Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Жанравая разнастайнасць паэзіі Р.Барадуліна.↑ ⇐ ПредыдущаяСтр 11 из 11 Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Рыгор Барадулін. Вобразы дзяцей у вершах. Творы пра жывёл і птушак. Вершы пра жывёл развіваюць пачуццё прыгожага як найпершы элемент чалавечнасці. Верш-казка «Экзамены» знаёміць з прадстаўнікамі жывёльнага, птушынага і насякомага свету. Многія творы актыўна пашыраюць дзіцячы пазнаваўчы кругагляд(«Як стаў заяц даўгавухі», «Як зрабіўся рак чырвоны», «Ці ляцяць вароны ў вырай?», «Ці пазяхае бегемот?», «Пеўнік-весялун»). Так, улічваючы дзіцячае натуральнае імкненне да прыгод, да самых нечаканых эфектаў, да камедыйных сітуацый, Р. Барадулін малюе дакладнымі штрыхамі партрэт «лянога» бегемота, які «смачна // Пазяхнуў - // I ўсіх цікаўных // Праглынуў». Інтэлектуальныя патрабаванні дзіцяці ў здаровым смеху забяспечвае пеўнік-весялун («Пеўнік-весялун»), які будзіць вясёлым спевам малышоў, для якіх і знайшоў зерне, адкуль вырастае цэлы мех смяшлівых загадак, жартаў, казак-самаскладак, прыбабунькаў, шаптушкаў, весялінкаў. Словам, аўтар далучае ўяўленне дзіцяці да той фантазіі, якая акрыляе і адначасова вучыць пераадольваць цяжкасці, вучыць перажываць за жывых істот. Таму ў кожным такім вершы пануе атмасфера зычлівасці, спагады, чуласці.Індыкала-кудыкала. Ішоў я ўслед За гаманой, А ўслед за мной, А ўслед за мной, Ішло і цяжка дыхала Індыкала-кудыкала: — Ты куды? Ты куды? — Да вады Па жалуды. На вярбе Натрасу І табе Прынясу! Ды, Не сцішаючы хады, Кудыкала: -Куды-куды? Ажно скакаў Яго кадык, Нібы кульгаў, Кудык-кудык... 45. Рыгор Барадулін. Агульны агляд яго дзейнасці ў галіне беларускай дзіцячай літаратуры. Рыгор Іванавіч Барадулін - самабытны паэт-наватар, нястомны эксперыментатар, тонкі псіхолаг у беларускай дзіцячай літаратуры. Разумнае спалучэнне жыццёвай мудрасці, з аднаго боку, і дзіцячай непасрэднасці, з другога, душэўны такт і цудоўнае валоданне канкрэтнасцю вобразнага мыслення выяўляюць у ім талент дзіцячага пісьменніка - натуру перш за ўсё чулую і ўражлівую. Сутнасць шчырых кантактаў з маленькімі чытачамі — не ў павучальнасці, а ў незвычайнай чуйнасці да семантычнай шматфарбнасці роднага слова. Першыя вершы былі надрукаваны ў 1953 г. у газеце «Чырвоная змена» (за подпісам Алесь Чабор). У агульнае рэчышча багатай барадулінскай творчасці надзіва арганічна ўліваецца яго паэзія для дзяцей. Своеадметнае спалучэнне задушэўнага лірызму і каламбурнага гумару вызначыла творчую манеру яго як дзіцячага паэта. Свае першыя творы для дзяцей P. Барадулін напісаў у пачатку далёкіх 1960-х гг., калі ў самога падрастала дачка Ілона. Таму паэт, трэба меркаваць, адчуў сябе «сваім» у дзіцячай творчасці, калі стаў бацькам. Першая дзіцячая кніга паэта «Мех шэрых, мех белых» (1963). Сваім жа першым дзіцячым творам ён па праву лічыць напісаную спецыяльна для дачушкі Ілонкі па просьбе мамы Акуліны Андрэеўны лірычна-пяшчотную «Калыханку». Вобразны свет сваіх калыханак Р. Барадулін насяліў і любімым персанажам гэтага жанру — катом. Дарэчы, кот Мірон - заўсёдны персанаж шматлікіх аўтарскіх твораў для дзяцей. Менавіта кот, лічыцца, можа прыносіць дзецям салодкі сон. У прыватнасці, інтрыгуе барадулінскае «дзівацтва»: паэт прысвячае свайму ўлюбёнцу кату Мірону калыханку. 