Генрыхавы артыкулы. Пакта канвента. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Генрыхавы артыкулы. Пакта канвента.



Выканаўчая улада - кароль, які з канца XVI ст. быў выбіраемы. Прававое становішча караля рэгулявалася агульнадзяржаўнымі актамі "Пакта канвента" і "Генрыкавы артыкулы", а яго дзеянні на тэрыторыі Беларусі і Літвы вызначаліся яшчэ і Статутам 1588 г.

"Генрыкавы артыкулы": 1) змяшчаліся асноўныя прынцыпы, што вызначалі паўнамоцтвы каралеўскай улады і сойма; 2) насілі нязменны характар і кожны абраны кароль абавязаны быў іх пацвердзіць; 3) абвяшчаліся свабоднае абранне караля; 4) абавязак склікаць сойм раз у два гады тэрмінам на шэсць тыдняў; 5) не склікаць агульнае апалчэнне (паспалітае рушэнне) без згоды сойма. Каралю без згоды сойма забаранялася ўстанаўліваць новыя падаткі, пошліны і інш. Прадугледжвалася, што калі кароль дзейнічаў насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта магла адмовіцца ад падпарадкавання яму і выступіць супраць.

"Пакта канвента" - складаўся для кожнага прэтэндэнта на каралеўскі трон і заключаўся з ім.

Ні кароль, ні сойм не мелі права намеціць яго наступніка. У сувязі з гэтым сістэматычна пасля смерці кожнага караля пачыналася безуладдзе, якое цягнулася ад нскалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. На гэты перыяд уводзілася асобая пасада інтэррэкса, якую звычайна займаў Гнезненскі арцыбіскуп, прымас Польшчы. Па законе кароль меў права склікаць Вальны сойм і прызначаць тэрмін яго пасяджэння; ад яго імя тварылася правасуддзе; ён прызначаў службовых асоб на ўрадавыя пасады; падтрымліваў зносіны з замежнымі краінамі; пасылаў і прымаў паслоў і інш. За сваю дзейнасць кароль адказваў перад Вальным соймам. Фактычна ўсё яго жыццё, нават такія прыватныя факты, як жаніцьба, развод, замежныя паездкі, было пад кантролем сойма.

З аднаго боку, Рэч Паспалітую можна вы-значыць як абмежаваную манархію, а з другога - кароль Рэ­чы Паспалітай быў выбарны, а таму больш нагадваў пажыццёвага прэзідэнта, чым манарха. Можна зрабіць вывад, што Рэч Паспалітая па форме хутчэй падобная на рэспубліку, чым на манархію. Уся ўлада ў гэтай рэспубліцы належала Вальнаму сойму і павятовым соймікам, якія складаліся выключна з паноў-магнатаў і шляхты. Ніжэйшыя станы (саслоўі) краіны ніякіх палітычных правоў не мелі і былі безгалоснай, бяспраўнай масай. Таму Рэч Паспалітая фактычна з'яўлялася панскай, шляхецкай рэспублікай без усякіх адзнак дэмакратызму.

 

43. Спробы правядзення рэформаў у РП у 2-ой палавіне 18 ст. Першы падзел Рэчы Паспалітай у святле міжнароднага права.

У сярэдзіне XVIII ст. у РП разгарнулася вострая палітычная барацьба паміж прыхільнікамі рэформ дзяржаўнага ладу і рэакцыйнымі коламі каталіцкага духавенства і магнатаў. Першыя імкнуліся рэфармаваць феадальны дзяржаўны апарат і прыстасаваць яго да новых эканамічных і палітычных умоў, рэакцыйныя колы жадалі захаваць у недатыкальнасці старыя феадальныя парадкі. Так, на канвакацыйным сойме 1764 г. было ўведзена абмежаванне на выкарыстанне права «ліберум вета». У 1764 г., а затым у 1775 г. у РП уводзіцца абавязковы для ўсіх саслоўяў адзіны мытны падатак з адначасовай адменай унутраных пошлін. У 1766 г. усталёўваецца адзіная сістэма мер і вагаў на ўсёй тэрыторыі РП; у 1773 — 1775 гг. фарміруецца адукацыйная камісія => рэформы ў галіне асветы. Рэформы А.Тызенгаўза, дзякуючы якім на паўночным захадзе Беларусі з'явілася даволі значная колькасць мануфактур. Такім чынам, РП, дзякуюючы рэформам, пэўна здолела б пераадолець не толькі эканамічны, але і палітычны крызіс. Гэтыя рэформы не задаволілі рэакцыйных магнатаў. У верасні 1764 г. яны (Расія і Прусія) пасадзілі на каралеўскі трон свайго стаўленіка Станіслава-Аўгуста Панятоўскага. У другой палове 60-х гг. XVIII ст. Расія і Прусія выкарысталі «каталіцкую» праблему, каб яшчэ больш актыўна дыктаваць сваю волю ўладам РП. У 1768 г. сойм задаволіў памкненні католікау, а таксама прыняў закон пад назвай «Кардынальныя правы», які замацаваў непахіснасць свабоднага прымянення вета, захаванне шляхецкіх правоў і недапушчэнне рэформ дзяржаўнага ладу. Трэба таксама адзначыць, што ў «Кардынальных правах» утрымліваліся нормы, якія пазбаўлялі ўласнікаў маёнткаў права прыгаворваць залежных сялян да пакарання смерцю, устанаўлівалі крымінальную адказнасць шляхціца за забойства простага чалавека на тэрыторыі Польшчы. У 1768 г. прыхільнікі «залатой» шляхецкай вольнасці пад старшынствам Ю. Пуласкаса арганізавалі ў канфедэрацыю, якая аб'яднала даволі шырокія колы шляхціцаў-католікаў і заклікала іх да барацьбы за адмену раўнапраўя з праваслаўнымі і пратэстантамі. Барскіх канфедэратаў падтрымала Турцыя, якая пачала вайну з Расіяй. Скарыстаўшы момант, Аўстрыя ў 1769—1770 гг. акупіравала частку Польшчы і Украіны, а Прусія — паўночна-заходнюю частку Польшчы і прапанавала Расіі заключыць дагавор аб сумесным падзеле Рэчы Паспалітай. Па першым падзеле (1772 г.) да Расіі адышла Усходняя Беларусь.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-30; просмотров: 877; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 13.59.82.167 (0.026 с.)