Содержание книги

  1. Курс, 8 семестр спец. “Пачатковая адукацыя” (АЗН)
  2. Вусная народная творчасць як першааснова беларускай дзіцячай літаратуры.
  3. Асветніцкая дзейнасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1807 – 1884).
  4. Сувязь з фальклорам – адна з характэрных асаблівасцей творчасці Ф. Багушэвіча.
  5. К. Лейка – пачынальнік нацыянальнай драматургіі для дзяцей. Казачны сюжэт п’есы “снатворны мак” (1912).
  6. Паэзія для дзяцей: народна-песенныя матывы, патрыятычны пафас (вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Зм. Бядулі і інш.).
  7. Пейзажныя вершы Якуба Коласа для дзяцей. Меладычнасць, высокая культура верша.
  8. Эмацыянальнасць, лірызм, высокая культура мовы як характэрныя рысы творчасці Янкі Брыля для дзяцей.
  9. Уладзімір ліпскі. Паказ узаемаадносін дзяцей у творах “рыгоркавы прыгоды”; “марынчына казка”.
  10. Тэматычная і жанравая шматстайнасць творчасці Эдзі Агняцвет: кнігі: “Мы сур’ёзныя, мы вясёлыя” “Доктар Смех”, “Ад зярнятка да вясёлкі”.
  11. Жанравая разнастайнасць паэзіі Р.Барадуліна.


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Тэматычная і жанравая шматстайнасць творчасці Эдзі Агняцвет: кнігі: “Мы сур’ёзныя, мы вясёлыя” “Доктар Смех”, “Ад зярнятка да вясёлкі”.



