Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Курс, 8 семестр спец. “Пачатковая адукацыя” (АЗН)↑ Стр 1 из 11Следующая ⇒ Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Пытанні да экзамену па дысцыпліне “Детская литература” Курс, 8 семестр спец. “Пачатковая адукацыя” (АЗН)
1. Вусная народная творчасць як першааснова беларускай дзіцячай літаратуры. 2. Легенды і паданні: “Бацька і сыны”, “Возера Нарач”, “Чараўніца”, “Паданне пра заснаванне Мінска”, “Як узнікла назва Гомель”. 3. Узнікненне беларускага кнігадрукавання, распаўсюджванне кніг вучэбнага прызначэння. 4. Забарона мовы спачатку ўрадам Польшчы, потым – царскай Расіі. 5. Асветніцкая дзейнасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1807 – 1884). 6. Гістарычныя факты і легенды пра лёс Паўлюка Багрыма. 7. Сувязь з фальклорам – адна з характэрных асаблівасцей творчасці Ф. Багушэвіча. 8. Янка Лучына. Думка пра “сонца навукі” для дзяцей, выказаная ў вершы “Роднай старонцы”. 9. Значэнне твораў П. Багрыма, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча ў развіцці дзіцячай літаратуры. 10. Асветніцкая дзейнасць Цёткі. Маральна-этычная праблематыка апавяданняў з кнігі “Гасцінец для малых дзяцей”. 11. Якуб Колас “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” (1909). Ідэйна-тэматычнае і жанравае багацце твораў чытанкі, іх гуманістычны змест. 12. Адукацыйнае і выхаваўчае значэнне чытанак Цёткі, Якуба Коласа, іх роля ў пашырэнні асветы на Беларусі ў пачатку XX ст. 13. К. Лейка – пачынальнік нацыянальнай драматургіі для дзяцей. Казачны сюжэт п’есы “Снатворны мак” (1912). 14. Зварот М. Багдановіча да фальклорных матываў. Ідэйны змест казкі “Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык” (1915). 15. Выхад у свет казак Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Уладзіміра Дубоўкі, Станіслава Шушкевіча. 16. Паэзія для дзяцей: народна-песенныя матывы, патрыятычны пафас (вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Зм. Бядулі і інш.). 17. Прырода і дзеці ў паэме “Міхасёвы прыгоды” (1934) Якуба Коласа. 18. Жанр казкі ў беларускай дзіцячай літаратуры 30-х гг. А. Якімовіч; М. Лынькоў; Змітрок Бядуля. 19. Дзіцячая драматургія: п’есы “Зламаная іголка” А. Пальчэўскага, “Цудоўная дудка”, “Дзед і жораў” (1939) В. Вольскага. 20. Адметныя рысы творчасці Янкі Купалы для юнага чытача. Вершы “Над калыскай”, “З сіроцкай долі”, “Сірочая доля”, “Песня сіраты”. 21. Вершы Янкі Купалы 30-х гг. для юных чытачоў. Гісторыя напісання верша “Хлопчык і лётчык”. 22. Якуб Колас. Вершаваная казка "Рак-вусач" (1926). Вобразы рака-пустэльніка, карася-паэта, жыта. 23. Пейзажныя вершы Якуба Коласа для дзяцей. Меладычнасць, высокая культура верша. 24. Традыцыі Коласава майстэрства ў сучаснай літаратуры для юнага чытача. 25. Маленства Змітрака Бядулі. Тэматыка, мастацкія асаблівасці апавяданняў: (“Пяць лыжак заціркі”, “Малыя дрывасекі”). 26. Змітрок Бядуля – галоўны рэдактар часопіса “Зоркі”. Погляды пісьменніка на развіццё дзіцячай літаратуры і перыядычнага друку. 27. Паэзія Зм. Бядулі для маленькага чытача. Песенная, музычная інструментоўка вершаў. 28. Распрацоўка Я.Маўрам жанраў прыгодніцкай аповесці. 29. Значэнне творчасці Янкі Маўра ў развіцці дзіцячай літаратуры. 