Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Асветніцкая дзейнасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1807 – 1884).Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — класік беларускай літаратуры, паэт, драматург, асветнік — быў шчодра адораны ад прыроды чалавек. Таленты яго былі шматгранныя — ён ставіў спектаклі, дзе сам быў рэжысёрам, акцёрам, музыкантам, добра танцаваў і спяваў. Яго творчасць аказала магутнае ўздзеянне на фарміраванне беларускай літаратурнай мовы, вызначыла яе дэмакратычны характар, увагу да жыцця простага люду. У пэўным сэнсе праграмным можна лічыць ліст Вінцэнта Дуніна-Марцінке-віча ў рэдакцыю «Gazety Polskiej». Ён пісаў: «Жывучы сярод люду, які размаўляе па-беларуску, прасякнуты яго ладам думак, марачы аб долі гэтага братняга народа, анямеўшага ў маленстве ад невуцтва і цемнаты, вырашыў я для заахвочвання яго да асветы, у духу яго звычаяў, паданняў, разумовых здольнасцей пісаць на яго ўласнай гаворцы. Са здзіўленнем заўважыў я хутка, што выдадзеную мной «Сялянку», затым «Гапона», «Вечарніцы», «Дудара», «Купалу» і г.д. люд прыняў з найвялікшай прыхільнасцю, а моладзь з запалам пачала вучыцца і завучваць на памяць мае так мілыя ёй творы. У выніку ўжо цяпер усюды над Віллёй і Нёманам, над Свіслаччу, Бярэзінай, Дзвіной, Дняпром і г.д. распаўсюджваецца чытанне беларускіх твораў, а абуджанае жаданне і запал яго духоўнага жыцця знойдзе сабе багатыя матэрыялы на роднай мове... Мы шмат чаго не ведаем з жыцця Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Біяграфія яго слаба вывучана.
Вучыцца на медыцынскам факультэце Віленскага (па іншых звестках — Пецярбургскага) універсітэта доўга яму не давялося, ужо ў другім семестры ў 1827 г. Вінцэнт пакідае вучобу. Што з’явілася сапраўднай прычынай такога рашэння, не ведае ніхто. Існуе легенда, што пры першай сваёй практыцы ў морзе пры ўскрыцці трупа Дунін-Марцінкевіч раптоўна абамлеў. З прычыны такога нездароўя быццам бы не змог далей вучыцца. Зусім адкідваць такую версію не трэба, але, магчыма, існавалі іншыя прычыны. У 1826 г. на 95-ым годзе свайго жыцця памірае Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, яго духоўны апякун. Застаўшыся без маральнай падтрымкі і сродкаў для існавання, юнак, без усякага сумневу, мог і не адолець цяжкасці мітуслівага і шумнага жыцця ў сталіцы. Калі верыць некаторым жыццяпісным звесткам, чыноўніцкую працу Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч пачаў у Вільні ўжо ў 1827 г. на пасадзе сакратара ў прыватным бюро нейкага пана Бараноўскага. Можа, такая акалічнасць і не прыцягнула б пільную ўвагу да сябе, каб не рамантычная гісторыя, звязаная з гэтым. Менавіта там, падчас яго службы, Вінцэнт знаёміцца з дачкой Бараноўскага Юзэфай, у якую моцна закахаўся. Бацькі былі супраць іх шлюбу. У вачах будучага цесця Вінцэнт быў «гарбатым мужланам», да таго ж зусім збяднелым. А дачцы пана Бараноўскага на той час мінула ўсяго 16 гадоў. Не звяртаючы ўвагі на ўсё гэта, Вінцэнт выкрадае сваю каханку і ў снежні 1831 г. бярэ з ёй шлюб. У тым жа годзе Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч паступае на службу ў Менскую рымска-каталіцкую духоўную кансісторыю. З 1832 г. пераходзіць служыць у Менскую крымінальную палату.