Э.А. піша для Д. і дарослых. У суч. бел. дзіцячай літ-ры ёй належыць адно з першых месц. Тэматыка вершаў і паэм Э. А. досыць шырокая. Яна пісала пра ўсе праявы дзіцячага жыцця: Айчынная вайна з яе трагедыямі і незагойнымі ранамі; гераізм Д. і дарослых; адбудова разбуранай сталіцы - Мінска; мірная стваральная праца, якая робіць цуды; дружба, інтэрнацыянальная еднасць працоўных; піянерскае дзяцінства. У яе тв-ці для Д. і юнацтва ёсць розныя жанры: лірычны, апавядальна-сюжэтны, сатырычны вершы, верш-дыялог, пес­ня, опернае лібрэта, паэма. Дзіц. паэмы часцей за ўсё ўслаўляюць гераічнае ў нядаўняй гісторыі нашага народа, выхоўваюць у Д смеласць, мужнасць. У вершах Э. А. жыве ўспамін пра вайну. Паэ­тэса паказвае, што не толькі асірацелыя маці, а нават «зямля ўздыхае па сынах забітых, што з бою не прыйшлі» («Паслухай, разгадай!»). Гледзячы сёння на шчаслівых Д, яна ўспамінае цяжкія дарогі адступлення, на якіх гінулі ад бамбёжкі Д, і не можа стрымаць гневу: Задушыць бы мне таго фашыста, Хто бамбіць адважыўся малых! Ёсць у Э. А. вершы-ўспаміны, вершы-звароты, замалёўкі з натуры. Рэдка сустракаюцца абстрактныя творы, найбольш частыя ў яе паэзіі — канкрэтныя, прадметныя вершы, звязаныя з асабіста перажытым, убачаным. Глыбока гуманістычным сэнсам вызначаюцца вершы Э.А. абагульняльнага хар-ру «Маці невядомага салдата», «Хай часцен смяюцца дзеці». Д. — гэта будучыя творцы, абаронцы Радзімы; яны з'яўляюцца на свет для жыцця і радасці. Тэма гераізму. Паэтка адкрывала Д свет людзей, што ў час вайны здзяйснялі подзвігі. Гэта найбольш ярка адлюстравалася ў паэмах «Песня пра піянерскі сцяг (1949)», «Будзем сябраваць (1979)». Паэтызацыя радзімы, прыгажосці роднага краю характэрна для паэзіі Э. А. Пачуццё прыроды ў Э.А. асаблівае. Часам прырода ў яе творах адухаўляецца, надзяляецца чал. якасцямі. У кожным творы раскрыв-ца цуды прыроды, яе разнастайнасць, але галоўнае, што яна падштурхоўвае юнага чытача заўважаць гэтую прыгажосць, цаніць яе. Актыўнае ўзаемадзеянне з прыродай гартуе дух маладога пакалення. 3 вершаў так і струменіць заклік не паддавацца паныласці, жыць у адпаведнасці з запаветамі продкаў. Услаўленне прыгажосці род. краю — гэта і ўслаўленне прыгажосці Ч, яго пачуццяў, гарманічнасці яго паводзін сярод людзей і прыр. («Музы­ка лесу»). Прырода і радзіма ўспрымаюцца паэтэсай як адзіна каштоўная вартасць; чысціня лясоў і рэк павінна сімвалізаваць і чысціню душ, добрых чал. памкненняў, сардэчную адкрытасць для ўсіх добразычлівых лю­дзей. Так ад захаплення род. прыродай, сваім краем паэтэса падводзіць чытача да ўсведамлення неабходнасці шанаваць і любіць культуру іншых. Праз прыроду пазнаецца і душэўная еднасць людзей, што найбольш поўна выявілася ў вершы «Зямля з блакітнымі вачамі»: «Твае сыны, Твае ўнукі, Мы любілі гул тваіх бароў. 1 рэкі цягнуцца, як рукі, Да чыстых рэк тваіх сяброў”.У цэлым у паэзіі Э. Агняцвет удалося выявіць разнастайныя аспекты жыцця Д дашк. і шк. ўзросту. Вялікае месца ў тв-ці Э.А. займае інтэрнацыянальная тэма, якая раскрываецца не дэкларатыўна, яна мае канкрэтныя, адчувальныя каардынаты; заключае ў сабе значны пазнавальны матэрыял. Так, гаворачы пра Узбекістан, паэтэса знаёміць белар. Д з геаграфіяй гэтай рэспублікі, яе рэкамі, гарадамі, мовай, а гал. — з людзьмі, якія славяцца сваёй гасціннасцю і дабратой. Цікавы вершы на гумарыстычную і сатырычную тэму. Паэтэса здолела ўбачыць надзвычайныя рысы Д, якія адразу вызначалі характары дзейсных асоб. Цяжка ўявіць дзіц. паэзію без усмешкі, без гумару. Найбольш характэрныя з іх «Зося на кухні», «Параска і падказка», «Вельмі «ветлівы» Мікіта». Для Д мал. шк. ўзросту выдадзена цэлая кніжка такіх твораў «Доктар Смех», у ёй падкрэсліваецца значэнне добрага настрою, гаючая ўласцівасць смеху, увогуле дадатных эмоцый. Можна пасмяяцца з нядбайнасці, ляноты, з такіх «герояў», як вучаніца Парас­ка, якая надта вялікія надзеі ўскладае на падказкі, няветлівы хлопчык Мікіта, нядбайны Саўка. «Зося на кухні» - гаворыцца пра дзяўчынку, якая надумалася вынайсці новыя стравы і начала гатаваць суп з усякай усячыны: грыбоў, цукерак, агуркоў, перцу, мукі. Аднак гэтага яе варыва меншы брацік есці не стаў. — Ніяк не дагодзіш! — Злуецца кухарка I ходзіць па кухні, як чорная хмарка....А ў цеснай каструлі смяюцца грыбкі, Брусніцы, карыца, мука, агуркі...У кніжцы высмейваюцца заганы і недахопы некаторых Д: сквапнасць, неахайнасць, няўменне паводзіць сябе ў кіно, на вуліцы, баязлівасць і г.д. Тэма працы. Шумны свет дзіц. паэзіі Э. А. населены не толькі самімі Д, але і дарослымі: тут створаны вобразы бацькі, маці, дзеда, настаўніцы («Твая настаўніца»), скульптара, шафёра. Паэтэса расказвае Д пра рабочага Ч, пра прафесіі («Хто пачынае дзень?»), пра складаную работу скульптара, у якім сумяшчаецца і мастак і рабочы. Сваіх юных герояў паэтэ­са падае ў дзеянні ў працэсе вучобы, у гульнях, падарожжах («Я іграю на Скрыпцы», «Хто перагоніць?», «Вясёлы памочнік»). Паэзія Э. А. у аснове сваёй аптымістычная, светлая. Светлыя фарбы, добрая усмешка х-ны для яе вершаў аб Д, аб прыр., аб умелых, таленавітых людзях, здольных ствараць прыгожае, абараняць здабытае ранейшымі пакаленнямі.

 

54. Артур Вольскі. Наватарскія пошукі ў галіне тэм і жанраў. Спалучэнне прозы і драматургіі ў некаторых творах паэта.