30. Прыход новых аўтараў (В. Вітка, А. Вольскі, П. Кавалёў, А. Васілевіч, Я. Бяганская, В. Хомчанка, Н. Гілевіч, Е. Лось, А. Дзеружынскі і інш.) 31. Патрыятычная накіраванасць мастацкай літаратуры ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 32. Дзіцячае бачанне як спосаб выяўлення і асэнсавання рэчаіснасці – кніга пісьмаў-успамінаў дзяцей “Ніколі не забудзем” (1948).. 33. Эмацыянальнасць, лірызм, высокая культура мовы як характэрныя рысы творчасці Янкі Брыля для дзяцей. 34. Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў творчасці А. Якімовіча: апавяданні “Піянер Геня”, “Аладкі”, “Чарнавочка” і інш. 35. Творчая апрацоўка А. Якімовічам казак: зборнікі “Каток – залаты лабок”, “3 рога ўсяго многа”, “Людзей слухай, а свой розум май”. 36. Здабыткі паэзіі: творы В. Віткі, У. Дубоўкі, Д. Бічэль, С. Грахоўскага, С. Шушкевіча і інш. 37. Еўдакія Лось. Свет маленства і прыроды ў кнігах “Абутая ёлачка”, “Казка пра Ласку”, “Вяселікі”, “Зайчык-выхваляйчык” і інш. 38. Краязнаўчыя кнігі В. Вольскага “Падарожжа па краіне беларусаў”, “Палессе”. 39. Клаўдзія Каліна. Казачныя матывы ў кнігах “Каляровыя месяцы”, “Світанак”, “Крылаты конь”, “Першы раз у першы клас”. 40. Уладзімір Ліпскі. Паказ узаемаадносін дзяцей у творах “Рыгоркавы прыгоды”; “Марынчына казка”. 41. Павел Місько.Проза. Гумарыстычная аповесць “Навасёлы, або Праўдзівая, часам вясёлая, часам страшнаватая кніга пра незвычайны месяц у жыцці Жэні Мурашкі”. 42. Сяргей Грахоўскі. Гуманістычная скіраванасць, пропаведзь дабра і справядлівасці ў творах паэта. 43. Анатоль Грачанікаў. Праблема прызначэння і дзейснасці мастацтва ў “Казцы пра Івана-ганчара і пачвару цара” 44. Алег Лойка.Свет дзяцінства і прыроды ў вершах паэта. 45. Васіль Зуёнак. Народныя ідэалы дабрыні, сумленнасці, прыгажосці ў вершах, казках і жартах паэта. 46. Старонкі жыцця А.Васілевіч па тэтралогіі “Пачакай, затрымайся...” (1972). Сюжэтна-кампазіцыйныя асаблівасці. 47. Першыя творы Максіма Танка для дзяцей у заходнебеларускіх часопісах “Беларускі летапіс” і “Снапок”. 48. Тэматыка і праблематыка твораў Максіма Танка для дзяцей. 49. Аналіз казак “Буслінае лета”, “Казка пра цара Зубра”, “Азбука Васі Вясёлкіна” (1963), “Казкі і краскі” (1984) і інш. 50. Вершаваныя жанры дзіцячага фальклору у апрацоўцы Васіля Віткі (зборнікі “Дударык”; “Чытанка-маляванка”; “Ладачкі-ладкі”). 51. Майстэрства Васіля Віткі як апавядальніка (“Зайчык-вадалаз”, “Чмяліны мёд”, “Трывога ў Ельнічах” і інш.). 52. Першыя крокі ў дзіцячай літаратуры С. Шушкевіча – казка “Звярыны баль”. 53. Тэматычная і жанравая шматстайнасць творчасці Эдзі Агняцвет: кнігі: “Мы сур’ёзныя, мы вясёлыя” “Доктар Смех”, “Ад зярнятка да вясёлкі”. 54. Артур Вольскі. Наватарскія пошукі ў галіне тэм і жанраў. Спалучэнне прозы і драматургіі ў некаторых творах паэта. 55. Фальклорныя матывы і жанры ў паэзіі Ніла Гілевіча. Займальнасць, мастацкая дасканаласць загадак. 56. Жанравая разнастайнасць паэзіі Р.Барадуліна. 57. Біблія “Як Бог стварыў свет” (1992) у пераказе У. Ліпскага. 58. Узмацненне казачнага пачатку ў прозе А. Бадака, П. Васючэнкі, У. Ліпскага, У. Ягойдзіка. 59.. Вобраз Радзімы, Прынёманскага краю ў паэзіі Дануты Бічэль-Загнетавай. 60. Удзел у афармленні выданняў для дзяцей Т. Беразенскай, Я. Зельскай, Я. Куліка, Я. Ларчанкі, Н. Паплаўскай, У. Пашчасцева і інш.