3 тонкім псіхалагічным майстэрствам і заўсёдным досціпам піша Барадулін для дзетак-малалетак з а б а ў л я н к і («Козытка», «Хто перагаворыць Бая?» і інш.). Гэтая так званая «паэзія пеставання» мае досыць устойлівы сюжэт і выразныя прынцыпы народнай педагогікі. Хуткая змена вобразаў, дынамічнасць апісання барадулінскіх забаўлянак развіваюць дзіцячае мысленне, памяць і нясуць ярка выражаныя пазнаваўчыя задачы, бо «мысленне пачынаецца са здзіўлення». А менавіта здольнасць здзіўляцца - спецыфічна дзіцячы дар. Літаральна ў кожным творы паэта прысутнічае запрашэнне да гульні, бо сам ён перакананы, што з дзецьмі належыць гаварыць «без трыбуны і шпаргалкі». Дзіцяці неабходна пастаяннае самасцвярджэнне ў свеце. Непахіснае пачуццё справядлівасці, вабную таямнічасць, выпадковасць утрымліваюць менавіта ліч ы л к і як спецыфічны жанр дзіцячага гульнявога фальклору. Эмацыянальна-гарэзлівыя і мажорна-дынамічныя лічылкі-задачкі, лічылкі-загадкі, лічылкі-цапалкі Р. Барадуліна разлічаны на таго маленькага чытача, які вымагае абсалютнага даверу і роўнасці. Аўтарскія лічылкі, у адрозненне ад фальклорных, перш за ўсё сюжэтныя. Мудрагелістасцю дзіцячага мыслення, жвавасцю і гарэзнасцю характарызуюцца дражнілкі Р. Барадуліна («Як дражніць бубнілу?», «Пыталава», «Цвялілкі» і інш.). Шырокае прызнанне маюць з а г а д к i Р. Барадуліна. Кожная загадка - «метафара і аксюмаран у чыстым іх выглядзе» (выраз М. Рыбнікавай) - заахвочвае да максімальнай аддачы разумовых здольнасцей дзяцей. Жыццёвая выверанасць метафарычна-вобразных асацыяцый у загадках узбагачае пазнавальныя магчымасці дзетвары, развівае назіральнасць, кемлівасць. Чуццё паэтычнай мовы. Барадулін.Традыцыі фальклору і наватарскія пошукі паэта ў жанры казкі.“ Бабуліна казка”,“Мех шэрых, мех белых”, “Не паслухаў зайчык маму”.Барадулін прыходзіць да літар.апрацоўкі такога няпростага і прывабнага фальклор.жанру,як казка.Ужо ў замысле апрацаванай казкі«Мех шэрых,мех белых»,што змешчана ў першай дзіц.кнізе паэта, відавочна жыццёвая павучальная ісціна:нішто на зямлі без працы не даецца.Паэт цудоўна адлюстравау характар казачных героеу.Аутар расказвае пра сур'ёзнае займальна.Аўтар свядома вядзе сваіх выхаванцаў у зачараваны казачны свет праз прасякнуты духам народна-казачнай традыцыі спахмурнелы зачын і шчаслівую канцоўку выпукласць характараў-тыпаў(працавіты мужык,лянівы мядзведзь,хітрая ліса), адухаўленне прыроды,персаніфікацыю персанажаў, празрысты прамалінейны сюжэт.Усё гэта сведчыць пра захаванне многіх атрыбутаў народных казак.У аснову барадулінскай«Бабулінай казкі»таксама лёг народ.сюжэт пра казу і семярых казлянят,якіх з'еў злы воўк.Прыкладам творчага пераасэнсавання народнай асновы служыць аўтарскае драматычна-напружанае адступленне ў зачыне казкі:«Бедненькія сіроткі,//Беленькія казляняткі,//Летняю ночкай кароткай//Не стала//Іхняга таткі». 57. Біблія “Як Бог стварыў свет” (1992) у пераказе У. Ліпскага. Біблія - самая старажытная кніга ў свеце. Давайце і мы, сябры, прачытаем некаторыя біблейскія гісторыі. Няхай гэта кніга стане вашым найпершым падручнікам пасля Буквара. Зычу вам, каб свяшчэнныя гісторыі сталі для вас добрымі ўрокамі на шляху да разумення мудрай кнігі Бібліі, да ўсведамлення жыццёвых ісцін і пазнання свету, у якім мы жывём. 58. Узмацненне казачнага пачатку ў прозе А. Бадака, П. Васючэнкі, У. Ліпскага, У. Ягойдзіка. Пятро Васючэнка (нар. 15 лютага 1959, Полацк) -беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі. Алесь Бадак (28 лютага 1966, в. Туркі, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі пісьменнік, паэт-песеннік, публіцыст,крытык. Літаратурныя творы для дзяцей «Мы купілі кракадзіла: Вершы» (1995, у суаўтарстве з В. Шніпам) «Маленькі чалавек у вялікім свеце: Кніга для бацькоў, дзядуль, бабуль і выхавацеляў дзіцячых садкоў» (1995) «Верабей з рагаткай: Казкі, вершы, лічылкі» (1999) «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў: Аповесці-казкі» (2001) «Расліны: батанічныя эцюды» (2008) «Жывёлы: заалагічныя эцюды»(2009) «Птушкі: заалагічныя эцюды» (2010) «Насякомыя: заалагічныя эцюды» (2011) «Водны свет: заалагічныя эцюды» (2012) Ягоўдзік Уладзімір (таксама Ягаўдзік Уладзімір), нарадзіўся 14.02.1956 г. у вёсцы Кастровічы Слонімскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Дзятлаўскай, Слонімскай, Зэльвенскай школах-інтэрнатах, у 1978 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1978-1982 гг. працаваў карэспандэнтам