Судебная реформа 16 в. в ВКЛ. Состав компетенція новых судов. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Судебная реформа 16 в. в ВКЛ. Состав компетенція новых судов.



В каждом повете учреждаются три суда: земский, подкоморский, замковый, или гродский. К компетенции первого относятся все дела гражданские, компетенции второго составляют дела межевые и связанные с поземельными тяжбами и к третьему относятся дела уголовного характера. Состав земского суда: судья, подсудок и писарь (избирается шляхтой, причем на каждую должность надо представлять четырех кандидатов, одного из которых утверждает господарь). Поветовый подкоморий (первоначально назначался великим князем), с 3-го Статута (1588 г.) шляхта получает право избирать поветового подкомория. Замковый, или гродский суд: первоначально оставался по-прежнему в компетенции старост, которые получили название гродовых старост. Больную роль в гродском суде имели судебные приставыс (або возные), которые по Статуту 1588 г. набираются шляхтой и утверждаются урядами. Но генеральный возный при каждом суде утверждается господарем, непременно из числа поветников, притом из знающих русский язык, потому что генерал-возный имеет компетенцию не только в повете, но и вне повета. Должности эти несменяемы. В эпоху междуцарствия суды обычно прекращают свои действия, ибо они действуют именем государя. На этот период открывают свои действия особые суды, получившие наименование судов каптуровых. Он имел постоянное заседание и действовал именем шляхты своего повета. Описанные суды собирались в определенные сроки — рочки земские, но гродовым суд был постоянно действующим учреждением. Власть всех этих судов распространялась только на шляхетский класс. Города имели свои суды по магдебургскому праву. При городских судах были еще вижи, исполнявшие роль следователей. Судовые рочки собирали шляхту. Она собиралась для занесения в книги судов различных своих частных актов.

 

34. Центральныя судовыя установы ў ВКЛ. Галоўны суд (трыбунал).

На працягу XVI ст. складваюцца дзве сістэмы судовых органаў: агульна-саслоўныя, што былі заснаваныя на звычаёвым праве і зако­не, і саслоўныя (для духавенства, шляхты, мяшчан, сялян, татар, яўрэяў) суды. Саслоўныя суды для шляхты былі аддзелены ад адміністрацыі і дзейнічалі на падставе закону ў адпа-веднасці з тэорыяй аб падзеле ўлад. Астатнія саслоўныя суды дзейнічалі на аснове Бібліі, Карана, Торы, спецыяльных нарматыўных актаў ці старажытнага копнага права.

Вышэйшым агульнасаслоўным судом лічыўся вялікакняжацкі (гаспадарскі) суд, існавалі таксама суд паноў-рады і камісарскі суд, якія з'яўляліся разнавіднасцю гаспадарскага суда.

Гаспадарскі суд меў вельмі шырокія паўнамоцтвы. Ён разглядаў справы як па першай, так і па другой інстанцыі. У якасці суда першай інстанцыі гаспадарскі суд разглядау справы аб дзяржаўных злачынствах, аб прынадежнасці да саслоўя шляхты, аб палітычных злачынствах, аб скаргах на незаконныя дзеянні вышэйшых службовых асоб і інш. Выключна да падсуднасці гаспадарскага суда адносіліся справы аб злачын­ствах супраць паноў-рады, ваявод, кашталянаў, старастаў, суддзяў у час выканання імі сваіх службовых абавязкаў. У якасці суда другой інстанцыі гаспадарскі суд разглядаў лю-быя справы, якія прыходзілі ў парадку апеляцыі на рашэнні з мясцовых судоў. Разгляд спраў у гаспадарскім судзе вёўся пры ўдзеле вялікага князя і радных паноў. Рашэнні гаспадар­скага суда лічыліся канчатковымі і абскарджанню не падля-галі.

Суд паноў-рады мог разглядаць па даручэнні вялікага кня­зя справы, якія паступалі на імя гаспадара. Яго рашэнні мелі сілу незалежна ад колькасці членаў Рады, якія прысутнічалі на судовым пасяджэнні. Калі суд паноў-рады разглядаў самыя розныя справы па даручэнні гаспадара, то камісарскі суд ўтвараўся ім для рашэння спраў, якія паступалі на імя вялікага князя і тычыліся толькі зямельных спрэчак феадалаў, што закраналі інтарэсы вялікакняжацкіх уладанняў. Спецыяльна прызначаныя камісары выязджалі на месца і там разглядалі спрэчку па сутнасці справы і прымалі па ёй рашэнне.

У Вялікім княстве Літоўскім існаваў і соймавы суд. Ён першапачаткова праводзіўся вялікім князем і панамі-радай у час склікання соймаў. Згодна са Статутам 1588 г. справы ў соймавым судзе разглядаліся вялікім князем, панамі-радай і васьмю дэпутатамі сойма.

Адной з разнавіднасцей гаспадарскага суда быў маршалкаўскі суд. Яго мог узначальваць адзін ці два маршалкі. Гэты суд разглядаў справы па даручэнні або загаду гаспадара. Месцам правядзення яго пасяджэнняў звычайна быў гаспадарскі двор, а калі ўзнікала неабходнасць, то ён мог пераязджаць і ў іншыя месцы.