Мараль Дыяменты і аздобы Другая мараль Няпроста дагаджаць усім “Паданне пра заснаванне Мінска” Паміж Татарскім канцом і Пярэспенскім мастком, у самога Віленскага паштовага шляху, калісьці пасяліўся знакаміты волат-знахар па мянушцы Менеск, або Менскі, і пабудаваў ён на рацэ Свіслачы вялікі каменны млын на сем колаў. Ніхто самога Менеска не бачыў, тым не менш, у навакольных мясцовасцях свіслацкай зямлі чутныя былі самыя фантастычныя аповяды пра яго моц. Кажуць, што ў ягоным млыне мука малолася не з жыта, а з камянёў, што ўначы чуліся нейкія дзіўныя крыкі, гуканне, песні, музыка і танцы, што апоўначы ездзіў ён на сваім млыне па паселішчах і набіраў дружыну з адважных, смелых, моцных людзей, якія пазней утварылі цэлы народ, а пасяліўся ён побач з млыном. Тут і быў заснаваны горад і названы імем волата - Менеск - Менск - Мінск. Вядомы беларускі археолаг Г. В. Штыхаў лічыць, што назву Менску дала рака Менка, якая ўпадае ў Пціч у 12-ці кіламетрах паўночней сучаснага горада Дзяржынска. Археолагі выявілі там старажытнае паселішча. На думку навукоўца, яго жыхары па нейкіх прычынах у XI стагоддзі перайшлі з берагоў Менкі на Нямігу і заснавалі там новае паселішча, захаваўшы за ім старую назву - Менск.
3. Узнікненне беларускага кнігадрукавання, распаўсюджванне кніг вучэбнага прызначэння (Ф. Скарына, С. Будны, Л. Зізаній). Пісьменнасцю на Pyci карыст ўжо ў перш пал 10 ст., аднак шырокае яе распаўсюджанне было абумоўлена прыняццем хрысціянства ў 988 г. 3 гэт часу заканамерна ўзрасла неабходнасць у кнізе i дзякуючы патрэбам праваслаўя сфармірав пісьм мова, якую наз стараслав альбо царкоўнаслав. Даволі блізкая агульнаславянскаю асновай да старажытнарускай, яна досыць легка засвойвалася на Pyci, i на ёй фактычна была створана ўся царкоўна-рэлійная літаратура таго часу. Некалькі iншы тып мовы ўжываўся ў свецкім пісьменствe. Мова яго помнікаў з'яўлялася літаратурна апрацаваным варыянтам жывой гаворкі ўсходніх славян. Зараджэнне пісьмовай БДЛ звяз з развіццём бел кнігадрукавання, з распаўсюджаннем на Беларусі кніг вучэбнага прызначэння. Першымі тaкімi кніжкамі былі выдадзеныя ў Pacii буквары i азбукоўнікі, якія аказалі вялікі ўплыў на развіццё бел вучэбнай кнігi. На шляху стварэння яе важным этапам з'явіўся “Псалтыр”, выдадзены вучоным i пісьменнікам, доктарам філасофіі i медыцыны з Полацка Францыскам Скарынам (каля 1490 - каля 1551) у Празе ў 1517 г. i ўтрымліваў 150 Давідавых псалмоў – твораў іўдзейскай i хрысціянскай лірыкі, перакладзеных на стараславянскую мову ў IX ст. У старажытным бел пісьменстве глосы ўпершыню выкарыстаў Ф.Скарына, які “на боцех” кніг “Бiблііi”, “Псалтыра”, “Апостала” i “Малой падарожнай кніжыцы” тлумачыў многія царкоўнаславянскія словы, паказваючы, “что которое слово знаменуеть”. Скарынаўскія глосы раскрываюць сэнс розных назваў прадметаў побыту, расліннага i жывёльнага свету, прыродна-геаграфічных i рэлігійна-культавых паняццяў, уласных назваў і інш. паняццяў (параўн.: онагри − лоси, тимпанъ − бубен, холмы − узгорки i г.