Берасцейскай абласной газеты «Заря», рэдактарам Берасцейскай абласной студыі тэлебачання. З 1982 г. жыве ў Менску. У 1982-1990 гг. - супрацоўнік штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 1990 г. - рэдактар газеты «Дзеці і мы». Дэбютаваў у друку вершамі ў 1972 г. (газета «Гродзенская праўда»). Выдаў кнігі прозы «Стронга», «Вочы Начніцы», «Прыручэнне птушкі», зборнік казак «Сонейка, свяці!». Аўтар мастацкага альбома «Алена Кіш». Напісаў для дзяцей п'есы, што ставіліся ў лялечных і драматычных тэатрах краіны, на Беларускім радыё і тэлебачанні, «Залатое зярнятка», «Сонейка, свяці!», «Пякла баба калачы» «Сакрэты Вогніка», «Усміхніся, прынцэса...» (надрукавана і пастаўлена ў 1990) 59. Вобраз Радзімы, Прынёманскага краю ў паэзіі Дануты Бічэль-Загнетавай. Нарадзілася ў сялянскай сям'і. Скончыла Навагрудскае педагагічнае вучылішча (1957), аддзяленне беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы (1962) З 1962 выкладала беларускую мову і літаратуру ў школах Гродна. Член СП СССР (1964). З 1982 загадчыца Дома-музея Максіма Багдановіча ў Гродна. Член Беларускага ПЭН-цэнтра (1989). Вядомая грамадская дзеячка, адна з арганізатараў і актыўных удзельнікаў суполкі Максіма Багдановіча, з верасня 1988 — член БНФ. Прымала ўдзел у мітынгах, якія праходзілі ў Гродна. Каардынавала дзейнасць рэгіянальных суполак БНФ у Гродзенскай вобласці. Была адным з ініцыятараў выпуску самвыдавецкай газеты «Рэанімова». Уваходзіла ў групу падтрымкі кандыдата ў дэпутаты ВС БССР М. Ткачова (1990). У друку выступае з 1958[3] (газета «Літаратура і мастацтва»). У вершах, арганічна звязаных з народна-паэтычнай традыцыяй, апявае Радзіму, жыццё працаўнікоў вёскі, прыгажосць роднай зямлі. Аўтар зборнікаў паэзіі «Дзявочае сэрца» (1961), «Нёман ідзе» (1964), «Запалянкі» (1967), «Доля» (1972), «Ты — гэта ты» (1976), «Браткі» (1979), «Дзе ходзяць басанож» (1983), «Загасцінец» (1985), «Даўняе сонца» (1987), «А на Палессі» (1990), «Божа, мой Божа» (1992), «Снапок» (1999), «На белых аблоках сноў» (2002), «Стакроткі ў вяночак Божай Маці» (2004), «Ойча наш...» (2008). Напісала паэмы і кнігі вершаў для дзяцей «Перапёлка» (1968), «Грыб-парасон» (1969), «Дзічка» (1971), «Рыжая палянка» (1971), «Дагані на кані» (1973), «Лузанцы» (1982), «Габрынька і Габрусь» (1985). Аўтар кнігі нарысаў, мемуараў і эсэ «Хадзі на мой голас» (Вроцлаў, 2008), выдала кнігу прозы «Мост святога Францішка» (2010). Роднае слова Пад казачным дубам над Нёманам сінім хлапец прызнаваўся ў каханні дзяўчыне.
I рэхам той шэпт адгукаўся між гаю: ...Кахаю, кахаю... Я чула пяшчотнае, шчырасці поўнае, маё, беларускае, роднае, кроўнае, такое раптоўнае, такое чароўнае.
Такое ласкавае, цёплае, чыстае, як сонца, агністае, як Нёман, празрыстае, як казка, быліна, як песня, жаданае, дагэтуль зусім у жыцці не спазнанае, вясновае слова ад шчырага сэрца.
Яно празвінела над хвалямі ў рэчцы. Вятрыска шаптаў яго з лісцем між гаю: ...Кахаю, кахаю... Шапталі яго сенажаць і дуброва, людзьмі перачутае, некаму нова, адзінае, дзіўнае светлае слова — кахаю... кахаю...
Кахаю... Люблю... Беларускаму краю бясконца я слова «люблю» паўтараю.
60. Удзел у афармленні выданняў для дзяцей Т. Беразенскай, Я. Зельскай, Я. Куліка, Я. Ларчанкі, Н. Паплаўскай, У. Пашчасцева і інш. Мастакі-ілюстратары дзіцячых кніг. Удзел у афармленні выданняў для дзяцей Т. Беразенскай, Я. Зельскай, Я. Куліка, Я. Ларчанкі, А. Лось, Н. Паплаўскай, У. Пашчасцева і інш. Пошукі мастацкай выразнасці, адлюстраванне ў пейзажах прыгажосці, багацця фарбаў роднай прыроды. Своеасаблівасць „почырка" розных мастакоў – ілюстратараў дзіцячых кніг. ... Глыбокае пранікненне мастака ў задуму пісьменніка, жаданне дапамагчы чытачу лепш зразумець змест твора
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-07; просмотров: 3305; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.117.105.40 (0.011 с.) |