Пяцідзесятыя гады — перыяд вялікага плёну ў творчасці пісьменніка. У 1855—1856 гг. адна за адной выходзяць кніжкі В.Дуніна-Марцінкевіча «Гапон», «Вечарніцы і Апантаны», зборнік «Цікавішся? — Прачытай!» У 1857 годзе ў Менску надрукаваны «Дудар беларускі». Завяршае пісьменнік і працу над вершаваным гістарычным апавяданнем «Люцынка, альбо Шведы на Літве», у гэты час з’яўляюцца «Халімон на каранацыі» і вершаванае апавяданне «Літаратарскія клопаты», якое ён прысвяціў Ул. Сыракомлю. Цёплыя адносіны з ім Вінцэнт захоўвае на працягу ўсяго жыцця. Актыўная літаратурная і тэатральная дзейнасць патрабавала вялікіх высілкаў ад пісьменніка, немалых матэрыяльных сродкаў. Можа, таму ў 1847 г. фальварак Люцінка быў закладзены ў Менскім прыказе грамадскай апекі тэрмінам на 26 гадоў за пазыку ў 700 рублёў срэбрам. Амаль да канца жыцця ўціск ад гэтай пазыкі прыйшлося Марцінкевічу адчуваць на сабе — штомесяц належала вы-плачваць вялікія працэнты. 6. Гістарычныя факты і легенды пра лёс Паўлюка Багрыма. Легенда пра Паўлюка Багрыма і рэальны лёс Ігнацыя Яцкоўскага, цікавейшы за легенду Наша Ніва Легенда пра таленавітага паэта, якога за беларускі верш падлеткам забралі ў рэкруты, узнікла таму, што "Аповесць з майго часу…" лічылі мемуарамі, але пераклад кнігі на беларускую мову пераконвае, што гэта мастацкі твор, гэта драма з прыгодніцкімі элементамі. Тут і каханне, і ўцёкі з расейскім гусарам… "…калі на самым досвітку каляска панства Войскіх пад’язджала да касцёла, ксёндз-пробашч Магнушэўскі ўжо пачаў набажэнства, калі ж ён зацягнуў звычайны ў гэтым выпадку гімн "Тваё, Хрысце, уваскрэсенне!", тры наладаваныя порахам марціры далі залп на дзядзінцы, і спуджаныя коні панства Войскіх панеслі. Стары Гжэсь, фурман, знянацку не здолеў даць рады, а лямант двух дам у калясцы, выклікаючы яшчэ большае замяшанне, пагаршаў сітуацыю; тут расійскі гусарскі афіцэр, малады і зграбны…" і далей усё як у любоўным рамане. А здарылася гэта каля касцёла ў Крашыне, і аўтар мае нагоду распавесці пра бунт сялян, які тут колісь адбыўся, пра следства. Так на старонках з’яўляецца і сапраўдны ксёндз Магнушэўскі, і выдуманы ягоны вучань Пётрак, які чытае славуты верш: "Заграй, заграй, хлопча малы". Легенда пра Паўлюка Багрыма доўгі час засланяла цікавейшую за любую легенду гісторыю пра лёс самога Ігнацыя Яцкоўскага. 36-гадовы наваградскі адвакат вясною 1831 года далучыўся да Літоўскага паўстання, потым — 25 гадоў эміграцыі. "Powieść z czasu mojego, czyli Przygody Litewskie" выйшла па-польску ў Лондане ў 1854 годзе, у эмігранцкім асяродку ў друкарні Аляксандра Рыпінскага. Падрабязна пра ўсё гэта ў пасляслоўі да беларускага выдання "Аповесці…", якое называецца "Нялёгкая дарога дадому", піша даследчык Мікола Хаўстовіч. А беларускі пераклад "Аповесці…" з’явіўся ў Варшаве, у канцы 2010 года. Такою самаю, што ў прыжыццёвым выданні, засталася вокладка кнігі, адметнасць яе ў тым, што на ёй няма прозвішча аўтара. Каб адкрыць аўтарства "Аповесці з майго часу…", даследчыкам спатрэбілася 40 гадоў. Жаўруковая песня Паўлюка Багрыма У лiтаратуры кожнага народа есць мастакi слова, у спадчыну ад якiх нам засталося не так i шмат. У беларусаў - Паўлюк Багрым. Цяжкiм i няпростым быў лёс гэтага юнака: гаротнае жыццё беднага сялянскага хлопца, рэкрутчына за распаўсюджанне антыпрыгоннiцкiх