д.). Глосы падпарадкаваны асноўнай ідэі першадрукара − зрабіць кнiгy даступнай “людем посполитым”. Прадаўжальнікамі культурна-асветніцх традыцый славутага палачаніна былі Сымон Будны, а таксама Л. Крышкоўскі i М. Кавячынскі, намаганнямі якіх у 1562 г. у Нясвіжскай друкарні была выдадзена першая кнігa па-старабеларуску на тэрыторыі Беларусі – «Катэхізіс», кніга пра царкву i грамадства ў пытаннях i адказах. Яна прызначалася не толькі для чытання дарослых, але i для таго, каб дарослыя па ёй «деток своих научали». Паводле азначэння С. Буднага, «катихизис, то ест наука стародавная христианъская от светого письма, для простых людей языка руского, въ пытаниах и отказех събрана». У гэты ж перыяд на Белаpyci з'явіліся папулярны «Псалтырь С. Будны выдаў таксама «Евангелие учительное» (1569), «Часовник, в нем напред и азбука» (1596). Вялікую ролю ў пашырэнні асветы (i адпаведна кніг для дзяцей) на Беларусі адыгрывалі брацкія школы i адчыненыя пры ix друкарні, якія дзейнічалі ў Вільні, Магілёве i інш. Выйшлі ў свет 127 выданняў, сярод якіх былі буквары i яркія палемічна-публіцыстычныя творы. У 1596 г. брацкая друкарня ў Вільні выдала буквар для беларускіх дзяцей Лаўрэнція 3ізанія «Наука ку читаню i разуменю письма словенского». У гэтым буквары былі змешчаны лемантар (азбука), катэхізіс, а таксама «Лексіс» – слоўнік, у якім славянскія словы падаваліся ў перакладзе на жывую беларускую мову. Аўтару належыць i адзін з першых падручнікаў па граматыцы «Грамматика словенска» (1596).
4. Забарона мовы спачатку ўрадам Польшчы, потым – царскай Расіі. Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі: У 2-й палове ХVІ ст. пасля аб'яднання Літвы з Польшчай на аснове Люблінскай уніі (1 569 г.) беларускія землі ўвайшлі ў склад Рэчы Паспалітай. Пры падтрымцы каталіцкага Рыма Рэч Паспа-літая пачынае праводзіць палітыку апалячвання і акаталічвання беларусаў. Спачатку афіцыйна выкарыстоўваліся і польская, і беларуская мовы, але з цягам часу паступова ў якасці дзяржаўнай уводзіцца польская мова. У 1696 г. Варшаўскі сейм прыняў паста-нову аб забароне беларускай мовы ў дзяржаўных і судовых установах. У канцы ХУІІ ст. беларуская літаратурна-пісьмовая мова прыходзіць у поўны заняпад. Па сутнасці, працягвае развівацца толькі народная гутарковая мова (дыялекты), якая сустракаецца ў шматлікіх помніках фальклору (казкі, паданні, прыказкі, прымаўкі, вершаваныя творы, жарты і г. д.), а таксама ў якасці ўставак у польскамоўныя драматычныя творы для характарыстыкі беларускіх персанажаў. Менавіта з гэтага часу ў галовы тутэйшага насельніцтва ўбівалася негатыўнае, зневажальнае стаўленне да ўсяго беларускага, у першую чаргу да беларускай мовы, якую сталі называць «мовай хамскай, мужыцкай, паганскай». Польская мова лічылася мовай вышэйшага гатунку, панскай, 14 шляхетнай. На вялікі жаль, многія прадстаўнікі беларускай шляхты за пэўныя прывілеі выракаліся не толькі роднай мовы, але і свайго беларускага пахо- джання, больш таго - сваѐй веры. У канцы ХУІІІ ст. у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1795 