступнiкаӯ прыгнечаных, пакрыӯджаных. У казцы, як i ӯ народнай ёсць зачын (пераносiць чытача ӯ фантастычную краiну, што знаходзiцца «Не далёка, не блiзка…»). Жыӯ у той краiне яе ӯладар – найлюты цар. Таго цара не хвалявала, што народ яго краiны пакутаваӯ ад голаду i няволi. Калi ад галадухi пачалi памiраць людзi, цар скемiӯ, што калi ӯсе паднявольныя памруць, то давядзецца яму працаваць гарбом сваiм. Тады ён вырашыӯ звярнуцца да сваiх дарадцаӯ, а тыя параiлi знiшчыць усiх малых. Цар адразу прыняӯ гэту параду и пачаӯ склiкаць сваiх катаӯ. Мацi Вярнiдуба Параска ӯратавала сына, песцiла яго i даглядала. Вярнiдуб пайшоӯ насустрач выпрабаванням, тройчы браӯ ён ӯ рукi чарадзейную булаву ӯ час сустрэчы з сiламi зла. Першы раз з разбойнiкам Салаӯём. Перамог Вярнiдуб i цара з яго войскам. У вобразе
Вярнiдуба спалучана казачнае i рэальнае: ён добра выхаваны, умее прывецiць, падтрымаць чалавека, нiкому не дазволiӯ Вярнiдуб прынiзiць сябе, нiшто не магло яго запалохаць, ён заӯсёды гатоӯ уступiць у барацьбу са злом. Казка выхоӯвае ӯ дзяцей прыгажосць народных вобразаӯ, выхоӯвае ӯ iх разуменне iдэалаӯ дабрынi, прыгажосцi, чалавечнасцi, адданасцi свайму народу.«Казка пра смелага вожыка» напiсана прозай, у казцы шмат дыялогаӯ. Дзецям перадаецца думка аб тым, што трэба ӯмець пераадольваць палахлiвасць, бо нават дужыя, калi яны баяцца, становяцца смешнымi i бездапаможнымi. У пасляваенны час Якiмовiч заняӯся апрацоӯкай беларускiх народных казак. Якiмовiч апрацаваӯ больш за 200 беларускiх народных казак. Многiя з iх увайшлi ӯ зборнiкi казак А.Якiмовiча: «Каток – залаты лабок», «Бацькаӯ дар», «З рога ӯсяго многа», «Андрэй за ӯсiх мудрэй» i iнш. Апрацаваныя iм казкi перакладзены на многiя мовы: русскую, украiнскую, польскую i iнш. Празаічные казкі З. Бядулі «Скарб», «Панская хвароба», «Музыка”, “Сіла у грамадзе”, “Снежный дзед”. Павучальнасць казкі «Панская хвароба», што з'явілася ў першым нумары часопіса «Зоркі», - у паказе шкоднасці гультайства i napaзітызмy. У творы расказваецца пра хваробу качачкі-Цацачкі, за якую ўсё рабілі «мамачкі-нянечкі, злючкі-чорнаручкі». Вылечыць качачку не маглі ні мышачка, ні котка, нi курачка, а дапамог мужычок-петушок Янка-Балабанка, які пагнаў гультайку на поле жыта жаць i карміў чорным хлебам з мякінаю: «Адвыкла качачка-Цацачка стагнаць, павучылася працаваць, зрабілася жвавенькай, рухавенькай i выздаравела». Acaблiвacцю гэтай казкі, paзлiчaнaй на дзяцей малодшага ўзросту, з'яўляецца адчувальнае выкарыстанне pытмiчнaй прозы, што poбіць твор запамінальным, i дзецям легка ўзнавіць яе сюжэт. У казцы «Скарб» Саўка, галоўны герой твора, наслухаўшыся дзедавых казак аб багатых скарбах, адпраўляецца ix шукаць у купальскую ноч. У лесе адбываецца сустрэча хлопчыка з хохлікам, які паказвае свае падземныя скарбы i знаеміць яго са сваей шматлікай сямейкай, кожны з якой заняты важнай працай. Пабываўшы пад зямлёй на вячэры ў xoxлiкaў, Саўка не паспеў азірнуцца, як апынуўся на cваім ложку ў дзедавай хаце. Але самае галоўнае, што зразумеў хлопчык, а ў гэтым i заключаецца ідэйны змест твора, што «матка-зямля мае шмат багацця. Яна шчодрая да тых, хто любіць працаваць. Без мазалёў і поту ніякіх скарбаў не зпойдзеш». Мяжа паміж рэальнасцю i казачным светам, якая ўжо размываецца ў казцы «Скарб», яшчэ менш заўважаецца ў казках «Снежны дзед» i «Музыка». Першы твор, які мае ланцужковую кампазіцыю, выкарыстаную