Вольскі Артур (сапр. Зэйдэль-Вольскі Артур), нарадзіўся 23.09.1924 г. у горадзе Дзяржынску Менскай вобласці ў сям'і пісьменніка.Вучыўся ў Віцебскай мастацкай навучальні (1938-1941), працаваў мастаком у БДТ-2 (Уральск). У 1942 г. прызваны ў Ваенна-Марскі Флот. Служыў на Далёкім Усходзе. Удзельнічаў у баях супраць імперыялістычнай Японіі. У 1952 г. дэмабілізаваўся. Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» загадчыкам аддзела культуры і быту, адказным сакратаром часопісаў «Бярозка», «Вясёлка». Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1962). З 1963 г. - загадчык літаратурна-педагагічнай часткі, з 1962 г. - дырэктар Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, з 1978 г. - дырэктар Дома літаратара, з 1980 г. - літкансультант СП БССР. У 1981-1984 гг. - старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1955 г.Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны», медалём «За баявыя заслугі» і іншымі медалямі.Першы літаратурны твор надрукаваў у 1937 г. Напісаў на расейскай мове аповесць «Родная семья» (Хабараўск, 1953, з Б.Іртышскім). Аўтар зборнікаў паэзіі «Водбліскі далёкіх маякоў» (1958), «Далёкія і блізкія прычалы» (1962), «Дабрата» (1966), «Выратавальны круг» (1974), «Строма» (1982), «Чалавек, якому баліць» (выбранае, 1984), «Наваселле дрэў» (1990). Напісаў кніжкі паэзіі, прозы, казак для дзяцей «Маленькім сябрам» (1955), «Дзедаў госць» (1958), «Чырвоная зорка» (1961), «Чарнічка» (1964), «Рагатка» (1971), «Што такое мікра тое» (1971), «Лясныя мастакі» (1973), «Жывыя літары» (1973), «А куды падаўся дождж» (1974), «Ізумрудавы горад, дзе ты?..» (1977), «Еду ў госці да слана» (1978), «Сонца блізка ўжо зусім» (1984), «Дабяруся да нябёс» (1984), «Ад А да Я - прафесія мая» (1987), апавядання-эсэ «Хлеб - усяму галава» (1989). Кнігі Выбраных твораў выходзілі ў 1971, 1974 гг.Сумесна з П.Макалём напісаў п'есы «За лясамі дрымучымі» (1959, пастаўлена ў 1958), «Марынка-крапіўніца» (пастаўлена ў 1962). У сааўтарстве з Э.Доўнер напісаў кінасцэнарый «Марынка, Янка і тайны каралеўскага замка» (пастаўлены ў 1978). Аўтар п'ес-казак «Сцяпан - вялікі пан» (1979, пакладзеная на музыку Ю.Семянякам і пастаўленая ў 1979 г. на сцэне Менскага тэатра музычнай камедыі, яна з'явілася першай беларускай аперэтай для дзяцей), «Тры Іваны - тры браты» (1985), «Граф Глінскі-Папялінскі» (1986), «Каб не змаўкаў жаваранак» (1989). На Беларускім тэлебачанні пастаўлены спектаклі «Апошняя ноч Алаізы» (1986), «Водар папараці» (1989)

Артур Вольскі (Артур Вітальевіч Зэйдэль-Вольскі) нарадзіўся 23 верасня 1924 года ў горадзе Дзяржынску Мінскай вобласці. Маці яго была артысткай. Бацька, Віталь Фрыдрыхавіч Вольскі - пагранічнік, а потым вядомы беларускі драматург, празаік, вучоны, аўтар праслаўленага "Несцеркі", паходзіў з інтэлегентнай пецярбургскай сям'і.
Вучыўся Артур Вітальевіч у 25 мінскай узорнай чыгуначнай імя Чарвякова беларускай школе. У гэтай школе таксама вучыліся ўдзельніца Вялікай Айчыннай вайны Рыма Шаршнева, будучыя пісьменнікі Э.Агняцвет, А.Міронаў. Геаграфію ў гэтай школе выкладаў Янка Маўр. Артур Вітальевіч меў многа сяброў самых розных нацыянальнасцей.
Пасля сёмага класа паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча, дзе пачалося знаёмства з самастойным жыццём. Вайна перапыніла навучэнне. Ён эвакуіраваўся ва Уральск, дзе працаваў мастаком у тэатры імя Я.Коласа.
У 1942 годзе быў прызваны з Уральска ў Ваенна-марскі флот. Служыў на Далёкім Усходзе. Удзельнічаў у баях супраць імперыялістычнай Японіі. Быў боцманам, мінёрам, ваенным журналістам. Пасля дэмабілізацыі, з 1952 года, Артур Вітальевіч працаваў у рэдакцыі газеты "Чырвоная змена" загадчыкам аддзела культуры і быту, адказным сакратаром часопісаў "Бярозка", "Вясёлка". Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1962). 3 1963 года -загадчык літаратурнай часткі, а потым дырэктар Беларускага тэатра юнага гледача. У 1978 - 1979 годах – дырэктар Дома літаратара Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Першы літаратурны твор надрукаваў у 1936 годзе. Паэтычную дзейнасць пачаў у 1945 годзе.
У 1958 годзе Артур Вольскі выдаў зборнік вершаў "Водбліскі далёкіх маякоў" і кніжку вершаў для дзяцей "Дзедаў госць". Ён выступае і як перакладчык твораў рускіх, літоўскіх, латышскіх і ўкраінскіх паэтаў.
Яго хапае на ўсё: вершы для дарослых і дзяцей, аповесці і апавяданні, п'есы для юнацтва і аперэтачныя лібрэта, мастацкія і дакументальныя кінасцэнарыі, інтэрмедыі для эстрады і цырка, літаратурныя і публіцыстычныя артыкулы. Але найбольш увагі пісьменнік удзяляе юным чытачам. Яго творы памагаюць лепш зразумець дзяцей, глыбей пранікнуць у дзіцячы свет. Творы Артура Вольскага карыстаюцца шырокай папулярнасцю сярод юных чытачоў. Яго дзіцячыя кнігі ў асноўным адрасаваны дашкольнікам і малодшым школьнікам. У творах пісьменніка маленькі чытач знойдзе пэўныя жыццёвыя урокі - урокі чуласці, дабрыні, адкрытасці, дружбы. Урокі любві да роднай зямлі, мовы, да сваёй Бацькаўшчыны.
Адна з выразных тэм у творчасці паэта, драматурга - тэма Радзімы, Айчыны, Беларусі. Вершы Артура Вольскага "Зубры", "Купалле", "Агні на Дзвіне" - адбітак