г.) беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. У 1840 г. царскі ўрад (Мікалай І) забараняе ўжываць назву «Беларусь» (існавала назва «Северо- Западный край»). Афіцыйная перапіска і мастацкая літаратура на беларускай мове былі забаронены. У літаратурнай беларускай мове гэтага часу амаль не было грамадска-палітычнай і навуковай тэрміналогіі, не было строгай сістэмы граматычных, лексічных і арфаэпічных нормаў (гэтым тлумачыцца адсутнасць у беларускай літаратуры такога напрамку, як класіцызм, дзе творы павінны пісацца на добра апрацаванай мове, высокім стылем). Сваѐй роднай мовай беларускі народ карыстаўся толькі ў бытавой сферы. Польскія і рускія вучоныя не прызнавалі беларускую мову самастойнай, разглядалі яе як польскі або рускі дыялект; вялі спрэчкі наконт таго, кім з'яўляюцца тутэйшыя жыхары: рускімі ці палякамі. У 1867 г. царскі ўрад забараніў друкаванне кніг на беларус-кай мове. Гэта забарона праіснавала да рэвалюцыі 1905 года. За ўсѐ ХІХ ст., па падліках даследчыкаў, выйшла не больш за 75 кніг. Пасля паўстання 1863 г. на працягу 30 гадоў на Беларусі не было надрукавана ніводнай кнігі на беларускай мове. А тыя, што вы-ходзілі ў свет, друкаваліся за межамі Расійскай імперыі. Сярод не- шматлікіх твораў, якія з'явіліся ў ХІХ ст., найбольш значнымі лічацца ананімныя паэмы «Тарас на Парнасе» і «Энеіда навыварат». 2.4 Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы. Працэс беларусізацыі ў 20-я гады ХХ ст. Як ні дзіўна, але менавіта ў час поўнага нацыянальнага заня-паду ў асяроддзі навукоўцаў-беларусістаў з'яўляецца ідэя беларускага нацыянальнага Адраджэння. Узнавіць беларускую культуру праз адраджэнне беларускай мовы - такую мэту ставілі перад сабой асветнікі ХІХ ст. (ля вытокаў гэтага прагрэсіўнага працэсу стаялі Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Дунін- Марцінкевіч, К. Каліноўскі, У. Сыракомля, Ядвігін Ш., А. Гурыновіч і іншыя прагрэсіўныя пісьменнікі). Нягледзячы на царскую забарону аб друкаванні кніг, у канцы ХІХ ст. за мяжой выходзяць творы Фран-цішка Багушэвіча (зборнікі «Дудка беларуская» і «Смык беларускі»), з'яўляюцца вершы Я. Лучыны. У 1906 г. выдаюцца газеты «Наша Доля», пасля - «Наша Ніва». У «Нашай Ніве» друкавалі свае творы класікі беларускай літаратуры: Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, Цѐтка, С. Палуян і інш. Іх творчасць і стала пачаткам новай беларускай літаратурнай мовы. Нагадаем, што фарміравалася яна не на кніжных традыцыях, як многія іншыя літаратурныя мовы, а цалкам «вырастала» з народных гаворак, затым апрацоўвалася, удасканальвалася майстрамі беларускага слова. (Аднак працэс развіцця сучаснай літаратурнай мовы расцягнуўся больш чым на стагоддзе. Па сутнасці, яшчэ ў пачатку ХХ ст. беларуская мова была неўнармаванай, развівалася ў асноўным у жанры мастацкай літаратуры.)15 У 1918 г. была ўтворана Беларуская Народная Рэспубліка (БНР) і беларуская мова ўпершыню пасля часоў ВКЛ набыла статус дзяржаўнай, г.