таксама ў «Панскай хваробе», раскрывае багацце дзіцячай фантазіі i вучыць сяброўству i згодзе, паказваючы, як малы Сымонка з сабакам Жучкай-Злючкай, зрабіўшы снежнага дзеда, прымаюць у гульню зайчыка, дзятлаў, сарок-варон, лісічку, ваўчка i мядзведзя. Як казка «Снежны дзед», так i твор пад назвай «Музыка» садзейнічаюць выхаванню ў дзяцей любові да ўсяго цудоўнага ў прыродзе i мастацтве. Але казка «Музыка» яшчэ паказвае, якое моцнае ўздзеянне мае сапраўднае мастацтва на чалавека i навакольны свет. Ідэйны ж змест твора заключаецца ў наступным вывадзе: каб стаць сапраўдным майстрам сваей справы, трэба многа вучыцца, як вучацца ў пастушка салоўка, жаваранак i іншыя птушкі. Пісьменік у казцы «Музыка» таксама звяртае увагу на сувязь маленькага музыкі з прыродай, падкрэсліваючы, што свaix сяброў Васілька вучыў па нотах. У казцы “Сіла у грамадзе”, выкарыстоўваючы прыём супрацьпастаўлення на прыкладзе працы адной мурашкі і цэлай грамады яе сяброў і знаёмых, Бядуля выказвае думку аб сіле калектыўнай працы.
Для дзяцей выдадзены кнігі «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» (1937), «Міколка-паравоз» (1937, аповесць экранізавана ў 1957), «Янка-парашутыст» (1937), «Ядвісін дуб» (1940), «Апавяданні» (1946, 1948, 1960, 1966, 1973, 1974, 1988). 19. Дзіцячая драматургія: п’есы “Зламаная іголка” А. Пальчэўскага, “Цудоўная дудка”, “Дзед і жораў” (1939) В. Вольскага. У “Цудоўнай дудцы” В. Вольскі творча выкарыстаў элементы некалькіх народных казак. Адпаведна выбраў і народнага героя. Зрабіў яго такім, каб ен быў блізкім і зразумелым многім, выступаў абаронцам бедных, абяздоленых, змагаўся за справядлівасць. Ім стаў просты сялянскі хлопец Янка. Спачатку ен асабліва не вылучаецца сярод іншых. Хіба надзвычайнай сумленнасцю, немагчымасцю мірыцца з маной, цярпець здзекі. Але ў гэтай сваей празе дабра і сумленнасці Янка вельмі наіўны, а ў нечым і сляпы, бо кацяне, якое, з'явіўшыся на свет, тыцкаецца пыскай наўкола, не разумеючы, дзе яно знаходзіцца, не разбіраючы, хто можа стаць сябрам, а хто ворагам. Аднак у рэшце рэшт Янка пераканаўся, што з панам паразумення знайсці немагчыма. Ен кіруецца да караля, мяркуючы, што той ва ўсім справядлівы. Але аказваецца, што кароль Дурымонт - таксама чалавек недалекі, ды не пазбаўлены пыхі, самаўпраўства. І сам кароль разуму асабліва не мае, і акружэнне яго не лепшае. І Канцлер, і Астролаг - звычайныя прыстасаванцы і хціўцы, для іх галоўнае ва ўсім дагадзіць уладару, а жыцце краіны, а тым больш народа, іх мала цікавіць. Умела будуючы сюжэт, В. Вольскі аддае перавагу дзеянню напружанаму, дынамічнаму. Янка паказваецца героем, здатным з поспехам пераадолець любыя перашкоды, якія сустракаюцца на яго шляху. І як супрацьлегласць яму - кароль Дурымонт. Перад намі само увасабленне тупасці. Ды нездарма кажуць: хто мае ўладу, той і правы. Нялегка, яшчэ як нялегка Янку справіцца з усімі заданнямі, якія загадвае выканаць яму кароль. Справа ведамая: справішся - жывым застанешся, пры двары зажывеш, а не - дык і галаву з плячэй. Ні ты першы, ні ты апошні! Хват Янка! Выконваючы адно з заданняў, пяць заморскіх курачак так падзяліў між каралем, каралевай, іх двума сынамі і дзюма дочкамі, што не толькі ўсе засталіся задаволенымі, але і дзве курачкі самому Янку перапала. А адказваючы на тры пытанні, звязаныя з тым, што ў свеце самае салодкае, хуткае і багатае, такую волю фантазіі