 

разваг пра Беларусь, трывогі за яе лёс, сардэчнага, душэўнага болю, якія перадаюцца юнаму чытачу.
Кнігі Артура Вольскага дораць радасць учарашнім, сённяшнім, заўтрашнім пакаленням юных чытачоў Беларусі.
Шмат твораў у Артура Вольскага і для дарослых. Галоўныя іх тэмы: зямля, веска, еднасць з прыродай, праца,памяць пра тых, хто не дажыў да Перамогі. Артур Вольскі ведае цану радасці, цяжар гора. Вершы пра каханне, поўныя сонца і хмелю. Радзіма. Народ. Мова. Пра іх пісаў паэт Артур Вольскі, для іх пісаў, імі жыў.
П'есы Артура Вольскага пастаўлены у многіх тэатрах:
"За лясамі дрымучымі" - пастаўлена ў тэатры юнага гледача; "Тры Іваны - тры браты"- пастаўлена ў тэатры імя Янкі Купалы, Львоўскім тэатры моладзі; "Граф Глінскі-Папялінскі" - у беларускім дзяржаўным тэатры лялек і "Тэатры лялькі для акцёра" у Польшчы.
Па яго творах створаны мульфільмы: "Про кота Васю и охотничью котовасию», "Мая мама чараўніца".
Зняты тэлеспектаклі: "Апошняя ноч Алаізы", "Водар папараці".
Вершы і казкі Артура Вольскага найперш прывабліваюць сваей натуральнасцю, адсутнасцю штучнасці, выразным імкненнем аўтара размаўляць з малымі на зразумелай імі мове.
Паэзія, драматургія Артура Вольскага - гэта дыялог, размова роўных - пісьменніка і юнага чытача.
Асноўныя тэмы твораў Артура Вітальевіча -Радзіма, народ, родная мова, дружба, інтэрнацыяналізм.
Генадзь Бураўкін назваў Артура Вольскага першапраходцам ва ўсе часы: адзін з першых патомных беларускіх пісьменнікаў, адзін з першых у пасляваеннай кагорце беларускіх паэтаў пачаў пракладаць масты дружбы да суседзяў - народаў другіх рэспублік, адзін з першых пасляваенных літаратараў, якія пачыналі па-сур'ёзнаму мудра і даходліва з захапленнем гаварыць з юным чытачом, адзін з заснавальнікаў дзіцячага часопіса "Вясёлка" (разам з Віткам). Узнагароджаны ордэнамі "Знак пашаны", Айчыннай вайны 2-ой ступені, медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, Граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Малдаўскай ССР. Памёр у 2002 годзе ў Мінску.

 

55. Фальклорныя матывы і жанры ў паэзіі Ніла Гілевіча. Займальнасць, мастацкая дасканаласць загадак.