зн. на ѐй працавалі ўрад і іншыя грамадскія ўстановы. Распачаўся працэс беларусізацыі. Да беларускага пісьмовага слова далучыліся мільѐны людзей. Толькі за перыяд з 1920 па 1926 гг. пачалі сваю творчую дзейнасць каля 500 маладых літаратараў, сярод іх А. Александровіч, А. Бабарэка, Я. Пушча, М. Чарот, А. Дудар. К. Чорны, З. Бядуля, К. Крапіва і інш. Упершыню былі створаны на беларускай мове пад-ручнікі для школ па ўсіх прадметах, слоўнікі (у прыватнасці, слоўнікі вайсковай тэрміналогіі, прававой, батанічнай; дыялектныя слоўнікі, перакладныя і інш.). У канцы 1920-х гадоў амаль уся літаратура (каля 90 %), якая выпускалася ў рэспубліцы, была беларускамоўнай (!), звыш 80 % школ мелі беларускую мову навучання. Беларуская мова стала мовай справаводства, навукі. У 1918 г. Браніслаў Тарашкевіч падрыхтаваў «Беларускую граматыку для школ», якая дала пачатак станаўленню новай беларускай арфа-графіі. У «Граматыцы» ўпершыню былі прыведзены ў сістэму пра-вілы напісання спрадвечна беларускіх слоў і асобна вызначаны нормы напісання слоў іншамоўнага паходжання. «Граматыка» Тарашкевіча на працягу 20-х гадоў ХХ ст. заставалася адзіным стабілным вучэбным дапаможнікам, на аснове якога ствараліся падручнікі і даследаванні па беларускай мове. (Дарэчы, беларуская дыяспара і сѐння карыстаецца дадзенай арфаграфіяй, якая атрымала неафіцыйную назву «тарашкевіца»
Роднае слова Пад казачным дубам над Нёманам сінім хлапец прызнаваўся ў каханні дзяўчыне.
I рэхам той шэпт адгукаўся між гаю: ...Кахаю, кахаю... Я чула пяшчотнае, шчырасці поўнае, маё, беларускае, роднае, кроўнае, такое раптоўнае, такое чароўнае.
Такое ласкавае, цёплае, чыстае, як сонца, агністае, як Нёман, празрыстае, як казка, быліна, як песня, жаданае, дагэтуль зусім у жыцці не спазнанае, вясновае слова ад шчырага сэрца.
Яно празвінела над хвалямі ў рэчцы. Вятрыска шаптаў яго з лісцем між гаю: ...Кахаю, кахаю... Шапталі яго сенажаць і дуброва, людзьмі перачутае, некаму нова, адзінае, дзіўнае светлае слова — кахаю... кахаю...
Кахаю... Люблю... Беларускаму краю бясконца я слова «люблю» паўтараю.
60. Удзел у афармленні выданняў для дзяцей Т. Беразенскай, Я. Зельскай, Я. Куліка, Я. Ларчанкі, Н. Паплаўскай, У. Пашчасцева і інш. Мастакі-ілюстратары дзіцячых кніг. Удзел у афармленні выданняў для дзяцей Т. Беразенскай, Я. Зельскай, Я. Куліка, Я. Ларчанкі, А. Лось, Н. Паплаўскай, У. Пашчасцева і інш. Пошукі мастацкай выразнасці, адлюстраванне ў пейзажах прыгажосці, багацця фарбаў роднай прыроды. Своеасаблівасць „почырка" розных мастакоў – ілюстратараў дзіцячых кніг. ... Глыбокае пранікненне мастака ў задуму пісьменніка, жаданне дапамагчы чытачу лепш зразумець змест твора
Пытанні да экзамену па дысцыпліне “Детская литература” курс, 8 семестр спец. “Пачатковая адукацыя” (АЗН)