хлопец даў, што не ўстрымаўся Дурымонт, зрабіў яго сваім галоўным даранцам. Іншы пасля такой увагі зажыў бы ў каралеўскім палацы ў роскашы, ні пра што асабліва не думаючы. Іншы, але не Янка. Заўладаўшы ў час барацьбы з Веліканам, які пакарыў гэтую краіну, цудоўнай дудкай, ен прыходзіць да думкі, што нічога лепшага за свабоду на свеце няма: “Трэба не на караля спадзявацца, а самім сваей волі дамагацца. Усіх паноў прагнаць ды сабе лепшую долю прыдбаць”. Гэтаксама, як і ў “Цудоўнай дудцы”, шмат прыказак і прымавак, што арганічна ўваходзяць у сюжэтную тканіну твора, а таксама легкага, дасціпнага гумару і ў п'есе-казцы “Дзед і жораў” (1939). Зноў аўтарам выкарастаны фальклорныя матывы. Гэтым разам аднайменнай казкі. І зноў - свабодны палет фантазіі, што дазваляе дапаўняць ужо вядомае, робіць яго больш фантастычным, неверагодным, а значыць, і прывабным. Асабліва дзецям, каму гэтыя творы і адрасаваны ў першую чаргу. Працягваючы працаваць на фальклорным грунце, В. Вольскі стварае п’есу, гэтым разам для лялечнага тэатра, “Дзед і Жораў”. Аўтар, не разбураючы архетыповасці вобразаў народнай культуры, па- свойму дапаўняе іх партрэты, даючы персанажам драматургічнае жыццё. Алегарычны вобраз Дзеда як прадстаўніка народа карэктна атаясамляць з “маленькім чалавекам”, якому так нялёгка крочыцца па жыцці нават тады, калі ўдача яму ўсміхнецца. Вырашэннем канфлікту чытачу даводзіцца перакананне, што будучыня за справядлівасцю і дабрынёю, носьбітамі якіх з’яўляецца Дзед. Дзякуючы дапамозе Жорава Дзед вяртае свае набыткі, якія ён заслужыў праз сваю шырокую душу, і караюцца паразіты-зламыснікі – пан і войт. Тым не менш прынцып стварэння вобраза Дзеда апісальны, аўтар не індывідуалізуе яго характар. Драматург нібы падступаўся да стварэння больш яркіх герояў. У 1930-я гг. да навучальных, выхаваўчых, сельскагаспадарчых, антырэлігійных, рэвалюцыйных матываў далучыўся яшчэ адзін, які стаў на той час злабадзённым, – выкрыццё шкоднікаў, “ворагаў народа”. “Зламаная іголка” А. Пальчэўскага (1934) ёсць праяўленнем такой літаратурнай “моды”. Фабула п’есы нагадвае гісторыю Паўліка Марозава. Грышка высачыў шкодніка. Ім аказаўся яго ж бацька. Выкрыты, ён хацеў забіць сына. Сюжэт пабудаваны захапляльна, у дэтэктыўным стылі. Але вастрыня канфлікту ўзнікае хутчэй ад адназначнай афарбоўкі герояў – людзей, якія павінны быць самымі роднымі і блізкімі – у кантрасныя колеры. І канфлікт, і характары напісаны прымітыўна, пад дыктоўку прыкладаў па палітычным выхаванні маладой савецкай генерацыі. Адсутнічае абгрунтаванасць ідэі неабходнасці ў крывавай развязцы, што, паводле В. Бялінскага, якраз і складае сутнасць трагічнага. Нягледзячы на дэклараванні аб росквіце драматургіі ў той час, беларуская літаратура ў 1930-я гг. мела сціплыя здабыткі ў галіне п’есы для дзяцей. Усебеларускі конкурс на лепшую дзіцячую песню і п’есу каталізаваў творчасць на ніве дзіцячай літаратуры і перш за ўсё стварэнне аднаактавых п’ес для пастановак самадзейных тэатраў, чаго на працягу 1920 – 1930-х гг., як пастаянна паведамлялі тагачасныя публікацыі, істотна не хапала. Нават адкрыццё Тэатра юнага гледача (1931) не надало імпэту драматургам: да вайны на яго падмостках п’есы беларускіх аўтараў ставіліся рэдка
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-07; просмотров: 3226; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.133.140.88 (0.012 с.) |