З мэтай разгрузіць гаспадарскі суд граматай караля Стэфана Баторыя ад 1 сакавіка 1581 г. быў утвораны Галоўны суд (трыбунал) - найвышэйшы суд Вялікага княства Літоўскага. Трыбунал ВКЛ ствараўся для апеляцыйнага перагляду спраў, але асобныя справы ён мог разглядаць у парадку першай інстанцыі. Яго пастановы мелі сілу пастаноў сойма.Галоўны суд разглядаў апеляцыі на рашэнні земскіх, замкавых і падкаморскіх судоў, а таксама скаргі на рашэнні павятовай адміністрацыі. Ён разглядаў скаргі на рашэнні панскіх судоў у адносінах служылых шляхціцаў, прыга-вораных да пакарання смерцю, турэмнага зняволення ці буй­ных грашовых штрафаў.

У якасці першай інстанцыі Галоўны суд разглядаў справы, якія раней былі ў кампетэнцыі вялікакняжацкага суда.

Асобныя катэгорыі спраў складалі скаргі на незаконныя дзеянні і злоўжыванні мясцовых служ­бовых асоб і суддзяў, а таксама справы, якія былі адкладзены гаспадарскім судом да 1581 г. Пад юрысдыкцыю трыбунала падпадалі таксама справы духоўных асоб, пры разглядзе якіх стваралася сумесная калегія, у якую ўваходзілі члены Галоўнага суда і прадстаўнікі духавенства. Апошнія прызначаліся біскупамі. Рашэнні (дэкрэты) Галоўнага суда мелі сілу соймавых пастаноў, таму яны не маглі быць абскарджаны і адменены нават вялікім князем. Выкананне рашэнняў праводзілася павятовымі судамі або павятовымі ста-растамі. Разам з разглядам судовых спраў Галоўны суд выконваў і на натарыяльныя абавязкі: завяраў завяшчанні, дагаворы пазыкі, куплі - продажу маёнткаў і інш.

Акрамя Галоўнага суда было яшчэ некалькі судоў вышэйшай інстанцыі, у прыватнасці суд літоўскай скарбавай камісіі, або "Скарбавы трыбунал". Ён быў утвораны ў ВКЛ у 1609 г. і складаўся з падскарбіяў (земскага і дворнага), аднаго сенатара і сямі шляхціцаў, выбраных на сойме. Да кампетэнцыі "Скарбавага трыбунала" адносіліся ўсе справы, якія тычыліся гандлёвых кантрактаў, спрэчак паміж купцамі і іскаў па векселях, злачынных дзеянняў, накіраваных супраць службовых асоб дзяржаўнага скар­ба, нявыплаты дзяржаўных падаткаў.

35. Замкавыя суды (гродскія) суды ў Беларусі.

Сярод мясцовых судоў найбольш старадаўнім быў замка­вы ("гродскі") суд, пасяджэнні якога праводзіліся ў замку ("гродзе"). Замкавы суд з'яўляўся агульнасаслоўным: у ім разглядаліся справы па абвінавачванні шляхты і простых людзей (мяшчан і сялян). Паўнамоцтвы замкавага суда былі даволі шырокія і ахоплівалі асноўныя катэгорыі крымінальных спраў. Аднак трэба падкрэсліць, што яму былі падсудныя крымінальныя справы аб найбольш цяжкіх злачынствах толькі тых асоб, якія былі затрыманы на месцы злачынства ці злоўлены на працягу 24 гадзін з моманту яго здзяйснення. Замкавы суд мог дзейнічаць у двух саставах: вышэйшым (як першая і другая інстанцыі) і ніжэйшым (толькі ў якасці першай інстанцыі).

Галоўная роля ў замкавым судзе належала службовым асобам мясцовай адміністрацыі. Аднак сам факт уключэння ў склад гродскага (замкавага) суда суддзі і пісара, якія таксама былі з мясцовых феадалаў і ведалі законы, сведчыць пра пэўныя зрухі ў судаводстве, развіцці права. Суд пачау аддзяляцца ад адміністрацыі, і ў феадалаў узнікла неабходнасць набываць спецыяльныя юрыдычныя веды.

Справаводства замкавага суда вёў пісар; дастаўка заяў і выкананне рашэнняў суда ажыццяўляліся павятовымі вознымі і судовым прыставам. Пры замкавым судзе нёс службу кат, была турма, у якой утрымліваліся зняволеныя па рашэннях замкавага, земскага і Галоўнага судоў. Важнай функцыяй замкавага суда было выкананне прыгавораў і рашэнняў іншых судоў.

У кампетэнцыю гродскага суда ўваходзілі і некаторыя адміністрацыйныя функцыі: 1) у час работы сваей сесіі і сесіі земскага суда ён вызначаў дом для судовага пасяджэння, размяркоўваў кватэры для членаў земскага суда і іншых чыноўнікаў, якія прыязджалі на сесію, 2) выконваў і фіксаваў у актавых кнігах некаторыя натарыяльныя дзеянні: рабіў копіі дакументаў, афармляў завяшчанні, акты дарэння, куплі-продажу, залогу, пазыкі, усынаўлення і інш.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-30; просмотров: 735; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 13.59.61.119 (0.004 с.)