1. Вусная народная творчасць як першааснова беларускай дзіцячай літаратуры. 2. Легенды і паданні: “Бацька і сыны”, “Возера Нарач”, “Чараўніца”, “Паданне пра заснаванне Мінска”, “Як узнікла назва Гомель”. 3. Узнікненне беларускага кнігадрукавання, распаўсюджванне кніг вучэбнага прызначэння. 4. Забарона мовы спачатку ўрадам Польшчы, потым – царскай Расіі. 5. Асветніцкая дзейнасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1807 – 1884). 6. Гістарычныя факты і легенды пра лёс Паўлюка Багрыма. 7. Сувязь з фальклорам – адна з характэрных асаблівасцей творчасці Ф. Багушэвіча. 8. Янка Лучына. Думка пра “сонца навукі” для дзяцей, выказаная ў вершы “Роднай старонцы”. 9. Значэнне твораў П. Багрыма, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча ў развіцці дзіцячай літаратуры. 10. Асветніцкая дзейнасць Цёткі. Маральна-этычная праблематыка апавяданняў з кнігі “Гасцінец для малых дзяцей”. 11. Якуб Колас “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” (1909). Ідэйна-тэматычнае і жанравае багацце твораў чытанкі, іх гуманістычны змест. 12. Адукацыйнае і выхаваўчае значэнне чытанак Цёткі, Якуба Коласа, іх роля ў пашырэнні асветы на Беларусі ў пачатку XX ст. 13. К. Лейка – пачынальнік нацыянальнай драматургіі для дзяцей. Казачны сюжэт п’есы “Снатворны мак” (1912). 14. Зварот М. Багдановіча да фальклорных матываў. Ідэйны змест казкі “Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык” (1915). 15. Выхад у свет казак Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Уладзіміра Дубоўкі, Станіслава Шушкевіча. 16. Паэзія для дзяцей: народна-песенныя матывы, патрыятычны пафас (вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Зм. Бядулі і інш.). 17. Прырода і дзеці ў паэме “Міхасёвы прыгоды” (1934) Якуба Коласа. 18. Жанр казкі ў беларускай дзіцячай літаратуры 30-х гг. А. Якімовіч; М. Лынькоў; Змітрок Бядуля. 19. Дзіцячая драматургія: п’есы “Зламаная іголка” А. Пальчэўскага, “Цудоўная дудка”, “Дзед і жораў” (1939) В. Вольскага. 20. Адметныя рысы творчасці Янкі Купалы для юнага чытача. Вершы “Над калыскай”, “З сіроцкай долі”, “Сірочая доля”, “Песня сіраты”. 21. Вершы Янкі Купалы 30-х гг. для юных чытачоў. Гісторыя напісання верша “Хлопчык і лётчык”. 22. Якуб Колас. Вершаваная казка "Рак-вусач" (1926). Вобразы рака-пустэльніка, карася-паэта, жыта. 23. Пейзажныя вершы Якуба Коласа для дзяцей. Меладычнасць, высокая культура верша. 24. Традыцыі Коласава майстэрства ў сучаснай літаратуры для юнага чытача. 25. Маленства Змітрака Бядулі. Тэматыка, мастацкія асаблівасці апавяданняў: (“Пяць лыжак заціркі”, “Малыя дрывасекі”). 26. Змітрок Бядуля – галоўны рэдактар часопіса “Зоркі”. Погляды пісьменніка на развіццё дзіцячай літаратуры і перыядычнага друку. 27. Паэзія Зм. Бядулі для маленькага чытача. Песенная, музычная інструментоўка вершаў. 28. Распрацоўка Я.Маўрам жанраў прыгодніцкай аповесці. 29. Значэнне творчасці Янкі Маўра ў развіцці дзіцячай літаратуры. 30. Прыход новых аўтараў (В. Вітка, А. Вольскі, П. Кавалёў, А. Васілевіч, Я. Бяганская, В. Хомчанка, Н. Гілевіч, Е. Лось, А. Дзеружынскі і інш.) 31. Патрыятычная накіраванасць мастацкай літаратуры ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 32. Дзіцячае бачанне як спосаб выяўлення і асэнсавання рэчаіснасці – кніга пісьмаў-успамінаў дзяцей “Ніколі не забудзем” (1948).. 33. Эмацыянальнасць, лірызм, высокая культура мовы як характэрныя рысы творчасці Янкі Брыля для дзяцей. 34. Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў творчасці А. Якімовіча: апавяданні “Піянер Геня”, “Аладкі”, “Чарнавочка” і інш. 35. Творчая апрацоўка А. Якімовічам казак: зборнікі “Каток – залаты лабок”, “3 рога ўсяго многа”, “Людзей слухай, а свой розум май”. 36. Здабыткі паэзіі: творы В. Віткі, У. Дубоўкі, Д. Бічэль, С. Грахоўскага, С. Шушкевіча і інш. 37. Еўдакія Лось. Свет маленства і прыроды ў кнігах “Абутая ёлачка”, “Казка пра Ласку”, “Вяселікі”, “Зайчык-выхваляйчык” і інш. 38. Краязнаўчыя кнігі В. Вольскага “Падарожжа па краіне беларусаў”, “Палессе”. 39. Клаўдзія Каліна. Казачныя матывы ў кнігах “Каляровыя месяцы”, “Світанак”, “Крылаты конь”, “Першы раз у першы клас”. 40. Уладзімір Ліпскі. Паказ узаемаадносін дзяцей у творах “Рыгоркавы прыгоды”; “Марынчына казка”. 41. Павел Місько.Проза. Гумарыстычная аповесць “Навасёлы, або Праўдзівая, часам вясёлая, часам страшнаватая кніга пра незвычайны месяц у жыцці Жэні Мурашкі”. 42. Сяргей Грахоўскі. Гуманістычная скіраванасць, пропаведзь дабра і справядлівасці ў творах паэта. 43. Анатоль Грачанікаў. Праблема прызначэння і дзейснасці мастацтва ў “Казцы пра Івана-ганчара і пачвару цара” 44. Алег Лойка.Свет дзяцінства і прыроды ў вершах паэта. 45. Васіль Зуёнак. Народныя ідэалы дабрыні, сумленнасці, прыгажосці ў вершах, казках і жартах паэта. 46. Старонкі жыцця А.Васілевіч па тэтралогіі “Пачакай, затрымайся...” (1972). Сюжэтна-кампазіцыйныя асаблівасці. 47. Першыя творы Максіма Танка для дзяцей у заходнебеларускіх часопісах “Беларускі летапіс” і “Снапок”. 48. Тэматыка і праблематыка твораў Максіма Танка для дзяцей. 49. Аналіз казак “Буслінае лета”, “Казка пра цара Зубра”, “Азбука Васі Вясёлкіна” (1963), “Казкі і краскі” (1984) і інш. 50. Вершаваныя жанры дзіцячага фальклору у апрацоўцы Васіля Віткі (зборнікі “Дударык”; “Чытанка-маляванка”; “Ладачкі-ладкі”). 51. Майстэрства Васіля Віткі як апавядальніка (“Зайчык-вадалаз”, “Чмяліны мёд”, “Трывога ў Ельнічах” і інш.). 52. Першыя крокі ў дзіцячай літаратуры С. Шушкевіча – казка “Звярыны баль”. 53. Тэматычная і жанравая шматстайнасць творчасці Эдзі Агняцвет: кнігі: “Мы сур’ёзныя, мы вясёлыя” “Доктар Смех”, “Ад зярнятка да вясёлкі”. 54. Артур Вольскі. Наватарскія пошукі ў галіне тэм і жанраў. Спалучэнне прозы і драматургіі ў некаторых творах паэта. 55. Фальклорныя матывы і жанры ў паэзіі Ніла Гілевіча. Займальнасць, мастацкая дасканаласць загадак. 56. Жанравая разнастайнасць паэзіі Р.Барадуліна. 57. Біблія “Як Бог стварыў свет” (1992) у пераказе У. Ліпскага. 58. Узмацненне казачнага пачатку ў прозе А. Бадака, П. Васючэнкі, У. Ліпскага, У. Ягойдзіка. 59.. Вобраз Радзімы, Прынёманскага краю ў паэзіі Дануты Бічэль-Загнетавай. 60. Удзел у афармленні выданняў для дзяцей Т. Беразенскай, Я. Зельскай, Я. Куліка, Я. Ларчанкі, Н. Паплаўскай, У. Пашчасцева і інш.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-07; просмотров: 2560; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.218.73.233 (0.014 с.) |