вершаў, працяглая служба ў глыбiнi Расii. Але, нягледзячы на цяжкiя выпрабаваннi лёсу, ён заставаўся мастаком слова - уладаром чалавечых душ. У творчай спадчыне П. Багрыма было тры вучнёўскiя сшыткi, якiя бясследна знiклi пры арышце юнага паэта. Напэўна, гэта былi вершы пра цяжкую долю беларускага народа, вершы антыпрыгоннiцкай накiраванасцi. А можа, гэта былi вершы пра каханне, аб прыгажосцi беларускай зямлi. Захаваўся толькi адзiн верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы...», напiсаны паэтам у 15-гадовым узросце. Верш прысвечаны Крошынскаму паўстанню 1828 г. Лiрычным героем твора з'яўляецца падлетак-пастушок, уласнасць жорсткага пана, якi «кiямi» закатаваў бацьку. Каб пазбегнуць рэкруцтва, хлопчык вырашае пакiнуць родны дом i пайсцi ў «свет, у бездарожжа». Думкi i пачуццi прыгоннага падлетка, скiраваныя ў бок пошукаў выйсця з безвыходнага становiшча, вызначаюцца адчаем i бездапаможнасцю. Падлетак гатовы абярнуцца ў ваўкалаку, нарадзiцца каршуном - тады яго ў «паншчыну б не пагналi, у рэкруты б не забралi i ў маскалi не аддалi». Ён шкадуе, што да яго не дакрануўся сваiм крылом кажан - тады б, па народным павер'i, ён навекi застаўся недаросткам i пазбег бы салдатчыны i паншчыны. Асаблiва адчайна гучаць радкi, дзе пастушок зусiм не хацеў бы нараджацца. Гэту думку ён звязвае з найдаражэйшым чалавекам - мацi, якая, напэўна б, была больш шчаслiвай i змагла пазбегнуць пакут з-за трагiчнага лёсу сына: Каб ты мяне не радзiла. Каб ты мяне не кармiла, Шчаслiўшая ты бы была! У вершы П. Багрыма, якi I. Навуменка назваў творам «з лiку бязлiтасна-адчайных аб нежаданнi жыць», матыў безвыходнасцi крыху паслабляецца жаданнем героя знайсцi выйсце, супрацьстаяць антычалавечым абставiнам жыцця, не скарыцца лёсу. Верш кранае сiлай пратэсту супраць прыгоннiцтва i рэкруцтва, арганiчнай спалучанасцю формы i зместу. Цесна звязаны з фальклорнымi традыцыямi (вобразы ваўкалака, каршуна, кажана, народна-песенныя звароты, паўторы), ён выявiў вялiкiя магчымасцi беларускага паэтычнага слова. Вярнуўшыся з рэкрутаў, пастарэлы i знясiлены, П. Багрым ужо не наважваўся брацца за пяро. Ён працаваў у Крошыне кавалём. Да нашага часу захавалася металiчная жырандоль з арнаментальнымi жаўранкамi, па-мастацку зробленая П. Багрымам. Толькi два адбiткi свайго жыцця - верш i жырандоль - пакiнуў нам у спадчыну П. Багрым. Пакiнуў дзве жаўруковыя песнi. Паўлюк Багрым. Паэт аднаго верша. А было іх напісана многа, ды адабралі сшытак, калі ўціхамірвалі бунт сялян з мястэчка Крошын, якія захацелі быць вольнымі ад лішніх панскіх пабораў ды здзекаў. Выдатны чалавек, які рана прычыніўся да трагедыі народнай і аплакаў яе сваім цудоўным творам «Заиграй, заиграй, хлопча малы». Чалавек-легенда, які выкаваў у кузні прыгожую жырандоль - усім свяцільнікам свяцільнік, а сабе самому - агароджу на магілку, рамантычна-ўзнёслую, гордую. Верш гэтага чалавека, забранага ў царскую армію на доўгія-доўгія гады, жыццё якога абарвалася каля 1890 г. (нарадзіўся ж паэт-пакутнік ў 1813 г.), знайшоў навагрудскі адвакат Яцкоўскі. Гэта было ў сярэдзіне стагоддзя. Апублікавала яго затым газета «Наша ніва» (28 ліпеня 1911 г.). I стаў ён прарывам у лірычную паэзію на роднай мове, яркім сведчаннем неўміручага таленту нашага народа. Гэта не Паўлюк Багрым, пятнаццацігадовы