Дзіцячая паэзія Гілевіча цесна звязана з традыцыямі народнай педагогікі і вуснай паэтычнай творчасці. Паэт звяртаецца да творчага і выхаваўчага вопыту папярэдніх пакаленняў як яскравага ўзору ўзаемаадносін дарослых і дзяцей, моўнай камунікацыі, якая ажыццяўлялася з улікам псіхалогіі і асаблівасцей светаўспрымання дзіцяці. Манера гаворкі Гілевіча - даверлівая, па-размоўнаму натуральная, шчырая,даходлівая, пазбаўленая дарослага сюсюкання, знарочыстай, навязлівай дыдактыкі. Ён умее завалодаць увагай малога чытача (слухача) адпаведнай інтанацыяй, трапным словам, цікавым і займальным дзеяннем, досціпам і жартам, дыялогам і гульнёй. Ён трымаецца маральна-этычных і гуманістычных прынцыпаў народнага выхавання: сваімі творамі абуджае ў дзяцей лепшыя чалавечыя якасці: дабрыню, сумленнасць, чуласць, спагадлівасць, любоў. У яго творах яскрава ўвасоблены вобразы-архетыпы, важныя ментальный сэнсы і паняцці, якія спрыяюць станаўленню асобы. Так, праз паэтызацыю вобразаў флоры і фауны, роднай прыроды, прыродных з'яў (расліны, кветкі, сад, лес, птушкі, жывёлы, сонца, дождж) аўтар раскрывае адухоўленыя адносіны да навакольнага свету, выклікае ў дзяцей эмацыйна-эстэтычныя перажыванні. Фальклор для паэта — увасабленне «мудрасці і святла, шчодрасці і дабрыні». Паэт улічвае традыцыйныя падыходы, спосабы і прыёмы, якімі здаўна карысталіся ў вусна-паэтычнай творчасці для дзяцей. Гілевіч па-свойму пераасэнсоўвае матывы дзіцячага фальклору. У вершы «Хто з бабуляй пойдзе ў лес?» паэт скарыстоўвае фантастычна-казачны прыём. Бабуля, угаворваючы ўнучку Зоську з'есці смятанку, жыва распісвае чароўную хатку і тыя дзівосы, якія дзяўчынка пабачыць у лесе. Зосьчына бабуля - мудры народны педагог. Гуляючы з унучкай, яна ведае, як паўплываць на дзіця, яго паводзіны. Бабульчына казка выклікае ў Зоські жаданне пайсці ў лес, але здарылася так, што кот-вуркот апярэдзіў дзяўчынку - з'еў смятанку, аж вылізаў сподак. Згадайма, што кот - адзін з самых распаўсюджаных персанажаў у калыханках - нібыта і мядок злізаў, і смятанкай паласаваўся, ён і рыбку злавіў, і ў лясок пайшоў. Кот правучыў капрызную дзяўчынку Зоську -і гэта аўтар верша паказвае ў традыцыях народнага гумару: з добразычлівай усмешкай, жартаўлівасцю. Разам з тым гэты верш павучальны. У сваёй творчасці для дзяцей Гілевіч выкарыстоўвае прыёмы міфапаэтычнага мыслення і мастацкія магчымасці розных фальклорных жанраў: гутаркі, казкі, песні, прымаўкі, народнага жарту і гульні. Выкарыстоувау жанры загадкі. Гэты папулярны жанр дзіцячай творчасці шырока прадстаўлены ў кнігах Гілевіча «Сіні домік, сіні дом...», «Загадкі», «Шчаслівыя хвіліны». У сістэме ідэйна-эстэтычных сродкаў выхавання дзяцей загадцы паэт адводзіць выключную ролю. Гілевіч выкарыстоувае прыём псіхалагічнага паралелізму, лаканічнасць у афармленні фразы, лёгкасць рытму, гукавая суладнасць рыфмоўкі, ужыванне памяншальна-ласкальных суфіксаў, эмацыйных воклічаў і зваротаў, паўтораў, складаных эпітэтаў і іншых мастацка-выяўленчых сродкаў. Паэт выхоўвае ў маленькіх грамадзян нашай краіны пачуццё асабістай і нацыянальнай годнасці. Тэма Радзімы праходзіць праз усю паэзію Гілевіча. «Мілы кут», «Край дарагі», «Старонка мілая», «Край мой беларускі» - вось характэрныя звароты і вобразныя азначэнні, пры дапамозе якіх паэт выяўляе свае замілаванне, любасць да бацькоўскай зямлі, роднай Беларусі. Гэтае захапленне - хвала-спеў роднай зямлі. I такіх радкоў, адзначаных пачуццём сыноўняй любові, шанавання і ўдзячнасці Радзіме, напісана Гілевічам шмат.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-07; просмотров: 5554; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 34.239.150.167 (0.013 с.)