хлопчык з Крошына, праспяваў песню-жальбу, а ўвесь народ прастагнаў свой боль. Ды салістам у хоры народным стаў легендарны хлопчык. Пазней цэлыя кнігі вершаў-скаргаў, вершаў-жальбаў з'явяцца ў нашай нацыянальнай літаратуры - «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» Багушэвіча, «Жалейка» Купалы, «Песні жальбы» Коласа, а адкрывальнікам элегічнай паэзіі стане Паўлюк Багрым. Знакамітыя мастакі ішлі следам за ім. Ён быў першы. Твор гэты - пра Крошынскае паўстанне 1828 г. У тым годзе і напісаны. 37 сялян судзілі. 31-го прагналі праз строй. Траім кіраўнікам далі па сто бізуноў. 30-ці - па 75 удараў. Якая жудасць! Як з быдлам - з народам, з людзьмі. Верш пісаўся пад уражаннем таго, што дзеялася. Малому хлопцу, падлетку (ад імя яго напісаны, выгукнуты твор) страшна. Страшна, што могуць узяць у войска. Страшна, што могуць забіць кіямі, як забілі бацьку, па якім «маці тужыць, сястра плача». Страшна да такой ступені, што папракае, не хочучы (так скажуць людзі), сваю родную матулю за тое, што нарадзіла яго на свет: Будзь здарова, маці міла! Каб ты мяне не радзіла, Каб ты мяне на карміла, Шчасліўшая ты бы была! Самы трагічны кавалак тэксту ў вершы. Падумаем, узважым сказанае: малады чалавек не рады жыццю, пакутуе, што прычыніў сваім нараджэннем боль самаму любаму і дарагому чалавеку - матулі. Як трэба было востра перажываць, каб узняцца да такога несуцяшальнага вываду, драму нараджэння нешчаслівага чалавека. Я падумала, што падобная сітуацыя пазней раскрыецца ў драматызаванай паэме Янкі Купалы «Адвечная песня» з яе вывадам у фінале - селянін паўстае з магілы, бачыць ранейшае нярадаснае жыццё і просіць магілу «закрыцца нанова». Вось і ўсё. Кропка. Канец усяму. Нашто жыццё, калі яно - пакута і для цябе, і для тваіх блізкіх. Юнак хоча пайсці ў свет шырокі, абярнуцца ў ваўкалака, набыць нечалавечае аблічча, каб хоць трошачкі зазнаць шчасця натуральнага жыцця. I гэта - недасяжна. Ён прыдумляе ўсё новыя і новыя шляхі вызвалення з наканаванага яму рабства - службы ў арміі, рэкрутчыны, паншчыны, жыцця на чужыне, у маскалёў. Хоча коршунам нарадзіцца і быць вольным, абыходзіцца без паноў. Не ўдаецца. Не рэальна. Сітуацыя безвыходная, экстрэмальная, як бы мы зараз сказалі. I застаецца - гора рэчанька бяздонная, застаецца лёс нявольніка, раба. У канцы твора апавядальная інтанацыя перарываецца лірычным выгукам - зваротам да кажана, які, па народных павер'ях, сеўшы на малое дзіця, мог спыніць яго рост: Ой, кажане, кажане! Чаму ж не сеў ты на мяне? Каб я большы не падрос Ды ад бацькавых калёс. Так звычайная аповесць пра трагічную падзею ў Крошыне перарасла ў тужлівую, сумную песню, у плач пра горкі чалавечы лес. Гэта тыповы лес селяніна-раба. Гэта тыповы плач беднага, безабароннага чалавека, свет якому завязаны назаўжды. Гэта твор пра абставіны, якія чалавек пакуль што не ў сілах пераадолець. Але ён спрабуе іх перасіліць сваей песняй. На радзіме Паўлюка Багрыма пад Баранавічамі стаіць яго аградка. Такія ж аградкі, выкаваныя ім, стаяць і на іншых магілах. Недалёка храм з яго жырандоллю. Святая памяць. А ў літаратуры - адзін верш. Таксама - памяць. Святая! Балючая!
|
||||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-07; просмотров: 2050; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.12.152.102 (0.011 с.) |